шчупак
вочы вытарашчыць што шчупак. Капыл. Няўхв. Пра выраз вачэй кагосьці. ФА.
глядзець як сыты шчупак на вялікую плотку. Ушацк. Насмешл. Пра сквапны, але сыты, лянівы погляд кагосьці. ЛЦ, 70.
улезці як шчупак у нерат. Вілен. п., Касц., Уздз. Насмешл. Пра чалавека, які папаўся самахоць у непрыемную сітуацыю. Czeczot, 115; Federowski, 319; Бялькевіч, 455; Высл., 404.
зубы як у шчупака. Пра чыесьці вострыя зубы. Янк., Пар., 78.
раскоша каму дзе як шчупаку ў возеры. Ухв. Пра спрыяльныя, добрыя ўмовы жыцця дзе-н. Янк., 424.

Паведаміць пра недакладнасьць