сэрца
быццам камень з сэрца спаў. Гл. камень.
бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Гл. шчыры.
гарачо як удовіна сэрца. Ваўк. п. Іран. Пра некага або нешта халоднае, застылае. Federowski, 103.
пагана бы начэ кот насраў на сэрца. Гл. кот.
працаваць як сэрца. Пра роўную, бесперабойную працу. Янк., 425.
сказаць як цвік у сэрца ўбіць. Гл. цвік.
Сонцэ зімою як удовінэ сэрцэ, усё свеціць да ні грэе. Люб. Пра зімовае сонца. Скарбы, 165.
узяло як багатага за жывот, а шчырага за сэрца. Гл. багаты.
узяло (бярэ, ухапіла) як багатага за сэрца. Гл. багаты.
як нож у сэрца ўбіў. Гл. нож.

Паведаміць пра недакладнасьць