тапор
твар як з-пад тапара. Слуцк., Стаўб., Мсцісл. Няўхв. Пра грубы непрывабны твар. МК, 311; Юрчанка, 185.
рубіць як тапаром. Пра рашучы, цвёрды адказ. Нос., 145.
сказаць як тапаром адсячы. Мсцісл., Ветк. Юрчанка, 174: ЗЛапаціна. Тое ж.
як у сук тапаром. Гл. сук.
знайсці як тапор за лавай. Іран. Пра таго, хто ўсім вядомае выдае за навіну. Ляцкий, 13.
неабходны як у лесе тапор. Гл. лес.
пайсці як тапор на дно. Мсцісл. Пра некага, хто марна згінуў, утапіўся. Нар. лекс., 169.
плаваць што тапор. Брасл. Іран. Пра таго, хто не ўмее плаваць зусім. СПЗБ 5, 500.
плаваць як тапор за пяць грошай. Докш. Іран. Высл., 366. Тое ж.
Чалавек невучоны як тапор нетачоны. Ваўк. п., Кір. Прык. Пра чалавека без адукацыі, неспецыяліста. ПП 2, 177; АВНЛ.

Паведаміць пра недакладнасьць