121 Канцлер, у Вялікім Княстве Літоўскім начальнік канцылярыі вялікага князя, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі. 122 Канюшы, службовая асоба, якая адказвала за велікакняжацкія табуны і стайні, пазней ганаровы тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. 123 Капелан, 1) Святар каталіцкай капліцы-капэлы. 2) Святар у арміі. 124 Капітул, 1) Калегія святароў пры біскупе ў каталіцкай царкве. 2) Агульны сход сябраў манаскага або духоўна-рыцарскага ордэна. 125 Капуцын, сябра каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 16 ст. як адгалінаванне ордэна францысканцаў. 126 Кардынал, вышэйшае (пасля папы) духоўнае званне ў каталіцкай царкве. 127 Кармеліты, сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў час крыжацкіх паходаў у 12 ст. ў Палесціне на гары Кармель (адсюль назва). 128 Карпарацыя, таварыства, саюз групоўка асоб, аб'яднаных агульнасцю прафесійных або саслоўных інтарэсаў. 129 Картэзіянства, кірунак у філасофіі і прыродазнаўстве 17-18 ст., тэарэтычнай крыніцай якога былі ідэі французскага філосафа-дуаліста Р.Дэкарта (лацінізаванае імя Cartesins… 130 Касмалогія, галіна навукі, якая вывучае Сусвет як цэлае і касмічныя сістэмы як яго часткі. 131 Касмапалітызм, ідэалогія сусветнага грамадзянства ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва, накіраваная супраць феадальнай раздробленасці і вызвалення асобы ад феадальных пут.… 132 Катэхізіс, кароткае выкладанне хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. 133 Кашталян, камендант замка, памочнік ваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім. 134 Кіпрэгель, геадэзічны інструмент. 135 Кірыліца, адна з дзвюх (разам з глаголіцай) славянскіх азбук. 136 Клір, агульнае найменне служыцеляў якой-небудзь царквы. 137 Ключнік, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім; выконваў функцыі вартаўніка, замыкаў на ноч гарадскую браму і зберагаў ключы ад яе. 138 Кляштар, каталіцкі манастыр. 139 Контррэфармацыя, царкоўна-палітычны рух у Эўропе сярэдзіны 16-17 ст. на чале з папствам, накіраваны супраць Рэфармацыі. 140 Контэрфект (польск.), партрэт карціна.