цвет
Белый (гэтат) сьвет як макыў (макавы) цьвет. Смал. п. Прык. Ухв. Пра хараство гэтага свету. Добровольский ІІІ, 4.
Гэты свет як макоў цвет, а там будушчы век. Жытк. Прык. ТС 1, 89. Тое ж.
Гэты свет як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. Прык. Пра падабенства хуткаплыннасці жыцця чалавека і хуткага адцвітання маку. Federowski, 307.
Дзявочы век як макаў цвет. Зэльв. Прык. Пра нядоўгі час дзявоцтва. ПП 2, 13; БВ, 107.
загарэцца бы макаў цвет. Слуцк. Пра крэпка, густа пачырванелыя шчокі. Сержпутоўскі 2000, 241.
мой (наш) век як макаў цвет. Ваўк. п. Пра хуткаплыннасць часу. Federowski, 331; Янк., Пар., 104.
прайшоў мой век як макаў цвет. Пра хутка прамінулыя гады жыцця. Янкоўскі, 80.
сядзець як цвет між крапівы. Брасл. Насмешл. Пра жанчыну, што апынулася ў гурце мужчын. Рабкевіч, 198.
хароша як макаў цвет. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожую румяную жанчыну. Federowski, 50.
цвісці як адзін цвет. Мсцісл. Ухв. Пра роўнае цвіценне пасадак. Юрчанка, 172.
шчокі пачырванелі як макаў цвет. Мсцісл. Бялькевіч, 323, 475. Тое, што загарэцца бы макаў цвет.

Паведаміць пра недакладнасьць