прысак
гарачы як прысак. Няўхв. Пра чалавека ўзрыўнога характару. Янк., 401.
словы як прысак. Пра нейчыя вострыя словы, што балюча, рэзка ўспрымаюцца. ФСБМ 1, 416.
сухі як прысак. Слуцк. Пра нешта вельмі сухое. Сержпутоўскі 1999, 44.
як прыскам на каго сыпнуць. Ваўк., Слон. п. Пра нешта сказанае, што балюча ўспрынята. Federowski, 296; Санько, 212.
пячыся бы бульба ў прыску. Гл. бульба.
скакаць як у прыску. Воран. Насмешл. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны. Сцяшковіч, 620.

Паведаміць пра недакладнасьць