таўкач
Доля, мая доля, шчасце як таўкач. Капатк. Пра пераменлівасць, няўстойлівасць лёсу. ПП 2, 420.
паварочвацца як таўкач кала місак (гаршкоў). Мсцісл. Насмешл. Пра няўклюднае абыходжанне з нечым. Юрчанка, 199.
пахадзіць як таўкач па маслёнцы. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які заўзята нечым займаецца. Юрчанка, 199.
разысціся як таўкач у ступе. Мсцісл. Пра чалавека, які дзе-н. бесцырымонна гаспадарнічае. Юрчанка, 199.
сябраваць як таўкач з каноплямі (маслёнкаю). Мсцісл. Іран. Пра нейчае моцнае сяброўства. Юрчанка, 199.
таўчыся як таўкач. Слаўг., Рэч., Бабр., Навагр. Няўхв. Пра чалавека, які заняты паўсядзённай работай, клопатамі. Нар. слов., 80; ЛЦ, 29; АВНЛ; Гілевіч, 119.
як таўкач. 1. Мсцісл., Лаг. Няўхв. Пра некага павольнага, непаваротлівага. 2. Насмешл. Пра галаву лысага чалавека. Бялькевіч, 441; Юрчанка, 199; Гілевіч 2007, 41.
як ведзьма з таўкачамі. Гл. ведзьма.
хадзіць (насіцца) як ведзьма на таўкачах. Гл. ведзьма.
несціся як на таўкачох. Карэл. Жарт. Пра бегатню без парадку, туды-сюды. Высл., 357.

Паведаміць пра недакладнасьць