шклянка
гаспадарка як шклянка. Гродз. Ухв. Пра добра адладжаную гаспадарку. Цыхун, 175.
Срачка не шклянка: не паб'ецца. Прык. Жарт. Чалавека, калі і адлупцаваць, будзе цэлы. Federowski, 288.
у каго печ што шклянка. Астр. Ухв. Пра вельмі добрую чыстую печ. СПЗБ 5, 480.
хата як шклянка. Ваўк. п., Докш., Івац., Маладз. Ухв. Пра нечыю чыстую хату. Federowski, 50; Высл., 409; Гілевіч, 27; ЗЗайкі.
глядзець як дурак на шклянкі. Гл. дурак.
ідзе як нясе шклянку вады на галаве. Ваўк. п., Слон. Ухв. Пра роўную, асцярожную чыюсьці хаду. Federowski, 48, 122; Высл., 332; Янк., 410.
задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Гл. муха.

Паведаміць пра недакладнасьць