хата
аграмністы (велькі) як хата. Слон., Ваўк. п. Пра вялікага тоўстага чалавека. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
прыбрацца як хата перад Тройцаю. Кплів. Пра залішне багата, акуратна прыбранага чалавека. Янк., 422. ≺ Да Тройцы хаты старанна прыбіраліся, упрыгожваліся зелянінай.
што на кім як на чорту хата. Гл. чорт.
як праз хату 〈прайсці〉. Гродз., Астр. Пра невялікую адлегласць паміж нечым. Даніловіч, 242.
гнаць як [таго] сабаку з хаты. Гл. сабака.
стаяць як лучнік пасярод хаты. Гл. лучнік.
трэба як пяты вугал у хаце. Гл. вугал.
у лесе як у хаце. Пра зацішша ў лесе. Янк., Пар., 172.
фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Гл. пан.

Паведаміць пра недакладнасьць