уюн
Прыйдзе іюнь, то круціса ек в'юн. Стол. Прык. Пра вялікую колькасць работ у чэрвені. ТС 5, 225.
вёрткі як уюн. Івац., Пух., Слон. Ухв. Пра вёрткага, зграбнага чалавека. Шатэрнік, 46; Высл., 293; ЗЗайкі.
віцца як уюн у праломцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра выкручванні чалавека пры папроках, ушчуваннях. Federowski, 33.
выкручвацца як уюн. Няўхв. Янк., Пар., 29. Тое ж.
гібкі як уюн. Сміл. Шатэрнік, 67. Тое, што вёрткі як уюн.
закруціцца як уюн на рожне. Жытк. Зласл. ТС 2, 102. Тое, што віцца як уюн у праломцы.
круціцца (уецца, верціцца) як уюн на [гарачай] патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Стаўб., Ельск., Івац., Карм., Жабін. Няўхв. 1. Тое, што віцца як уюн у праломцы. 2. Пра чалавека, які імкнецца выжыць у складаных абставінах. Янк., 412; Юрчанка 1972, 269; МК, 158; Высл., 337; Мат. Гом., IV, 168; Расторгуев, 274; Ззайкі; Ганчук, Касцючык, 85.
круціцца як вьюн у гаршку. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 74. Тое, што віцца як уюн у праломцы.
круціцца як уюн, соллю пасыпаны. Няўхв. НН 1911, 230. Тое ж.
слізкі як уюн. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных, што не ўтрымаць у руках. Янк., Дыял., І, 221.
сыты як уюн. Круп. Ухв. Пра некага добра накормленага. СПЗБ 1, 319.
таўчыся як уюн у рэшаце. Слуцк. Пра хмары, што ніяк не зыходзяць з небасхілу. Сержпутоўскі 1999, 44.
як уюн на метцы. Лельч. Няўхв. Пра неспакойнага, мітуслівага чалавека. Гор., Руд., 26.
круціцца як уюны ў каробаццы. Пух. Няўхв. Пра дзяцей, што надта раздурэліся, забаўляюцца. СПЗБ 5, 258.

Паведаміць пра недакладнасьць