1 Фізіякраты, прадстаўнікі класічнай палітэканоміі 2-й паловы 18 ст. ў Францыі, прыхільнікі свабоднага гандлю. 2 Філагенез, працэс гістарычнага развіцця свету арганізмаў, іх відаў, родаў, сямействаў, класаў, тыпаў. 3 Філаматы, тайная арганізацыя студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1817-1823; спалучала ідэі асветніцтва з нацыянальна-вызваленчымі імкненнямі. 4 Філантропія, дабрачыннасць, дапамога немаёмным. 5 Філарэты, філіял арганізацыі філаматаў.