41 Белае духавенства, ніжэйшыя служкі праваслаўнай царквы ў прыходскіх цэрквах; складаецца з жанатых асоб (у адрозненне ад чорнага духавенства вышэйшага і манахаў, якім не… 42 «Белыя», кансерватыўна-ліберальная партыя ў нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864 у Беларусі, Польшчы і Летуве. Выступалі супраць… 43 Благачынны, памочнік епіскапа ў праваслаўнай царкве, які наглядаў за духавенствам некалькіх цэркваў ці манастыроў. 44 Бланкізм, плынь у французскім рэвалюцыйным руху, звязаная з імем Л.А.Бланкі, які адмаўляў класавую барацьбу. 45 Брацтвы, нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў 16-18 ст.; існавалі пры цэрквах (касцёлах) і манастырах (кляштарах). 46 Бурмістр (бургамістр), выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае самакіраванне ў гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права. 47 Бусоль, вугламерная прылада, якая служыць для вымярэння магнітнага азімута на мясцовасці; выкарыстоўваецца пры кіраванні артылерыйскім агнём. 48 Валока, 1) Зямельная мера ў Беларусі ў 15 - пачатку 20 ст. 2) Адзінка абкладання сялян Вялікага Княства Літоўскага феадальнымі павіннасцямі ў 16-18 ст. 49 Візітатар, інспектар. 50 Войскі (вайсковы), ад'ютант гетмана. 51 Войт, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая ўзначальвала мясцовае кіраванне або самакіраванне. 52 Вунія, 1) Саюз дзяржаў. 2) Аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад вяршэнствам рымскага папы пры захаванні традыцыйных праваслаўных абрадаў і набажэнства.… 53 Галоўная школа Вялікага Княства Літоўскага, назва ў 1773-1796 Віленскай акадэміі, заснаванай у 1579; у 1796-1803 - Галоўная Віленская школа, з 1803 - Віленскі ўніверсітэт. 54 Гамілетыка, раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні царкоўнай пропаведзі. 55 Ганзейскі саюз, гандлёвы і палітычны саюз паўночных нямецкіх гарадоў на чале з г. Любек у 14-16 ст. 56 Гарадзельская вунія 1413, саюз Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. 57 Гараднічы, 1) Начальнік горада ці замка ў Беларусі ў 15-18 ст. 2) У царскай Расеі (да 1862) кіраўнік гарадской адміністрацыі. 58 Геагнозія (гістарычная геалогія), навука, якая вывучае помнікі жыцця на Зямлі. 59 Гекзаметр, вершаваны памер антычнай сістэмы вершаскладання. 60 Генеалогія, радавод; дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне і роднасныя сувязі гістарычных асоб, радоў, прозвішчаў; галіна ведаў па складанні…