салавей
гаварыць як салавей з зязюляй. Ваўк. п. Ухв. Пра любоўную, ласкавую гаворку двух людзей. Federowski, 108.
заглядваць у вочы як салавей. Івац. Пра нейчы ліслівы позірк. ЗЗайкі.
засвістаць як салавей. Мсцісл. Ухв. Пра чалавека, што складна загаварыў. Бялькевіч, 206.
спяваць бы салавей. Івац., Слуцк. Захапл. Пра прыгожыя, дасканалыя спевы каго-н. Сержпутоўскі 2000, 240; ЗЗайкі.
шчабятаць як салавей з зязюляю. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 297. Тое, што гаварыць як салавей з зязюляй.
патрэбен як салаўю свісток. Мін. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае, лішняе. ЛЦ, 118.
галасок як у таго салаўя, што за гарою (на зарэ) кабылу душыць (коней круціць). Ваўк. п., Браг. Іран. Пра чалавека, голас якога нагадвае воўчае выццё. Federowski, 111; Высл., 302.

Паведаміць пра недакладнасьць