##FrontpageTitle: Граматычна-лінгвістычная тэрмінолёгія (БНТ)
##ShortTitle: Граматычна-лінгвістычная тэрмінолёгія (БНТ)
##LongTitle: Слоўнік граматычна-лінгвістычнае тэрмінолёгіі (БНТ)
##ExpandArticle: false
##Type: slo
##HTMLDescription_BEGIN
Ад Галоўнае Тэрмінолёгічнае Камісіі
Першая Беларуская граматычная тэрмінолёгія апрацована Б. Тарашкевічам („Беларуская граматыка для школ”, Вільня, 1918 г.). У 1921 годзе гэтая тэрмінолёгія была перагледжана, выпраўлена і дапоўнена Навукова-Тэрмінолёгічнаю Камісіяю, што існавала ў той час пры Наркамасьвеце, на аснове проекту, зложанага членам тае Камісіі Яз. Лёсікам, і выдрукавана ў журнале „Вестник Комиссариата Просвещения“ за 1921 г. № 2. Гэтая перагледжаная і выпраўленая тэрмінолёгія ўжывалася нашымі школамі і аўтарамі да 1926 г. За гэты час школьная практыка ўнесла ў яе шмат зьмен і дадаткаў, выкліканых, галоўным чынам, патрэбамі формальнае граматыкі. Апроч таго, яна ахапляла толькі элемэнтарныя курсы школьных граматык.
У восень 1926 году на агульным сходзе Аддзелу Мовы і Літаратуры ІБК пастаноўлена было апрацаваць граматычна-лінгвістычную тэрмінолёгію. Проект гэтае тэрмінолёгіі даручана было злажыць члену Інбелкульту Яз. Лёсіку.
Апрацованы Яз. Лёсікам проект перад разглядам яго ў Галоўнай Тэрмінолёгічнай Камісіі, пасылаўся для паправак, уваг і дадаткаў лінгвістым і мовазнаўцам − проф. Э.-Шыпілу, проф. П. Бузуку, С. Некрашэвічу, Л. Цьвяткову і іншым. Вясною 1927 г. проект разам з надасланым матар‘ялам ад спэцыялістых разглядаўся Галоўнаю Тэрмінолёгічнаю Камісіяю ў складзе: старшыні Камісіі Яз. Лёсіка, яе членаў − Ів. Луцэвіча (Янка Купала), К. Міцкевіча (Якуб Колас), Л. Цьвяткова і сакратара Камісіі А. Гурла і быў зацьверджан для друку у форме расійска-беларускага слоўніка з невялікімі зьменамі і дадаткамі ў проекце, прычым для найбольш ужываных граматычных тэрмінаў пастаноўлена было дадаць лацінскі тэкст.
Перад выпускам у сьвет тэрмінолёгія школьнага характару зачытвалася на сходзе Менскіх настаўнікаў і выкладчыкаў беларускае мовы, якія спэцыяльна для гэтага склікаліся Г. Тэрмінолёгічнаю Камісіяю. Настаўнікі давалі шмат цэнных уваг і паправак, але за бракам часу разгледжаны былі толькі тэрміны на літары А, Б, В, Г і Д.
Слоўнік гэты, як і ўсе папярэднія тэрмінолёгіі, выходзіць у сьвет як проект і мае дыскусійны характар. У далейшым ён можа зьмяняцца, калі запатрабуе таго навуковы досьлед і школьная практыка. Дзеля гэтага кожны можа падаваць свое ўвагі, якія Камісія будзе разглядаць і прымаць пад увагу. Але для настаўнікаў і аўтараў падручнікаў гэтая тэрмінолёгія зьяўляецца абавязковаю, покі ня зроблены будуць зьмены самою Камісіяю, прынятым у Інбелкульце парадкам.
Выпускаючы ў сьвет кожную тэрмінолёгію, Г. Тэрмінолёгічная Камісія і далей зьбірае тэрмінолёгічны матар‘ял − народны і літаратурны, каб у наступных выданьнях пашыраць і выпраўляць тое, што на падставе новага матар‘ялу будзе вымагаць патрэбных дадаткаў і паправак.
Даць дакладную і дасканалую тэрмінолёгію для тае ці іншае галіны навукі, якая-б у поўнай меры адпавядала навуковасьці і практычнасьці − справа нялёгкая, і Камісія лічыць, што ўдасканаліць сваю работу яна зможа толькі ў тым выпадку, калі на помач ёй прыдзе актыўная праца ўсіх зацікаўленых асоб і ўстаноў. Дзеля гэтага Камісія зварачаецца да ўсіх з просьбаю падсылаць ёй свае ўвагі і папраўкі.
Сабраны тэрмінолёгічны матар‘ял з тае ці іншае галіны навукі або ўвагі да тае ці іншае надрукованае тэрмінолёгіі трэба прысылаць у Інбелкульт (Менск, Рэволюцыйная вул., № 21) на імя Інстытуту Навуковае мовы. Корэспондэнцыя на імя Інбелкульту аплаце не падлягае.
У тэксьце прыняты наступныя скарачэньні:
1) лац. − Лацінскі тэрмін.
2) мэд. т. − Мэдычная тэрмінолёгія.
3) Нс. − Н. Носовнч. Словарь белорусского наречня.
4) Н. Т. 2. − Беларуская Навуковая Тэрмінолёгія. Выпуск другі. Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва.
5) Н. Т. 4. − Тое-ж самае. Выпуск чацьвёрты. Тэрмінолёгія лёгікі і псыхолёгіі.
6) Н. Т. 7. − Тое-ж самае. Выпуск сёмы. Музычныя тэрміны.
7) Гр. Т. − Граматычная тэрмінолёгія, выдрукаваная ў журнале „Вестник Комиссариата Просвещ.” № 2 за 1921.
8) ст. тэр. − Стары, рэдка ўжываны тэрмін.
Галоўная Тэрмінолёгічная Камісія.
Менск, 21 VI 27.
##HTMLDescription_END
##Format: tsv
##ArticleLang: ru/be
##Chapter: 1. Расійска-беларускі слоўнік
абзац абза´ц
абсолютное изглашение абсалю´тнае выгучэ´ньне
абстрактный абстра´ктны, адця´гнены (Н.Т.4)
агглютинация аглютына´цыя ("прыклейваньне")
агглютинативные языки аглютынацы´йныя мо´вы
агглютинирующий строй языка аглютынацы´йны лад мо´вы
аграфия агра´фія
азбука а´збука
азбука гражданская а´збука кіры´ліца
азбука латинская а´збука лаці´нка
аканье а´каньне
аканье диссимилятивное а´каньне дысыміляцы´йнае
аканье сильное а´каньне вялі´кае
аканье умеренное а´каньне сярэ´дняе
аканье слабое а´каньне мало´е
аканье широкое а´каньне шыро´кае
активные глагольные прилагательные акты´ўныя, або дзе´йныя дзеясло´ўныя прыме´тнікі
акустика аку´стыка
акустический акусты´чны, слухавы´
акцент акцэ´нт, вымо´ва, на´ціск (Н.Т.2)
акцентация акцэнта´цыя
акцентировать акцэнтава´ць
акцентуация акцэнтава´ньне
алфавит альфабэ´т
анализ слова ана´ліз, або раскла´д сло´ва
аналитический аналіты´чны, раскладны
аналитические языки аналіты´чныя мо´вы
аналогия аналё´гія, падабе´нства, падо´бнасьць (Н.Т.2)
аналогический аналёгі´чны, падо´бны (Н.Т.2)
апостроф апо´страф
артикуляция артыкуля´цыя
артикулятионная база артыкуляцы´йная ба´за
архаизм архаі´зм, застарэ´ласьць
архаистический архаі´чны, застарэ´лы
аспираты асьпіра´ты (лац. aspіrare "прыдыхаць")
ассимиляция асыміля´цыя, або прыпадабне´ньне
ассимиляция прогрессивная асыміля´цыя прогрэсі´ўная
ассимиляция регрессивная асыміля´цыя рэгрэсі´ўная
ассимиляция полная асыміля´цыя по´ўная
ассимиляция неполная асыміля´цыя няпо´ўная
ассимиляция слогов асыміля´цыя складо´ў
ассимиляция соседних звуков асыміля´цыя сусе´дніх гу´каў
ассимиляция несмежных звуков асыміля´цыя нясуме´жных гу´каў
аттрибут атрыбу´т, азначэ´ньне
аттрибутивный атрыбуты´ўны, азнача´льны
аффикс а´фікс
аффрикаты афрыка´ты
беглый звук выпадны´ гук
безударный гласный звук ненаціскны´ гало´сны гук
безличный глагол безасабо´вы дзеясло´ў
безличное предложение безасабо´вы сказ
бессубъективный, бессубъектный безасабо´вы, бессуб'екты´ўны, бяссуб'е´ктны
бесформенное слово бясфо´рмнае сло´ва
билабиальный звук білябія´льны гук ("двухгубны")
билабилизация білябіліза´цыя
благозвучие мілагу´чнасьць (Н.Т.2)
благозвучный мілагу´чны (Н.Т.2)
будущее время бу´дучы час
буква лі´тара, бу´ква
буква заглавная лі´тара вялі´кая, бу´ква вялі´кая
буква прописная лі´тара вялі´кая, бу´ква вялі´кая
буква строчная лі´тара мала´я, бу´ква мала´я
буквальный літара´льны (Н.Т.2)
букварь леманта´р, буква´р
буквенный лі´тарны, бу´квены
вариант произношения адме´на, варыя´нт вымаўле´ньня
вводное предложение пабо´чны сказ
вводное слово пабо´чнае сло´ва
веляризация вэлярыза´цыя
веляризованный звук вэлярызава´ны гук
велярный звук вэля´рны гук
вещественный (предмет) матар'я´льны (прадмет)
взаимный залог узае´мны стан (ст. тэр.)
взаимное действие узае´мнае дзе´яньне
взаимная связь слов узае´мная су´вязь слоў
взрывный звук выбухны´ гук
вид (глагола) трыва´ньне (дзеясло´ва)
вид совершенный трыва´ньне зако´нчанае
вид несовершенный трыва´ньне незако´нчанае
вид многократный трыва´ньне шматразо´вае
вид однократный трыва´ньне аднаразо´вае
вид (specіes) від
виды предложений ві´ды ска´заў
видоизменение відазьме´на
винительный падеж вінава´льны склон
винительный падеж предикативный вінава´льны склон прэдыкаты´ўны, або выказа´льны
винословное сочинение предложений прычы´нна-заключа´льнае злучэ´ньне ска´заў
вносное предложение чужасло´ўны сказ
возвратная форма глагола зваро´тная фо´рма дзеясло´ва
возвратное действие зваро´тнае дзе´яньне
возвратное местоимение зваро´тны займе´ньнік
возвратный залог зваро´тны стан
вокализация вокаліза´цыя
вокализм вокалі´зм
вокальный вока´льны, галасавы´
вопрос пыта´ньне
вопрос косвенный пыта´ньне зале´жнае, няпро´стае
вопрос прямой пыта´ньне незале´жнае, про´стае
вопросительное предложение пыта´льны сказ
вопросительный знак пыта´льнік, пыта´льны знак
восклицание у´склік, во´кліч (Н.Т.2)
восклицательное предложение клі´чны сказ
восклицательный знак клі´чнік, клі´чны знак
временный часо´ўны
время час (лац. tempus)
время настоящее час цяпе´рашні
время прошедшее час про´шлы
время прошлое совершенное час про´шлы зако´нчаны (лац. perfectum)
время прошлое несовершенное час про´шлы незако´нчаны (лац. іmperfectum)
время преждепрошедшее час запро´шлы (лац. plusquamperfectum)
время давнопрошедшее час пазапро´шлы
время предварительное прошедшее час папярэ´дні про´шлы
время будущее час бу´дучы
время будущее простое час бу´дучы про´сты
время будущее сложное час бу´дучы склада´ны
время преждебудущее час прадбу´дучы
вспомогательный глагол дапамо´жны дзеясло´ў
вставка уста´ўка
вставной, вставочный звук устаўны´ гук
вторичное отвердение паўто´рнае зацьвярдзе´ньне
вторичное умягчение паўто´рнае памякчэ´ньне
вторичный признак паўто´рная прыме´та
второстепенный член предложения дада´ны член ска´зу
вымирание слов адміра´ньне слоў
выпадение звука выпадзе´ньне гу´ка
выражение вы´раз (Н.Т.2)
выражение (времени, мысли) выражэ´ньне
выразительность выра´знасьць
выразительный выра´зны
высота звука вышыня´ гу´ка
генеалогическая классификация языков генэалёгі´чная клясыфіка´цыя мо´ваў
главное предложение асно´ўны сказ
главное составное предложение асно´ўны склада´ны сказ
глагол дзеясло´ў (лац. verbum)
глагол переходный дзеясло´ў перахо´дны
глагол непереходный дзеясло´ў неперахо´дны
глагол правильный дзеясло´ў пра´вільны
глагол неправильный дзеясло´ў няпра´вільны
глагол недостаточный дзеясло´ў недахва´тны, дэфэкты´ўны
глагол возвратный дзеясло´ў зваро´тны
глагол невозвратный дзеясло´ў незваро´тны
глагол безличный дзеясло´ў безасабо´вы
глаголица (азбука) глаго´ліца
глагольная форма дзеясло´ўная фо´рма
глагольное слово дзеясло´ўнае сло´ва
глагольный признак дзеясло´ўная адзна´ка
гласный звук гало´сны гук
гласный звук напряженный или узкий гало´сны гук напру´жаны або ву´зкі
гласный звук ненапряженный или широкий гало´сны гук ненапру´жаны або шыро´кі
гласный звук лабиализованный или округленный гало´сны гук лябіялізо´ваны або акру´глены
гласный звук нелабиализованный или неокругленный гало´сны гук нелябіялізо´ваны або неакру´глены
гласный звук чистый гало´сны гук чы´сты
гласный звук носовой (назалированный) гало´сны гук насавы´ (назалява´ны)
гласный звук переднего ряда гало´сны гук пярэ´дняга ра´ду
гласный звук среднего ряда гало´сны гук сярэ´дняга ра´ду
гласный звук заднего ряда гало´сны гук за´дняга ра´ду
гласный звук верхнего подъема гало´сны гук ве´рхняга пад'ё´му
гласный звук среднего подъема гало´сны гук сярэ´дняга пад'ё´му
гласный звук нижнего подъема гало´сны гук ні´жняга пад'ё´му
гласный звук долгий гало´сны гук до´ўгі
гласный звук краткий гало´сны гук каро´ткі
гласный звук иррациональный гало´сны гук ірацыяна´льны
глухой гласный звук глухі´ гало´сны гук
глухой согласный звук глухі´ зы´чны гук
говор гаво´рка
говор переходный гаво´рка перахо´дная
говор смешанный гаво´рка мяша´ная
голос го´лас
голосовая щель галасава´я шчыліна
голосовая связка галасавы´ вяз (мэд. т.)
голосовой звук галасавы´ зво´нкі гук
гортанный звук гарта´нны гук
гортань гарта´нь
государственный язык дзяржа´ўная мо´ва
грамматика грама´тыка
грамматика историческая грама´тыка гістары´чная
грамматика логическая грама´тыка лёгі´чная
грамматика научная грама´тыка навуко´вая
грамматика практическая грама´тыка практы´чная
грамматика сравнительная грама´тыка параўна´льная
грамматика формальная грама´тыка форма´льная
грамматика школьная грама´тыка шко´льная
грамматические классы слов граматы´чныя кля´сы слоў
грамматические наречия граматы´чныя прысло´ўі
грамматические факты граматы´чныя фа´кты
грамматические части речи граматы´чныя часьці´ны мо´вы
грамматические ассоциации граматы´чныя асоцыя´цыі
грамматический разбор граматы´чны разбо´р
грамматический состав слова граматы´чны склад сло´ва
грамматический строй языка граматы´чны лад мо´вы
грамота гра´мата
грамотность пісьме´ннасьць, гра´матнасьць
грамотный пісьме´нны, гра´матны
графема графэ´ма
графика гра´фіка
графический (образ) графі´чны (вобраз)
губной звук губны´ гук
давнопрошедшее время пазапро´шлы час (лац. plusquamperfectum)
дательный падеж дава´льны склон (лац. datіvus)
дательный падеж самостоятельный дава´льны склон незале´жны
дательный падеж принадлежности дава´льны склон прынале´жнасьці (лац. possessіvus)
дательный падеж приименный дава´льны склон прыіме´нны
дательный падеж пользы, вреда дава´льны склон кары´сьці, шко´ды (лац. commodі, іncommodі)
дательный падеж цели дава´льны склон мэ´ты, цэ´лі (лац. fіnalіs)
двоеточие двукро´п'е
двойственное число па´рны лік
двугласный звук (дифтонг) двухгало´сны гук (дыфто´нг)
двусложный двухскладо´вы
двучленный двухчле´нны
двуязычие дзьвюхмо´ўнасьць
деепричастие дзеяпрысло´ўе
деепричастный дзеяпрысло´ўны
действие дзе´яньне
действительный залог дзе´йны, або акты´ўны стан (ст. тэр.)
действительные формы причастий дзе´йныя, або акты´ўныя фо´рмы дзеяпрыме´тнікаў
дзеканье дзе´каньне
диакритические знаки дыякрыты´чныя зна´кі
диалект дыяле´кт, гу´тарка
диалектология дыялектолё´гія
диалектологический дыялектолёгі´чны
диктовка, диктант дыкто´ўка, дыкта´нт
диссимиляция дысыміля´цыя, распадабне´ньне
диспалатализация дыспаляталіза´цыя
дифтонг дыфто´нг, двухгало´сны гук
дифтонг подъемный (йо) дыфто´нг пад'ё´мны
дифтонг опускной (ай) дыфто´нг спускны´
дифтонгическое сочетание дыфтонгі´чнае злучэ´ньне
длительность звука праця´жнасьць гу´ка
длительные согласные звуки трыва´льныя, або паве´ўныя (сьпіранты) зы´чныя гу´кі
длительный звук праця´жны гук
долгий звук до´ўгі гук
долгота звуков даўжыня´ гу´каў
долгота звуков длительная даўжыня´ гу´каў бесьперапы´нная
долгота звуков прерывистая даўжыня´ гу´каў перапы´нная
дополнение (гр. т.) дапаўне´ньне
дополнение косвенное дапаўне´ньне няпро´стае
дополнение простое дапаўне´ньне несустаўно´е
дополнительное предложение дапаўня´льны сказ
дополнительный дадатко´вы
дробное числительное дро´бны лічэ´бнік
дуги поднебные ду´гі паднябе´нныя
дыхание дыха´ньне
дыхательное горло дыха´льнае го´рла
единственное число адзіно´чны лік
единство языковых законов адзі´нства мо´ўных зако´наў
ерь (мягкий знак) ер (мя´ккі знак)
еровое склонение е´равае склане´ньне
ер (твердый знак) ёр (цьвё´рды знак)
жаргон жарго´н
живой язык жыва´я мова
живой суффикс жывы´ су´фікс
желательное наклонение пажада´льны лад
женский род жано´чы род
жизнь языка жыцьцё´ мо´вы
зависимость зале´жнасьць
зависимый зале´жны
заглавие загало´вак
заглавная буква вялі´кая лі´тара
заголовок загало´вак
задненебный звук задняпаднябе´нны гук
заднеязычный звук задняязы´чны гук
зазубной звук зазубны´ гук
заимствование запазыча´ньне (Н.Т.2)
заимствованное слово запазы´чанае сло´ва
заключительный заклю´чны, высно´ўны
закрытый слог закры´ты склад
закон конца слов зако´н канца´ слоў
залог стан
залог возвратный стан зваро´тны
залог невозвратный стан незваро´тны
залог действительный стан дзе´йны, або акты´ўны
залог страдательный стан зале´жны, або пасы´ўны
залог взаимный стан узае´мны (ст. тэр.)
залог средний стан нія´кі (ст. тэр.)
залог общий стан агу´льны (ст. тэр.)
замена звуков заме´на гу´каў
заметка заме´тка, ната´тка (Н.Т.2)
заместитель звука замяшча´льнік гу´ка
запятая ко´ска
затворные звуки прарыўны´я, або выбухны´я гу´кі
затвор губ створ губ (Нс.)
звательная форма клі´чная фо´рма
звательный падеж клі´чны склон (ст. тэр.)
звонкий звук зво´нкі гук
звонкие согласные зво´нкія зы´чныя
звук гук
звук слоговой гук складо´вы
звук неслоговой гук нескладо´вы
звуки речи гу´кі мо´вы
звуковой закон гукавы´ зако´н
звуковой состав слова гукавы´ склад сло´ва
звуковые волны гукавы´я хва´лі
звукоподражание гукаперайма´ньне
звукоподражательный гукаперайма´льны
звучание гучэ´ньне
звучность гу´чнасьць
зев зеў
зияние ро´зьзяў
знак знак
знак вопроса пыта´льнік, пыта´льны знак
знак восклицания клі´чнік, клі´чны знак
знак переноса знак перано´су
знак препинания знак прыпы´нку
знак сокращения знак скарачэ´ньня
знак ударения знак на´ціску
знаки препинания зна´кі прыпы´нку
знаменательное слово называ´льнае сло´ва
значение слова значэ´ньне сло´ва
значение частей речи значэ´ньне часьці´н мо´вы
значение букв значэ´ньне лі´тар, бу´кваў
значимое слово называ´льнае сло´ва
зрительный образ зро´кавы во´браз
зубной звук зубны´ гук
зубогубные звуки зубагубны´я гу´кі
идеографическое письмо ідэяграфі´чнае пісьмо´
изменение зьме´на
изменение по падежам зьме´на ў скло´нах
изменение по родам зьме´на ў ро´дах
изменение по лицам зьме´на ў асо´бах
изменение по числам зьме´на ў лі´ках
изменение в языке зьме´на ў мо´ве
изменение по ступеням сравнения ступенява´ньне прыме´тнікаў
изменяемый зьме´нны
изменяемые части речи зьме´нныя часьці´ны мо´вы
изобилующие глаголы рознафо´рмныя дзеясло´вы
изображение буквы напіса´ньне лі´тары, бу´квы
изъявительное наклонение абве´сны лад
изучение языка дасьле´дваньне мо´вы; вывучэ´ньне мо´вы
иканье і´каньне
именительный падеж назо´ўны склон (лац. nomіnatіvus)
имена імё´ны
именная основа іме´нная асно´ва
именное склонение іме´ннае склане´ньне
императив імпэраты´ў (зага´дны лад)
императивные частицы імпэраты´ўныя (зага´дныя) часьці´нкі
имперфект імпэрфэ´кт
имя і´мя
имя собственное і´мя ўла´снае
имя нарицательное і´мя агу´льнае
имя общее і´мя агу´льнае
имя предметное і´мя прадме´тнае
имя собирательное і´мя збо´рнае
имя отвлеченное і´мя разумо´вае
имя существительное іме´ньнік
имя прилагательное прыме´тнік
имя числительное лічэ´бнік
индивидуальный язык індывідуа´льная, асабі´стая мо´ва
инициалы ініцыя´лы
инославянский іншаславя´нскі
иностранное слово чужазе´мнае сло´ва
иностранный язык чужазе´мная мо´ва
интернациональное слово міжнаро´днае сло´ва
интонация інтона´цыя, вымо´ва (Н.Т.2)
интонация восходящая інтона´цыя пад'ё´мная
интонация нисходящая інтона´цыя спускна´я
инфикс і´нфікс
инфинитив (неопред. форма глагола) інфініты´ў (неазнача´льн. фо´рма дзеясло´ва)
иот (ёт) ёт
иотация ёта´цыя
иотированный ёто´ваны
иотированные буквы ёто´ваныя бу´квы, лі´тары
иотировать ётава´ць
иррациональный звук ірацыяна´льны гук
искажение скажэ´ньне (Н.Т.2)
исключение выключэ´ньне
искусственный язык шту´чная мо´ва
историческая грамматика гістары´чная грама´тыка
история языка гісто´рыя мо´вы
исчезновение звуков зьніка´ньне гу´каў
исчезновение языков зьніка´ньне мо´ваў
кавычки ла´пкі
картавость гарка´васьць
картавый гарка´вы
качественный я´касны
качество я´касьць
кирилица (азбука) кіры´ліца
классификация слов клясыфіка´цыя слоў
клинообразные письмена кліно´пісь
книжный язык кні´жная мо´ва
колебание воздуха віха´ньне паве´тра (Н.Т.4)
количественное отношение звуков ко´лькасныя адно´сіны гу´каў
количественный ко´лькасны
количество ко´лькасьць
количество звука ко´лькасьць гу´ка
конечный звук канцавы´ гук
конкретное значение слова конкрэ´тнае значэ´ньне сло´ва
конкретный прадме´тны (Н.Т.2), конкрэ´тны
консонанс консона´нс, сугало´сьсе (Н.Т.2)
контаминация контаміна´цыя, зьмяша´ньне
корень ко´рань
коренное слово карэ´ннае сло´ва
коренной звук карэ´нны гук
корневые языки каранё´выя мо´вы
косвенный падеж зале´жны склон
косвенный вопрос зале´жнае пыта´ньне
косвенная речь зале´жная мо´ва
красная строка но´вы радо´к
краткие звуки каро´ткія гу´кі
краткость каро´ткасьць
курсив курсы´ў
курсивный шрифт курсы´ўны шрыфт
лабиализация, или округление лябіяліза´цыя, або акругле´ньне
лабиализованные, или округленные звуки лябіялізо´ваныя, або акру´гленыя гу´кі
лабиальный звук лябія´льны гук
латинская азбука лаці´нка
латынь латы´нь
ласкательное имя, слово ласка´льнае і´мя, сло´ва
лексема лексэ´ма
лексика ле´ксыка
лексикографический лексыкаграфі´чны, словапі´сны (Н.Т.4)
лексикография лексыкагра´фія, сло´вапісь (Н.Т.4)
лексиколог лексыкалё´г, словазна´вец
лексикология лексыкалё´гія, словазна´ўства (Н.Т.4)
лексикон лексыко´н, сло´ўнік (Н.Т.4)
лексический лексы´чны, сло´ўны
лингвист лінгві´сты, мовазна´вец
лингвистика лінгві´стыка, мовазна´ўства
лингвистический лінгвісты´чны, мовазна´ўчы (Н.Т.4)
литера лі´тара
литерализм літаралі´зм
литеральный літара´льны, буква´льны
литературный язык літарату´рная мо´ва
лицо асоба (лац. persona)
лицо первое, второе, третье асо´ба пе´ршая, друга´я, трэ´цяя
личное местоимение асабо´вы займе´ньнік
личное окончание асабо´вы канча´так
личное предложение асабо´вы сказ
личный асабо´вы
личный глагол асабо´вы дзеясло´ў
логика лё´гіка
логический лёгі´чны
логическое подлежащее лёгі´чны дзе´йнік
логическое сказуемое лёгі´чны выка´зьнік
логическое ударение лёгі´чны на´ціск
ложная этимология (см. народная этимология) памылко´вая этымолё´гія
ложность памылко´васьць
ложный именительный падеж несапра´ўдны назо´ўны склон
локализация лёкаліза´цыя
локальный знак лёка´льны,мясцо´вы (Н.Т.2) знак
материальное значение слова матар'я´льнае значэ´ньне сло´ва
мгновенные звуки імгне´нныя (выбуханыя) гу´кі
мгновенный імгне´нны
междометие выклі´чнік
междометие первообразное выклі´чнік першатво´рны
междометие звукоподражательное выклі´чнік гукаперайма´льны
межзубной звук паміжзубны´ гук
мена звуков падме´на гу´каў
мертвый язык адме´рлая мо´ва
мертвый суффикс адме´рлы су´фікс
местоимение займе´ньнік
местоимение личное займе´ньнік асабо´вы
местоимение возвратное займе´ньнік зваро´тны
местоимение притяжательное займе´ньнік прынале´жны
местоимение вопросительное займе´ньнік пыта´льны
местоимение относительное займе´ньнік адно´сны
местоимение указательное займе´ньнік паказа´льны
местоимение определительное займе´ньнік азнача´льны
местоимение неопределенное займе´ньнік неазнача´льны
местоимение отрицательное займе´ньнік адмо´ўны
местный падеж ме´сны склон
местный язык мясцо´вая мо´ва
местоименные слова займе´нныя сло´вы
метатеза звуков мэтатэ´за, перастано´ўка гу´каў
мимика мі´міка, мі´гі
мимический мімі´чны, міго´ўны (Н.Т.2)
мнимое исключение зданьнё´вае, несапра´ўднае выключэ´ньне
мнимый зданьнё´вы (Н.Т.2)
многократный вид шматразо´вае трыва´ньне
многосложное слово шматскладо´вае сло´ва
многоточие шматкро´п'е, кро´пкі
многочленный шматчле´нны, многачле´нны
множественное число мно´жны лік
морфология морфолё´гія
морфологический морфолёгі´чны
морфологическая классификация языков морфолёгі´чная клясыфіка´цыя мо´ваў
морфологическая принадлежность морфолёгі´чная прынале´жнасьць
музыкальное ударение музыка´льны на´ціск
мужеский род мужчы´нскі род
мыслить мы´сьліць, ду´маць (Н.Т.2)
мысль мысьль, ду´мка (Н.Т.2)
мыслительный процесс мысьлё´вы процэ´с (Н.Т.2)
мышление мысьле´ньне (Н.Т.2)
мягкий звук (палатализированный) мя´ккі гук (паляталізо´ваны)
мягкий знак мя´ккі знак, ер
мягкость мя´ккасьць
наблюдение грамматическое назіра´ньне граматы´чнае
надгортанник надгарта´ньнік
надстрочный знак надрадко´вы знак
назализация назаліза´цыя
название на´зва (Н.Т.4), назва´ньне
называть называ´ць
назывное слово называ´льнае сло´ва
наизусть напа´мяць
наклонение лад (лац. modus)
наклонение изъявительное лад абве´сны
наклонение повелительное лад зага´дны
наклонение желательное лад пажада´льны
наклонение сослагательное лад су´вязны
наклонение достигательное лад дасяга´льны (ст. тэр.)
наклонение условное лад умо´ўны
наклонение неопределенное неазнача´льная форма, або інфініты´ў
намеренное выражение наўмы´снае выражэ´ньне
направление кіру´нак
например напры´клад
напряжение напружэ´ньне
напряженные звуки напру´жаныя гу´кі
напряженные звуки закрытые или узкие напру´жаныя гу´кі закры´тыя, або ву´зкія
наречие (