1 Секулярызацыя, 1) Вызваленне грамадскай і індывідуальнай свядомасці ад уплыву рэлігіі. 2) Ператварэнне дзяржавай царкоўнай уласнасці ў свецкую. 2 Семантыка, раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў. 3 Семасіялогія, раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў і выразаў і змену гэтых значэнняў. 4 Сем вольных навук («сем вольных мастацтваў»), вучэбныя прадметы сярэдневяковай школы і падрыхтоўчых факультэтаў універсітэтаў: граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка,… 5 Семіётыка, комплекс навуковых тэорый, што вывучаюць розныя ўласцівасці знакавых сістэм. 6 Семінарыя, сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ (настаўніцкая семінарыя) або служыцеляў царквы (духоўная семінарыя).… 7 Сенсуалізм, кірунак у тэорыі пазнання, паводле якога асновай і галоўнай формай пазнання з'яўляецца пачуццёвасць. 8 Сентыменталізм, плынь у эўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве 2-й паловы 18 - пачатку 19 ст., якая абвяшчала культ натуральнага пачуцця, прыроды, ідэалізавала… 9 Сентэнцыя, выслоўе маральнага характару, павучанне. 10 Сепаратызм, імкненне да аддзялення, адасаблення.