Саўка
крутытыся бы Савка на яйцых. Бяроз. Жарт. Пра непаседлівага чалавека. АВНЛ. ≺ Алюзія да паводзін літаратурнага героя.
бегаць як збянтэжаны Саўка. Гом. Пра бегатню ўстрывожанага, прыгнечанага чалавека. АВНЛ.
драцца як Саўка ў асець (падасецце). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які некуды недарэчна лезе. Юрчанка, 201.
зарабіць як Саўка на барсуку. Мін. Іран. Пра адсутнасць заробку наогул. ЛЦ, 37.
сябраваць як Саўка з Хоўрай (Маланкай). Мсцісл. Жарт. Пра нейчае моцнае сяброўства. Юрчанка, 196.
як збянтэжаны Саўка. Воран., Шчуч., Слон., Жытк. Пра разгубленага, прыгнечанага, устрывожанага чалавека. Даніловіч, 225; ТС 3, 247.

Паведаміць пра недакладнасьць