1 Бакалаўр, 1-я вучоная ступень у многіх заходнеэўрапенскіх краінах. 2 Барока, стыль у эўрапейскім мастацтве, які змяніў у 16 ст. стыль рэнесансу; вылучаўся дэкаратыўнасцю і пышнасцю. 3 Белае духавенства, ніжэйшыя служкі праваслаўнай царквы ў прыходскіх цэрквах; складаецца з жанатых асоб (у адрозненне ад чорнага духавенства вышэйшага і манахаў, якім не… 4 «Белыя», кансерватыўна-ліберальная партыя ў нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864 у Беларусі, Польшчы і Летуве. Выступалі супраць… 5 Благачынны, памочнік епіскапа ў праваслаўнай царкве, які наглядаў за духавенствам некалькіх цэркваў ці манастыроў. 6 Бланкізм, плынь у французскім рэвалюцыйным руху, звязаная з імем Л.А.Бланкі, які адмаўляў класавую барацьбу. 7 Брацтвы, нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў 16-18 ст.; існавалі пры цэрквах (касцёлах) і манастырах (кляштарах). 8 Бурмістр (бургамістр), выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае самакіраванне ў гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права. 9 Бусоль, вугламерная прылада, якая служыць для вымярэння магнітнага азімута на мясцовасці; выкарыстоўваецца пры кіраванні артылерыйскім агнём.