рэдзька
горкі як рэдзька. Віцеб. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае. КВДУ.
сядзець як рэдзька на градцы. Брэсц. Жарт. 1. Пра чалавека, які недзе важна рассеўся. 2. Пра чалавека, які зацята маўчыць. ЛЦ, 123.
надаесці як горкая (паганая) рэдзька. Ваўк. п., Іўеў., Ушацк., Кобр., Люб., Івац., Пін. Няўхв. Пра нешта, што вельмі моцна надакучыла. Federowski, 194; Высл., 350; МК, 309; ФА; Ззайкі; БД, 308.

Паведаміць пра недакладнасьць