##FrontpageTitle: Назовы жывёл (БНТ)
##ShortTitle: Назовы жывёл (БНТ)
##LongTitle: Назовы жывёл (БНТ)
##ExpandArticle: false
##Type: slo
##HTMLDescription_BEGIN
Прадмова
У гэтым выпуску „Беларускае Навуковае Тэрмінолёгіі” зьмешчаны назовы пераважна тых жывёл, якія сустракаюцца ў межах Беларусі, а таксама тых, што ўспамінаюцца ў элемэнтарных падручніках па прыродазнаўстве. Пры ўкладаньні проекту назоваў былі выкарыстаны матар’ялы, зьмешчаныя ў слоўніку Насовіча, у „Маскоўска-Крыўскім слоўніку” Ластоўскага і ў іншых друкаваных выданьнях, а таксама матар’ялы, сабраныя А. Фядзюшыным і іншымі членамі Інстытуту Беларускае Культуры.
На жаль, пры ўкладаньні гэтага зборніку яшчэ не маглі быць выкарыстаны ўсе матар’ялы Слоўніка-Тэрмінолёгічнай Камісіі Інбелкульту, атрыманыя ў вялікім ліку за апошнія часы ад краязнаўчых організацый Беларусі і ад корэспондэнтаў Інбелкульту. Зразумела, што Прыродазнаўчая Сэкцыя глядзіць на гэты сшытак, як на проект, які толькі часова можа адыгрываць ролю даведніка для настаўніка прыродазнаўства ў беларускай сярэдняй школе.
Кожны радавы лацінскі назоў перадаваўся адпаведным беларускім словам і, па магчымасьці, назовы відаў адпаведна перададзены ў беларускай мове двума словамі. Лацінскія назовы ўзяты часткова з кніг: „Л. С. Берг. Рыбы пресных вод России. 2 изд. Госиздат, 1923”, „М. А. Мензбир. Птицы России. Изд. 2. Москва. 1895”, часткаю з падручнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы, ды з іншых крыніц.
Складзены М. Азбукіным проект назоваў разглядаўся спэцыяльнай Тэрмінолёгічнай Камісіяй пры Прыродазнаўчай Сэкцыі Інбелкульту ў складзе І. Серады, А. Фядзюшына, Я. Каранеўскага, М. Поўзік і Яцанткоўскага. З боку мовы і правапісу беларускія назовы жывёл перагледжаны Правапісна-Тэрмінолёгічнай Камісіяй Інбелкульту.
Выпуск дапушчаны да выданьня Прэзыдыумам Прыродазнаўчай Сэкцыі ІБК.
##HTMLDescription_END
##Format: tsv
##ArticleLang: la/ru/be
Abramis лещи лешч
Abramis ballerus L. синец лешч сінец
Abramis brama L. лещ лешч звычайны
Abramis sapa Pallas белоглазка, глазач лешч белавокі
Acalephae — гл. Discomedusae
Acanthia lectularia L. клоп постельный клоп пасьцельны
Acanthis чечетки чачотка
Acanthis cannabina коноплянка, реполов чачотка-канаплянка
Acanthis linaria чечетка чачотка звычайная
Acanthopterygii колючеперые калючапёрыя
Accentor завирушки тынаўка
Accipiter перепелятники карагольчык
Accipitres птицы хищные драпежнікі
Acerina ершы ерш
Acerina cernua L. ёрш ерш звычайны
Acherontia atropos L. голова мертвая мярцьвяк звычайны
Acipenser осетры асяцёр
Acipenser güldenstädti Brandt осётр русский асяцёр усходні
Acipenser ruthenus L. стерлядь асяцёр-чачуга
Acipenser stellatus Pallas севрюга асяцёр-пярэсьцік
Acipenser sturio L. осётр немецкий асяцёр балтыцкі
Acrania бесчерепные бесчарэпныя
Acridiidae саранчовые шаранчакі
Acrocephalus камышевки чаротаўка
Actinia актинии актынія
Aeschna grandis L. коромысло бабка звычайная
Aglossa безъязычные безьязыкія
Agriotes segetis L. щелкун посевный кавалік засеўны
Agrotis segetum Hülk совка озимая ночнік азімы
Alauda жаворонки жаўранка
Alauda arvensis L. жавовонок полевой жаўранка звычайная
Alauda cristata L. жаворонок хохлатый жаўранка сьмяцей
Alburnus уклейки верхаводка
Alburnus alburnus L. уклейка верхаводка звычайная
Alcedo зимородки голубые зімародак
Alces лоси, сохатые лось
Alligator аллигаторы, кайманы алігатар
Alosa сардинки сардынка
Amoeba амебы амэба
Ampelis свиристели амялушка
Amphibia земноводные, амфибии вадаземнікі, амфібіі
Amphioxus lanceolatus ланцетник лянцэтнік тонкі
Anamorpha насекомые с прямым превращением крылатые анаморфы
Anas утки качка
Anas acuta L. шилохвость качка шылахвостка
Anas boschas L. кряква качка крыжанка
Anas circia L. чирок-трескунок качка чырка
Anas crecca L. чирок-свистунок качка цыранка
Anas domestica L. утка домашняя качка свойская
Anas penelope L. свиязь качка сьвістунка
Anas strepera утка серая качка неразьня
Anas tadorna L. утка печанка качка пярэстая
Anguilla anguilla L. угорь речной вугор рэчны
Anguis fragilis L. веретенница сьлівень звычайны
Anisoplia austriaca Herbst жук хлебный, кузька грачанік аўстрыйскі
Anisoplia crucifera Herbst крестоносец грачанік крыжавы
Annelides черви кольчатые анэліды
Anodonta беззубки начовачкі
Anopheles комары малярийные малярыйнік
Anser гуси гусь (ж. р.)
Anthonomus pomorum L. цветоед яблоневый кветкажэр яблыневы
Anthophila — гл. Apidae
Anthozoa кораллы каралі
Anthropomorpha человекообразные, человекоподобные чалавекападобныя
Anthropopithecus шимпанзе шымпанза
Anthus коньки стракатка
Antilocapra антилопа вилорогая віларог
Antilope антилопы антылёпа
Antilopinae антилоповые антылёпы
Anura бесхвостые бясхвостыя
Aphidae тли траўніцы
Aphis brassicae L. тля капустная траўніца капусная
Aphis mali Fabr тля яблонная траўніца яблыневая
Apidae пчелиные пчаліныя
Apis mellifica L. пчела обыкновенная пчала звычайная
Aplacentalia беспоследовые бязьмесцаплодныя
Aporia crataegi — гл. Pieris crataegi
Aptenodytes пингвин пінгвін
Apterygogenea насекомые с прямым превращением бяскрылародныя
Apteryx киви, бескрылы бяскрыл
Aquila орлы арол
Aquila nobilis Pallas беркут арол вялікі
Arachnoidea паукообразные павукападобныя
Arctomys сурки байбак
Ardea цапли чапля
Ardea minuta L. выпь малая чапля-лазянік
Ardea purpurea L. чепура рыжая чапля чырвоная
Ardea stellaris L. выпь большая чапля-бугай
Ardetta minuta — гл. Ardea minuta
Argonauta ботик аргонаўта
Arion слизни смаўжак
Arthropoda членистоногие суставаногія
Artiodactyla парнокопытные парнакапытныя
Ascaris аскариды аскарыда
Ascaris megalocephala аскарида лошадиная аскарыда конская
Ascidia асцидии асцыдыя
Asellus aquaticus мокрица водяная, ослик водяной макрычніца вадзяная
Asio совы ушастые вушанка
Aspius Agassiz жерехи бялізна
Astacus fluviatilis рак речной рак рэчны
Asteroidea звезды морские зорачніцы
Astur ястреба куратнік
Athene сычи сыч
Athene noctua Scop. сыч сыч-сіпель
Auchenia — гл. Lama
Aves птицы птушкі
Avicula жемчужницы жамчугоўка
Avicularia пауки-птицеяды птушкаед
Aythya ferina — гл. Fuligula ferina
Babyrussa бабируссы бабіруса
Bacillus бацилла бацыля
Bacteria бактерии бактэрыі
Balaena киты кіт
Balaena mysticetus кит кіт грэнляндзкі
Balaenoptera полосатики паскавацік
Balanus желуди морские балян
Barbus усачи марона
Blaps mortisaga L. медляк вещатель смуроднік чорны
Blatta germanica — гл. Phyllodromia germanica
Blattidae тараканы тараканы
Blicca Heckel густеры цяроха
Blicca bjorkna L. густера цяроха звычайная
Boa боа боа
Bombina bombina L. жерлянка жарлянка звычайная
Bombus terrestris L. шмель земляной чмель земляны
Bombycidae шелкопряды папрадухі
Bombyx mori L. шелкопряд тутовый папрадуха шаўкоўна
Bonasa canescens Sparrm рябчик арабок звычайны
Bos быки бык
Bos anoa аноа бык аноа
Bos bison бизон бык бізон
Bos bonasus зубр бык зубар
Bos bubalus буйвол индийский, буйвол азиатский бык бавал
Bos frontalis гаял бык лабан
Bos gaurus гаур бык гаур
Bos indicus зебу бык індыйскі
Bos primigenius тур бык тур
Botaurus minutus L. — гл. Ardea minuta
Botaurus stellaris L. — гл. Ardea stellaris
Bovidae полорогие быкавыя
Brachelytra — гл. Staphylinidae
Brachiopoda плеченогие плечаногія
Bradypus ленивцы лянівец
Bryozoa мшанки мшанкі
Bubalus — гл. Bos bubalus
Bubo maximus Ger. филин пугач вялікі
Bucerotidae птицы-носороги птушкі-дзюбарогі
Budytes трясогузки желтые пліска
Bufo жабы рапуха, варопаўка
Buprestidae златки златкі
Buteo канюки канюх
Caloptenus italicus L. саранча итальянская прусік італійскі
Camelidae верблюдовые вярблюдавыя
Camelopardalis жираффы(жираф) жырафа
Camelopardalis giraffa жираффа(жираф) жырафа афрыканская
Camelus верблюды вярблюд
Camelus bactrianus верблюд двугорбый вярблюд двугорбы
Camelus dromedarius верблюд одногорбый, дромадер вярблюд аднагорбы
Cancer pagurus крабб(краб) краб звычайны
Canis L. собаки сабака
Canis aureus шакал сабака шакал
Canis familiaris собака домашняя сабака свойскі
Canis lagopus песец, лисица полярная сабака паўночны
Canis lupus L. волк воўк
Canis procyonoides собака енотовая сабака янотавы
Canis vulpes лисица ліс
Cannabina — гл. Acanthis cannabina
Cantharidae — гл. Vesicantia
Capra козы каза
Capra hircus коза домашняя каза свойская
Capreolus косуля казуля
Caprimulgus козодои ляляк
Carabidae жужжелицы жужалкі
Carabus granulatus L. жужжелица зернистая жужалка зе´рневая
Carabus hortensis L. жужжелица садовая жужалка садовая
Carassius караси карась
Carcharias glauca акула голубая акула белая
Carcharodon акула людоед кархародон
Carduelis щеглы шчыгол
Carinatae килегрудые грэбнягрудыя
Carnivora хищные, плотоядные мясажэры
Carpocaspa pomonella Hb плодожорка яблочная плодажэр яблычны
Carpodacus чечевицы чаромашнік
Carpophaga мыши летучие плодоядные кажаны плодаеды
Castor fiber L. бобр бабёр звычайны
Casuarius казуары казуар
Catarrhini узконосые вузканосыя
Cathartes — гл. Neophron
Catoblepas gnu — гл. Connochaetes gnu
Catodon кашалоты катодон
Caudata — гл. Urodela
Cavia свинки морские грызуха
Cavicornia полорогие пустарогія
Cebidae обезьяны широконосые настоящие капуцынавыя
Cebus капуцыны капуцын
Cecidomyia destructor Say муха гессенская, комар хлебный гэсэнка шкодная
Centetes тенреки тэнрэк
Cephalopoda головоногие галаваногія
Cerambycidae усачи, дровосеки вусачы
Cerambyx heros Scop усач большой вусач вялікі
Ceratodus рогозуб рогазуб
Cercocebus мангабей мангабэй
Cercopithecidae обезьяны собакообразные сабакападобныя
Certhia пищухи паўзунок
Certhiidae пищуховые паўзункі
Cervidae оленевые аленевыя
Cervus олени алень
Cervus alces — гл. Alces
Cervus capreolus — гл. Capreolus
Cervus elaphus олень благородный алень звычайны
Cestodes черви ленточные, глисты ленточные істужнікі
Cetacea китообразные рыбазьверы
Cetonia aurata L. бронзовка обыкновенная кветкаед залаты
Chamaeleo хамелеоны хамэлеон
Charadrius ржанки сявец
Chaulelasmus streperus — гл. Anas strepera
Chelidon urbica L. ласточка городская падластаўка гарадзкая
Chelonia черепахи чарапахі
Chimaera химеры хімэра
Chinchilla шиншиллы шыншыля
Chiromys руконожка, ай-ай рукамышка
Chiroptera рукокрылые, мыши летучие кажаны
Chloris зеленушки зелянушка
Chondropterygii хрящеперые храсткапёрыя
Chordata хордовые струньнікі
Chrysochloris златокроты златакрот
Chrysomelidae листоеды лістаеды
Chrysomitris чижи чыжык
Cicada orni L. цикада ясеневая цыкада ясеневая
Cicadidae цикады цыкады
Cicindela скакуны (род) скакунчык
Cicindela campestris L. скакун полевой скакунчык палявы
Cicindela silvatica L. скакун лесной скакунчык лясны
Cicindelidae скакуны (семейство) скакунчыкі
Ciconia аисты бусел, бацян
Ciconia alba (Briss) аист белый бусел белы
Ciconia nigra L. аист черный бусел чорны
Ciliata инфузории ресничные мігаўнікі
Circus луни мышалоў
Cirripedia усоногие вусаногія
Clangula — гл. Fuligula clangula
Clupea harengus сельдь морская селядзец морскі
Clupeidae сельдевые селядцовыя
Cobitis fossilis — гл. Misgurnus fossilis
Coccidae червецы (семейство) чарвяцы
Coccinella septempunctata L. коровка божия семиточечная зязюлька сямікропкавая
Coccinellidae коровки божьи кароўкі бож’і, зязюлькавыя
Coccoborus virginianus кардинал кардынал віргінскі
Coccothraustes vulgaris Pallas дубонос тоўстадзюб звычайны
Coccus кокк кок
Coccus червецы (род) чарвечнік
Coccus cacti L. кошениль чарвечнік кактусавы
Coelenterata кишечнополостные бяскішкавыя, кішкапаражнёвыя
Colaeus monedula — гл. Corvus monedula
Coleoptera жесткокрылые, жуки жукі
Collocalia саланганы салянгана
Colobus обезьяны беспалые бяспал
Coluber полозы вужака, полаз
Colubriformia ужевидные вужакі
Columba голуби голуб
Columba domestica голубь домашний голуб свойскі
Columba oenas Briss клинтух голуб дзікі
Columba palumbus L. вяхирь голуб вялікі
Colymbus гагары гагара
Colymbus arcticus L. гагара чернозобая гагара нырэц
Colymbus auritus — гл. Podiceps auritus
Colymbus cristatus — гл. Podiceps cristatus
Colymbus nigricollis — гл. Podiceps nigricolis
Connochaetes gnu гну конябык гну
Copepoda рачки веслоногие весланогія
Coracias garrula L. сизоворонка, сивоворонка сіваграк сіні
Coregonus L. сиги сялява
Corone cornix — гл. Corvus cornix
Coronella austriaca Laur медянка мядзянка
Corvus вороны варона
Corvus corax L. ворон крумкач, груган
Corvus cornix L. ворона серая варона шэрая
Corvus corone L. ворона черная варона чорная
Corvus frugilegus L. грач грак
Corvus monedula Briss галка галка
Cossidae древоточцы дрэваточы
Cossus ligniperda Fabr древоточец ивовый дрэваточ вярбінавы
Cotile riparia ласточка береговая норка паўзьбярэжная
Cottus gobio L. подкаменщик, бычек бычок звычайны
Coturnix перепела перапёлка
Craniota — гл. Vertebrata
Crex коростели драч, дзяргач
Cricetus хомяки хамяк
Crinoidea лилии морские жывёлакветы
Crocodilia крокодиловые кракадзілавыя
Crocodilus крокодилы кракадзіл
Crotalus змеи гремучие бразгучка
Crustacea ракообразные ракападобныя
Cryptoprocta фоссы фоса
Ctenophora гребневики, гребенщики ктэнофоры, грабнявікі
Cuculus кукушки зязюля
Cuculus canorus L. кукушка зязюля кукуля
Culicidae комариные камары
Culex комары обыкновенные камар
Curculionidae долгоносики слонікі
Cyanecula варакушки сіняшыйка
Cyanistes лазоревки блакітніца
Cyclops циклоп аднавок
Cyclostomi круглоротые кругларотыя
Cygnus лебеди лебедзь
Cynilurus гепарды, леопарды охотничие гепард
Cynocephalus — гл. Раріо
Cynocephalus mormon — гл. Mormon
Cynomys собака луговая брахунчык
Cynopithecus обезьяны хохлатые чубач
Cyprinus caprio L. сазан, карп карп сазан
Cypselus стрижи грун
Cypselus apus L. стриж черный грун касар
Dama лань даніелька
Daphnia дафния дафнія
Dasyprocta агути агуты
Dasypus броненосцы панцырнік
Dasyupus куницы сумчатые дазыур
Decapoda десятиногие дзесяціногія
Delphinapterus белухи бялуха
Delphinus дельфин дэльфін
Dendrocopus — гл. Picus major, Picus minor
Dendrolagus кенгуру-древолазы дрэвалаз
Denticeti киты зубастые рыбазьверы зубатыя
Dermatoptera маки летучие, кожистокрылые скуракрылы
Dermestes lardarius L. кожеед ветчинный скураед шынкавы
Dermestidae кожееды скураеды
Dicotyles пекари пэкары
Didelphys опоссум торбашчур, дыдэльф
Didus ineptus дронт, додо дронт бяскрылы
Diomedea альбатросы альбатрос
Diploptera — гл. Vespidae
Dipnoi двудышащие двудышныя
Diprotodontia сумчатые травоядные дыпротодонты
Diptera двукрылые двукрыльныя
Dipus тушканчик тушканчык
Discomedusae сцифомедузы сцыфомэдузы
Distomum двуроты, двуустки матыліца
Dromaeus эму эму
Dryocopus — гл. Picus martius
Duplicidentata (двупарнорезцовые) двойназубыя
Dytiscidae плавунцы плывунцы
Dytisclis marginalis L. плавунец окаймленный плывунец крайкаваты
Ecaudata — гл. Anura
Echidna ехидны эхідна
Echidna hystrix ехидна эхідна калючая
Echinodermata иглокожие ігласкурыя
Echinoidea ежи морские яжоўцы
Edentata неполнозубые няпоўназубыя
Elateridae щелкуны кавалі
Elephas слоны слон
Emberiza овсянки жоўтабрушка
Emberiza citrinella овсянка жоўтабрушка звычайная
Emys черепахи болотные чарапаха
Enteropneusta кишечнодышащие нутрадышнікі
Entomorphaga мыши летучие насекомоядные кажаны мошкаеды
Epeira diademata крестовик крыжавік звычайны
Ephemera поденки (род) аўсянік
Ephemeridae поденки (семейство) аўсянікі
Epimys крысы пацук
Equus лошади конь
Equus asinus осел асёл
Equus caballus лошадь домашняя конь свойскі
Equus zebra зебра конь зэбра
Erinaceus ежи вожык
Erithacus соловьи салавей
Erithacus leukocyanus (Brehm) — гл. Cyanecula
Erithacus luscinia, Briss соловей западный салавей звычайны
Erithacus rubecula зорянка, малиновка салавей чырвонашыйка
Erithacus suecicus — гл. Cyanecula
Erithacus tithys — гл. Ruticilla
Erythropus кобчики шулёнак
Esox luciuc L. щука шчупак звычайны
Euflagellata — гл. Mastigophora
Eutheria — гл. Placentalia
Exocoetus рыбы летучие рыба-лятучка
Falco соколы сакол
Falco peregrinus Briss сапсан сакол падарожнік
Falco subbuteo L. чеглок сакол каршачок
Felidae кошки (семейство) каты
Felis кошки (род) кот
Felis caffer кошка буланая кот буланы
Felis catus кошка дикая кот дзікі
Felis concolor кугуар, пума пума
Felis irbis барс, ирбис барс
Felis lео лев леў
Felis lynx — гл. Lynx
Felis onza ягуар ягуар
Felis pardalis оцелот кот оцэлёт
Felis pardus леопард леопард
Felis tigris тигр тыгра
Flagellata жгутиконосцы бізуньнікі
Foetorius erminea — гл. Mustela erminea
Foetorius putorius — гл. Putorius putorius
Foetorius vulgaris — гл. Mustela nivalis
Foraminifera фораминиферы форамініфэры
Forficula auricularia L. уховертка обыкновенная шчыкаўка звычайная
Forficulidae уховертки шчыкаўкі
Formica rufa L. муравей рыжий обыкновенный мурашка рудая
Formicidae муравьи мурашкі
Fossa — гл. Cryptoprocta
Fringilla вьюрки юрок
Fringilla carduelis — гл. Carduelis
Fringilla chloris — гл. Chloris
Fringilla coelebs зяблик юрок берасьцянка
Fringilla linaria — гл. Acanthis linaria
Fringilla montifringilla юрок юрок звычайны
Fringilla spinus — гл. Chrysomitris
Fulgora laternaria L. светоноска суринамская сьветланоска сурынамская
Fulgoridae светоноски сьветланоскі
Fulica лысухи лысуха
Fuligula нырки нырок
Fuligula clangula L. гоголь нырок гогаль
Fuligula ferina L. нырок красноголовый нырок жылец
Fuligula nyroca L. нырок белоглазый нырок чарнушка
Gadus morrhua треска траска тлустая
Galeopithecus шерстокрылы шэрстакрыл
Galerida cristata — гл. Alauda cristata
Gallinago бекасы бакас
Gallinago gallinago L. бекас бакас баранчык
Gallinago gallinula L. гаршнеп бакас маленькі
Gallinago major Gm. дупель бакас дубальт
Gallinula chloropus L. камышница зялёнаножка
Gallus domesticus курица домашняя курыца свойская
Ganoidei ганоидные косткалускавыя
Garrulus сойки сойка
Garrulus glandarius L. сойка желудевая сойка звычайная
Garrulus infaustus L. кукша сойка тайговая
Gasterosteus L. колюшки калючка
Gastropacha neustria L. шелкопряд кольчатый прадзільнік пярсьцёнкавы
Gastropacha pini L. шелкопряд сосновый прадзільнік хвойны
Gastrophilus equi Fabr овод лошадиный авадзень конскі
Gastropoda брюхоногие чэраваногія
Gavialis гавиалы гавіал
Gazella газели газэля
Gazella dorcas газель газэля звычайная
Gecinus viridis L. дятел зеленый жаўна зялёная
Geometridae пяденицы, землемеры гэомэтрыды
Geotrupes stercorarius L. навозник обыкновенный гнаявік звычайны
Giraffa — гл. Camelopardalis giraffa
Gobio пескари келб
Gobio gobio (L.) пескарь келб пячкур
Gordius aquaticus волосатик валасень вадзяны
Gorilla гориллы горыля
Grallatores голенастые цыбатыя
Grus журавли журавель
Gryllidae сверчки цьвіркуны
Gryllotalpa vulgaris Latr медведка; рак земляной мядзьведзік звычайны
Gryllus campestris L. сверчок полевой цьвіркун палявы
Gryllus domesticus L. сверчок домашний цьвіркун хатні
Gulo borealis россомаха расамаха паўночная
Gymnodontes скалозубые скалазубыя
Gymnotus electricus угорь электрический вуграк электрычны
Gypaëtos бородачи ягнятнік
Gypogeranus serpentarius секретарь сакратар
Haemopis пьявки конские піявіца
Haliaëtos орланы арлан
Halicore dugong дюгонь дугонь вадзяны
Hapale игрунки (род), уистити весялушка
Hapalidae игрунки (семейство) весялушкі
Hatteria гаттерии, первоящеры гатэрыя
Hatteria punctata гаттерия гатэрыя кропкавая
Heliozoa солнечники сонцавікі
Helix улитки садовые сьлімак
Helodromas ochropus (L.) — гл. Totanus ochropus
Hemiptera полужесткокрылые, хоботные клаповыя
Herpestes мангусты мангуста
Heterocera разноусые рознавусыя
Hexapoda — гл. Insekta
Hippocampus коньки морские конярыбка
Hippopotamus бегемоты, гиппопотамы гіпопотам, бэгемот
Hippopotamus amphibius бегемот, гиппопотам гіпопотам рэчны
Hirudo пиявки настоящие п’яўка
Hirudo medicinalis пиявка медицинская п’яўка лекарская
Hirundo касатки ластаўка
Hirundo riparia — гл. Cotile riparia
Hirundo rustica L. ласточка деревенская, касатка ластаўка звычайная
Hirundo urbica — гл. Chelidon urbica
Holocephali сростноголовые зрослагаловыя
Holothurioidea голотурии, кубышки морские голётурыі
Homarus омары амар
Homarus vulgaris омар амар звычайны
Huso белуги бялуга
Hyaena гиены гіэна
Hyaena brunnea гиена бурая гіэна бурая
Hyaena crocuta гиена пятнистая гіэна плямістая
Hyaena striata гиена полосатая гіэна паскаватая
Hydra гидры гідра
Hydrochelidon крачки черные рыбалка
Hydroidea полипы гидроидные и медузы гидроидные гідроіды
Hydromedusae — гл. Hydroidea
Hydrodromici водомеры вадамернікі
Hydrometria lacustris L. водомер болотный вадамернік азёрны
Hydrophilidae водолюбы вадалюбы
Hydrophilus piceus L. водолюб черный вадалюб чорны
Hylobates гиббоны гібон
Hymenoptera перепончатокрылые балонкакрылыя
Hypoderma bovis De Geer овод бычачий падскурнік бычы
Hyppobosca equina L. кровососка лошадиная крывасос конскі
Hyracoidea даманы (отряд) даманы
Hyrax даманы (род) даман
Hyrax syriacus даман даман сырыйскі
Hystrix дикобраз іглак
Ibis ибисы ібіс
Idus melanotus (L.) язь язь
Impennes пингвины пінгвіны
Indicator медовед медавед
Infusoria инфузории наліўнікі, інфузорыі
Insecta насекомыя шасьціногія
Insectivora насекомоядные казюлькаеды
Isopoda равноногие роўнаногія
Julus terrestris кивсяк тысячаножка звычайная
Jynx torquilla L. вертиголовка круцігалоўка
Lacerta ящерицы (род) яшчарка
Lacerta agilis Wolf ящерица прыткая яшчарка спрытная
Lacerta vivipara Iaq ящерица живорородящая яшчарка жывародная
Lacertilia ящерицы (отряд) яшчары
Lagopus куропатки белые пардва
Lama ламы ляма
Lama glama лама ляма свойская
Lama guanacus гуанако ляма гуанака
Lama pacos альпака ляма альпака
Lama vicunia вигонь ляма вікунья
Lamellibranchiata пластинчатожаберные пластказябравыя
Lamellicornia пластинчатоусые пласткавусыя
Lamellirostres пластинчатоклювые пласткадзюбыя
Lampetra planeri (Bloch) минога ручьевая верацяніца звычайная
Lampyris nocticula L. червячек ивановский, светляк сьвятляк купальскі
Lanius сорокопуты грычун
Larus чайки чайка
Lema melanopa L. листоед хлебный лістажэр збожжавы
Lemur лемуры лемур
Lemuroidea полуобезьяны лемуроіды
Lepas anatitera уточка морская лепас качкавы
Lepidoptera бабочки, чешуекрылые матылі
Lepidosiren чешуйчатники лускоўнік
Lepisma saccharina L. чешуйница цукроўнік звычайны
Lepismidae сахарницы цукроўнікавыя
Leptoptilus марабу марабу
Lepus зайцы заяц
Lepus cuniculus кролик трус
Lepus europaeus aquilonius Blas заяц русак заяц шарак
Lepus timidus беляк заяц бяляк
Leuciscus frisii — гл. Rutilus frisii
Leuciscus idus — гл. Idus melanotus
Leuciscus cephalus L. голавль галавень
Leuciscus leuciscus L. елец яльчык
Leuciscus rutilus — гл. Rutilus rutilus
Libellula quadrimaculata L. стрекоза четырехточечная стрэлка чатырохкропкавая
Libbellulidae стрекозы бабкі
Limax слизни, слизнянки смоўж
Limnaeus прудовики балацянік
Limosa melanura веретенник, кулик болотный грыцук чорнахвосты
Limulus мечехвосты мечахвост
Lina tremulae Fabr листоед тополевый лістагрыз асіньнік
Lithobius сороконожки станожка
Lithobius forficatus сороконожка станожка звычайная
Lobosa амебы амэбы
Locusta viridissima L. кузнечик зеленый конік зялёны
Locustella luscinoides — гл. Acrocephalus
Locustidae кузнечики конікі
Longicornia — гл. Cerambycidae
Lophaetyia cristata — гл. Podiceps cristatus
Lophobranchii пучкожаберные пучказябравыя
Lota налимы мянтуз
Lota lota (L.) налим мянтуз мянёк
Loxia клесты крыжадзюб
Loxia curvirostra L. клест-еловик крыжадзюб брукун
Lucanus cervus L. жук-олень рагалік алень
Lucioperca судак судак
Lumbricus terrestris червь дождевой, червь земляной дажджавік земляны
Luscinia luscinia — гл. Erithacus luscinia
Lusciola tithys — гл. Ruticilla
Lutra выдры выдра (м. p.)
Lutreola норки норыца
Lycaon волк гиеновый гіэнавоўк
Lycosa tarantula тарантул тарантул украінскі
Lycosidae тарантуловые тарантулы
Lynx рысь рысь (м. р.)
Lyrurus tetrix — гл. Tetrao tetrix
Lytta vesicatoria L. мушка шпанская шпанка мушка
Macacus макаки макак
Machetes pugnax L. — Гл. Pavoncella pugnax
Macropus кенгуру кангур
Macrorhinus слоны морские доўгалыч
Malacodermata жуки мягкокожие мяккаскурныя
Malapterurus electricus сом электрический самяк электрычны
Mamestra brassicae L. совка капустная капустажэрка звычайная
Mammalia млекопитающие сысуны
Manatus ламантины манат
Manis панголины, ящеры лускавец
Mantidae богомолы богамолы
Mantis religiosa L. богомол обыкновенный богамол звычайны
Mareca penelope L. — гл. Anas penelope
Marsupialia сумчатые торбачнікі
Mastigophora — гл. Flagellata
Megapodius большеноги, куры сорные вяліканог
Meleagris gallopavo индюк індык свойскі
Meles барсуки барсук
Meliphagidae медоеды, медососы мёдаеды
Meloidae — гл. Vesicantia
Melolonta жуки майские, хрущи хрушч
Melolonta vulgaris Fabr жук майский, хрущ хрушч звычайны
Menura лирохвосты лірахвост
Menura superba лирохвост, птица-лира лірахвост пышны
Mephitis вонючки сьмярдзючка, скунс
Mergus крохали крохаль
Merops щурки пчалаедка
Merula merula L. — гл. Turdus merula
Metazoa многоклеточные многакаморкавыя
Micropus apus — гл. Cypselus apus
Microtus полёвки палёўка
Milvus коршуны каршун
Misgurnus вьюны уюн
Misgurnus fossilis L. вьюн уюн звычайны
мо1а — гл. Orthagoriscus
Molge — гл. Triton
Mollusca мягкотелые, молюски мяккуны, молюскі
Monodon monoceros нарвал шыланос
Monotremata однопроходные, яйцеродные птушказьверы
Mormon мандрилы мормон
Moschus кабарги кабарга
Motacilla alba L. трясогузка белая сітаўка
Motacilla flava L. — гл. Budytes
Mugil L. кефаль кефаль
Mus мыши мыш
Mus decumanus — гл. Epimys
Musca domestica L. муха комнатная муха хатняя
Muscidae мухи мухі
Muscicapa мухоловки валасяніца
Mustela куницы куніца
Mustela erminea L. горностай гарнастай
Mustela martes L. куница лесная куніца звычайная
Mustela nivalis L. ласка ласка
Mustela zibellina L. соболь саболь
Mycetes ревуны равун
Myogale выхухоли хахоля
Myotis ночницы начніца
Myoxus сони соня
Myriapoda многоногие многаножкі
Myrmecobius муравьеды сумчатые мурашкалюб
Myrmecophaga муравьеды мурашкаед
Myrmeleon formicarius L. лев муравьиный мурашкалоў звычайны
Mysticeti киты беззубые рыбазьверы бяззубыя
Naja кобры, змеи очковые акулярніца
Nasalis обезьяна носатая насач
Natatores водоплавающие плывуны
Natrix — гл. Tropidonotus natrix
Nautilus кораблик карабельчык
Necrophorus vespillo L. мертвоед обыкновенный хаўтурнік звычайны
Nemachilus Hasselt гольцы сьліж
Nemathelminthes черви круглые чарвякі круглыя
Neomys куторы водяные вадашчур
Neophron стервятники падлаед
Neottion сrесса — гл. Anas crecca
Nepa cinerea скорпион водяной плашчак вадзяны
Nepidae скорпионы водяные плашчакі
Nestor нестор нэстар
Neuroptera сетчатокрылые сеткакрылыя
Noctiluca ночесветки ночасьветлік
Noctuidae совки, ночницы ночнікі
Nomarthra неполнозубые Старого Света няпоўназубыя старасьветныя
Notoryctes крот сумчатый торбакрот
Nucifraga кедровки, ореховки арэхаўка
Numenius кроншнепы кулён
Numida meleagris цесарка цацарка свойская
Nyctea совы белые беласоўка
Nyroca nyroca — гл. Fuligula nyroca
Ocneria dispar L. шелкопряд непарный чарнічка няпарная
Ocneria monacha L. шелкопряд монашенка чарнічка звычайная
Octopus vulgaris спрут, осьминог обыкновенный васьміног
Odontoceti — гл. Denticeti
Oedicnemus авдотки палянік
Oedicnemus crepitans авдотка палянік голахвосьцік
Oedipoda coerulescens L. кобылка голубая кабылка сіняя
Oestridae оводы авадні
Oestrus ovis L. овод овечий гіз авечы
Oniscus мокрицы бабура
Ophidia змеи зьмеі
Ophiuroidei офиуры, змеехвостки офіуры
Oriolus galbula L. иволга івалга звычайная
Ornithorhynchus paradoxus утконос качкадзюб дзіўны
Orthagoriscus луна-рыба месяц-рыба
Orthoptera прямокрылые простакрылыя
Ortygometra — гл. Porzana
Orycteropus трубкозуб трубказуб
Oryctes nasicornis L. жук носорог галаварог запраўдны
Osmerus корюшки стынка
Ostrea edulis устрица съедобная вустрыца ядобная
Otaria сивучи сівак
Otaria jubata лев морской южный сівак грывісты
Otaria ursina котик морской северный сівак каток
Otis дрофы дроп
Otis tarda L. дрофа дроп дудак
Otis tetrax L. стрепет дроп цецяручнік
Ovis овцы баран
Ovis aries баран домашний баран свойскі
Ovis musimon муфлон баран муфлён
Ovibos moschatus овцебык, бык мускусный баранабык
Ovipara — гл. Monotremata
Pachytylus migratorius саранча перелетная шаранчак падарожнік
Pagurus раки отшельники хаванец
Palaemon креветки крэвэтка
Palpicornia — гл. Hydrophilidae
Palumbus — гл. Columba palumbus
Pandion скопы скаба
Panolis piniperda Panz совка сосновая хвояжэрка шкодная
Pаріо павиан павіян
Paradisea птицы райские (род) райптушка
Paradisea apoda птица райская райптушка прыгожая
Paradiseidae птицы райские (семейство) птушкі райскія
Paradoxurus страннохвосты дзіўнахвост
Paramoecium туфельки пантоплік
Parus синички кузнечики сініца
Parus ater L. синица московка сініца маскоўка
Parus coeruleus — гл. Cyanistes
Parus major Briss синица большая сініца вялікая
Passer воробьи верабей
Passer domesticus Briss воробей верабей звычайны
Pavo cristatus domesticus павлин пава свойская
Pavoncella турухтаны баталён
Pavoncella pugnax турухтан баталён ваяка
Pediculidae вши вош
Pediculus capitis L. вошь головная вош галаўная
Pediculus vestimenti Burm вошь платяная вош звычайная
Pelecanus пеликаны баба
Pelecus чехони касар
Pelobates повитухи павітуха
Pentatoma baccarum L. клоп древесный обыкновенный ягадаед звычайны
Pentatomidae клопы растительноядные ягадаяднікі
Perca окуни акунь
Perca fluviatilis L. окунь акунь рэчны
Perdix куропатки курапатка
Perdix cinerea куропатка серая курапатка шэрая
Perennibranchiata постоянножаберные сталазябравыя
Periplaneta orientalis L. таракан черный таракан чорны
Perissodactyla непарнокопытные няпарнакапытныя
Pernis осоеды каршак
Pernis apivorus осоед каршак асаед
Petaurus летяга сумчатая лятунец
Petromyzon L. миноги мінога
Petromyzon planeri — гл. Lampetra planeri
Phaeton фаэтоны фаэтон
Phalacrocorax бакланы баклан
Phalaenidae — гл. Geometridae
Phalangista кускусы фалянгісты
Phalangium сенокосцы стрыгун
Phaneroglossa явноязычные языкатыя
Phascolarctos коала, медведи сумчатые коаля
Phascolomys вомбаты вомбат
Phasianus фазаны бажан
Phasmidae палочники палачнікі
Philomachus pugnax — гл. Pavoncella pugnax
Phiptoglossa червеязычные чэрвяязычныя
Phoca тюлени нэрпа
Phoenicopterus краснокрылы, фламинго чырвонакрыл
Pholas каменоточцы скалаточ
Phryganea L. ручейники ашытка
Phyllodromia germanica таракан-пруссак прусак хатні
Phyllopteryx коньки морские тряпичные лістарыбка
Phylloscopus пеночки будаўнічок
Phylloxera vastatryx филоксера виноградная філёксэра вінаграднікавая
Physetes — гл. Catodon
Physopoda пузыреногие пухіраногія
Pica сороки сарока
Pica caudata Ger сорока сарока доўгахвостая
Picus дятлы дзяцел
Picus major L. дятел большой пестрый дзяцел пярэсты
Picus martius L. дятел черный, желна дзяцел жаўна
Picus minor L. дятел малый пестрый дзяцел малы
Pieridae белянки беляны
Pieris brassicae L. капустница бялян капусьнік
Pieris crataegi боярышница бялян жываплотнік
Pinnipedia ластоногие плаўняногія
Pіра пипы піпа
Pipistrellus нетопыри скурлат
Pisces рыбы рыбы
Pitheci обезьяны малпы
Placentalia плацентарные месцаплодныя
Plagiostomata поперечноротые, селахии папярочнаротыя
Plagiotremata поперечнопроходные, чешуйчатые лускавікі
Planorbis катушки скрутка
Plathelminthes черви плоские чарвякі плоскія
Platyrrhini обезьяны широконосые малпы шыраканосыя
Plecotus ушаны вушан
Plectognathi сростночелюстные зросласківічныя
Pleuronectes L. камбалы камбала
Plusia gamma совка-гамма вуca гама
Podiceps поганки нырчык
Podiceps auritus L. поганка рогатая нырчык чубаты
Podiceps cristatus L. поганка большая нырчык кавур
Podiceps nigricollis С. L. Brehm поганка ушастая нырчык ушасты
Podura aquatica L. блоха водяная подура вадзяная
Poduridae подуры подуры
Polyphylla fullo L. хрущ июльский, пестрый хрушчак летні
Polyprotodontia сумчатые плотоядные поліпротодонты
Polypterus многопер многапёр
Porcus babyrussa — гл. Babyrussa
Porzana курочки курка
Porzana maruetta Leach погоныш курка вадзяная
Porzana parva Scop курочка малая курка балотная
Pratincola чеканы-мухоловки іванчык
Primates приматы, обезьяны прыматы
Pristis пилы-рыбы піларыб
Proboscidea хоботные хобатаносыя
Procellaria буревестники, качурки вястун
Proctopus nigricollis — гл. Podiceps nigricollis
Procyon еноты янот
Proteles волки земляные земнавоўк
Proteus протеи протэй
Protheria — гл. Monotremata
Protopterus чешуйчатники двудыхальнік
Prototheria — гл. Monotremata
Protozoa простейшие, одноклеточные аднакаморкавыя
Prosimii полуобезьяны, лемуры прамалпы
Psittaci попугаи папугі
Psittacus попугаи серые жако
Psylla mali Shmdb листоблошка яблочная лістаскочка яблыневая
Psylla ріrі L. листоблошка грушевая лістаскочка грушавая
Psyllidae листоблошки лістаскочкі
Pterocles рябки пустыньнік
Pteromys летяги ляцяга
Pteropoda крылоноги крыланогія
Pteropus собака летучая, крылан крылан
Ptinus fur L. притворяшка-вор ашуканчык звычайны
Puffinus буревестники буравесьнік
Pulex canis Dug. блоха собачья блыха сабачая
Pulex irritans L. блоха человеческая блоха скочка
Pulicidae блохи блохі
Pulmonata моллюски легочные лёгачнікі
Putorius хорьки тхор
Putorius erminea — гл. Mustela erminea
Putorius putorius хорек тхор шашок
Putorius vulgaris — гл. Mustela nivalis
Pyrrherodias purpurea — гл. Ardea purpurea
Pyrrhula снегири гіль
Python удавы пытон
Python molurus питон тигровый пытон тыгравы
Querquedula circia — гл. Anas circia
Querquedula crecca — гл. Anas crecca
Radiolaria лучевики, радиолярии праменьнікі
Raja ска´ты (род) пластун
Rajidae ска´ты (семейство) пластуны
Rallus пастушки вадакурка
Rana лягушки жаба
Rangifer олени северные рагаль
Raptatores — гл. Accipitres
Ratitae бескилевые плоскагрудыя
Regulus корольки каролік
Reptilia пресмыкающиеся, рептилии гады
Rhamphaster туканы перцаед
Rhea рея, нанду, страусы американские рэя
Rhinoceros носорог носарог
Rhinolophus подковонос падкованос
Rhizopoda корненожки корняножкі
Rhodeus горчаки гарчак
Rhopalocera булавоусые булававусыя
Rhyacophilis glareola (L.) — гл. Totanus glareola
Rhynchites bacchus L. казарка доўганосік казарка
Rhynchocephala ящерогады яшчарагады
Rhynchota — гл. Hemiptera
Rodentia грызуны грызуны
Rotatoria коловратки колаўроткі
Ruminantia жвачныя жуйкавыя
Rupicapra серны серна
Ruticilla горихвостки чорнагрудка
Rutilus frisii (Nordmann) вырезуб выразуб
Rutilus rutilus (L.) плотва плотка
Rutilus heckeli (Nordmannn) тарань таран
Rutilus caspicus (Jakowlew) вобла вобла
Saiga сайгі сайга
Salamandra саламандры салямандра
Salmo лососи стронга
Salmo fario L. пеструшка, форель ручьевая стронга пярэстая
Salmo lacustris L. форель озерная стронга азёрная
Salmo salar L. лосось стронга ласоска
Sarcophaga carnaria L. муха мясная мясьніца звычайная
Sarcophilus ursinus чорт сумчатый зьверажэр торбачны
Sarcoptes scabiei зудень чесоточный сьвярбец кароставы
Sarcorhamphus gryphus кондор кондар
Sauria — гл. Lacertila
Saxicola чеканы-каменки ерчык
Scaphopoda лопатоногие лапатаногія
Scarabaeidae — гл. Lamellicornia
Sciuropterus летяги белкакрыл
Sciurus белки белка, вавёрка
Sclerodermata твердокожие цьвёрдаскурыя
Scobytidae короеды караеды
Scolopax major — гл. Gallinago major
Scolopax gallinago — гл. Gallinago gallinago
Scolopax gallinula — гл. Gallinago gallinula
Scolopax rusticola L. вальдшнеп слонка
Scomber макрели скумбрыя
Scorpionina скорпионы скорпіёны
Scutati — гл. Pentatomidae
Selache maxima акула исполинская сэляхія вялізная
Selachii — гл. Plagiostomata
Semnopithecus обезьяны тонкотелые (род) малпачка
Sepia каракатицы сэпія
Seriiinus canarius канарейка канарка хатняя
Sesiidae стекляницы шклянікі
Silpha atrata L. мертвоед свекловичный сільфа бурачная
Silphidae мертвоеды сільфіды
Silurus сомы сом
Simia орангутанги орангутан
Simiidae — гл. Anthropomorpha
Simplicidentata (парнорезцовые) простазубыя
Simulidae мошки, москиты мошкі
Siphonophora сифонофоры сіфонофоры
Sirenia сиреневые сірэніі
Sitta поползни глінянка
Sittace ара, apapa ара
Solenodon альмикви шчыліназуб
Somateria гаги гага
Sorex землеройки зямлярыйка
Spalax слепыши сьляпун
Spatula clypeata (L.) — гл. Anas clypeata
Spermophilus суслики суслак
Sphenodon — гл. Hatteria
Sphingidae сфинксы, бражники змрочнікі
Sphinx pinastri L. бражник сосновый змрочнік хвойны
Spirilla спирилла спірыля
Spirochaeta спирохета спірохэта
Spongiae губки губкі
Spongilla бадяга бадзяга
Squaliae акулы акулы
Squalius cephalus — гл. Leuciscus cephalus
Squalius leuciscus — гл. Leuciscus cephalus
Squamata — гл. Plagiotremata
Staphilinidae хищники стафіліны
Staphilinus caesarius Cedern стафилин императорский стафілін цэзарскі
Stenops лори лёры
Sterna крачки светлые рыбачка
Stringops попугаи совиные папуга сава
Strix сипухи сава
Struthio страусы стравус
Sturnus скворцы обыкновенные шпак
Sus свиньи сьвіньня
Sus scrofa L. кабан дикий дзік
Sylvia славки леска
Syngnathus acus игла рыба ігларыб востры
Syrnium неясыти кугакаўка
Tabanidae слепни сьлепні
Tabanus bovinus L. слепень бычачий сьлепень бычы
Tаеnіа цепени, солитеры солітэр
Tаlра кроты крот
Tamias бурундуки бурундук
Tamias siriatus бурундук бурундук паскаваты
Tapirus тапиры тапір
Tarsius долгопят доўгапятка
Tegenaria domestica паук домовой павук хатні
Teleostei рыбы костистые касьцістыя
Termes bellicosus Steathman термит воинственный тэрміт ваяка
Termitidae термиты тэрміты
Testudo черепахи наземные шчытніца
Tetrao bonasia — гл. Bonasa
Tetrao tetrix L. тетерев косач цецярук
Tetrao urogallus L. глухарь глушэц
Thripsidae трипсы трыпсы
Thrips cerealium Halid трипс хлебный трыпс збожжавы
Thrips secalina Lind трипс ржаной трыпс жытні
Thylacinus волк сумчатый торвазьвер
Thynnus тунцы тунец
Thysanura бескрылые бяскрылыя
Thysanoptera — гл. Physopoda
Tinca лини лін
Tinea granella L. моль зерновая моль зерневая
Tineidae моли молі
Tinnunculus пустельги шулячок
Tomicus chalcographus L. короед гравер караед гравер
Tomicus stenographus Duftschm короед большой сосновый, стенограф караед стэнограф
Tomicus typographus L. короед большой еловый, типограф караед друкар
Torpedo скаты электрические торпэднік
Tortricidae листовертки лістакрутка
Tortrix viridana L. листовертка дубовая лістакрутка дубовая
Totanus улиты кулік
Totanus calidris L. травник кулік случок
Totanus glareola L. фифи кулік бакасік
Totanus glottis L. улит большой кулік селянец
Totanus ochropus L. кулик черныш кулік чарняк
Totanus pugnax Briss — гл. Pavoncella pugnax
Tragulus оленьки аленьчык
Trematodes сосальщики сысальнікі
Trichechus моржи морж
Trichina трихины трыхіна
Trichina spiralis трихина трыхіна пакручастая
Tringa песочники пясочнік
Triton тритоны трытон
Trochilidae колибри колібры
Trochilium apiforme стекляница пчеловидная шклянік пчолка
Troglodytes крапивники валовавока
Tropidonotus natrix уж обыкновенный вуж звычайны
Trygon кот морской трысьцен
Trypanocorax frugilegus — гл. Corvus frugilegus
Tunicata оболочники абалоньнікі
Turbellarii турбеллярии турбэлярыі
Turdus дрозды дрозд
Turdus iliacus L. дрозд белобровый дрозд арэхавік
Turdus merula L. дрозд черный дрозд чорны
Turdus musicus L. дрозд певчий дрозд сьпявун
Turdus pilaris L. дрозд рябинник дрозд піскун
Turdus viscivorus L. деряба, дрозд большой дрозд шэры
Turtur горлицы турчык
Tylopoda мозоленогие мазоляногія
Upupa удоды удод
Uria кайры кайра
Urinator arcticus (L.) — гл. Colymbus arcticus
Urodela хвостатые хвастатыя
Ursus медведи мядзьведзь
Ursus americanus медведь черный, барибал мядзьведзь чорны
Ursus arctos L. медведь бурый мядзьведзь буры
Ursus horribilis медведь серый, гризли мядзьведзь шэры
Ursus maritimus медведь белый мядзьведзь белы
Vampyrus вампиры упыр
Vanellus чибисы кнігаўка
Vanessa antiopa L. траурница самахвал жалобнік
Vanessa polychloros L. многоцветница самахвал калёрнік
Vanessa urticae L. крапивница самахвал крапіўнік
Velella парусники жагелік
Vermes черви чарвякі
Vertebrata позвоночные хрыбетныя
Vesicantia нарывники шпанкі
Vespa crabro L. шершень шэршань
Vespa vulgaris L. оса обыкновенная аса звычайная
Vespertilio murinus L. мышь летучая двуцветная, кожан двуцветный вечарнік сьценны
Vespidae осы восы
Vibrio вибрион вібрыён
Vipera berus гадюка гадзюка звычайная
Viverra виверры вівэра
Viverra zibetha цивета вівэра цыбэта
Vulpes — гл. Canis vulpes
Vultur грифы грыф
Xenarthra неполнозубые Нового Света няпоўназубыя новасьветныя
Xiphias giadius меч-рыба мечарыб доўганосы
Xylophaga древоеды дрэваеды
Zabrus gibbus Fabr жужжелица хлебная, пеун збожжавік пявун
Zygaena млат-рыбы молатрыба