соль
дурны як сала без солі. Гл. сала.
начай солі мне хто ў вочы насыпаў. Лоеў. Няўхв. 1. Пра калючыя, балючыя словы, якія раняць, моцна ўражваюць. 2. Пра хваравіты стан вачэй. Янкова, 213.
нада як солі ў вочы. Іран. Пра тое, што непатрэбна, шкодна. Ройзензон, 78; Санько, 70.
трэба як солі да селядца. Іран. Пра нешта зусім лішняе, непатрэбнае. Янк., 434; Санько, 70.
чалавек без друга што яда без солі. Гл. яда.
чалавек без работы як яда без солі. Гл. яда.
круціцца як уюн, соллю пасыпаны. Гл. уюн.
рвануць быццам каму хто соллю пад хвост сыпануў. Мін. Насмешл. Пра раптоўныя хуткія ўцёкі некага. ЛЦ, 74.
добры як соль на ране. Дзятл. Іран. Пра нешта зусім неадпаведнае, нядобрае. Арх. Гр.
Жарт як соль: салі ды не перасольвай. Ушацк. Прык. Пра неабходнасць асцярожна карыстацца вострым, дасціпным жартам, словам. ЛЦ, 105.
зарабіць як курыцы на соль. Гл. курыца.
неразлучныя як хлеб і соль. Гл. хлеб.
так любіць як вочы соль. Гл. вочы.
прапасти як соль на ваде. Смал. Няўхв. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Добровольский ІІІ, 117.
праўда як соль у вочы. Пра едкасць, калючасць праўды для каго-н. Нос., 136.
слова як соль. Пра вострае, балючае слова. Янк., Пар., 151.

Паведаміць пра недакладнасьць