##ShortTitle: Рознае ##LongTitle: Рознае ##FrontpageTitle: Рознае ##ExpandArticle: true ##Type: enc ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Розныя крыніцы. Гл. падрабязьней Пра слоўнік.



##HTMLDescription_END @

Барысевіч Юрась, нарадзіўся 13 красавіка 1966 года ў Менску. Пасля сканчэння Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (1990) працаваў рэдактарам аддзела ў газеце «Культура», карэспандэнтам БелТА, з 1996 г. быў загадчыкам аддзела часопіса «Мастацтва», з 1998 г. - адказны сакратар гэтага часопіса. Займаецца даследчыцкай і перакладчыцкай працай, жывапісам і перформансам. Аўтар кніг пра сучаснае мастацтва і літаратуру 90-х гадоў XX ст. «Цела і тэкст» і «Аванпост», эсэ пра балет, жывапіс, тэатр, кінематограф, камп'ютэрную графіку, зборніка філасофскіх тэкстаў «Alter Nemo». Апублікаваў пераклады з французскай і ангельскай твораў асобных аўтараў.

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Грунінг Увэ (Grüning Uwe), нарадзіўся 16 студзеня 1942 года ў Пабяніцэ каля г. Лодзь, у дзяцінстве і юнацтве жыў у вёсцы каля г. Глаўхаў (Саксонія). Вывучаў тэхналогію вытворчасці ў Тэхнічнай вышэйшай школе ў г. Ільменаў. Дыпламаваны інжынер, кандыдат навук. У 1982 г. пераехаў у г. Грайц і прысвяціў сябе цалкам творчай дзейнасці. Пасля аб'яднання Германіі актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці, трэці раз абраны дэпутатам саксонскага ландтага. Жыве ў г. Ноймарк (Саксонія). Піша вершы, апавяданні, эсэ, перакладае з некалькіх моў. Аўтар кніг «Паездка раніцою ў снежні» (вершы, 1977), «Ліпнёвыя дрэвы ў лістападзе» (мініяцюры, 1983), «Каля чатырох рэк за раем» (раман, 1986), «Дарога ў Ляйнінген» (апавяданні, 1990), «Пра жыццё духа» (эсэ, 1996), «Развітанне і сустрэча» (накіды пра Гётэ, 1999) і інш.

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Кіслік Навум (26.09.1925-27.12.1998), нарадзіўся ў Маскве. Да Вялікай Айчыннай вайны жыў і вучыўся ў школе ў Віцебску. З канца 1942 г. - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, двойчы паранены. У 1946-1950 гг. вучыўся на філфаку БДУ, потым выкладаў расейскую і беларускую мовы ў Дрысенскай сярэдняй школе, быў літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Полымя». Пісаў на расейскай мове. Шырокае прызнанне атрымалі яго паэтычныя кнігі «Разговор с друзьями» (1956), «Поиск» (1959), «Повесть о прессованном порохе» (1964), «Ветви» (вершы, паэмы, пераклады, 1969), «Воспоминания о вокзалах» (1976), «Первоснежье» (1980), «Зимний свет» (1985) і інш. З'яўляўся адным з самых лепшых і актыўных перакладчыкаў беларускай літаратуры на расейскую мову. Пераклаў раманы І.Мележа «Людзі на балоце», У.Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», зборнік паэзіі Я.Купалы (1979), творы Я.Коласа, М.Багдановіча, Р.Барадуліна, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка і інш. У 1982 г. выйшла яго кніга выбраных перакладаў з беларускай паэзіі «Спелый бор».

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Мархель Уладзімір, нарадзіўся 20 красавіка 1940 года ў вёсцы Жыгалкі Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці. Пасля сканчэння філфака БДУ (1964) працаваў настаўнікам, навуковым рэдактарам. З 1978 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. Займаецца літаратуразнаўчай і перакладчыцкай працай. Даследуе беларускую літаратуру ХІХ ст., беларуска-польскія культурныя ўзаемасувязі. Аўтар кніг «Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні» (1983), «Вяшчун славы і волі: Уладзіслаў Сыракомля» (1989), «Крыніцы памяці: Старонкі беларуска-польскага літаратурнага сумежжа» (1990), «Прадвесце: Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палавіне ХІХ стагоддзя» (1991), «Прысутнасць былога» (1997), «"Ты як здароўе...": Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры» (1998). З польскай мовы на беларускую пераклаў асобныя творы А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, В.Каратынскага, Я.Лучыны, Л.Стафа, Ю.Тувіма і інш. Падрыхтаваў і выдаў анталогію польскамоўнай літаратуры Беларусі ХІХ ст. «Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай» (1998), санеты А.Міцкевіча, творы В.Каратынскага, Я.Лучыны і інш.

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Няўважны Фларыян (Nieuważny Florian), нарадзіўся 30 красавіка 1929 года ў г. Жывец (Польшча). Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1954). Доктар філалогіі габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Вядомы польскі славіст, спецыяліст па ўсходнеславянскіх літаратурах. Выдаў манаграфіі пра Ў.Маякоўскага, І.Эрэнбурга, шматнацыянальную савецкую літаратуру, украінскую літаратуру. Аўтар шматлікіх артыкулаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, В.Быкава, М.Танка, У.Караткевіча і інш. Даўно і плённа перакладае на польскую мову беларускую прозу і паэзію - ад Я.Купалы і М.Багдановіча да Р.Барадуліна, А.Кудраўца і Л.Дранько-Майсюка. Выдаў у сваім перакладзе анталогію беларускай, украінскай і расейскай паэзіі «На той зямлі» (1998).

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Паўлычка Дмытро (Павличко Дмитро), нарадзіўся 28 верасня 1929 года ў с. Стапчатаў Косаўскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1953). Працаваў журналістам, галоўным рэдактарам часопіса «Всесвіт» (1971-1978), выбіраўся дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны, быў паслом у Чэхіі. Цяпер - паўнамоцны пасол Украіны ў Польшчы. Адзін з выдатных сучасных украінскіх паэтаў, аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў і паэм, у тым ліку «Любоў і нянавісць» (1953), «Праўда кліча!» (1958), «Гранаслоў» (1968), «Паэмы і прытчы» (1986), «Ядловец» (1989) і інш. Шэраг вершаў прысвяціў Беларусі («Вітанне Беларусі», «Што звязана вякамі» і інш.). Піша таксама для дзяцей. Выявіў сябе як палымяны публіцыст і крытык («Магістралямі слова», 1977, «Над глыбінямі», 1983, «Побач з мужным словам», 1988), таленавіты перакладчык сусветнай, у тым ліку беларускай (Я.Купала, А.Куляшоў, П.Панчанка, М.Танк, Р.Барадулін, Н.Гілевіч і інш.), паэзіі на ўкраінскую мову. Падрыхтаваў і выдаў у сваім перакладзе ўнікальную анталогію «Сусветны санет» (1983), куды ўвайшлі асобныя санеты Я.Купалы і М.Багдановіча.

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Рыч Вера (Rich Vera), нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт (1958). Паэтэса і перакладчыца. Выдавец часопіса новай паэзіі «Manifold». Аўтар шэрагу арыгінальных зборнікаў вершаў. Асобныя творы прысвяціла Беларусі. У яе перакладзе з беларускай мовы на ангельскую выйшлі ў Лондане «Як вада, як агонь: Анталогія беларускай паэзіі з 1828 года па сённяшні дзень» (1971), дзе змешчаны творы 41 аўтара, кніга твораў М.Багдановіча, З.Бядулі і А.Гаруна «Снуецца зданяў рой» (1982). Даследуе беларускую літаратуру («М.Багдановіч у беларускай літаратуры», «Вобраз яўрэйкі ў беларускай літаратуры» і інш.), актыўна прапагандуе яе ў Англіі. Супрацоўнічае з беларускай бібліятэкай імя Ф.Скарыны ў Лондане. Неаднойчы прыязджала ў Беларусь, выступала на розных міжнародных навуковых канферэнцыях, перад чытачамі.

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Тарас Валянцін, нарадзіўся 9 лютага 1930 года ў Менску. Падчас Вялікай Айчыннай вайны хлапчуком удзельнічаў у партызанскім руху. Скончыў філфак БДУ (1955). Працаваў у газеце «Звязда», загадчыкам аддзела прозы часопіса «Нёман». Піша на расейскай і беларускай мовах, выступае як паэт, празаік, кінасцэнарыст і перакладчык. Аўтар зборнікаў паэзіі «Минска улицы родные» (1959), «Тревожная земля» (1963), «Две тетради» (1982; першую палову кнігі склалі вершы на расейскай мове, другую - на беларускай), «Пазіцыя» (1987), кніг аповесцей і апавяданняў «Первая молния» (1973), «Прощальные костры» (1980), «Размышление» (1984), «Дань времени» (выбранае, 1990) і інш. Апублікаваў шматлікія пераклады на расейскую мову вершаў Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, С.Гаўрусёва, У.Нядзведскага, Р.Барадуліна (частка іх склала кнігу «Запах меда», 1986), прозы К.Чорнага, Я.Брыля, В.Быкава, М.Стральцова і інш.

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Шэрман Карлас, нарадзіўся 25 кастрычніка 1934 года ў г. Мантэвідэо (Уругвай) у сям'і выхадца з Заходняй Беларусі. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М.Марэна (Буэнас-Айрэс, Аргенціна, 1951-1956) па спецыяльнасці філалогія. Працаваў у аргенцінскім друку. У 1956 г. пераехаў у Беларусь. Загадваў рэдакцыйна-выдавецкім сектарам Фундаментальнай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі. У 1989-2001 гг. - віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Піша на гішпанскай, беларускай і расейскай мовах. Аўтар паэмы «Дождж у Каралішчавічах» (у перакладзе з гішпанскай мовы Р.Барадуліна, 1984), зборніка вершаў «Сны» (у перакладзе з гішпанскай мовы Р.Барадуліна і В.Сёмухі, 1989), кнігі крытыкі і эсэ «Таямніцы почырку» (1995), паэмы «Накірункі свету» (на гішпанскай мове і ў перакладах В.Рыч на ангельскую, Р.Барадуліна на беларускую і І.Бурсава на расейскую мовы, 2000). Уклаў шэраг выдадзеных на беларускай мове зборнікаў гішпанамоўных паэтаў (Ф.Гарсія Лоркі, П.Нэруды, Н.Гільена, Г.Містраль), анталогію сучаснай кубінскай паэзіі. У яго перакладзе на гішпанскую мову выйшлі выбраныя творы Я.Купалы і Я.Коласа «Папараць-кветка» (1982), кнігі А.Куляшова «Мая Бесядзь» (1976), Р.Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), раман І.Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1988), аповесці В.Быкава «Дажыць да світання» (1980), «Абеліск» (1984), «У тумане» (1989) і інш.

Крыніца: Янка Купала. Санеты. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Пташнікаў Іван, нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны - Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951).

Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя Ў.І.Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Белдзяржвыдавецтва (1957-1958), рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 г. па 1995 г. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП Беларусі з 1959 г.

Друкавацца пачаў з 1952 г. (верш «На полі родным»). Першы яго празаічны твор - аповесць «Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў і аповесцяў - «Зерне падае не на камень» (1959). Яны, а таксама раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1960) вызначылі пачатак творчага шляху І.Пташнікава-празаіка, прыхільнасць яго да вясковай тэматыкі, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін.

У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей.

Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка асаблівае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), гераічная барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць гітлераўскага нашэсця (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І.Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве. Яна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след.

Раманы «Мсціжы» (1972) і «Алімпіяда» (1984) - найбольш яркія творы беларускай «вясковай» прозы 1960-1980-х гадоў. У 1990-1992 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х тамах.

Многія творы пісьменніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні ў 1974 г. пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 г. па раману «Алімпіяда» - аднайменны тэлеспектакль.

Іван Пташнікаў - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).

Крыніца: Іван Пташнікаў. Тартак. Менск, Мастацкая літаратура, 2000. @

Шамякін Іван, нарадзіўся 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі - удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985) і СССР (1980-1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985). З 1987 г. старшыня Беларускага камітэта абароны міру. У 1963 г. як член дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце XVІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член СП Беларусі з 1947 г. Народны пісьменнік Беларусі (1972), акадэмік АН Беларусі (1994).

Герой Сацыялістычнай Працы (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

І.Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газеце на расейскай мове. У 1945 г. апублікаваў аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны кінафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград-Брэст» (1983), «Зеніт» (1987), «Злая зорка» (1993). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі і сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб'яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце». Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лёс майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, экранізаваны адпаведна ў 1978 і 1980), «У роднай сям'і» (1986), «Драма» (1990), «Аповесці Івана Андрэевіча» (1993), дзённік «Дзе сцежкі тыя...» (1993), «Падзенне» (1994), «Сатанінскі тур» (1995), «Роздум на апошнім перагоне: Дзённік 1980-1995 гадоў» (1998).

Напісаў п'есы «Не верце цішыні» (1958), «Выгнанне блудніцы» (1961), «Дзеці аднаго дома» (1967), «Экзамен на восень» (1973), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1971), «Залаты медаль» (1979) і інш.

Шмат увагі аддае І.Шамякін публіцыстыцы і літаратурнай крытыцы. Шырокі грамадскі рэзананс атрымалі яго кнігі «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).

І.Шамякін - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Я.Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пенталогію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».

Творы І.Шамякіна перакладзены на многія мовы народаў былога СССР і за мяжою.

Крыніца: Іван Шамякін. Сэрца на далоні. Менск, Мастацкая літаратура, 2001. @

Багдановіч Максім, нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Менску.

Бацька, Адам (1862-1940), вядомы этнограф, фалькларыст, мовазнавец, скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і працаваў у Менску (1885-1892) загадчыкам 1-ай гарадской пачатковай навучальні.

Маці, Марыя (1869-1896), настаўніца па адукацыі, вучылася ў Земскай настаўніцкай школе ў Пецярбурзе.

Летам 1892 года сям'я Багдановічаў пераязджае ў Гародню. Тут побач з маці і братамі Вадзімам і Лёвам прайшлі самыя шчаслівыя гады дзяцінства Максіма. У 1896 годзе ва ўзросце 27 гадоў памірае маці, бацьку пераводзяць у Ніжні Ноўгарад, дзе ў 1902 годзе Максім паступае ў першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі.

Матэрыялы газет «Наша Ніва», «Наша доля», з якімі ён знаёміцца падчас вучобы ў гімназіі, значна паўплывалі на фарміраванне яго светапогляду. Ён вывучае беларускую мову і літаратуру. Ідэя нацыянальнага адраджэння Бацькаўшчыны становіцца мэтай і сэнсам яго жыцця.

Творчая дзейнасць Максіма Багдановіча пачалася з публікацыі алегарычнага апавядання «Музыка» (Наша Ніва. 1907. № 24. 6 ліп.). У 1908 годзе былі напісаны і апублікаваны першыя вершы «Прыйдзе вясна», «Над магілай», у якіх аўтар пазначыў месца напісання: Ніжні Ноўгарад.

У чэрвені 1908 года сям'я Багдановічаў пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Яраслаўль. Максіма пераводзяць у шосты клас яраслаўскай гімназіі. Вясной 1909 года юнак захварэў на сухоты. Нягледзячы на хваробу, гады вучобы ў гімназіі былі плённымі ў творчасці. Газета «Наша Ніва» перыядычна друкуе вершы, у газеце «Голос» публікуюцца нататкі, рэцэнзіі, фельетоны, крытычныя артыкулы.

У 1909 годзе Адам Багдановіч адвозіць сына на лячэнне ў Крым. Захапленне паўднёвым краем, новае кола знаёмых, закаханасць - усё гэта паўплывала на рамантычны настрой юнака. Здароўе яго паляпшаецца.

З творамі М.Багдановіча ў 1909 годзе знаёміцца С.Палуян, супрацоўнік газеты «Наша Ніва». Вядомы публіцыст, крытык адыграў значную ролю ў творчым лёсе маладога паэта. Члены рэдкалегіі газеты «Наша Ніва» лічылі вершы М.Багдановіча «дэкадэнскімі», і яны захоўваліся ў архіве рэдакцыі. С.Палуян настаяў на іх публікацыі пасля пэўнага рэдагавання.

У 1911 годзе М.Багдановіч заканчвае гімназію і наведвае Вільню. Ён знаёміцца з братамі І. і А.Луцкевічамі, В.Ластоўскім, Б.І.Эпімах-Шыпілам. Па прапанове Луцкевічаў паэт жыве ў фальварку Ракуцёўшчына (непадалёк ад Маладэчна, дзе цяпер працуе філіял музея), што належаў іх роднаму дзядзьку В.Лычкоўскаму. Тут ён працуе над цыкламі вершаў «Старая Беларусь», «Места», піша вершы, якія складуць цыклы «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая спадчына», а таксама стварае вершаваныя апавяданні «У вёсцы», «Вераніка».

У Вільні ў 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты выходзіць зборнік «Вянок» (на тытуле пазначаны 1913 год) з прысвячэннем: «Вянок на магілу С.А.Палуяну († 8 красавіка 1910 г.)».

У лісце да беларускай пісьменніцы В.Лявіцкай паэт пісаў: «Недахватаў рожных - гібель, ды кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гг., калі мне было 17-20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца» (Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3 т. Мн., 1995. Т. 3. С. 258).

Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М.Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). На жаль, гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны пасля смерці паэта.

М.Багдановіч здолеў падняць сапраўдныя «глыбы» ў даследаванні гісторыі беларускага пісьменства і закласці «трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства і крытыкі» (М.Мушынскі). Першыя артыкулы «Глыбы і слаі» [1911], «За тры гады» [1913] даследчыкі лічаць пачаткам беларускай прафесійнай крытыкі.

М.Багдановіч стварае «навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ ст.» («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця» [1911], «За сто лет» [1911], «Новый период в истории белорусской литературы» [1912], «Белорусское возрождение» [1914]).

У беларускім і расейскім друку перыядычна з'яўляюцца публіцыстычныя артыкулы, у якіх разглядаюцца пытанні гісторыі літаратуры, нацыянальныя і грамадска-палітычныя праблемы («Новая интеллигенция» [1914], «О гуманизме и неосмотрительности» [1914], «Белорусы» [1915]).

У 1914 годзе М.Багдановіча прымаюць у правадзейныя члены «Всероссийского общества деятелей периодической печати и литературы».

У 1915 годзе М.Багдановіч зноў едзе на лячэнне ў Крым.

Цяжкая хвароба ўсё часцей прыпыняла творчую працу. Пераадольваючы яе жорсткія праявы, паэт піша паэму «Максім і Магдалена», цыкл «На ціхім Дунаі» (вершы беларускага складу) і іншыя творы.

У верасні 1916 года М.Багдановіч заканчвае Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Ён марыць аб выданні новых паэтычных зборнікаў: «Маладзік» або «Красавік», «Пярсцёнак», «Шыпшына», «Полынь-трава». Але здзейсніць свае творчыя планы М.Багдановіч, на жаль, не паспеў.

Восенню 1916 года ён пераязджае ў Менск і пачынае працаваць сакратаром у харчовым камітэце менскай губернскай управы. Жыве на кватэры З.Бядулі, дзе сустракаецца з А.Смолічам, З.Верас, Ядвігіным Ш., А.Паўловічам, У.Галубком... Асяроддзе аднадумцаў натхняе паэта на творчасць і актыўную грамадскую дзейнасць. У гэты перыяд ён піша вершы «Страцім-лебедзь», «Пагоня».

У канцы лютага 1917 года М.Багдановіч назаўсёды пакідае Менск. 25 траўня 1917 года ў Ялце ў творчым росквіце абарвалася жыццё таленавітага мастака, які за кароткі час «здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг - стаць побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам першай зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна-грамадскага руху Беларусі пачатку ХХ ст., быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам» (А.Лойка).

Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

Крыніца: Максім Багдановіч. Маладыя гады: Выбранае. Менск, Мастацкая літаратура, 2001. @

Гарэцкі Максім/1, нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Меншая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні ў малазямельнай сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай навучальні (1913) працаваў на Віленшчыне. Летам 1914 г. прызваны ў царскую армію. У час першай сусветнай вайны трапіў на фронт, удзельнічаў у баявых аперацыях ва Ўсходняй Прусіі. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. Быў цяжка паранены. У 1916 г. скончыў Паўлаўскую ваенную навучальню (Петраград). Калі знаходзіўся на пазіцыях у раёне пінскіх балот (1917), захварэў. Камісаваны з войска па стане здароўя. З кастрычніка 1917 г. жыў у Смаленску. Займаў пасаду каменданта жыллёвага аддзела, з'яўляўся супрацоўнікам газет «Известия Смоленского Совета...», «Звезда». У пачатку 1919 г. з рэдакцыяй «Звезды» пераехаў у Менск, адтуль - у Вільню. Раптоўны захоп горада войскамі панскай Польшчы прымусіў М.Гарэцкага застацца на акупіраванай тэрыторыі. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Першай Віленскай беларускай гімназіі і адначасова на настаўніцкіх курсах, быў рэдактарам-выдаўцом газет «Наша думка», «Беларуская думка», «Беларускія ведамасці». У студзені 1922 г. за сувязь з віленскімі камуністамі арыштаваны і пасаджаны ў адзіночную камеру Лукішскай турмы. Дзякуючы пратэсту грамадскасці суд не адбыўся. У кастрычніку 1923 г. пераехаў у Менск. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Камуністычным універсітэце БССР, чытаў лекцыі на рабфаку БДУ, узначальваў мовазнаўчую і літаратуразнаўчую секцыі Інбелкульта, з'яўляўся яго правадзейным членам. У 1926-1928 гг. загадваў кафедрай беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі (Магілеўская вобл.). Пасля вяртання ў Менск (1928) прызначаны вучоным спецыялістам Інстытута навуковай мовы Інбелкульта. У ліпені 1930 г. беспадстаўна арыштаваны органамі АДПУ і пасаджаны ў менскую турму. Сфабрыкаваных абвінавачванняў у прыналежнасці да так званай контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» не прызнаў. У 1931 г. асуджаны да пяцігадовай высылкі ў Вятку. Працаваў рабочым на будоўлі лазні, чарцёжнікам на фабрыцы вучэбных дапаможнікаў, тэхнікам-каштарыснікам. З верасня 1935 г. выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Пясочні.

У лістападзе 1937 г. М.Гарэцкі зноў арыштаваны. 5 студзеня 1938 г. пастановай тройкі НКУС Смаленскай вобласці прысуджаны да расстрэлу. Прыгавор выкананы 10 лютага 1938 г. у Вязьме.

Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г.

Творчая дзейнасць М.Гарэцкага пачалася з напісання карэспандэнцый у «Нашу ніву» (1912). Літаратурным дэбютам стала апавяданне «У лазні», надрукаванае ў 1913 г. за подпісам Максім Беларус. Выйшлі зборнікі апавяданняў «Рунь» (1914), «Досвіткі» (1926), аповесці «Дзве душы» (1919), «У чым яго крыўда?» (1926), «Ціхія песні» (1926; пад назвай «Ціхая плынь» аповесць выйшла ў 1930 г.), дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне» (1926). Пасля смерці пісьменніка ўпершыню апублікаваны раман «Віленскія камунары» (1963), а таксама незавершаныя творы «Камароўская хроніка» (1966), «Скарбы жыцця» (1993).

Змястоўную старонку складаюць творы драматычнага жанру: «Атрута» (1913), «Гапон і Любачка» (1914), «Каменацёс», «Чырвоныя ружы», «Не адной веры», «Жалобная камедыя» (усе - 1922) і інш. Асобным выданнем выйшлі «Антон» (1919), «Жартаўлівы Пісарэвіч» (1928).

Шмат зроблена М.Гарэцкім у галіне крытыкі, літаратуразнаўства, лексікаграфіі. Напісана першая «Гісторыя беларускае літаратуры» (1920, 4-е выд. 1926), выдадзена кніга «Маладняк» за пяць гадоў. 1923-1928» (1928), складзена «Хрэстаматыя беларускай літаратуры. XІ век - 1905 г.» (1922). Выдадзены «Руска-беларускі слоўнік» (з Г.Гарэцкім, 1918, перавыд. 1920), самастойна складзены «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік» (1919, 3-е выд. 1925), падрыхтаваны «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (з М.Байковым, 1924, 2-е выд. 1926).

Істотнае месца ў творчай біяграфіі М.Гарэцкага займае перакладчыцкая дзейнасць. Ён пераклаў на беларускую мову выдатны помнік літаратуры ўсходніх славян «Слова аб палку Ігаравым» (1921-1922), творы М.Горкага «Зброднік», «Канавалаў», «Чалкаш», А.Фадзеева «Разгром», Ю.Лебядзінскага «Камісары», «Тыдзень» (усе - 1930) і інш.

У 1984-1986 гг. выйшаў першы Збор твораў М.Гарэцкага ў 4-х тамах. Пазней выдадзены два дадатковыя тамы: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992).

Крыніца: Максім Гарэцкі. Прысады жыцця. Менск, Мастацкая літаратура, 2003. @

Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл), нарадзіўся 20 лістапада 1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і вясковага дзяка. Дзяцінства будучага пісьменніка прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (адсюль і псеўданім).

М.Зарэцкі скончыў Аршанскую духоўную навучальню, вучыўся ў Магілеўскай духоўнай семінарыі. Служыў перапісчыкам у паўвайсковай часці, некаторы час настаўнічаў на Магілеўшчыне, узначальваў Шклоўскі валасны аддзел народнай асветы. У 1920-1927 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Адзін з арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», пасля ўваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Полымя».

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1922 г., надрукаваўшы ў «Савецкай Беларусі» апавяданні «Ці ж так?», «Спатканне» і «Цішка Бабыль».

У 1925 г. выйшлі зборнікі апавяданняў «У віры жыцця» і «Пела вясна», у 1926 г. - зборнік «Пад сонцам». Апавяданні ранняга перыяду вылучаюцца глыбокай змястоўнасцю, напружанасцю сюжэта, увагай да ўнутранага свету герояў, іх пачуццяў і перажыванняў.

У 1926 г. Міхась Зарэцкі надрукаваў сваю першую аповесць «Голы звер», у 1927 г. - раман «Сцежкі-дарожкі», а ў 1932 г. - раман «Вязьмо».

Маральна-этычным праблемам прысвечаны п'есы пісьменніка «Віхор на балоце» (1928) і «Белыя ружы» (1928-1929). Выступаў у друку і як крытык.

М.Зарэцкі пераклаў на беларускую мову «Цэмент» Ф.Гладкова і «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» Я.Гашака.

3 кастрычніка 1936 г. быў арыштаваны, 29 кастрычніка 1937 г. расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

У 1957 г. выйшаў зборнік выбраных апавяданняў «Пачатак шчасця», у 1989-1991 гг. - Збор твораў у 4 тамах.

Крыніца: Міхась Зарэцкі. Кветка пажоўклая. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Чорны Кузьма (Раманоўскі Мікалай), нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці) у сям'і парабка. Каб сын змог наведваць школу, сям'я Раманоўскіх кінула панскую службу і вярнулася на бацькаўшчыну, у мястэчка Цімкавічы (1908).

Пасля заканчэння Цімкавіцкай народнай навучальні трынаццацігадовы падлетак вымушаны быў дапамагаць сям'і: працаваў на гаспадарцы, разам з бацькам Карлам наймаўся цеслем да землякоў. У хлопца было вялікае жаданне вучыцца далей. І гэтае жаданне падтрымлівалі блізкія людзі, асабліва маці, Глікерыя. У 1916 г. Мікалай паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, скончыць якую яму не ўдалося: у 1919 г. семінарыя была зачынена польскімі ўладамі. Праца настаўніка не захапіла маладога Раманоўскага - ён жыў іншым, хацеў пісаць, хацеў працягваць вучобу. Мікалай стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1923). І ў гэтым жа годзе газета «Савецкая Беларусь» надрукавала яго першыя апавяданні, падпісаныя псеўданімам Кузьма Чорны.

Перабраўшыся ў Менск, пісьменнік прымаў самы дзейсны ўдзел у літаратурным жыцці: стаў сябрам аб'яднання «Маладняк» (1923-1926), адным з арганізатараў і кіраўнікоў «Узвышша» (1926-1931), шмат друкаваўся. Адразу два зборнікі прозы - «Апавяданні» і «Срэбра жыцця» - з'явіліся ў 1925 г., тры наступныя - «Па дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць» - у 1926 г. Хутка празаік звярнуўся да вялікай эпічнай формы. У 1927 г. быў апублікаваны яго першы раман «Сястра», у 1928-м - «Зямля». Аповесці «Лявон Бушмар» (1929), «Вясна» (1930), незакончаныя творы «Вецер і пыл» (1927-1929), «Ідзі, ідзі» (1930), зборнікі апавяданняў «Вераснёвыя ночы» (1929), «Нянавісць», «Буры» (абодва 1930) сведчылі не толькі пра выключную працавітасць маладога творцы, а і пра перапоўненасць яго ідэямі, тэмамі, вобразамі, што прасіліся на паперу.

Да пачатку 1930 г. у К.Чорнага выспела маштабная творчая задума - «паказаць у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа... ад знішчэння паншчыны і да нашых дзён». Аднак грамадска-палітычная атмасфера гэтага часу была маласпрыяльнай для творчасці. Таталітарная сістэма распачала мэтанакіраванае вынішчэнне ўсяго свядомага, духоўнага, таленавітага. Творчая актыўнасць пісьменніка прыкметна знізілася, былі апублікаваны раманы «Бацькаўшчына» (1931), «Трэцяе пакаленне» (1935), «Трыццаць год» (застаўся няскончаным, 1934), аповесць «Люба Лук'янская» (1937), зборнік «Брыгадзіравы апавяданні» (1932). У кастрычніку 1938 г. К.Чорнага арыштавалі. Аднак яму ў параўнанні з многімі яго сябрамі па «Маладняку» і «Узвышшы» пашчасціла: праз восем месяцаў ён апынуўся на волі. Перажытае і ўбачанае ў турме, хваробы, што абвастрыліся ў час знаходжання за кратамі, не зменшылі жадання працаваць. Тры новыя раманы, аб'ёмнае літаратуразнаўчае даследаванне паэмы Я.Коласа «Новая зямля» згарэлі ў першыя дні вайны. З напісанага ў гэты час захавалася толькі п'еса «Ірынка» (1940).

Да студзеня 1942 г. К.Чорны быў супрацоўнікам сатырычнай газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну» і вандраваў разам з рэдакцыяй па гарадах СССР. Жыццё ў Маскве не прынесла стабільнасці, яно было цяжкім як матэрыяльна, так і маральна. На кавалак хлеба пісьменнік зарабляў працай у рэдакцыі часопіса «Беларусь». «...Я, як чорнарабочы, пісаў і пішу бесперапынна публіцыстычныя тэксты без подпісу, яны друкуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый... А я хаджу спрацаваны, хворы і жыву ў катуху», - скардзіўся К.Чорны П.Панамарэнку, страціўшы надзею што-небудзь змяніць. Супакаенне давала творцу праца над раманамі «Вялікі дзень» (1941-1944), «Пошукі будучыні» (1943), «Млечны Шлях» (1944), аповесцямі (засталіся незакончанымі) «Скіп'ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». Гэтыя вяршынныя з'явы ў творчасці пісьменніка доўгія гады заставаліся ў рукапісах. У гады Вялікай Айчыннай вайны выйшлі зборнікі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942) і апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945).

У канцы верасня 1944 г. К.Чорны вярнуўся ў Менск. Аднак яго мара пра «ціхі кут і штодзённае спакойнае пісанне» не спраўдзілася і на радзіме. Апошні запіс у «Дзённіку», зроблены 22 лістапада 1944 г., у дзень, калі перастала біцца хворае і знясіленае сэрца пісьменніка: «Я жыву як апошняе пакідзішча... Я гіну і не магу выкарыстаць як трэба было свой талент. Сілы мае трацяцца і марнуюцца без карысці... Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?»

Крыніца: Кузьма Чорны. Вераснёвыя ночы. Менск, Мастацкая літаратура, 2003. @

Колас Якуб/1 (Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы Менскага павета (цяпер у межах г. Стоўбцы Менскай вобл.). Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых пасадах Ласток і Альбуць. Вучыўся ў Мікалаеўшчынскай пачатковай школе. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). У 1902-1906 гг. настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна, Пінкавічы Пінскага раёна, Верхмень Смалявіцкага раёна. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе (ліпень 1906) звольнены з пасады. Жыў на паўлегальным становішчы ва ўрочышчы Смалярня, знаходзіўся пад наглядам паліцыі (1907). Працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у прыватнай беларускай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. быў асуджаны на тры гады зняволення. Пакаранне адбываў у менскім астрозе. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у прыходскай навучальні ў Пінску. У верасні 1915 г. мабілізаваны ў армію. Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). У званні прапаршчыка служыў у запасным палку ў Пярмі. Улетку 1917 г. накіраваны на румынскі фронт. У сувязі з хваробай атрымаў адпачынак. Паводле дэкрэта Савецкай улады як настаўнік вызвалены ад вайсковай службы. Працаваў настаўнікам, школьным інструктарам на Куршчыне.

У траўні 1921 г. пераехаў у Менск. Выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З 1929 г. быў зацверджаны правадзейным членам Беларускай акадэміі навук, абраны яе віцэ-прэзідэнтам. Удзельнічаў у рабоце Ўсебеларускіх з'ездаў Саветаў (1924, 1927, 1929, 1935, 1937), Міжнароднага кангрэса ў абарону культуры (1935, Парыж). Быў членам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938).

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (1941-1943), Маскве. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Менск. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Народны паэт БССР (1926). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Памёр 13.08.1956 г.

Літаратурным дэбютам стаў верш «Наш родны край» (14.09.1906, газ. «Наша доля»). У 1910 г. у Вільні выдаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы». Выйшлі кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914), «Казкі жыцця» (1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), аповесць «У палескай глушы» (1923), паэма «Новая зямля» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесці «На прасторах жыцця» (1926), «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955). Аўтар твораў для дзяцей - паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.

Пераклаў на беларускую мову творы А.Пушкіна, М.Лермантава, Т.Шаўчэнкі, Р.Тагора і інш.

Выйшлі зборы твораў у 2 (1928-1929), у 7 (1952), 12 (1961-1964), 14 (1972-1978) тамах.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».

Крыніца: Якуб Колас. Нёманаў дар. Менск, Мастацкая літаратура, 2003. @

Куляшоў Аркадзь (06.02.1914-04.02.1978), нарадзіўся ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Саматэвіцкай сямігодцы, у 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. У 1930 г. пераехаў у Менск, дзе працягваў вучобу на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1931-1933). Быў членам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1936-1937). У 1941-1943 гг. - на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», потым у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945-1946 гг. - рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958-1967 гг. - начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1978). Член СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Народны паэт Беларусі (1968), заслужаны работнік культуры Ўкраіны (1973).

Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». У рэспубліканскім друку першыя вершы з'явіліся ў 1927 г. у часопісе «Чырвоны сейбіт». Выйшлі кнігі паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж» (абедзве - 1932), паэмы «Аманал» (1933), «Гарбун» (1935), зборнікі «Мы жывём на граніцы» (1938), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), паэмы «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (1943), «Прыгоды цымбал» (1945), зборнікі «На сотай вярсце» (1945), «Вершы» (1947), «Паэмы» (1947), паэмы «Простыя людзі» (1949), «Новае рэчышча» (1951), «Граніца» (1954), «Грозная пушча» (1956), зборнікі «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), паэма «Далёка да акіяна» (1972), кнігі паэзіі «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1984), «Профілі» (1987), «Маналог» (1989) і інш. Выдадзены Зборы твораў у 2-х (1957), 4-х (1966-1967), 5-і (1974-1977) тамах.

Сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (паводле трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

У яго перакладзе выйшлі паэма А.Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), паэма А.Парніса «Сказанне пра Белаяніса» (1959), «Выбраная паэзія» М.Лермантава (1969), паэма «Энеіда» І.Катлярэўскага (1969), «Спеў аб Гаяваце» Г.Лангфела (1969), зборнік вершаў К.Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» С.Ясеніна (з Р.Барадуліным, 1976), асобныя творы Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, М.Рыльскага, А.Малышкі, М.Нагнібеды, Р.Гамзатава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за паэму «Сцяг брыгады», Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Новае рэчышча», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава, «Энеіды» І.Катлярэўскага і «Спеву аб Гаяваце» Г.Лангфела, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

Крыніца: Аркадзь Куляшоў. Дарогі. Менск, Мастацкая літаратура, 2003. @

Лынькоў Міхась, нарадзіўся 30.11.1899 г. у вёсцы Зазыбы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага.

Закончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў. Служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у бабруйскай газеце «Камуніст» (1925-1930), у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930-1932), у часопісе «Полымя рэвалюцыі» (1933-1941), у газетах «Беларуская звязда» (1939), «За Савецкую Беларусь» (1941-1942). Старшыня праўлення СП БССР (1938-1948). Удзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Народны пісьменнік БССР (1962).

Творчасць Міхася Лынькова спалучае рамантычны метад з рэалістычным. Яна ўвабрала ў сябе характэрныя рысы асобных этапаў і цэлых перыядаў гісторыі беларускай літаратуры ад дваццатых гадоў да нашых дзён. Выйшлі зборнікі апавяданняў «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944) і інш.

Міхась Лынькоў імкнуўся раскрыць сілу ўздзеяння гераічных падзей на светаадчуванне і псіхіку чалавека. Аповесць «Апошні зверыядавец» (1930) папярэднічала з'яўленню больш буйнога твора - рамана «На чырвоных лядах» (1934), які першапачаткова вызначаўся па жанру як аповесць. Твор адносіцца да вялікага эпічнага жанру і характарызуецца як раман. Твор незакончаны, напісана першая кніга («Ціхія сялібы»).

Раман-эпапея ў чатырох кнігах «Векапомныя дні» (1948-1958, Дзяржаўная прэмія БССР імя Я.Коласа, 1968) - вяршыня эпічнай творчасці пісьменніка: глыбокая мастацкая праўда, шырокі разварот падзей.

Шматграннасць пісьменніцкага таленту М.Лынькова праявілася ў яго кнігах для дзяцей: апавяданне «Янка-парашутыст» (1935), аповесці «Пра смелага ваяку Мішку» (1935), «Міколка-паравоз» (1936) і інш.

Вялікую цікавасць выклікаюць літаратуразнаўчыя працы М.Лынькова пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, А.Чэхава, Л.Талстога і інш.

Творы аўтара напоўнены пачуццём любові да людзей, абуджаюць думкі аб высокім прызначэнні чалавека.

Крыніца: Міхась Лынькоў. Над Бугам. Менск, Мастацкая літаратура, 2001. @

Мележ Іван, нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

«Мележ і як мастак, і як чалавек усёй сваёй існасцю быў адданы свайму народу, роднай літаратуры... Нялёгкі жыццёвы і творчы шлях прывёў пісьменніка ў вялікую літаратуру. А вялікай літаратуры заўсёды наканавана вялікае жыццё» (С.Андраюк).

Крыніца: Іван Мележ. Людзі на балоце. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Панчанка Пімен (1917-1995), нарадзіўся ў сям'і рабочага. Бацька, Емяльян, і маці, Дар'я, - бедныя сяляне, якія ў пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку з роднай вёскі Гедэйкі Ашмянскага пав. Віленскай губерні. Пасля рэвалюцыі вярнуліся ў Беларусь. Бацька працаваў у Бягомлі, Кіраўску, Талачыне аб'ездчыкам, прарабам, лесаводам. У 1932 г. Пімен Панчанка скончыў Бягомльскую сямігодку, падрыхтоўчыя курсы для паступлення ў ВНУ (г. Горкі Магілеўскай вобл.). Са студзеня па жнівень 1933 г. быў рабочым дрэваапрацоўчага камбіната ў Бабруйску. Пасля сканчэння гадавых педагагічных курсаў (1933-1934) працаваў загадчыкам Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёна (1934-1935). У 1935-1938 гг. - настаўнік Казуліцкай НСШ Кіраўскага раёна, у 1938-1939 гг. - выкладчык мовы і літаратуры Кіраўскай СШ. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным факультэце Менскага настаўніцкага інстытута. З верасня 1939 г. да 1946 г. знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі (1939). У гады Вялікай Айчыннай - вайны спецыяльны карэспандэнт у армейскіх і франтавых газетах. Вершы, фельетоны, прыпеўкі Пімена Панчанкі змяшчаліся ў раздзеле «Па карку недавярку» (газета «За свабодную Беларусь», Калінінскі фронт), у сатырычных выданнях «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш. Быў на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах. У 1944-1945 гг. з часцямі Чырвонай Арміі знаходзіўся ў Іране. З 1946 г. - загадчык аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык», з 1948 г. - загадчык аддзела, потым намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1953-1958 гг. - галоўны рэдактар альманаха «Советская Отчизна», у 1958-1966 гг. - часопіса «Маладосць». З 1966 г. - сакратар праўлення СП Беларусі. З 1972 г. на творчай рабоце. У 1958 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XІІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959-1967 гг., 1971-1990 гг. Быў старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Член Рады СП Беларусі (з 1990 г.). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, Кастрычніцкай рэвалюцыі, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума - «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Першыя вершы П.Панчанкі «Ураджайнае» і «Моладзі» надрукаваны ў альманаху «Ударнікі» (1934. № 3). Асноўныя матывы яго даваеннай творчасці - услаўленне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, працоўных будняў краіны, выяўленне патрыятычных пачуццяў (зборнікі вершаў «Упэўненасць», «Вераснёвыя сцягі»). У гады Вялікай Айчыннай вайны яго патрыятычная, часам трагічная або сатырычная паэзія падтрымлівала веру людзей у перамогу над ворагам. Падрыхтаваны да друку трэці зборнік вершаў П.Панчанкі «Трывожныя зарніцы» ў час вайны згарэў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Табе, Беларусь», «Дарога вайны», «Далёкія станцыі». Свае ўражанні аб знаходжанні ў Іране (1944-1945) Пімен Панчанка адлюстраваў у цыкле «Іранскі дзённік» (1944-1947). Суровай памяццю аб вайне, імкненнем да сацыяльнай дзейнасці паэзіі, тэмай мірнай працы прасякнуты зборнікі «Гарачыя вятры», «Прысяга», «За шчасце, за мір!», «Шырокі свет». Вынікам паездак за мяжу з'явіліся «Кніга вандраванняў і любові», «Нью-Йоркскія малюнкі», «Тысяча небасхілаў», «Чатыры кантыненты». У зборніках «Снежань», «Крык сойкі», «Вячэрні цягнік», «Маўклівая малітва», «Лясныя воблакі», «І вера, і вернасць, і вечнасць» у поўную меру выявіліся лепшыя рысы таленту паэта, прыйшла сапраўдная пара творчай сталасці. Паэт яскрава выражанага грамадзянска-публіцыстычнага тэмпераменту, глыбока ўражлівы, заўсёды па-маладому няўрымслівы, ён вядзе непрымірымы бой за маральна-этычную вартасць чалавечай асобы, за яе грамадзянскую існасць, за нацыянальную свядомасць і культуру беларускага народа. Глыбокі лірызм, роздум спалучаюцца ў паэта з публіцыстычнай адкрытасцю, трыбуннасцю і сатырычным пафасам. Вядомы П.Панчанка і як крытык. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя творы Т.Масэнкі, А.Міцкевіча, М.Нагнібеды, Я.Райніса, А.Суркова, Б.Чалага, Ф.Шылера і інш. Песні на вершы П.Панчанкі напісалі Ў.Алоўнікаў, А.Багатыроў, І.Лучанок, Д.Смольскі і інш.

Член СП Беларусі з 1938 г. Народны паэт Беларусі (1973). Ганаровы акадэмік АН Беларусі (1994). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981 г., за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок?»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы (1968 г., за зборнік вершаў «Пры святле маланак»), Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1959 г., за паэму «Патрыятычная песня»).

Крыніца: Пімен Панчанка. Жытнёвы звон. Менск, Мастацкая літаратура, 2002. @

Арлоў Уладзімір, нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Першыя літаратурныя творы былі змешчаныя ў студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». У 1986 г. выйшла першая кніга прозы «Добры дзень, мая Шыпшына». Аўтар дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аддае перавагу гістарычнай тэматыцы. За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтрая. Творы Ў.Арлова перакладзеныя больш чым на дваццаць моваў свету.

Крыніца: Уладзімір Арлоў. Сны імператара. Менск, Мастацкая літаратура, 2001. @

Абрад рэлігійны, дзейства ці шэраг дзействаў, якія выконваюцца ў рэлігійных мэтах; усталяваны з дапамогай звычаю ці зафіксаваны пісьмова. Рэлігійныя абрады складаюць вельмі значную частку любой рэлігіі: у многіх выпадках - яе самую істотную частку. Існуюць і нерэлігійныя абрады, г.зн. сімвалічныя дзействы, якія не маюць ніякай сувязі з рэлігійнымі вераваннямі (напрыклад, ваенныя ці дыпламатычныя абрады). Аднак большая частка абрадаў прама ці ўскосна звязана з рэлігійнай сферай, дакладней - з рэлігійнай міфалогіяй. Многія сучасныя этнографы-рэлігіязнаўцы лічаць, што хаця рэлігійны абрад і міф нярэдка ўзаемадзейнічаюць, але першасным у гэтай сувязі выступае ўсё ж такі абрад.

Крыніца: Аляксандра Верашчагіна. Праваслаўныя святы на Беларусі. Менск, Мастацкая літаратура, 2001.
Пераклад з «Свод этнографических понятий и терминов. Религиозные верования» (Москва, Наука, 1993). @

Веравызнанне (англ. confession), рэлігія ці прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі. Прымяняецца да рэлігій позніх, кадыфікаваных; рэлігіі, веравучэнне якіх не было зафіксавана ў спецыяльных дакументах (свяшчэнныя кнігі і іншыя тэксты), не прынята называць веравызнаннямі. Так, рэлігіі старажытных грэкаў, алтайцаў, палінезійцаў і іншых не называюцца веравызнаннямі.

Крыніца: Аляксандра Верашчагіна. Праваслаўныя святы на Беларусі. Менск, Мастацкая літаратура, 2001.
Пераклад з «Свод этнографических понятий и терминов. Религиозные верования» (Москва, Наука, 1993). @

Культ (рэлігійны) (ад лац. cultus - ушанаванне, пакланенне, англ. religious cult), усталяванне традыцыяй дзейства, шляхам якога дасягаецца дапамога чалавеку з боку звышнатуральных сіл. Нягледзячы на тое, што культ ёсць перш за ўсё адлюстраванне рэлігійных уяўленняў пэўнага грамадства ў пэўны перыяд, ён насычаны традыцыямі, якія заснаваны на ідэях, ужо зніклых з жыцця. У многіх даследаваннях падкрэсліваецца кансерватызм культа. «Рытуал - самая ўстойлівая частка рэлігійнага жыцця. Культ перажывае ўяўленні і застаецца ззаду прагрэсу ці ўвогуле руху рэлігійнага светаўспрымання. Нярэдка культ перажывае і тыя рэлігіі, якія іх стварылі» (Б.Тураеў). У гэтых і падобных выказваннях кансерватызм культа перабольшваецца.

З развіццём культуры людзі адмаўляюцца ад цяжкіх традыцый у культах (напрыклад, чалавечых ахвяр), бо трансфармаваны светапогляд не знаходзіць у іх мэтазгоднасці. Стары культ увогуле рушыцца цалкам з прыходам новай рэлігіі, і толькі рэшткі яго працягваюць сваё існаванне ў выглядзе перажыткаў, пераасэнсаваных новым веравучэннем. Тэрмін культ ужываецца і ў сэнсе «веравызнанне», прычым ужыванне тэрміна ў дадзеным кантэксце страчвае сваю адназначнасць і таму непажадана.

Крыніца: Аляксандра Верашчагіна. Праваслаўныя святы на Беларусі. Менск, Мастацкая літаратура, 2001.
Пераклад з «Свод этнографических понятий и терминов. Религиозные верования» (Москва, Наука, 1993). @

Поліканфесіянальнасць, наяўнасць у грамадстве (краіне) груп, у тым ліку і этнічных, якія спавядаюць розныя рэлігіі. Гэтая з'ява ўзнікла ў старажытнасці, але атрымала асаблівае распаўсюджанне ў ХХ ст. Цяжка назваць краіну, для якой не была б уласціва поліканфесіянальнасць. Поліканфесіянальнасць можа быць характарыстыкай і асобнай этнічнай групы (напрыклад, сярод асецін побач з хрысціянамі і мусульманамі ёсць прадстаўнікі некаторых хрысціянскіх сект).

Крыніца: Аляксандра Верашчагіна. Праваслаўныя святы на Беларусі. Менск, Мастацкая літаратура, 2001.
Пераклад з «Свод этнографических понятий и терминов. Религиозные верования» (Москва, Наука, 1993). @

Этнаканфесіянальная група (агульнасць) (фр. groupe ethnoconfessional), этнічная група, якая адрозніваецца ад навакольнага асяроддзя як нацыянальнай, так і веравызначальнай прыналежнасцю. Пры гэтым, дзякуючы супадзенню этнічных і рэлігійных асаблівасцяў, якімі адрозніваецца дадзеная група ад суседзяў, самаразуменне гэтай групы звычайна атаясамлівае адзнакі нацыянальныя (этнічныя) і рэлігійныя. Супадзенне этнічных і рэлігійных адзнак характэрна для перыяду, яшчэ перад з'яўленнем так званых сусветных рэлігій, калі кожная этнічная агульнасць, як правіла, мела сваю асабістую (нацыянальную) рэлігію. Аднак тэрмін этнаканфесіянальная група звычайна прымяняюць да груп параўнальна позняга паходжання, якія ўзніклі ва ўмовах распаўсюджання сусветных рэлігій. Шэраг этнаканфесіянальных груп склаўся ва ўмовах эміграцыі, калі перасяленцы жылі ва ўмовах чужога ў этнічным і рэлігійным сэнсе асяроддзя (напрыклад, менаніты, якія перасяліліся ў Расею, стараверы-някрасаўцы, якія жылі ў Турцыі).

Кожная этнічная група, якая кампактна пражывае сярод насельніцтва іншай нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці, па сутнасці, уяўляе сабой этнаканфесіянальную групу. Аднак этнаканфесіянальнымі групамі называюцца этнічныя групы, якія набылі ва ўмовах канфесіянальнай ізаляцыі многія спецыфічныя рысы таго складу жыцця, якія адрознівалі іх ад таго народа, часткай якога яны раней з'яўляліся.

Галоўнае ў сучасным развіцці этнаканфесіянальных груп у тым, што яны страчваюць сваю адасобленасць і зліваюцца з навакольным насельніцтвам (напрыклад, асобныя, замкнёныя раней групы старавераў у Расеі, парсы ў Індыі) ці знаходзяцца на шляху ператварэння ў самастойныя этнасы, калі іх адасобленасць ад астатняй часткі народа ўзмоцнена дзяржаўнымі (адміністрацыйнымі) межамі.

Крыніца: Аляксандра Верашчагіна. Праваслаўныя святы на Беларусі. Менск, Мастацкая літаратура, 2001.
Пераклад з «Свод этнографических понятий и терминов. Религиозные верования» (Москва, Наука, 1993). @

Абуховіч Піліп Казімір (?-1656), смаленскі ваявода, знаўца старажытных моваў і адзін з лепшых прамоўцаў у Рэчы Паспалітай. Паходзіў з роду мазырскай шляхты, якая асела на Наваградчыне. З 1648 г. - маршалак кола рыцарскага, затым - пісар Вялікага Княства Літоўскага. У 1653 г. за вялікія заслугі перад Айчынай кароль і вялікі князь прызначыў яго ваяводам у Смаленск. Пасля капітуляцыі Смаленска ў верасні 1654 г. Абуховіч быў абвінавачаны ў здрадзе, у змове з непрыяцелем. Вясной 1655 г. ён мусіў адказваць за «здраду» перад судом на Варшаўскім сойме. Дзякуючы заступніцтву караля і Сапегаў разгляд справы быў адкладзены, і Абуховіч атрымаў магчымасць паслужыць Айчыне. Ён браў удзел у пераможнай бітве са шведамі пад Варшавай, а затым, узначаліўшы полк з дывізіі Паўла Сапегі, прыйшоў пад Берасце, аднак тут захварэў і 6 верасня 1656 г. памёр. Толькі надзвычайны сойм у 1658 г. разглядзеў справу Абуховіча і цалкам зняў віну за страту Смаленска з яго ды іншых абаронцаў фартэцыі.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Аляксей Міхайлавіч (1629-1676), цар Маскоўскай дзяржавы (з 1645 г.), сын Міхаіла Раманава. Узмацняў цэнтралізацыю ўлады, для чаго ўтварыў мноства новых прыказаў, у тым ліку Прыказ тайных спраў, сцвярджаў абсалютысцкую сістэму кіравання дзяржавай, неабмежаванасць улады манарха. Пры ім была рэарганізаваная і даведзеная да надзвычай вялізнай колькасці армія. Амаль усё цараванне Аляксея Міхайлавіча Маскоўская дзяржава вяла войны, далучала новыя тэрыторыі, актыўна каланізавала Сібір і Далёкі Ўсход. Цару давялося душыць шматлікія паўстанні ў сваёй дзяржаве - у 1648 і 1662 гг. у Маскве, у 1650 - у Пскове і Ноўгарадзе, у 1670-1671 - сялянскую вайну пад кіраўніцтвам Сцяпана Разіна.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Аскірка Самуль (1600-блізу 1675), мазырскі земскі суддзя, палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у інтэрвенцыйнай вайне супраць Маскоўскага царства па пачатку 17 ст., затым - у Хоцімскай выправе 1621 г., у баях са шведамі ў Інфлянтах, у кампаніях Януша Радзівіла супраць казакаў у 1649-1651 гг. Пад час вайны Аляксея Міхайлавіча кіраваў фармаваннямі шляхецкага рушання і ўзброенымі аддзеламі беларускага сялянства. У 1660 г. абараняў поўдзень Беларусі ад казацкіх нападаў, пазней блакаваў маскоўскую залогу ў Старым Быхаве, а ў 1662 г. разам з Сурынам і Мараўскім граміў палкі царскіх ваяводаў пад Чавусамі. У 1671 г. фундаваў кляштар Бенедыктынаў у Слуцку.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Ваза Ян Казімір (1609-1672), кароль польскі і вялікі князь літоўскі ў 1648-1668 гг., сын караля Жыгімонта ІІІ (у Вялікім Княстве - Жыгімонта ІV), апошні прадстаўнік шведскай дынастыі Вазаў на пасадзе Рэчы Паспалітай. Выхаваны езуітамі і ў маладосці нейкі час нават уваходзіў у іхны ордэн. Падарожнічаў з бацькам па Эўропе, потым з братам Уладыславам (будучым каралём і вялікім князем Уладыславам ІV) удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай, разам з аўстрыйцамі ваяваў супраць французаў. Абраны манархам, пераняў пасля брата не толькі пасад, але і жонку - каралеву Марыю Людвіку. Памёр у Неверсе. Пахаваны на Вавелі.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Гасеўскі Вінцэнт Корвін (1628-1662), падскарбі і палявы гетман Вялікага Княства Літоўскага, сын смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага і Евы з роду Пацаў. Адукацыю атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, затым вучыўся ў Рыме і Вене, а вярнуўшыся на радзіму, прысвяціў сябе палітычнай кар'еры. Служыў у войску Януша Радзівіла, калі той вёў барацьбу з казакамі, у 1651 г. заняў пасаду генерала артылерыі, а праз год - падскарбія, і ў 1654 г. атрымаў булаву палявога гетмана. З 1655 г. з'яўляўся прыхільнікам прымірэння Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы для супольнай барацьбы супраць Швецыі. Увосень 1658 г. у бітве з царскім войскам пад Вільняй трапіў у палон і тры гады правёў у няволі ў Маскве. Быў вернуты па абмене палоннымі, а 29 лістапада 1662 г. злачынна забіты жаўнерамі сканфедэраванага войска пад Астрыном у Лідскім павеце.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Залатарэнка Іван (?-1655), нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска ў 1654-1655 гг., якому Багдан Хмяльніцкі даручыў кіраваць 20-тысячнай групоўкай казакаў у Беларусі. Дапамагаючы царскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск, Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады. Жыхары панічна баяліся ягонага войска дзеля жорсткага гвалту, які чынілі казакі. Восенню 1655 г. Залатарэнка загінуў пад час аблогі Старога Быхава.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Кміціч Самуль (?-1692), стражнік Вялікага Княства Літоўскага, палкоўнік. Паходзіў з варшанскай шляхты. Быў сярод афіцэраў, якія ўзбунтаваліся супраць Януша Радзівіла і стварылі вайсковую канфедэрацыю ў Вербалове (1655 г.). Удзельнічаў у вайне са шведамі, дзе вызначыўся асаблівым гераізмам. Увосень 1658 г. прывёў вайсковае злучэнне (12 харугваў) на Віцебшчыну для падтрымкі сялянска-шляхецкага партызанскага руху. Удзельнічаў у бітве пад Палонкай (1660 г.) і пераследзе Хаванскага, у бітве пад Кушлікамі (1661 г.). На чале палка ў 1663 г. хадзіў на Смаленшчыну, у наступным - пад Рослаў і Бранск, а ў 1665 г. граміў Хаванскага пад Полацкам. Напрыканцы вайны стаяў з палком на поўначы Беларусі, блакуючы маскоўскую залогу ў Полацку. Пасля Андрусава стала жыў на Варшаншчыне. Меў маёнткі Невадніцу ў Гарадзенскім, Краснае Сяло ў Менскім, Сідрычын у Варшанскім паветах. Да канца веку браў самы актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Любамірскі Ежы Себасцян (1616-1667), маршалак вялікі і палявы гетман каронны, адзін з найбольш уплывовых і папулярных сярод шляхты польскіх магнатаў сярэдзіны 17 ст. Вайсковую кар'еру пачаў у войнах з казакамі Хмяльніцкага. У 1651 г. заканфліктаваў з дваром, перайшоў у апазіцыю да Яна Казіміра, якога называў «каралём-тыранам». У 1654-1655 гг. у ваенных кампаніях не ўдзельнічаў, але і на шведскі бок не перакінуўся. З 1656 г. разам са Стэфанам Чарнецкім вёў барацьбу супраць шведаў у Польшчы. З 1662 г. ізноў у адкрытай апазіцыі да двара, супраць усялякіх планаў элекцыі караля. У 1665-1666 гг. Любамірскі вёў вайну супраць каралеўскіх сілаў.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Мурашка Дзяніс (?-пасля 1671), кіраўнік сялянскага вызваленчага руху ў Беларусі, наказны беларускі палкоўнік. Праўдападобна, да вайны казачыў на Ўкраіне, а ў 1654 г. вярнуўся ў Беларусь як казацкі сотнік аднаго з палкоў Івана Залатарэнкі. Інспіраваў сялянскія паўстанні, а затым і кіраваў імі. З восені 1656 г. меў рэзідэнцыю ў Ігумене, а ўлетку 1657 г. перайшоў у Камень. Казацка-сялянскае войска Мурашкі кантралявала Менскі і Ашмянскі паветы, рабіла рэйды на маёнткі прысяжнай шляхты Наваградчыны. У верасні 1658 г. Мурашка адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і вёў барацьбу супраць царскіх ваяводаў супольна з Нячаем ды Аскіркам. За ратныя заслугі перад Айчынай атрымаў шляхецтва і маёнткі ў Віцебскім ваяводстве.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Нячай Іван (?-блізу 1672), казацкі палкоўнік, брат славутага ўкраінскага палкоўніка, паплечніка Багдана Хмяльніцкага Данілы Нячая. Быў зяцем гетмана Хмяльніцкага. На тэрыторыі Беларусі з'явіўся ў 1655 г. як сотнік войска наказнога гетмана Залатарэнкі, а пасля смерці апошняга ўзначальваў тут казацкія палкі. Рэзідэнцыю меў пераважна ў Чавусах, зваўся палкоўпікам чавускім і навабыхаўскім, а Хмяльніцкі тытулаваў яго «палкоўнікам беларускім». Канфліктуючы з маскоўскай акупацыйнай уладай, імкнуўся пашыраць падкантрольныя сабе абшары Беларусі. Восенню 1658 г. адкрыта выступіў супраць Масквы. У 1659 г. арыштаваны царскімі ваяводамі і сасланы ў Сібір, дзе прабыў да канца вайны. Вызвалены па Андрусаўскай дамове, праз два гады памёр.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Паклонскі Канстанцін (?-блізу 1662), беларускі палкоўнік, ротмістар войска Вялікага Княства Літоўскага. Паходзіў з праваслаўнай шляхты Пінскага павета. На самым пачатку вайны пакінуў Магілеў і пайшоў да казакаў Хмяльніцкага, адкуль быў прыведзены да цара. Атрымаўшы ўзнагароды і тытул палкоўніка, Паклонскі стаў служыць Аляксею Міхайлавічу. Стварыў уласны полк з мясцовага насельніцтва, схіляў да капітуляцыі ўсходнебеларускія гарады. Спрабаваў зрабіць падуладныя яму абшары незалежнымі як ад маскоўскай улады, так і ад украінскіх казакаў. Вясной 1655 г. вярнуўся на бок Вялікага Княства Літоўскага, служыў у фармаваннях Януша Радзівіла. Пасля страты Вільні разам з вялікім гетманам пайшоў у Кейданы, затым на які час трапіў у войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, але вярнуўся з Прусіі і браў удзел у барацьбе са шведамі, пакуль не быў захоплены імі ў палон. Сядзеў ў турме ў Мальбарку. Пасля вызвалення ў войска не пайшоў.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Пац Крыштап Жыгімонт (1621-1684), вялікі харужы з 1646 г. і канцлер Вялікага Княства Літоўскага з 1658 г., адзін з найбольш уплывовых магнатаў. З'яўляўся прыхільнікам прымірэння Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, зацятым супернікам Радзівілаў. Карыстаўся вялікім даверам караля і ўвесь свой час праводзіў пераважна ў кампаніі манарха. Узначальваў прааўстрыйскую шляхецкую групоўку ў Вялікім Княстве Літоўскім, стаў адным з творцаў Аліўскай дамовы 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Дамагаўся гвалтоўнай ліквідацыі канфедэратаў у войску.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Пац Міхал Казімір (1624-1682), гетман літоўскі, ваявода віленскі. Вайсковую службу пачаў вельмі рана. Вызначаўся пад час кампаніі Януша Радзівіла супраць казакаў. У гады вайны з Маскоўскай дзяржавай ваяваў у дывізіі Гасеўскага на Жамойці, у Інфлянтах і Курляндыі, а ў 1659 г. узначаліў полк гэтай дывізіі. Тады ж прызначаны абозным. Сканфедэраванае войска абрала яго сваім начальнікам, і кароль пацвердзіў гэты выбар. Улетку 1660 г. Міхал Пац ужо кіраваў жамойцкай дывізіяй на маскоўскім фронце. Удзельнічаў у бітвах з арміяй Далгарукага каля Басі і Хаванскага пад Кушлікамі. Разам з братам Крыштапам Пацам меў непасрэдныя дачыненні да планаў каралеўскага двара на элекцыі «Vivente rege», браў чынны ўдзел у ліквідацыі вайсковай канфедэрацыі. Пад час Задняпроўскай кампаніі 1663-1664 гг. здабываў Рослаў, разбіў ваяводу Баратынскага каля Бранска, затым вадзіў войска ў Польшчу дапамагаць каралю ў вайне з Любамірскім. У студзені 1667 г. атрымаў чын вялікага гетмана.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Трубяцкой Аляксей Міхайлавіч (?-1680), князь, баярын, ваявода і дыпламат Маскоўскай дзяржавы. У 1647 г. удзельнічаў у перамовах з пасламі Швецыі і Рэчы Паспалітай, у 1654 г. - з пасольствам Хмяльніцкага, якое вызначала ўмовы ўключэння Ўкраіны ў склад Маскоўскай дзяржавы. У 1654-1655 гг. узначальваў паўднёва-заходнюю групоўку царскай арміі, якая захапіла шэраг гарадоў і мястэчак на ўсходзе Беларусі і ў Панямонні. У 1656 г. кіраваў групоўкай на шведскім фронце (захапіў Юр'еў), у 1659-1660 гг. узначальваў царскую ўладу на Ўкраіне, дзе быў разгромлены пад Канатопам. Вызначыўся актыўнасцю пры ўдушэнні «меднага бунту» ў Маскве ў 1662 г. і расправе над яго ўдзельнікамі.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Пачабут-Адляніцкі Ян Уладыслаў (1640-1703), варшанскі стольнік. Паходзіў з гарадзенскай шляхты. З 1658 г. служыў у дзейным войску: спачатку - у казацкай харугве паспалітага рушання, затым - у гусарскай харугве Вінцэнта Гасеўскага пад паручніцтвам смаленскага ваяводы Адама Саковіча. Браў удзел у бітвах пад Вільняй у 1658 г., на Басі - у 1660 г., у разгроме Хаванскага ў 1661 г. Удзельнічаў таксама ў няўдалай выправе за Дняпро ў 1663-1664 гг. Пасля вайны займаўся ў асноўным прыватнымі справамі. Пакінуў мемуары - «Натацыі мае і дыяруш маёй службы вайсковай, што калі дзе здарылася пры маёй бытнасці».

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Радзівіл Багуслаў (1620-1669), канюшы літоўскі, генеральны губернатар Прускай правінцыі Вялікага Княства Літоўскага, сын віленскага ваяводы Януша Радзівіла і Альжбеты Гогенцолерн. Нарадзіўся ў Гданьску, з сямі гадоў выхоўваўся пад апекай стрыечнага дзядзькі Крыштапа Радзівіла (Пяруна). У 1628 г. вярнуўся на радзіму. Нейкі час жыў у Беларусі. У 1637 г. выехаў вучыцца ў Галандыю, але неўзабаве кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў барацьбе з гішпанцамі. Пазней вучыўся ў Парыжы ў Акадэміі рыцарскай. Шмат падарожнічаў па Эўропе, удзельнічаў у войнах, міжбоях. У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 г., калі даведаўся пра казацкую вайну. Для барацьбы з казакамі наняў 2 тысячы пяхотнікаў, рэйтараў і драгунаў. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Улетку 1654 г. спазніўся пад Шклоў да вялікага гетмана і практычна не ваяваў, затое ў наступным годзе браў чынны ўдзел у контрнаступе і кіраваў дывізіяй Януша Радзівіла пад Магілевам, калі той быў хворы. Разам з Янушам з'яўляўся стваральнікам Кейданскай дамовы аб пераходзе Вялікага Княства пад пратэктарат Швецыі. Перайшоўшы да шведаў, узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі Прусіі ў 1657-1658 гг., пасля вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай і ваяваў супраць Швецыі ў Курляндыі.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Радзівіл Януш (1612-1655), вялікі гетман літоўскі і ваявода віленскі, сын вялікага гетмана Крыштапа Радзівіла. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, а ў 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. У 1633 г., наняўшы ў Галандыі тысячу пяхотнікаў і 200 драгунаў, вярнуўся на радзіму і ўзяў удзел у Смаленскай вайне. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 г. чын палявога гетмана, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 г. разграміў пад Лоевам 15-тысячнае войска палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама - войска палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў. Стаўшы ў 1653 г. віленскім ваяводам, а ў 1654 г. - вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. У палітычных адносінах быў зацятым сепаратыстам - прыхільнікам ідэі адрыву Княства ад Кароны Польскай. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 г. наладжваў кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Першую бітву з маскоўскім войскам у 1654 г. выйграў (12 жніўня пад Шкловам), у другой быў разгромлены (24 жніўня пад Шапялевічамі). Страціўшы надзеі абараніць дзяржаву, падпісаў пагадненне са шведамі аб пераходзе Вялікага Княства пад іхны пратэктарат. Памёр у Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Сапегі, адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Сапега Павел Ян (1610-1665), вялікі гетман літоўскі і ваявода віленскі, сын усвяцкага старасты Яна Пятра Сапегі. Адукацыю атрымаў у Брандэнбургу. Вайсковую кар'еру пачаў у 1633 г. пад Смаленскам у чыне гусарскага ротмістра. З 1638 г. з'яўляўся абозным Вялікага Княства Літоўскага, з 1645 г. - падстолім. Пасля смерці Крыштапа Кішкі атрымаў пасаду віцебскага ваяводы (1646 г.). Меў стараствы Рослаўскае, Берцянскае, Здзітаўскае, а ў 1656 г. атрымаў ад памёршага брата Казіміра Ружаны, Косава, Ляхавічы, Быхаў, Чарэю і Мялешкавічы. Стаўшы ў лютым 1656 г. вялікім гетманам і віленскім ваяводам, узначальваў адну з буйнейшых магнацкіх партыяў Вялікага Княства. Пахаваны ў Бярозе ў касцёле картэзіянаў.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Хаванскі Іван Андрэевіч (?-1682), князь, ваявода і палітычны дзеяч Маскоўскай дзяржавы, род якога паходзіў ад Гедзімінавічаў. Службу пачаў пры цары Міхаіле Раманаве. У 1636 г. быў ужо стольнікам, у 1659 г. атрымаў чын баярына. З 1656 да 1658 г. з'яўляўся царскім ваяводам у Магілеве, затым узначальваў буйную групоўку войска, з якой спрабаваў падпарадкаваць яшчэ неакупаваную частку Вялікага Княства - Заходнюю Беларусь. Ягоная армія цярпела паразы ў 1660, 1661 і 1664 гг. Пасля разгрому паўстання ў Маскве (Меднага бунту) узначальваў галоўную пошукавую камісію, якая чыніла жорсткае следства. Пакараны смерцю ў 1682 г. за тое, што спрабаваў скарыстаць чарговае стралецкае паўстанне ва ўласнай барацьбе за ўладу.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Хмяльніцкі Багдан (1595-1657), украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстанне супраць палякаў, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Казацкая армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 г. пад Жоўтымі Водамі, Корсунем і Піляўцамі, у 1649 г. пад Зборавам і Збаражам, у 1652 г. пад Батогам. У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Ўкраіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы, што азначала пачатак вайны з Рэччу Паспалітай. Пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, украінскі гетман шукаў пагаднення з Трансільваніяй і Швецыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы. Памёр у ліпені 1657 г.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Цадроўскі Ян (1617 - пасля 1682), наваградскі падчашы, веравызнаннем кальвініст. З беларускай шляхты. Нарадзіўся і вырас у Пагосце каля Слуцка. Вучыўся ў Караляўцы, затым - у Кракаўскай Акадэміі. Служыў пры двары Багуслава Радзівіла да самай смерці князя. У 1655 г., ратуючыся ад маскоўскіх ратнікаў, уцёк з сям'ёй на Жамойць пад пратэкцыю шведаў. Вярнуўшыся, вазіў цару пад Друю петыцыю ад менскай шляхты. У 1658 г. браў удзел ва ўзброенай барацьбе менскай шляхты з царскім войскам, у 1660 г. правёў дывізію Чарнецкага ад Свержаня да Бярэзіны. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам у шляхты ўсяго Менскага ваяводства.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Чаркаскі Якаў Кудзентавіч (?-1666), дзяржаўны і ваенны дзеяч Маскоўскай дзяржавы, баярын, з 1645 г. ваявода, які ўзначальваў палкі цэнтральнай групоўкі царскай арміі на тэрыторыі Беларусі. Паходзіў з кабардзінскай арыстакратыі. У Маскву прыехаў у 1624 г. і прыняў праваслаўе. Стаў адным з найбуйнейшых зямельных уласнікаў, меў каля 50 тысячаў прыгонных сялянаў. Забіты з гарматы пад час няўдалай аблогі Магілева.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Чарнецкі Стэфан (1599-1665), кіеўскі кашталян ад 1655 г., рускі ваявода з 1657 г., а з 1664 г. - кіеўскі ваявода і палявы гетман каронны. Рана пачаўшы ваенную службу, авалодаў высокім ваенным майстэрствам. Браў удзел у шведскай кампаніі 1626-1629 гг., Смаленскай вайне 1633-1634 гг., у бітвах з казакамі і татарамі. У 1648-1649 гг. быў у казацкім палоне. Вызначыўся ў вайне са шведамі, стварыў адмысловую тактыку барацьбы з імі. З 1656 г. ён быў выведзены з падпарадкавання гетманам і дзейнічаў са сваёй дывізіяй самастойна. Пасля вызвалення Польшчы ад шведаў Чарнецкі быў накіраваны ў Беларусь і ў 1660-1661 гг. паспяхова ваяваў тут супраць царскага акупацыйнага пойска. Памёр у лютым 1665 г.

Крыніца: Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна: 1654-1667. Менск, Навука і тэхніка, 1995. @

Абрамчык Ніна/1 (дзяв. Ляўковіч, псэўд. Ніна Раса; 20.03.1916, в. Шані, цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці). Вучылася ў Віленскім унівэрсытэце. У 1939-1941 г. настаўнічала на Пружаншчыне. З 1941 г. жыла ў Бэрліне, там пабралася шлюбам зь Міколам Абрамчыкам, працавала ў Беларускім Камітэце Самапомачы. Займалася выдавецкай дзейнасьцю, апрацавала і выдала ў 1942 г. «Гісторыю Беларусі ў картах» і некалькі зборнікаў беларускіх вершаў і песень. Жыве ў Вілепэне пад Парыжам.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Адамовіч Антон/1 (26.06.1909 [паводле мэтрычнай кнігі - 13.05.1909], г. Менск - 1998, Нью-Ёрк), дзеяч нацыянальнага руху, палітык, літаратуразнаўца, публіцыст. У 1930 г. быў арыштаваны па справе няіснага «Саюзу вызваленьня Беларусі» і асуджаны на 5 год высылкі ў Кіраўскую вобласьць. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе, быў рэдактарам «Беларускай Газэты», галоўным рэдактарам выдавецтва «Менск». У кастрычніку 1943 г. выехаў у Бэрлін, рэдагаваў «Раніцу». У 1945-1949 г. жыў у Нямеччыне ў лягерох для перамешчаных асобаў, займаўся палітычнай дзейнасьцю, быў актыўным прыхільнікам і папулярызатарам перайменаваньня Беларусі ў Крывію (з мэтай унікненьня атаясамленьня заходнімі краінамі Беларусі з Расеяй). З 1949 г. - у ЗША, займаўся грамадзка-культурнай дзейнасьцю, быў сябрам Рады БНР. Аўтар шматлікіх працаў з гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Адважны Вінцук (сапр. Язэп Германовіч; 20.02.1890, в. Гальшаны Ашмянскага павету - 26.12.1978, Лёндан), рэлігійны дзеяч, літаратар. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю (1913). Працаваў на Беласточчыне. У 1924 г. уступіў у ордэн марыянаў, выкладаў у Друйскай гімназіі. Друкаваўся ў беларускіх выданьнях «Крыніца» і «Chryścijanskaja dumka». З 1932 г. працаваў ў Харбіне ва Ўсходняй місіі. У 1948 г. арыштаваны камуністычнымі ўладамі і выдадзены савецкім органам улады. Адбываў пакараньне ў лягерох Сыбіры. Па вызваленьні выехаў у Польшчу (1956), у 1959 г. пераехаў у Рым, потым жыў у Вялікай Брытаніі, займаўся грамадзка-асьветніцкай працай. Напісаў успаміны «Кітай-Сыбір-Масква», выдадзеныя ў 1962 г. асобнай кнігай і ў 1966 г. перакладзеныя на польскую мову.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Акіншэвіч Леў (25.01.1898, г. С.Пецярбург - 1980, Нью-Ёрк), гісторык, публіцыст, крытык. Вучыўся ў Кіеўскім унівэрсытэце, у 1918 г. прыняў грамадзянства БНР. У 1920-х г. працаваў ва Ўкраінскай Акадэміі Навук, супрацоўнічаў зь БелАН і Інбелкультам. З 1933 г. - прафэсар Нежынскага пэдінстытуту. Быў зьвінавачаны ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізьме і звольнены. Пад час нямецкай акупацыі жыў ва Ўкраіне. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Працаваў у цэнтры па вывучэньні СССР у Вашынгтоне, супрацоўнічаў зь БІНіМам.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Акула Кастусь (сапр. Аляксандар Качан; 16.11.1925, в. Верацеі, цяпер Докшыцкі раён), грамадзка-культурны дзеяч, пісьменьнік. Вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе Беларускай Краёвай Абароны (1944). Улетку 1944 г. разам з аддзеламі БКА пакінуў Беларусь, быў у складзе дывізіі «Беларусь». З 1947 г. - у Канадзе. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады, рэдагаваў «Беларускі Эмігрант» (1948-1949), выдаваў часопіс беларускіх ветэранаў «Зважай» (1974-1997).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Алехнік Алесь (31.07.1929, урочышча Перунова Лунінецкага павету), грамадзкі дзеяч у Аўстраліі. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Жыў у лягерох для перамешчаных асобаў у Нямеччыне, належаў да крыла «зарубежнікаў». З 1950 г. - у Аўстраліі, жыў у штаце Новы Паўднёвы Ўэльс, быў адным з закладальнікаў Беларускага Аб'яднаньня ў Аўстраліі, прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады. Актыўны ўдзельнік міжнародных антыкамуністычных лігаў. Аўтар мэмуараў «Пад бел-чырвона-белым» (Вільня, 1999).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Арсеньнева Натальля (у замустве Кушаль; 20.09.1903, г. Баку - 25.07.1997, Нью-Ёрк), грамадзкая дзяячка, паэтка. Скончыла Віленскую Беларускую гімназію, вучылася ў Віленскім унівэрсытэце. Пад час нямецкай акупацыі жыла ў Менску, працавала ў «Беларускай Газэце», перакладала творы для беларускага тэатру, займалася рэлігійнымі перакладамі на беларускую мову. Аўтарка беларускага рэлігійнага гімну «Магутны Божа» (1943). Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. З канца 1940-х - у ЗША, займалася грамадзка-культурнай дзейнасьцю.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Белямук Міхась (15.03.1924, в. Голя Берасьцейскага павету), грамадзкі дзеяч. Пад час нямецкай акупацыі - афіцэр Беластоцкага батальёну Самааховы. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі, з 1949 г. - у ЗША, жыве ў Кліўлэндзе. Займаецца пытаньнямі старажытнай гісторыі Беларусі; адзін з заснавальнікаў часопісу «Полацак».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Брылеўскі Ўладзімір (1917, в. Лоск, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці), грамадзкі дзеяч. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Пад час нямецкай акупацыі ангажаваны ў нацыянальны рух. У канцы 1943 г. быў арыштаваны, сядзеў у Вялейскай турме. Быў адпраўлены ў лягер у Нямеччыну, уцёк, жыў у Рызе, працаваў карэктарам часопісу «Новы шлях». З канца 1944 г. - у Нямеччыне, арганізаваў у 1947 г. беларускую школку ў Гановэры. З 1949 г. жыў у ЗША (Саўт-Рывэр, штат Нью Джэрзі), потым - у Флёрыдзе. Аўтар нізкі ўспамінаў пра дзеячоў нацыянальнага руху часоў нямецкай акупацыі, што друкаваліся ў «Беларусе» ў 1970-80-х г. Жыве ў Флёрыдзе.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Будзька Часлаў (29.06.1913, г. Вільня - 05.08.1985, Чыкага), грамадзка-культурны дзеяч. Сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію, аддзел гісторыі гуманістычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту (1938). Супрацоўнічаў зь беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, сябра Беларускага Студэнцкага Саюзу. За нацыянальную дзейнасьць быў пазбаўлены права працаваць па спэцыяльнасьці. Уладкаваўся ў каапэратыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. Пад час другой сусьветнай знаходзіўся ў Нямеччыне. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў мясцовай беларускай гімназіі. У 1948-1951 г. жыў у Вялікай Брытаніі. З 1951 г. - у ЗША, жыў у Чыкага. Апрача асноўнай працы на прадпрыемстве, займаўся грамадзка-асьветніцкай працай, праектаваньнем вышыванак ды дываноў.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Будзька Эдвард (22.03.1882, м. Будслаў, цяпер Мядзелскі раён Менскай вобласьці - 14.08.1958, Чыкага), грамадзка-культурны дзеяч. Удзельнік нацыянальнага адраджэньня пачатку 20 ст. Аўтар «Нашай Нівы» (друкаваўся з 1906 г.). У 1918 г. арганізаваў Будслаўскую беларускую гімназію. У 1920-1939 г. жыў у Латвіі і Летуве. Пад час нямецкай акупацыі настаўнічаў. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. У 1945 г. у лягеры для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце арганізаваў беларускую школку. Выехаў у ЗША, жыў у Чыкага, быў актыўным сябром Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Варонка Язэп (псэўд. Юры Вегаў; 04.04.1891, Сакольскі павет - 04.06.1952, Чыкага), дзеяч нацыянальнага руху, журналіст. Дэлегат I Усебеларускага кангрэсу, першы старшыня Народнага Сакратарыяту Рады БНР. Прыхільнік саюзу зь Летувой. Са сьнежня 1918 г. па красавік 1920 г. - міністар беларускіх спраў пры ўрадзе Летувы. З 1923 г. жыў у Чыкага, займаўся грамадзкай працай, быў адным з закладальнікаў Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Вір Васіль, грамадзкі і вайсковы дзеяч. Пад час нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальнай антынямецкай партызанцы. У 1944-1949 г. пражываў у Нямеччыне. З канца 40-х г. - на эміграцыі ў Канадзе. Сябра Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». Друкаваўся ў часопісах «Баявая Ўскалось» і «Беларускім голасе».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Віцьбіч Юрка/1 (інш. псэўд. Юрка Стукаліч, сапр. Серафім Шчарбакоў; 02.06.1905, г. Веліж Віцебскай губэрні - 06.01.1975, Саўт Рывэр, штат Нью Джэрзі), грамадзка-культурны дзеяч, пісьменьнік. Пад час нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 г. перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіньні Полацкай. Быў ініцыятарам узнаўленьня літаратурнага аб'яднаньня «Ўзвышша», падрыхтаваў да друку нумары аднайменнага часопіса, сыгналы якога былі выдадзеныя. У другой палове 40-х г. быў ідэолягам «зарубежнікаў» і Беларускай Цэнтральнай Рады. Арганізатар літаратурнага аб'яднаньня «Шыпшына» (1946). Займаўся актыўнай літаратурнай і дасьледніцкай працаю, супрацоўнічаў з «Новым Русским Словом», на старонках якога прапагандаваў беларускую гісторыю, культуру, літаратуру.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Галяк Леанід (31.10.1910, г. Вільня - 03.04.1980, Стэмфард, штат Канэктыкут), грамадзкі дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Менску, працаваў юрыстам. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, заснаваў Беларускае бюро ў ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне і пэрыёдыка «Летапіс Беларускай Эміграцыі». З 1949 г. - у ЗША. Сябар Рады БНР, рэдактар «Беларуса», у 1955 г. пакінуў Раду БНР і спрычыніўся да заснаваньня Камітэту Вызваленьня Беларусі. Пакінуў «Успаміны» (выдрукаваныя ў 2-х тт. па ягонай сьмерці), пазбаўленыя палітычнай ангажаванасьці і поўныя тонкага гумару ў апісаньні побыту ды й характараў беларускіх грамадзкіх дзеячоў як у Беларусі, так і на эміграцыі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Ганько Мікола (23.05.1923, в. Калядзіна Маладачанскага павету - 16.05.1999, Таронта), грамадзка-культурны дзеяч. Брат лідэра Саюзу Беларускай Моладзі Міхася Ганько. У 1943-1944 г. працаваў ў Кіраўнічым штабе Саюзу Беларускай Моладзі. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Жыў у Зальцбургу (Аўстрыя), разам з Уладзімірам Дудзіцкім, Алесем Салаўём і Аляксандрам Грыцуком выпускаў часапіс «Пагоня. Зь беларускага жыцьця». У 1948 г. выехаў у Канаду, жыў у Таронта, быў актывістам Згуртаваньня Беларусаў Канады.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Гарошка Леў (26.02.1911, в. Трашчыцы Наваградзкага павету - 28.07.1977, Парыж), уніяцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, дасьледнік гісторыі царквы ў Беларусі. Высьвячаны ў 1937 г. Браў удзел у адраджэньні ўніяцкага руху ў Заходняй Беларусі. Пасьля 1944 г. - на эміграцыі; быў рэктарам беларускай каталіцкай місіі ў Францыі (1946) і Вялікабрытаніі (1960), кіраўніком беларускай рэдакцыі «Радыё Ватыкану» (1970-1977). Рэдактар і выдавец рэлігійнага часопісу «Божым шляхам».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Гладкі Язэп/1 (псэўд. Адам Варлыга; 04.10.1890, в. Міхалкавічы Лагойскага раёну - 28.07.1972, Нью-Ёрк). У 1921-1930 г. працаваў настаўнікам, у 1935 г. закончыў Менскі пэдінстытут, пазьней - навуковы работнік Інстытуту школьнай пэдагогікі ў Менску. У 1941/42 г. настаўнічаў у роднай вёсцы, але пад ціскам партызанаў на пачатку 1943 г. пакінуў працу і пераехаў у Менск, уладкаваўся ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Аўтар кніг «Краёвы слоўнік Лагойшчыны», «Прыказкі Лагойшчыны» і інш. Пакінуў ненадрукаваныя ўспаміны «Бачанае, чутае, перажытае».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Гуткоўскі Ізыдар (сапр. Плашчынскі; 1908, в. Каралішчавічы Менскага павету - 25.02.1986, Нью Джэрзі), грамадзкі деяч, публіцыст. Малодшы брат Язэпа Пушчы. Па эміграцыі ў 1944 г. жыў у ЗША.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Данілеўскі Рыгор, паэт, сябар «Баявой Ускалосі», жыў у Новай Зэляндыі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Данілюк Барыс, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у ЗША, уваходзіў у розныя беларускія арганізацыі: Беларускае Студэнцкае Таварыства, Згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў, актывіст БАПЦ.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Дудзіцкі Ўладзімір (сапр. Гуцька; 23.12.1910, в. Дудзічы, цяпер Пухавіцкі раён - 1976?), паэт, журналіст. У 1933 г. рэпрэсаваны як «нацдэм», быў высланы. Пад час нямецкай акупацыі - загадчык аддзелу культуры Менскай гарадзкой управы (1941-1942), пазьней - кіраўнік Барысаўскага акруговага аддзелу Беларускай Народнай Самапомачы. Узначальваў аддзел прапаганды Беларускаай Краёвай Абароны. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне; далучыўся да Камітэту вызваленьня народаў Расеі генэрала Андрэя Ўласава; скончыў курсы прапагандыстаў, працаваў на нямецкай радыёстанцыі «Вінэта». Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). Выехаў пазьней у Венэсуэлу, узначальваў мясцовае аб'яднаньне беларусаў, у другой палове 50-х г. - галоўны рэдактар беларускае службы радыё «Свабода» (Мюнхен). З 1961 г. - у ЗША. У 1976 г. выехаў у СССР (?) і бясьсьледна зьнік.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Жамойда Сымон, грамадзка-культурны дзеяч у Нью Джэрзі (ЗША), сябар Беларускай Цэнтральнай Рады, Задзіночанага Беларуска-Амэрыканскага Камітэту. Друкаваўся ў «Беларускай думцы».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Жук-Грышкевіч Вінцук (10.02.1903, м. Будслаў, цяпер Мядзелскі раён Менскай вобласьці - 14.02.1989, Канада), палітычны дзеяч. Скончыў філязофскі факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1927), выкладаў у Віленскай Беларускай гімназіі. У 1939 г. арыштаваны Саветамі і асуджаны на 8 гадоў лягероў. У 1942 г. вызвалены паводле амністыі. Служыў у арміі Андэрса. Пасьля сканчэньня другой сусьветнай вайны жыў у Італіі, потым - у Вялікай Брытаніі. Першы старшыня Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі. З 1956 г. стала жыў у Канадзе, рэдагаваў «Весткі з Канады» для «Беларуса». У 1970-1982 г. - Старшыня Рады БНР.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Запруднік Янка (сапр. Сяргей Вільчыцкі; 09.08.1926, м. Мір Наваградзкага павету), грамадзка-культурны дзеяч, гісторык. У 1942-1944 г. вучыўся ў прагімназіі й гандлёвай школе ў Баранавічах. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Браў удзел у беларускім скаўцкім руху. У 1948-1950 г. працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі. Скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія, 1954), працаваў рэдактарам беларускай службы радыё «Свабода». З 1957 г. - у ЗША. Абараніў у Калюмбійскім унівэрсытэце (Нью-Ёрк) доктарскую дысэртацыю «Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай думе. 1906-1917» (1969). Працаваў у нью-ёрскім аддзеле радыё «Свабода» (1970-1991). Рэдагаваў газэту «Беларус». Аўтар кніг «Belarus: At a Crossroads in History» («Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях») і «Historical Dictionary of Belarus» («Гістарычны слоўнік Беларусі»).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Змагарка Ніна (у замустве Панькова, дзяв. Найдзюк; 21.06.1904, г. Дзьвінск - 15.09.1991, Нью-Ёрк), пісьменьніца, культурная дзяячка. Жонка Міколы Панькова. Сябра «Баявой Ускалосі», у 1950 г. выдала кніжачку «Памятай Бацькаўшчыну».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Золак Янка (сапр. Антон Даніловіч; 01.11.1912, в. Лучнікі Слуцкага павету - 20.12.2000, Саўт Рывэр, штат Нью Джэрзі), паэт, грамадзкі дзеяч. Належаў да творчай арганізацыі «Маладняк», пад час нямецкай акупацыі жыў на Случчыне, працаваў у «Газэце Случчыны». Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. З канца 40-х г. - у ЗША. Жыў у Саўт Рывэры, быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады, рэдактарам «Беларускай Думкі».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Ільляшэвіч Хведар (17.02.1910, г. Вільня - 07.11.1948, Ватэнштэт, Заходняя Нямеччына), літаратар, гісторык, журналіст, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію і гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Пад час нямецкай акупацыі - старшыня Беларускага Камітэту ў Беластоку, рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога». У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі «Раніцы», выдаў восем кніг з сэрыі «Народная бібліятэчка». Трагічна загінуў у аўтакатастрофе ў лягеры для перасяленцаў у Ватэнштэце.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Кавалеўскі Аўген (07.01.1921, г. Масква - 1963, Парыж), культурніцкі дзеяч, драматург. У сярэдзіне 20-х г. сям'я Кавалеўскіх пераехала ў Менск, Аўген хадзіў у дзіцячы садок, якім кіравала Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка Янкі Купалы. Скончыў школу № 45. Бацька быў рэпрэсаваны. Да 1941 г. вучыўся ў драматычнай школе пры БДТ. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне. Арганізаваў з прафэсійных актораў драматычнага і опэрнага тэатраў ансамбль песьні і танцу «Жыве Беларусь», што гастраляваў у лягерох для перамешчаных асобаў. Пісаў п'есы. Напрыканцы 40-х г. выехаў у Францыю, жыў і працаваў у Парыжы ў кравецкай майстэрні.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Кавыль Міхась (сапр. Язэп Лешчанка; 01.11.1915, в. Покрашава, цяпер Слуцкі раён), паэт. У 1930-х г. рэпрэсаваны. У 1941-1942 г. - у Чырвонай Арміі. Трапіў у палон, скончыў курсы прапагандыстаў, вярнуўся ў Менск, працаваў у аддзеле прапаганды Генэральнага Камісарыяту. Займаўся літаратурнай творчасьцю, выдаў паэму «Пад небам Случчыны каханай». Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Рэдагаваў часопіс «Беларуская думка».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Калубовіч Аўген/1 (на эміграцыі Каханоўскі; 05.03.1912, в. Ціхінічы, цяпер Рагачоўскі раён - 25.05.1987, Кліўлэнд, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, літаратуразнавец. У 1930-х г. быў рэпрэсаваны. Пад час нямецкай акупацыі займаўся культурніцкай працай; уваходзіў у Беларускую Раду Даверу, Беларускую Цэнтральную Раду, узначальваў Беларускае Культурнае Згуртаваньне. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі, са сьнежня 1947 г. - у складзе адноўленай Рады БНР; з 1950 г. жыў у ЗША.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Камароўскі Базыль (псэўд. Антось Вярбіна; 20.09.1914, Наваградчына - 28.09.1953, Таронта), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Пад час II сусьветнай вайны жыў у Бэрліне, працаваў у Беларускім Камітэце Самапомачы, газэце «Раніца». У 1945 г. разам зь Сяргеем Хмарам, Андрэем Чэмерам і інш. заклаў Літаратурную сустань «Баявая Ўскалось». У 1949 г. выехаў у Канаду, жыў у Таронта, займаўся грамадзкай дзейнасьцю. Загінуў у аўтакатастрофе.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Кандыбовіч Сымон (на эміграцыі Кабыш; 21.07.1891, в. Старыца, цяпер Капыльскі раён - 27.09.1972, Мюнхен), палітычны й дзяржаўны дзеяч. З 1926 г. - сябар ЦК КП(б)Б. У 1931-1933 г. - кіраўнік справаў Саўнаркаму БССР, у 1935 г. - начальнік Наркамхарчпраму СССР пры СНК БССР. У 1941-1943 г. - сябар Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы, у 1944 г. - сябар Беларускай Цэнтральнай Рады, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Гандлёвага Таварыства «Ўсход». Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Супрацоўнік мюнхенскага Інстытуту вывучэньня СССР, працаваў на радыё «Свабода».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Касяк Іван (01.11.1909, в. Горы Вялейскага павету - 13.03.1989, Чыкага), беларускі грамадзкі дзеяч. Скончыў політэхнічны факультэт у Львове (1941) па спэцыяльнасьці інжынэр. Зь лета 1941 г. - у Менску. Уваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы. Быў актыўным прыхільнікам незалежнасьці праваслаўнай беларускай царквы. У 1944 г. - намесьнік прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады на Глыбоцкую акругу. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. З 1949 г. жыў у ЗША, браў актыўны ўдзел у эміграцыйным руху (быў актывістам Беларускай Цэнтральнай Рады і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы), быў сябром розных антыкамуністычных арганізацый.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Кіпель Зора (дзяв. Савёнак; 01.07.1927, г. Менск), беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнаўца, публіцыстка. У 1944 г. скончыла Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія) і Ратгерскі ўнівэрсытэт (ЗША). Аўтарка працаў па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асьвеце. Жонка В.Кіпеля.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Кіпель Вітаўт (30.05.1927, г. Менск), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, бібліёграф; доктар геалёгіі (1955). Сын беларускага навукоўца й грамадзкага дзеяча Яўхіма Кіпеля. Быў сябром Саюзу Беларускай Моладзі. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія) й Ратгерскі ўнівэрсытэт (ЗША). У 1962-1985 г. працаваў у Нью Ёрскай Публічнай бібліятэцы. Цяперашні старшыня БІНіМ. Аўтар працаў па гісторыі Беларусі й беларускай эміграцыі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Кіпель Яўхім/1 (25.12.1895, в. Байлюкі, цяпер Глускі раён - 27.07.1969, Нью-Ёрк). У 30-х г. быў двойчы рэпрэсаваны. З чэрвеня 1942 г. - у Менску, працаваў у Школьным інспэктараце, быў рэдактарам газэты «Голас Вёскі», у 1944 г. - кіраўнік навуковага аддзелу Беларускай Цэнтральнай Рады, старшыня II Усебеларускага Кангрэсу. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Клішэвіч Уладзімір/1 (27.02.1914, в. Краснадворцы, цяпер Салігорскі раён - 14.11.1978, Лос Анджэлас), паэт. У 1930-х г. рэпрэсаваны. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў «Газэту Случчыны», займаўся літаратурнай творчасьцю. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі, з 1948 г. - у ЗША. Неаднаразова наведваў СССР, за што цкаваўся эміграцыяй.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Коўш Сьвятаслаў (25.12.1916, в. Ільля Вялейскага павету - 05.11.1997, Саўт Рывэр, штат Нью Джэрзі), рэлігійны (праваслаўны) дзеяч, сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, пісьменьнік. Скончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту. У 1938 г. рукапаложаны ў сан дыякана. Пад час нямецкай акупацыі - бурмістар Клецкага павету. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Ватэнштэце, выкладаў у Беларускай гімназіі імя М.Багдановіча. З 1949 г. - у ЗША. У 1968 г. высьвячаны; служыў у беларускай царкве ў Саўт Рывэры (штат Нью Джэрзі).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Крушына Рыгор (сапр. Казак; 03.12.1907, в. Бязьверхавічы Слуцкага павету - 27.03.1979, Вашынгтон), пісьменьнік. Скончыў Слуцкія агульнаадукацыйныя курсы (1925). Быў арыштаваны па справе Ю.Лістапада. Пад час нямецкай акупацыі друкаваўся ў беларускай прэсе. Зь лета 1944 г. - у Нямеччыне. Жыў у Мюнхене, працаваў на радыё «Свабода». У 60-х г. выехаў у ЗША, быў адным з заснавальнікаў БІНіМа, рэдагаваў часопіс «Конадні», займаўся літаратурнай творчасьцю.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Лазарэвіч Уладзімір (1908, г. Менск - 1965, Кліўлэнд), вайсковы дзеяч. Афіцэр польскага войска. У 1941-1944 г. жыў у Менску, працаваў у гарадзкой управе загадчыкам аддзелу па ўліку насельніцтва. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва ў Нямеччыне (1948). Выехаў у ЗША, дзе скончыў жыцьцё самагубствам.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Лебяда Тодар/1 (сапр. Пятро Шырокаў; 1914, г. Віцебск - 1970, Разанская вобласьць), беларускі паэт, драматург, журналіст. У 1930-х г. рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. У 1943 г. ягоная драма «Загубленае жыцьцё» была пастаўленая на сцэне менскага гарадзкога тэатру й карысталася вялікім посьпехам. Зь лета 1944 г. - у Нямеччыне. У 1945 г. вярнуўся ў Беларусь, быў арыштаваны органамі МДБ і асуджаны на 25 год канцлягероў.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Ліманоўскі Янка (1896-?), беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца. У 1920-1930-х г. працаваў у Наркамаце земляробства БССР, быў сябром «Маладняка», затым - Беларускага аб'яднаньня пралетарскіх пісьменьнікаў, намесьнікам дырэктара Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР. Пад час нямецкай акупацыі - загадчык літаратурнай часткі менскага гарадзкога тэатру. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. У 1951-1955 г. - дырэктар управы БІНіМа.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Ліхач, сябар «Баявой Ускалосі». Ня выключана, што гэта псэўданім Сяргея Хмары ці аднаго з блізкіх ягоных сяброў.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Лунь Лявон, сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». Аўтар сымбалю Двупагоня, што бароніць Беларусь ад ворагаў з Усходу і Захаду.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Любачка Іван (01.05.1915, Полацкі павет - 19.07.1977, Мурай, штат Кэнтукі), беларускі гісторык. Скончыў Віцебскі пэдінстытут (1939), у 1940-1941 г. быў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон, быў выпушчаны, працаваў на бацькоўскай сялянскай гаспадарцы. У 1943 г. вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. У другой палове 40-х г. настаўнічаў у лягерох для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. З пачатку 1950-х г. - у ЗША. Скончыў Калюмбійскі Ўнівэрсытэт, працаваў у Блюмінгтонскім і Мурайскім унівэрсытэтах. Аўтар манаграфіі «Belorussia under Soviet Rule: 1917-1952» («Беларусь пад савецкай уладай: 1917-1952»).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Манькоў Палікарп (19.02.1910, г. Слуцак - 1999), грамадзкі дзеяч. У 1939-1941 г. служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон. У 1942-1943 г. працаваў у слонімскім гебітскамісарыяце, з чэрвеня 1943 г. узначаліў Саюз Беларускай Моладзі (Слуцкая акруга). Зь лета 1944 г. - на эміграцыі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Мікалай а. (у сьвеце - Міхаіл Мацукевіч; 21.05.1917, хутар Суяцін Самарскай губерні - 20.06.2002, Таронта), рэлігійны дзеяч, архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Нарадзіўся ў сям'і ўцекачоў зь мястэчка Моталь Берасьцейскай губ. У 1921 г. сям'я вярнулася ў родныя мясьціны. Служыў у польскім войску. У 1939-1941 г. настаўнічаў. Пад час нямецкай акупацыі працаваў на сялянскай гаспадарцы. У 1944 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Зь вясны 1945 г. жыў у Шатляндыі, працаваў на фэрме. Браў удзел у I зьезьдзе беларусаў Вялікай Брытаніі (1947). З 1951 г. - у Канадзе. Вучыўся на багаслоўскім факультэце Калегіі сьв. Андрэя (Вініпэг), у 1952 г. рукапаложаны ў сан сьвятара. З 1954 г. - у Таронта, стварыў прыход сьв. Кірылы Тураўскага. Сьвятарстваваў у Манрэалі, Атаве, Садбуры. У 1967 г. (2 кастрычніка) пастрыгся ў манахі пад імем Мікалая, узьведзены ў сан архімандрыта, у 1968 г. рукапаложаны ў сан япіскапа Турава-Пінскага і Таронцкага. У 1983 г. абраны першаярархам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Міцкевіч Міхась (псэўд. Антон Галіна; 13.07.1897, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету - 25.10.1991, Нью-Ёрк), грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч. Малодшы брат Якуба Коласа. У 1910-х г. - удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат Першага Ўсебеларускага Кангрэсу. У 1919-1920 г. выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. У 1920-30-х г. настаўнічаў. У 1939-1941 г. працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Пад час нямецкай акупацыі працаваў інспэктарам беларускіх школаў на Стаўпецкі раён. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, настаўнічаў, выпусьціў чатыры чытанкі для дзяцей. З 1950 г. - у ЗША, актыўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, уваходзіў у склад рэдакцыі «Беларуса», займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Мярляк Кастусь (25.12.1919, в. Дзетамля Наваградзкага павету), вайсковы і грамадзкі дзеяч. Пад час нямецкай акупацыі - у Беларускай Народнай Самапомачы, Беларускай Самаахове, Наваградзкім конным швадроне Барыса Рагулі. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Заснавальнік і старшыня Згуртаваньня Беларусаў Аргентыны, сябар Рады БНР. Аўтар успамінаў «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1992).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Навіцкі Валянцін (псэўд. Грэскі; 12.11.1920, в. Дубейкі Слуцкага павету - 15.06.2001, Таронта), грамадзка-культурны дзеяч. Пад час нямецкай акупацыі - старшы зьвязовы Саюзу Беларускай Моладзі (Грэскі раён). Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Выехаў у Канаду, жыў у Таронта, быў актывістам Згуртаваньня Беларусаў Канады.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Надсан Аляксандар (сапр. Бочка; 08.08.1926, в. Гарадзея Нясьвіжскага павету), рэлігійны дзеяч, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў усходняга абраду ў замежжы. Пад час нямецкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі ў Альбэртыне. Быў у Менскай афіцэрскай школе БКА. З 1946 г. - у Вялікай Брытаніі. Скончыў матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. У пачатку 1950-х г. выехаў у Рым, дзе скончыў Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт, у 1958 г. высьвячаны. У 1961 г. вярнуўся ў Вялікабрытанію, быў прызначаны візытатарам у Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Паўночнай Англіі. З 1971 г. - дырэктар бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. З 1986 г. - апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў усходняга абраду на эміграцыі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Паланевіч Гіпаліт (псэўд. Г.Няміга; 1907-1997), грамадзка-культурны дзеяч. Скончыў Ленінградзкі пэдагагічны інстытут. Быў рэпрэсаваны, асуджаны на 5 год лягероў, высылку адбываў ва Ўхта-Іжэўскім лягеры. Пад час нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. У 1946-1950 г. выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я.Купалы ў Рэгенсбургу. З 1950 г. жыў у ЗША, займаўся дасьледчыцкай працай.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Палонны Янка, паэт. Жаўнер польскага войска, трапіў у палон (1939). Быў супрацоўнікам Беларускага Камітэту Самапомачы ў Бэрліне. Друкаваўся ў «Раніцы». У 1943 г. выехаў у Беларусь і бясьсьледна зьнік.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Палягошка Пятро. У 1930-х г. быў рэпрэсаваны. Пад час нямецкай акупацыі - працаўнік беларускай адміністрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. З 1944 г. - на эміграцыі. У 1968 г. у Нью-Ёрку выдадзеныя ягоныя мэмуары «Ўспаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Папуцэвіч Вацлаў (на эмігр. Пануцэвіч; 1911, Гарадзеншчына - 25.08.1991, Чыкага), грамадзкі дзеяч, гісторык. Быў студэнтам Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, адкуль выключаны за беларускую дзейнасьць. У 1936 г. разам з кс. Вінцэнтам Гадлеўскім заснаваў Беларускі Народны Фронт, арганізацыю правага кірунку. Рэдагаваў газэту «Беларускі Фронт». Пад час нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальным руху. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. У другой палове 40-х г. жыў у лягерох для перамешчаных асобаў Заходняй Нямеччыны. Узначальваў беларускі скаўцкі рух на чужыне. З 1950 г. жыў у ЗША, Чыкага, займаўся гарамадзкай дзейнасьцю. Выдаваў часопіс «Беларуская Царква», выдаў шэраг гістарычных дасьледаваньняў: «Жамойць і Літва», «З гісторыі Беларусі, альбо Крывіччыны-Літвы», «Сьв. Язафат Кунцэвіч».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Панькоў Мікола (псэўд. Мікола Вольны, У.Сакол, М.Кніжнік; 12.06.1911, г. Дзьвінск - 07.01.1995, Нью-Ёрк), грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф. З 1944 г. - на эміграцыі. Жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, выдаваў рукапісныя часопісы. Браў удзел у зьезьдзе беларускай эміграцыі ў 1947 г., быў сябром БНР, ачольваў Саюз Беларускіх Журналістаў. Заснаваў Беларускае Інфармацыйнае Бюро і быў ягоным кіраўніком. У 1956 г. выйшаў з Рады БНР і разам з Яўхімам Кіпелем, Віктарам Чабатарэвічам, Міколам Шчорсам, Лявонам Савёнкам заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у 1984 г. разам з Васілём Шчэцькам аднавіў выданьне «Летапісу Беларускай Эміграцыі». Склаў падрабязную «Хроніку беларускага жыцьця на чужыне» (1945-1984), што была выдадзеная па ягонай сьмерці.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Попка Юры (псэўд. Жывіца, Жубровіч; 07.10.1912, хутар Высокі Груд Пружанскага павету - 29.04.1990, Ляймэн, Нямеччына), выдавец, пісьменьнік. Пасьля вайны жыў у Нямеччыне (Ляймэн), у 1952-1954 г. кіраваў палітычна-прапагандысцкім аддзелам Галоўнага штабу Беларускага Вызвольнага Фронту.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Птах-Якуб Кастусь, грамадзка-рэлігійны дзеяч на эміграцыі, прыхільнік фэдэралізму, то бок добрасуседзкіх адносінаў з расейскімі чыньнікамі. Браў удзел у стварэньні «Аб'яднаньня беларускіх фэдэралістаў», рэдагаваў часопіс «Праваслаўны беларус», заснаваны япіскапамі-беларусамі, што далучыліся да Расейскай замежнай праваслаўнай царквы.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Пятроўскі Ян (25.01.1905, г. Слуцак - 2002, Гейнсвіл, штат Флорыда), пратэстанцкі рэлігійны дзеяч. У 1920-30-х г. займаўся прапаведніцкай дзейнасьцю. У гады другой сусьветнай вайны жыў у Бэрліне, працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінэта». З 1953 г. - у ЗША. Пераклаў на беларускую мову працы старажытнагрэцкага філёзафа Плятона (7 тамоў), выдаў «Грэцка-беларускі слоўнік».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Равенскі Мікола (05.12.1886, в. Капленцы Ігуменскага павету, цяпер Бярэзінскі раён Менскай вобласьці - 09.03.1955, Лювэн, Бэльгія), культурніцкі дзеяч, кампазытар. З 1903 г. - кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Менску. Скончыў дырыжорскія курсы ў Маскве (1914). У 1920-х г. супрацоўнічаў з Інбелкультам, у 1924-1939 г. - член-карэспандэнт АН БССР. Працаваў у Беларускай кансэрваторыі. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Менску, пісаў творы на рэлігійныя тэмы, з 1943 г. - у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору, пісаў рэлігійныя творы. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі, працаваў пад Мюнхенам на тартаку чорнарабочым. У канцы 40-х пераехаў у Лювэн (Бэльгія). Арганізаваў студэнцкі ансамбль пры Лювэнскім унівэрсытэце.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Рагуля Барыс (01.01.1920, в. Турэц, цяпер Карэліцкі раён), вайсковы дзеяч. Ваяваў у польскім войску, зь верасьня 1939 г. - у нямецкім палоне. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Наваградку, быў акруговым кіраўніком Беларускай Народнай Самапомачы, акруговым інспэктарам Саюзу Беларускай Моладзі на Наваградзкую акругу, стварыў і ўзначаліў Наваградзкі конны швадрон (1943-1944). Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Супрацоўнічаў з амэрыканскімі спэцслужбамі, кіраваў закідкай дэсантнікаў у Беларусь. З 1948 г. вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), дзе займаўся гуртаваньнем студэнтаў-беларусаў. З 1952 г. - у Канадзе; доктар мэдыцыны; займаўся лекарскаю практыкай. Быў намесьнікам старшыні Рады БНР.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Рагуля Васіль (16.07.1879, в. Ачукевічы Наваградзкага павету - 16.06.1955, Нью-Ёрк), грамадзка-палітычны дзеяч. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1900), настаўнічаў. У 1922 г. быў абраны дэпутатам у польскі сойм, у 1928 г. - у сэнат. Быў зьняволены польскімі ўладамі. У 30-х г. працаваў на сялянскай гаспадарцы. Быў арыштаваны савецкімі органамі дзяржбясьпекі 20.06.1941, уцёк з турмы. Пад час нямецкай акупацыі - бурмістар мястэчка Дзятлава. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бэльгіі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Ролсан Янка (сапр. Гадзіцкі; 01.08.1912, в. Вялень, цяпер Пухавіцкі раён - 23.01.1994, Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія), грамадзка-культурны дзеяч. У пачатку 30-х г. працаваў сьледчым пракуратуры ў Мар'інай Горцы. У 1937 г. скончыў тэхнікум цяжкай прамысловасьці ў Харкаве. Служыў у Чырвонай Арміі, у 1939-1941 г. працаваў у Менску на заводзе імя Варашылава. Пад час нямецкай акупацыі - сьледчы суду ў Пухавіцкім раёне. Зь лютага 1944 г. - афіцэр Беларускай Краёвай Абароны. Зь лета 1944 г. - на выгнаньні. Унікаючы прымусовай рэпатрыяцыі ў СССР, зьмяніў прозьвішча на Гадзіцкас і, запісаўшыся летувісам, выехаў у 1950 г. у Аўстралію, пасяліўся ў Адэлаідзе. У 1963 г. зьмяніў прозьвішча на Ролсан. Браў удзел у працы беларускай грамады ў Паўднёвай Аўстраліі, быў адным з арганізатараў і першым старшынём Беларускага Аб'яднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі, створаным у 1977 г. У 2001 г. намаганьнямі сакратара Беларускага гістарычнага таварыства ў Аўстраліі Віктара Кавалеўскага быў выдадзены збор твораў Я.Ролсана (успаміны і вершы) «З глыбіняў мінулага».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Ружанцоў Аляксандар (псэўд. Алесь Смалянец; 12.08.1893, г. Вязьма Смаленскай губерні - 23.07.1966, Чыкага), вайсковы дзеяч, пісьменьнік. Удзельнічаў у I сусьветнай вайне, камандаваў беларускім батальёнам у летувіскім войску (1919-1920). У 1921-1924 г. - консул ураду БНР у Каўнасе. У 1921-1940 г. - дырэктар Цэнтральнай Вайсковай Бібліятэкі ў Каўнасе. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Ад 1949 г. жыў у ЗША (Чыкага), займаўся грамадзкай дзейнасьцю.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Рыжы-Рыскі Ўладзіслаў (псэўд. Сноп; 1920-я, в. Латыгаль, цяпер Глыбоцкі раён - 02.03.1978, Нью-Ёрк), грамадзкі і рэлігійны дзеяч. Пад час нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальным руху. Дэлегат II Усебеларускага Кангрэсу. Улетку 1944 г. - у батальёне Дальвіц. Вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), быў старшынём Саюзу беларусаў у Бэльгіі. У пачатку 50-х г. выехаў у Рым. Вучыўся ў Russicum'е. За грамадзкую дзейнасьць быў выключаны з унівэрсытэту. У другой палове 50-х г. жыў у Мадрыдзе, заснаваў Інстытут Беларусаведы імя Лява Сапегі. Ад 1958 г. - у ЗША. Скончыў Прынстанскі ўнівэрсытэт, доктар тэалёгіі. Заснаваў старaкаталіцкую субожню. Быў сябром «Баявой Ускалосі».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Рытар Іна (псэўд. Аляксандра Саковіч, у замустве Каханоўская; 14.12.1906, г. Адэса - 1997, Кліўлэнд, ЗША), пісьменьніца. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Пад час нямецкай акупацыі настаўнічала на Наваградчыне. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Пабралася шлюбам з Аўгенам Калубовічам (на эміграцыі Каханоўскі), займалася грамадзкай працай. У 1986 г. выйшаў збор твораў «У пошуках праўды» (1986).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Савёнак Апалонія (дзяв. Раткевіч; 08.10.1901, Лагойшчына - 10.04.1982, Памон, штат Нью Джэрзі), настаўніца, пісьменьніца. У 1920-30-х г. настаўнічала. Стварыла некалькі падручнікаў для дзяцей.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Савёнак Лявон (псэўд. Свэн, Крывічанін; 26.06.1897, в. Вялец, цяпер Глыбоцкі раён - 21.02.1974, штат Нью Джэрзі), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, журналіст. У 20-х г. працаваў у «Савецкай Беларусі», адкуль быў звольнены за беларускі нацыяналізм. У 1933 г. арыштаваны па справе няіснага «Беларускага нацыянальнага цэнтру» і асуджаны на 6 год высылкі. У 1939 г. вярнуўся ў Беларусь. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай Газэце», быў рэдактарам аддзелу эканомікі. У «Беларускай Газэце» друкаваўся ягоны «Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава». Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Да 1950 г. жыў у Заходняй Нямеччыне, настаўнічаў, быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Остэргофэне. Спрычыніўся да аднаўленьня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Рады БНР, адкуль выйшаў з-за канфлікту з прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам. Рэдактар «Бацькаўшчыны» (1947-1950). Ад 1950 г. жыў у ЗША, рэдагаваў «Беларуса». У 1956 г. увайшоў у склад Камітэту Незалежнай Беларусі, займаўся грамадзкай і літаратурнай працай.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Садоўскі Ян (? - 10.06.1982, Кінгстан, штат Антарыё, Канада), навуковец, дасьледчык творчасьці Ф. Скарыны, грамадзкі дзеяч у Канадзе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Лёндане, скончыў Лёнданскі й Рымскі ўнівэрсытэты ў галіне славістыкі. Прафэсар расейскай мовы й літаратуры Куінскага ўнівэрсытэту ў Кінгстане. Аўтар манаграфіі «Byelorussians in Canada» («Беларусы ў Канадзе»), а таксама артыкулаў зь беларускае бібліяграфіі, гісторыі, літаратуры, мовы.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Салавей Алесь/1 (сапр. Альфрэд Радзюк, на эміграцыі Альбэрт Кадняк; 01.05.1922, в. Крысава Койданаўскага павету - 21.01.1978, Мэльбурн, Аўстралія), паэт. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі; з 1942 г. - у Рызе, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Новы шлях». З 1944 г. - на эміграцыі; жыў у Зальцбургу (Аўстрыя), дзе ўдзельнічаў у выданьні газэты «Зь беларускага жыцьця» й часопісу «Пагоня». З 1948 г. жыў у Аўстраліі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Сільвановіч Мікола (псэўд. Мікола Вярба; 1911-1975, Вініпэг, Канада), літаратар, культурніцкі дзеяч. У другой палове 40-х г. жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, браў удзел у беларускім нацыянальным жыцьці. З 1950 г. жыў у Вініпэгу, дзе заклаў беларускую суполку.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Сіповіч Часлаў (псэўд. А.Дзедзінка; 25.11.1914, в. Дзедзінка, цяпер Мёрскі раён - 04.10.1981, Лёндан), рэлігійны каталіцкі дзеяч. У 1928-1938 г. вучыўся ў Друйскім кляштары айцоў марыянаў. Скончыў Грыгарыянскі ўнівэрсытэт у Рыме (1942). З 1947 па 1960 г. жыў у Лёндане, заснаваў Беларускую каталіцкую місію ў Вялікай Брытаніі. У 1963-1969 г. - генэрал ордэну марыянаў. З 1970 г. -зноў у Вялікай Брытаніі. Заснаваў бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Случанін Лявон/1 (сапр. Шпакоўскі; 03.10.1914, в. Лучнікі Слуцкага павету - 1995, Салігорск), паэт. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут у 1936 г. Быў рэпрэсаваны. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Беларусі, працаваў у рэдакцыі «Газэты Случчыны». У 1944 г. была надрукаваная яго гістарычная паэма «Рагнеда». Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе праз год быў арыштаваны савецкай выведкай, рэпрэсаваны. Па вызваленьні жыў у Варкуце. З 1973 г. жыў у Салігорску.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Смаршчок-Рэпка Мітрафан (Мацьвей; псэўд. Анатоль Бярозка; 19.02.1915, в. Падлесьсе, цяпер Ляхавіцкі раён). Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1939). Браў удзел у студэнцкім руху, пісаў вершы. У 1939-1941 г. працаваў лекарам у Баранавічах і Пінску. Пад час нямецкай акупацыі працаваў лекарам у Баранавічах, пасьля Віктара Войтанкі быў дырэктарам мясцовай мэдыцынскай школы. У 1944 г. арыштаваны немцамі і заключаны ў канцлягер. З 1948 г. жыве ў ЗША. Быў адным з заснавальнікаў Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны. Працаваў лекарам у доме для састарэлых ва ўнівэрсытэцкай клініцы ў г. Мантысэла (штат Мінэсота). У 1989 г. як выдавец выдаў свой зборнічак «Адзіннаццаць вершаў». На эміграцыі фактычна не пісаў.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Станкевіч Станіслаў (23.02.1907, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён - 06.11.1980, Нью-Ёрк), грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнаўца, доктар філялёгіі (1936). Пад час нямецкай акупацыі - бурмістар Барысава, намесьнік Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады на Баранавіцкую акругу. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Радны БНР. Займаўся грамадзка-культурнай дзейнасьцю, рэдагаваў газэты «Бацькаўшчына», «Беларус» (1963-1980), працаваў на радыё «Свабода». Напісаў кнігу «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х г.» (1967).

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Станкевіч Янка/1 (26.11.1891, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён - 16.07.1976, Нью-Ёрк), палітычны й грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец. Сябар Рады БНР (1918-1920), скончыў Праскі ўнівэрсытэт. Доктар філязофіі (1926). Выкладчык беларускай мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце, Віленскай Беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Абраны паслом у польскі сэйм у 1928. У гады нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным жыцьці Беларусі. У 1943 г. пакінуў Беларусь. На эміграцыі займаўся грамадзка-культурнай, навуковай дзейнасьцю.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Стома Васіль (04.03.1911, м. Лужкі, цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласьці - 31.05.1992, Нью Джэрзі), пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. З 1949 г. жыў у ЗША, уваходзіў у Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне, быў радным БНР.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Сумны Анатоль (14.06.1912, Беласточчына - ?), паэт, сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». З канца 40-х жыў у Сыднэі (Аўстралія). Займаўся грамадзкай працай, быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Сяднёў Масей/1 (19.08.1915, в. Мокрае, цяпер Касьцюковіцкі раён - 05.02.2001, Глен Коў, штат Нью Джэрзі), паэт, грамадзкі дзеяч. У 1933-1936 г. навучаўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце, быў рэпрэсаваны й высланы на Калыму. У 1941 г. вярнуўся ў Беларусь. У 1941-1943 г. жыў у бацькоў-сялянаў на Магілеўшчыне. З 1943 г. - у Беластоку, працаваў карэктарам у газэце «Новая дарога». Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Кіраваў беларускай службаю радыё «Свабода». Пазьней перабраўся ў ЗША. Займаўся актыўнай грамадзкай і літаратурнай працай.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Сядура Ўладзімір (псэўд. Глыбінны; 11.12.1910, г. Менск - 14.03.1997, Нью-Ёрк), пісьменьнік, літаратуразнавец. У 1930-я г. рэпрэсаваны. У 1941 г. у Менску абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры». Пад час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай прэсе, займаўся дасьледніцкай працай, быў галоўным рэдактарам часопіса «Новы шлях» (1942-1944). З 1944 г. - на эміграцыі. У 1944-1951 г. - у Нямеччыне, з 1951 г. - у ЗША. Выкладаў у навучальных установах ЗША, займаўся дасьледніцкаю працаю.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Сямёнаў Дзьмітры (псэўд. Зьміцер Алесіч; 11.06.1926, г. Менск - 29.09.1982, Нью Брансьвік, штат Нью Джэрзі), літаратар, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і менскіх інтэлігентаў. Пад час нямецкай акупацыі вучыўся ў мэдычнай школе, працаваў перакладчыкам зь нямецкай пры гарадзкім музэі. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Скончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт (Нью Джэрзі) па спэцыяльнасьці паліталогія. Займаўся грамадзкай працай.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Таполя Вольга (сапр. Зубко; 1902-?), пісьменьніца. Скончыла Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт. Літаратуразнаўчыя артыкулы друкаваліся ва «Ўзвышшы». Пад час нямецкай акупацыі працавала ў «Беларускай Газэце», выдавецтве «Менск». Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Жыла ў лягеры Ватэнштэт. У 1948 г. вярнулася ў Беларусь. Друкавалася ў «Голасе Радзімы».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Тарасэвіч Ян (30.10.1892, в. Клешнякі, цяпер Шчучынскі раён Гарадзенскай вобласьці - 11.06.1973, Лайл, штат Ілінойс), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, доктар тэалёгіі, пісьменьнік. У ЗША з 1911 г., куды выехаў як працоўны эмігрант. Працаваў на прамысловых прадпрыемствах, паступіў у Закон салястынаў. Скончыў Фрыбурскі Каталіцкі ўнівэрсытэт у Швайцарыі (1925). З 1936 г. - у законе бэнэдыктынцаў, з 1937 г. - у кляштары сьв. Пракопа (Лайл). У 1941 г. быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады. Заснаваў у Чыкага беларускую ўніяцкую парафію Хрыста Спаса. Супрацоўнічаў зь беларускім эміграцыйным друкам. Напісаў кнігу «Беларусы ў сьвятле праўды».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Татарыновіч Пётра (псэўд. Пётра Задума; 02.06.1896, в. Гайнін Слуцкага павету - 03.09.1978, Рым), каталіцкі сьвятар заходняга абраду, доктар тэалёгіі, пэдагог, выдавец. Высьвячаны ў сьвятары ў 1921 г. Сьвятарстваваў у Баранавічах, Століне, Дамачаве (Пінская дыяцэзія), быў прыхільнікам увядзеньня ў касьцёле беларускай мовы. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Варшаве, працаваў у касьцёле сьв. Марціна, касьцёле базыльянаў, выкладаў асновы рэлігіі ў беларускай школцы. З 1945 г. - у Рыме. Скончыў Усходні інстытут, абараніў доктарскую дысэртацыю «Сьв. Кірыла Тураўскі і яго дактрына аскетычная». Заснаваў і выдаваў часопіс «Źnič» (1950-1975), заснаваў беларускую сэкцыю «Радыё Ватыкана». Пераклаў на беларускую мову раман Генрыка Сянкевіча «Quo vadis?»

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Тумаш Вітаўт/1 (20.12.1910, в. Сьлягліца, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці - 23.04.1998, Нью-Ёрк), грамадзкі дзеяч, гісторык. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію і мэдыцынскі факультэт Віленскага Ўнівэрсытэту (1937), актыўны дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу. У 1940-1941 г. - старшыня філіі Беларускага Камітэту Самапомачы ў Ліцманштаце (Лодзі), зь ліпеня 1941 г. да другой паловы лістапада 1941 г. - бурмістар Менску. Напрыканцы 1941 г. выехаў у Нямеччыну, дзе займаўся лекарскай практыкай. Рэдагаваў беларускую газэту «Раніца», што выпускалася ў Бэрліне, працаваў у бэрлінскім аддзеле Самапомачы. З 1948 г. жыў у ЗША, адзін з закладальнікаў Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, ягоны старшыня (1955-1982), займаўся навуковай працаю, у прыватнасьці, скарыназнаўствам.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Урбан Павал (псэўд. Паўлюк Вазёрны; 1924), актыўны дзеяч эміграцыі, гісторык. Пад час нямецкай акупацыі служыў у беларускай паліцыі, Беларускай Краёвай Абароне. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. З 1950 г. - у Бэльгіі, скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. Абараніў дысэртацыю «Вялікае Княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492-1506)». У 1955-1974 г. працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР (Мюнхен). У 1974-1989 г. - супрацоўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Філістовіч Янка (14.01.1927, в. Паняцічы, цяпер Вялейскі раён - 1953), дзеяч нацыянальнага руху. У 1943-1944 г. служыў у 13-м Беларускім батальёне пры СД у Вялейцы. Пасьля адступленьня з тэрыторыі Беларусі батальён быў прылучаны да 30-й дывізіі СС. Пасьля капітуляцыі Філістовіч жыў у лягерох для перамешчаных асобаў. У 1947 г. перабраўся ў Францыю, паступіў у Сарбону на гістарычны факультэт. Браў удзел у стварэньні Беларускай Незалежнай Арганізацыі Моладзі, быў абраны старшынём, выдаваў часопіс «Моладзь». З-за канфлікту з прэзыдэнтам БНР Абрамчыкам пакінуў Францыю і перабраўся ў Лювэн (Бэльгія), дзе працягваў вучобу ў мясцовым унівэрсытэце. 9 верасьня 1951 г. пры дапамозе амэрыканскіх спэцслужб дэсантаваўся з парашутам каля Маладэчна, каб «рыхтаваць глебу для нацыянальнага паўстаньня». Пасьля дэсантаваньня ўзначаліў партызанскую групу С.Мікуліча, якая дзейнічала на тэрыторыі Ільлянскага раёну з 1949 г. 9 верасьня 1952 г. супраць партызанскай групы Філістовіча ваенізаванай групай МГБ БССР была праведзена ліквідацыйная апэрацыя. Філістовіч быў арыштаваны, а празь пяць месяцаў быў прысуджаны ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да найвышэйшай меры пакараньня - расстрэлу.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Хмара Сяргей (сапр. Сіняк; 25.05.1905, г. Адэса - 05.09.1992, Таронта), дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху, пісьменьнік. Выдавец газэты «Беларускі голас» (Таронта), прыхільнік стварэньня «трэцяй сілы» на эміграцыі, старшыня беларускага пісьменьніцкага аб'яднаньня на эміграцыі «Баявая Ўскалось».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Целеш Мікола/1 (псэўд. М.Лясун, М.Люціч; 25.06.1900, в. Зазер'е Барысаўскага павету - пасьля 1976), пісьменьнік. У 1920-1930 г. працаваў у розных дзяржаўных установах Менску, у рэдакцыі «Паляўнічага Беларусі», пад час нямецкай акупацыі - у «Беларускай Газэце». Апрацаваў зборнік апавяданьняў «На крыжы». З 1944 г. - на эміграцыі. З канца 40-х г. жыў у ЗША (Нью-Ёрк), браў удзел у грамадзкім жыцьці беларускай эміграцыі. Па ягонай сьмерці БІНіМам выдадзены збор твораў «Хмары над Бацькаўшчынай».

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Шакун Янка, пісьменьнік. Жыў у ЗША (Нью-Ёрк), браў удзел у працы Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Шаўцоў Сымон (17.04.1911, Случчына - 08.05.1999, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. У 30-х г. працаваў на машынабудаўнічым заводзе імя Варашылава ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1939). Настаўнічаў у в. Капцэвічы (Петрыкаўскі раён). Потым служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон. Скончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве пад Бэрлінам. Быў накіраваны ў Менск, працаваў у Генэральным камісарыяце. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі, настаўнічаў у школах лягероў для перамешчаных асобаў у Заходняй Нямеччыне. З канца 40-х г. - у Аўстраліі. Жыў у Сыднэі, займаўся грамадзкай працай.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Шнэк Уладзімір (псэўд. Случанскі; 23.03.1927, г. Менск - 03.02.1995, Мэльбурн, Аўстралія), палкоўнік Беларускай Краёвай Абароны, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Зь сям'і беларускага вайсковага дзеяча Сьцяпана Шнэка. Вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА. Зь лета 1944 г. пакінуў Беларусь. Па капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, займаўся скаўтынгам. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Жыў у Мэльбурне, быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады. З 1956 г. - старшыня аддзелу Беларускага аб'яднаньня ў штаце Вікторыя. Выдаваў часопіс «На варце» і гумарыстычны дадатак да яго «Ёрш». У 1958 г. выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы надрукаваў паэму Лявона Случаніна «Рагнеда». У 1961 г. скончыў мастацкую школу ў Мэльбурне. З 1982 г. - начальнік краёвага штабу БКА, з 1986 г. - заступнік начальніка галоўнага штабу Беларускага Вызвольнага Фронту. Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984). Браў удзел у Першым зьезьдзе беларусаў сьвету.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Шчаглоў Мікола/1 (на эмігр. Куліковіч; 04.04.1896, Смаленшчына - 31.03.1969, Чыкага), кампазытар, пэдагог. З 1936 г. працаваў у Менску. У гады нямецкай акупацыі пісаў музыку для менскага тэатру эстрады, напісаў некалькі опэр. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе выдаў кнігу «Беларуская музычная культура». З 1950 г. жыў у ЗША. Аўтар зборнікаў песьняў, прац па гісторыі музыкі, шматгадовы рэгент хору беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Чыкага.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Шчэцька Васіль (псэўданім Міхась Багун, 18.03.1923, в. Апечкі Стаўпецкага павету), грамадзкі дзеяч. Пад час нямецкай акупацыі вучыўся ў Мэдычнай школе ў Баранавічах. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі. Скончыў беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе ў 1947 г., браў удзел у скаўцкім руху. Належаў да «Дванаццаткі», што выехала ў Ангельшчыну працаваць у шахтах. Скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту. Зь ліпеня 1956 г. - у ЗША. У 1959-1988 г. працаваў бібліятэкарам Бібліятэкі Калюмбійскага ўнівэрсытэту ў Нью-Ёрку. Ад лістападу 1984 г. зьяўляўся супрацоўнікам «Летапісу беларускай эміграцыі», выдаваным Міколам Паньковым.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Шыла Мікола (1888-1948), грамадзкі дзеяч. «Нашанівец», быў дэлегатам I Усебеларускага кангрэсу, быў сябром Беларускай партыі эсэраў. У 1920-30-х г. жыў у Вільні, займаўся журналістыкай пад час нямецкай акупацыі. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Юхнавец Янка (21.11.1921, в. Забродак, цяпер Докшыцкі раён), беларускі паэт, пісьменьнік, мастак, скульптар. Увесну 1944 г. сям'я Юхнаўца (бацька і пяцёра братоў) была расстраляная пад час карнай акцыі, а сам Янка - прымусова вывезены ў Нямеччыну. Жыў у Баварыі, працаваў на сельскай гаспадарцы. З 1949 г. - у ЗША.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Яцэвіч Аляксандар (псэўд. Алесь Змагар; 01.03.1903, в. Цароўцы Слуцкага павету). Браў удзел у Слуцкім збройным чыне, потым - у антысавецкай партызанцы. Пад час нямецкай акупацыі настаўнічаў. Дэлегат II Усебеларускага Кангрэсу. Зь ліпеня 1944 г. - на эміграцыі (жыў у Нямеччыне, Аўстрыі). У 1949 г. пераехаў у Францыю, увайшоў у склад Рады БНР. З 1956 г. - у ЗША. У 1965 г. узначаліў эмігранцкую арганізацыю «Беларускі Вызвольны Рух». Зьяўляўся сябром Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». Цяпер знаходзіцца ў доме для састарэлых.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002. @

Абрамчык Мікола (1903-1970), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, інжынер. Нарадзіўся ў в. Сычавічы, што пад Радашкавічамі (сённяшні Маладэчанскі раён Менскай вобласці). У 1923 г. выехаў у Чэхаславакію, вучыўся ў сельскагаспадарчай акадэміі; дзеяч Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. З 1930 г. - у Францыі, заснавальнік і кіраўнік Аб'яднання беларускіх рабочых «Хаўрус», выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» і «Рэха». У 1941-1943 гг. дзеяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Берліне, арганізатар і лектар курсаў беларусаведы, выдавец кніг Я.Коласа «Сымон Музыка» і Л.Геніюш «Ад родных ніў». Напрыканцы 1943 г. вярнуўся ў Парыж, са снежня 1947 г. - прэзідэнт Рады БНР.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Абрамчык Ніна/2 (дзяв. Ляўковіч; літ. псеўданім Ніна Раса). Нар. 20.03.1916 у в. Шані на Пружаншчыне. Закончыла Віленскую беларускую гімназію, вучылася ў Віленскім універсітэце, сябра Беларускага студэнцкага саюза. З восені 1939 г. настаўнічала на Пружаншчыне. На пачатку 40-х гг. пабралася шлюбам з Міколам Абрамчыкам, жыла ў Берліне, працавала ў «Раніцы» і БКС, у 1942-1943 гг. апрацавала і выдала «Гісторыю Беларусі ў картах» і некалькі зборнікаў вершаў і песняў. Жыве ў Вілепэне (Villepint) пад Парыжам.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Адамовіч Антон/2 (1909-1998), літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст, доктар філалогіі. Нарадзіўся ў Менску. У 1930 г. арыштаваны, пасля васьмігадовай высылкі ў 1938 г. вярнуўся ў Менск, скончыў БДУ, працаваў настаўнікам. У час нямецкай акупацыі арганізатар выдавецкай дзейнасці, галоўны рэдактар выдавецтва «Менск». Напрыканцы 1943 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у «Раніцы». Пасля вайны ў Нямеччыне, а потым ЗША развіваў актыўную навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Аляхновіч Францішак (1883-1944), беларускі тэатральны дзеяч, драматург, напісаў каля 20 п'ес. Нарадзіўся ў Вільні. У 1926 г. выехаў у Менск, неўзабаве быў арыштаваны і высланы на Салавецкія астравы. У 1933 г. вярнуўся ў Вільню. Аўтар кніг «Праўда пра Саветы» і «У капцюрох ГПУ». З сакавіка 1942 г. рэдактар штотыднёвіка «Biełaruski Hołas» у Вільні. Забіты на сваёй кватэры невядомымі тэрарыстамі.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Арсеннева Наталля (1903-1997), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Баку, з маленства жыла ў Вільні, вучылася ў беларускай гімназіі і ўніверсітэце, жонка вайсковага дзеяча Франца Кушаля. Вясной 1940 г. з дзецьмі выслана ў Казахстан, у 1941 г. вярнулася ў Беларусь. Пад час нямецкай акупацыі працавала ў рэдакцыі «Беларускай Газэты», выдала зборнік вершаў «Сягоньня», напісала лібрэта да опер М.Шчаглова «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей» і аперэты «З выраю». Пераклала на беларускую мову некалькі п'ес, якія ставіліся ў менскім гарадскім тэатры, сярод іх «Затонуты звон» Г.Гаўптмана, «Вяселле Фігаро» і «Чарадзейная жалейка» В.А.Моцарта, «Кармэн» Ж.Бізэ і «Цыганскі барон» Ё.Штраўса. Супрацоўнічала з А.Кецкам у падрыхтоўцы зборніка «Эвангельскі хрысьціянскі сьпеўнік». З лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Займалася літаратурнай творчасцю.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Байкоў Мікола (1889-?), літаратуразнавец, лінгвіст, педагог. Нарадзіўся ў 1889 г. у г. Бежацк Цвярской вобл. З 1913 г. выкладаў у навучальных установах у Беларусі. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Інспектараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». У 1945 г. арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай турме.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Бакач Пётар, грамадска-культурны дзеяч. Нарадзіўся каля 1910 г., вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, дзеяч нелегальнага «Змагання» ў Вільні. У лістападзе 1932 г. асуджаны на чатыры гады зняволення. Пасля вызвалення выехаў у Прагу, скончыў Карлаў універсітэт, браў удзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Аўтар «Падручніка нямецкага языка для Беларусаў», артыкулаў у часопісах «Іскры Скарыны» (Прага) і «Рэха» (Парыж), даследчык гісторыі беларускай літаратуры. Напрыканцы 1943 г. узначаліў берлінскі філіял БКС, працаваў у беларускім аддзеле міністэрства прапаганды. 20 студзеня 1945 г. быў уведзены ў склад БЦР. Пасля капітуляцыі Нямеччыны арыштаваны савецкімі органамі ў Берліне, высланы ў Магаданскі лагер, з якога пасля смерці Сталіна быў вызвалены. У Беларусь не вярнуўся.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Барткевіч Баляслаў. Нарадзіўся ў 1909 г. у Чалябінскай губ., удзельнік нямецка-польскай вайны (1939), трапіў у палон. Пасля вызвалення з лагера для ваеннапалонных з кастрычніка 1940 г. кіраваў філіялам Беларускага прадстаўніцтва ў г. Торунь, а з 1943 г. - сакратар цэнтральнай управы БКС у Берліне. Ілюстраваў кнігі, выдаваныя Нінай Абрамчык. У 1945 г. арыштаваны савецкімі органамі, далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Бобіч Ільдэфонс (1890-1944), каталіцкі святар, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Дзедзіна Дзісенскага павета. Пад час нямецкай акупацыі падрыхтаваў да друку беларускамоўныя зборнікі казанняў «Роднае слова ў касьцёле» і «Навучайце ўсе народы», а таксама працу, прысвечаную філасофіі малітвы, якія засталіся ў рукапісе. Памёр у красавіку 1944 г. у Іўі Лідскай акругі.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Віцьбіч Юрка/2 (сапр. Шчарбакоў; 1906-1975), беларускі пісьменнік, грамадска-культурны дзеяч. Нарадзіўся ў г. Веліж Віцебскай губ. Пад час нямецкай акупацыі ўдзельнік літаратурнага руху, друкаваўся ў «Беларускай Газэце», «Раніцы» і інш. У 1944 г. выйшлі ў Берліне яго кнігі «Нацыянальныя Сьвятыні» і «Вяліскія паўстанцы. Геньдзікаўскія змагары». Пасля вайны на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Гадлеўскі Вінцэнт (1888-1942?), каталіцкі сьвятар, грамадскі дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Шурычы Ваўкавыскага павета. У чэрвені 1940 г. выехаў з Вільні ў Варшаву, працаваў у Беларускім камітэце, у кастрычніку 1941 г. прызначаны галоўным школьным інспектарам у Менску, кіраваў працай па падрыхтоўцы праграмаў навучання для беларускіх пачатковых школ, адначасова сябра Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы (БНС). 24 снежня 1942 г. арыштаваны нямецкай паліцыяй у Менску, неўзабаве закатаваны ў Трасцянцы (пад Менскам).

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г. жыла ў Зэльве.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Гладкі Язэп/2 (1890-1972), педагог, даследчык, выдавец. Нарадзіўся ў в. Міхалкавічы на Лагойшчыне. У 1921-1930 гг. працаваў настаўнікам, у 1935 г. закончыў Менскі педінстытут, пазней навуковы работнік Інстытута школьнай педагогікі ў Менску. У 1941/42 настаўнічаў у роднай вёсцы, але пад ціскам партызанаў на пачатку 1943 г. пакінуў працу і пераехаў у Менск, уладаваўся ў ВШПЛМ у Менску. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Аўтар кніг «Краёвы слоўнік Лагойшчыны», «Прыказкі Лагойшчыны», школьных падручнікаў і іншых.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Глыбінны Ўладзімір (сапр. Сядура; 1910-1995), даследчык, публіцыст. Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў БДУ, у 1933 г. быў арыштаваны, тры гады знаходзіўся ў высылцы. У 1939 г. скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, у маі 1941 г. атрымаў ступень доктара філалагічных навук. У гады нямецкай акупацыі рэдактар часопіса «Новы шлях», апрацаваў кнігі «Беларускі тэатр», «Беларускае мастацтва» і зборнік публіцыстыкі «Жыве Беларусь», якія не пабачылі свету. З лета 1944 г. у эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША. Выдаў шэраг прац па гісторыі беларускай і расейскай культуры.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Глякоўскі Станіслаў (1896-1941), каталіцкі святар, рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец. Нарадзіўся ў в. Поразава Ваўкавыскага пав. У ліпені 1941 г. выехаў з Вільні ў Менск, рамантаваў касцёлы, арганізаваў беларускае каталіцкае душпастырства і пачаў выдаваць беларускамоўную каталіцкую літаратуру. Загінуў у выніку міжканфесійнага канфлікту.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Грыцук Аляксей (1910-1976), настаўнік, беларускі грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Міхноўка Бельскага пав. Гарадзенскай губ. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1938 г. гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Пад час нямецка-савецкай вайны (1939) трапіў у палон, адкуль уцёк на радзіму. Пад час нямецкай акупацыі сябра Беларускага камітэта ў Беластоку, у чэрвені 1942 г. прызначаны інспектарам беларускіх школ Беластоцкай акругі, апрацоўваў школьныя падручнікі. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, Аўстрыі, з 1948 г. у Канадзе.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Дабрынская Зоф'я (дзяв. Карсак; 1904-1992?), настаўніца. Паходзіла з Дрысенскага пав. Віцебскай губ. З 1918 г. жыла ў Вільні, скончыла гімназію і настаўніцкую семінарыю, працавала ў школах Віленшчыны. У 1933 г. выйшла замуж і пераехала ў Варшаву. Пад час нямецкай акупацыі працавала ў беларускай пачатковай школе ў Варшаве, апрацоўвала школьныя падручнікі, брала ўдзел у заснаванай Янкам Станкевічам Партыі беларускіх нацыяналістаў. Пасля вайны настаўнічала ў Ольштыне, а з 1950 г. - у Варшаве.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Езавітаў Канстанцін/1 (1893-1946), грамадскі і палітычны дзеяч, вайсковец. Нарадзіўся ў г. Дзвінску. У 1918-1920 гг. - дзеяч БНР. З 1921 г. жыў у Рызе, кіраваў грамадска-культурнай дзейнасцю беларусаў Латвіі. Пад час нямецкай акупацыі заснаваў уласнае выдавецтва ў Рызе, якое выпусціла серыю музычных твораў і іншыя беларускія кнігі. Улетку 1944 г. эвакуяваўся ў Берлін, удзельнічаў у структурах БЦР. У 1945 г. арыштаваны савецкімі органамі, памёр у турэмным шпіталі Менска.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Ермачэнка Іван (1894-1970), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, лекар. Нарадзіўся ў в. Капачоўка Барысаўскага пав. З 1922 г. жыў у Празе, скончыў медыцынскі факультэт Карлава ўніверсітэта (1929), браў удзел у беларускім студэнцкім руху (АБСА) і ў працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. У 1940 г. заснаваў беларускае выдавецтва ў Празе, якое дзейнічала ў ягоным доме. Прыхільнік беларуска-нямецкага супрацоўніцтва. У верасні 1941 г. прызначаны кіраўніком БНС, у сваіх пачынаннях карыстаўся даверам і падтрымкай генеральнага камісара Вільгельма Кубэ, аднак на фоне палітычных канфліктаў сярод акупацыйнай адміністрацыі ў красавіку 1943 г. быў вымушаны пакінуць Менск і вярнуцца ў Прагу. Пасля вайны жыў у ЗША.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Ільяшэвіч Хведар (1910-1948), беларускі паэт, празаік, гісторык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Пад час нямецкай акупацыі дзеяч Беларускага камітэта, а з вясны 1943 г. старшыня Беларускага аб'яднання ў Беластоку, рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога». У ліпені 1944 г. выехаў у Берлін, працаваў у рэдакцыі «Раніцы», выдаў серыю кніг у рамках «Народнай бібліятэчкі». Трагічна загінуў у аўтакатастрофе ў лагеры для перасяленцаў у Ватэнштэце.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Калубовіч Аўген/2 (1912-1987), гісторык, літаратуразнавец, палітычны дзеяч. Нараджэнец в. Ціхінічы Рагачоўскага пав. У 1930 г. арыштаваны, пасля высылкі ў 1933 г. вярнуўся ў Беларусь, скончыў Менскі педагагічны інстытут, працаваў у наркамасвеце БССР. У 1941-1944 гг. - у Менску, працаваў у ВШПЛМ, сябра Рады Даверу, БЦР, старшыня Беларускага культурнага згуртавання. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Кецка Антон (1907-1978), прэсвітэр царквы Эвангельскіх хрысціян-баптыстаў. Нарадзіўся ў в. Замагілле (сённяшні Салігорскі раён). У 1928 г. прыняў воднае хрышчэнне ў Старобінскай абшчыне ЭХБ. У 1942 г. выбраны прэсвітэрам ЭХБ г. Менска, апрацаваў беларускамоўны «Эвангельскі хрысціянскі спеўнік», пісаў у «Беларускай Газэце» аб становішчы царквы ЭХБ у Беларусі. У чэрвені 1944 г. вывезены з сям'ёй у Нямеччыну, адкуль у красавіку 1945 г. вярнуўся ў Менск. У лістападзе 1945 г. арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў зняволення. На пачатку 1953 г. вызвалены, вярнуўся ў Менск, працаваў будаўніком, з 1967 г. старшы прэсвітэр ЭХБ на Менскую вобл., пад ягоным кіраўніцтвам пабудаваны новы малітоўны дом Менскай абшчыны.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Кіпель Яўхім/2 (1895-1969), біёлаг, педагог, грамадска-палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Байлюкі Бабруйскага пав. Скончыў БДУ (1926), працаваў у сярэдніх школах, у Інбелкульце. У 1930 г. арыштаваны ў Менску, высланы, у 1935 г. зноў арыштаваны ў Арле. З чэрвеня 1942 г. у Менску, працаваў у Школьным інспектараце і рэдактарам газеты «Голас Вёскі», у 1944 г. - кіраўнік навуковага аддзела БЦР, старшыня II усебеларускага кангрэса. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Клішэвіч Уладзімір/2 (1914-1978), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Краснадворцы Слуцкага пав. У 1933 г. паступіў у Менскі педінстытут, у 1936 г. арыштаваны, высланы на Калыму. У 1940 г. прывезены ў Менск на перагляд справы, дзе яго і заспела вайна. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у рэдакцыі «Газэты Случчыны», склаў і выдаў зборнік «Песьняры Случчыны». З ліпеня 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША. Двойчы прыязджаў у СССР.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Лебяда Тодар/2 (сапр. Шырокаў Пётр; 1914-1970), драматург, паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў Віцебску. У 1933 г. паступіў у Менскі педінстытут, у 1936 г. арыштаваны, сасланы ў Новасібірскую вобл., у 1940 г. прывезены ў Менск для перагляду справы. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Віцебску, рэдагаваў газету «Беларускае Слова», выдаў зборнічак вершаў «Песьні выгнаньня», напісаў п'есу «Загубленае жыцьцё», якая ў 1944 г. ставілася ў менскім гарадскім тэатры. У чэрвені 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе ў 1945 г. быў арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, рэпрэсаваны. Памёр у Разанскай вобл.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Лёсік Антон (1872-1949), настаўнік, мовазнавец, удзельнік беларускага нацыянальнага руху. Нарадзіўся ў в. Мікалаеўшчына Менскага пав., брат Язэпа Лёсіка. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, з 1897 па 1900 г. вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве, працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. З 1923 г. быў навуковым супрацоўнікам Інбелкульта, разам з братам Язэпам вывучаў пытанні беларускага правапісу, выкладаў беларускую мову ў Менскім педагагічным тэхнікуме. З-за рэпрэсіяў супраць брата Язэпа звольнены з тэхнікума з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасцю; да нямецкай акупацыі зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. Пад час акупацыі працаваў у ВШПЛМ у якасці рэцэнзента кніг, апрацаваў і выдаў «Беларускі правапіс». Памёр у Мікалаеўшчыне.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Целеш Мікола/2 (псеўд. Лясун М.), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў 1900 г. у в. Зазер'е Барысаўскага пав., скончыў гімназію і педагагічныя курсы, у 1919-1922 гг. у Чырвонай Арміі, пасля дэмабілізацыі прыехаў у Менск, працаваў у дзяржаўных установах, друкаваўся. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай Газэце». Апрацаваў зборнік апавяданняў «На крыжы». З чэрвеня 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША. Дата смерці дакладна невядомая (1976?).

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Мікула Віталь (1913-1945?), вайсковец. Нарадзіўся ў в. Нялетава Нясвіжскага раёна. Лейтэнант польскага войска. Пад час нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Нясвіжы, у структурах БНС і БЦР па арганізацыі Самааховы і Беларускай краёвай абароны, пераклаў на беларускую мову «Страявы вайсковы статут». Пасля эвакуацыі ў Нямеччыну служыў у дывізіі Зіглінга, аднак у выніку дэзерцірства салдатаў быў арыштаваны і ўвязнены ў канцлагер Дахаў, дзе, праўдападобна, загінуў.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Мядоўскі Станіслаў. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, вучыўся ў Віленскім універсітэце, сябра Беларускага студэнцкага саюза і рэдкалегіі «Шляху беларускага студэнта» (1938). У 1943-1944 гг. прадстаўнік менскага ВШПЛМ у Вільні. Пасля вайны арыштаваны і рэпрэсаваны. У 1956 г. вярнуўся ў Вільню, дзе неўзабаве і памёр.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Найдзюк Язэп (1909-1984), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, друкар, публіцыст, выдавец. Нарадзіўся ў в. Бойдаты Ваўкавыскага пав. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Ваўкавыску і ў Віленскай гімназіі. У 1926-1941 гг. - кіраўнік друкарні імя Ф.Скарыны ў Вільні, выдавец і рэдактар часопіса «Шлях моладзі». Пад час нямецкай акупацыі - супрацоўнік школьнага інспектарата і тэхнічны кіраўнік ВШПЛМ, супрацоўнік менскіх газет, аўтар папулярнай кнігі «Беларусь учора і сяньня». Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, аднак пасля вайны пасяліўся ў г. Інаўроцлаў (Польшча), дзе пад прозвішчам Александровіч працаваў да пенсіі ў мясцовай друкарні.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Радзіміч Лявон (сапр. Рублёў Цімох; 1910-?). Нарадзіўся ў в. Будзіна (сённяшні Дрыбінскі раён Магілеўскай вобл.), беларускі пісьменнік, педагог, перакладчык. Скончыў Менскі вышэйшы педагагічны інстытут (1928), у 30-х гг. працаваў у «Савецкай Беларусі», на радыё, у Інстытуце школьнай педагогікі, настаўнічаў. Пераклаў на беларускую мову «Першыя людзі на Месяцы» Г.Уэлса і «Дон Кіхота» М.Сервантэса. За часамі нямецкай акупацыі настаўнічаў на Нясвіжчыне, друкаваўся ў «Беларускай Газэце». Па адных дадзеных, улетку 1944 г. выехаў у Польшчу, дзе жыў пад прозвішчам Лукашэвіч, па другіх дадзеных - загінуў пад час бамбёжкі ля Гарадзеі. У Берліне ў серыі «Народная бібліятэчка» выйшла ягоная кніга «Адам і Ева. Чабор. Апавяданні».

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Русак Васіль (1896 - пасля 1946), беларускі нацыянальны дзеяч, прадпрымальнік. Нарадзіўся ў в. Ячава Слуцкай воласці. У 1917-1920 гг. удзельнік беларускага вайсковага руху, браў удзел ва ўсебеларускім з'ездзе (снежань 1917), Слуцкім паўстанні (1920). Напрыканцы 1922 г. выехаў у Чэхію, вучыўся ў Пражскай вышэйшай тэхнічнай школе на агранамічным факультэце, браў удзел у грамадка-палітычным жыцці беларускай эміграцыі, адзін з кіраўнікоў АБСА. Выдаў «Беларускі сьпеўнік» (1934), фундаваў выданне часопіса «Іскры Скарыны», выпусціў на нямецкай мове інфармацыйную брашуру пра Беларусь з этнаграфічнай картай (1939 г.), паштоўку з выявай Пагоні (1941), «Беларускія (крывіцкія) песьні» (1943). У чэрвені 1945 г. арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, асуджаны на 10 гадоў канцлагеру. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Салавей Алесь/2 (сапр. Радзюк Альфрэд; 1922-1978), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Крысава Койданаўскага раёна. Пад час нямецкай акупацыі - супрацоўнік рэдакцыі «Новы шлях», выдаў зборнік вершаў «Мае песьні». З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, Аўстрыі, Аўстраліі. Жыў пад імем Альберт Кадняк.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Случанін Лявон/2 (сапр. Шпакоўскі; 1914-1995), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Лучнікі Слуцкага пав. Вучыўся ў Слуцкім педтэхнікуме, Менскім педагагічным інстытуце, які закончыў у 1936 г. Быў рэпрэсаваны, высланы на будову Беламорска-Балтыйскага канала, у Варкуцінскія шахты. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Беларусі, працаваў у рэдакцыі «Газэты Случчыны», а ў 1944 г. выйшла яго гістарычная паэма «Рагнеда». Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе праз год быў арыштаваны савецкімі органамі, адпраўлены ў лагер. Пасля вызвалення жыў у Салігорску, друкаваўся.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Станкевіч Адам (1891-1949), каталіцкі святар, рэлігійны і палітычны дзеяч, гісторык, літаратуразнавец і выдавец. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага пав. Адзін з заснавальнікаў Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці ў Петраградзе (1917 г.), галоўны ідэолаг Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў. Пад час нямецкай акупацыі жыў у Вільні, выдаў вучнёўскі малітаўнічак і «Патрэбнейшыя выняткі з Рытуалу». У 1949 г. высланы ў лагер у Іркуцкую вобл., дзе і памёр.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Станкевіч Янка/2 (1891-1976), беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага пав. Скончыў Карлаў універсітэт у Празе са ступенню доктара філасофіі (1926), выкладаў беларускую мову ў Варшаўскім і Віленскім універсітэтах, аўтар шматлікіх мовазнаўчых і гістарычных прац, школьных падручнікаў. Пад час Другой сусветнай вайны дзейнічаў у Вільні, Варшаве, Празе і Менску. Заснаваў і ўзначаліў Партыю беларускіх нацыяналістаў, галоўны рэдактар пражскіх курсаў беларусаведы, аўтар некалькіх кніг, выдадзеных у 1942-1944 гг. у Менску. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША, дзе працягваў навуковую дзейнасць.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Сяднёў Масей/2 (1913-2001), беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў в. Мокрае Клімавіцкага раёна. Вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце, у 1936 г. быў рэпрэсаваны і высланы на Калыму. У чэрвені 1941 г. прывезены ў Менск на перагляд справы. Пад час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў у вёсцы Мокрае, у кастрычніку 1943 г. у сувязі з набліжэннем Чырвонай Арміі выехаў у Беласток, працаваў у рэдакцыі «Новая дарога», падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» і кнігу «Ахвяры бальшавізма».

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Тумаш Вітаўт/2 (1910-1998), лекар, гісторык, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Слягліцы Вілейскага раёна. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта (1937), дзеяч Беларускага студэнцкага саюза. У 1940-1941 гг. - старшыня Лодзінскага аддзялення БКС у Нямеччыне, з ліпеня 1941 г. да сярэдзіны лістапада 1941 г. - бурмістар Менска. Выехаў у Нямеччыну, рэдагаваў «Раніцу», складальнік і рэдактар зборніка Л.Геніюш «Ад родных ніў». Пасля вайны жыў у Нямеччыне, потым у ЗША. Аўтар шматлікіх навуковых прац, асабліва ў галіне скарыніяны.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Туранкоў Аляксей (1886-1958), кампазітар. Нарадзіўся ў Пецярбурзе. Адзін з пачынальнікаў жанраў масавай песні, хору, раманса ў беларускай музыцы. У 1941-1944 гг. супрацоўнік ВШПЛМ у Менску і выдавецтва К.Езавітава ў Рызе. Пасля вайны рэпрэсаваны, сасланы на 10 гадоў у лагер, пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь, дзе неўзабаве і памёр.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Шутовіч Віктар (1890-1960), каталіцкі святар, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Шутавічы Ашмянскага пав. Апрацаваў зборнік «Калядныя песні», выдадзены Нінай Абрамчык у Берліне. Вясной 1944 г. прыехаў з Беласточчыны ў Менск, служыў у Чырвоным касцёле. У снежні 1945 г. арыштаваны, высланы ў лагер. У 1953 г. вызвалены, вярнуўся ў Менск, з 1956 г. служыў у Барысаве.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Шчаглоў Мікола/2 (на эміграцыі Куліковіч; 1896-1969), кампазітар, дырыжор, педагог. Нарадзіўся на Смаленшчыне. З 1936 г. працаваў у Менску. У гады нямецкай акупацыі пісаў музыку для менскага тэатра эстрады, стварыў оперы на лібрэта Н.Арсенневай «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей» і аперэту «З выраю», апрацаваў СБМаўскі «Юнацкі сьпеўнік». Супрацоўнік ВШПЛМ, пісаў на музычныя тэмы ў «Беларускай Газэце» і «Новым Шляху». Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе выдаў кнігу «Беларуская музычная культура». З 1950 г. жыў у ЗША, аўтар зборнікаў песняў, прац па гісторыі музыкі, шматгадовы рэгент хору беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Чыкага.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002. @

Абрамчык Мікалай (1903-1970), адзін з лідэраў беларускай эміграцыі. З 1947 г. прэзідэнт Рады БНР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Адамовіч Аляксандар (1900-1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. У 1928-1929 г. намеснік наркама земляробства БССР. З 1926 г. сябра ЦК КП(б)Б. У 1930 г. арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1935 г., асуджаны на 7 гадоў. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім і трэцім - у 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Адамовіч Язэп (1897-1937), дзяржаўны дзеяч БССР. З 1920 г. наркам ваенных справаў, адначасова з 1921 г. наркам унутраных справаў, намеснік старшыні ЦВК і СНК БССР. У 1924-1927 г. старшыня СНК БССР. Скончыў жыццё самагубствам.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Азбукін Мікалай (1894-1942?), беларускі краязнавец, географ, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у Інбелкульце, з 1929 г. на кафедры геаграфіі АН БССР. Адзін з арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Памёр (?). Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Аляксандар II (1818-1881), расейскі імператар у 1855-1881 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Амбражунас Пётар (Пятрас; 1892-1937), дзяржаўны дзеяч БССР. З 1930 г. намеснік старшыні ВСНГ БССР, з 1934 г. наркам, намеснік наркама камунальнай гаспадаркі БССР. Сябра ЦВК БССР у 1924-1937 г., кандыдат у сябры Прэзідыума ЦВК БССР у 1929-1931 і ў 1935-1937 г. Сябра ЦК КП(Б)Б у 1930-1937 г. Рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Аніхоўскі Аляксандар (1897-?), інспектар пед. тэхнікумаў Наркамата асветы БССР у 1927-1930 г. У 1931 г. сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1935 г., сасланы на 5 гадоў. У 1956 г. жыў у г. Іванава-Вазнясенску (Расея). Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Апацёнак Тодар (1902-?). У 1921 г. скончыў беларускія настаўніцкія курсы. Вучыўся ў БДУ, адначасова працаваў у школе і на вышэйшых курсах беларусазнаўства.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Арджанікідзе Грыгор Канстанцінавіч (1886-1937), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1926-1930 г. старшыня ЦКК ВКП(б) і наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі, намеснік старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР, сябра Рэўваенсавета СССР. З 1930 г. старшыня ВСНГ, з 1932 г. наркам цяжкай прамысловасці. Сябра ЦК з 1921 г., сябра Палітбюро ЦК ВКП(б) з 1930 г. Сябра ЦВК СССР усіх скліканняў. Скончыў жыццё самагубствам.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Асаткін-Уладзімірскі Аляксандар Мікалаевіч (1885-1937), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1924 г. сакратар Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), потым першы сакратар і сябра Бюро ЦК КП(б)Б. У 1933-1935 г. сябра Аргбюро ЦК Кампартыі Ўкраіны, сябра ЦК ВКП(б). З 1936 г. сябра Прэзідыума АН УССР, дырэктар Інстытута эканомікі АН УССР. Арыштаваны ў 1937 г., расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Астапенка Зміцер (1910-1944), беларускі паэт. Арыштаваны ў 1936 г., асуджаны на 8 гадоў. Уцёк з лагера. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў у Карпатах.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Афанасьеў Якаў (1877-1937), беларускі глебазнавец. Акадэмік АН БССР з 1928 г. З 1921 г. прафесар, загадчык кафедры глебазнаўства Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія). У 1931-1937 г. дырэктар Інстытута аграглебазнаўства АН БССР. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бабарэка Адам (1899-1938), беларускі пісьменнік, крытык. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Памёр у лагеры. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бабровіч Леан (1904-1934), беларускі гісторык. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі АН БССР. Арыштаваны ў 1933 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Багуцкі Вацлаў (1884-1937), рэвалюцыянер, савецкі партыйны дзеяч. У 1922-1924 г. сакратар Цэнтральнага Бюро КП(б)Б і намеснік старшыні СНК БССР, сябра прэзідыума і намеснік сакратара Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). З 1929 г. у ВЦСПС. З 1936 г. на працы ў Хабараўску, сябра калегіі краявога суда. Сябра ЦВК СССР у 1922-1924 г. і яго Прэзідыума ў 1924 г. Сябра ЦВК БССР у 1921-1924 г. і яго Прэзідыума ў 1922-1924 г. Рэпрэсаваны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Байкоў Мікалай (1889 - пасля 1946), беларускі літаратуразнавец, крытык, лінгвіст. Працаваў вучоным сакратаром слоўнікавай камісіі пры Інбелкульце. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», але ў гэтым самым годзе вызвалены. У Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся ў Менску.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Баліцкі Антон (1891-1937), дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. З 1922 г. намеснік наркама асветы, у 1926-1929 г. наркам асветы БССР. Адзін з актыўных творцаў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», прыгавораны да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Баран Сяргей (1892-?), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1918 г. актыўны ўдзельнік партыі беларускіх эсэраў. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сейма. У 1925 г. прыехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1935 г. знаходзіўся ў Дальлагу. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бараноўскі, беларускі мовазнавец. Біяграфічныя звесткі не выяўлены.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бартэль, французскі генерал. 13 студзеня 1919 г. у Адэсе С.Некрашэвіч ад імя беларусаў вітаў яго як галоўнакамандуючага саюзнымі сіламі.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бенек Казімір (1895-1938), дзяржаўны дзеяч БССР. Наркам працы (1927-1929), гандлю (1929-1930), земляробства (1933-1937) БССР, намеснік старшыні СНК БССР у 1930-1934 г. Сябра ЦК з 1927 г. і Бюро ЦК КП(б)Б з 1930 г. Сябра ЦВК БССР з 1924 г. і яго Прэзідыума з 1931 г. Сябра ЦВК СССР з 1931 г. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Браўковіч Фадзей (1894-?), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Наркам фінансаў БССР. З 1927 г. пастаянны прадстаўнік урада БССР пры СНК СССР у Маскве, з 1928 г. саветнік паўпрэдства СССР у Варшаве. Сябра ЦК КП(б)Б і ЦВК БССР у 1924-1935 г. Арыштаваны ў 1936 г., асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Броўка Пятрусь (1905-1980), беларускі паэт, грамадскі дзеяч. Акадэмік АН БССР (1966). Народны паэт Беларусі (1962). У 1948-1967 г. старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1967-1980 г. галоўны рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бурдзейка Андрэй (1899-1941), беларускі гісторык. Навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея. Аўтар прац па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бурсевіч Максім (1890-1937), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. З 1926 г. у складзе ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1931 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у Менск. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі папраўча-працоўных лагераў. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бухарын Мікалай Іванавіч (1888-1938), савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Акадэмік АН СССР (1929). Сябра ЦК ВКП(б) у 1917-1934 г., сябра Палітбюро ЦК у 1924-1929 г. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл; 1886-1941), беларускі пісьменнік.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Бялькевіч Іван (1883-1960), беларускі мовазнавец. Скончыў БДУ (1925). Працаваў настаўнікам, у Наркамасветы БССР, дырэктарам Мсціслаўскага педтэхнікума, у Інбелкульце, Інстытуце мовазнаўства АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г., высланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Валковіч Даніла (1900-1937), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. У 1934 г. намеснік наркама земляробства БССР, потым другі сакратар ЦК КП(б)Б. У 1937 г. старшыня СНК БССР. Сябра ЦВК БССР у 1931-1937 г., сябра Бюро ЦК КП(б)Б у 1934-1937 г. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Валошын Павел (1891-1937), дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1923 г. абраны дэпутатам польскага сейма. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1932 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у Менск. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Валынец Флягонт (1879-1937), дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1928 і 1930 г. абраны дэпутатам польскага сейма. У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1932 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у Менск. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Валь фон, віленскі генерал-губернатар у пачатку 20 ст.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Вальфсон Сямён (1894-1941), беларускі філосаф, літаратуразнавец. Акадэмік АН БССР (1928). З 1931 г. дырэктар Інстытута філасофіі і права, акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У 1930-я г. адзін з афіцыйных бальшавіцкіх апалагетаў, распрацоўшчыкаў стратэгіі і тактыкі барацьбы з г.зв. беларускім буржуазным нацыяналізмам.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Варашылаў Клімент Яфрэмавіч (1881-1969), савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. З 1925 г. наркам абароны СССР. З 1940 г. намеснік старшыні СНК СССР, з 1946 г. - Савета міністраў СССР. Сябра Палітбюро (Прэзідыума) ЦК КПСС у 1926-1960 г. У 1953-1960 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Варончанка Аляксандар (1905-1937), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1937 г. наркам асветы БССР, сябра Бюро ЦК КП(б)Б. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Васерман Саул (Самуіл; 1893-1938), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1936-1937 г. наркам камунальнай гаспадаркі БССР. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Васілевіч Іван (1894-1937), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. У 1919-1920 г. намеснік наркама харчавання Летувіска-Беларускай ССР. У 1925 г. наркам гандлю, потым наркам фінансаў БССР. У 1927-1930 г. другі сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Васілеўскі Даніла (1889-1963), беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец. У 1923 г. арганізаваў Віцебскае губернскае бюро краязнаўства, з 1924 г. намеснік старшыні Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства. У 1930-1936 г. дэкан геаграфічнага факультэта Магілеўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны ў 1936 г., сасланы. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Вечар Аляксандар (1905-1985), беларускі вучоны-біёлаг, паэт. Акадэмік АН БССР (1966).

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Волкаў Аляксей Аляксеевіч (1890-1941), савецкі партыйны дзеяч. У 1937-1938 г. выконваў абавязкі першага сакратара ЦК КП(б)Б.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Выдра Рувім (1894-1938), беларускі філосаф. У 1930-я г. прафесар БДУ, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. Арыштаваны ў 1938 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гай Гая Дзмітрыевіч (сапр. Бжышкян Гайк; 1887-1937), савецкі ваенны дзеяч. У 1924-1925 г. сябра ЦВК БССР. Арыштаваны ў 1935 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Галавінскі Аляксандар (1886-?), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Быў саветнікам па тэхнічна-эканамічных пытаннях у Міністэрстве замежных справаў урада БНР. У 1927 г. арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасля вызвалення пераехаў у Менск, працаваў у ВСНГ БССР, НДІ прамысловасці. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Галадзед Мікалай (1894-1937), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Другі сакратар ЦК КП(б)Б з 1925 г., старшыня СНК БССР у 1927-1937 г. Сябра ЦК КП(б)Б з 1924 г. і Бюро ЦК КП(б)Б з 1925 г. Сябра ЦВК СССР і ЦВК БССР з 1924 г., сябра Прэзідыума ЦВК БССР з 1927 г. Арыштаваны ў 1937 г., у час допыту выкінуўся з акна будынка НКУС. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Галубок Уладзіслаў (сапр. Голуб; 1882-1937), беларускі пісьменнік, рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч, мастак. Першы народны артыст БССР (1928). Арыштаваны ў 1937 г. Паводле афіцыйнага паведамлення, памёр ад гіпертанічнай хваробы. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гамарнік Ян (1894-1937), савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. У 1928-1929 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б. Скончыў жыццё самагубствам.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандар; 1887-1920), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, паэт. Віцэ-старшыня Першага ўсебеларускага кангрэса (1917). У час польскай акупацыі старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта. Пакінуў Менск з польскімі войскамі.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гарэцкі Гаўрыла (1900-1988), беларускі геолаг, географ, эканаміст, статыстык, дэмограф, дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху. Акадэмік АН БССР (1928). З 1927 г. дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. Арыштаваны ў 1930 г., высланы за межы Беларусі. Зноў арыштаваны ў 1937 і 1938 г. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гарэцкі Максім/2 (1893-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, пісьменнік, літаратуразнавец, лексікограф. Брат Г.Гарэцкага. Працаваў у Інбелкульце і АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гаўрук Юрка (1905-1979), беларускі перакладчык, крытык, паэт. Арыштаваны ў 1935 г., высланы за межы Беларусі. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гаўрылік Язэп (1893-1937), дзеяч рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1928 г. абраны дэпутатам польскага сейма. У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У выніку абмену палітвязнямі ў 1932 г. прыехаў у Менск. У 1933 г. арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гей Канстанцін Веньямінавіч (1896-1939), савецкі партыйны дзеяч. У 1930-1932 г. першы сакратар і сябра Бюро ЦК КП(б)Б. Сябра ЦВК БССР у 1930-1932. Прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць г.зв. беларускага буржуазнага нацыяналізму: пры ім быў сфальсіфікаваны працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі», пераследаваўся Янка Купала, які зрабіў спробу самагубства. У 1939 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гікала Мікалай Фёдаравіч (1897-1938), савецкі ваенны і партыйны дзеяч. З 1932 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б, сябра Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета Беларускай ваеннай акругі (1932-1937). Сябра ЦВК СССР. Удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР. Рэпрэсаваны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Глебка Пятро (1905-1969), беларускі паэт, перакладчык, драматург, вучоны, грамадскі дзеяч. Акадэмік АН БССР (1957).

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Горын Павел (Каляда; 1900-1939), беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч БССР. Акадэмік АН БССР (1931). У 1931-1936 г. прэзідэнт АН БССР, дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. Сябра ЦК і кандыдат у сябры Бюро ЦК КП(б)Б у 1932-1936 г. Сябра ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР у 1931-1936 г. Сябра ЦВК СССР (1935). Арыштаваны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1955 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Грамыка Міхаіл (1885-1969), беларускі пісьменнік і вучоны. Працаваў у Інбелкульце, выкладаў геалогію ў БДУ. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Грынблат Майсей (1905-1983), беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. У 1931-1941 г. і з 1945 г. працаваў у Інстытуце гісторыі, у 1957-1976 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Грыневіч Антон (1877-1937), збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец, педагог, кампазітар. Арыштаваны ў 1933 г., асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Грысевіч Рыгор (1896-1938), дзяржаўны дзеяч БССР. З 1929 г. старшыня ВСНГ БССР, у 1932-1933 г. наркам лёгкай прамысловасці БССР. Сябра ЦК КП(б)Б у 1927-1934 г., сябра Бюро ЦК КП(б)Б у 1929-1934 г. Арыштаваны ў 1938 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гурскі Ілля (1899-1972), беларускі пісьменнік. У 1924-1932 г. працаваў у Галоўліце, Галоўрэперткаме, Галоўмастацтве БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Гурскі Міхаіл (1890 - пасля 1960), супрацоўнік АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. У 1960 г. жыў у Менску. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Даўгяла Дзмітрый (1868-1942?), беларускі гісторык, архівіст, археограф, крыніцазнавец. З 1929 г. дырэктар бібліятэкі АН БССР, у 1937 г. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Арыштаваны ў 1937 г., высланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1964 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дварчанін Ігнат (1896-1937), беларускі літаратуразнавец, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. У 1928 г. абраны дэпутатам польскага сейма. У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У выніку абмену палітвязнямі пераехаў у БССР. Працаваў у АН БССР. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дзякаў Васіль (1897-?), загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), прадстаўнік ад Віцебскай губерні, сябра Прэзідыума Часовага Беларускага бюро, сябра Бюро ЦК КП(б)Б, Сакратарыята ЦК КП(б)Б. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дзяржынскі Фелікс Эдмундавіч (1877-1926), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. З 1917 г. старшыня ВЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. Адзін з ініцыятараў стварэння папраўча-працоўных лагераў.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Домбаль Тамаш (1890-1938), беларускі эканаміст. Акадэмік АН БССР (1933). З 1919 г. дэпутат польскага сейма. У 1921 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1923 г. вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. У 1932-1935 г. віцэ-прэзідэнт АН БССР і дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР. Сябра ЦК КП(б)Б у 1932-1937 г., сябра ЦВК БССР у 1935-1937 г. Арыштаваны ў 1936 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Доўнар-Запольскі Мітрафан (1867-1934), беларускі гісторык, эканаміст, этнограф. У 1925-1926 г. прафесар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульта, старшыня яго гісторыка-археалагічнай камісіі і супрацоўнік Дзяржплана БССР. З 1926 г. у Маскве, прафесар Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, правадзейны сябра Інстытута гісторыі АН СССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дружчыц Васіль (Друшчыц; 1886-1937), беларускі гісторык. З 1924 г. правадзейны сябра Інбелкульта, з 1927 г. старшыня яго камісіі па гісторыі гарадоў. Прафесар БДУ (1927). З 1933 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дубінскі Сяргей (1884-1937), беларускі археолаг. З 1925 г. сябра гісторыка-археалагічнай камісіі, з 1928 г. навуковы супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Арыштаваны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дубоўка Ўладзімір (1900-1976), беларускі паэт. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Зноў арыштаваны ў 1949 г., прыгавораны да 25 гадоў пазбаўлення волі. Па ўсіх прыгаворах рэабілітаваны ў 1956 і 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дубоўцаў Андрэй (?-?). У 1934 г. загадчык прыёмнай Прэзідыума ЦВК БССР. У 1937 г. выключаны са складу сябраў ЦВК БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч Аляксандар; 1904-1937), беларускі паэт і крытык. У 1923 г. адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», сакратар яго Цэнтральнага бюро, рэдактар аднайменнага часопіса (1926). Арыштаваны ў 1929 г., сасланы на 3 гады. Паўторна арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пасля сканчэння тэрміну высылкі - у Менску. Зноў арыштаваны ў 1936 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Дыла Язэп (1880-1973), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, пісьменнік. У 1919 г. камісар працы ў першым урадзе БССР. З 1921 г. у Наркамасветы, Дзяржплане, Інбелкульце. У 1925-1926 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1). Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1938 г. У 1939 г. крымінальная справа на яго спынена за адсутнасцю злачынства. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Езавітаў Канстанцін/2 (1893-1946), дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, публіцыст, перакладчык, педагог, гісторык. Удзельнічаў у абвяшчэнні БНР, уваходзіў у склад яе Рады, быў народным сакратаром ваенных справаў у першым урадзе БНР. Адзін з заснавальнікаў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. На 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (чэрвень 1944) абраны ў склад Беларускай цэнтральнай рады, дзе ўзначаліў галоўнае ваеннае ўпраўленне, быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фармавалася на тэрыторыі Германіі. Затрыманы ў 1945 г. контрразведкай 1-га Ўкраінскага фронту. Пераведзены ў Менск. Памёр у турэмнай бальніцы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Жалігоўскі Люцыян (1865-1947), польскі ваенны дзеяч, генерал. Удзельнік польска-савецкай вайны 1919-1920 г.: дывізія пад яго камандаваннем захапіла Вільню і Віленскі край. У 1925-1926 г. ваенны міністр, у 1927-1939 г. дэпутат польскага сейма.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Жалябаў Андрэй Іванавіч (1851-1881), расейскі рэвалюцыянер. Сябра выканаўчага камітэта «Народнай волі». Адзін з удзельнікаў замаху на жыццё імператара Аляксандра II. Арыштаваны, прыгавораны да смяротнага пакарання. Павешаны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Жылка Ўладзімір (1900-1933), беларускі паэт. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Памёр у ссылцы ад сухотаў. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Жылуновіч Зміцер (псеўд. Цішка Гартны; 1887-1937), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік. У 1919 г. узначальваў першы ўрад БССР. Арыштаваны ў 1936 г. Памёр у Магілеўскай псіхіятрычнай лякарні. Рэабілітаваны ў 1954 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Забела Фёдар (1896-1935?), беларускі гісторык. Працаваў у Інбелкульце, у 1929-1930 г. старшы архівіст у Магілеўскім архіве. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Закоўскі Леанід Міхайлавіч (сапр. Штубіс Генрых Эрнеставіч; 1894-1938), адзін з вышэйшых кіраўнікоў НКУС і галоўных арганізатараў палітычных рэпрэсій у СССР. З 1932 г. паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў БССР, з 1934 г. наркам унутраных справаў БССР. Пасля забойства ў 1934 г. С.Кірава начальнік УНКУС па Ленінградскай, з 1938 г. - па Маскоўскай абласцях. Першы намеснік наркама ўнутраных справаў СССР. Арыштаваны ў 1938 г. Расстраляны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Іваноў Іван (1898-1937), беларускі дзяржаўны дзеяч. У 1926-1929 г. старшыня Беларускага бюро ЦК чыгуначнікаў. З 1930 г. намеснік наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР, з 1932 г. сакратар ЦК КП(б)Б па транспарце і сябра Бюро ЦК КП (б)Б. З 1933 г. начальнік палітаддзела Горкаўскай чыгункі. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ігнатоўскі Ўсевалад (1881-1931), дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. Акадэмік АН БССР (1928). У 1920-1926 г. наркам земляробства, потым асветы БССР. З 1926 г. старшыня Інбелкульта, у 1929-1931 г. прэзідэнт АН БССР. Скончыў жыццё самагубствам пасля допыту ў ДПУ БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ільючонак Пётар (1891-1945), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1921 г. намеснік наркама сацзабеспячэння, у 1921-1922 г. загадчык беларускага аддзела Наркамасветы, у 1925-1926 г. супрацоўнік паўпрэдства ў Варшаве. Арыштаваны ў 1930 г., далучаны да справы «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Зноў арыштаваны ў 1943 г., асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Памёр (?) у Тайшэтлагу. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Калінін Міхаіл Іванавіч (1875-1946), дзеяч КПСС і Савецкай дзяржавы. З 1922 г. старшыня ЦВК СССР, з 1938 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. З 1926 г. сябра Палітбюро ЦК ВКП(б).

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Каліноўскі Канстанцін Вікенцій (1838-1864), рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 г. у Польшчы, Беларусі і Летуве. Прыгавораны ваенна-палявым судом да смяротнага пакарання. Павешаны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Каліноўскі Ўладзімір (1889-?), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сейма. З 1923 г. у Менску. У 1925-1927 г. у ЦВК БССР. У 1929 г. дацэнт БДУ. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Калюга Лукаш (сапр. Вашына Канстанцін; 1909-1937), беларускі пісьменнік. Арыштаваны ў 1933 г., сасланы. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Камінскі Сямён (1861-1939), беларускі вучоны-афтальмолаг. У 1920 г. наркам аховы здароўя БССР. У 1923-1939 г. загадчык кафедры вочных хваробаў БДУ і Менскага медыцынскага інстытута.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Каравайчык Павел (1896-1937), беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік. У 1922-1926 г. працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», у Інбелкульце. У 1926-1930 г. у клініцы медыцынскага факультэта БДУ. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Каранеўскі Язэп (1888-1937), дзяржаўны дзеяч БССР, педагог. Правадзейны сябра Інбелкульта. З 1920 г. загадчык аддзела сацыяльнага выхавання Наркамата асветы БССР. З 1926 г. намеснік старшыні і сябра прэзідыума Інбелкульта. У 1921-1931 г. рэктар БДУ, кандыдат у сябры ЦВК БССР. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Каспяровіч Мікалай (1900-1937), беларускі гісторык, мовазнавец, этнограф. З 1926 г. вучоны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце і АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1960 г., па другім - у 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Кахановіч Міхаіл (1882-1934), дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння. Актыўны ўдзельнік Першага ўсебеларускага кангрэса (1917). Арганізатар і першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922-1925 г. дэпутат польскага сейма. У 1925 г. прыехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Кіраў Сяргей Міронавіч (сапр. Кострыкаў; 1886-1934), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Сябра ЦК з 1923 г. і Палітбюро ЦК ВКП(б) з 1930 г., сакратар ЦК ВКП(б) з 1934 г. У 1921-1925 г. сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана. З 1926 г. першы сакратар Ленінградскага губкама (з 1927 абкама) і Паўночна-Заходняга бюро ЦК ВКП(б). Загінуў у выніку тэрарыстычнага акта.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Кісялёў Кузьма (1903-1977), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, дыпламат. З 1937 г. наркам аховы здароўя БССР. У 1938-1940 г. старшыня СНК БССР, у 1943-1958 г. першы намеснік старшыні СНК (з 1946 Савета Міністраў) БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Клімковіч Міхась (1899-1954), беларускі паэт, драматург, празаік, крытык. У 1932-1934 г. старшыня аргкамітэта, у 1934-1939 г. старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1932-1937 г. кандыдат у сябры ЦК КП(б)Б. Сябра ЦВК БССР у 1931-1938 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Кнорын Вільгельм Георгіевіч (1890-1938), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1920-1922 г. сакратар ЦК КП(б)Б, у 1927-1928 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Колас Якуб/2 (сапр. Міцкевіч Канстанцін; 1882-1956), класік беларускай літаратуры. Народны паэт БССР (1926). Акадэмік АН БССР (1928). З 1929 г. сябра Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт АН БССР. Сябра ЦВК БССР у 1929-1931 і 1935-1938 г. Сябра ЦК КПБ у 1952-1956 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946-1956 г., Вярхоўнага Савета БССР у 1938-1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Кон Фелікс Якаўлевіч (1864-1941), дзеяч польскага і расейскага рэвалюцыйнага руху. У 1919-1930 г. сябра Польскага бюро пры ЦК ВКП(б), адначасова ў 1921 г. сакратар ЦК Кампартыі Ўкраіны. У 1922-1923 г. сакратар Выканкама Камінтэрна. Сябра калегіі Наркамасветы РСФСР (1930-1931). Сябра ВЦВК і ЦВК СССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч; 1896-1991), беларускі драматург, мовазнавец, грамадскі дзеяч. Акадэмік АН БССР (1950). Народны пісьменнік БССР (1956). У 1956-1982 г. віцэ-прэзідэнт АН БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Красінскі Мікалай (1891-1938), беларускі дзеяч культуры. Працаваў дырэктарам Другога Беларускага тэатра ў Віцебску, адказным сакратаром Беларускага таварыства драматургаў і кампазітараў. З 1928 г. вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Арыштаваны ў 1930 г., далучаны да справы «Саюза вызвалення Беларусі» і сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1938 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Краскоўскі Іван (1880-1955), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. З 1920 г. старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні, у 1922-1925 г. дырэктар Беларускай гімназіі ў Дзвінску. З 1925 г. працаваў у БДУ, Інбелкульце, АН БССР, сябра прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 г. у Дзяржплане СССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., у 1940 г. вызвалены з-пад следства. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Круталевіч Аляксандар (1894-?), беларускі матэматык. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Працаваў у менскіх школах, Белпедтэхнікуме. З 1927 г. дацэнт кафедры матэматыкі педфака БДУ. Сябра Інбелкульта. Аўтар падручнікаў па матэматыцы. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналогію. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Крыніца Антук (сапр. Ждановіч Антон; 1898-1937), беларускі акцёр. Брат Ф.Ждановіча. З 1917 г. у Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, з 1920 г. - у БДТ-1. Рэпрэсаваны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Крыніцкі Аляксандар Іванавіч (1894-1937), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1924-1927 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван; 1882-1942), класік беларускай літаратуры, першы народны паэт БССР (1925). Акадэмік АН БССР (1928). У 1930 г., пасля допыту ў ДПУ, зрабіў спробу скончыць жыццё самагубствам.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Купцэвіч Фелікс (1900-1938), беларускі літаратурны крытык. У 1926 г. выбраны сябрам ЦВК БССР, быў на нелегальнай працы ў Латвіі. У 1929 г. накіраваны на вучобу ў Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. Арыштаваны ў жніўні 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», але ў кастрычніку гэтага самага года вызвалены з-пад следства. У 1935 г. арыштаваны па справе Беларускай народнай грамады, асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 г. арыштаваны ў лагеры, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ластоўскі Вацлаў (1883-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст. Акадэмік АН БССР (1928). У 1919 г. узначальваў урад БНР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, потым неадменным сакратаром Інбелкульта і АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Леанарда да Вінчы (1452-1519), італьянскі жывапісец, скульптар, архітэктар, інжынер, вучоны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Лекерт Гірш (1879-1902), жыдоўскі рэвалюцыянер. У 1900 г. узначаліў напад блізу 500 жыдоў-рабочых на паліцэйскі ўчастак каля Вільні і вызваліў арыштаваных таварышаў. У 1902 г., пасля таго, як па загадзе віленскага генерал-губернатара фон Валя былі высцебаны 28 арыштаваных за ўдзел у першамайскай дэманстрацыі, страляў у губернатара і параніў яго. Павешаны паводле прыгавора ваеннага трыбунала.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ленін Уладзімір Ільіч (сапр. Ульянаў; 1870-1924), расейскі рэвалюцыянер, вучоны. Стваральнік Савецкай дзяржавы, дзеяч міжнароднага рабочага і камуністычнага руху.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ленцнер Навум Міхайлавіч (1902-1936). Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры (1926). Адзін з рэдактараў і аўтар каментараў 3-га тома Поўнага збору твораў Л.Троцкага. З 1932 г. у Беларусі, рэдактар газет «Рабочий» і «Звязда». Арыштаваны ў 1936 г., расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Лёсік Язэп (1883-1940), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, мовазнавец і пісьменнік. Акадэмік АН БССР (1928). Удзельнічаў у абвяшчэнні БНР, уваходзіў у склад яе Рады. У 1918 г. адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Выкладаў у БДУ, працаваў у Інбелкульце і АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1938 г., асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Памёр у турме. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Лістапад Юры (1897-1938), беларускі палітычны дзеяч. Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г. Пасля разгрому паўстання ўцёк у Польшчу. У 1922 г. нелегальна вярнуўся ў Слуцак. У сярэдзіне 1920-х г. стыльрэдактар у Дзяржвыдавецтве БССР. Арыштаваны ў 1925 г., асуджаны на 5 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў 1927 г. у сувязі з тым, што стаў сакрэтным супрацоўнікам ДПУ. У 1930 г. арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», праз некалькі месяцаў вызвалены. У 1933 г. зноў арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», асуджаны на 8 гадоў. У 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ляжневіч Аляксандар (1890-1937), беларускі дзеяч культуры, драматург. З 1921 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1). У 1922-1926 г. дырэктар беларускай студыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва ў Маскве. З 1927 г. на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ляўданскі Аляксандар (1893-1937), беларускі археолаг. З 1927 г. сябра гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта, з 1931 г. вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, адначасова дацэнт БДУ. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мамчыц Мікалай (1899-?). У 1923-1924 г. вучыўся ў БДУ, потым працаваў інспектарам школ у Калінінскай акрузе (да 1927), у Полацку. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Марук Іван (1903-?), студэнт БДУ. У 1929-1930 г. працаваў у Белдзяржвыдавецтве, потым ва Ўсебеларускім камітэце радыёвяшчання. У 1930 г. выключаны з КП(б)Б за падтрымку (разам з М.Гарэцкім, П.Ільючонкам і І.Цвікевічам) З.Жылуновіча ў час яго партыйнай чысткі. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мархлеўскі Юльян (1866-1925), дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мацюкевіч Язэп (1890-1938), беларускі мовазнавец. З 1930 г. вучоны сакратар, з 1931 г. намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г., асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мікаян Анастас Іванавіч (1895-1978), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1926-1946 г. наркам знешняга і ўнутранага гандлю, наркам забеспячэння, наркам харчовай прамысловасці, наркам знешняга гандлю СССР. З 1937 г. намеснік старшыні СНК СССР. З 1946 г. намеснік старшыні Савета Міністраў СССР. Адначасова ў 1946-1955 г. міністр знешняга гандлю, міністр гандлю СССР. У 1964-1965 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Сябра ЦК КПСС у 1923-1976 г., сябра Палітбюро (Прэзідыума) у 1935-1966 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-1974 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мікеланджэла Буанароці (1475-1564), італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Міцкевіч Адам (1889-?). Асістэнт кафедры фізікі БДУ. У 1931 г. сасланы на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Молатаў Вячаслаў Міхайлавіч (сапр. Скрабін; 1890-1986), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З 1921 г. сакратар ЦК ВКП(б). У 1930-1941 г. старшыня СНК СССР, потым першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР. У 1939-1949 і 1953-1957 г. міністр замежных справаў СССР. З 1926 г. сябра Палітбюро ЦК ВКП(б), потым Прэзідыума ЦК КПСС. У 1962 г. выключаны з партыі.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мураўёў Міхаіл Мікалаевіч (1796-1866), дзяржаўны дзеяч Расеі. Кіраўнік задушэння паўстання 1863-1864 г. у Польшчы, Беларусі і Летуве.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Муха-Міхальскі, крыптанім, якім карысталіся многія кіраўнікі партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. Узяты ад прозвішча камандзіра ўзвода польскай арміі Юзафа Муха-Міхальскага, які ў 1922 г. перайшоў на бок партызан у атрад К.Арлоўскага.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мядзведзь Піліп (1890-1937), удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі і Расеі. З 1918 г. ў органах ВЧК. У 1924-1925 г. паўнамоцны прадстаўнік АДПУ па Заходнім краі, старшыня ДПУ БССР. Сябра Бюро ЦК КП(б)Б у 1924-1925 г. Удзельнічаў у аперацыі па арышце ў Менску Б.Савінкава (1924). У 1926-1933 г. паўнамоцны прадстаўнік АДПУ Далёкаўсходняга краю, АДПУ СССР у Ленінградскай ваеннай акрузе, начальнік Ленінградскага палітупраўлення. У 1934 г. начальнік УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці. Арыштаваны ў 1934 г., асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мялешка Сяргей (1901-?). Скончыў БДУ. Выкладчык Полацкага педтэхнікума. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Мятла Пётар (1890-1936), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сейма. Адзін са стваральнікаў, сябра ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля яе разгрому ў 1927 г. арыштаваны, прыгавораны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1930 г. у БССР. У 1932-1933 г. старшыня Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі АН БССР. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Памёр у лагеры. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Наталевіч Нічыпар (1900-1964), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1937-1938 г. выконваў абавязкі старшыні ЦВК БССР. У 1938-1947 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Сябра ЦК у 1937-1947 г., Бюро ЦК КП(б)Б у 1938-1947 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-1950 г., Вярхоўнага Савета БССР у 1938-1951 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Некрашэвіч Сцяпан (1883-1937), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, мовазнавец. Акадэмік АН БССР (1928). Старшыня Інбелкульта. З 1929 г. віцэ-прэзідэнт АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Нікановіч Мікола (1902-1944), беларускі пісьменнік, перакладчык. У 1933 г. рэпрэсаваны, сасланы на 3 гады. У 1942 г. прызваны ў армію. Прапаў без вестак. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Панамарэнка Панцеляймон (1902-1984), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.У 1938-1947 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэнне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР. З пачатку 1939 г. удзельнічаў у выкрыцці кіраўнікоў НКУС БССР, абвінавачаных у грубых парушэннях рэвалюцыйнай законнасці і злоўжываннях уладай. У 1942-1944 г. начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання. У 1944-1948 г. Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 1948-1953 г. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 1950-1953 г. міністр нарыхтовак СССР. У 1953-1954 г. міністр культуры СССР. У 1954-1955 г. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Пасэ Сяргей (1901-1939), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. У 1932-1934 г. памочнік першага сакратара ЦК КП(б)Б, у 1934-1937 г. дырэктар Інстытута гісторыі партыі і памочнік сакратара ЦК КП(б)Б. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Петэрс Якаў Хрыстафоравіч (1886-1938), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. сябра калегіі, намеснік старшыні ВЧК, старшыня Рэвалюцыйнага трыбунала. З 1923 г. сябра калегіі АДПУ. У 1926 г. кіраўнік камісіі Палітбюро ЦК ВКП(б) па абследаванні Гомельскай вобласці з мэтай далучэння яе да БССР. Рэпрэсаваны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Підгайны Сямён (1907-1965), украінскі гісторык, грамадскі дзеяч. Скончыў аспірантуру ў Харкаўскім Навукова-даследчым інстытуце матэрыяльнай культуры. Арыштаваны ў 1933 г. Да 1941 г. у савецкіх канцэнтрацыйных лагерах. Пасля вайны на эміграцыі. Аўтар кніг «Украінская інтэлігенцыя на Салаўках» (1947), «Недостріляні» (2 т., 1949, 1953).

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Пічэта Ўладзімір (1878-1947), гісторык-славіст. Акадэмік АН БССР (1928), АН СССР (1946). У 1921-1929 г. рэктар БДУ. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. З 1937 г. працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Піятуховіч Міхаіл (1891-1937), беларускі літаратуразнавец. З 1922 г. выкладаў у БДУ. Да 1936 г. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Платун Антон (1896-1938), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Акадэмік АН БССР (1931). У 1929-1933 г. наркам асветы БССР. Сябра ЦК КП(б)Б у 1927-1933 г. Сябра ЦВК БССР у 1927-1933 г., Прэзідыума ЦВК у 1931-1933 г. Рэпрэсаваны ў 1937 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Плятнёў Мікалай (1896-?), дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. У 1932-1933 г. намеснік наркама працы, у 1933 г. намеснік упаўнаважанага Наркамата цяжкай прамысловасці СССР пры СНК БССР. У 1934-1935 г. начальнік палітаддзела МТС у Менску. З 1935 г. першы сакратар Рудзенскага РК КП(б)Б, з 1937 г. першы сакратар Смілавіцкага РК КП(б)Б. Выключаны з партыі ў 1938 г., але хутка рэабілітаваны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Пляханаў Георгі Валянцінавіч (1856-1918), дзеяч расейскага і міжнароднага сацыял-дэмакратычнага руху, філосаф, прапагандыст марксізму. З 1875 г. народнік, адзін з кіраўнікоў «Зямлі і волі», «Чорнага перадзелу». З 1870 г. у эміграцыі. У 1917 г. вярнуўся ў Расею. Падтрымліваў Часовы ўрад. Адмоўна ставіўся да Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Пракапчук Андрэй (1896-1970), беларускі вучоны ў галіне дэрматавенералогіі. Акадэмік АН БССР (1940). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). З 1927 г. у клініцы скурных і венерычных хваробаў БДУ. З 1931 г. загадчык кафедры дэрматавенералогіі Менскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1932-1938, 1945-1963 г. дырэктар скурна-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Прыбыткоўскі Ўладзімір (?-?), беларускі паэт. Арыштаваны ў 1936 г., сасланы. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Прышчэпаў Дзмітрый (1896-1940), дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. У 1924-1929 г. наркам земляробства БССР, затым намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Памёр у турэмнай бальніцы. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1958 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Рак-Міхайлоўскі Сымон (1885-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сябра Беларускай сацыялістычнай грамады да 1918 г., Рады БНР і яе вайсковай камісіі. З 1922 г. дэпутат польскага сейма, адзін са стваральнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, намеснік старшыні яе ЦК. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі, асуджаны на 12 гадоў турмы. У 1931 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у Менск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў на Салаўках. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Раксін Аўсей (?-?), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1935 г. намеснік упаўнаважанага Народнага камісарыята харчовай прамысловасці СССР пры СНК БССР. З 1936 г. намеснік наркама харчовай прамысловасці БССР. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Рафальскі Міхаіл (1889-1937?), жыдоўскі акцёр, рэжысёр, педагог. У 1926 г. заснаваў у Менску Беларускі дзяржаўны жыдоўскі тэатр. Рэпрэсаваны. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Рафаэль Санці (1483-1520), італьянскі жывапісец і архітэктар.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Рачыцкі Піліп, наркам земляробства БССР у 1929-1933 г. Сябра Бюро ЦК КП(б)Б у 1930-1933 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Родзевіч Леапольд (1895-1938), беларускі пісьменнік, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Рэпрэсаваны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Родзевіч Часлаў (1889-1942), беларускі тэатральны і грамадскі дзеяч. Брат Л.Родзевіча. Працаваў у Інбелкульце, АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Садоўскі Ф.П., аўтар артыкула «Савецкая краіна - барацьбіт за савецкае краязнаўства» ў часопісе «Савецкая краіна», 1930 г., № 2 (11-12).

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Сакольнікаў Рыгор Якаўлевіч (1888-1939), савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. У 1918 г. кіраўнік савецкай дэлегацыі на перамовах з Нямеччынай, падпісаў Берасцейскі мір. У 1922-1926 г. міністр фінансаў СССР. Рэпрэсаваны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Салагуб Алесь (1906-1934), беларускі паэт, публіцыст, мемуарыст. Сябра Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР. Арыштаваны ў 1933 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Серада Іван (1879-?), беларускі палітычны дзеяч. У час грамадзянскай вайны ўзначальваў урад БНР. Быў сябрам Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў у Інбелкульце, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. У 1941 г. асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены ў 1943 г. Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1989 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Серафімаў Васіль (1897-1972), дзяржаўны дзеяч БССР. З 1925 г. загадчык Бабруйскага акруговага аддзела народнай адукацыі, з 1926 г. намеснік загадчыка Менскага акруговага аддзела народнай адукацыі. З 1930 г. у АН БССР, старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства. У 1937 г. першы намеснік наркама асветы БССР. Арыштаваны ў 1937 г., хутка вызвалены. Скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у 1951 г. Больш за 20 гадоў быў рэктарам Берасцейскага педагагічнага інстытута.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Сержпутоўскі Аляксандар (1864-1940), беларускі фалькларыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец. Правадзейны сябра Інбелкульта (1925).

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Скандракоў Сяргей (1876-1953), беларускі вучоны ў галіне земляробства. З 1921 г. прафесар, выкладчык БДУ, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1923-1925 г. адказны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства. У 1931 г. высланы за межы Беларусі.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Скарына Францішак (да 1490 - каля 1551), беларускі і ўсходнеславянскі асветнік-гуманіст, першадрукар, вучоны, пісьменнік, перакладчык, мастак, лекар.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Смоліч Аркадзь (1891-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, географ. Удзельнічаў у абвяшчэнні БНР, быў народным сакратаром земляробства. З 1922 г. працаваў у Наркамземе БССР, Інбелкульце. Загадчык кафедры геаграфіі БДУ. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Стакун Міхаіл (1893-1943), дзяржаўны дзеяч БССР. З 1935 г. упаўнаважаны Наркамата цяжкай прамысловасці СССР па БССР, сакратар Гомельскага гаркама КП(б)Б. У 1937 г. сябра Прэзідыума і старшыня ЦВК БССР, сябра Бюро ЦК КП(б)Б. Рэпрэсаваны. У траўні 1940 г. апраўданы, аднак у ліпені гэтага года апраўдальны прыгавор адменены, а справа спынена ў сувязі са смерцю. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Сталін Іосіф Вісарыёнавіч (сапр. Джугашвілі; 1879-1953), адзін з кіруючых дзеячаў КПСС, Савецкай дзяржавы. З 1917 г. наркам па справах нацыянальнасцяў, наркам дзяржкантролю, Рабоча-сялянскай інспекцыі. Сябра ЦК партыі з 1917 г., Палітбюро ЦК з 1919 г. З 1922 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС. З 1941 г. Старшыня СНК (СМ) СССР і Дзяржаўнага камітэта абароны, Вярхоўны галоўнакамандуючы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Сурта Іван (1893-1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Акадэмік АН БССР (1936). У 1920-1926 г. працаваў у органах ВЧК і АДПУ. У 1933 г. намеснік наркама асветы БССР, у 1933-1936 г. наркам аховы здароўя БССР. У 1936-1937 г. прэзідэнт АН БССР. Сябра ЦК КП(б)Б у 1934-1937 г., сябра Бюро ЦК КП(б)Б у 1937 г. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Сушынскі Язэп (1885-1967), беларускі мовазнавец. У 1921-1926 г. працаваў ва ўстановах народнай адукацыі БССР, потым у Інбелкульце. У 1929-1939 г. вучоны спецыяліст Інстытута мовазнаўства АН СССР. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1935 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Сянкевіч Аляксандар (1884-1938), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. З 1921 г. наркам аховы здароўя БССР. З 1928 г. рэктар Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, адначасова загадчык аддзелаў друку, культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б. Арыштаваны ў 1938 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Тарашкевіч Браніслаў (1892-1938), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, мовазнавец. Акадэмік АН БССР (1928). У 1918-1923 г. адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сейма. Адзін з арганізатараў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арыштаваны польскімі ўладамі. У 1933 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у СССР. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Таўбін Юлі (Юдаль; 1911-1937), беларускі паэт. У 1933 г. сасланы на 2 гады. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Трамповіч Павел (1888-?). Працаваў у Інбелкульце, загадчык кафедры БДУ. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Троцкі Леў Давідавіч (сапр. Бранштэйн; 1879-1940), палітычны дзеяч, непрымірымы праціўнік ленінізму і бальшавіцкай партыі. У 1918 г. выступіў супраць заключэння Берасцейскага міру. У 1929 г. за антысавецкую дзейнасць высланы з СССР. Забіты агентам НКУС СССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Тухачэўскі Міхаіл Мікалаевіч (1893-1937), савецкі ваенны дзеяч. Маршал СССР (1935). У 1920-1921 г. камандуючы войскамі Заходняга фронту, у час савецка-польскай вайны 1920 г. кіраваў наступленнем савецкіх войск на Варшаву. З 1936 г. першы намеснік наркама абароны. Рэпрэсаваны ў 1937 г. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Тэраўскі Ўладзімір (1871-1938), беларускі культурна-грамадскі дзеяч, кампазітар. У 1921 г. арыштаваны па сфабрыкаванай менскай ЧК справе. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 5 гадоў турмы. Сябра Камісіі беларускай песні пры Інбелкульце. Паўторна арыштаваны ў 1938 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Улашчык Мікалай (1906-1986), беларускі гісторык, археолаг. Доктар гістарычных навук. Скончыў БДУ (1929). У 1930-1955 г. тройчы рэпрэсаваны. У 1948-1949 г. у Маскоўскім універсітэце, з 1955 г. у Інстытуце гісторыі СССР АН СССР. Сябра Археаграфічнай камісіі АН СССР (1968).

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Ульянаў Аляксандар (1901-1937), дзяржаўны дзеяч БССР. Знаходзіўся на дыпламатычнай працы ў Польшчы, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Уралава Еўдакія (1902-?), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1930-я г. наркам асветы БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Функ Аляксандар (псеўд. Алесь Гародня; 1899-1944), беларускі празаік, крытык. Арыштаваны ў 1930 г., да 1934 г. адбываў пакаранне ў месцах зняволення. У 1942 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай на 10 гадоў зняволення.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Харламповіч Павел (1884-?), беларускі нумізмат. У 2-й палове 1920-х г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, сябра гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1931 г. сасланы на Поўнач.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Хатаевіч Мендэль Маркавіч (1893-1939), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1919 г. старшыня Гомельскага павятова-гарадскога камітэта РКП(б). З 1921 г. сакратар Гомельскага, з 1923 г. Адэскага губкамаў РКП(б). У 1924-1925 г. у апараце ЦК ВКП(б). З 1925 г. сакратар Татарскага абкама, з 1928 г. Сярэдняволжскага крайкама ВКП (б). З 1932 г. сакратар ЦК КП(б)У, адначасова з 1933 г. Днепрапятроўскага абкама, з 1937 г. другі сакратар ЦК КП(б)У. У 1932-1937 г. сябра Палітбюро ЦК КП(б)У. Сябра ВЦВК (1922), з 1930 г. сябра ЦВК СССР. Рэпрэсаваны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Хатулёў Пятро (1912-1937), беларускі крытык. Арыштаваны ў 1936 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1966 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Хведаровіч Мікола (сапр. Чарнушэвіч Мікалай; 1904-1981), беларускі паэт, празаік, перакладчык. Брат Н.Чарнушэвіча. Дэлегат першага ўсесаюзнага з'езда пісьменнікаў (1934). У 1934-1937 г. адказны сакратар часопіса «Полымя рэвалюцыі». Арыштаваны ў 1938 г., сасланы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Цвікевіч Аляксандар (1888-1937), дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Міністр замежных справаў, з 1923 г. прэм'ер-міністр ва ўрадзе БНР. З 1929 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Па першым прыгаворы рэабілітаваны ў 1988 г., па другім - у 1989 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Цвікевіч Іван (1891-1938), беларускі дзеяч навукі і культуры. Брат А.Цвікевіча. Працаваў у Белдзяржвыдавецтве, быў сябрам камісіі Наркамата аховы здароўя БССР і старшынёй медсекцыі Інбелкульта. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Цэнцыпер Якаў (1888-?), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1930-1933 г. наркам аховы здароўя БССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Чарвякоў Аляксандар (1892-1937), дзяржаўны дзеяч БССР. У 1920-1937 г. старшыня ЦВК БССР, адзін са старшынь ЦВК СССР (1922-1937), у 1920-1924 г. старшыня СНК БССР. Скончыў жыццё самагубствам ці быў застрэлены.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Чаржынскі Ўладзіслаў (Дзяржынскі; 1897-1974), беларускі літаратуразнавец, крытык. Працаваў у Інбелкульце, часопісе «Полымя». У 1925-1930 г. выкладчык Камвуза Беларусі. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Чарнушэвіч Аляксандар (1899-1938), партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. У 1932-1933 г. сакратар Менскага гаркама КП(б)Б. У 1933-1936 г. наркам асветы БССР. У 1931-1934 г. сябра Бюро ЦК, у 1935-1936 г. кандыдат у сябры Бюро ЦК КП(б)Б. Сябра ЦВК БССР (1931-1936), сябра Прэзідыума ЦВК БССР (1935-1936). У 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Чарнушэвіч Нічыпар (1900-1987), беларускі паэт, драматург. Брат М.Хведаровіча. Арыштаваны ў 1930 г., далучаны да справы «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Шалаеў Макар (Шалай; 1906-?), беларускі пісьменнік. Арыштаваны ў 1933 г. па справе Беларускай Народнай Грамады. Праз некалькі месяцаў вызвалены з-за хваробы, следства спынена. Далейшы лёс невядомы.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Шаранговіч Васіль (1897-1938), савецкі партыйны дзеяч. У час акупацыі Беларусі войскамі Польшчы ў 1919 г. накіраваны на падпольную партыйную працу ў Менскую губерню. У 1920 г. арыштаваны, асуджаны на 20 гадоў катаргі. У выніку абмену палітвязнямі з 1921 г. у БССР. Намеснік наркама юстыцыі БССР. З 1930 г. сябра Бюро і другі сакратар ЦК КП(б)Б. З 1937 г. сябра Бюро і першы сакратар ЦК КП(б)Б. Сябра ЦВК БССР (1931-1934), сябра Прэзідыума ЦВК БССР (1931-1934). Рэпрэсаваны. У 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Шашалевіч Андрэй (псеўд. Андрэй Мрый; 1893-1943), беларускі пісьменнік. У 1934 г. арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1937 і 1940 г. зноў арыштоўваўся. Сасланы. Рэабілітаваны ў 1961 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Шашалевіч Васіль (1897-1941), беларускі драматург. Брат А.Шашалевіча. Арыштаваны ў 1930 г., выпушчаны ў 1931 г. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., асуджаны на 10 гадоў лагернага зняволення. Рэабілітаваны пасмяротна.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Шлюбскі Аляксандар (1897-?), беларускі этнограф і фалькларыст. З 1923 г. працаваў у Інбелкульце, у 1929-1930 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1935 г., асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1960 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Шчакаціхін Мікалай (1896-1940), беларускі мастацтвазнавец, педагог. З 1924 г. працаваў у БДУ, Інбелкульце, АН БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства. Арыштаваны ў 1930 г., сасланы на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Яжоў Мікалай Іванавіч (1895-1940), наркам НКУС СССР у 1937-1939 г. Арыштаваны ў 1939 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Яраслаўскі Емяльян Міхайлавіч (сапр. Губельман Міней Ізраілевіч; 1878-1943), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Акадэмік АН СССР (1939). У 1921 г. сакратар ЦК ВКП(б). Сябра ЦК ВКП(б) у 1921-1923 г. і з 1939 г. Сябра ЦВК СССР.

Крыніца: Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Менск, БГА, 2000. @

Sahanowicz Hienadź (Sahanovič Hienadź, Сагановіч Генадзь), urodził się w 1961 roku w obwodzie brzeskim na Białorusi, gdzie ukończył szkołę średnią. W łatach 1979-1984 studiował na Wydziale Historycznym Mińskiego Instytutu Pedagogicznego. Następnie kontynuował studia historyczne jako doktorant w Instytucie Historii Akademii Nauk Białorusi. Od roku 1987 jest zatrudniony w tym Instytucie jako pracownik naukowy. Pracę doktorską, "Kowalstwo Białorusi w XIV-XVIII wieku", obronił w 1989 roku w Kijowie. Jego zainteresowania naukowe skupiają się wokół historii Wielkiego Księstwa Litewskiego XIII-XVII wieku i dotyczą zwłaszcza problematyki wojskowej tego okresu. Ponadto zajmuje się także stosunkami Wielkiego Księstwa Litewskiego z Niemcami oraz Koroną w średniowieczu i w czasach nowożytnych. Jest autorem około stu prac naukowych, w tym książek (po białorusku) "Ojczyznę swoją broniąc" (1992), "Wojsko Wielkiego Księstwa Liteivskiego w XVI-XVII w." (1994), "Nieznana wojna: 1654-1667" (1995), "Dziesięć wieków historii białoruskiej" (1999, razem z Uładzimirem Arłowem). W 1994 roku założył i odtąd prowadzi jako redaktor naczelny niezależne historyczne czasopismo naukowe "Biełaruski Histaryčny Ahlad".

Źródło: Hienadź Sahanowicz. Historia Białorusi od czasów najdawniejszych do końca XVIII wieku. Lublin, Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2002. @

Szybieka Zachar (Šybieka Zachar, Шыбека Захар), urodził się 30 lipca 1948 roku w wiosce Asinaŭka w okręgu witebskim. W 1972 roku ukończył studia na Wydziale Historycznym Białoruskiego Uniwersytetu Państwowego. Pracę doktorską obronił na tym Uniwersytecie w 1977 roku, a rozprawę habilitacyjną w 1998. W latach 1972-1974 pracował jako nauczyciel historii, następnie (1974-1991) jako pracownik naukowy Instytutu Historii Akademii Nauk Białoruskiej Socjalistycznej Republiki Radzieckiej. Od 1991 do 1998 roku był kierownikiem oddziału studiów białoruskich w Narodowym Naukowo-Edukacyjnym Ośrodku im. F.Skaryny. W1999 roku został dyrektorem Narodowego Muzeum Historii i Kultury Białorusi. Od 2000 roku jest profesorem w katedrze historii gospodarczej Białorusi i innych krajów na Państwowym Białoruskim Uniwersytecie Ekonomicznym. Jest także konsultantem naukowym Encyklopedii Białoruskiej im. Piatrusia Broŭki. Jego zainteresowania naukowe obejmują historię Mińska drugiej połowy XIX do początku XX wieku, miast Białorusi, dzieje miast białoruskich w łatach 1861-1904, białoruski ruch narodowy w XIX-XX wieku. Zachar Szybieka jest autorem następujących monografii: "Mińsk w końcu XIX - na początku XX w. Zarys historii rozwoju spoleczno-gospodarczego" (wydana po rosyjsku, Mińsk 1985), "Miasta Białorusi (lata 60. XIX - początek XX wieku)" (wydana po białorusku, Mińsk 1997). Jako współautor wydał także po rosyjsku (Mińsk 1990) i po białorusku (Mińsk 1994) monografię "Mińsk. Strony z życia przedrewolucyjnego miasta". Poza tym napisał ponad sto artykułów i recenzji publikowanych w pracach zbiorowych, czasopismach naukowych i gazetach na Białorusi i w innych krajach.

Źródło: Zachar Szybieka. Historia Białorusi: 1795-2000. Lublin, Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2002. @

Бёрнс Роберт (Burns Robert; 1759-1796), нарадзіўся 25.01.1759 года ў сям'і беднага селяніна ў вёсцы Элаўэй (графства Эйршыр, Шатландыя). Яго бацька не меў уласнай зямлі, арандуючы яе ў памешчыка. Ледзьве навучыўшыся чытаць і пісаць, малы Роберт мусіў дапамагаць бацьку ў цяжкай сялянскай працы. З дзіцячых год Роберт Бёрнс захапляўся народнай песняй. Шатландскія народныя балады ўзбагачалі яго ўяўленні. Адукацыю ён набываў самастойна, чытаючы ўсё, што траплялася пад руку.

Бёрнс доўгі час займаўся сялянскай працай, пасля служыў зборшчыкам мыта, а ў кароткія вольныя часіны нараджаліся спеўныя радкі, поўныя глыбокіх хвалюючых пачуццяў.

У 1786 годзе выйшаў першы Бёрнсаў зборнік пад назвай «Вершы, напісаныя галоўным чынам шатландскай гаворкай».

Галоўны лірычны герой песень Бёрнса - просты працавіты люд (верш «Сумленны фермер», «Найлепшы хлопец», «Песня лудзільшчыкаў» і інш.). Паэт верыць у несмяротную сілу свайго народа («Джон Ячмень», «Заклік Бруса да шатландцаў», «Чэсная беднасць»). Бёрнс непераўзыйдзены майстар гарэзлівых, гумарыстычных і сатырычных твораў (эпітафіі, вершы «Фіндлей», «Сяброўцы на вушка», «Скарга бітага мужа», «Ода да зубнога болю», паэма «Тэм О'Шэнтар», кантата «Вясёлыя жабракі»).

Магутная энергія, дасціпнасць у палеміцы і сіла аргументаў, багацце рытмаў і інтанацый, здзіўляючая гнуткасць і маляўнічасць народнай мовы - гэтыя характэрныя асаблівасці найлепшых Бёрнсавых твораў прынеслі яму сусветную вядомасць.

Памёр паэт 21.07.1796 года ў Дамфрызе.

Выбраныя творы Р.Бёрнса два разы выходзілі асобнымі выданнямі на беларускай мове ў перакладах Язэпа Семяжона («Шатландская слава», 1957, і «Вам слова, Джон Ячмень», 1982). Сярод іншых перакладчыкаў паасобных вершаў Бёрнса - Юрка Гаўрук і Галіна Дубянецкая.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Гётэ Ёган Вольфганг (Goethe Johann Wolfgang von; 1749-1832), нарадзіўся 28.08.1749 года ў Франкфурце-на-Майне. Яго бацька быў заможным чалавекам, доктарам права. Першапачатковую адукацыю Ёган Вольфганг атрымаў дома, пасля ён вывучаў юрыспрудэнцыю, медыцыну і літаратуру ва ўніверсітэтах Лейпцыга (1765-1768) і Страсбурга (1770-1771). У пачатку 1770-х гадоў Гётэ далучаецца да літаратурна-эстэтычнага руху «Буры і націску»: у гэты час узнікаюць яго першыя значныя творы - драмы «Гётц фон Бэрліхінген з жалезнай рукой» (1771), «Клавіга» (1774), раман «Пакуты маладога Вертэра» (1774), шэраг выдатных лірычных вершаў («Да Фрыдэрыкі», «Майская песня», «Ружа край дубровы», «Спатканне і ростань», «На возеры» і інш.). У 1775 годзе Гётэ наведвае Швейцарыю, а пасля, прыняўшы запрашэнне маладога герцага Карла-Аўгуста, пераязджае ў сталіцу Заксэн-Веймарскага герцагства горад Веймар, каб заняць пасаду першага міністра. На працягу наступнага дзесяцігоддзя ён стварае шмат новых твораў, з якіх найбольшую вядомасць здабудуць славутыя балады «Рыбак» (1778), «Альховы Цар» (1782), «Пясняр» (1783) і новыя шэдэўры лірычнай паэзіі «Другая начная песня вандроўніка» (1780), «Міньён» (каля 1783), «Арфіст» (1783) і іншыя. У 1786 годзе Гётэ, адклаўшы ўбок усе справы, выязджае на два гады ў Італію. Тут ён даводзіць да канца задуманыя і пачатыя раней драматычныя творы «Іфігенія ў Таўрыдзе», «Тарквата Таса» (1786-1788), «Эгмант» (1788). У гэты час канчаткова афармляецца літаратурнае крэда Гётэ, якое пазней даследчыкі назавуць веймарскім класіцызмам.

У 1790-ыя гады, зноў у Веймары, Гётэ працуе над сатырычнай паэмай «Райнэке Ліс» (1793), вялікім раманам «Годы вучобы Вільгельма Майстэра» (1796), эпічнай паэмай «Герман і Даратэя» (1798), новымі лірычнымі вершамі і баладамі («Шукальнік скарбаў», «Карыфская нявеста», «Бог і Баядэра», «Вучань чарадзея», «Штыль на моры», «Шчаслівае плаванне» і інш.). Пачатак 1800-х гадоў - час напружанай працы над першай часткай самага галоўнага твора Ёгана Вольфганга Гётэ трагедыі ў вершах «Фаўст» (ч.І выйшла ў 1808 годзе), пачатай паэтам яшчэ ў пачатку 1770-х гадоў. Другую частку гэтага шэдэўра сусветнай літаратуры Гётэ скончыў менш як за год да сваёй смерці - улетку 1831 года.

У першае і другое дзесяцігоддзі 19 стагоддзя Гётэ таксама стварае двухтомную аўтабіяграфічную эпапею «Паэзія і праўда» (1811-1812), цыкл вершаў на тэмы ўсходніх класікаў «Заходне-ўсходні дыван» (1819), працяг дылогіі пра Вільгельма Майстэра «Гады вандраванняў Вільгельма Майстэра» (1821, 1829).

Геніяльнасць Гётэ выявілася не толькі ў яго літаратурнай і філасофска-эстэтычнай дзейнасці: ён апублікаваў шэраг значных для свайго часу прац па геалогіі, мінералогіі, анатоміі і іншых прыродазнаўчых навуках.

Памёр Еган Вольфганг Гётэ 22.03.1832 года ў Веймары.

Шэраг твораў вялікага нямецкага паэта перакладзены на беларускую мову - «Фаўст» (Васіль Сёмуха), «Райнэке Ліс» (Віталь Вольскі), многія вершы (Алег Лойка, Юрка Гаўрук, Аляксей Зарыцкі, Васіль Сёмуха, Наталля Арсеннева, Фелікс Баторын, Лявон Баршчэўскі і інш.)

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова, створаная паводле загаду герцага вюртэмбергскага Карла-Яўгена, мела сумную славу з прычыны суровага рэжыму, які панаваў у ёй. Нягледзячы на гэта, яшчэ зусім малады Фрыдрых Шылер сур'ёзна зацікавіўся філасофіяй, эстэтыкай, гісторыяй, пачаў пісаць вершы і паэмы. Займаючыся апошні год у акадэміі, ён стварыў свой першы буйны твор - драму «Разбойнікі» (1781), увесь пафас якой быў накіраваны супраць тыранаў. Кожны новы драматычны твор: «Змова Фіескі ў Генуі» (1782), «Падступства і каханне» (1783) і асабліва «Дон Карлас» (1787) замацоўваюць за Шылерам славу «нямецкага Шэкспіра». У фармаванні творчай асобы Шылера таксама адбываецца пералом - ад юначых ідэалаў «Буры і націску» ён паступова пераходзіць да творчага метаду, які прынята называць веймарскім класіцызмам. У канцы 80-х - першай палове 90-х гадоў 18 стагоддя з'яўляецца шэраг гістарычных і філасофска-эстэтычных прац Фрыдрыха Шылера, адбываецца яго збліжэнне з Гётэ (Шылер ад 1787 года з перапынкамі таксама, як і Гётэ, жыве ў Веймары). У сярэдзіне 90-х гадоў узнікаюць цудоўныя Шылеравы балады - «Рукавічка», «Нырэц» («Кубак»), «Рыцар Тогенбург», «Зарука», «Івікавы жураўлі», «Палікратаў пярсцёнак» і іншыя.

Апошняе дзесяцігоддзе жыцця Фрыдрыха Шылера - гэта час, калі ён стварае новыя выдатныя драматычныя творы «Валенштэйн» (1797-1799), «Марыя Сцюарт» (1800), «Дзяўчына з Арлеана» (1801), «Мэсінская нявеста» (1803), «Вільгельм Тэль» (1804). Апошні твор выдатнага паэта і драматурга гістарычная драма «Дзімітрый», адной з дзейных асоб якога, дарэчы, з'яўляецца выдатны дзеяч нашай беларускай гісторыі Леў Сапега, застаецца няскончанай, бо 09.05.1805 года Шылерава сэрца спыняецца навекі.

Творчасць Фрыдрыха Шылера здаўна прыцягвала ўвагу беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Яго найлепшыя творы ўвасоблены па-беларуску Максімам Багдановічам, Піменам Панчанкам, Кузьмой Чорным, Васілём Сёмухам, Юркам Гаўруком, Алесем Дударом, іншымі паэтамі і перакладчыкамі.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Байран Джордж Ноэл Гордан (Byron George Gordon Noel; 1788-1824), нарадзіўся ў Лондане 22.01.1788 г. Ён належаў да старажытнага арыстакратычнага роду: у дзесяцігадовым узросце атрымаў у спадчыну тытул лорда, а ў 1809 годзе - месца ў Палаце Лордаў брытанскага парламента.

Атрымаўшы першапачатковае выхаванне ў Хэраў (1801-1805), ён паступіў у Кэмбрыджскі ўніверсітэт, дзе правучыўся да 1809 года. У гэты час ён стварыў свой першы паэтычны зборнік «Вольнаю часінаю» (1807). У 1809-1811 гадах Байран падарожнічае па Гішпаніі, Мальце, Албаніі, Грэцыі. У дарозе нараджаюцца першыя дзве песні паэмы «Паломніцтва Чайльд-Гарольда», якія выходзяць з друку ў 1812 годзе і прыносяць аўтару шырокую вядомасць. У гэтым самым годзе Байран выступае ў брытанскім парламенце з дзвюма прамовамі, у якіх ён становіцца на бок лудзітаў - людзей, якія ламалі фабрычныя станкі, каб не страціць працу, а таксама бароніць народ прыгнечанай Ірландыі.

У 1813-1816 гг. выходзяць рамантычныя паэмы «Гяур» (1813), «Карсар» (1814), «Лара» (1814), «Аблога Карынфа» (1816) і інш.

Зрабіўшыся аб'ектам цкавання з боку афіцыйнага брытанскага грамадства, Байран у 1816 годзе назаўсёды пакідае Англію, жыве ў Жэневе, а потым - у Італіі, у Мілане і Венецыі (1817-1820), Равэне і Пізе (1820-1821). Гэты час - вельмі плённы ў яго творчасці: з друку выходзяць паэмы «Шыльёнскі вязень» (1816), «Манфрэд» (1817), «Бела» (1818), дзве заключныя песні «Паломніцтва Чайльд-Гарольда» (1817-1818), цыкл вершаў «Стансы да Аўгусты» (1816) і інш. У Італіі Байран бярэ актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе карбанарыяў, якія мелі на мэце вызваленне сваёй радзімы ад аўстрыйскага прыгнёту. Матывы гэтай барацьбы адлюстраваны таксама ў паэме «Прароцтва Дантэ» (1819).

У апошні перыяд жыцця з-пад Байранавага пяра выходзяць новыя выдатныя творы - паэмы «Каін» (1822), «Бронзавы век» (1823) і сатырычны раман у вершах «Дон Жуан», які паэт не паспеў давесці да канца. У ліпені 1823 года ён накіраваўся ў Грэцыю, дзе са зброяй у руках змагаецца побач з грэцкімі паўстанцамі супраць турэцкіх прыгнятальнікаў. Тут, у вайсковым лагеры каля горада Місалунгі, ён памірае 19.04.1824 года.

Шмат якія творы Дж.Г.Байрана перакладзеныя на беларускую мову. Сярод перакладчыкаў - Уладзімір Дубоўка, Юрка Гаўрук, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Язэп Семяжон, Максім Лужанін і інш.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Шаміса Адэльберт (Chamisso Adelbert von; 1781-1838), літаратурнае імя Шарля-Луі-Адэлаіда дэ Шамісо, француза паходжаннем, які стаў выдатным нямецкім паэтам.

Нарадзіўся Адэльберт Шаміса 30.01.1781 года ў замку Банкур, які быў пабудаваны продкамі яго арыстакратаў-бацькоў на поўначы Францыі. У час Вялікай французскай рэвалюцыі сям'я яго бацькі, графа дэ Шамісо, апынулася ў Нямеччыне. Адэльберт Шаміса вучыўся ў Берліне, у французскай гімназіі, быў пажам пры двары каралевы Прусіі, у дваццаць гадоў даслужыўся да лейтэнанта прускай арміі, з якой ён сышоў у адстаўку ў 1806 годзе. Між тым першая спроба напісаць літаратурны твор на нямецкай мове была зроблена ім яшчэ за тры гады да гэтага, калі з'явіўся драматычны фрагмент «Фаўст». У канцы 1806 года Шаміса паехаў у Францыю і наведваў яе пасля некалькі разоў (у 1810, 1811-1812 гадах і г.д.). Знаёмства са славутымі нямецкімі літаратарамі Аўгустам Вільгельмам Шлегелем, Людвігам Уландам, французскай пісьменніцай Жэрменай дэ Сталь сур'ёзна паўплывала на фармаванне літаратурна-эстэтычных поглядаў. У 1814 годзе з'явіўся адзін з самых выдатных твораў нямецкай літаратуры таго часу, казачная аповесць Шамісы «Дзівосная гісторыя Петэра Шлеміля».

1810-я гады - таксама час моцнага захаплення Адэльберта Шамісы прыродазнаўчымі навукамі: у 1815 годзе ён сканчвае адпаведны курс у Берлінскім універсітэце і на тры гады адпраўляецца ў кругасветнае падарожжа ў якасці навуковага супрацоўніка на расейскім караблі «Рурык». Яго ўражанні з гэтай вандроўкі выкладзены ў кнізе «Падарожжа вакол свету» (1821).

У 1820-1830-я гады да Шамісы прыходзіць слава паэта-лірыка: якраз у гэты час з-пад яго пяра выходзяць найлепшыя паэтычныя творы: вершы, паэмы, пераклады з французскай паэта П.Ж.Беранжэ. З 1819 года Шаміса працуе ад'юнктам, а пазней навуковым кіраўніком гербарыя ў берлінскім батанічным садзе, з 1832 года быў адным з выдаўцоў літаратурна-мастацкага часопіса «Дойчэс Музэнальманах».

Памёр Адэльберт Шаміса 21.08.1838 года ў Берліне.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

По Эдгар Алан (Рое Edgar Allan; 1809-1849), нарадзіўся 19.01.1809 года ў сям'і актораў. Двухгадовым дзіцём страціў бацькоў і выхоўваўся ў сям'і багатага гандляра Джона Элана. Школьную адукацыю атрымаў у Лондане і Рычмандзе (1815-1825). Нядоўгі час вучыўся ў Вірджынскім універсітэце (1826) і ваеннай акадэміі ў Уэст-Пойнце (1831). У 1827 годзе ў Бостане сваім коштам выдаў ананімны зборнік вершаў «Тамерлан і іншыя вершы бостанца», а ў 1829 годзе ў Балтымары - яшчэ адзін зборнік, «Аль-Аараф. Тамерлан і малыя вершы». У гэты час ён служыў у артылерыі. У 30-я і 40-я гады Э.По працуе рэдактарам у пяці літаратурных часопісах. Выходзяць яго новыя кнігі - зборнік «Вершы» (1831), два тамы прозы «Гратэскі і арабескі» (1840), зборнік дэтэктыўных і фантастычных навел (1845), кніга паэзіі «Крумкач і іншыя вершы» (1845). Эдгар По таксама аўтар шэрагу тэарэтычных прац: «Філасофія творчасці» (1846), «Навелістыка Натаніэла Готарна» (1846), «Паэтычны прынцып» (1848-1849).

Апошнія гады жыцця Э.А.По былі гадамі пастаянных пераездаў, хваробы, дэпрэсіі. Ён памёр 07.10.1849 года ў Балтыморы.

Вершы Э.А.По вядомыя беларускаму чытачу па перакладах Алега Мінкіна, прозу перакладаў Уладзімір Шчасны.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Гейнэ Генрых (Гайнэ Гайнрых; Heine Heinrich; 1797-1856), нарадзіўся 13.12.1797 года ў г. Дзюсельдорфе на Рэйне. Пасля заканчэння мясцовага ліцэя і камерцыйнай школы ў Франкфурце-на-Майне вывучаў юрыспрудэнцыю, філасофію і літаратуру ва ўніверсітэтах Бона, Гётынгена і Берліна. Лірычныя вершы Гейнэ пачалі з'яўляцца ў друку з 1816 года, першы зборнік яго паэзіі («Вершы Гейнэ») датуецца 1822 годам, але галоўны вынік першага перыяду яго творчасці - зборнік «Кніга песень» (1827). Гэтая кніга, якая трывала ўвайшла ў залаты фонд сусветнай паэзіі, складалася з лірычных вершаў, аб'яднаных у пяць цыклаў: «Маладыя пакуты», «Лірычнае інтэрмецца», «Зноў на радзіме», «З падарожжа на Гарц» і «Паўночнае мора». Літаратурна-эстэтычныя погляды Гейнэ гэтага часу выкладзены жывой і дасціпнай мовай у кнігах «Падарожжа на Гарц» (1826), «Ідэі», «Кніга Лё Гран» (1827), «Падарожныя карціны» (1831). У другой палове 20-х гадоў Гейнэ шмат вандруе па Нямеччыне (Гамбург, Нордэрнэй, Берлін, Патсдам, Мюнхен) і Італіі, а таксама ў 1831 годзе, пад націскам рэакцыйных сіл, незадаволеных вальналюбным пафасам яго твораў, перасяляецца ў Парыж, дзе праводзіць рэшту свайго жыцця. Тут выходзяць яго навукова-публіцыстычныя працы «Французскія рэаліі» (1833), «Да гісторыі рэлігіі і філасофіі ў Нямеччыне» (1834), «Рамантычная школа» (1836). У гэты час асабліва прыкметныя робяцца палітычныя тэндэнцыі ў развіцці паэтычнай творчасці Гейнэ, якія знаходзяць сваё найбольш выразнае ўвасабленне ў вершаваным эпасе «Ата Троль. Сон летняе начы» (1843), «Германія. Зімовая казка» (1843), «Новыя вершы» (1844). З пазіцый сталага чалавека, якому даступныя шмат якія таямніцы чалавечай душы, выступае лірычны герой апошніх двух паэтычных зборнікаў Генрыха Гейнэ - «Раманцэра» (1851) і «Вершы 1853 і 1854 гадоў». Своеасаблівым палітычным запаветам паэта з'явіліся «Лютэцыя. Нататкі пра палітыку, мастацтва і народнае жыццё» (1854). З 1848 года паэт цяжка хварэў і быў прыкаваны да ложка. Яго сэрца перастала біцца 17.02.1856 года.

Шмат паэтычных твораў Генрыха Гейнэ перакладзена на беларускую мову. Сярод перакладчыкаў - Максім Багдановіч, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Юрка Гаўрук, Аркадзь Мардвілка, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Аляксей Зарыцкі, Іосіф Сіманоўскі, Язэп Семяжон, Рыгор Барадулін, Фелікс Баторын, Лявон Баршчэўскі, Юры Кісялеўскі і інш.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Мерымэ Праспэр (Mérimée Prosper; 1803-1870), нарадзіўся 28.09.1803 года ў Парыжы, у сям'і мастака, аднаго з кіраўнікоў школы вытанчаных мастацтваў. Пасля заканчэння ліцэя вучыўся на юрыдычным факультэце Парыжскага ўніверсітэта, які скончыў у 1823 годзе. Першы літаратурны твор - драму «Кромвель» - напісаў у 1822 годзе.

Вядомасць Праспэру Мерымэ прынёс зборнік аднаактавых п'ес «Тэатр Клары Газуль» (1825). Праз два гады з друку выйшаў зборнік празаічных балад, вытрыманых у стылі твораў паўднёваславянскага фальклору «Гузла. Зборнік ілірыйскіх песень». Пасля гэтага адзін за адным з'яўляюцца яго наступныя творы - гістарычная трагедыя «Жакерыя» (1828), гістарычны раман «Хроніка панавання Карла IX» (1829), зборнік навел «Мазаіка» (1832). У 1831 годзе Мерымэ займае пасаду дзяржаўнага інспектара Камісіі гістарычных помнікаў: у гэтай якасці ён наведвае Францыю, Нідэрланды, шэраг паўднёваэўрапейскіх краін. З 1844 года ён - сябра Французскай Акадэміі.

Творчы даробак позняга Мерымэ не надта вялікі, але ён мае высокую мастацкую вартасць. 30-60-ыя гады 19 стагоддзя - час напісання «Гістарычных і літаратурных партрэтаў» (1834), навел «Венера Ільская» (1837), «Каламбо» (1840), «Абат Абэн» (1846), «Блакітны пакой» (1866), «Локіс» (1869), аповесцяў «Арсэн Гіё» (1844), «Кармэн» (1845), гістарычных нарысаў «Змова Катыліны», «Гісторыя дона Пэдра I», «Ілжэдзмітрый», «Гісторыя панавання Пятра Вялікага» (апублікавана ў 1855 г.), шэрагу перакладаў з А.Пушкіна, М.Гогаля, І.Тургенева і інш.

Памёр Праспэр Мерымэ 23.09.1870 года ў Кане.

На беларускую мову творы П.Мерымэ перакладалі А.Істомін, С.Шупа, В.Вольскі, Н.Мацяш, З.Жук і інш.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Шаўчэнка Тарас (Шевченко Тарас; 1814-1861), нарадзіўся 09.03.1814 года ў в. Морынцы Кіеўскай губерні, у сям'і прыгоннага селяніна. У адзінаццаць год застаўся без бацькі і маці, служыў дваравым у памешчыка П.В.Энгельгарта, жыў пры ім у Вільні, пасля - у Пецярбургу. У 1838 годзе атрымаў магчымасць вучыцца ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, у гэтым самым годзе пры дапамозе расейскіх дзеячоў культуры быў выкуплены з прыгону. Вучоба ў Пецярбургу доўжылася па 1845 год. Наступныя два гады Шаўчэнка працаваў у Кіеўскай археаграфічнай камісіі. У 1847 годзе быў арыштаваны за сувязь з нелегальнымі антыцарскімі гурткамі і сасланы ў салдаты на Паўднёвы Ўрал, пасля - на Мангышлак.

Першыя вершы Т.Шаўчэнка напісаў каля 1836 года, а ў 1840 г. выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Кабзар». Праз чатыры гады быў апублікаваны «Чыгірынскі Кабзар». Шаўчэнка некалькі разоў бываў у Беларусі, быў знаёмы з Янам Баршчэўскім, Рамуальдам Друцкім-Падбярэзскім, сустракаўся з В.Каліноўскім, братам Кастуся Каліноўскага. У другой палове 40-х - першай палове 50-х гадоў напісаў шэраг паэм («Сон», «Каўказ», «Наймічка», «Ерэтык»), цыклаў вершаў («Тры леты», «У каземаце»), аповесцяў і апавяданняў, некаторыя з якіх напісаныя па-расейску («Музыкант», «Двайняты», «Мастак» і інш.). Выявіў сябе таксама майстрам партрэту, гістарычных і жанравых кампазіцый, ілюстрацый, афортаў, гравюр. З 1857 года зноў жыў у Пецярбургу, пад наглядам паліцыі. За свае працы ў галіне гравюры ў 1870 годзе атрымаў званне акадэміка.

Памёр вялікі ўкраінскі паэт 26.02(10.03).1861 года ў Пецярбургу.

На беларускую мову творы Тараса Шаўчэнкі перакладалі Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Аркадзь Куляшоў, Васіль Зуёнак і іншыя.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Прус Баляслаў (Prus Bolesław; сапраўднае імя - Аляксандар Главацкі; 1847-1912), нарадзіўся 20.08.1847 года ў Грубяшоўскім павеце ў сям'і збяднелага шляхціца. Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 годзе ўцёк да ўдзельнікаў паўстання. Быў паранены, пасля арыштаваны; у выніку зноў вярнуўся працягваць вучобу ў ліцэі. Пасля яго заканчэння Б.Прус паступіў на фізіка-матэматычнае аддзяленне Галоўнай школы ў Варшаве, якое пакінуў у 1870 годзе з прычыны матэрыяльнай нястачы. Працаваў хатнім настаўнікам, рабочым, дзяржаўным чыноўнікам; з 1872 года пачалася яго журналісцкая дзейнасць у тагачасных выданнях - «Ніве», «Хатнім апекуне», «Кур'еры Варшаўскім». У 1874 годзе з'яўляюцца першыя апавяданні Пруса «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», потым - раманы «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). На пачатку 80-х гадоў ён стварае свае найлепшыя кароткія апавяданні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (зборнік «Першыя апавяданні», 1881). У 1885 годзе была надрукаваная яго аповесць «Фарпост», а ў 1889 годзе - яго буйны празаічны твор, раман «Лялька». Не засталося незаўважаным з'яўленне яго наступнага рамана «Эмансіпанткі» (1893), а сусветную славу Баляславу Прусу прынёс яго гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця пісьменнік працаваў над раманамі «Дзеці» (выйшаў у 1909 годзе) і «Перамены», які застаўся няскончаны.

Памёр Баляслаў Прус 19.05.1912 года ў Варшаве.

На беларускую мову яго творы перакладалі Я.Брыль і М.Чарнецкі.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Уайлд Оскар (Wilde Oscar; 1854-1900), нарадзіўся 16.10.1854 года ў Дубліне ў сям'і вядомага ў Ірландыі доктара-акуліста. Вучыўся ў прыватнай ірландскай школе, пасля - у каледжах Дубліна і Оксфарда (1871-1878). Быў у паездках у Італіі, Грэцыі, ЗША. У 1880г. напісаў першы значны твор - камедыю «Вера, або Нігілісты». У 1881 г. з друку выйшаў зборнік «Вершы», праз два гады - трагедыя «Графіня Падуанская». Наступныя этапы яго творчага шляху - вострасюжэтныя аповесці «Прывід з Кентэрберы» (1887) і «Злачынства лорда Артура Сэвіла», «Шчаслівы Прынц і іншыя казкі» (1888) і, нарэшце, раман, які набыў сусветную вядомасць, «Партрэт Дарыяна Грэя» (1891). З эстэтычнай канцэпцыяй гэтага рамана цесна звязаны праграмныя крытыка-тэарэтычныя эцюды, якія выйшлі ў зборніку «Задумы» (1891). Неўзабаве з'яўляюцца і найлепшыя ўайлдаўскія п'есы «Веер ледзі Ўіндэрмэр» (1892), «Саламея» (1893), «Нязначная жанчына» (1893), «Ідэальны муж» (1895), «Як важна быць сур'ёзным» (1895). Два самыя значныя творы апошніх гадоў яго жыцця - «Балада Рэдынгскай турмы» (1898) і турэмная споведзь «De Profundis» (апублікаваная пасмяротна, 1905).

Оскар Уайлд мусіў у 1898 годзе пакінуць сваю радзіму і памёр у Парыжы 30.11.1900 года.

Першыя пераклады твораў Уайлда на беларускую мову, зробленыя Дзядзькам Прануком (Францішкам Умястоўскім), з'явіліся яшчэ ў 1909 годзе на старонках «Нашай Нівы». Пазней творы Оскара Ўайлда перакладалі Міхась Дуброўскі, Ірына Сляповіч (Ідэльчык) і іншыя.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Эмінэску Міхай (Eminescu Mihai; Эміновіч; 1850-1889), нарадзіўся 15.01.1850 года ў Іпатэштах (Малдова) ў сям'і дробнага памешчыка. Вучыўся ў Чарнавіцкай нямецкай гімназіі (да 1865 г.), Венскім і Берлінскім універсітэтах (1869-1874). Першыя вершы Эмінэску былі апублікаваныя ў 1866 годзе. У 1871 годзе з'яўляецца яго паэма «Панарама марнай мітусні», пасля гэтага - празаічныя творы «Бедны Дыяніс» (1872), «Чэзара» (1876), паэмы-казкі «Кэлін» (1876), «Гісторыя лесу» (1878), паэма «Пісьмы I-V» (1881-882), шэраг лірычных вершаў.

З 1874 па 1877 г. М.Эмінэску працуе ў Ясах настаўнікам гімназіі, бібліятэкарам, школьным інспектарам, потым пераязджае ў Бухарэст, дзе рэдагуе газету «Тымпул» («Час»).

У 80-я гады ён стварае новыя паэтычныя творы - вершы, кароткія паэмы. Галоўным яго творам справядліва лічыцца лірычная паэма «Лучафэрул» (1883).

Памёр Міхай Эмінэску 15.06.1889 года ў Бухарэсце, пакінуўшы пасля сябе нямала няскончаных твораў. Шмат якія вершы, а таксама аповесць «Бясплённы геній» былі апублікаваныя пасля яго смерці.

На беларускую мову асобныя творы М.Эмінэску пераклалі Р.Барадулін, К.Камейша, Т.Бондар, С.Шушкевіч, М.Федзюковіч.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Мапасан Гі дэ (Maupassant Guy de; 1850-1893), нарадзіўся 05.08.1850 года ў Мірамнілі (Нармандыя) у сям'і нашчадка старога збяднелага дваранскага роду; яго бацька ў гэты час працаваў падаткавым інспектарам. Гі дэ Мапасан вучыўся ў духоўнай семінарыі горада Івэто, пасля - у Руанскім ліцэі. У час французска-прускай вайны знаходзіўся ў войску. Кароткую прозу пачаў пісаць у 70-х гадах; пасля апублікавання «Пампушкі» (1880) цалкам пераключыўся на літаратурную дзейнасць: да канца свайго нядоўгага жыцця ён напісаў шэсць раманаў, каля трохсот навел, некалькі п'ес, дарожных дзённікаў. Шырокую вядомасць атрымалі раманы Мапасана «Жыццё» (1883), «Бэль-Амі» («Пане Каханку», 1885), «Монт-Арыёль» (1887), «П'ер і Жан» (1888), «Наша сэрца» (1890), зборнікі навел «Дом Тэлье» (1881), «Мадэмуазэль Фіфі» (1883), «Міс Гэрыет» (1884), «Сёстры Рандалі» (1884), «Івэта» (1884), «Казкі дня і ночы» (1885), «Туан» (1886), «Маленькая Рок» (1886), «З левай рукі» (1889), «Бескарысная прыгажосць» (1890) і іншыя.

З сярэдзіны васьмідзесятых гадоў Мапасан шмат хварэў, а ў канцы 1891 года дайшоў да стану вар'яцтва.

Памёр 07.07.1893 года ў Пасі.

Сярод перакладчыкаў твораў Гі дэ Мапасана на беларускую мову - Н.Мацяш, С.Шупа, С.Мурашка, А.Істомін, З.Колас, А.Якімовіч.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Райніс Яніс (Rainis Jānis; сапраўднае прозвішча - Пліекшанс; 1865-1929), нарадзіўся 11.09.1865 года на хутары Варславаны Курляндскай губерніі ў сям'і селяніна-арандатара. Пасля заканчэння гімназіі ў 1884 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Скончыў гэты факультэт у 1888 годзе і некалькі гадоў займаўся юрыдычнай практыкай у Вільні і Елгаве. Першыя вершы Я.Райніса з'явіліся ў друку ў 1887 годзе. З 1891 па 1895 год ён рэдагаваў часопіс «Дыенас лапа», які выходзіў у Рызе. За падпольную рэвалюцыйную работу пераследваўся царскімі ўладамі: у 1897-1903 гг. знаходзіўся ў высылцы на Пскоўшчыне, у 1905 годзе мусіў выехаць на эміграцыю ў Швейцарыю, дзе пражыў да 1920 года. У гэты перыяд з-пад яго пяра выйшлі зборнікі вершаў «Далёкія водгукі ў сінім вечары» (1903), «Пасеў буры» (1905), «Новая сіла» (1907), «Тыя, што не забываюць» (1911), «Канец і пачатак» (1912), «Вітаю цябе, вольная Латвія!» (1919), п'есы, драматычныя і філасофскія паэмы «Напалову ідэаліст» (1904), «Агонь і ноч» (1905), «Ave, sol!» (1910), «Ветрык, вей!» (1913), «Язэп і яго браты» (1920). У 1920-я гады Яніс Райніс - дэпутат парламента, міністр асветы Латвіі. У яго творчым даробку п'есы «Груган» (1921), «Гуляў я, скакаў» (1921), «Ілья Мурамец» (1928), зборнік вершаў «Хатняя муза» (1923), літаратурныя мемуары «Кастаньёла» (1928).

Яніс Райніс выяўляў вялікую цікавасць да беларускай культуры, добра валодаў беларускай мовай. У 1922 годзе ён быў абраны ганаровым сябрам культурна-асветнага таварыства беларусаў у Латвіі «Бацькаўшчына», у 1926 годзе выступаў у Мінску на акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, прысутнічаў на адкрыцці Другога беларускага тэатра (цяпер - тэатр імя Якуба Коласа) ў Віцебску.

Памёр Яніс Райніс 12.09.1929 года ў Маярах.

Сярод перакладчыкаў твораў Яніса Райніса на беларускую мову - П.Масальскі, В.Сёмуха, С.Панізнік, Р.Барадулін, С.Дзяргай, Я.Дыла, Н.Гілевіч, А.Вольскі, К.Езавітаў, С.Грахоўскі і іншыя.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Лондан Джэк (London Jack; сапраўднае імя - Джон Грыфіт Лондан; 1876-1916), нарадзіўся 12.01.1876 года ў Сан-Францыска ў беднай сям'і. З дзіцячых гадоў працаваў прадаўцом газет, потым рабочым кансервавай фабрыкі, «вустрычным піратам», быў матросам, пэўны час валацужнічаў. У 1893 годзе ў адной з сан-францысцкіх газет з'явілася яго першае апавяданне «Тайфун каля берагоў Японіі».

У 1896 годзе Джэк Лондан паступіў у Каліфарнійскі ўніверсітэт, але мусіў пакінуць вучобу, бо не меў патрэбных на яе сродкаў. Працаваў у пральні, пасля паехаў на Аляску, дзе працаваў на здабычы золата. З канца 90-х гадоў браў удзел у сацыялістычным руху, у 1901-1916 гг. быў сябрам амерыканскай сацыялістычный партыі. Літаратурную вядомасць Джэку Лондану прынёс зборнік паўночных апавяданняў «Сын ваўка» (1900), за якім выйшлі наступныя - «Бог яго бацькоў» (1901), «Дзеці мароза» (1902), «Кліч продкаў» (1903). Пэўны час ён працуе рэпарцёрам у Карэі і Мексіцы. З друку выходзяць новыя раманы і аповесці пісьменніка «Марскі воўк» (1904), «Апавяданні пра рыбацкі патруль» (1905), «Белы Ікол» (1906), «Чыгунка» (1907), «Жалезная пятка» (1908), «Марцін Ідэн» (1909), «Смоўк Бэлью» (1912), «Джон Ячмень» (1913), «Месяцовая даліна» (1913), «Пунсовая чума» (1915) і шмат якія іншыя. Вядомая таксама яго рэвалюцыйная публіцыстыка (зборнік «Вайна класаў», 1905, «Рэвалюцыя і другія артыкулы», 1910).

Памёр (магчыма, скончыўшы жыццё самагубствам) Джэк Лондан 22.11.1916 года ў Глен Элене (штат Каліфорнія).

На беларускую мову творы Джэка Лондана перакладалі А.Мардвілка, І.Сляповіч (Ідэльчык), Ул.Чаркас, Я.Пфляўмбаўм, М.Стагановіч і іншыя.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Туглас Фрыдэберт (Tuglas Friedebert; да 1923 года - Ф.Міхкельсан; 1886-1971), нарадзіўся 02.03.1886 года на мысе Ах'я ў Тартускім павеце ў сям'і цесляра. Вучыўся ў Тартускай гарадской школе і гімназіі (1901-1905). У гэты час пачаў сваю літаратурную дзейнасць. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 года быў арыштаваны, а з восені 1906 года да сакавіка 1917 года жыў у эміграцыі (Фінляндыя, Францыя, іншыя краіны Заходняй Эўропы). Вершы і навелы гэтага перыяду творчасці Ф.Тугласа ўвайшлі ў яго кнігі «Удваіх» (1908), «Пясочны гадзіннік» (1913), «Вечаровае неба» (1913), «Лёс» (1917). У 1915 годзе выйшаў яго першы раман «Фелікс Ормусан». Пасля вяртання ў Эстонію Ф.Туглас актыўна ўдзельнічае ў пісьменніцкім жыцці, з 1923 па 1926 год рэдагуе часопіс «Ломінг» («Творчасць»). З друку выходзяць новыя зборнікі навел «Дух прыгнёту» (1920), «Вандраванне душ» (1925), дарожныя нататкі «Падарожжа ў Паўночную Афрыку» (тры тамы, 1928-1930), гісторыка-літаратурныя працы «Юхан Ліў» (1927), «Эстонскае літаратурнае таварыства» (1932), шэраг эсэ і артыкулаў. У 1937 годзе Ф.Туглас публікуе раман «Малы Ілімар», напісаны па ўспамінах свайго маленства. У 1946 годзе ён атрымаў званне народнага пісьменніка Эстоніі, быў выбраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук ЭССР, але за пасляваенны перыяд ім былі напісаныя ўсяго некалькі навел, апублікаваныя дзённікавыя нататкі пра літаратуру і мастацтва «Маргіналіі» (1966).

Фрыдэберт Туглас памёр 15.04.1971 года ў Таліне.

На беларускую мову творы Ф.Тугласа перакладалі Ян Скрыган і Сяргей Шупа.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995. @

Сэнт-Экзюперы Антуан дэ (Saint-Exupery Antoine de; 1900-1944), нарадзіўся 29.06.1900 года ў збяднелай нармандскай арыстакратычнай сям'і. Вучыўся ў езуіцкім каледжы, пасля - у рэлігійных каледжах у Ле Мане і Фрыбуры. У 1919-1921 гадах Экзюперы займаўся на архітэктурным аддзяленні Акадэміі мастацтваў у Парыжы. З 1921 года спачатку служыць у вайсковай, пасля працуе ў грамадзянскай авіяцыі. У 1926 годзе з друку выходзіць яго першая навела «Лётчык». З 1927 года ён працуе ў розных авіякампаніях Тулузы, Рыа дэ Ора (Заходняя Афрыка), Буэнас-Айрэса, сам робіць шмат палётаў. У 1930 годзе выходзіць яго раман «Паўднёвы кур'ер», а праз год - раман «Начны палёт». Паралельна Экзюперы займаецца журналісцкай дзейнасцю. У 1936-1937 гадах ён знаходзіцца ў Гішпаніі, пасля публікуе свае ваенныя дзённікі. У 1939 годзе з'яўляецца яшчэ адзін яго раман - «Планета людзей». Дэмабілізаваны пасля паражэння Францыі ад гітлераўскай Германіі ў 1940 годзе, ён эмігрыруе ў Нью-Ёрк, дзе публікуе раман «Ваенны лётчык» (1942), казку-прыпавесць «Маленькі прынц» і «Ліст да заложніка». У канцы 1943 года Экзюперы едзе ў Паўночную Афрыку, каб узяць удзел у змаганні войскаў французскага Супраціўлення. Ён загінуў у час баявога вылету 31.07.1944 года, за тры тыдні да вызвалення Францыі ад нямецкіх захопнікаў. Пасля яго засталася няскончанай кніга роздуму пра чалавека і рэлігію «Цытадэль» (апублікавана ў 1948 годзе).

Асноўныя творы Антуана дэ Сэнт-Экзюперы перакладзеныя на беларускую мову Нінай Мацяш і Эдзі Агняцвет.

Крыніца: Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Менск, 1995.