сляпы
няграматнаму быць нача слепу. Карм. Пра цяжкасці жыцця непісьменнага чалавека. Мат. Гом., V, 168.
тыцкацца як сляпая курыца. Гл. курыца.
шыць як сляпая баба. Гл. баба.
пусціць каго як сляпога без кія. Лаг. Пра выпраўленне каго-н. зусім бездапаможнага. Высл., 373.
як у сляпога ў торбе дзе. Ваўк., Маст., Зэльв. Няўхв. Пра вялікі беспарадак дзе-н. Даніловіч, 261.
папасці як сляпой курыцы зерне. Гл. курыца.
пашанцаваць як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
патрэбны (прыдаўся) як сляпому акуляры. Ваўк. п., Слон. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Federowski, 224, 248; Высл., 363.
трэба як сляпому люстра (люстэрка). Іран. Санько, 70. Тое ж.
любіць як цыган сляпую кабылу. Гл. цыган.
біцца як сляпы казёл аб яслі. Гл. казёл.
гарыць як сляпы глядзіць. Ваўк. п., Маст. Іран. Пра вельмі кепскае, цьмянае, няяркае гарэнне чаго-н. Federowski, 104; Даніловіч, 249.
глядзець як сляпы ў торбу. Зэльв., Іўеў., Свісл. Насмешл. Пра доўгае, бесперапыннае глядзенне на каго-, што-н. ад здзіўлення, неразумення ці збянтэжанасці. Даніловіч, 250.
дзяўбсціся як сляпы. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які ідзе няўпэўненай маруднай хадой. СПЗБ 2, 71. ≺ Дзяўбсціся - торкацца, лезці.
капацца (грэбацца, пароцца, поркацца, колупацца) як сляпы ў торбе. Сен. Жытк., Астр., Лід., Маладз., Навагр., Ашм., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які марудна, няспорна, нязграбна робіць нейкую работу. ТС 5, 55; Высл., 333; Даніловіч, 250; ФА; Гілевіч, 165.
лэпаць як сляпы. Сміл. Няўхв. Раздраж. Пра чалавека, які нешта непрыемна абмацвае. Шатэрнік, 150. ≺ Лэпаць - абмацваць рукамі.
На чужыне чужы да чужога, як у лесе сляпы да сляпога. Гл. лес.
Невучоны што сляпы. Браг. Прык. Пра неабходнасць навучання для чалавека. ПП 2, 178.
праўда як сляпы голага абакраў. Слуцк. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Гілевіч, 160.
прыперціся як сляпы да ступы. Мядз. Пра кагосьці, хто знайшоў надзейнае, трывалае прыстанішча. Высл., 371.
прысляніцца да міскі як сляпы да цеста. Езяр. Няўхв. Пра чалавека, што прагна, з ахвотай узяўся за ежу. Каспяровіч, 255.
прыстаць як сляпы да плоту (прычапіцца, прыстаць). Ушацк., Стаўб., Астр., Брасл., Рэч. Асудж. Пра чалавека, які нахабна прыстае, чапляецца да іншых. МК, 318; СПЗБ 4, 123; ФА; ЛЦ, 74.
пытацца як сляпы дарогі. Пра кагосьці, хто без патрэбы, недарэчы нешта пытаецца. Даніловіч, 249.
такая праўда як сляпы іскаўся. Ваўк. п. Іран. Пра нешта, не падобнае на праўду. Federowski, 247.
углядацца (дзівіцца) як сляпы ў торбу. Івац., Слон. Няўхв. Пра настырнае доўгае разглядванне кагосьці. Высл., 403; ЗЗайкі.
уліпнуць як сляпы ў цеста. Пух. Жарт. 1. Пра чалавека, які трапіў у смешную сітуацыю. 2. Пра закаханага чалавека. ЛЦ, 125.
хто без мяне як сляпы без палкі. Мін. Жарт. Пра чалавека, без якога не абыйсціся. ЛЦ, 38.
шукаць як сляпы плоту. Ваўк. Няўхв. Пра чалавека, які нечага вельмі шукае. ФА.
шукаць як сьляпы ў торбе. Смарг., Навагр., Ваўк., Шчуч., Воран., Уздз., Івац. Віл. Пра чалавека, які не бачыць, не арыентуецца ў цемры. Сцяшковіч, 619; ФА; АВНЛ; Даніловіч, 250; ТС 5, 55; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць