Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі (908 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  я  
а  в  е  ё  к  л  м  н  о  п  т  у  х  ц  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 79 артыкулаў

  1. скарач
    скарач, -а, м., абл. Полотенце с длинной бахромой. Следам за мужыком адчыняе дзверы і гаспадыня ў падранай шарачковай куртцы і падпяразаная скарачом
  2. скварыць
    скварыць*, незак. Жарить на огне (сало, жир и под). І нос яго не ашукае, вядзе, як компас, у той двор, дзе гаспадыня запраўская пячэ бліны і скварыць
  3. скіба
    скіба*, -ы, ж. Пласт вспаханной земли. Але ўсё ж, у часе жніва зноў зярном я лягу ў ніву, каб расці на гэтых скібах каля бацькаўскай сялібы. Танк. З
  4. складанчык
    складанчык, -а, м., разм. Складной ножик. Сагнулася. Падняла адну дзярнінку, капанула складанчыкам. Гарэцкі. Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты
  5. скрыляць
    скрыляць, незак., разм. Нарезать ломтиками, снимать слоями. Ксеня, наравіста ададзьмуўшы губы, скрыляе скрэбеную бульбу ў гаршчок. Калюга. Яма ў яе [Клані]
  6. скурат
    скурат, -а, м., разм. Обрезок, кусок кожи. Чалавек... быў у шарачковых нагавіцах, зрэбнай кашулі пад кароткай ватоўкай з афарбаванага ў руды колер палатна
  7. слібізаваць
    слібізаваць, незак., разм. Читать по слогам. У Кастуся «Родное слово»; ён слібізуе ўсё нанова, але склады штось не выходзяць і хлопца ў злосць адно прыводзяць.
  8. слівіна
    слівіна, -ы, ж. Единичное дерево сливы. Васю ўдаецца аддзерці ад камля слівіны невялікую пасачку светла-жоўтай смалы, і ён аддае яе брату. Навуменка.
  9. сліўняк
    сліўняк, -у, м., зб. Заросли слив. Пад саменькімі нашымі вокнамі добра кусціўся малады сліўняк, а ўздоўж драцяной агарожы шчыльна стаяў, вызверыўшыся
  10. смагнуць (смягнуць)
    смагнуць (смягнуць)*, незак. Изнывать от жары, жажды. І смагла зямля, і тужэла яна, няўзятаю сілай сваёю набрыньвала... Лужанін. Дваццаць гарачых дзён
  11. смажэнікі
    смажэнікі, -аў, мн. няма, абл. Жареный картофель. Днём бабка пасадзіла іх (дзяцей) за стол і накарміла капустай і смажэнікамі з маладой бульбы. Васілевіч.
  12. смаляк
    смаляк, -а, м. Смолистый кусок дерева. Там ён [Косцік] выграб з пячуркі чырвоныя вугалі, угарнуў іх у закарэлую анучку, схапіў смалякі і бяросту, што
  13. смык
    смык, -а, м. Деревянное приспособление для рыхления земли и заделывания в неё семян. Зямлю саха і смык мярэжыў, а што ты мела з свайго жніва? Колас.
  14. сніць
    сніць*, незак. Видеть сон, видеть во сне. Усе малыя спалі, толькі зрэдку з ціхім мерным дыханнем злучалася глухое мармытанне: дзеці штосьці снілі. Мележ.
  15. солтыс
    солтыс*, -а, м. Сельский староста в Западной Беларуси. Солтыс яшчэ з вечара заказаў, і Шурка ўжо запрагаў каля хлява, калі іх удвух зайшло ў расчыненыя
  16. спажываць
    спажываць*, незак. Использовать как пищу. Выхваляецца [Васіль] дачай, якую мае пад Ленінградам, на Карэльскім перашыйку, рыбай, якую ловіць у азёрах
  17. спакайнець
    спакайнець, незак. Становиться спокойнее. Але ўжо адышоўшыся крокаў трыста, малады чалавек пачаў спакайнець. Чорны. Але вось святло ліхтара выхоплівала
  18. спалатнець
    спалатнець, зак. Стать бледным, как полотно. Малады чалавек зірнуў на яго, спалатнеў раптам, не ведаючы - загаварыць з ім ці не. Чорны. Скасавурыўшыся
  19. спарахнець
    спарахнець*, зак. Превратиться в труху. То там ніякага лесніка няма, і дом спарахнеў дарэшты. Крапіва. Сцяна справа ад ганка асунулася, хоць даўно была
  20. спарнець
    спарнець, незак., разм. Становиться более спорым. А дождж спарнеў. Быкаў.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі   Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019