##ShortTitle: Мікрабіялогія ##LongTitle: Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі ##FrontpageTitle: Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі ##ExpandArticle: true ##Type: enc ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі. Менск: Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут, 1991.
Укладальнікі: Раіса Тузава, Клара Панюціч

У слоўніку даюцца тэрміны па асноўных раздзелах вучэбнага курса «Мікрабіялогія»: марфалогія, анатомія, малекулярная структура, генэтыка бактэрый, імунітэт, генная і клетачная інжынерыя.


##HTMLDescription_END @

Амінаптэрын, біялагічна актыўнае рэчыва, якое блакуе асноўныя шляхі сінтэзу пурынаў і пірымідынаў. @

Ампліфікацыя, павелічэнне колькасці ДНК, ліку копій генаў. Лацінскае amplificatio - пашырэнне. @

Анеўпдоідыя, наяўнасць лішніх храмасомаў або, наадварот, адсутнасць нармальных. @

Антыгенная дэтэрмінанта (эпітоп), абмежаваны ўчастак бялковай або полісахарыднай малекулы, які мае імунагенныя ўласцівасці, гэта значыць здольнасць выклікаць утварэнне антыцелаў дадзенай спецыфічнасці. @

Антыгены несумяшчальнасці, паверхневыя антыгены клеткі, якія выклікаюць непрыманне (адхіленне) чужародных органаў або тканак пры іх трансплантацыі (перасадцы). @

Антыгены, прыродныя рэчывы (бялкі, полісахарыды або іншыя рэчывы), а таксама некаторыя непрыродныя злучэнні, якія пры пападанні ў арганізм жывёл і чалавека выклікаюць імунную рэакцыю - утварэнне антыцелаў, здольных спецыфічным чынам рэагаваць з рэчывам, якое выклікала яго ўтварэнне. @

Антыцела, складаная бялковая малекула імунаглабулінавай прыроды, якая ўтвараецца імуннай сістэмай арганізма жывёл у адказ на ўвядзенне антыгена і здольная ўступаць з ім у спецыфічнае ўзаемадзеянне. Нейтралізацыя антыцеламі мікробаў і вірусаў з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў антымікробнага і супрацьвіруснага імунітэту.

Гл. таксама Антыгенная дэтэрмінанта, Антыгены, Імунагенныя ўласцівасці, Імунатаксіны, Монакланальныя антыцелы @

Аператар, рэгулятарны ўчастак аперона, ад якога залежыць уключэнне і выключэнне транскрыпцыі з дапамогай рэпрэсара - спецыфічнага бялку. @

Аперон, комплекс сумежных структурных генаў, якія кантралююць роднасныя біяхімічныя функцыі. Састаўныя аперонаў гены функцыянуюць і рэгулююцца ўзгоднена (каардынавана).

Гл. таксама Аператар, Прамтор @

Асцытная пухліна, злаякасная пухліна брушной поласці ў мышэй у выглядзе клетак, падвешаных ва ўнутрыбрушыннай вадкасці. @

Ауксатрофныя мутанты (біяхімічныя мутанты), мутанты бактэрый, якія маюць патрэбу ў дадатковых кампанентах пажыўнага асяроддзя ў выніку страты здольнасці іх сінтэзаваць. @

Бактэрыёды, асобая форма азотфіксуючых клубеньчыкавых бактэрый (рызобій), якую яны набываюць у клубеньчыках бабовых раслін. @

Бактэрыяльна-хімічнае вышчалачванне, выцягванне хімічных элементаў з мінералаў, руд, канцэнтратаў і горных парод шляхам іх акіслення або растварэння мікраарганізмамі і прадуктамі іх метабалізму. @

Бактэрыяфаг, гл. фаг. @

Банк генаў, набор генаў дадзенага арганізма, атрыманы ў складзе рэкамбінантных ДНК. @

Безінтронны структурны ген, ген, пазбаўлены інтронаў. @

Біягеатэхналогія металаў, тэхналогія здабывання металаў з руд, канцэнтратаў, горных парод і раствораў з дапамогай мікраарганізмаў або прадуктаў іх абмену пры нармальным ціску і тэмпературы ад 5 да 80°C. @

Бястымусныя мышы, мышы, якія не маюць тымуса і таму пазбаўленыя ўсіх імуналагічных функцый, залежных ад T-лімфацытаў, у прыватнасці, няздольныя да непрымання трансплантантаў. @

Вакцына, прэпарат аслабленага ці забітага інфекцыйнага агента (віруса, бактэрыі і пад.) або яго асобных кампанентаў, якія нясуць антыгенныя дэтэрмінанты і здольныя выклікаць утварэнне імунітэту (неўспрымальнасці) да дадзенай інфекцыі ў прывітых аб'ектаў. @

Вектар, малекула ДНК, здольная да ўключэння чужароднай ДНК і да аўтаномнай рэплікацыі, якая служыць інструментам для ўвядзення генетычнай інфармацыі ў клетку.

Гл. таксама Ёмістасць вектара, Касміда, Кланаванне, Копійнасць @

Вірус саркомы Раўса, пухлінародны вірус, у якім ёсць РНК. Здольны трансфармаваць клеткі млекакормячых (сысуноў). @

Вірусы, інфекцыйныя агенты няклетачнай прыроды, якім уласцівы ўнутрыклетачны паразітызм, найдрабнейшыя памеры, прастата хімічнага складу і структурнай арганізацыі. Пранікаючы ў клеткі адчувальных аб'ектаў, вірусы здольныя, рэалізуючы генетычную інфармацыю, закадаваную ў іх геноме, перабудаваць метабалізм клеткі, накіраваўшы яго ў бок сінтэзу вірусных часціц. @

Гаплоідны набор, адзінарны поўны набор генаў або храмасомаў. @

Гемаглютынін, глікапратэід, які ўваходзіць у склад віруснай абалонкі. @

Ген, у класічнай генетыцы: непадзельная ў эксперыменце адзінка спадчыннасці; у малекулярнай генетыцы: участак малекулы ДНК, які кадуе структуру якога-небудзь клетачнага біяпалімера (бялок, РНК) або пэўную рэгулятарную функцыю.

Гл. таксама Ампліфікацыя, Аперон, Банк генаў, Безінтронны структурны ген, Гаплоідны набор, Генетычная карта, Геном, Доза гена, Інтрон, Камплементарная ДНК, Літычны рост, Локус, Рэпрэсія, Структурны ген, Транспазон, Экзон, Nig-гены, Nip-гены, Nod-гены @

Генатып, атрыманыя ў спадчыну ўласцівасці арганізма.

Гл. таксама Фенатып @

Генетычная карта, схема размяшчэння структурных генаў і рэгулятарных элементаў у храмасоме. @

Генетычны код, адпаведнасць кадонаў ДНК або РНК амінакіслотам бялкоў; пераклад «мовы кадонаў» на «мову амінакіслот» адбываецца ў ходзе трансляцыі РНК у рыбасоме. @

Геном, сукупнасць генаў або храмасомаў арганізма.

Гл. таксама Вірусы, Зваротная транскрыптаза @

Гібрыдная плазміда (хімерная, рэкамбінантная плазміда), якая ўтрымлівае фрагмент(ы) чужароднай ДНК. @

Гібрыдомы, гібрыдныя лімфоідныя клеткі, атрыманыя шляхам зліцця пухліннай міэломнай клеткі з нармальнымі лімфоіднымі клеткамі імуннай жывёлы або чалавека. @

Гібрыдызацыя малекулярная, утварэнне комплекса паміж ланцугамі нуклеінавых кіслот у выніку ўзаемадзеяння камплементарных нуклеатыдаў. @

Гібрыдызацыя саматычных клетак, зліццё непалавых клетак у адзінае цэлае; так атрымліваюць саматычныя гібрыды раслін і гібрыдныя клетачныя лініі. @

Гліказіліраванне, далучэнне да бялку угляводных рэшткаў. @

Доза гена, колькасць копій дадзенага гена ў клетцы. @

Дыплоідыя, наяўнасць у клетцы двух набораў храмасомаў (2). @

Ёмістасць вектара, мінімальны або максімальны памер фрагмента ДНК, які можа быць уладкаваны ў вектар без парушэння яго функцыі. @

Зваротная транскрыптаза (РНК-блакаваная ДНК-полімераза, рэвертаза), фермент, першапачатковая структура якога кадавана ў геноме РНК-утрымліваючых пухлінародных вірусаў, каталізуе рэакцыю сінтэзу ДНК па матрыцы РНК, выкарыстоўваючы ў якасці субстратаў дэзаксінуклеазідтрыфасфаты і ўтвараючы полінуклеатыдны ланцуг, камплементарны ланцугу матрыцы. @

Злаякаснасць, здольнасць клетак даваць пачатак пухлінам пры ўвядзенні іх лабараторным жывёлам. @

Імабілізаваны фермент, ферментны прэпарат, у якім малекула фермента якім-небудзь чынам звязана з носьбітам (адсарбіравана, захоплена, уключана, кавалентна далучана і г.д.). @

Імабілізаваныя клеткі, клеткі, уключаныя ў якія-небудзь арганічныя носьбіты (гелі, мембраны, валокны) або замацаваныя на паверхні носьбіта. Перыяд паўжыцця імабілізаваных клетак - час захавання 50% ферментатыўнай актыўнасці ад зыходнай пасля імабілізацыі. @

Імунагенныя ўласцівасці, здольнасць арганічных рэчываў, звычайна бялкоў і полісахарыдаў, выклікаць імунітэт пры ўвядзенні ў арганізм жывёл і чалавека, якая выяўляецца ва ўтварэнні антыцелаў, што спецыфічна рэагуюць з рэчывам-індуктарам.

Гл. таксама Антыгенная дэтэрмінанта @

Імунатаксіны, комплекс паміж антыцелам і каталітычнай субадзінкай бялковых ядаў: дыфтэрыйнага таксіна, рыцына, абрына. @

Імунітэт, неўспрымальнасць арганізма да інфекцыйных агентаў тыпу вірусаў і мікробаў, а таксама шэрагу арганічных рэчываў неінфекцыйнай прыроды. Адным з галоўных фактараў імунітэту супраць інфекцыйных хвароб з'яўляецца дзейнасць клетак імуннай сістэмы (макра- і мікрафагі, лімфоідныя клеткі), у тым ліку ўтварэнне ахоўных антыцелаў.

Гл. таксама Вакцына, Імунагенныя ўласцівасці, Пратэктыўныя бялкі @

Інтрон, частка гена, якая перапісваецца ў РНК, але затым з яе выдаляецца ферментатыўным шляхам пры ўтварэнні спелай мРНК; гэта частка не кадуе бялок.

Гл. таксама Экзон @

Інтэрфероны, бялкі, якія сінтэзуюцца клеткамі пазваночных у адказ на вірусную інфекцыю і выклікаюць процівірусны стан у клетках. @

Кадон, тройка нуклеатыдаў ДНК або РНК, якая кадуе пэўную амінакіслату, пачатак і канец трансляцыі.

Гл. таксама Генетычны код @

Калус, маса недыферэнцыраваных клетак, якая ўтвараецца пры пашкоджанні раслін (раны, заражэнне шкоднікамі і інш.). @

Камплементарнасць, уласцівасць нуклеатыдаў утвараць парныя комплексы пры ўзаемадзеянні ланцугоў нуклеінавых кіслот; пры фармаванні такіх комплексаў атрымліваецца двайная спіраль - стэрэарэгулярная структура з пастаянным дыяметрам уздоўж восі. Пры гэтым азоцістыя асновы нуклеінавых кіслот утвараюць пары: адэнін-тымін (або ўрацыл), гуанін-цытыдзін (А-Т і Г-Ц). @

Камплементарная ДНК, у генетычнай інжынерыі - штучна сінтэзаваная з дапамогай зваротнай транокрыптазы і ДНК-палімеразы копія мРНК, адпаведная пэўнаму гену без інтронаў. @

Кан'югацыя, працэс палавога размнажэння ў бактэрый, пры якім адбываецца перанос ДНК ад донарскай клеткі ў рацыпіентную. @

Капсіда, бялковая абалонка віруса. @

Кармавыя мікраарганізмы, прадукт з высушаных мёртвых клетак дражджэй, грыбоў, бактэрый або аднаклетачных водарасцей, вырашчаных прамысловым спосабам. Кармавыя мікраарганізмы выкарыстоўваюцца для павелічэння колькасці бялку ў корме і паляпшэння амінакіслотнага саставу кармоў. @

Карыятып, набор храмасомаў, характэрны для віду, асобіны ці клеткі. @

Касміда, вектар, які ўтрымлівае cos-участак ДНК фага лямбда - месца замыкання лінейнай яго формы ў кода. @

Каферментныя вітаміны, вітаміны, якія ўваходзяць у структуру каферментаў. @

Кілабаза, 1000 нуклеатыдаў (так званая кб). У кб вымяраюць даўжыню малекулаў ДНК. @

Кланаванне, надзяленяе сумесі ДНК (напрыклад, рэкамбінантных плазмідаў, што нясуць у складзе малекулы вектара фрагменты чужароднай ДНК) шляхам рассеву на пажыўным агары клетак бактэрый, у якія ДНК уведзена пасрэдніцтвам трансфармацыі. Адна бактэрыяльная калонія ўяўляе сабой клон, усе клеткі якога ўтрымліваюць адну і тую ж малекулу рэкамбінантнай ДНК. @

Клеткі-прадуцэнты, першапачатковыя або перавіваемыя лініі клетак, здольныя да прадуцыравання ў пажыўнае асяроддзе каштоўных прадуктаў. @

Клон, група генетычна ідэнтычных клетак, узнікшых непалавым шляхам ад агульнага продка. Усе клеткі клона маюць адзін і той жа генетычны матэрыял і з'яўляюцца дакладнымі копіямі арыгінала; таксама - малекула рэкамбінантнай ДНК, атрыманая ў выніку кланавання.

Гл. таксама Мініскрынінг @

Копійнасць, колькасць копій плазміды, вектара або рэкамбінантнай ДНК у клетцы. @

Культура кадусных тканін, вырошчванне ў працяглай культуры раслінных тканін з ізаляваных клетак розных органаў расліны. @

Культура клетак, вырошчванне асобных клетак або іх невялікіх груп на цвёрдым асяроддзі або ў падвешаным стане ў вадкім асяроддзі.

Гл. таксама Першасная культура @

Лідэрная паслядоўнасць, N-канцавая паслядоўнасць экскрэціруемых з клеткі бялкоў, якая забяспечвае іх транспарт праз мембрану і адшчапляецца пры гэтым. @

Ліміціруючы рост фактар, неабходны кампанент мікра- або макраарганізмаў, які знаходзіцца ў фізіялагічным мінімуме адносна кожнага з астатніх патрэбных кампанентаў жыўлення. @

Лімфомы, пухліны, якія ўзнікакць з розных лімфоідных клетак. @

Лінія клетак, клеткі, якія можна вырошчваць in vitro на працягу неабмежавана працяглага часу (перавіваемая клетачная лінія).

Гл. таксама Клеткі-прадуцэнты @

Лінкер, кароткі сінтэтычны алігануклеатыд, у якім ёсць пэўная нуклеатыдныя паслядоўнасці (часцей за ўсё - участкі пазнавання для рэстрыкцыйных эндануклеазаў). @

Літычны рост, тып развіцця фага, калі адбываецца рэплікацыя генома фага, большасць генаў фага экспрэсіруецца, што прыводзіць да размнажэння фага і да гібелі (лізісу) клеткі-гаспадара. @

Локус, месца храмасомы, дзе лакалізаваны ген. @

Метабалізм (абмен рэчываў), сукупнасць хімічных і фізічных працэсаў, якія забяспечваюць існаванне і ўзнаўленне клеткі (арганізма).

Гл. таксама Бактэрыяльна-хімічнае вышчалачванне, Вірусы @

Метабаліт, рэчыва, якое ўтвараецца ў хімічных рэакцыях жывой клеткі. @

Метастазы, другасныя пухліны, якія ўтвараюцца ў выніку пераносу клетак асноўнай (першаснай) пухліны па лімфатычных або крывяносных шляхах. @

Міжвідавыя гібрыды, гібрыды, атрыманыя ад зліцця бацькоўскіх клетак, якія паходзяць ад розных відаў жывёл або раслін. @

Мікрабіялагічная трансфармацыя арганічных злучэнняў, частковае хімічнае змяненне зыходнага рэчыва мікраарганізмамі; трансфармацыя звычайна ажыццяўляецца невялікай колькасцю ферментаў, а яе прадукты ў асноўным захоўваюць структуру зыходнага субстрата. @

Мініклеткі, клеткі, у якіх няма храмасомнай ДНК. @

Мініскрынінг (клонаў), адбор і аналіз асобных бактэрыяльных калоній. @

Міэлома, пухліна касцявога мозгу, якая складаецца з праліферыруючых плазматычных клетак. @

Міябласты, зыходныя клеткі, з якіх развіваюцца дыферэнцыраваныя мышачныя клеткі. @

Монакланальныя антыцелы, хімічна гамагенныя па структуры і спецыфічнасці антыцелы, сінтэзуемыя кланаванымі гібрыдомнымі клеткамі. @

Морфагенез, ажыццяўленне генетычнай праграмы развіцця арганізма. @

Мутагены, фізічныя або хімічныя агенты, якія павялічваюць частату ўзнікнення мутацый. @

Мутасінтэз, сінтэз антыбіётыкаў мутанамі, у якіх блакавана ўтварэнне пэўнага фрагмента антыбіятычнай малекулы, аднак сінтэз адбываецца пры ўнясенні ў асяроддзе адпаведнага фрагмента або яго аналагаў. @

Нейрабластома, пухліна наднырачніка або цэнтральнай нярвовай сістэмы, мабыць, з недыферэнцыраваных нейрабластаў. @

Нітрагеназа, фермент, які ажыццяўляе фіксацыю атмасфернага азоту. @

Паліплоідная, наяўнасць набору храмасомаў у колькасці, большай, чым дыплоідная (тэтра-, октаплодыя - адпаведна 4n і 8n). @

Першасная культура (асноўная культура), культура клетак, атрыманых непасрэдна ад арганізма. @

Плазміда, кальцавая малекула ДНК, якая аўтаномна ад храмасомы рэпліцыруе ў клетцы.

Гл. таксама Гібрыдная плазміда @

Політрансфармацыя, трансфармацыя складаных арганічных малекулаў, якая ўключае больш чым адну ферментатыўную рэакцыю. @

Пракарыёты, вірусы, бактэрыі, якія ў адрозненне ад эўкарыётаў не маюць ядра. @

Прамтор, рэгулятарны ўчастак аперона, да якога далучаецца РНК-палімераза, фермент транскрыпцыі. @

Пратапласт, раслінная (мікробная) клетка, пазбаўленая клетачнай сценкі з дапамогай фермента або механічнага ўздзеяння. @

Пратэктыўныя бялкі, бялкі, пры ўвядзенні якіх у жывы арганізм узнікае імунітэт, які абараняе ад інфекцыі. @

Прафаг, ДНК бактэрыяфага, убудаваная ў бактэрыяльную храмасому. @

Рызобіі, клубеньчыкавыя бактэрыі. @

Рэкамбінацыя, абмен генетычным матэрыялам паміж дзвюма зыходнымі (бацькоўскімі) малекуламі ДНК, які прыводзіць да ўтварэння рэкамбінантных малекул ДНК. @

Рэпарацыя ДНК, сінтэз ДНК у месцах пашкоджання малекулы ДНК, які аднаўляе яе першапачатковы стан. @

Рэплікатар (Ori), участак, з якога пачынаецца рэплікацыя ДНК. @

Рэплікацыя ДНК, сінтэз даччыных нітак ДНК (рэплік) на зыходнай малекуле ДНК (матрыцы); пры гэтым павялічваецца колькасць копій храмасомы або плазміды.

Гл. таксама Рэплікатар @

Рэплікон, участак ДНК, які мае рэгулятарныя элементы, неабходныя для незалежнай рэплікацыі. @

Рэпрэсія, прыгнечанне актыўнасці гена, часцей за ўсё шляхам блакавання транскрыпцыі. @

Рэстрыктазы (рэстрыкцыйныя эндануклеазы), ферменты, якія расшчапляюць ДНК на ўчастках, са спецыфічнымі паслядоўнасцямі нуклеатыдаў даўжынёй звычайна 4-7 нуклеатыдных пар. Першыя тры літары ў назве рэстрыктазы ўказваюць на мікраарганізм, з якога яна была выдзелена, напрыклад, Eco (Escherichia coli), чацвёртая літара звычайна абазначае штам, а рымская лічба - канкрэтны фермент. @

Рэстрыкцыйны аналіз, даследаванне структуры ДНК шляхам вызначэння месцаў расшчаплення ДНК рэстрыктазамі. @

Рэтравірусы, РНК, якія ўтрымліваюць вірусы жывёл з ферментам (рэвертазай) у сваім саставе, які капіруе РНК і ДНК. @

Сайт, участак нуклеатыднай паслядоўнасці, малекулы бялку і г.д. @

Саматычныя клеткі, клеткі тканін шматклетачных арганізмаў, якія не адносяцца да палавых. @

Секвеніраванне, вызначэнне паслядоўнасцей нуклеатыдаў або амінакіслот у малекуле адпаведна нуклеінавых кіслот (полінуклеатыдаў) і бялкоў (поліпептыдаў). @

Сплайсінг, посттранскрыпцыйная мадыфікацыя першаснай РНК, якая заключаецца ў выразанні нязначных участкаў, адпаведных інтронам, і злучэнне значных участкаў, адпаведных экзонам, у спелую малекулу матрычнай РНК, якая ўтрымлівае праграму сінтэзу бялку.

Гл. таксама Экзон @

Структурны ген, участак нуклеатыднай паслядоўнасці, у якім ёсць інфармацыя пра структуру другога біяпалімера (бялку, РНК); у гэта паняцце не ўключаюцца нуклеатыдныя паслядоўнасці, якія маюць рэгулятарныя сігналы для экспрэсіі гена.

Гл. таксама Аперон, Генетычная карта @

Транскрыпцыя, сінтэз РНК на ДНК-матрыцы.

Гл. таксама Аператар, Прамтор, Рэпрэсія, Экспрэсія гена @

Транслукцыя, перанос генетычнага матэрыялу бактэрыяфага. @

Трансляцыя, сінтэз бялку на матрыцы інфармацыйнай РНК, адбываецца ў рыбасомах.

Гл. таксама Генетычны код, Кадон, Шайн-Дальгарна ўчастак, Экспрэсія гена @

Транспазон, рухомы генетычны элемент, у якім ёсць гены (напрыклад, гены ўстойлівасці да антыбіётыкаў) і які здольны ўкараняцца ў розныя ўчасткі храмасомы або ў розныя ўчасткі пазахрамасомнай ДНК. @

Трансфармацыя,

1. (у малекулярнай генетыцы) перанос генетычнай інфармацыі з дапамогай ДНК, вылучанай з клеткі.

2. (у тэхнічнай мікрабіялогіі) хімічнае змяненне рэчыва, выкліканае дзеяннем бактэрый.

3. (у адносінах да пухлін) парушэнне рэгуляцыі росту клетак, якое, як мяркуюць, прыводзіць да ўтварэння злаякасных пухлін.

Гл. таксама Кланаванне, Мікрабіялагічная трансфармацыя арганічных злучэнняў, Політрансфармацыя @

Фаг (бактэрыяфаг), вірус бактэрый; як правіла, мае толькі ДНК або РНК, упакаваную ў бялковую абалонку.

Гл. таксама Касміда, Літычны рост @

Фенатып, уласцівасць арганізма, залежная ад яго генатыпа і фактараў навакольнага асяроддзя. @

Ферментар, лабараторны прыбор або прамысловы апарат для культывавання мікраарганізмаў ці клетак найвышэйшых арганізмаў (або вышэйшых). @

Фідэрныя клеткі, клеткі, якія дастаўляюць у асяроддзе некаторыя пажыўныя рэчывы, неабходныя для нармальнага росту дыферэнцыраваных або гібрыдных клетак у культуры. @

Харчовыя мікраарганізмы, мікраарганізмы, прыдатныя для харчавання чалавека. @

Хімерная малекула, штучна створаная гібрыдная малекула ДНК, якая не сустракаецца ў прыродзе. @

Шайн-Дальгарна ўчастак, участак нуклеатыднай паслядоўнасці, неабходны для правільнай трансляцыі мРНК. Утрымлівае паслядоўнасць нуклеатыдаў, камплементарную 3'-канцу адной з рыбасомных РНК (16 РНК). @

Штам бактэрый, сукупнасць бактэрыяльных клетак, якія маюць аднолькавае паходжанне і характарызуюцца аднолькавымі ўстойлівымі прыметамі. Тое ж адносіцца да вірусаў, любых клетачных культур. @

Экзон, частка гена, якая кадуе ўчастак структуры яго прадукта (бялку, РНК); у ходзе экспрэсіі гена экзоны ўтвараюць спелую інфармацыйную РНК (гл. таксама інтрон і сплайсінг). @

Экспрэсія гена, рэалізацыя генетычнай інфармацыі, закадаванай у паслядоўнасці нуклеатыдаў малекулы ДНК, складаецца з дзвюх асноўных стадый - транскрыпцыі і трансляцыі.

Гл. таксама Структурны ген, Экзон @

Эўкарыёты, жывёлы і расліны, клеткі якіх у адрозненне ад пракарыётаў маюць ядро з мембранай і храмасомамі. @

Nig-гены, гены фіксацыі азоту. @

Nip-гены, гены рэцыклізацыі вадароду. @

Nod-гены, гены, якія кадуюць уласцівасць клубеньчыкавых бактэрый утвараць клубеньчыкі на каранях бабовых (струкавых).