1 Талерантнасць, цярпімасць да чужых поглядаў, паводзін, веравызнання. 2 Талмуд, збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых палажэнняў юдаізму, што склаліся ў 4 ст. да н.э. - 5 ст. н.э. 3 Тамізм, вучэнне Фамы (лацінскае Toma, адсюль назва) Аквінскага і заснаваны ім кірунак каталіцкай філасофіі, які спалучаў хрысціянскія догмы з метадам Арыстоцеля;… 4 Тастамент, завяшчанне, распараджэнне пра асабістую маёмасць на выпадак смерці. 5 Таталітарызм, дзяржаўны лад, пры якім у краіне знішчаны дэмакратычныя свабоды, а ўся ўлада засяроджана ў руках якой-небудзь адной групы (групоўкі), партыі.