161 Маршалак, 1) Вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 2) Назва павятовага і губернскага прадвадзіцеля дваранства пасля далучэння… 162 Масоны, сябры рэлігійна-філасофскага таварыства, што ўзнікла ў 18 ст. ў Англіі, пазней пашырыла сетку сваіх ячэек (ложаў) і ў іншых краінах свету. 163 Мастаўнічы, службовая асоба, якая сачыла за станам дарог, мастоў, грэбляў у Вялікім Княстве Літоўскім. 164 Матрыкул, афіцыйны спіс асоб пэўнага стану (напр., студэнтаў універсітэта, шляхецкіх прозвішчаў). 165 Медзярыт, гравюра на медзі. 166 Мелас, меладычны пачатак музыкі ў старажытнай Грэцыі. 167 Менталітэт, склад розуму; псіхалогія, светаўспрыманне, светаадчуванне. 168 Месіянізм, рэлігійная вера ў прышэсце Месіі - выратавальніка, які павінен з'явіцца з неба для ўсталявання «царства божага» на Зямлі. 169 Метафізіка, спосаб мыслення, які ў процілегласць дыялектыцы лічыць сутнасць рэчаў, прадметаў і з'яў нязменнымі. 170 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўны архіў Вялікага Княства Літоўскага 14-18 ст. 171 Мечнік, службовая асоба, якая адказвала за ўзбраенне велікакняжацкага войска, пазней ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім. 172 Мімесіс, тэрмін старажытнай грэчаскай філасофіі, які характарызуе сутнасць чалавечай творчасці, у т.л. мастацтва, як перайманне рэчаіснасці навакольнага свету.… 173 Міністр, кіраўнік міністэрства, сябра ўрада. У гэтым выданні пратэстанцкі святар. 174 Мітрапаліт, вышэйшы сан праваслаўных і каталіцкіх епіскапаў (біскупаў). 175 Набілітацыя, наданне права на высакародства, што давала доступ да найвышэйшых дзяржаўных пасад. 176 Навіцыят, выпрабавальны тэрмін, царкоўнае паслушэнства. 177 Найвышэйшая Літоўская Рада, рэвалюцыйны ўрад Беларусі ў час паўстання 1794. 178 Намеснік, у Вялікім Княстве Літоўскім прадстаўнік вялікага князя, якому належала ўся адміністрацыйна-гаспадарчая і судовая ўлада на тэрыторыі былых самастойных… 179 Наміналізм, кірунак сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які ў процілегласць рэалізму адмаўляў рэальнае існаванне агульных паняццяў. 180 Натурфіласофія, філасофія прыроды, абстрактнае тлумачэнне прыроды, якая разглядалася ў яе цэласнасці.