Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сцяна
доложытыся як горбаты до стэны. Гл. гарбаты.
ісці як у сцену. Навагр. Пра хаду вельмі цяжкую, натыкаючыся на перашкоды. Даніловіч, 261.
як за сьцену. Ушацк. Пра чалавека, які спыніў адносіны, знік, схаваўся. Барадулін, 114.
белы як сцяна. Ваўк. п., Лоеў., Івац. Пра чалавека схварэлага, збялелага, бледнага. Federowski, 30; Янкова, 349; ЗЗайкі.
бляды як сцяна. Ваўк. п. Federowski, 31. Тое ж.
глухі як сцяна. Зэльв. Няўхв. Пра зусім глухога чалавека. Гілевіч, 165.
жыта (збожжа, пшаніца, гаўёс) як сцяна. Івац. Ухв. Пра вельмі ўраджайнае збожжа. Federowski, 373, 352, 109; ЗЗайкі.
маўчаць як каменная сцяна. Мсцісл. Пра чалавека, які не выдае таямніцы, не адкрывае праўды. Юрчанка, 185.
маўчаць бы сцяна. Ваўк. п., Слуцк. Federowski, 181; Сержпутоўскі 1999, 137. Тое ж.
стаяць як глухая сцяна. Лельч. Кучук, Малюк, 26. Тое ж.
трашчаць як сцяна на марозе. Пра нейкі шум, падобны на трэск драўніны. Янк., Пар., 169.
выдурвацца як муха на сцяне. Гл. муха.
сказаць як к сцяне прыклеіць. Петр. Пра да месца, выразна, дакладна сказаныя словы. Мат., Гом., ІІІ, 199.
жыць як за каменнай сцяной (гарою). Арш., Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну, якая вельмі бяспечна жыве замужам. МК, 310; Юрчанка 1977, 226.
За мужыковай спіной як за сцяной. Мінск. Прык. ПП 2, 59. Тое ж.
сядзець як за каменнаю сцяною. Мсцісл., Арш. Юрчанка, 266; МК, 310. Тое ж.
напіўся - як галавой аб сцяну пабіўся. Гл. галава.
трапіць як куляй у сцяну. Гл. куля.
як за сцяну заваліцца. Дзятл., Астр. Пра адасабленне ад агульных спраў. Даніловіч, 224.
як за сцяну заступіла. Ваўк. п. Пра жанчыну, што адасобілася, адгарадзілася, страціла сувязь са знешнім светам. Federowski, 350.
гаварыць да каго як да сцяны. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, які не хоча слухаць, што яму кажуць, як навучаюць. Sielicki, 158.
да каго як да сцяны. Ваўк. п., Рэч., Слон. Federowski, 101; Pietkiewicz, 394; Высл., 310. Тое ж.
прыляпіць як гарбатага да сцяны. Гл. гарбаты.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020