чайка
выбірацца (збірацца) як чайка за мора. Ваўк., Сак. п., Рэч., Воран. Пра марудны збор, няспешную падрыхтоўку куды-н. Federowski, 342; Pietkiewicz, 399; Дуб., Нар., 1; Даніловіч, 263.
зайсці як чайка за мора. Стаўб. 1. Асудж. Пра чалавека, які, ходзячы, трапіў некуды далёка, страціў шмат часу на хадзьбу, на зборы і тым самым выклікаў незадавальненне блізкіх. 2. Пра дзяўчыну, што далёка выйшла замуж. МК, 320; Мін.-Мал., 1970, 171.

Паведаміць пра недакладнасьць