Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

цыган
выкручвацца як цыган на кірмашы. Няўхв. Пра чалавекакруцяля. Санько, 120.
драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Жлоб., Касц., Карм. Жарт. Пра таго, хто вельмі даражыцца, выстаўляе вялікія цэны. Высл., 313; ПП 1, 466.
заліцца бы цыган сыроваткою. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які моцна, залівіста, але без прычыны засмяяўся. Барысюк, Буян, 17.
круціцца як цыган на долаце. Дзятл. Насмешл. Пра непаседлівага чалавека, якому не сядзіцца на адным месцы. Гілевіч, 165.
круціцца як цыган на кермашы (ярмалку, ярмарку). Слон. п. Няўхв. Пра паводзіны чалавека, які камбінуе нейкія хітрыя справы. Federowski, 60; Dybowski, 7.
любіць як цыган сляпую кабылу. Іўеў., Ашм., Мін., Івац. Іран. Пра нейкую ўяўную любоў, яе адсутнасць. Даніловіч, 262; Высл., 342; ЗЗайкі.
мяняць работу як цыган куст. Здзекл. Пра гультаяватага летуна, што не знойдзе шчаслівага месца. Янкоўскі, 19.
мяняць што як цыган коні. Ваўк. п, Івац. Няўхв. Пра ўчынкі чалавека, схільнага да гандлю. Federowski, 60; ЗЗайкі.
пайсці ўгору як цыган па драбінах на неба. Слон. Насмешл. Пра кагосьці, хто хутка робіць кар'еру. Высл., 363.
смяяцца як цыган сыраваткай. Лід. Кплів. Пра чалавека, што моцна без прычыны смяецца. Сцяшковіч, 621.
так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Слон. Federowski, 60. Тое, што драць (запрасіць) што цыган за бацьку.
таргавацца як цыган. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які надта таргуецца, расхвальвае свой тавар. Federowski, 60; ЗЗайкі.
усесціся як цыган на тачыла. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што застыў у бяздзейнасці. ЛЦ, 36.
хваліцца як цыган канём. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца без падстаў. Federowski, 59.
хваліцца як цыган карослівай кабылай. Здзекл. Пра таго, хто непамерна хваліцца чым-, кім-н., хто не заслугоўвае такой пахвалы. Аксамітаў, 137.
хто як цыган: як надзеніць надзетку якую, пакуль ня зваліцца носіць. Ушацк. Здзекл. Барадулін, 123.
цьмяны, акурат як цыган. Мсцісл. Пра смуглага, загарэлага чалавека. Бялькевіч, 485.
чорны як цыган. Ваўк. п., Драг. Пра смуглага чорнавалосага чалавека. Federowski, 66, 60; Нар. лекс., 222.
душа мінчуецца бы коні ў цыгана. Гл. конь.
У печы гарыць як у пана, а варыцца як у цыгана. Гл. пан.
гардыкаць бы [тые] цыгане. Няўхв. Стол. Пра людзей, што голасна, шумна сябе паводзяць, крычаць. ТС 1, 195.
трэба каму што як цыгану плуг. Мсцісл. Іран. Пра нешта недарэчнае ў пэўнай сітуацыі. Юрчанка, 202.
цесна як цыгану на полі. Сак. п. Іран. Насмешл. Пра нежаданне цыгана працаваць на полі. Federowski, 59.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019