сякера
голы як біч, а востры як сякера. Гл. біч.
з каго такі работнік як сякера з гаўна. Рэч. Вульг. Здзекл. Пра благога работніка. Pietkiewicz, 389.
плаваць як сякера. Светл., Слон. Іран. Няўхв. Пра няўменне плаваць наогул. Высл., 366.
сказаць як сякераю рубнуць (секануць). Ваўк. п. Пра нешта рэзка, катэгарычна, рашуча сказанае. Federowski, 280; Янк., 427.
як сякераю ўцяць (рубнуць). Ваўк. п. Ухв. Пра нешта, што можна хутка зрабіць. Federowski, 271; Ройзензон, 81.
такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
Людзіна невучоная як сякіра нетачоная. Прык. Пра нязручнасці ў жыцці неадукаванага чалавека. Станкевіч, 654.

Паведаміць пра недакладнасьць