1 Набілітацыя, наданне права на высакародства, што давала доступ да найвышэйшых дзяржаўных пасад. 2 Навіцыят, выпрабавальны тэрмін, царкоўнае паслушэнства. 3 Найвышэйшая Літоўская Рада, рэвалюцыйны ўрад Беларусі ў час паўстання 1794. 4 Намеснік, у Вялікім Княстве Літоўскім прадстаўнік вялікага князя, якому належала ўся адміністрацыйна-гаспадарчая і судовая ўлада на тэрыторыі былых самастойных… 5 Наміналізм, кірунак сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які ў процілегласць рэалізму адмаўляў рэальнае існаванне агульных паняццяў. 6 Натурфіласофія, філасофія прыроды, абстрактнае тлумачэнне прыроды, якая разглядалася ў яе цэласнасці.