##ShortTitle: Старабеларускі лексікон ##LongTitle: Старабеларускі лексікон ##FrontpageTitle: Старабеларускі лексікон ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##ArticleLang: ru ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997. ISBN 985-6007-39-9
Укладальнікі: Прыгодзіч Мікалай, Ціванова Галіна

Старабеларуская безэквівалентная лексіка заўсёды прываблівала і прываблівае ўдумлівага беларускага чытача. Асабліва заяскравіла яна ўсімі яхантамі ў перакладзе на сучасную беларускую літаратурную мову. Багатыя сінанімічныя рады і фразеалагізмы гожа аздабляюць тытанічную працу навукоўцаў. Слоўнік такога характару ў Беларусі выдаецца ўпершыню. Цалкам захаваныя стыль і тэрміналагічныя асаблівасці аўтараў. Для настаўнікаў, навуковых работнікаў. Будзе карысны студэнтам, вучням.
##HTMLDescription_END @абакукъ — волат @абатиса — ігумення @абдыкацыя — адрачэнне ад прастола @абецадло — алфавіт @абие прысл. — зноў, адразу ж, неадкладна @абнекгация — адмаўленне @або зл. — ці, або, або - або, а таксама бо, таму што @абовем зл. — бо, таму што @аболи
I зл. ці, або, або - або
II часц. хіба @абсентоватися — адсутнічаць, не з'яўляцца @абсолюция — адпушчэнне грахоў @абъюрата — уступка якой-н. рэчы @абымъ (абысмо, абысмы, абысте, абысь, абысьмо, абысьмы, абысьте, абыхмо, абыхмы, абыхомъ, абыхъ, абысьмо) зл. — (таксама ў спалучэнні з формамі аорыста дзеяслова быти) каб @авасакгъ — прадстаўнік старажытнага азіяцкага народа @авва — служка культу @августинъ — манах каталіцкага ордэна святога Аўгустына @авдиторство — калегія царкоўнага суда @авдиторъ — сябра царкоўнага суда @авидже прысл. — аднак @авизовати — паведамляць, даносіць @авизия — паведамленне, данясенне @авксимитъ — прадстаўнік старажытнага арабскага народа @авкцыя — прырост, павелічэнне падатку @автентикъ — арыгінал @автентице прысл. — пераканаўча, згодна з арыгіналам @автушка — тасьма @агаранинъ — мусульманін @агариконъ — драўляны грыб як сродак лячэння хвароб @агитоватися звар. — разглядацца на судзе @агиязма — вада, асвячоная царквой напярэдадні Вадохрышча @агрестъ — гатунак віна @адали (адли) часц. — хіба, ці, няўжо @адамантъ — алмаз @адамашка (одамашокъ) — шаўковая тканіна з Дамаска @адамитъ — сябра рэлігійнай секты, якая пад выглядам вяртання да нявіннасці першабытных людзей распаўсюджвала распусту @адаръ (вадаръ) — старажытная юдэйская назва сакавіка @адвентъ — калядны пост @адверсаръ — праціўнік, апанент @адгерентъ — саўдзельнік, памочнік @адникъ (адовникъ) — грэшнік, які пасля смерці павінен трапіць у пекла (ад) @адъ — пекла, магіла, падземнае царства @аентъ — агент, павераны @аеръ — паветра @ажбы зл. — каб, калі б, да таго часу пакуль @аже
I зл. калі, што, а, пакуль, да таго часу пакуль, таму што
II часц. аж, і вось, няхай, толькі @ажебы зл. — каб @ажно
I зл. што, але
II часц. ажно, і вось @ажо
I зл. што, калі
II часц. аж @ажъ
I зл. калі, што, аж, ажно, пакуль, а, і, дык, бо
II часц. нават, аж, хаця, толькі @аза часц. — хіба, ці, няўжо @азабы часц. — тое, што і аза @азажбы часц. — хіба, няўжо, ці @азаже (азажъ) часц. — хіба, ці, няўжо @азали часц. — хіба, няўжо, ці @азалибы часц. — ці ж @академикъ — студэнт езуіцкай навучальнай установы @аквавита — гарэлка @акгнусокъ — крыжык з фігурай ягняці @акгравовати — прыгнятаць, абцяжарваць @аки зл. — як, нібы @акинтовый — яхантавы, колеру яханту @акинфъ — каштоўны камень яхант @акиянинъ — прадстаўнік старажытнага блізкаўсходняга народа @акколитъ — царкоўны прыслужнік @ако зл. — як @акравокъ — абрэзак @акрида
I род ядомай саранчы
II трава @актоватися звар. — разглядацца на судзе @акторатъ — судовы іск @акторка — ісціца @акторство — права на скаргу ў суд @акцыкацыя — занясенне дакумента ў актавую кнігу @акцептовати — прызнаваць, пацвярджаць @акцесия — прыбытак, даход @акцесорыя — неканчатковае рашэнне справы на судзе @акцесъ — захоп, далучэнне @акцыя — судовы працэс @акцыза — падатак @аламъ — наплечнік @аланъ — прадстаўнік старажытнага сармацкага племені @албанъ — прадстаўнік старажытнага азіяцкага племені @албинъ — албанец @албогатъ — каштоўны камень @алболи зл. — ці, або @алекгацыя — довад, доказ @алеманъ — прадстаўнік старажытнага сармацкага племені @алембикъ — апарат для перагонкі вадкасцей @алеть зл. — аднак, але @алефбетъ — алфавіт @алефъ — першая літара жыдоўскага алфавіта @алиасъ зл. — інакш, або @алижъ
I зл. але, аднак, пакуль
II часц. аж, нават @алить зл. — а, але, аднак @алкамфоръ — камфоравае дрэва @алкионъ (галкионъ) — марская птушка зімародак @алкоранъ — Каран (свяшчэнная кніга мусульман) @алое — альяс (расліна) @алтария — пасада памочніка ксяндза @алтембасовый — парчовы @алтынъ — манета вартасцю ў 3 капейкі @алфавитарь — буквар @алчба — пост, абмежаванне ў ежы @алчити — жадаць, імкнуцца да чаго-н. @алчный — галодны @альба — белая рыза каталіцкіх манахаў @алькеръ — бакавы пакой @альтэрнатымъ прысл. — па чарзе @алякантъ — гатунак віна @алясъ — алешнік @амазонитъ — жыхар легендарнай краіны Амазоніі @амаилъ — ладанка @амаликитъ — прадстаўнік старажытнага арабскага племені @амарханка — гатунак тканіны @амвросъ — каштоўны камень @амонитъ — прадстаўнік старажытнага племені аманітаў @аморейчикъ — прадстаўнік старажытнага блізкаўсходняга племені @амплификовати незак. — перабольшваць @ангеликъ — прадстаўнік візантыйскай дынастыі Ангелаў @англий — ангелец @андрогинъ — прадстаўнік выдуманага племені @анижли зл. — чым, але, перш чым @аникгды — ніколі @анимушъ — характар, нораў @анишъ — насенне анісу @анкгария — від прымусовага адработку @анкгель — упрыгажэнне на поясе @анкгеннинъ — ланцужок @аннотация — заўвага, прыпіска @ано
I зл. а, але, што, бо
II часц. ажно @антвасикъ — умывальнік @антедата — папярэдняя дата @антепендия — пярэдняя заслона алтара @антецесоръ — папярэднік, продак @антиграфонъ — спосаб пісьма, пры якім літары размяшчаліся справа налева @антимисъ — пасвячоны абрус, якім засцілаюць алтар у царкве @антифонъ — верш з псалмоў, якія спяваюцца пры набажэнстве папераменна на абодвух клірасах @антиквитусъ прысл. — спрадвеку @ануфагъ — назва міфічнай народнасці @анфраксъ — каштоўны камень рубін @апараментъ — касцельныя рэчы @апарат
1. царкоўны рэквізіт;
2. амуніцыя;
3. знакі каралеўскай улады @апеляцыя
1. апеляцыя;
2. назва, найменне @апертура — ускрыццё нарыва @апликованье — падрыхтоўка @апографонъ — спіс, копія @апокрисисъ — адказ, водпаведзь @аполинаристъ — сябра секты апалінарыстаў @апоплексия — апаплексія (хвароба) @апостазия — адступніцтва @апостата (апостатъ) — адступнік @апракосъ — царкоўная кніга (евангелле ці апостал), у якой чытанні размяшчаюцца па парадку святочных дзён @апрегенсия — уласнасць @апробата (апробация) — згода, адабрэнне, дазвол @арамчикъ — жыхар старажытнай краіны Арамеі @арасимъ — каштоўны камень @арафийчик (арафитчик, арахитейчик) — прадстаўнік старажытнай азіяцкай народнасці @арбиторъ — пасрэднік @аргиръ — прадстаўнік старажытнай азіяцкай народнасці @аргишъ
1. абоз;
2. гандлёвая пошліна @ареопагитъ — сябра вярхоўнага суда ў старажытных Афінах @ареопагъ — вярхоўны суд у старажытных Афінах @аретисъ — каштоўны камень @ариесъ — назва планеты Марс @аримасть — прадстаўнік міфічнага народа @ариянинъ — паслядоўнік секты Арыя @арка
1. ківот;
2. каўчэг @аркабузъ — пішчаль (ружжо) @аркадъ — жыхар краіны Аркадзіі @армария — шафа @армата
1. армада;
2. гармата;
3. артылерыя;
4. зброя, узбраенне @арморыкъ — жыхар краіны Арморыкі (кельцкая назва паўночна-заходняй Галіі) @аронатика — арнаментальнае пісьмо, старажытная вязь @артирия — артэрыя @артыкулъ
I
1. артыкул, раздзел, параграф;
2. збор палажэнняў, статут
II догма @архетипонъ (архетипъ) — арыгінал @архибунтовникъ — галоўны бунтаўшчык, завадатар @архидьяконъ — ганаровы тытул старшага сярод дыяканаў @архикняжа (архикнязь) — вялікі князь @архипастыръ — вышэйшая духоўная асоба, старшы сярод пастыраў (патрыярх, мітрапаліт, епіскап) @архистратигъ — старшы над анёльскім воінствам (рэл.) @архитектонъ — галоўны дойлід, будаўнічы, цясляр @аршинъ — мера даўжыні, роўная прыблізна 0,71 м @асекурация — пасведчанне на льготы, распіска @аскитисъ — аскет @аспа (аспра, аспроля) — дробная сярэбраная манета @аспида (аспидъ)
1. ядавітая змяя, аспід;
2. міфічная істота, дракон @асписъ (ясписъ) — мінерал аспід @ассерция — аб'яўленне каго-небудзь вольным @ассесория — нарада засядацеляў @ассистэнцыя — сумеснае знаходжанне, суправаджэнне @астромъ — прадстаўнік міфічнай народнасці @асуръ — асірыец @асигнацыя — дакумент на атрыманне грошай ці маёмасці @ато (атоли) зл. — аднак @атраменть — чарніла @афектацыя
1. пераўвелічэнне;
2. жаданне, патрабаванне @афионъ — опіум @ахайчыкъ — ахеец @ахатесъ — агат @ацепалъ — богаадступнік, ерэтык @ачей
I зл. калі, хоць, ці, або
II часц. хай, няхай, хіба, няўжо, толькі
III пабочн. сл. можа, магчыма @ачколвекъ зл. — хоць, нягледзячы на тое што @ачъ зл. — калі, хоць, нягледзячы на тое што, каб, бо, таму што, нават @аще зл. — калі, хоць, нягледзячы на тое што, хіба што толькі, ці @бабиния — рэзідэнцыя султана @бабка — трыпутнік @бабский — нядужы, слабы @бавило — парфума @бавитель — выхавальнік @бавити незак.
1. займаць, затрымліваць;
2. траціць;
3. працягваць @баволица — буйваліца @бавы — вядзьмарства, чараўніцтва @багатъ — будаўнічы камень @багнята — галінка вярбы або лазы з пушыстымі коцікамі @багоръ — каштоўная тканіна барвовага колеру @баграница
1. вопратка з каштоўнай тканіны барвовага колеру як сімвал вярхоўнай улады;
2. каштоўная тканіна барвовага колеру @бадати
1. даследаваць, вывучаць, правяраць;
2. распытваць @бадачъ — той, хто вывучае; знаўца @бадвинъ — бедуін @бадзагиръ — каштоўны камень @базановецъ — лазаніца @базилискъ — васіліск @байдакъ — барка @байкоповедачъ — апавядальнік баек, небыліц @бакавка (бакавня) — назва рыбы @бакаларъ
1. бакалаўр;
2. школьны настаўнік @бакати — лаяць @бакгазыя — паркаль @баламутити — ілгаць, ашукваць, збіваць з панталыку @баламутъ — ашуканец, махляр @балваница — язычніцкая святыня @балванский — ідалапаклонніцкі, язычніцкі @балвохвалница
1. язычніцкае свяцілішча;
2. язычніца @балвохвалный — язычніцкі @бална — сувой тканіны @балованье — свавольства @балсамъ — бальзам @бальверъ (барберъ) — фельчар, цырульнік @бандолетъ — мушкет з кароткім ствалом @банитовати — караць пазбаўленнем грамадзянскіх правоў і выгнаннем з краіны @баницыя — судовае пакаранне (судовы прыгавор) пазбаўленнем грамадзянскіх правоў і выгнаннем з краіны @банка
I слоік
II медыцынская банька
III бурбалкі на паверхні вады
IV кольца для ўмацавання касы на касільне @бановый — дынны @банъ — саноўнік у сярэдневяковых паўднёваславянскіх краінах @баня
I пасудзіна спецыяльнага прызначэння
II лазня
III саляная капальня @барановщина — падатак за авечкагадоўлю @баранъ
1. баран;
2. таран @бараринокъ — падарунак @барбара — тоўстая вяроўка, канат @барбаръ — тыран @барва
1. колер, афарбоўка;
2. вопратка з каштоўнай тканіны; мундзір;
3. прыкмета @барвица — кальчужная сетка ад ніжняй часткі шлема да плячэй @бардамъ — від халоднай зброі @бардышъ — халодная зброя ў выглядзе шырокай сякеры @барканъ — невялікае фартыфікацыйнае збудаванне @барта (барда)
1. сякера;
2. алебарда @бартей — прадстаўнік старажытнага народа @барханъ — баваўняная варсістая тканіна @барщовый — бурачковы @барышникъ — пасрэднік, сведка пры гандлёвай здзелцы @басакъ — бусак @басалыкъ — пуга з замацаваным на канцы кавалкам волава @бастря — пазашлюбнае дзіця @басурманский — мусульманскі @бата — лодка, баржа @батогъ
I палка, кій
II нізка сушанай рыбы @батьковщина — набытак бацькі, спадчына па бацьку @бахиръ — прадстаўнік старажытнага народа @бахматъ — вынослівы конь татарскай пароды @баховецъ — слуга @бахуръ — малады жыд @баченье
I дзеянне па дзеяслову бачыць
II розум, мудрасць
III погляд, меркаванне
IV увага
V ласка, міласць @бачкурка — туфель @бачмакгь — чаравік @бачне прысл.
I разумна, мудра
II асцярожна, пільна, дакладна @бачулочка — невялікая бочка, бочачка @баша — вышэйшы саноўнік у старажытнай Турцыі і некаторых іншых мусульманскіх краінах @башта — абарончая вежа @баюркъ — нізкае месца, зарослае хмызняком і залітае вадой @бделиумъ — пахучая камедзь віннай пальмы @беглость — дасканалае веданне справы, умельства, вопытнасць @бегунка — дызентэрыя @бегунъ
I ганец, пасланец; уцякач
II адступнік, распаўсюджвальнік ерасі
III маклер @бедажекъ — нябога, небарака @бедевей (бадавея) — верхавы конь, рысак @бедитель — праціўнік у бітве @беднарский (боднарский) — бондарскі @безадщина — маёнтак, які застаўся пасля смерці ўладальніка без наследніка @безецникъ — нягоднік, распуснік @безлетне прысл. — навекі @безмезникъ — бяссрэбранік @безмолвникъ — пустэльнік, маўчальнік @бекгунъ — прыстасаванне, на якім мацуюцца дзверы @белегъ — эмблема @белецъ
I міранін
II свяшчэннік, які належыць да белага духавенства @белилой — язва @белоглова — замужняя жанчына @беложонка — замужняя жанчына, жонка @белопафый — з белымі плямамі на баках (пра жывёлу) @белоскурникъ — гандляр адбеленымі скурамі @белтъ — страда @бель — белая шаўковая тканіна; белыя шаўковыя ніткі @белянинъ — паляк @бендаликъ — павязка на галаву @бендь — металічная ручка шчыта @бендюга — месца ля ракі, дзе складалі дрэвы, прызначаныя для сплаву @бенефицыя
I маёнтак, даход з якога ішоў у карысць рымска-каталіцкага духавенства
II духоўны сан @бенкартъ — пазашлюбнае дзіця @бервь — насціл з бярвення @берилъ — каштоўны камень @беркгринъ — разнавіднасць зялёнай фарбы @берковецъ — мера масы, роўная прыблізна 75 кг @берло — скіпетр @беседовникъ — дыялог @бесилище — ігрышча @бестейство — лютасць @бетсамидъ — прадстаўнік старажытнага жыдоўскага племені @бефанимъ — верасень @бехемъ — жыхар Багеміі @бехтеръ — панцыр з металічных пласцінак і кольцаў @бечова (бочева) — вяроўка, канат @бзовый — бэзавы @биберейка — бабровае футра @бибула — абгортачная папера @бигамия — дваяшлюбнасць @бигосъ (бикасъ) — страва з тушанай кіслай капусты з мясам, каўбасой і вострымі прыправамі @биецъ — таўкач @бинда — абвязка, стужка @биндасъ — кірка @биралка — бочачка @бирка
1. палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-небудзь;
2. жэрабя @бирчество — збор падаткаў @бисага — перакідная сумка @битный — смелы, мужны @бичъ
1. бізун, нагайка;
2. перан. моц, улада @блаватъ — блакітны шоўк @благати — прасіць прабачэння, упрошваць, супакойваць @блазнъ — сумненне, памылка @бламъ (бланъ) — кавалак футра @бланкъ — зубец замкавай вежы @блейвасъ — бялілы (у касметыцы) @блекотанье — балбатанне; мармытанне @блехарня — бялільня @блехъ — месца, дзе выбельвалі палатно @ближица — сваячка @близна — знак, рубец ад раны @близшость — права першынства на довад @блонка
I дзіцячае месца, паслед
II барабанная перапонка @блотливый — балоцісты @блощинникъ — багун @бобки — лаўровы ліст @бобровичство — бабровая гаспадарка @бобровщина — грашовы падатак замест натуральнага бабровымі шкурамі @боброгонъ — лоўля баброў @бовемъ зл. — бо, таму што @боговидецъ — той, хто бачыў Бога @богорадникъ — пілігрым, вандроўнік @боденецъ — крушынавідны цёрн @бодецъ
1. востры кій, якім паганяюць быдла;
2. перан. узбуджальнік, штуршок @бодня — кадушка @боевиско — пляцоўка для малацьбы @боецыя — назва народнасці @бойтлня — мера аб'ёму @болдица — эфес (рукаятка) @болкуновщина — падатак за гадоўлю валоў @болобанъ — парода сокала @бологий — добры @бологовати незак. — улагоджваць @болона
1. шыба;
2. аконная рама @болонье — сенажаць, лагчына @болтушникъ — гарбар @болтъ — разнавіднасць зброі @болшеменье — лішак @бомзынъ — ваўняная або шаўковая тканіна @бонда — маёмасць, грошы, збожжа @боргъ — пазыка @бороватый — зарослы лесам, хмызняком @боровина — неўрадлівая зямля, зарослая сасновым лесам @борогь — стог, скірда @бортина — частка лесу з бортнымі дрэвамі @боснякъ — жыхар Босніі @ботокъ — рыбалоўная прылада @ботухъ — лазневы ручнік @бочка
1. бочка (пасудзіна);
2. мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная прыблізна 406,5 л;
3. мера зямельнай плошчы, роўная бочцы засеянага зерня @боярство — баярскі стан, звание, годнасць @боярщизна — баярскае ўладанне @брайцаръ — кальцо для прымацавання шпор да ботаў або шаблі да партупеі @брактъ — сярэбраная або залатая бляха @братина — пасудзіна ў форме гаршка @братовая — жонка брата @братчикъ — сябра царкоўнага брацтва @брачъ — зборшчык грошай @брашно
1. ежа;
2. перан. духоўная ежа @бредня — мана, хлусня @бременье — цяжарнасць @брень — ноша, паклажа, груз @бретъ — адрэз, кавалак тканіны, шкуры @брехунъ — дваровы сабака @брилъ — кавалак чаго-н. @бримети — звінець, гучаць @бритванна — плоская пасудзіна для смажання або пячэння @броварное — падатак з бровара @броенство — бясчынства, свавольства @брозылия (близерия) — фарба, якая выраблялася з чырвонага, або бразільскага, дрэва @брокгъ — чатырохгранны стог пад умацаванай на чатырох высокіх слупах страхой @бронне прысл. — са зброяй, збройна @брунатный (бурнатный) — карычневы, буры @брухналь — разнавіднасць цвіка @брыкгонъ — ірландзец @бубенита — барабаншчык @бубенъ
1. бубен, барабан;
2. валік у калодзежы, на які навіваецца ланцуг @буда
1. шалаш;
2. лясное прадпрыемства для перапрацоўкі драўніны, смалакурня;
3. прадукцыя лясной вытворчасці @будникъ — смалакур @будовца — заснавальнік @будунъ — прадстаўнік выдуманага народа @буесловный — безразважны @бузгрой — узгорак @буй — буян @буката — кавалак @букгакъ — скураны мяшок для вадкасці @букотерля — тканіна, вышытая шоўкам @букштабы — літары @букштель — кружала @булгакъ — трывожны час, мяцеж @булцата — белы хлеб, булка @булъ — жнівень @бурда — разлад, сварка, спрэчка, скандал @буркграбя — гарадскі адміністратар, судовы чыноўнік, граданачальнік @бурковати — карыстацца; дзейнічаць @бурколабство — пасада з кампетэнцыяй ваеннага каменданта ў Малдаўскім княстве @бурмистръ — бурмістр, выбарны галава гарадскога самакіравання @бурналъ — шруба @бурса
1. бурса (вучэбная ўстанова);
2. брацтва, арцель @бурский — зроблены з персідскага шоўку @бурсникъ — кампаньён, таварыш @бурта — варажба, чарадзейства @бурштель — рыштаванне @буса — від судна @бута — пыха, фанабэрыя @бутнети — зазнавацца, фанабэрыцца @бутынокъ — здабыча, трафей @бучакъ — букавы кій @бучъ — рыбалоўная прылада, верша @буякъ — бык, бугай @быле зл. — абы, абы толькі, каб толькі @былие — быллё, пустазелле, трава, расліна наогул @бынамней прысл. — зусім, ні ў якім разе, ані @бяняай — хавальнік @вабити
1. зводзіць, спакушаць, прыцягваць;
2. адцягваць, адсмоктваць @вагъ — скрутак лёну або канапель, які можна ўзважыць за адзін раз @вада
1. загана, недахоп;
2. данос, паклёп @вадца — паклёпнік, нагаворшчык @вадъ — прадстаўнік старажытнага германскага племені @важница — памяшканне з вагамі для ўзважвання чаго-н. @важтай — воз @вазнь (васнъ)
1. злосць, варожасць, гнеў;
2. сварка, разлад @вайя — галінка пальмы @валахъ
1. еўнух;
2. кастрыраваны конь @валгаръ — смалакур @валенье — хваляванне @валеръ (валиоръ) — значэнне, моц, сіла @валецъ — прыхільнік хрысціянства і актыўны змагар за яго ўмацаванне @валечникъ
1. баец, воін;
2. палкаводзец @валечность — смеласць, доблесць, адвага @валкость — напад @валокъ
I дэталь старажытнага пісталета
II скрутак, трубка палатна @валтеровский — гатунак сукна @валка
1. бой, бітва;
2. вайна;
3. бойка @вальный
1. агульны, усеагульны;
2. галоўны, асноўны;
3. рашаючы, генеральны @вантухъ — мех, мяшок @ванчосъ — дубовы брус для караблебудавання @вапенникъ — чалавек, які абслугоўвае вапельню @варга — губа @варгати — ганіць, зневажаць @варивный — прызначаны для захоўвання агародніны @вариевати — вар'іраваць, відазмяняць @варкгелтъ — штраф за забойства @варкочъ — каса, жаночая прычоска @варовне прысл. — грунтоўна @варовный — надзейны, бяспечны @варунокъ
1. умова;
2. пастанова, рашэнне;
3. ахова, засцярога @вархолъ — сварка, спрэчка, калатня, нелады @варцабы — шашкі @васажокъ — брычка з плеценым кузавам @василекъ — матэрыял на клёпкі @васнивый — злы, наравісты, брыклівы @вата — рыбалоўная снасць @ватага
I арцель, гурт
II рыбалоўная снасць @вахляръ — веер @вачокъ — сумка, кашалёк @вашинецъ — чалавек, у якіх-небудзь адносінах блізкі да субяседніка @вашольцъ — дубовыя загатоўкі на клёпкі @вбавити — зазваць падманам @вборзде прысл. — неўзабаве, хутка @вбрести (вбринути) — увайсці, уехаць у брод @вбротати — пакласці @ввойсте — уступленне @вгайное — пошліна за права на выраб лясных тавараў @вгодливе прысл. — згодна, паводле @вдатность — здатнасць, здольнасць @вдесятеронасобъ прысл. — у дзесяць разоў @вдолие — даліна @вдячникъ — добразычлівец @вдячновонный — духмяны, пахучы @ведецъ — празарлівец @ведомецъ — знаўца, знаток @ведомца — сведка @ведь зл. — а, аднак @ведьже зл. — аднак жа @вежа
I
1. вежа;
2. званіца, мінарэт;
3. абора, кароўнік
II змяя
III туман, цемень, імгла @вежда — павека @веня — галінка, адростак, адгалінаванне @вейзренье
1. від, выгляд;
2. аблічча;
3. погляд, позірк @вейский — вясковы, сельскі @вейсте
1. уваход, уваходжанне;
2. дзверы @вексаторийный — вексельны @векуисте прысл. — вечна, навекі @велбити
1. славіць, праслаўляць;
2. велічаць, узвялічваць @велбудъ
I вярблюд
II карабельны канат @велдомый — прыгонны @велебность
1. прападобнасць, праасвяшчэнства;
2. годнасць @веленсъ — разнавіднасць плашча @велерибъ — кіт @велняный — ваўняны @велтакъ — мера вагі @венгловый — важны, істотны @венгоръ — вугор (рыба) @вендень — венед @вендзидло — цуглі @вендлый — вялены @вендровати — вандраваць, падарожнічаць @венеровати — паважаць, шанаваць @венечникъ — венцаносец @венияминъ — патомак Веніяміна - аднаго з міфічных роданачальнікаў жыдоўскіх плямёнаў @вено
1. пасаг;
2. сродкі для забеспячэння адзінокіх жанчын (адпаведна кошту пасагу);
3. выкуп, які даваў жаніх за нявесту;
4. перан. багацце, узнагарода @венусъ
1. Венера (багіня);
2. Венера (планета);
3. пачуццёвасць, палавыя зносіны @венцъ
I зл. такім чынам
II прысл. больш, толькі @вепровщина — феадальная павіннасць, звязаная з нарыхтоўкай і пастаўкай свініны @вервъ — вяроўка @верга — посах, жазло @вергати
1. кідаць;
2. перан. бушаваць;
3. сцвярджаць @вердунокъ — манета, чвэрць грыўні @вере прысл. — сапраўды, на самай справе @верезубъ — зубатка (рыба) @верескъ — лямант, віск, скавытанне @верея
1. слуп, да якога мацуюцца створкі варот;
2. брама, вароты @верженье — пасудзіна, прыстасаваная для гульні ў косці @верзти — кінуць @верига (верега) — ланцуг @веритель — паручыцель @верненье — вяртанне, зварот @верста — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 1554,6 м @верстаный дзеепрым. — надзелены (маёнткам) @вертепъ — пячора @вертоградъ — сад @верховатый — звышмерны, з коптурам @верховитье — узвышэнне @верховнина — верхаглядства, павярхоўнасць @верховщина — грашовая феадальная павіннасць для забеспячэння верхавой перавозкі службовых асоб @верчъ — вітая (плеценая) булка @вершитба — малацьба @вершокъ
I
1. верхавіна;
2. верх шапкі, матэрыял на верх шапкі
II адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 4,4 см @весебное — плата за ўзважванне @веселованье — весялосць @весецъ — вагаўшчык @веситель — вешальнік @вескъ — від маку @веснякъ
1. вясковы жыхар, селянін;
2. млын, які працуе толькі вясной, калі прыбывае вада @весполокъ (весполъ) прысл. — разам, сумесна @вестецъ — вяшчун, прарок @весчое — гандлёвая пошліна за карыстанне вагамі пры ўзважванні тавараў @ветия — красамоўца @ветошь — старызна @ветреникъ
1. флюгер;
2. ветразь @ветротленый — хворы заразнай хваробай @ветъ
1. узаемная адплата;
2. салодкае, дэсерт @веценотарий — віцэнатарый, намеснік пісара @вечерникъ — дом, прызначаны для спажывання ежы вечарам @вечисто прысл. — навечна @вечникъ — удзельнік веча @вещба
1. прадказанне;
2. варажба @вещка — вяшчунка, чараўніца @вея — павека @веяло — шуфлік для веяння збожжа @веяльница — завіруха @вжды зл. — аднак, усё ж @вженути — увагнаць @взабедра прысл. — ззаду таго, хто сядзіць у сядле @взаживати — карміцца, жывіцца з чаго-н. @взапасы — захват (прыём у барацьбе) @взварецъ — асоба, якая займалася вырабам хмельных напіткаў @взводъ — пад'ёмны мост пры варотах @взворъ (узворъ) — разора @взгоршене — разбэшчанасць @взгужение — агіда @вздоймомъ прысл. — агулам, разам @взменка — упамінанне, адзнака, заметка @взнакъ прысл. — ніц, ніцма @взнашати
1. распачынаць, усчынаць;
2. уносіць, выплачваць @взнизнути — насадзіць, нанізаць @взнуряти — распачынаць, наладжваць @взорчи — прамовіць, сказаць @взоръ (узоръ)
1. погляд;
2. узор, прыклад;
3. твар, аблічча;
4. малюнак @взростовый (взростовые гроши) — пазычаныя пад працэнты грошы @взъездъ (узъездъ) — узнос на прыезд начальніка @взъявление — раскрыццё, адкрыццё @взъявляти — аб'яўляць, выдаваць, выказваць @взятокъ — хабар @вивати — квітнець @виговорка — выказванне @видецъ — той, хто сузірае, назірае, бачыць што-н.; назіральнік @видимо прысл. — відаць @видиричъ — вымагальнік @видлы — развілка, перакрыжаванне @видокъ
1. від, агляд;
2. месца, даступнае для назірання, агляду;
3. відовішча, паказ;
4. прывід, здань @видосонъ — той, хто бачыў сон @видочне прысл. — бачна, відавочна, прыкметна @видымусъ — копія, выпіска @вижованое — плата за засведчанне прычыненых шкод @вижъ
1. службовая асоба, абавязкам якой было засведчанне прыкмет злачынстваў, удзел у інвентарызацыі маёнткаў;
2. асоба, прыцягнутая да засведчання фактаў, якія датычаць аднаго асобнага злачынства;
3. даносчык, шпіён @визерунокъ
1. малюнак, вобраз, адлюстраванне;
2. спосаб, метад;
3. узор, прыклад @визина — бялужына @визита — інспектаванне, рэвізія @викарыйка — вопратка вікарыя @викторъ — бактрыец @виктъ — харч @викцентий — пераможца @вила — дурань, блазен @вилия (вилея) — дзень перад якім-н. святам @вилкеръ (велкеръ)
1. статут брацтва, плебісцыт;
2. рашэнне, пастанова, рэзалюцыя @вилование — вар'яцтва, шаленства @виниктъ — упрыгожанне, малюнак @винкгръ — лукавіна @винникъ
1. гандляр віном, вінароб;
2. вінакурня;
3. маладое вінаграднае віно @винница
1. вінаградная лаза;
2. вінаграднік;
3. перан. выведзеныя з Эгіпта жыды;
4. перан. схіленыя да хрысціянства язычнікі; хрысціяне;
5. вінакурня, бровар @виновайца
1. той, хто правініўся, віноўнік;
2. той, хто павінен;
3. даўжнік @винтинникъ — вінаграднік, пладовы сад @винщина — падатак на спіртныя напіткі @виолентеръ прысл. — гвалтоўна, насільна @виоленция — жорсткасць, лютасць @виоляторъ — парушальнік @виргати — віраваць, бурліць @вирилионъ — каштоўны камень @вирити
1. выдумляць, пляткарыць;
2. арандаваць @висикготъ — старажытнае племя заходніх германцаў @виссоновый — баціставы @виссонъ (виссъ) — баціст @витина (вицына) — барка, рачное судна @вить (виць) — урадавы дакумент @вифинейский — італьянскі @вицеинстикгаторъ — намеснік саноўніка, які наглядаў за шляхецкім правасуддзем @вицеокономъ — намеснік эканома @вицерегентъ — намеснік начальніка канцылярыі @вишынка — назва шаблі @вишья — пажоўклая трава @виятыкъ — верхняе дарожнае адзенне @вкваплятися — умешвацца @вколостоянье — акружэнне, абставіны @вколошийный — які знаходзіцца вакол шыі @вкупе (укупе) прысл. — разам, сумесна, супольна @вкупъ — грашовы ўзнос за права карыстання ці ўладання чым-н. @влагалище
1. скарбніца, кашалёк;
2. ножны, футарал @владарка — аканомка, ахмістрыня @владованье — кіраванне, праўленне, распараджэнне @владычичъ — сын уладыкі @влазъ — прышэлец, чужынец @влановичъ — сын татарскага князя з ханскага роду ці сын шляхціча вышэйшага ардынскага роду @власне прысл.
1. уласна, іменна;
2. правільна, дакладна, па-сапраўднаму @власожелецъ — сузор'е Плеяды @властиве прысл.
1. правільна, справядліва;
2. іменна, якраз @власяникъ — той, хто носіць валасніцу @власяница — валасніца, адзенне з грубай шарсцяной тканіны @вливковый (влевковый) — перадатачны, пераводны; спадчынны @вливокъ — перавод, перадача правоў каму-н.; дакумент на перадачу правоў каму-н. @влоский — італьянскі @влочня — кап'ё, дзіда, піка @влудити — увесці ў зман, ашукаць, спакусіць @влячи — супакоіцца, суняцца @вмавяти — пераконваць, упэўніваць @вмале прысл.
1. у невялікай колькасці;
2. неўзабаве, у хуткім часе;
3. амаль, ледзь не;
4. змалку, у маладосці @вмененый дзеепрым. — залічаны, пастаўлены, прызнаны @внебовзятье — Успенне (назва рэлігійнага свята) @внебовступенье — Узнясенне (назва рэлігійнага свята) @вневедоме прысл. — тайна, патаемна @внентры — вантробы @внесенье — пасаг з дадатковым грашовым або маёмасным укладам @внетъ прысл. — адразу, зараз жа, хутка @внеуду прысл. — знадворку, звонку @внешний
1. вонкавы, знадворны;
2. свецкі;
3. пякельны, апраметны;
4. у знач. наз. няверны, іншаверац @внивечъ прысл. — поўнасцю, цалкам, дашчэнту, зусім @вниманье
1. увага;
2. падазрэнне;
3. думка, меркаванне @вночнодневно прысл. — і днём і ноччу @вобецъ прысл. — разам, сумесна @вобрание — сцёк, збор @воверзти — укінуць @вовлечи — сцягнуць, зацягнуць @вогнати
1. загнаць на верх чаго-н.;
2. занесці (аб ветры);
3. імкліва ўехаць, уварвацца (аб конніках) @водвойнасобъ прысл. — у два разы, удвая @водейство — праўдзівасць @водзы — лейцы @водичъ — тутэйшы @водоносъ — вядро або збан для вады @водотеча — вадасцёк @водца
1. правадыр;
2. вуздэчка @воевонаный дзеепрым. — узняты на вайну @воевщина — збор сродкаў на вядзенне вайны @военникъ — воін, баец @вожаздети — захацець піць @вожка — лейцы @возалкати — адчуць голад @возатай (воштай) — вознік, вазак @возбедновати — перанесці пакуты @воздержникъ — аскет, падзвіжнік @воздухъ
I паветра, эфір
II муслінавае пакрывала, якім у час богаслужэння накрывалася асвячонае ахвярапрынашэнне @возная — жонка судовага выканаўцы @возничыная прым. у знач. наз. — жонка фурмана @возновство — пасада вознага @возный прым. у знач. наз. — судовы выканаўца @возовня — памяшканне для захоўвання вазоў @возовое прым. у знач. наз. — пошліна за вываз тавараў за мяжу з кожнага воза @возокъ
1. вазок, лёгкія санкі;
2. мера, колькасць чаго-н., што змяшчаецца на вазку @воище (войще) — войска @войский прым. у знач. наз. — ураднік, які ахоўваў маёнткі шляхцічаў-апалчэнцаў у час вайны @волати
1. крычаць, гучна аб'яўляць, лемантаваць;
2. клікаць;
3. прасіць, маліць @воленция — намер @волина — мяса вала @волкоторжина — шрам ад укусу ваўка @волняница — верхняя вопратка з шарсцяной тканіны @воловщина — падатак ад рабочага вала @волока — адзінка вымярэння зямельнай плошчы, роўная 21,36 га @волокъ — рыбалоўная сетка @волоский
1. малдаўскі;
2. італьянскі @волосникъ — чалавек, які вырабляў розныя рэчы з шэрсці жывёл @волосянка — гатунак грубай тканіны @волотовка — валатоўка, курган @волоцня — лоўля рыбы @волочай — выгнаннік, бадзяга @волочба — лоўля рыбы @волочникъ — землямер, які дзяліў зямлю на валокі @волочобное — велікодны падарунак @волочокъ — корань @волошенный прым. — пакладаны @волчецъ — чартапалох @волюнтариушъ — дабраволец @волюптуарий — юрлівец @волянинъ — чалавек, які вызваліўся ад прыгоннай залежнасці @вомитъ — рвота, ваніты @вонтлети — слабець, чахнуць @вонтпенье — сумненне @ворволь — тлушч з марскіх жывёл або рыб @ворганьство — умение іграць на аргане @ворковое прым. у знач. наз. — пошліна ад тавараў, што перавозіліся ў мяшках @ворокъ (ворекъ) — торба, мяшок, сумка @воронка — лейка @воротило — вал у кроснах, навой @воротникъ — стражнік пры варотах, брамнік @воротное прым. у знач. наз. — пошліна за праход ці праезд праз вароты @воръ
1. абгароджанае месца, загон для скаціны;
2. ашуканец;
3. мяшок @восажокъ — брычка з плеценым кузавам @воскобойное — падатак ад васкабойні @восковничий — чыноўнік, які займаўся зборам мытных даходаў з вывазу за мяжу воску @воскрилие — падол ці крысо ў верхнім адзенні @воспакъ (вспакъ) прысл. — назад @восплынути — напоўніць @вотовати — галасаваць @вотройнасобъ прысл. — трохразова, тройчы, тры разы @вотумъ (вотъ) — голас, думка, меркаванне; права прымаць удзел у галасаванні @вотще прысл. — дарэмна, марна, нізавошта @вочворонасобъ прысл. — чатырохразова, чатыры разы @вощага — кій з прымацаваным да яго на рэмені шарам, які служыць для біцця ў бубен @вператися звар. — спадзявацца на каго-н., быць упэўненым у кім-н. @вперити — узбудзіць @впертися звар. — уварвацца @впинати — уцягваць, прасоўваць @вписное прым. у знач. наз. — плата за ўпісанне дакумента ў канцылярскую кнігу або судовую справу @впрудце прысл. — у хуткім часе @внудити — увагнаць, загнаць @впятеронасобъ прысл. — у пяць разоў, пяціразова @вравие — квітнеючая фінікавая галінка @вракати — хлусіць, гаварыць лухту @вратарство — пасада брамніка, ахоўніка пры варотах @врева — гоман, шум, крык, мітусня @вреканье — вынясенне судовага прыгавору @врети — кіпець, бурліць, клекатаць @вретище — адзенне з грубай тканіны @вреть — каўпак @врихле прысл. — неўзабаве, у хуткім часе @вродоватый — пакрыты язвамі, скуламі @вродъ (врудъ)
1. скула, язва, рана;
2. хвароба @вростовый — працэнтны @вручъ прысл. — урукапашную; зблізку, твар у твар @вряжоный дзеепрым. — устаноўлены @всажный прым. — уселены @всажовать — асаджваць, насаджваць што-н. на што-н. @вседачъ — коннік @вселакомый — прагны, сквапны @вселично прысл. — усяляк, як мага, усімі сіламі @вселье — будаўніцтва, пабудова @всемирный — сусветны @всехпосполитый — усеагульны @всказъ (усказъ) — прысуд @всказывати (усказовати)
1. апавяшчаць, паведамляць;
2. загадваць, патрабаваць @вскаржитель — скаржнік @всклонение — адгалінаванне @всклонитися — пакланіцца @вскокъ прысл. — адразу, неадкладна, зараз жа, хутка @вскрилятися — узлятаць на крылах @вскурати — дабіцца, дасягнуць @вспаношытися — зрабіцца панам, запанець @вспаняле прысл. — значна, паважна, самавіта @вспанялость — пышнасць, самавітасць, раскоша @вспартый — падтрыманы @вспартье — дапамога, падтрымка @вспасти
1. ускочыць;
2. выпасці (пра дождж) @въспевакъ (успевакъ) наз. — пеўчы @всперати
1. падтрымліваць;
2. цясніць, гнаць @вспинатися
1. абапірацца;
2. узносіцца @вспоможитель — памочнік @вспора — апора, падтрымка @вспосродку прыназ. — сярод @всправити — аформіць (пра дакументы) @вспровадити — памагчы прайсці куды-н. @вспросъ — дазвол @вспятити — адапхнуць @вспятитися — адысціся, адсунуцца @вспятне прысл. — наадварот @вспалый дзеепрым. — уваскрэслы @встанливый — старанны, дбайны @встатье — уваскрэсенне @встеганье — усцягванне @встегати — перасцерагаць, папярэджваць @встекатися — вар'яцець @встекливость — шаленства, вар'яцтва @встеклый — шалёны, раз'юшаны;
˜ встеклый язык — нястрыманы, распушчаны язык @встемпованье (вступованье) — уваход, уступленне @встемпъ (вступъ) — доступ @встесклость — заўзятасць @встескнити — затужыць @встечися — звар'яцець @всторгиватися — прэтэндаваць @встреженье — перасцярога @встремежливость — устрыманне @встрентъ — перашкода @встретенье
1. грамніцы (свята);
2. ачышчэнне @вструтъ — пярэчанне @вступокъ
1. пачатак;
2. уступленне @вступъ
1. уступленне на пасаду;
2. уваход, набег;
3. дарога, шлях;
4. надыход @встхнути — уздыхнуць @встычити — тычыцца, датычыцца @встягати
1. устрымліваць;
2. узнімаць уверх, выцягваць @всуе прысл. — дарма, марна @всходецъ — невялікая лесвіца, усходкі @всхопити — падняць @всылати — пасылаць @всякже прысл. — ва ўсякім выпадку, абавязкова @всяко прысл.
1. цалкам, поўнасцю;
2. у любым выпадку;
3. усяляк, па-рознаму @всякожъ зл. — аднак, усё ж, тым не менш @всякость — рознасць, усялякасць @втачати — далучаць @втегати — прыцягваць да суда @втегнути — уварвацца @втеленый дзеепрым. — увасоблены @втелити — далучыць @втелитися звар. — нарадзіцца @втелятися — уключацца, далучацца @втемния — таямніца, тайна @втеснятися — размяшчацца паміж чым-н. @втомъ прысл. — потым @вторгивати — урывацца @вторжка (уторжка) — напад, уварванне @вторунастый — дванаццаты @вточити — узяць @втроенасобъ прысл. — у тры разы, тройчы @втропы прысл. — следам, услед @втрутити
1. умяшацца;
2. упіхнуць @втручаный дзеепрым. — замешаны, уцягнуты ў нейкую справу @втылъ прысл. — ззаду, следам @втымъ прысл. — затым @втягати — прыцягваць @втягнути
1. уварвацца;
2. уцягнуць @вуечный прым. — ад вуй @вуй — брат маці, дзядзька @вуйка — сястра маці, цётка @вулгата — лацінскі пераклад Бібліі @вцале прысл. — цалкам, зусім @вцеляти (утеляти) — далучаць, уводзіць @вчасе (вчасне) прысл. — часам @вчасность — ласка, міласць, прыемнасць @вчасный — своечасовы @вчасоватися — адпачываць @вчасъ
1. наз. адпачынак;
2. прысл. часам @вчерашекъ — учарашні дзень @вчесне прысл. — перш за ўсё @вшакже (вшакожъ) зл. — аднак, але @вшейки прысл. — усякім чынам @вшетеченство — распуста, разбэшчанасць @вшлюблятися — апраўдвацца, пацвярджаць @вщатый дзеепрым. — распачаты @вщербати — шкодзіць @вщипъ — шкода, страты @вщыпливе прысл. — з дакорам @въездчий — чыноўнік, які правяраў збор падаткаў @выбава — дадатная якасць, нешта станоўчае @выбавячъ — збавіцель @выбаданье — дазнанне @выбадывачъ — асоба, якая праводзіць дазнанне @выбачити
1. убачыць;
2. прабачыць @выбегатися — ратавацца @выбеглый дзеепрым. — збеглы; той, хто ўцёк @выбиватися — пераставаць падпарадкоўвацца, выходзіць з-пад уплыву @выбой — гатунак мукі @выбойка
1. гатунак мукі;
2. набіваная тканіна @выбойникъ — ніжні судовы чын, які сыскваў у якасці штрафу жывёлу і гнаў яе на княжацкі двор @выборговати — узяць у крэдыт @выборне прысл. — добра, дасканала @выборность — дасканаласць @вывеновати — пазбавіць права карыстацца пасагам @вывергъ — выкідыш @вывертати — перамяняць, пераварочваць, скажаць @выверченый дзеепрым. — высвідраваны, прабураўлены @вывестися
1. апраўдацца, зняць з сябе абвінавачванне;
2. даказаць;
3. знішчыцца, выкараніцца;
4. выйсці, пазбавіцца права на карыстанне @вывеяти — выгнаць @вывихлятися — вызваляцца, выкручвацца @выводенье — доказ, устанаўленне @выводный
1. доказны;
2. пошлінны @выводчий — звязаны з перасяленнем або прызначэннем на новую пасаду @вывозъ — яр, роў, канава @выволанецъ — выгнаннік (той, каго выгналі з дзяржавы) @выволанка — выгнанніца @выволати
1. выгнаць з краіны з абвяшчэннем пра гэта паўсюдна;
2. абвясціць, абнародаваць @выворочитель — разбуральнік @вывышити — узвысіць, узвялічыць, узняць, узнесці @выгафтовати — вышыць @выгладити
1. выкараніць, вынішчыць, пабіць;
2. зруйнаваць, разбурыць;
3. выраўнаваць, зрабіць гладкім;
4. выкрасліць, выкінуць, выцерці @выгледачъ — лазутчык, шпіён @выгода — пазыка @выгончий наз. — прыганяты @выдавца
1. здраднік, прадажнік;
2. уручыцель @выдавщина — від пошліны @выдвигнути — узвялічыць, узвысіць @выдвое прысл. — удвайне, у два разы @выдворный — вытанчаны, удасканалены @выведичити — пазбавіць спадчыны, выключыць @выделокъ — дзяльба, выдзяленне @выдеркафъ — выкупное права на нерухомую маёмасць @выдерство — разбой, грабеж @выдерца — гвалтаўнік, рабаўнік, разбойнік @выдирокъ — грабеж, рабунак @выдра
1. шкура выдры;
2. шуба з выдры @выдхнути — перадыхнуць, адпачыць, перавесці дух @выезджий — павераны, упаўнаважаны, пасыльны @выездное прым. у знач. наз. — развітальны пачастунак @выенце — выманне, выцягванне; атрыманне копіі дакумента @выживити — пракарміць @вызволъ — дазвол @выздыханье — паморак @вызнавца — паслядоўнік, прыхільнік @вызнайдовати — адшукваць, знаходзіць @вызнаный — засведчаны, прызнаны, зацверджаны @вызуватися
1. адмаўляцца, пазбаўляцца;
2. вызваляцца, выслабаняцца @вызываное наз. — грашовая пошліна за выклік за мяжу @выимокъ (выймокъ)
1. пэўная доля, частка ўгоддзяў маёмасці;
2. адпрацоўваемая павіннасць @выймъ — выключэнне @выкислый дзеепрым. — заквашаны, уквашаны @выкладачъ — перакладчык, тлумачальнік @выкладне прысл. — выразна, зразумела @выклятье — праклён @выконтерфетовати — вымаляваць, перадаць у выглядзе малюнка @выкотца — вынішчальнік @выкотъ — від грашовай пошліны @выкрочовати — злоўжываць @выкрутачъ — выкрут @выкрутъ — выкрунтасы, хітрыкі @выкупно наз. — выкуп (плата), выкупныя грошы @выкшталтованый дзеепрым. — увасоблены, ператвораны @вылудити — выманіць @вылудитися звар. — вырвацца, выслізнуць, збегчы падманным шляхам @вылужати — вывуджваць, выманьваць хітрасцю @вымелокъ — плата за памол у млыне @вымеръ — памер @выметатися — пачынаць каласавацца @выметное прым. у знач. наз. — штраф на карысць старасты або за зневажанне яго асобы або яго ўраднікаў @выметъ
1. экскрэменты, спаражненне;
2. выпіс @вымешкати — пражыць @вымисливый — мудрагелісты @вымова
1. вусная і пісьмовая мова;
2. вымаўленне;
3. красамоўства;
4. навука, веды;
5. адгаворка, апраўданне;
6. адмова @вымовка
1. адгаворка, выкрут;
2. выказванне @вымовне прысл. — красамоўна @вымовный
1. гаварлівы, красамоўны;
2. апраўданы;
3. названы @выморкговати — адмераць зямлю @выморовщизна — маёмасць, якая засталася пасля памерлых гаспадароў @выморочный — які застаўся без уладальніка і без спадчыннікаў (аб маёмасці, маёнтку) @вымыслне прысл. — з выдумкай @вымышлячъ — выдумшчык @вынадзоный дзеепрым. — аслабелы @вынайдитель — вынаходца @выналезка — выдумка, задума @выналезти
1. вынайсці, прыдумаць;
2. пастанавіць;
3. адшукаць, знайсці @выналязокъ — вызначэнне, пастанова @вынеслость — перавага, пыха, ганарыстасць, узвышэнне @выницовати — перавярнуць, перакруціць @выносный — пераносны, прыстасаваны для пераноскі @выну прысл. — заўсёды, ва ўсякі час, безупынна @вынурати — выяўляць, паказваць @вынутие — даставанне, выцягванне @вынятне прысл. — выключна @выоповеданье — спавяданне @выочковати — выгафтаваць адзенне кругамі ў выглядзе «вочак» @выписокъ — спіс, рукапісная копія @выписъ
1. копія, выпіска з дакумента;
2. запіс, пісьмовы пераказ паказанняў (на судзе) @выплевети — выпалаць @выплендровати — разграбіць, спустошыць @выправа
1. выпраўленне;
2. адпраўленне, ад'езд, выезд; высылка;
3. паход, экспедыцыя;
4. экіпіроўка, сродкі на дарогу;
5. пасаг;
6. апрацоўка @выпуклый дзеепрым.
1. пукаты; той, які выдаецца наперад, вытыркаецца;
2. хворы на грыжу @вылускъ
1. паша, выган для жывёлы;
2. вылік; скідка;
3. вызваленне @выпустный — пашавы @выпустокъ — выпустак, аднагадовае цяля @выразитися — вырвацца, выбіцца адкуль-н. (пра агонь) @выразне прысл.
1. выразна, ясна, дакладна;
2. бясспрэчна, катэгарычна @вырва — зласлівая, з'едлівая асоба @выревидованье — правядзенне рэвізіі @выробникъ — падзёншчык; наёмны рабочы @выробокъ
1. адработак;
2. падрыхтаванае да сяўбы поле @вырокъ
1. рашэнне, пастанова, указ;
2. прыгавор;
3. меркаванне, думка;
4. дагавор, пагадненне; дазвол;
5. наканаванне, прадвызначэнне;
6. прароцтва, прадказанне @вырочница — храм, у які веруючыя звярталіся за прароцтвамі @вырумовати — перавезці; выселіць @вырутити
1. выкінуць, скінуць;
2. выключыць, скасаваць @вырчение — пастанова, загад @вырыгнутый дзеепрым. — сказаны злосна, непрыстойна @высектъ — метад дзялення @выскепати — вышчыпаць, папсаваць @высланникъ — пасланец @высловеный дзеепрым. — выказаны, апісаны @высловлятися — быць зняслаўленым, знеслаўляцца @выслуга
1. заслуга;
2. узнагарода за службу;
3. нерухомая маёмасць, атрыманая ва ўзнагароду за службу;
4. адработак @выслужка — узнагарода за працу ў выглядзе нерухомай маёмасці @высоце прысл.
1. вельмі, надта, высока;
2. ганарыста, фанабэрыста @выставный — адметны, характэрны @выстигачъ — удзельнік спаборніцтва @выстинати — пакараць, абезгаловіць @высторчити — выставіць, высунуць @выстоятися — вызваліцца @выстража — перасцярога, папярэджанне @выстрыкати — выпырскваць @выступное прым. у знач. наз. — злачынства @выступца — злачынца @вытарце — выціранне @вытвереженье — працверажэнне @вытвичатися — навучацца, вучыцца @вытворный дзеепрым. — прыдуманы @вытеканье — спаборніцтва @вытечка
1. вылазка;
2. конныя спаборніцтвы; рыцарскі турнір;
3. выток ракі @вытисненье — адбітак @вытолмаченье — пераклад @вытолочи — вытаптаць, патравіць @выторгати — выратоўваць, вызваляць @выточити
1. выліць, выпусціць, спусціць;
2. выкаціць, выцягнуць;
3. унесці, падаць, прад'явіць @вытронтити — выбіць @вытрубеный дзеепрым. — выгнаны праз апавяшчэнне пры гуках трубы @вытрутити — адлічыць, утрымаць, затрымаць @вытручати — адлічаць, вылічаць, утрымліваць @выть — участак зямлі, які належыць асобнай гаспадарцы @вытягалъ — вымагальнік, ліхвяр @вытягачъ — раменны пасак @выфальшованый дзеепрым. — здабыты несумленным спосабам @выфикгуровати — выявіць, выкрыць @выформовати — маляваць, ствараць @выфукати — вылаяць @выхандожити — вычысціць, прыбраць, прывесці ў парадак @выходная прым. у знач. наз. — пакой для прыёму гасцей @выходъ
1. месца выхаду адкуль-н.;
2. дзірка, праём, адтуліна;
3. даніна, падатак;
4. усход (сонца);
5. прыбіральня;
6. выдзяленне (з арганізма);
7. смерць;
8. анальная адтуліна, задні праход;
9. адпраўленне, выступленне @выцвиченость — вопыт, умение @выцвичити
1. вывучыць, навучыць;
2. пераманіць, перавабіць;
3. выхаваць, выгадаваць @вычести
1. прачытаць;
2. палічыць, злічыць;
3. адняць, вылічыць @вышанцоватися — выйсці з горада і акапацца ў абароне; акружыць сябе палявымі ўмацаваннямі @вышафовати — растраціць, выдаткаваць @вышацовати — ацаніць @вышидитися — хітрасцю выйсці з бяды @вышинковати
1. прадаць у разліў алкагольны напітак;
2. атрымаць грошы за продаж алкагольных напіткаў @вышлый дзеепрым.
1. які перасяліўся з аднаго месца на другое;
2. які прайшоў наскрозь;
3. які перастаў быць чыёй-н. уласнасцю;
4. выдадзены, аб'яўлены; апублікаваны @вышмарованье — вымазванне, націранне @вышняя наз. — неба @вышшость — перавага @выщвати — выгнаць, выцкаваць @выя — шыя @выядца — той, хто з'ядае, выядае @выяти — дастаць, выцягнуць @вэдля прыназ. — адпаведна, згодна, паводле @вядно — пякельная дарога, месца пракляцця @вяжка — звязак; саюз @вязба — цянёты; пятля, ячэйка @вязовати — злучаць, змацоўваць @вязщее — падатак за затрыманне і звязванне злачынцы @вязь — жалезная скрэпа @вяшщеимение — спагнанне ліхвы; хабарніцтва @вяще прысл. — больш @габановый (габяный) — з тоўстага сукна @габати
1. праследаваць, нападаць;
2. абвінавачваць, выклікаць у суд @габданкъ — назва герба @габинъ — назва народа @габитъ
1. аблічча, выгляд;
2. манаская раса;
3. сан манаха @гаведа — плётка, балбатня @гагатокъ — агат @гадение — моташнасць @гадка
1. размова, спрэчка, дыспут;
2. загадка;
3. меркаванне, думка @гадыватися — размаўляць, абмяркоўваць @гаевниковичъ — сын лесніка @гаевникъ — ляснік @газофиляциа — казнасховішча @газука — від верхняй доўгай вопраткі з рукавамі @гайворонъ — крумкач @гайный — які адбываецца ва ўстаноўлены тэрмін і з захаваннем прадугледжаных законам правілаў @гаковница — від цяжкай ручной агнястрэльнай зброі з круком унізе ствала @гакъ
1. крук, гак;
2. прылада катавання @галасъ — крык, гамана @галеръ — дробная старажытная аўстрыйская манета @галеснъ — альяс @галзбантъ (альжбантъ)
1. аздоблены нашыйнік; каралі;
2. аздобленая дэталь збруі @галивонъ — назва расліны @галка
1. галка (птушка);
2. круглы камяк, шар;
3. купал, верх @галтаръ — вадасховішча @галузка — галінка @галузъ — галіна @галунъ — галун, падвойная сернакіслая соль марганцу @гамалия — патранташ @гамеръ — кузня @гамовати
1. затрымліваць, запыняць;
2. стрымліваць;
3. не аддаваць, хаваць;
4. уціхамірваць @гамратъ — палюбоўнік @гантаба (кантаба) — ручка, клямка, клямар @гарабурда — драбяза, мешаніна з розных рэчаў @гарапникъ — бізун @гарапъ:
˜ по гарапе прысл. — па часе, запозна @гардель — горла, гарляк @гардити — пагарджаць @гардо (гарде) прысл. — з пагардай, ганарліва @гарелое — від заработку, узнагароды @гарель — назва манеты @гарношъ (горнашъ) — панцыр @гарусъ — тонкая шарсцяная тканіна @гарцовникъ — удзельнік коннага паядынку @гарцъ (герцъ)
1. сутычка, вылазка, паядынак коннікаў;
2. дыспут @гасахъ — назва расліны @гасило — прылада для тушэння свечак @гасло
1. сімвал (веры), знак;
2. сігнал, пароль @гафтарка (гафарка) — вышывальшчыца @гафтка — запінка, аплік, спражка (засцежка) @гафтованый
1. гафтаваны;
2. зашыты (пра раны) @гафтъ — шво, рубец @гбежа — выгіб @гбуръ — просты чалавек @гвиздати — свістаць @гдеинде прысл. — у іншым месцы @гдекольвекъ прысл.
1. дзе-небудзь;
2. куды-небудзь @гдесь прысл. — дзесьці @гебановый — з чорнага (эбенавага) дрэва @гебанусъ — чорнае (эбенавае) дрэва @геборъ — парода дрэва @геваръ — прыстасаванне для напінання цецівы самастрэла @гелмъ — шлем @генеты — назва народа @генсиорекъ — арышт @генсь — гусь @гергесиянинъ — прадстаўнік старажытнага блізкаўсходняга племені @гереза (герезыя) — ерась @гермокъ — збраяносец @герстъ — пярэдняя лінія войска @герулы — назва народа @герцыръ
1. той, хто змагаецца супраць;
2. збраяносец @герштъ — завадатар @гессуръ — прадстаўнік біблейскага народа @гетманъ — гетман, камандуючы войскамі ў краіне @гетулъ — прадстаўнік старажытнага блізкаўсходняга народа @гефейчикъ — прадстаўнік старажытнага блізкаўсходняга народа @гефчанинъ — прадстаўнік старажытнага блізкаўсходняга народа @гецованый — паліраваны @гиацинтъ — сіні шоўк @гиберна — падатак на ўтрыманне войска зімою @гидистемъ — назва кнігі @гидропъ — вадзяністы, апухлы @гимнософистъ — гімнасафіст, старажытны індыйскі філосаф-аскет @гимнъ
1. гімн;
2. месца або збудаванне для заняткаў фізкультурай у Старажытнай Грэцыі @гинштъ — конь спецыяльнай падрыхтоўкі @гинъ — старажытная мера вадкіх рэчываў @гипсъ — коршун @гирка — гатунак пшаніцы @гирканинъ — прадстаўнік старажытнага народа @гицель — памочнік ката @главня — галавешка @глаголець — гаворка @глаголъ
1. слова;
2. дзеяслоў (як часціна мовы) @гладкорытый — гладкагравіраваны @гладкоязычье — красамоўства @гладость — прыемнасць, ласкавасць @гладственый — галодны @глажение — падлога @глазоватый — каменны @гласанье — кліканне @гласить — гучна гаварыць @гласне прысл. — голасна @глезна — костачка, шчыкалатка @глича — дзіда, кап'ё @глоговый — цярновы @глодъ — крупка, вяснянка @гломбикъ — качан @глумище — пасмешышча @гмизети — кішэць @гмызъ — гад, паўзун @гнание:
˜ единымъ гнаниемъ — адным махам, за адзін раз @гневникъ — гняўлівы чалавек @гнембити — прыгнятаць @гнестися — перціся, прабівацца @гнилець — гніляк, цвіль @гноеименитый — які змяшчае гной @гобзовати — знаходзіцца ў вялікай колькасці @говейно наз. — пост @говети — пасціць, захоўваць пост @говяда — быдла, жывёла @говядина — адна галава быдла @гогиты — готы @годенальный прым. — належны @годище — год @годованье — частаванне, кармленне @годовое — пошліна за карыстанне зямлёй, якая збіралася раз у год @годунецъ — аднагодак (пра жывёлу), гадунец @годы — пачастунак, банкет @годя выкл. — годзе @гойне прысл. — шчодра @гойность — шчодрасць @голдовати — пакарацца, залежаць ад каго-н. @голдовникъ — васал, падданы @голдовный — залежны @голдъ
1. прысяга;
2. залежнасць, падпарадкаванасць @голецъ — дубец @голичъ — цырульнік @голобрадство — адсутнасць барады @головажня — адзінка колькасці солі @головникъ — забойца @головщина (головщизна)
1. забойства;
2. плата за забойства, за нанясенне ран; пакаранне @гологузый — бясхвосты @голосанье — галашэнне @голоть
1. лёд;
2. непакрыты адзеннем участак цела @голубинецъ — галубятня @голузье — галлё @голчити — гаманіць, крычаць, шумець @гомеритъ — прадстаўнік старажытнага аравійскага народа @гоморъ — старажытнажыдоўская мера сыпкіх і вадкіх рэчываў @гоморянинъ — жыхар біблейскага горада Гаморы @гомоусионъ — сёмуха (свята) @гонитва — спаборніцтва па скачках, яздзе @гонъ — мясцовая мера зямлі і адлегласці @гоньзнути — пазбегнуць, ухіліцца, выратавацца @горвольский — з ачышчанага металу @горе
1. гора, бяда;
2. смутак, журба;
3. у знач. выкл. бяда, няшчасце;
4. у знач. прысл. высока @горелочникъ — вінакур, броваршчык @горливе прысл. — старанна, рупліва @горливость — запал, парыў, руплівасць, самаадданасць @горлица — галубка @горлованье — стараннасць @горлостятье — пакаранне смерцю шляхам адсячэння галавы @гороватка — больш высокае месца, гарыстае, узвышанае над іншымі @городецъ
1. невялікі сад; агарод;
2. невялікі ўмацаваны горад @городникъ — цясляр, будаўнік @городня — частка замкавай сцяны; пралёт моста @городовщина — від пошліны @горотинский — харутанскі, які адносіцца да харутан, што жылі на тэрыторыі сучаснай Славеніі @горохъ
1. гарох;
2. фасоля @гортанобесецъ — абжора @господа
1. дом, гаспадарка;
2. заезджы двор, карчма;
3. пакой, памяшканне @господа — улада, начальства @господаровна — дачка правіцеля @господаръ
1. пан;
2. тытул правіцеля краіны або пэўнай тэрыторыі @господыничъ — сын гаспадара @гостебникъ — іншаземны купец, чужаземец @гостелюбецъ — гасцінны чалавек @гостия — аплатка @готовальня — торба, каробка з перагародкамі або без іх для захавання розных туалетных прыналежнасцей @готовизна — падрыхтаваны запас чаго-н.; зберажэнне @гофтинъ (гофъ) — прадстаўнік народа ў Баварыі (Германія) з евангелічным веравызнаннем @грабаръ — землякоп @грабица:
˜ грабица мерная — штраф, пры якім адразалі частку зямлі @градодержецъ — правіцель горада @градосказитель — той, хто знішчае горад @градусъ — ступень @граиврановъ прым. — воранаў @граничникъ — сусед, сумежнік @грассовати — бадзяцца, разбойнічаць @гратификовати — узнагароджваць @графия — пяро для пісьма @гребельное прым. у знач. наз. — плата за праезд праз грэблю @гредовина — адзін з узгоркаў у градзе ўзвышанасці @грецъ — той, хто іграе ў што-н., гулец @грибелъ — грэбля @гривострижца — цырульнік @гривна — адзінка вагі каштоўных металаў, роўная прыблізна 196 г. @гридня — памяшканне для дворні, грыдніца @гризенье
1. бурчанне ў жываце, колікі;
2. перан. мучэнне, пакуты @грика — грэчка @гричъ — сабака @горобище — могільнік @гробовиско — труна @грозенъ (грозденъ) — вінаградная гронка @громотанье — грымоты @грудень — снежань (назва месяца) @груздило — цуглі @грузелъ — камяк зямлі ў баразне @грузъ
1. шчэбень, тоўчанае каменне, абломкі, друз;
2. руіны @грузь — балоцісты грунт @грундалъ — няспрытны, няўмелы чалавек @губа
1. адміністрацыйна-тэрытарыяльная акруга ў Маскоўскай дзяржаве;
2. грыб;
3. губка, порыстая мачалка @гудай — назва старажытнага народа @гудецъ — музыка, які іграў на струнным музычным інструменце @гудокъ — музыка, які іграў на гудку - трохструнным музычным інструменце, падобным да скрыпкі @гудьба
1. музычны інструмент тыпу гусляў;
2. ігра на музычным інструменце, музыка @гуковище — бугай (птушка) @гуменникъ
1. наглядчык за гумном і працай у гумне;
2. месца каля гумна для хлебных сціртаў @гуменное прым. у знач. наз.
1. маёмасць, якая знаходзілася ў гумне;
2. падатак ад гумна @гумералъ — касцельнае богаслужэбнае адзенне @гуморъ — вільгаць, вадкасць @гуня
1. варсістая шарсцяная коўдра або пакрывала;
2. старая вопратка; лахманы;
3. верхняя вопратка з аўчыны @гупало — бугай (птушка) @гупачъ — тое ж, што і гупало @гурмъ — шум, грукат @гурный перан. — высокі, узвышаны, напышлівы @гусакъ
1. гусак (птушка);
2. цагліна, вырабленая з выгібамі;
3. вывараная соль у выглядзе цукровай галавы @гусла наз.
1. чары, варажба;
2. прадмет, якому прыпісвалі магічную сілу @гуслица — від зброі @гусльникъ (гусляръ) — вядзьмар, чараўнік @густвина (густина) — гушчар @гуфъ (уфъ) — вайсковае падраздзяленне (атрад, полк, легіён), частка войска @гученье — гудзенне, гул @гучети — галасіць @гэдвь — прадстаўнік старажытнага племені на тэрыторыі Галіі @дабы зл. — каб @давца — дабрадзей, дабрачынец @даже
I зл. пакуль
II часц. аж @дакга — кінжал @дактылъ (дактылий) — фінік @дакъ — прадстаўнік аднаго з народаў старажытнай Рымскай імперыі @далибогатися — бажыцца @далибогъ выкл. — далібог @далитися — ухіляцца, пазбягаць @данничое прым. у знач. наз. — пасада зборшчыка падаткаў @данность — наяўнасць @дарда — кап'ё @дарнъ — дзёран @даровите прысл. — шчодра @даровищо — зямля, якая некалі была падорана ўладальніку @дата
1. дата;
2. падараванне; дакумент на падараванне @дафинъ — лаўровае дрэва @даховка — матэрыял для пакрыцця даху, чарапіца @дача — даніна, пошліна, падатак @дверникъ — брамнік, вартаўнік @движанье — дрыжанне @двизати — варушыць, рухаць @двикарця — чахол на пярыну @двоематерний — той, хто належыць не толькі роднай маці, але і маці-зямлі @дворка — жарт, кпіны, насміханне @дворное прым. у знач. наз. — від натуральнага плацяжу @дворность
1. пыха, пампезнасць, напышлівасць;
2. ветлівасць, далікатнасць, пачцівасць, прыязнасць @дворчество — званне і пасада кіраўніка скарбовай воласці @дворыти — дагаджаць, падхалімнічаць, рассыпацца ў кампліментах @двоюрожденый — блізня @двоязычный — двурушніцкі @двувечный — з двума векамі (накрыўкамі) @двудорный — з відарысам двух крыжоў @двуличный — двухбаковы (аб тканіне) @двурожоный — дваюрадны @двушележный — роўны па кошту (вартасці) двум шылінгам @де прыназ. — да @дебра (дебрие, дебрь) — яр, роў, цясніна @дева
1. дзева;
2. шосты з дванаццаці знакаў экліптыкі;
3. задыякальны знак @девая — нявінная, цнатлівая @деверичичъ — сын дзевера @деветерникъ — дзевяцернік (змяіны язык) @деветокъ — адзінка лічэння дзевяткамі @девошлюбъ (девослюбъ) — сват @девятина — памінкі па нябожчыку на дзевяты дзень пасля смерці @девятникъ — вуніяцкае свята ў дзевяты чацвер пасля Вялікадня @девятунастя — дзевятнаццаты @девятьдесятый — дзевяносты @дедизна — дзедаўскае валоданне, спадчына @дедикованый — прысвечаны @дедиковати — прысвячаць @дедина — дзедаўскае валоданне @дедичка — наследніца, пераемніца @дедичковичъ — сын наследніка @дедична — дзедаўскае валоданне @дедичъ (дидичь) — наследнік, пераемнік @дедко (дидко) — міфалагічны апякун могілак, нячысцік @дедовщызна — дзедаўскае валоданне @дедуковати — рабіць вывад, вызначэнне @дедчиця — зводніца, паклёпніца @дееписецъ — гісторык, летапісец @дееписъ — гісторык, летапісец @дей (дзей) часц. — маўляў, нібы, быццам, быццам бы @дейзрене — разгляд, разбор, расследаванне @деисусъ (диисусъ) — ікона з вобразамі Ісуса Хрыста пасярэдзіне, Багародзіцы і Яна Хрысціцеля з двух бакоў @дека
I гунька, посцілка
II кінжал, штылет @декан (дякан) — старшы свяшчэннік @декаполитъ — мітрапаліт дзесяці гарадоў @декградовати — пазбавіць пасады, разжалаваць @деклинацыя — скланенне (граматычнае) @декоктъ — лекавы адвар @декреталъ — папскі статут @деле (деля, дела) прыназ. — дзеля @делебровати — радзіць @деленица — доля, частка @делийка наз. памянш. — ад делия @деликатъ — чалавек, які любіць раскошу @делина — мяжа, раздзел @делица — доля, частка, надзел @делия (делея) — верхняе мужчынскае адзенне, падшытае футрам @делко — дробнакаліберная гармата @делне прысл. — доблесна, мужна, стойка, храбра @дело
I
1. работа, даручэнне, занятак;
2. судовы працэс, прыгавор
II гармата @дельник — саўдзельнік @дельчий
1. звязаны з раздзелам;
2. у знач. наз. трацейскі суддзя, сведка пры раздзеле маёмасці і зямлі @делюра — від верхняга адзення @делята — дагавор, пастанова аб умовах дзяльбы @деляторъ (делятъ) — судовы выканаўца, зборшчык падаткаў @дендель — від падшывачнага матэрыялу @денекговати — аспрэчваць, працівіцца, пярэчыць @денница
1. ранішняя зорка, сімвал духоўнага азарэння;
2. старшы анёл, святланосец @де ново прысл. — нанова, зноў @денунция — допыт, дазнанне, судовы разбор @деплиома (диплиома) — афіцыйны ліст, мандат @депутовати — выбіраць, прызначаць, накіроўваць @дерга — гунька, пакрывала @деревничий — службовая асоба, якая загадвала справамі вёскі @деревянка — драўляная пасудзіна @дерефикация — вызначэнне @державца
1. уладальнік, адміністратар;
2. правіцель, валадар @державчиная — жонка або ўдава державцы @дерокговати — абмяжоўваць, змяняць, адхіляць @десетерицею прысл. — у дзесяць разоў @десетилнитство — акруга ў епархіі @десница
1. правая рука;
2. правы бок;
3. сімвал улады, магутнасці @деспектовати — абражаць, зневажаць, крыўдзіць @деспектъ — здзек, абраза, крыўда @десперацыя — адчай, роспач @десперовати — адчайвацца, падаць духам @деспотъ — правіцель, валадар @дестинованый — назначаны, прызначаны @десятерако прысл. — у дзесяці варыянтах @десятилникъ — службовая асоба, якая ведала акругай у епархіі; зборшчык падаткаў (дзесяціны) @десятинница — мера сыпкіх рэчываў @десятникъ
I службовая асоба, у веданні якой знаходзілася дзесяць чалавек
II дробная манета @десятословие — дзесяць запаветаў, дадзеных праз прарока Майсея @детерминованый — акрэслены, вызначаны @дети дзеясл.
I змясціць куды-н.;
˜ где всхочетъ, тамъ денетъ — (судовае рашэнне) распарадзіцца самастойна, па свайму жаданню
II выдзёўбваць паглыбленне ў бортным дрэве для пчол @детина (дитина)
1. дзіця;
2. юнак, дзяцюк;
3. парабак, слуга;
4. наглядчык @детоводитель — выхавальнік, педагог @детракция — парушэнне @детский у знач. наз. — пасыльны пры велікакняжацкім двары, судовы выканаўца @детчына — зямельнае ўладанне, якое па праву наследавання павінна перайсці ва ўласнасць дзяцей @дефалькация (дефелькация) — выплата пэўнай грашовай сумы на льготных умовах @дефелка (дефелга) — льгота пры выплаце розных плацяжоў @дефендованье — пераход да абароны ў судовым працэсе @дефенсия — абарона, заступніцтва, абвяржэнне абвінавачвання @деферовати — прапаноўваць, прыцягваць да ўдзелу @дефтерономия (девторономия) — Новы запавет @деценцыя — прыстойнасць @децидованье — прыняцце рашэння @децизия (децезия) — рашэнне @децкованое — плата пасыльнаму, прыказнаму выканаўцу ў Вялікім Княстве Літоўскім @децкованье
1. арышт, спагнанне;
2. плата пасыльнаму, судоваму выканаўцу @децковати — накладваць арышт, секвестр, спаганяць @дзвенкъ (дзвянкъ) — гук, звон @дздзыти — пырскаць, крапіць @дзида — піка, кап'ё @диариушъ — дзённік @дивовиско — відовішча @дивъ — дзіва, цуд;
˜ морской дивъ — сірэна @дидаскалия — вучэнне, казань @дидаскалъ — настаўнік, прапаведнік @дидрахма (дидрагма) — грэчаская сярэбраная манета вартасцю ў дзве драхмы @дидъ — продак @диецезия — акруга, епархія, епіскапства @дикгнитарство (дыкнитарство) — годнасць, звание, сан, пасада @дикгнитар — знатны чыноўнік @диктамнъ — ясенец, дзікі бадзян @диляция (деляция) — адтэрмінаванне @димяръ — работнік, які ў спецыяльнай печы выплаўляў з руды жалеза @диоскорианинъ — прадстаўнік ерэтыкоў @диркование — сетка @дисейший — сённяшні, сучасны, цяперашні @дискосъ — адзін з відаў царкоўнага посуду - сподак, талерка з паддонам, якая ўжывалася ў час літургіі @дискреция (дишкрецыя)
1. паслужлівасць, стараннасць, кемлівасць;
2. ласка, шчодрасць, пачастунак @дискуровати (дишкуровати) — гутарыць, дыскуціраваць @дискурсъ — гутарка @диспартиментъ — размеркаванне, разнарадка @диспенсовати — вызваляць ад выканання якіх-н. прадпісанняў @диспозиция
1. распараджэнне;
2. план @диспоновати
1. распараджацца;
2. прычашчаць @диспутация (деспутацыя) — дыспут @диспутачь — дыспутант @диспутовати — дыспутаваць @диссидентъ — іншаверац @дистинкте прысл. — асобна, раздзельна @дистракция — парушэнне @дисциплина — бізун; удар бізуна @дися (дись) прысл. — сёння @дифамовати — узводзіць паклёп @дифференцыя — розніца, адрозненне @дишей прысл. — сёння @длугъ — доўг - тое, што пазычана або ўзята ў пазыку @длужэй прысл. — даўжэй @длужына — даўжыня @дневи прысл. — удзень @днесь прысл. — сёння @днешний — сённяшні @днина — цэлы дзень @доба — пара, час @доблий — высакародны @добреголосный — мілагучны @добрелетный — паважаны @добровидный — прыгожы, прыемны @добродавецъ (добродавца) — той, хто робіць дабро @доброзначный — мілавідны, прыгожы @доброистенникъ — праўдзівы @добропобедный — які атрымаў перамогу ў барацьбе за веру @добротливый
1. міласцівы, добры;
2. чулы, спагадлівы;
3. дабрачынны @доброть
1. усё добрае як процілегласць злому;
2. дабрата, спагада;
3. дабрадзейнасць;
4. выгада, карысць @доброхотати — жадаць дабра @доброхотный — прыхільны @доброхотъ — добразычлівец @добыватися
1. урывацца, гвалтоўна пранікаць;
2. вырывацца, уцякаць;
3. аказвацца, знаходзіцца;
4. дабівацца, дасягаць мэты @добыти
1. атрымаць ва ўласнасць праз суд;
2. заваяваць, захапіць;
3. злавіць здабычу (на паляванні, рыбалцы і г.д.);
4. перамагчы;
5. дастаць, выцягнуць што-н. адкуль-н.;
6. знайсці, набыць, прыдбаць @добышъ — барабаншчык @довгофортунне прысл. — доўга і шчасліва @довека прысл. — вечна @довиннене — абвінавачванне @довлети
1. мець у дастатку;
2. гнясці @довнемати (довнимати) — меркаваць, лічыць, думаць @довнеманье
1. меркаванне, думка;
2. падазрэнне @доводити
1. дастаўляць што-н. у пэўнае месца;
2. прыводзіць доказы, сведчыць, сцвярджаць;
3. ажыццяўляць, выконваць, чыніць @доводне прысл. — дакладна, пераканаўча @доводный — дакладны, пераканаўчы, пэўны @доводня — службовае памяшканне ў судзе для ўтрымання абвінавачаных да аб'яўлення рашэння @доводъ
1. доказ, аргумент;
2. прысяжны павераны, адвакат @доволети — быць неабходным @доволитися — здавальняцца @довстипъ (довтипъ) — досціп, кемлівасць, дасціпны розум @догледачъ — наглядчык @догма — указ, распараджэнне @догматъ
1. асноўнае бясспрэчнае палажэнне ў рэлігійным вучэнні;
2. указ, распараджэнне @доживотникъ — асоба, якая пажыццёва чым-н. валодае @доживотность — маёнтак, якім хто-н. пажыццёва карыстаўся @доживотный
1. пажыццёвы;
˜ приятель доживотный — муж (або жонка);
2. той, хто мае пажыццёвае права на ўладанне або карыстанне чым-н. @дозирати (дозерати) — наглядать за кім-н., чым-н.; даглядаць, апекаваць @дознати
1. зведаць, зазнаць, паспытаць;
2. даведацца, дазнацца;
3. пазнаць, уведаць, пераканацца ў чым-н.;
4. выпрабаваць, праверыць;
5. выкрыць, устанавіць што-н. шляхам расследавання @дозорство
1. нагляд, кантроль;
2. пасада наглядчыка @дозоръ — нагляд; догляд, апека @доилница — карміцелька, мамка @доискатися
1. дашукацца, знайсці;
2. дамагчыся спагнання грошай або маёмасці судовым шляхам;
3. дазнацца, разведаць @дойлидовая — жонка цесляра @дойлидъ — цясляр @доказати
1. учыніць, дамагчыся;
2. даказаць, пацвердзіць @докладъ
1. даклад, паведамленне;
2. дабаўленне, дапаўненне;
3. умова, агаворка;
4. апавяшчэнне;
5. удзел, дапамога @докола
1. прысл. навокал, вакол;
2. прыназ. каля @доколе (доколь)
1. прысл. дакуль, да якога часу;
2. прысл. куды, да якога месца;
3. злучн. пакуль; да таго часу як @докомиктъ — мудрэц @доконалость — завяршэнне @доконанье
1. заканчэнне, завяршэнне;
˜ доконанье живота — смерць;
2. ажыццяўленне, выкананне;
3. даказванне, устанаўленне праўды (часцей праз суд);
4. смерць, скананне;
5. дагавор, пагадненне;
˜ быти въ доконанью — знаходзіцца ў дагаворных адносінах @докончанье
1. дагавор, пагадненне;
˜ быти въ докончании — знаходзіцца ў дагаворных адносінах;
˜ вечное докончание — бестэрміновы дагавор аб міры;
˜ держати въ докончаньи — (каго-н.) выконваць умовы дагавору (з кім-н.);
2. канец, заканчэнне;
3. смерць, скананне, гібель @докончати
1. дагаворвацца, заключаць пагадненне;
˜ докончати миръ — заключаць мірнае пагадненне;
˜ докончати правды, докончати прысяги — даваць прысягу;
2. завяршаць, заканчваць;
3. паміраць;
˜ докончати живота — паміраць @доконывати
1. заканчваць, завяршаць, даводзіць да канца;
2. рабіць, выконваць @докормити — мець на ўтрыманні да пэўнага часу @докторъ
1. лекар;
2. чалавек, які мае вышэйшую навуковую ступень;
˜ докторъ въ лекарстве — доктар медыцыны;
˜ докторъ обойга права — доктар у галіне рымскага і кананічнага права;
˜ докторъ письма светого — доктар тэалогіі;
3. вучоны чалавек, знаўца Бібліі, царкоўны пісьменнік;
˜ докторъ законный, докторъ у законе — настаўнік закону Майсея, выкладзенага ў Пяцікніжжы @докука
1. турбота, клопат;
2. настойлівая, надакучлівая просьба @документалитеръ прысл. — з дакументальнай дакладнасцю @докуповатися — здабываць што-н. шляхам подкупу @докучно прысл. — пакутліва, нясцерпна @долгодневный — цярплівы @долгодушный — стойкі, цярплівы @долгофортунный — доўгі і шчаслівы (пра жыццё) @долгъ (довгъ)
1. доўг - тое, што пазычана або ўзята ў пазыку;
˜ въ долгу (долзе) — у якасці платы за доўг;
˜ долгъ голый — пазычаная сума грошай без працэнтных налічэнняў;
˜ долгъ злодейский — абавязацельства па выплаце грошай за крадзеж;
˜ долгъ рукодайный — пазычаныя грошы, перададзеныя з рук у рукі;
2. абавязак, павіннасць;
˜ долгъ прырожоный — смерць;
˜ долгъ прырожоный заплатити — памерці;
˜ долгъ смерці — непазбежнасць смерці @доле прысл. — унізе @долегати
1. непакоіць, турбаваць, мучыць;
2. датычыцца, мець адносіны да каго-н. або чаго-н. @долеглость
1. крыўда, уціск, знявага;
2. недамаганне, нямогласць, немач;
3. запатрабаванне;
4. права, правамоцтва @доленица — частка @долина
1. даліна;
2. роў, калдобіна; баразна @долинка
1. невялікая даліна;
2. заглыбленне, шчарбінка @доловина — нізкае месца на ворным полі @долокъ — ямка, упадзіна @доломанъ — кароткі мужчынскі плашч @долу прысл. — уніз;
˜ приклонитися долу — быць пакорлівым @домнение — уяўленне, думка @домниманье
1. меркаванне, думка;
2. падазрэнне @домовникъ
1. той, хто жыве ў каго-н. у доме, дамачадзец;
2. мясцовы жыхар @домовство
1. сям'я; дамачадцы;
2. дамашняя гаспадарка @донатариуш — атрымальнік @донатива — від подаці @донацыя — даравальны запіс @дондеже злучн. — пакуль не @доперо прысл. — толькі @дорочный
1. гадавы;
2. штогодні @доръ — дранка @досператъ — чалавек, які знаходзіцца ў роспачы @досталь — астатак, рэшта @достойникъ — саноўнік @дотегати — дапамінацца, зноў напамінаць @доткливый — непрыемны, абразлівы @дотримати — вытрымаць (пра абавязкі, абяцанкі і г.д.) @дошацовати — дацаніць, дарахаваць @дощадку (досчадку) прысл. — дашчэнту @драбантъ (драбанъ) — целаахоўнік @драбаръ — жарабец, інаходзец @драбъ — пешы воін, ахоўнік @драконта — драсён змяіны (расліна) @драпежити — грабіць, адбіраць @древле прысл. — раней, калісьці @дреколъ — кол, піка @дрелинкъ — мера віна @дремлюгъ — драпежная птушка з сям'і сакаліных @дривоноша — дрыванос; той, хто носіць дровы @дровничий — той, хто адказваў за забеспячэнне палівам @дромедаръ — аднагорбы вярблюд @дронкгъ — жалезны прэнт @дропятый — буланы з крапінкамі (масць каня) @дрочение — засмучэнне, нуда @дрочливый — засмучаны, маркотны @другиня — сяброўка @дружокъ
1. дручок, кіёк;
2. мн. насілкі @друзкъ — сухое галлё @друкгды прысл. — часам, калі-н. @друкъ
I палка, друк
II друкаванне @друченье — прыгнёт, засмучэнне @дручити — мучыць @дручки — насілкі @дрыкгантъ — жарабец @дрягиль (дряголь) — насільшчык @дрягольное — даход з уючных работ @дубасъ — невялікае рачное судна @дубашчына — падатак за правоз тавараў на судне, якое звалася дубасам @дуботовкъ — нарыхтоўшчык дубовай кары для гарбарнага промыслу @дугнастый — рабы, пярэсты, стракаты @дуктъ
1. кірунак, ход (мяжы);
2. пісьмовы дакумент, у якім апісваецца ход мяжы @дуналъ — вялікі тоўсты цвік з вушкам @дуньский — дацкі (з Даніі) @дунчикъ — датчанін @дупля — від шаўковай тканіны @дуфанья — надзея, вера @дуфати (духати) — спадзявацца, верыць @духоборецъ — той, хто адступіў ад традыцыйнага вучэння аб святым духу @духовница — завяшчанне @душка — футра з шыі і грудзей звера @душкиль — рычаг на вагах @душне прысл. — абавязкова @дхнути — дыхнуць, дзьмухнуць @дщий — пусты, парожні @дъяконовичъ — сын дыякана @дызгоноръ (дисгоноръ) — знявага @дызунитъ (дизунитъ) — невуніят, вызнаўца праваслаўнай рэлігіі, які не далучыўся да Берасцейскай вуніі @дылеванье
1. плот з дыляў;
2. зборн. дылі (тоўстыя дошкі) @дымникъ — той, хто плаціў падымнае @дымъ
1. дым;
˜ дымомъ пойти — прапасці, згарэць;
2. пар, выпарэнне;
3. гаспадарка, адзінка падатковага абкладання @дынель — кручок на канцы дышля @дыректе прысл. — прама, непасрэдна @дыфтоване — канапачанне @дышкурцыя — беспарадак, свавольства @дьякониса — жанчына, якая займае якую-н. царкоўную пасаду ў адносінах да жанчын @дьякъ
1. пісар, грамацей;
2. псаломшчык @дядиная — жонка дзядзькі @дядьковичъ — сын дзядзькі, дваюрадны брат @дядьковщина — зямельная спадчына па дзядзьку @дякло
1. падатак збожжам;
2. мера збожжавага падатку @дякольникъ — падданы, які плаціць дякло @дяфина — лаўр (расліна) @евангелия
1. частка Бібліі, у якой распавядаецца пра жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста;
2. вучэнне Ісуса Хрыста @евангелизовати — прапаведаваць вучэнне Ісуса Хрыста @евграфия — геаграфія @евикторъ — асоба, якая бярэ на сябе адказнасць за магчымыя дамаганні на праданае @евикция — матэрыяльная адказнасць таго, хто прадае што-н., за магчымыя дамаганні на праданае; гарантыя грунтоўнасці набытку @евинковати — забяспечваць, гарантаваць @евусейский — ерусалімскі @евхаристия — прычашчэнне @евья — сушыльня для збожжа @егда злучн. — калі @егомость (его мосць) — яго міласць @едали
1. прысл. няўжо;
2. злучн. ці @едвабъ — шоўк @едилесь часц. — толькі @единако прысл. — аднолькава, у роўнай меры @единакъ
1. манах, пустэльнік;
2. адзіны сын у бацькоў @едино
1. прысл. адзіна, разам; аднолькава;
2. часц. толькі @единова прысл.
1. аднойчы, неяк;
2. адзін раз @единокожный займ. — кожны паасобку @единолично прысл. — аднастайна, аднолькава, агульна @единонравно прысл. — аднадушна, па адзіных звычаях @едла, едлина — елка @едло (идло) — ежа, страва @еднальный — прымірэнчы @еднатися — мірыцца, прыходзіць да згоды @едначъ — арбітр, пасрэднік, трацейскі суддзя @еждчалый — вандроўны; звязаны з выездам куды-н.; прызначаны для выезду @еже (ежъ) займ.
1. які, каторы;
2. у знач. злучн. калі;
3. у знач. злучн. што;
4. у знач. злучн. каб;
5. у знач. часц. ж, жа @ежебы злучн. — каб, з тым каб @ежелетъ прысл. — штогод @ежели злучн.
1. калі;
2. ці @ежчий — выязны, прызначаны для выезду @езда
1. язда;
2. наезд, набег;
3. выезд, паездка;
4. кавалерыя, коннае войска @ездокъ
1. асоба, якая нясе службу, звязаную з раз'ездамі па адміністрацыйных і судовых справах; судовы следчы, судовы прыстаў;
2. яздок @езити — перагароджваць раку езам для лоўлі рыбы @езище — месца, дзе рака перагароджана езам @езовникъ, езовничий — наглядчык за езам @езовщина — плата за карыстанне езам @езъ — плеценая перагародка ракі для лоўлі рыбы @екзакция — падатак; збор падаткаў @екзаменатор — інспектар @екзаменовати — апытваць, правяраць @екзеквовати — прыводзіць у выкананне @екзекуторъ — судовы выканаўца, душапрыказчык @екземптъ — дакумент на вызваленне ад абавязкаў @екземпция — канфіскацыя @екзорциста (екзоркиста) — заклінальнік духаў @економия (оконамия) — каралеўскі маёнтак @експедицыя — ваенны паход @експенсъ — выдатак @експировати — заканчвацца, губляць прававую моц @експульсия — прымусовае выгнанне з уладання @експурговати — апраўдваць @експэктатива — каралеўскі прывілей @екстендовати — пашыраць сферу дзеяння якога-н. прававога палажэння @ексторсыя — залішняе вымаганне @екстра прысл. — асобна, дадаткова @екстрактъ — выпіска, вытрымка @ексцепция — выключэнне, адкліканне @ексцесъ — эксцэс, выхадка @ексциповати — рабіць для каго-н. выключэнне @ексцытовати — пабуджаць да выканання якой-н. функцыі @ектезисъ — твор пра апісанне падзей, што адбыліся на царкоўным з'ездзе @ектения — малітва, якая чытаецца ў пэўныя моманты богаслужэння ў суправаджэнні хору @елей
1. алей, тлушч з насення алейных раслін;
2. ялей, аліўкавы тлушч, які выкарыстоўваўся ў царкоўным абыходку @електоръ — выбаршчык @електъ — чалавек, нававыбраны на якую-н. пасаду @елекцыя (алекцыя, олекцыя) — выбары; выбар на якую-н. пасаду @елефантъ (елепантъ) — слон @елиберовати — вызваляць @еликий займ. — які, каторы @елико прысл. — колькі; наколькі @елито (елето, ялита) — кішка @еллинъ
1. грэк;
2. язычнік @ельма злучн. — бо, таму што @елюзия — насмешка, здзек @емлети
1. браць; збіраць, спаганяць;
2. мець, набірацца @ендова (яндова) — вялікая міска для мыцця бялізны і посуду @енералъ
1. судовы выканаўца;
2. генеральны стараста @ено часц. — толькі @еноколвекъ часц. — толькі @енуклеованье — вылучэнне, выяўленне @епанча (опанча)
1. шырокі плашч без рукавоў;
2. посцілка, пакрывала @епистола — пасланне @еремита — пустэльнік @есакъ — даніна з падначаленых народаў, ясак @есь — кручок, гаплік @ефа (ефимъ, ефинъ) — старажытнажыдоўская мера сыпкіх рэчываў @ефудъ (ефодъ) — наплечнік першасвяшчэнніка @жабинецъ — каштоўны камень @жадливе прысл. — страсна, палка @жадливость (жедливость)
1. пажаданне, імкненне;
2. пажадлівасць;
3. прагненне, сквапнасць;
4. гарачае пачуццё, палкасць, страснасць @жадникъ
1. убогі, прагнучы чалавек;
2. скупы, скнара @жадный
I займ.
1. ніхто;
2. ніводзін, ніводны;
3. ніякі;
˜ жаднымъ обычаемъ (способомъ), жадною мерою — ніякім чынам, ні ў якім разе, ні ў якім выпадку, ні за што;
4. які-небудзь; любы, усякі, усялякі
II прым.
1. сасмаглы, прагнучы, які адчувае смагу;
2. жадаючы, які імкнецца да чаго-н. @жакгва (жакгевъ) — факел @жакгель — парус, ветразь @жакъ
I
1. каталіцкі царкоўны служка малодшага чына;
2. шкаляр, бедны студэнт
II рыбалоўная прынада, сетка; жак @жалоба
I
1. скарга, нараканне;
˜ жалобу чинити — падаваць скаргу, скардзіцца;
2. папера з выкладам скаргі
II
1. жалоба; смутак па памерлым;
2. жалобнае адзенне;
3. жальба, смутак, журба @жалованье
1. падарунак, гасцінец;
2. плата за працу, службу;
3. ласка, прыхільнасць, зычлівасць;
4. скарга;
5. смутак, жаль;
6. скруха, раскаянне @жаловати
1. наракаць, жаліцца; складаць скаргу на каго-н.; судзіцца;
2. праяўляць жаль, шкадаванне з прычыны чаго-н., каяцца;
3. адчуваць жаль, літасць, шкадаваць каго-н. ці што-н.;
4. смуткаваць, маркоціцца, аплакваць;
5. шкадаваць; берагчы;
6. аказваць прыхільнасць, зычлівасць, любоў;
7. прыязджаць;
8. узнагароджваць, адорваць, надзяляць чым-н.;
9. перапрошваць @жаль
I
1. гора, смутак, маркота;
2. крыўда, шкода;
3. раскаянне, шкадаванне;
4. спагада, спачуванне
II у знач. выказніка
1. шкада;
2. крыўдна, прыкра, непрыемна, сумна @жаратокъ (жератокъ) — гарачае вуголле, жар; гарачы попел @жаристый — гарачы, распалены да чырвонага колеру @жарливость
1. адданасць, шчырасць;
2. страснасць, палкасць @жарливый — гарачы, палкі, страсны @жарлокъ (жорлачъ) — абжора @жартися — мучыцца, пакутаваць @жглище (жеглище) — месца вогнішча, дзе язычнікі палілі мёртвых @жебранина (жебранье) — жабрацтва @жекглевати — плаваць па моры @жекгляръ — марак @жекгнати
1. развітвацца; праводзіць каго-н.;
2. хрысціць @железа — чума, маравая пошасць @женути
1. гнаць; выганяць, праганяць;
2. прымушаць рабіць што-н.; падганяць;
3. гнацца за кім-н., імчацца @жеребей (жеребий)
1. жэрабя;
2. жараб'ёўка;
3. мера зямлі, дзялянка, зямельны надзел;
4. доля, частка;
5. узор, малюнак @жерело
1. крыніца;
2. горла, адтуліна, жарало;
3. рэчышча @жибентяй (жебентяй) — асоба, якая забяспечвае двор палівам і асвятленнем @живелъ (живиолъ, живюлъ) — стыхія (адзін з асноўных элементаў прыроды) @живица — смала @живне прысл. — як мага хутчэй @живность
1. харчаванне, правіянт;
2. усякая хатняя жывёла і птушка, прызначаная для ўжывання ў ежу;
3. жыццё @животный
1. жывёльны;
2. які адносіцца да жыцця, жыццёвых праяўленняў, пачынанняў;
˜ книги животные — кнігі жыцця, у якія, па хрысціянскаму веравучэнню, заносіліся ўчынкі, дзеянні праведнікаў;
3. які адносіцца да жывата (страўніка, кішэчніка і пад.) @животъ
1. жыццё;
˜ въ животе не стало — няма ў жывых;
˜ до живота — да канца жыцця, да смерці;
˜ животъ даровати — памілаваць;
˜ животъ дати — а) даць жыццё; б) аддаць жыццё;
˜ животъ доконати — дажыць да канца жыцця, памерці;
˜ животъ положити (скончати, утратити) — страціць жыццё, памерці;
˜ за живота, въ животе, при животе — пры жыцці, за час жыцця;
˜ по животе — пасля смерці;
2. жыццяпіс;
3. спосаб жыцця;
4. усё жывое;
5. жывот як частка цела чалавека і жывёл;
6. маёмасць, рэчы;
7. жывёліна @жигати — паліць @жизень — смага @жизный — урадлівы, ураджайны @жировати
1. пасвіцца, харчавацца;
2. перан. жыць, знаходзіцца ў дастатку @жировный — пашавы @жиръ
1. тлушч;
2. магчымасць; спрыяльныя ўмовы @жито
1. жыта, злакавыя расліны;
2. зборн. пасевы злакавых;
3. зерне;
˜ жито пуховое — нявеянае жыта @житщина — падатак збожжам @жичити — жадаць @жичливый — які жадае дабра, прыхільны @жлабъ — ночвы @жолвъ (желвъ, жулвъ) — чарапаха @жолдакъ (жолдникъ) — жаўнер @жолдовати — служыць @жолдъ — плата для вайскоўцаў @жолнерщизна — ваенны падатак @жолтяница — хвароба жаўтуха @жродло (жрудло, зродло) — крыніца @жужала (жужелица, жюжелица) — жужаль (драпежны начны жук) @жупа (зупа) — саляная капальня @жупелъ — смала @жупица — камізэлька @забава
1. справа, занятак;
2. учынак;
3. клопат;
4. прамаруджванне, адцяжка;
5. перашкода, затрымка;
6. забава, пацеха, гульня;
7. спакуса @забавити
1. захапіць, прысвоіць (пра маёмасць);
2. затрымаць;
3. адцягнуць (увагу, думкі);
4. развесяліць @забеганье — стараннасць, намаганне @забегати
1. выходзіць насустрач, пераймаць;
2. перашкаджаць, замінаць;
3. апярэджваць, прадухіляць;
4. садзейнічаць, забяспечваць;
5. жадаць, імкнуцца;
6. зварочвацца, звяртацца (да каго-н.);
7. прымаць пад увагу, зважаць @забечися (забегтися, забежчися) — засцерагчыся @забобоны мн.
1. паданні, легенды, міфы;
2. язычніцкае веравызнанне, ерась;
3. звычаі, звязаныя з язычніцкім веравызнаннем;
4. памылкі, грахі;
5. чараўніцтва @забой
I забойства
II майстэрня для вырабу воску
III запор, прыстасаванне для запірання варот @забороло
1. збудаванне на гарадской сцяне;
2. перан. абарона, умацаванне @забости
1. пагнаць (каня);
2. паскакаць (на кані) @забримети — загучаць моцна; зашумець @забуренье
1. хваляванне, бура, навальніца;
2. напад; смута, мяцеж;
3. уціск; нязгода @завадити
1. зашкодзіць;
2. даткнуцца, зачапіць @заважити
1. мець пэўную вагу;
2. мець пэўную грашовую вартасць @завалавяти — выклікаць, заклікаць @заварти
1. зачыніць;
2. акружыць, асадзіць;
3. заключыць дагавор, саюз, сяброўства @завасненье — нязгода, спрэчка, варожасць @завдячне прысл. — з удзячнасцю, у знак удзячнасці @заведати
1. уведаць, даведацца, пазнаць;
2. наглядаць, мець у сваім распараджэнні @заведовца — наглядчык, кіраўнік; той, хто нечым распараджаецца @завезовати
1. змяшчаць, утрымліваць;
2. забяспечваць @заверещати — закрычаць, залямантаваць @заверженый — занядбаны, адкінуты @завероный — засведчаны @заверта — вяровачная дэталь конскай збруі @завертка — прыстасаванне для замыкання вокнаў @заверуха — смута @завеса
1. заслона;
2. прыкрыццё, ахова;
3. завеса, прыстасаванне для навешвання дзвярэй, вокнаў і пад. @завещати
I
1. вызначыць, выказаць (закон, абяцанне);
2. загадаць
II пачаць гаварыць @завзятость (завзентость) — злоснасць, варожасць, непрыхільнасць @завзятый
1. настойлівы, упарты;
2. злы, люты @завивка — жаночы галаўны ўбор @завикланый — заблытаны, складаны, няясны @завинити — правініцца; стаць даўжніком @завинути — абматаць, загарнуць; перавязаць @завирати
1. замыкаць, зачыніць;
˜ завирати уста — пазбаўляць каго-н. магчымасці выказвацца;
2. абкружаць, ахопліваць;
3. канчаць, завяршаць, заключаць;
4. усталёўваць, умацоўваць @завити
1. абвязаць, абгарнуць;
2. пакруціць, павярцець;
˜ завити копу — вызначыць тэрмін для пачатку разбору справы на копным судзе @завитка — палатняная рэч, якую накідвалі на галаву ці на плечы @завитый
1. заблытаны, закручаны;
2. пэўны, абавязковы, вызначаны @заводитися
1. наладжваць, заводзіць (сяброўства і пад.);
2. уцягвацца (уступаць у пэўныя адносіны з кім-н.);
3. судзіцца;
˜ въ право заводитися — падаваць справу ў суд;
4. выступаць; узнімацца, падымацца супраць каго-н., чаго-н. @заводникъ
1. спартсмен, удзельнік спартыўных спаборніцтваў;
2. конь, які ўдзельнічае ў спаборніцтвах @заводца (завотца)
1. чалавек, на якога спасылаўся ў судзе адказчык за крадзеную ці спрэчную рэч як на першага ўладальніка ці гаспадара, ад якога тая рэч набыта;
2. завадатар, зачыншчык @заводъ
1. выдзяленне, перадача ў валоданне;
2. зямельнае ўладанне, зямельны ўчастак;
3. спрэчка, судовая справа;
4. задума, намер, імкненне;
˜ заводъ крови — намер учыніць кровапраліцце;
5. спаборніцтва @заволанье
1. крык, гоман;
2. публічнае абвяшчэнне;
3. саслоўе, годнасць;
4. пашана, павага, гонар @заволочи
1. волакам даставіць куды-н.;
2. прасунуць, працягнуць праз што-н., унутр чаго-н. @заволочити — забаранаваць, заскародзіць @завора — засаўка, завала на дзвярах, варотах @завстегати (завстягати) — прыпыняць, затрымліваць, стрымліваць @завтрее, заутрие
1. наступны другі дзень;
2. раніца, ранак;
3. будучае, будучыня @завтреня (затриня, завтредня) — ютрань @завчасу прысл. — загадзя, наперад @завше прысл. — заўсёды, безупынна, пастаянна; увесь час @завыйковый — зроблены з шыйных частак шкур (пра адзенне) @загаеный (загайный) — законна адкрыты, правамоцны (пра суд) @загаити
1. адкрыць, распачаць;
2. правесці пасадку лесу @загамовати, загаймовати
1. затрымаць, забраць, захаваць;
2. арыштаваць, узяць пад варту;
3. спыніць развіццё чаго-н.;
4. стрымаць, супакоіць, уціхамірыць @загонъ
1. ваенны атрад, прызначаны для набегаў на варожы край з мэтай яго разбурэння, спусташэння;
2. паход, набег;
3. паласа, участак ворнай зямлі; мера зямлі;
4. месца для спаборніцтваў @загородити
1. загарадзіць, перагарадзіць, абгарадзіць;
2. гарантаваць @загородникъ — беззямельны селянін, які меў толькі агарод @загоряча прысл. — адразу, без затрымкі, па гарачым следзе @загрести — закапаць, засыпаць, пахаваць @загудити — зганьбіць;
˜ загудити воскъ — забракаваць якасць воску @задавити (задовати)
1. прычыняць, учыняць, рабіць;
˜ полички задавати — біць рукой па твары, даваць аплявухі;
˜ раны задавати — наносіць раны;
2. ствараць, дадаваць;
˜ працу задавати — браць на сябе лішні клопат;
3. прыпісваць каму-н. што-н., дакараць, абвінавачваць;
˜ вонтпливость задавати — браць пад сумненне што-н.;
˜ неправду (фалшъ) задавати — абвінавачваць у няпраўдзе, мане, хлусні;
˜ покусы задавати — спакушаць;
˜ словы неучтивые задавати — ганьбіць, зневажаць;
4. прапаноўваць, задаваць (пытанне, загадку і г.д.) @задарти — пасварыцца з кім-н. @задворникъ — беззямельны селянін, які атрымліваў за вызначаны аброк ці чынш дзялянку зямлі ад землеўладальніка @задворный — які датычыць спраў, не звязаных з каралеўскім дваром;
˜ судъ задворный — каралеўскі суд, які вырашаў правінцыяльныя справы і засядаў па-за дваром;
˜ люди задворные — тое, што і задворники @задивенье — здзіўленне @задлужитися — запазычыцца, нарабіць даўгоў @задница (жадница)
1. частка цела чалавека ніжэй паясніцы;
2. спадчына, запаведзь @задолжити — даць у доўг, пазычыць @задоржка — прыдарожная паласа @задорный — задзірысты @задоръ — сварка, сутычка @задосыць прысл. — досыць, дастаткова, даволі @задратися — пачаць сварку, вайну @заеднывати — прыміраць, з'ядноўваць @заеже злучн. — за тое, што; таму што @заездъ
1. прыезд, наведванне;
2. грабеж, набег @заемъ — пазыка, узяцце ў доўг @зажбы часц. — хіба @заживати
1. ужываць, выкарыстоўваць;
2. адчуваць, зазнаваць, зведваць;
˜ заживати науки — вучыцца;
3. чыніць, учыняць;
4. есці, піць, спажываць;
5. загойвацца @зажлобливо прысл. — жалобна, тужліва, крыўдна @зажога — падпал @зазадокъ — тыльны бок @заздоровное — пошліна за чытанне заздароўных малітваў @заздрость (задрость, заздра) — зайздрасць @зазлити — учыніць зло @зазнанье — сведчанне @зазренье — упікі, дакор, ганьбаванне @зазябити — занядбаць, загібець @заимодавецъ (заимодавца) — асоба, якая дае ў пазыку @заисте (заисто) прысл. — сапраўды, па праўдзе, на самай справе @зайзрети
I (зазрети) зайздросціць
II
1. убачыць;
2. жадаць, праказваць @займати
1. запаўняць якую-н. паверхню;
2. чапаць, крыўдзіць каго-н., трывожыць каго-н.;
3. браць у сваё карыстанне;
4. захопліваць, зганяць у адно месца;
5. пазычаць @займище — займішча, асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча @зайстье (застье, зашстье, заштье)
1. інцыдэнт, сутычка, цяжба, спрэчка;
2. захад сонца @зайти
1. дайсці да чаго-н., зайсці куды-н., прыйсці адкуль-н., увайсці ў што-н.;
2. выйсці насустрач, перагарадзіць дарогу;
3. перайсці ў чыю-н. уласнасць;
˜ зайти въ долги — запазычыцца;
4. дасягнуць мэты; распаўсюдзіцца, стаць вядомым;
5. дасягнуць тэрміну;
6. прыйсці ў які-н. стан, дасягнуць крайняй ступені праяўлення;
˜ очи зайшли — (каму-н.) аслепнуць;
˜ зайти хитростью — перахітрыць @закажоный — заражаны @заказати
1. загадаць, аддаць загад;
2. забараніць;
3. апавясціць, даць наказ @заказникъ (заказца, закасца) — аканом @закалъ — загартоўка @закидати
1. кідаючы што-н., запоўніць (адтуліну, яму і г.д.), засыпаць, пакрыць;
2. перан. намякаць на што-н;
˜ закидати сети — ашукваць, падманваць каго-н. @закладати
1. закладваць аснову чаму-н., засноўваць;
2. аддаваць у заклад;
˜ закладати заруки — заручацца;
3. накладваць (штраф, арышт);
4. закрываць, засланяць;
5. закідваць, расстаўляць (сеці, сіло і г.д.) @закладень (закладникъ) — цяглец, які пераходзіў на службу да свецкіх ці духоўных феадалаў для пазбаўлення ад дзяржаўнага цягла, губляючы пры гэтым асабістую свабоду @закладка — падшэўка, падкладка @закладъ
1. рэч, маёмасць, часова аддадзеная таму, хто дае пазыку;
2. зарука, гарантыя звароту пазыкі або выканання абавязацельстваў;
3. умова, дагавор, пагадненне @закладыны — закладзіны (частаванне пасля закладкі дома) @заклание — ахвяра @заклати
1. закалоць, забіць;
2. прынесці ахвяру @заколотати — пастукаць, падаць сігнал стукам @законка — судовае абвінавачванне @законникъ
1. святар, манах;
2. знаўца закону рэлігійнага веравучэння;
3. той, хто строга прытрымліваецца закону;
4. перан. абаронца, заступнік @законница
1. манашка;
2. адзенне, якое надзявае свяшчэннік пры набажэнстве @законне (законно) прысл. — у адпаведнасці з законам;
˜ мешкати законне — жыць у шлюбе @законъ
1. рэлігія, вера, веравызнанне;
˜ законъ греческий — праваслаўнае веравызнанне;
˜ законъ римский — каталіцкае веравызнанне;
˜ законъ жидовский — юдэйскае веравызнанне;
˜ законъ Христовъ (божий, господний, святый) — хрысціянскае веравызнанне;
2. сукупнасць прадпісанняў якой-н. рэлігіі;
˜ Ветхий (старый) и новый законъ — старажытная, дахрысціянская і хрысціянская часткі Бібліі;
˜ вторый законъ — другазаконне, назва часткі свяшчэннага пісання - пятай кнігі Майсея, якая прадстаўляе сабой кароткі паўтор законаў, змешчаных у першых чатырох яго кнігах;
˜ законъ Моисеевъ — часткі свяшчэннага пісання, якія прыпісваюцца прароку Майсею, заканадаўцу Юдэі;
3. манаскае таварыства, ордэн каталіцкай царквы з пэўным статутам;
˜ вступити въ законъ, принять законъ — прыняць манаскі сан;
˜ выступити (выйти) зъ закону — выйсці з манаскага ордэна;
˜ въ законъ постригати — аддаваць у манаства;
4. устанаўленні, прадпісанні свецкай улады;
5. сувязь паміж з'явамі; закон развіцця прыроды;
6. правіла, звычай;
7. шлюб;
˜ мешкати въ законе — жыць у шлюбе @закопъ — роў, траншэя @закосное (закосъ) — грашовы падатак за кашэнне сена @закота (закотъ) — запруда для лоўлі рыбы @закрачати (закрочати) — перашкаджаць, шкодзіць @закретъ
1. каморка;
2. прыбіральня @закристия (закрестия) — рызніца @закровъ — заслона, пакрывала @закрой — лапатка ў сахі, па якой зямля, паднятая лемяшом, кладзецца ўбок @закупити
1. закупіць, купіць увесь тавар аднаму чалавеку;
2. узяць у карыстанне да пагашэння пазыкі, заарандаваць;
3. узяць на службу за пазыку на пэўны тэрмін з пэўнымі ўмовамі @закупъ
1. чалавек, якога аддалі або які наняўся на службу за пазыку;
2. служба за пазыку;
3. арэнда маёмасці, часовае карыстанне за пазыку @залавяти — правакаваць, падбухторваць @залеглый
1. даўні, забыты;
2. пакінуты, неапрацаваны;
3. аддалены, глухі @залегль (залягль) — глухое месца, буралом @залегчи
1. застацца неапрацаваным (пра ўгоддзі);
2. заняць, перакрыць (шлях, праход);
3. схавацца;
4. застацца неаплачаным (пра падаткі, даўгі і г.д.) @заледве (заледво)
I прысл.
1. насілу, з вялікімі цяжкасцямі;
2. чуць, ледзь толькі, амаль
II злучн. ледзь, ледзь толькі, як толькі (пры выражэнні залежнай сувязі) @залежати
I
1. грунтавацца на чым-н.;
2. мець дачыненне, адносіцца да чаго-н.;
3. залежаць ад каго-н.;
4. змяшчацца; уяўляць сабой;
5. быць павінным, належаць
II
1. застацца ляжаць, заляжацца;
2. прымыкаць, знаходзіцца побач @залетити
1. рэкамендаваць што-н., прадпісаць, загадаць;
2. рэкамендаваць каго-н., пазнаёміць, прыцягнуць увагу;
3. даверыць, даручыць @залецати (залицати)
1. ухваляць, праслаўляць, станоўча адзывацца аб кім-н., чым-н.;
2. загадваць, прасіць аб чым-н., раіць, завяшчаць @зали часц. — хіба, няўжо, ці @залога
1. засада;
2. атрад, які знаходзіцца ў засадзе; застава, гарнізон; салдат, якога пакінулі на пастой @залогъ — залог, заклад @заложити
1. пакласці аснову чаго-н., пачаць будаваць;
˜ заложити огонь — запаліць;
2. пакласці, засунуць што-н., схаваць за што-н.;
3. навесіць, надзець на што-н.; прасунуць праз што-н.;
˜ заложити кони — запрэгчы;
4. вызначыць, пастанавіць (у судовых або дзяржаўных справах);
5. заплаціць, аддаць пэўную суму грошай;
6. аддаць што-н. у заклад @заложка — кавалак дарагой тканіны з аздобаю, які прывязваўся да шыі і таліі, а на грудзях адставаў, каб можна было за яго закласці рукі або хустачку @заломша — жалобная імша @залука — пойма @замавяти — сварыцца, абражаць @заматерелый — састарэлы, вельмі стары @замати — заняць, захапіць, авалодаць @замежокъ — невялікі кавалак сенакоснай зямлі сярод палёў, звычайна побач з мяжой @замесъ
1. сумесь;
2. рэчывы, якія змяшчаюцца ў арганізме чалавека (змесціва ўнутраных органаў, выдзяленні і г.д.);
3. плоць, цела;
4. хлеб, збажына;
5. пойла @заметъ (замиотъ)
1. замёт, агароджа;
2. сумёт, гурба @замешанина — няяснасць, блытаніна, спрэчнае пытанне @замешанье
1. змешванне, перамешванне;
2. збянтэжанасць, разгубленасць, трывога;
3. перашкода, затрымка;
4. нязгода, скандал, бойка @замешникъ (замошникъ) — гарбар, які вырабляе замшу @замовитися — паспрачацца @замовка — спрэчка, звада, сварка @замружити — заплюшчыць @замтузъ — публічны дом @замутокъ — мяцеж, неспакой @замчистый (замчыстый) — які закрываецца на замок @замшеникъ (замшиникъ) — рамеснік, які займаецца вырабам замшы або пашывам з замшы @замятня — смута, мяцеж @занадра — пазуха, запазуха @зане злучн. — бо, таму што @занедбавати (занедбовати) — не заўважаць, не звяртаць увагі @занеже (занежъ, занже, заньжо) злучн. — бо, таму што @занехати — спыніць што-н., адмовіцца ад чаго-н., пакінуць што-н. @занкель (занкгель, занькель, занкгиль) — спражка @занужъ (занюже) злучн. — бо, таму што @занурати
1. акунаць;
2. зарывацца, паглыбляцца @занурити — акунуць, апусціць @западка — засаўка, зашчапка @запасникъ — воін, які змагаўся ў паядынках @запасы — барацьба, паядынак;
˜ запасы ходити — уступаць у барацьбу @запевный — сапраўдны, безумоўны @запенятися — адмаўляцца, не згаджацца @заперти
1. зачыніць, замкнуць;
2. адмовіцца, адрачыся @запинати — перашкаджаць @запинатися — зашпільвацца @запинка — засцежка @записное — пошліна за афармленне якога-н. дакумента @заповетренье — заражэнне, распаўсюджанне інфекцыі @заподобно прысл. — прыемна @запозвати — выклікаць у суд @запоздоровение — прывітанне, пажаданне здароўя @запозовъ (запозевъ) — павестка ў суд, у якой вызначаны змест іска; выклік @запоменутие (запомянутие) — забыццё @запоминати — забываць @запомога — грашовая дапамога @запомогати — дапамагаць @запомоцъ — дапамога @запона
1. засцежка, спражка;
2. заслона, фіранка;
3. перашкода @заправити
1. падрамантаваць, выправіць, наладзіць;
2. прывучыць, накіраваць @запренье (запрение) — адмаўленне, адрачэнне @запрети (заприти) — адмовіць, парушыць што-н. прынятае @запродати
1. прадаць;
2. прадаць у часовае карыстанне, здаць у арэнду;
3. выдаць каго-н., здрадзіць каму-, чаму-н. @запрожно прысл. — задарма @заранокъ — світанне, досвітак, раніца @заранъ — час перад захадам сонца, вячэрняя зара @зарекновати — прыняць рашэнне @зарнихъ — каштоўны камень @зарутъ — абвінавачванне, упіканне, прэтэнзія, дакор @зарядити — дагаварыцца, дамовіцца аб чым-н. @зарядъ — дагавор, умова @засажати
1. прызначаць на пасаду;
2. засноўваць, мацаваць, грунтаваць @засвежа прысл. — зараз, толькі што @засегати — даходзіць, дасягаць; здабываць @заседати
1. засядаць, абмяркоўваць калектыўна якія-н. пытанні;
2. займаць месца, пасаду;
˜ на справедливости заседати — прытрымлівацца пэўнай пазіцыі;
3. рабіць засаду;
4. сядзець у зняволенні;
5. захопліваць, забіраць @засечь — запаведны лес, які мае абарончае значэнне @засклепити
1. узвесці скляпенне;
2. зачыніць, замкнуць @заслуговати
1. заслугоўваць, заслужваць, быць вартым;
2. прыслужваць, прыслугоўваць;
3. выконваць @заслужное — плата за службу @засненье — смерць, паміранне @заспа — насып @застава
1. загарода з вартаю пры ўездзе ў горад;
2. заклад, залог;
3. запруда, гаць, плаціна @заставлятися
1. засланяцца, загароджвацца чым-н.;
2. змагацца, біцца, абараняцца @заставникъ
1. залогаатрымальнік;
2. заложнік @заставовати
1. пакідаць каго-н. або што-н.;
2. даваць у заклад, закладаць;
3. абараняць што-н. @застановити
1. спыніць;
2. расставіць, размясціць;
3. устанавіць, узаконіць, вырашыць @застолпникъ — манах, які сочыць за парадкам у храме @застрелити — уцэліць, страляючы з лука або агнястрэльнай зброі; раніць @застрелъ
1. рана, нанесеная агнястрэльнай зброяй;
2. падранак, падранены звер @заступати
1. абараняць, ахоўваць, засцерагаць;
2. сустракаць, пераймаць;
3. выконваць пэўныя службовыя функцыі, прыступаць да работы @заступити
1. закрыць, засланіць, загарадзіць;
2. абараніць, заступіцца;
3. заняць, захапіць;
4. зацяжарыць;
5. выканаць пэўныя службовыя абавязкі @заступованное — пошліна за абарону ў судзе @зася (засе, зась)
1. прысл. яшчэ, зноў;
2. злучн. а, але, ды, ж @засягнути (засегнути)
1. здабыць, атрымаць жаданае; знайсці;
2. спасцігнуць (навуку, веды і г.д.);
3. дасягнуць якой-н. мяжы @затамовати — закрыць, перагарадзіць @затарасоватй
1. загарадзіць, заваліць;
2. загарадзіцца, забарыкадзіравацца @затверделый (затварделый)
1. які зрабіўся цвёрдым, загрубеў;
2. нячулы, жорсткі;
3. закаснелы ў чым-н., закаранелы, непапраўны, упарты @затинати — сцябаць, хвастаць @затинщикъ (затынщикъ) — служылы чалавек, які абслугоўваў устаноўленую за сцяной крэпасці артылерыю @затменье (затимение)
1. зацьменне (пра нябеснае свяціла);
2. затлумленне, прытупленне (пра розум);
3. утойванне @заторжка — сутычка, звада @затрачоный (затраченый)
1. закінуты, скінуты, укінуты;
2. знішчаны, загублены;
3. у знач. прым. д'ябальскі, пракляты @затылокъ — адваротны, левы бок якога-н. дакумента @затягати (затегати)
1. прыцягваць, запрашаць; вербаваць, наймаць;
2. падаваць у суд на каго-н.; прад'яўляць іск каму-н.;
3. уцягваць у што-н., ублытваць, умешваць;
4. затрымліваць @затягь (затегь)
1. сварка, спрэчка, канфлікт;
˜ затягь правный — судовы разбор, судовая справа;
2. служба; вярбоўка, набор @заушникъ — паклёпнік, нагаворшчык, даносчык @зафрасовати — устурбаваць, занепакоіць, засмуціць @захвеятися (захвиятися) — пахіснуцца, захістацца @захвиценье (зафиценье, захвиченье)
1. натхненне, зачараванне, экстаз;
2. непрытомнасць, забыццё @заховалость — захаванне традыцый у чым-н., пастаяннае праяўленне якіх-н. дзеянняў, учынкаў @заховати
1. зберагчы ў цэласці;
2. не парушыць, пакінуць што-н. у існуючым стане, становішчы; не змяніць якіх-н. якасцей, уласцівасцей;
3. схаваць, скрыць;
4. запомніць, утрымаць у памяці @заховывачъ — той, хто захоўвае што-н., застаецца верным чаму-н.; захавальнік @заходъ
I
1. захад (пра сонца); час захаду;
2. адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы ўсходу; краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку
II дасягненне, авалодванне
III туалет, прыбіральня @захожый — прышлы, чужы @захорати (зафорати) — захварэць @захцыкъ (захтикъ) — шэсцьдзесят штук, капа @зацне прысл. — высакародна, прыстойна; знатна, слаўна @зацность
1. сумленнасць, прыстойнасць; шаноўнасць, паважнасць; знатнасць, радавітасць;
2. прыгажосць, цудоўнасць; каштоўнасць;
3. вялікасць, міласць (тытул, зварот да асобы) @зачасный — папярэдні @зачасомъ прысл. — з часам, у будучым @зачасу прысл. — загадзя, наперад; у час, своечасова, у пару @зачепка (зачопка)
1. перашкода, замінка, затрымка;
2. напад, нападзенне;
3. прыдзірка, падстава да сваркі @зачимъ прысл.
1. таму; значыць, такім чынам;
2. пасля чаго, затым, потым;
3. чаму, навошта @зачъ наз.:
˜ што зачъ (што за зачъ) — хто такі, што за чалавек; што такое @зашестье — смерць, скананне @зашикованье — здзек, ганенне, праследаванне @зашити
1. замацаваць швом;
2. запячатаць, заклеіць @зашлый
1. былы, мінулы, прошлы;
2. раней выданы (дэкрэт, закон і г.д.), аб'яўлены, прыняты;
3. даўні, даўно мінулы;
4. які збег, уцёк @зашлюбити (заслюбити)
1. выдаць замуж за каго-н. ці ажаніць з кім-н.;
2. ахвяраваць, прысвяціць чаму-н. @зашперованый — які мае маёмасць на продаж за даўгі @заюшити — распаліць, раздражніць, раз'юшыць @заятрити — раззлаваць, раздражніць @збегь (збекгъ)
1. уцякач, бягляк;
2. уцёкі, тайнае знікненне;
3. сцёк @збезтужити — асарамаціць @збезчествовати — зганьбіць @збествити — узлаваць, раз'юшыць @збитень — верхняя вопратка са збітай аўчыны @зблазнити — спакусіць @збодати — збіць, зваліць, скінуць адкуль-н. @збодатися
1. уступіць у бой, пазмагацца;
2. параніцца, зрабіўшы пракол @збоденье — праколванне (кап'ём і пад.) @збожный — набожны @збой — удалец, зух, буян @збойливый — разбойны, драпежны @збороняти — забараняць, перашкаджаць, адмаўляць @зборонятися — адмаўляцца @зборъ
1. царква; памяшканне для малення;
2. духоўнае брацтва, садружнасць, арганізацыя;
3. вялікая колькасць людзей, якія сышліся разам з пэўнай мэтай;
4. сродкі, сабраныя ў карысць царквы, духавенства @збости — паваліць каго-н., перамагчы @збродити — рабіць злачынства, парушаць закон @збродня — злачынства @зброити — насваволіць, натварыць, нарабіць @зброя
1. зброя;
2. даспехі, браня @збытечный
1. залішні, празмерны;
2. свавольны, распусны, разбойны @збытковатися — здзекавацца @збытокъ
1. свавольства, дрэнны ўчынак;
2. дастатак, празмернасць, лішак @звадити — пасварыць @звадца — паклёпнік; той, хто падбухторвае да сваркі @звазненье — варагаванне, сварка @звалчити (звальчити) — перамагчы, адолець, заваяваць @зваснитися — пасварыцца, узбунтавацца, разбушавацца @зведомье — веданне, інфармаванасць;
˜ подъ зведомьемъ — з ведама @звездаръ — астраном; астролаг; варажбіт па зорках @звездозаконие — навука аб зорках, астраномія @звездозорецъ
1. астраном; астролаг;
2. той, хто нясе вартавую службу высока ў гарах, назіраючы за зоркамі і межамі дзяржавы @звездочесный — астралагічны @звездочетецъ — той, хто вывучае зоркі, іх рух і размяшчэнне @зверцадло
1. люстра;
2. вобраз, прыклад;
3. частка шчыта (воінскіх даспехаў) @зверяница — Венера (планета) @звествованье — паведамленне @зветрети — выветрыцца, згубіць галоўныя ўласцівасці @звечистый — спрадвечны, адвечны @звинути — згарнуць @звитяжати — перамагаць, браць верх над кім-н., чым-н. @звлока — затрымка, адклад @звлочати — марудзіць @зводитель
1. важак, правадыр;
2. падманшчык, падбухторшчык @зводъ
I перакрыццё (даху, брамы і пад.)
II
1. сход, з'езд, збор;
2. вочная стаўка (у судовай справе аб крадзяжы)
III сукупнасць дакументаў, пісьмовых крыніц @зволати — склікаць, ззываць @зволеникъ — вучань, паслядоўнік, прыхільнік @зволити
1. дамовіцца, пагадзіцца;
2. хацець, жадаць @зволока — затрымка, валакіта @зволочи
I зняць, сцягнуць, сарваць
II адцягнуць, затрымаць, адтэрмінаваць @зволочися — распрануцца @звонникъ — званар @звонтлити
1. аслабіць, разбурыць што-н.;
2. пазбавіць законнасці, скасаваць (пра дакументы, судовыя рашэнні і г.д.) @звонтпелый — знявераны, расчараваны; роспачны @звонтпене — адчай, роспач @звонтпити — зняверыцца, расчаравацца, страціць надзею; упасці ў адчай, роспач @звутлити — аслабіць, абяскровіць, знясіліць, змардаваць @звыклость, звыкливость — звычай, прывычка @звытяженый (звытежоный)
1. пераможаны, пераадолены (пра цяжкасці, пачуцці);
2. выкрыты як злачынца @звытяжство (звытезство) — перамога, трыумф, поспех @звязенье — арышт @звястовати — давесці да ведама @згага (изгага) — пякотка @згардити — зганьбіць, зняважыць, зняславіць, аднесціся з пагардай да каго-н., чаго-н. @згладити
1. зрабіць гладкім, выраўняць;
2. забіць, знішчыць, спустошыць; ліквідаваць;
˜ зъ света згладити — пазбавіць жыцця;
3. перастаць помніць; дараваць @зглупелость — недарэчнасць, бяссэнсіца @згмызети — знішчыць @згнедакрасный — цёмна-рыжы з адценнем чырвонага колеру (пра масць жывёлы) @згнедаплеснивый — цёмна-рыжы з адценнем шэрага (пра масць коней) @згнедачалый — цёмна-рыжы з прымессю іншых (часцей шэрага) колераў (пра масць коней) @згнетатися — сціскацца @зговоритель — той, хто дамовіўся @згода
1. станоўчы адказ, дазвол на што-н.;
2. узаемная дамоўленасць, дагавор;
3. сяброўскія адносіны, мір, спакой @згодити
1. выказаць згоду з кім-, чым-н., пацвердзіць што-н.;
2. памірыць, зладзіць @згодливе прысл.
1. згодна, мірна, аднадушна;
2. аднолькава, аднастайна;
3. зладжана, спраўна;
4. у знач. прыназ. згодна з чым-н., у адпаведнасці з чым-н. @згодный (сгодный)
1. міралюбівы, згодлівы;
2. прыгодны, прыдатны, патрэбны;
3. аднолькавы, падобны @згоже (згожо) прысл. — патрэбна @згола (сголо) прысл.
1. зусім, цалкам, поўнасцю;
2. беспадстаўна, без прычын @зголдовати — завалодаць, пакарыць, заўладаць, захапіць @згонное у знач. наз. — узнагарода за выратаванне маёмасці ад крадзяжу @згонный — сагнаны, прагнаны;
˜ гоны згонные — участкі, адведзеныя для згону @згонъ
1. выгнанне;
2. скон, канец @згоняти (зганяти)
1. выганяць, адганяць, праганяць;
2. сплаўляць (па рацэ) @згордити (згордети) — аднесціся пагардліва, пагрэбаваць @згоршенье
1. непрыемнасць; спакуса, грэх;
2. перашкода;
˜ камень згоршенья — камень спатыкнення @згоршитель — здраднік, прадажнік @зграбити
1. абрабаваць;
2. згрэбці @згребнина (згребница) — палатно з грубай кастравай кудзелі @згребье — вычаскі, пакулле @згромадити
1. сабраць, сканцэнтраваць, згуртаваць;
2. прывесці да агульнай думкі, аб'яднаць @здавати (здовати)
1. здаваць, аддаваць, падаваць што-н. каму-н.;
˜ здавати личбу — даваць справаздачу;
2. перадаручаць каму-н.;
3. ствараць уяўленне, здавацца @здале прысл. — даўно, раней, загадзя @зданье
1. думка, меркаванне, погляд;
2. здаванне, перадача @здарити — пажадаць чаго-н., падарыць шчасце, дабрабыт, дастатак (пра Бога) @здвижъ — ахвяра @зде прысл. — тут, на гэтым месцы @здиратися
1. пазбягаць;
˜ здиратися зъ суду, зъ року, зъ ряду — не падпарадкоўвацца закону, пастанове і пад.;
2. вымагаць, вымушаць, прымушаць @здобити — аздабляць, упрыгожваць @здоймовати
1. спыняць дзеянне чаго-н., адмяняць;
2. распранацца @здолу прысл. — знізу @здоровати — вітаць @здоровье — здароўе;
˜ здоровье скоротити — сапсаваць, падарваць здароўе;
˜ на здоровье стояти (отповедати) — пагражаць здароўю;
˜ унести здоровье — застацца здаровым, захаваць жыццё @здорожность — разбэшчанасць, амаральнасць;
˜ домъ здорожности — публічны дом @здорожный
I амаральны, грэшны, злачынны, распусны
II пабочны, абходны @здостатчити
1. мець у дастатку што-н.;
2. быць дастатковым @здрадецко прысл. — па-здрадніцку @здрадца — здраднік @здрой — крыніца @здумелый (здумялый) — здзіўлены, спалоханы @здуметися — здзівіцца, спалохацца, жахнуцца @зегарня — гадзіннікавая майстэрня @зекгармистръ (закгармистръ) — майстар па рамонту гадзіннікаў @зекраръ (зегаръ, зегеръ) — гадзіннік @зелейникъ — той, хто чаруе, лечыць зёлкамі @зелживый — ганебны, зняважлівы @зелжити (желжити, зольжити) — абразіць, зняважыць, зганьбіць, зняславіць @зелный — моцны @зело прысл. — вельмі моцна @земдленый — абяссілены, аслаблены @земство
1. мясцовая сельская ўлада;
2. земскі суд @земянинъ — уладальнік зямельнай маёмасці або надзелу @зеремя (зерема, жеремя) — месца, дзе вядуцца бабры; бабровыя гнёзды @зернатый:
˜ яблоко зернатое — плод граната @зешлый (зойшлый)
1. сталы, шматгадовы (пра ўзрост);
2. памерлы, нябожчык @зиждущий — які будуе, узводзіць @зимникъ — дарога, па якой ездзяць толькі зімою @зимница — ліхаманка @зимно (зымно) — холад, сцюжа @зимский — суровый @зимусь прысл. — зімой @зканцерованый — хворы на рак @зкгелкъ (згелкъ) — шум, гоман @златоглавъ — назва тканіны з залатой ніткай @злекати — спалохацца @злепянье — аб'яднанне, злучэнне @злецати — даручаць @злеценье (злетенье) — даручэнне, прадпісанне, распараджэнне @злечити — вылечыць @злицовати (зличковати) — зрабіць адметны знак, паставіць кляймо @зличити
1. палічыць, пералічыць; адлічыць;
2. раздзяліць, размеркаваць;
3. назваць, пералічыць;
˜ зличити зъ одного — лічыць адным цэлым, браць за адно @злишку прысл. — залішне, празмерна @злобестница — няшчасная @зловерный — няправедны, грэшны @зловолити — мець злы намер, жадаць бяды @зловременный — нясвоечасовы @зложны:
˜ зложная хороба — цяжкая хвароба, пры якой чалавек вымушаны ляжаць @злокупство — нядобрасумленная купля @злолаица — брыдкаслоў, блюзнер @зломение — бяда, насланнё, напасць @злоногий — які мае хворыя ногі @злообразный — брыдкі, агідны @злопочтивый — недастойны @злоречити
1. гаварыць нядобрае, асуджаць, праклінаць;
2. пярэчыць, спрачацца @злосливецъ — грэшнік, паганец, бязбожнік; злачынец @злосмелость — дзёрзкасць, непакорнасць @злотникъ
I майстар залатых спраў, ювелір
II мера вагі, залатнік @злочестивый — грэшны, паганскі, схільны да ерасі @злупежити — абабраць, абрабаваць @злупитель — грабежнік @злутьца — пасрэднік @злый
1. дрэнны, няякасны; нядобры, звязаны з бядой;
2. няправільны, памылковы, крывадушны;
˜ злый переводъ права — незаконны выйгрыш справы ў судзе;
˜ злым гроше — фальшывыя грошы;
3. нешчаслівы, няўдалы;
4. злосны, жорсткі, варожы;
5. шкодны, злачынны, няправедны, грэшны;
˜ злое ложе — няшлюбныя зносіны;
6. грубы, лаянкавы;
7. вельмі моцны па ступені праяўлення @злюбити
1. паабяцаць, абавязацца; дамовіцца;
2. аказаць давер;
3. палюбіць, упадабаць @злюбъ — дамоўленасць, пагадненне @злютоватися — злітавацца, зміласцівіцца @злякненне — спалох, перапуд @злякчоный — занепакоены @змаза
1. бруд, пляма;
2. недахоп, загана;
3. грэх, нядобры ўчынак;
4. знявага, ганьбаванне @змалити — зрабіць малым, паменшыць @змежы прыназ. — з, сярод, паміж @змена
1. перамена, замена;
2. упамінанне, згадка;
3. поле як кампанент трохпольнай сістэмы земляробства @зменковати — згадваць, упамінаць @змерлый (змарлый)
1. які памёр;
˜ змарлая рука — нябожчык;
2. у знач. наз. нябожчык @змерити
I вызначыць памер
II
1. прыцэліцца, прыняць адпаведную позу для стральбы;
2. намерыцца, імкнуцца @зметати
1. знесці, разбурыць, разламаць;
2. сагнаць, прагнаць, прымусіць пайсці;
3. зняць, скінуць;
4. зваліць, скласці ў адну кучу, састагаваць @змертвыхвстанье (змартвыхвстанье) — уваскрэсенне @змешкати
1. пажыць, пабыць нейкі час дзе-н.;
2. затрымацца, прыпазніцца @змизати — знікаць @змирщина — мірнае вырашэнне спрэчкі @зможность — магчымасць @зморкговати — абмераць, вызначыць плошчу ў моргах @зморщка — маршчына @змоцняти
1. умацоўваць, рабіць больш стойкім;
2. сцвярджаць, сведчыць, прызнаваць правільнасць чаго-н. @змочи
1. змагчы, здолець;
2. перамагчы, адолець @змружати — зажмурыць @змылити
1. памыліцца;
2. прамахнуцца, не пацэліць @змыслне прысл. — наўмысна @змыслный
1. выдуманы, ілжывы, фальшывы;
2. які мае цвярозы розум @змыслъ
1. памяць, свядомасць; ясны розум;
2. разуменне @змышататисовый — гняды з шэрым адценнем (пра масць коней) @змышляти
1. задумваць, намервацца зрабіць што-н.;
2. ацэньваць; прызнаваць, рабіць якія-н. заключэнні;
3. прыдумваць; выдумваць тое, чаго не было @змышлячъ — прытворшчык, выдумшчык @змянковати — упамінаць, згадваць @знагла (знагле) прысл. — раптоўна, нечакана @знадзоный — змучаны, змарнелы, знясілены @знадобе прысл. — неабходна, патрэбна @знаемо прысл. — вядома @знаемость (знаймость)
1. знаёмства;
˜ знаемость брати (чинити) — знаёміцца;
2. веды, веданне пра што-н., звестка @знакомито прысл. — вядома;
˜ чинити знакомито — даводзіць да ведама @зналезти (зналести, зналязти) — знайсці @знаменикъ — пячатка @знамените (знаменито) прысл.
1. вядома, зразумела;
2. багата, шчодра, паважна @знаменитый (знаемитый)
1. вядомы, славуты;
2. вялікі, значны, багаты, пышны @знаменный — пазначаны;
˜ дерево знаменное — борць з уласніцкім знакам @знамость:
˜ мети знамость — ведаць, знаёміцца @знамя (знаме, знаймя)
1. знак, метка, насечка, кляймо;
˜ знамя бортное — уласніцкі знак на борці;
2. участак зямлі, які належыць аднаму гаспадару і мае межавы знак;
3. які-н. знак на целе чалавека (сіняк, шрам, радзімка);
4. сімвалічнае адлюстраванне чаго-н.;
˜ знамя небесное — знак задыяка;
5. дакумент, змацаваны пячаткай або подпісам афіцыйных асоб;
6. хрышчэнне, блаславенне, асяненне знакам святога крыжа;
7. сведчанне, прыкмета, доказ; прадвесце;
8. цуд, незвычайная з'ява;
9. воінскі сцяг @знатникъ
1. сваяк;
2. мн. знатники — сведчанні, доказы @знашати
1. ліквідаваць, скасаваць;
2. вывучаць; выхоўваць @зневестити — стаць падобным да жанчыны @зневнима прысл. — непазбежна, няўхільна @знелютованье — крыўда, шкода, пакаранне @знемецка прысл. — па-нямецку, на нямецкі манер @знендзеный
1. збяднелы;
2. схуднелы @знеобачка (знеобачки) прысл. — непрадбачана, неспадзявана @знеханый — занядбаны @зникчемнети — зрабіцца нікчэмным @зноситися
1. скасоўвацца, ліквідавацца;
2. перабірацца, перасяляцца;
3. устанаўліваць цесныя зносіны, звяртацца да каго-н. @знось — адмена, скасаванне, ліквідацыя @знудити — знясіліць @зныделость — маркотнасць, тужлівасць @зобополне прысл. — сумесна, узаемна @зобопулъ прыназ. — абапал @зовсимъ (зовсемъ) прысл. — зусім, поўнасцю;
˜ зовсимъ на все — абсалютна ўсё, поўнасцю, цалкам @зодей (задей, зодие) — кожнае з сузор'яў задыяка @зодного прысл.
1. заадно, разам;
2. аднолькава @зодхнути — уздыхнуць @золданъ — султан @золотаръ — майстар па вырабу залатых рэчаў @золотковый — грашовая адзінка @золотникъ
I
1. старая мера вагі, роўная 1/96 фунта;
2. адзінка аб'ёму, роўная 1/72 літра
II ювелир, майстар па вырабу залатых рэчаў @золотошвея — майстрыха па вырабу тонкіх залатых нітак або па вышыванню золатам @зореница — ранішняя або вячэрняя зорка @зособна (зособно) прысл. — асобна, паасобку @зосромотити — зганьбіць, зняважыць, зняславіць @зотрвати — вытрымаць @зотрети — сцерці, расцерці @зотцети — сапсавацца, пракіснуць @зочити — убачыць @зошлость — сканчэнне, зыход @зплюгавити — запэцкаць, запаскудзіць; абразіць, зняважыць @зповиноватитися — парадніцца @зпоеный — злучаны, змацаваны, звязаны @зпоряженье — прадвызначэнне, наканаванне; воля, пажаданне @зпосредку прыназ. — сярод, пасярод, паміж, з (ліку) @зпотваряти — узводзіць паклёп на каго-н., чарніць, абгаворваць, няславіць @зприсяженье — загавор, змова @зпровергнути — завяршыць, закончыць @зпрудка прысл.
1. знянацку, неспадзявана; раптоўна;
2. неўзабаве, у хуткім часе @зрадзенье — воля, пажаданне; прадвызначэнне @зражати — дамагацца адмены, анулявання чаго-н., касаваць што-н., аб'яўляць несапраўдным @зразъ — форма для адліўкі, шаблон @зракъ
1. выгляд, аблічча;
2. позірк, погляд @зрастъ — выгляд @зраховати — пералічыць, палічыць, злічыць @зревидованье — перагляд, рэвізія @зревидовати — агледзець, абшукаць; правесці рэвізію @зреестровати — зарэгістраваць, унесці ў спіс @зрезь — скура @зреймый — бачны, прыкметны, выразны @зрекатися — адмаўляцца, адракацца @зрение (зренье)
1. глядзенне;
2. зрок, здольнасць бачыць;
3. позірк, погляд;
4. думка, меркаванне @зреница — зрэнка;
˜ сохранити (вховати) яко зреницу ока — старанна, беражліва захоўваць што-н. @зретельней прысл. — выразней, больш зразумела, больш ясна @зрети
I
1. бачыць, успрымаць зрокам; пазіраць, глядзець;
˜ не зрети на лица — не зважаць на асобы;
2. быць накіраваным, павернутым куды-н.
II спець, паспяваць @зречи
1. сказаць, прамовіць, вымавіць;
2. адмовіцца, адступіцца, адрачыся @зречоный — адмаўленчы, адступны;
˜ зречоный записъ — юрыдычны дакумент пра адрачэнне (адмаўленне, адступленне) ад чаго-н. @зритель — глядач; сведка, відавочнік @зробитися — стаміцца, змарыцца, змучыцца @зрожэнье
1. плод, стварэнне; вырадак;
2. ураджайнасць, пладавітасць;
3. быццё, тагасветнае жыццё @зрозумеванье — усведамленне, разуменне; пазнаванне @зрозумяне прысл. — зразумела @зроистый — ясны, светлы, чысты @зрокъ — сустрэча @зрослый
1. дарослы;
2. які зросся з чым-н. @зростропней прысл. выш. ст. — больш разумна, больш талкова @зрочитися — дагаварыцца, дамовіцца аб пэўным тэрміне (даце, часе) @зруцити — скінуць, зняць @зручити — загадаць, даручыць @зрушитель — парушальнік @зрушити
1. зрушыць, скрануць; разбурыць; зруйнаваць;
2. адмяніць, скасаваць, прызнаць несапраўдным @зрушитися — узрушыцца, усхвалявацца @зрыватися — не з'яўляцца на вызначаны тэрмін @зрядити
1. устанавіць, вызначыць, распарадзіцца;
2. прадвызначыць, наканаваць;
3. сабраць, справіць, арганізаваць, наладзіць @зряжати — кіраваць, панаваць @зсекъ — кавалак, кусок @зсрожити — пазлаваць, раз'юшыць, разлютаваць @зстати — знайсціся ў дастатковай колькасці, хапіць @зступовати
1. спускацца, апускацца; падаць, звальвацца; перан. паглыбляцца ў сэнс, сутнасць;
2. саступаць, даваць дарогу;
3. спыняць адпраўленне правасуддзя; пакідаць пасяджэнне суда @зступоватися — сыходзіцца разам @зсылка — сувязь, кантактаванне @зтамтоля прысл. — адтуль @зтачати — пачынаць (бой), сыходзіцца, сутыкацца @зтлумити — падавіць, стрымаць, уціхамірыць @зтоваришитися — падружыцца, пасябраваць @зтоль прысл. — адтуль @зтондъ прысл. — адсюль @зточити — сышоўшыся, распачаць бітву, вайну @зтрудети — змарнець, схуднець, знясілець @зтрудователый — пракажоны @зубожалый (зубожелый, зубожавый) — збяднелы; які стаў убогім @зубожети — разарыцца, дайсці да галечы @зубополне прысл. — узаемна @зуважити — увесці ва ўладанне @зугранникъ — сусед па землеўладанню @зуметися — здзівіцца, уразіцца @зуниованый — аб'яднаны, злучаны ў вунію @зупарчиве прысл. — з упартай жорсткасцю, жорстка @зуполне (зупелна) прысл.
1. зусім, цалкам, поўнасцю;
2. супольна, сумесна @зупольность — цэласць, паўната @зубтельный — кволы, далікатны @зутлети — аслабнуць, стаць ненадзейным, нетрывалым @зухвалый (зуфалый, зухвальный) — дзёрзкі, смелы, непакорны @зфалшовати — падрабіць, сфальсіфікаваць; сфальшывіць @зфольговати — палегчыць, аслабіць @зфрасованый — змаркочаны, змучаны няшчасцямі @зфукати — злаяць, аблаяць @зхажка — спатканне, сустрэча @зхачка — суполка @зхолярый у знач. наз. — філосаф, схаласт @зцептрум — скіпетр @зчужоложити (зцужоложити) — уступіць у пазашлюбную сувязь @зшарпати — падрапаць, парваць @зшванковати — памыліцца @зшиковати (зшиховати) — выстраіць, пастроіць у баявы парадак, падрыхтавацца да бою @зъединачити — злучыць, аб'яднаць; заключыць саюз @зъеднота (зъедноченье) — аб'яднанне, злучэнне, зліццё ў адно цэлае @зъездка — наезд, раптоўны набег @зъобча (зъобща) прысл. — разам, сумесна @зыбание — зыб (на вадзе); перан. хісткасць, нерашучасць, сумненне @зыбатися — быць няўстойлівым, нямоцным, нетрывалым @зывати — даваць назву (імя) чаму-н., каму-н. @зызоватый — касаваты @зымати (зыймати) — схапіць, захапіць, узяць у палон @зыскати (зъискати)
1. набыць у выніку выйгранага судовага працэсу; спагнаць;
2. выручыць; утаргаваць; атрымаць карысць, выгадаць;
˜ зыскати небо — стаць святым;
3. знайсці, адшукаць;
4. дамагчыся перамогі, узяць верх @зыскъ (зыйскъ)
1. выигрыш судовай справы;
2. прыбытак; перан. карысць, выгада @зысподу прысл. — знізу; у ніжняй частцы, унізе @зэмдлети — знясілець, аслабнуць @зямчитстый — чысты, правеяны (пра зерне) @иваръ — коўдра, капа @ивиръ — адламаны кавалак чаго-н., адшчэпак @игемонъ — правіцель, валадар @иглица — шпілька, заколка @иго — цяжар, ноша клопату, абавязкаў @игольникъ
1. шкатулка для захоўвання іголак, ігольніца;
2. той, хто вырабляе іголкі @игольница (игольня) — ігла-рыба @игра
1. гульня, забава;
˜ игра косточная — азартная гульня ў косці;
˜ игра шаховая — гульня ў шахматы;
2. рытуальныя язычаскія дзеянні (песні, танцы, гульні);
3. спектакль;
4. турнір, спаборніцтва;
5. музычны інструмент @идолатрия — ідалапаклонства @ижбы зл.
1. каб, для таго каб;
2. быццам, нібы; што @ижденути — выгнаць, прагнаць @иже
I займ. які, каторы
II зл. тое, што і ижъ I @ижъ
I (иже, ижь, ишъ) зл.
1. што;
2. бо, таму што;
3. калі (пры абазначэнні ўмовы);
4. калі (пры абазначэнні часу);
5. каб
II часц. нават
III прыназ. з, ад, са (пры выражэнні аб'ектных адносін) @изба
1. хата;
2. пакой у багатым доме;
˜ изба белая — святліца;
3. установа, якая валодала пэўнымі адміністрацыйнымі або гаспадарчымі функцыямі;
˜ изба богоделная — багадзельня;
˜ изба кабачная — піўная;
˜ изба писарская — канцылярыя;
˜ изба судовая — памяшканне, дзе адбывалася пасяджэнне суда;
˜ изба таможенная — таможня, мытня @избище — месца, дзе стаяла хата @изборный — выдатны, адборны, лепшы @избыти
1. выратавацца;
2. застацца, захавацца;
3. пазбавіцца @извергнути (изверзнути)
1. скінуць, кінуць уніз адкуль-н.;
2. выгнаць, прагнаць;
3. пазбавіць сану @извести
I
1. вывесці адкуль-н.;
2. прывесці куды-н.;
3. пакласці пачатак чаму-н.;
4. выкарыстаць; знішчыць
II
1. даведацца, спазнаць;
2. выкласці, выказаць @изветъ
1. ашуканства;
2. адгаворка;
3. паклёп @изгмызити — сапсавацца @изгодитися
1. здарыцца, адбыцца;
2. прыйсці да згоды @изгожо прысл. — без пярэчанняў @изгорода — загарадзь @изгребье — зрэбнае палатно @изде прысл. — тут @издебка (истебка, издобка, издопка)
1. хатка, хацінка;
2. істопка, варыўня;
3. пакойчык @издоба — пакой @изебъ зл. — быццам бы @изженути (изжденути) — выгнаць, прагнаць @изложенье — вызваленне ад пасады, пазбаўленне сану @изложити — вылічыць, адняць @измарагдъ — ізумруд @измена
1. перамена; замена;
2. здрада;
˜ быти въ измену — быць сведчаннем здрады @измешеный
1. заблытаны; уведзены ў зман;
2. змешаны, сярэдні па сваіх якасцях @изможенье — магчымасць @износити
I
1. выносіць на паверхню (парасткі), даваць, прыносіць (плады);
2. праяўляць, выказваць;
˜ износити духъ — даваць выхад якому-н. моцнаму пачуццю
II пазносіць, перанесці @изобиловати
1. быць у вялікай колькасці;
2. рабіць багатым, узмацняць @изобильство — дастатак, багацце @изобрести — прыйсці да якога-н. меркавання @изойтися — скончыцца @изопрати — вымыць @изорати — узараць @израдити — здрадзіць, парушыць вернасць каму-н., прадаць @изречение
1. прамаўленне, гаварэнне;
2. прыгавор, вырак @изродница — сваячка @изрядити
1. падрыхтаваць, забяспечыць;
2. справіць, зрабіць што-н., арганізаваць;
3. параіць, парадзіць @изсилити
1. перамагчы, адолець;
2. знясіліць (пра хваробу) @изстарины (истарыны) прысл. — здаўна, з даўніх часоў @изступати:
˜ изступати отъ себе — выходзіць са свайго звычайнага стану @изступленный дзеепрым. — крайне ўзрушаны @изумение (изумленье) — страта розуму @изуметися — разгубіцца, не змагчы зразумець @изчтеный — злічаны, палічаны, пералічаны @изъяти (изяти) — схапіць, узяць сілай;
˜ изяти душу — пазбавіць жыцця, забіць @изымати (иззымать) — узяць у палон, захапіць, злавіць @изящнейший (изясщнейший)
1. прым. выш. ст. выдатнейшы, надзвычайны, дастойнейшы;
2. у знач. наз. асоба высокага сану @иконникъ (иконикъ) — іканапісец @икономахъ — іканаборац @иктионъ (иксионъ) — драпежная птушка, каршун @иле
1. займ. колькі, наколькі, у якой меры;
2. прысл. асабліва;
3. злучальнае слова ў даданых сказах прычыны, меры і ступені, азначальных; злучальнае слова ў пабочных сказах @илекольвекъ прысл. — колькі @илекротъ (илекроть) прысл. — колькі разоў; усякі раз, як; як толькі @илемъ — ільма, лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай @иллуминованый дзеепрым. — аздоблены, упрыгожаны; намаляваны @иллюминовати — высвятляць абставіны, даходзіць праўды @иллюстраторъ — рэвізор @иловатый прым. — глеісты, ілісты @ильга прысл. — можна @имакгинацыя — фантазія @имакгиновать — уяўляць сабе @имамусъ — гатунак тканіны ўсходняга паходжання @имбарецъ — пабудова для захавання тавараў @имбарникъ — крамнік @импедиментъ — маёмасная перашкода пры бранні шлюбу @импетиция — напад @импетъ — напор, націск @импосторъ — самазванец @импреза — задума; пачынанне @импукгновати — аспрэчваць, пярэчыць @инавгурованый — урачыста ўведзены на царкоўную пасаду @инакий прым. — іншы, другі @инако (инакъ) прысл. — іначай, інакш, па-іншаму @инвазыя — нашэсце, уварванне @инвамедовати — ануляваць, адмяняць @инвекция — уезд; увоз @инвентаръ (инвентарь) — вопіс маёмасці, спіс, рэестр @инвентованье — праверка @инвестиованый — аддадзены ў валоданне @инвидыя — зайздрасць, непрыязнасць, нянавісць @инде (индей, иньдей) прысл.
1. у іншым месцы;
2. сям-там, дзе-нідзе, дзе-небудзь @индейский — індыйскі;
˜ индейский орехъ — какосавы арэх @индиктъ (индыктъ) — індыкт, адзінка старога царкоўнага летазлічэння, роўная 15 гадам @индиция — паказанне на допыце @индукта — пошліна ад тавару, які ўвозіцца @индулте прысл. — з дазволу @индултъ — дазвол @инекды прысл. — часам, іншы раз @инкаустъ (инкавстъ) — чарніла @инквизиторъ — следчы;
˜ справу на инквизиторы отослати — аддаць справу на расследаванне @инквизиция — следства, расследаванне @инквировати — праводзіць расследаванне, расшукваць, дапытваць @инкиркъ — аправа, футарал @инклинацыя — схільнасць, цяга @инклюдиве прысл. — уключна @инклюза — пералік чаго-н. (з'яў, тэм, пытанняў), што мае якую-н. агульную сувязь паміж сабой; кола, шэраг @инколенция — правіннасць @инконтумациямъ прысл. — завочна, без прысутнасці таго, хто мае дачыненне да справы @инкорпорованый — далучаны @инкурсия (инкурсъ) — напад, набег @инокъ — манах @иноречне прысл. — іншасказальна @инотестенция (инотистенция, инотосцентия) — павестка, паведамленне @иноходникъ — інаходзец @иночествовати — быць манахам @инсеровати — упісваць; уносіць у кнігу @инскрипция — запіс @инспекторъ — наглядчык @инстанция — хадайніцтва, садзейнічанне @инстигация — абвінавачванне, праследаванне судом @инстигаторъ — пракурор; службовая асоба, якая назірае за правасуддзем @инстинктъ (инстынктъ, инстикъ) — пабуджэнне, чуццё @интенция (интентъ) — намер, задума @интердиктъ — забарона богаслужэння @интерекгнумъ (интерегни, интеррекгно) — міжцарства @интересъ
1. працэнт; плата за карыстанне пазычанымі грашамі;
2. карысць, выгада;
3. справа, інтарэс @интеррекгтъ — выканаўца абавязкаў караля ў перыяд міжцарства @интерцессыя (инторцыссыя) — пасрэдніцтва @интерциза (интерцизия) — кантракт, які датычыць маёмасных спраў @интимованый дзеепрым. — якому даручана выкананне чаго-н. @интрата (интра) — даход, прыбытак @интродукция — уступленне ў новую пасаду @интролигаторъ — пераплётчык @интромиссия — увод у валоданне @интромитовати — уводзіць у валоданне @инуде (инуды) прысл. — у іншае месца @инудъ (инуль) часц.:
˜ одкуль инудъ (одкуль инуль) — адкуль-небудзь, з іншага месца @инфамия — судовае пазбаўленне гонару і грамадзянскіх правоў @инферовати — уносіць у рэестр; запісваць, пазначаць @иняти
1. узяць;
2. схапіць, злавіць, затрымаць сілай;
3. пачаць рабіць што-н.;
˜ иняти веру — паверыць @иперыкъ — святаяннік (расліна) @ипостась (ипостасия) — істота, асоба; увасабленне ў чыім-н. вобразе @иппотамъ — гіпапатам @ирмосъ — пачатковы, уступны верш, які вызначае змест іншых вершаў песні @иртуть — ртуць @ирцати — гаварыць, казаць, мовіць @ирыда — касач @исказа — страта, шкода, урон @исказати — сказаць, паведаміць, расказаць @исказити
1. скасаваць, зрабіць нядзейсным;
2. загубіць, знішчыць; пашкодзіць @искидатися — расходавацца, зрасходавацца @искладъ — дагавор, умова @искони прысл. — спакон веку, спрадвеку @искупень — асабіста вольны селянін, які мае надзел ад гаспадара і абавязаны плаціць за гэта даніну, адбываць павіннасць @искупъ
1. выкупліванне, вызваленне;
2. грошы, плата за выкуп @искусити
1. выпрабаваць, праверыць;
2. спакусіць, падмануць @искусный
1. умелы, спрытны, лоўкі;
2. дасведчаны @исмы — хрысціянская рэлігійная секта @исмядый — чорны @исный займ. — той самы, сам @испашъ (испасъ, ишпашь)
1. патрава луга або пасеваў;
2. штраф за недазволены выпас жывёлы @исперетися — быць вымытым @исповеданье
1. пераказ, змест; сутнасць;
2. веравызнанне;
3. прапаведаванне;
4. споведзь @исподки (испотки, спотки) — загатоўка футравай падбіўкі на адзенне @исподний (сподний) прым.
1. ніжні; які знаходзіцца ўнізе чаго-н., пад чым-н.;
2. сподні (пра адзенне);
3. у знач. наз. штаны @исполчити — прывесці ў баявую гатоўнасць @испоручникъ — той, хто паручаецца за каго-н.; пасрэднік @исправа — разбор судовай справы і яе вырашэнне @испросити — выпрасіць, запатрабаваць @испросъ — асабістае даванне паказанняў перад судом @испытень — той, хто дапытвае; кат @исступитися — стаць адзін перад адным @исступъ — сутычка @иставный — ядомы @исте (исьте) прысл. — сапраўды, праўдзіва @истизна
1. сапраўдная (без працэнтаў і прыбытку) сума грошай; кошт, цана чаго-н.;
2. уласнасць @истина (истена)
1. ісціна, праўда;
˜ духомъ и истиною кланетися — служыць верай і праўдай, быць верным да канца;
2. сапраўднасць, рэальнасць;
3. сапраўдная (без працэнтаў і прыбытку) сума грошай; сума іску @истинствовати — выражаць праўду, ісціну @истити
1. выконваць, ажыццяўляць, здзяйсняць;
2. плаціць, выплачваць;
3. выдаваць за ісціну; сцвярджаць;
˜ на очи истити — сцвярджаць адкрыта @истобка — невялікая хата; пакой у хаце @истопень — юрыдычная ацэнка @исторгненый дзеепрым.
1. вынішчаны; выкаранены; прагнаны прэч;
2. выхаплены, вынуты @истота
1. сутнасць;
2. дакумент;
3. пацвярджэнне @истрава
1. харчаванне;
2. патрэба @иструбъ — зруб @истый прым.
1. менавіта той, сапраўдны, праўдзівы;
2. чысты, без прымесяў;
˜ истый платъ — плата без працэнтаў;
3. у знач. наз. асоба, аб якой упаміналася раней @истыкъ — ражон @истье (исте) — хада @исходище — выток, месца, адкуль выцякае рака або ручай @исходникъ — лазутчык @исходъ
1. выйсце, выхад;
2. назва другой кнігі Пяцікніжжа, у якой апісваецца выхад жыдоў з Эгіпта;
3. смерць;
˜ исходъ души, исходъ жывота — смяротны час;
4. канец, завяршэнне;
5. выток @исцелети — вылечыцца, паправіцца @исцепнути — анямець, здранцвець @исчести (изчести) — падлічыць, пералічыць @исчий прым. — той, хто падае іск @исшиховати — устанавіць у пэўным баявым парадку @итеровати (интеровати) — узнаўляць, паўтараць @ицокъ — від адзення з вавёркавага футра @ищадокъ — нашчадак @июлий (июль, юль) — ліпень @июний (июнь, юний, юнь) — чэрвень @кабакъ (кобакъ) — пітны дом @кабала (кобала)
1. залежнасць, няволя;
2. пазыковае абавязацельства @кабатъ
I (кобатъ) кароткае жаночае і мужчынскае адзенне без рукавоў
II калодкі арыштанцкія @кавалеръ
I дваранін, шляхціц
II ваеннае збудаванне, бастыён @кавалкаторъ — чалавек, які аб'язджае коней, барэйтар @каваръ — каварства, вераломства @каверъ (кавиаръ, кавиоръ, кавяръ) — ікра @каганецъ
I каганец, масляная лямпа
II аброць @каденция — судовае пасяджэнне @кадера — доўгі прамы меч @кадовбъ — драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны @кадукъ
1. падучая хвароба;
2. вымарачная маёмасць (без наследнікаў), якая пераходзіла ў распараджэнне караля або вялікага князя;
˜ приходити (прийти, спасти) кадукомъ — (пра маёмасць) дастацца каму-н. з-за адсутнасці наследнікаў @кадь
1. вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі для захоўвання розных прадуктаў;
2. бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў;
3. мера вадкасці @каженикъ (кажникъ) — скапец @казалница — амбон, прапаведніцкая кафедра @казанецъ — медны кацялок @казати
1. казаць, гаварыць;
˜ казати веру — прапаведаваць;
2. загадваць, распараджацца;
3. паказваць, сведчыць @казенный — які належыць казне;
˜ казенный дворъ — сховішча казённай маёмасці @казиродство (козиродство) — кровазмяшэнне @казити
1. парушаць; псаваць;
2. даводзіць да галечы;
3. нішчыць, руйнаваць, разбураць; забіваць, знішчаць @казка
1. распараджэнне, загад;
2. байка, выдумка @казнодей (казнадей, казнодея, казнодзея) — прапаведнік @казнь
1. слова, навучанне;
2. пакаранне, кара;
3. мука, бяда;
4. зняволенне, турма @казыяка — верхняе адзенне @какийкольве займ. — усякі @какийлюбо займ. — які-небудзь @каковидный прым. — якога выгляду @каковыйкольвекъ займ. — любы, які б то ні было @кала наз. — злачынны намер @калакутъ — індык @каламаръ (калямаръ, коломаръ) — чарніліца @калвакаторъ — яздок, коннік @калвария — месца пакарання @кальвинистъ (калвинитъ, калвинъ) — паслядоўнік Кальвіна, ерэтык @калековати — ашукваць пры жабраванні @калецкий — які мае адносіны да калекі, жабрака @калиста — балота, бруд @калита (калета, колита) — кашалёк, торбачка, зробленая з матэрыі або скуры, прымацаваная да пояса, для захавання грошай, дакументаў і розных дробных прадметаў @калкулюватисе — весці рахункі @калкуляторъ — рахункавод @калкуляцыя
1. падвядзенне рахункаў;
2. дакумент, які складаўся пры падвядзенні рахункаў @калный (кальный)
1. брудны;
2. грэшны;
3. забалочаны @калугеръ (калугиръ, кулугеръ) — паважаны стары манах (манаскі чын) @калцеданъ — калчадан @калюжа, калужа — забалочаная нізіна @калюмния — паклёп @камелопардъ — жырафа @каменица
1. каменны жылы дом;
2. крама, заезны дом, карчма;
3. адзінка падаткаабкладання @каменникъ — майстар па апрацоўцы каменя @каменный (камяный)
1. каменны, складзены з каменя;
2. уласцівы каменю;
3. перан. непахісны, цвёрды;
˜ каменное метание — пакаранне смерцю праз біццё каменнем @каменовати — збіваць, закідваць каменнем @каменщызна — грашовы падатак з гандляроў @камилавка (комилавка) — манаская шапачка @камка — каштоўная шаўковая тканіна @камо (камъ) прысл. — куды @камчатный (камчатый) — зроблены з камкі @канавацъ — гатунак усходняй шаўковай тканіны @канаръ (конаръ)
1. трысняговы цукар;
2. гатунак гішпанскага віна @кандейка — міска з крыху загнутымі ўсярэдзіну краямі @кандысъ — ачышчаны цукар у выглядзе ледзянца @каноникъ (кановникъ) — канонік, саборны свяшчэннік у каталіцкай царкве @канониста — знаўца кананічнага права @канцелярыста — канцылярыст @канцеляръ — чыноўнік пры высокай урадавай асобе @канцелеровая — жонка канцлера @канцлеръ — кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі, які выконваў таксама функцыі міністра ўнутраных і замежных спраў @канцлерына — дачка канцлера @канчукъ (кончукъ) — раменны бізун @капалинъ (капалынъ) — шлем @капаръ (капоръ)
1. прыстасаванне для забівання паляў;
2. палена @капелянъ (капалянъ, капеланъ) — ксёндз, які загадвае капліцай @капитула (копитула) — калегія духоўных асоб пры епіскапскай кафедры @капланецъ — малады ксёндз @капланъ (копланъ, каплонъ) — каталіцкі свяшчэннік @капница — памяшканне, дзе тапілі воск @каптуръ
I (коптуръ)
1. цёплая шапка з круглым верхам, падшытая футрам;
2. манаскі галаўны ўбор
II юрысдыкцыя ў перыяд міжцарства @капщизна (кобщизна, копщызна, капщина, капь) — пошліна ад продажу спіртных напіткаў @каразыя (каражыя, каразея) — гатунак тоўстай суконнай тканіны @карайманъ (корайманъ, караймонь, каракмань) — мера мёду @каракуля — жалезныя вілы @карацена (карацына)
1. панцыр (даспехі);
2. перан. ахова @карачъ — татарскі саноўнік @карбачъ — пуга, бізун @карбункулюсъ (карванкулъ, карвамуколюсъ) — каштоўны камень чырвонага колеру @карбъ — зарубка, метка @карватка
I кафтан
II (караватка, короватка) шклянка для піва @карватъ — харват @карвашъ (каравашъ) — адварот на рукаве @карефъ — металічнае ўпрыгожанне на адзенні @кармазинъ (кармазынъ) — сукно цёмна-чырвонага колеру @кармникъ — адкормачны хлеў @карнекъ — гліняная пасудзіна на масла @карность
1. кара, пакаранне, спагнанне;
2. бічаванне, утаймаванне плоці;
3. строгасць, законапаслухмянасць @карта
1. афіцыйны або прыватны пісьмовы дакумент; распіска, вэксаль;
2. пранумераваны аркуш, старонка;
3. адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні;
˜ вь карту — у клетачку (пра размалёўку тканіны) @картка
1. павестка, позва; аб'ява; лісток для галасавання;
2. распіска, вэксаль;
3. пісьмо, запіска @картына (кортина) — кавалак абівачнага матэрыялу (скуры, тканіны); занавеска @картынъ — кавалак тканіны @касаторыя — адмена, скасаванне, ліквідаванне @касситеръ — сплаў волава і медзі (бронза) @катанка — верхняя цёплая кароткая вопратка, куртка @катанъ — шабля з аздобленым дзяржаннем @катарга (катерга, каторга) — веславое мараходнае судна, род галеры @катедра
1. узвышэнне, памост для пропаведзі каталіцкага свяшчэнніка ў касцёле;
2. кафедральны сабор;
3. пасада мітрапаліта, епіскапа @кафизма — назва кожнага з 20 раздзелаў псалтыра, у час чытання якіх дазвалялася сядзець @кафоликъ — прыхільнік усеагульнай раннехрысціянскай царквы @кацей — татарскі вяльможа @кацермистръ — заснавальнік ерасі @кацеровати — называць (лічыць) ерэтыком @кацерско прысл. — па-сектанску @кацерство — ерась @кацеръ — ерэтык @качаль — шнурок або ланцужок, на якім гайдаецца падвешанае ўпрыгожанне @кашитися — імкнуцца, старацца, дамагацца, квапіцца @кашталяния (каштеляния) — адміністрацыйная адзінка тэрытарыяльнага падзелу краіны; установа, звязаная з яе кіраваннем @каштеляницовая — жонка кашталяна @каштеляницъ (каштеляничъ) — сын ваеннага кіраўніка павета (кашталяна) @каштелянка — дачка кашталяна @каштеляновая (кашталяновая) — жонка кашталяна @каштелянъ (кашталянъ, каштеланъ) — галоўны ваенны кіраўнік горада і павета; кашталян, які выконваў таксама і паліцэйска-судовыя функцыі @каята — каянне @квадрагена — саракадзённая адтэрміноўка @квадрантъ — назва старажытнарымскай меднай манеты @квадровати — апавядаць @квапитися
1. квапіцца, пасягаць, імкнуцца;
2. спяшацца @квапливе прысл. — спешна @кварта
1. металічны кубак для піцця;
2. мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (0,7 л);
3. чацвёртая частка даходаў з каралеўскіх зямель, прызначаная на ўтрыманне рэгулярнай арміі @квасъ
1. кіслы напітак; хлебны квас;
2. адвар траў для мыцця ў лазні;
3. закваска, дрожджы;
4. кіслата, кіслы смак;
5. перан. аснова граху, няпраўды, злосці;
˜ квасъ фарысейскі — крывадушнае вучэнне фарысеяў @кватера
1. квадратная або прамавугольная шыба;
2. квадрат, роўная чатырохвугольная плошча, дзялянка;
3. кватэра @кватерникъ — кватар'ер, кватэрмайстар @квестия (квестыя)
1. пытанне, праблема;
2. допыт з катаваннем @квестъ — прыбытак @квинтиль — ліпень @квитне прысл. — урачыста @квитнути
1. распускацца, расцвітаць;
2. развівацца, працвітаць, жыць у дастатку;
3. славіцца, дасягаць росквіту, прыгажэць @квитовати — пацвярджаць атрыманне чаго-н.; прыпыняць дзеянне чаго-н.; вызваляць ад чаго-н. @квитъ
I дакумент (квіток, ліст, завяшчанне, распараджэнне, распіска і інш.)
II
1. кветка;
2. краса, росквіт @квиченье — енк, стогн @квота
1. пошліна, даход ад чаго-н.; працэнт, які атрымліваецца крэдыторам з даўжніка;
2. дата @кгалонзка (галонзка) — галінка @кгалясъ (галясъ) — чарнільны арэшак @кгамаинъ
1. гатунак аксаміту;
2. каштоўны камень @кгамратка — распусніца @кгамратства — распуста @кгарло (кгардло) — горла;
˜ досведчить деспекту на кгардле — пакараць зневажальніка смерцю;
˜ запечатовати гарломъ — клясціся жыццём @кгарловый (гарловый) — зроблены з шыйных частак футра пушных звяроў @кгармистръ — старшы рыбак @кгарнекъ (гарнекъ)
1. пасудзіна для прыгатавання і захоўвання вадкіх і сыпкіх страў;
2. мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (3,28 л);
3. пасудзіна ёмістасцю ў 1 гарнец @кгауръ (кауръ, гауръ) — гяур (пагардлівая назва іншаверца ў магаметан) @кгачи (гачи) — штаны, нагавіцы @кгвалтити (гвалтити, квалтити)
1. гвалціць, сілай дамагацца чаго-н.; здзекавацца;
2. парушаць агульнапрынятыя прававыя ці маральна-этычныя нормы @кгвалтовность
1. раптоўнасць;
2. сіла, моц @кгвалтъ (гвалтъ, квалдъ)
1. гвалт, насілле; беззаконны напад на каго-н. або захоп чужой маёмасці;
˜ квалтъ домовый — узброены напад на чый-н. дом;
2. прымус, уціск, прыгнёт;
3. прымушэнне жанчыны да палавога акта сілай;
4. штраф, грашовая плата за ўчынены гвалт;
5. сялянская і мяшчанская павіннасць, згодна з якой усе працаздольныя сяляне або мяшчане абавязаны былі з'яўляцца на работу туды, куды ім загадаюць;
˜ гвалтъ гребильный — павіннасць працаваць на пабудове і ўмацаванні грэблі;
6. моц, сіла;
7. мноства, вялікая колькасць;
8. крык, лямант, шум @кгвардыянъ (гвардыянъ, кгардыянъ) — настаяцель манастыра @кгвардыкгардыя (гвардыгардыя) — памяшканне для ваеннага каравула @кгваръ — сімвалічны жэст, якім ісцец перад судом даваў адказчыку гарантыю ў тым, што не зменіць зместу сваёй скаргі;
˜ забечи гваромъ — напомніць істцу пра ўчынены ім акт гвару @кгвихтъ (кгвинтъ) — гіра для вагі @кгволи (гволи, кволи) прыназ.
1. згодна з чыёй-н. воляй, інтарэсамі, схільнасцямі;
2. для, дзеля;
3. з-за, з прычыны @кгвяздаръ — астраном @кгелда — дом, пабудаваны купецкай гільдыяй @кгерада (кгерадъ) — пасаг, выправа нявесты (адзенне, бялізна, пасцель) @кгермица — гатунак сукна @кгимъ
1. чыстае золата;
2. адзенне з тканіны, вышыванай або тканай залатымі ніткамі @кгинчалъ — кінжал @кглейтъ
1. ахоўная грамата, пропуск для праезду па пэўнай тэрыторыі;
2. ахова @кгембикъ — стоўбік, невялікая калона @кглиозовати — даваць каментарый на палях кніг, дакументаў @кглиотъ — буйны шрот, куля @кглосомъ прысл. — уголас @кгмахъ (гмахъ) — будынак, пакой @кгминъ (гминъ, кгменъ) — народ, грамадства, абшчына @кгомолка — сыр цыліндрычнай, конусападобнай ці авальнай формы @кгоронцый
1. інтэнсіўны, насычаны (пра колер);
2. неадкладны @кграбство
1. зборн. ад кграбя;
2. тытул графа; графская годнасць;
3. зямля, якая належала графу @кграбя
1. граф, уладарны феадал;
2. вышэйшы саноўнік @кгранатъ
I каштоўны камень, гранат
II гармата, якая страляла разрыўнымі снарадамі @кграпка — металічны пруток для пісьма @кграция — прыязнасць, ласка @кграцовати — замешваць вапну, гліну і пад. @кграцовникъ — чалавек, які рыхтуе раствор для муравання @кграцовня — скрыня для раствору вапны, гліны @кграчъ (грачъ)
1. ігрок, гулец;
2. музыка @кгребетъ (гребетъ) — хрыбет @кгречи прысл. — адпаведна @кгречный — годны, заслужаны @кгротъ — вастрыё, наканечнік @кгрубринъ — гатунак шаўковай тканіны з тоўстым утком @кгрунтовати
1. будаваць фундамент, асноўваць;
2. перан. узмацняць, рабіць трывалым @кгрунтоватися — пасяляцца, асталёўвацца @кгрунтовне
1. моцна, фундаментальна;
2. трывала, непарушна;
3. грунтоўна, дакладна;
4. цалкам, поўнасцю;
5. добра, належным чынам @кгрунтъ
1. зямля пэўнай якасці, глеба;
2. зямельная ўласнасць, уладанне, зямельны ўчастак;
3. фундамент, падмурак;
4. сутнасць, самы істотны бок рэчы;
5. падстава, аргумент;
6. дно @кгузъ (кузъ)
1. вялікі гузік;
2. гуз @кгулдынка — від стрэльбы @кденьколи прысл.
1. дзе-н., у якім-н. месцы;
2. у знач. зл. сл. дзе (б), калі (б) (пры падпарадкаванні даданых уступальных сказаў) @келаръ (киларъ) — манаскі аканом @келейникъ — прыслужнік высокапастаўленай манаствуючай асобы @келихъ (кгелихъ, килихъ)
1. келіх, кубак, чарка;
2. сімвалічнае абазначэнне долі, лёсу;
3. пацір @кельня
1. чарпак;
2. крышка пры возе @керемида (кремида) — цагліна, чарапічына @керемидникъ — цагельнік @кесмакъ — кавалак, брусок @кетвиртайня — чацвёртая частка чаго-н. @кеца (кеча, кецъ)
1. вайсковы плашч, накідка;
2. посцілка, пакрывала @кидолина — айва @кидъ — тое, што скінута ў адно месца @киецъ — таўкач @кий
1. кій, друк, дубіна, палка;
2. кап'ё;
3. посах @килкасотъ (килкасэтъ) — некалькі соцень @килька (килка, килко) ліч. — некалькі @кимвалы (кимбалы, кимвахи) — кімвал (музычны інструмент) @киндякъ — від баваўнянай тканіны @киновия — манастыр, абіцель @киотъ (кивотъ)
1. кедравы куфар, у якім юдэі захоўвалі скрыжалі Запавету;
2. перан. Багародзіца;
3. створкавая рама для ікон са шклянымі дзверцамі @кипотафионъ — надмагільны помнік @киръ
I тытул асоб вышэйшага свяшчэнніцкага сану праваслаўнага веравызнання
II грубае сукно ніжэйшага гатунку @китайка — гатунак шаўковай або баваўнянай тканіны @китликъ — кароткі кафтан @кламати
1. гаварыць няпраўду, ілгаць, маніць;
2. ашукваць, уводзіць у зман @кламливе прысл. — ілжыва, крывадушна @кламца — ілгун, манюка, ашуканец @клебания — каталіцкі прыход, парафія @клебанъ — каталіцкі свяшчэннік @клевецъ — малаток з канцамі ў выглядзе сякерак для насечкі жорнаў @клейно — кляймо @клейнотокъ памянш. — ад клейнотъ @клейнотъ
1. каштоўнасць;
2. герб, рэгалія @кликовщина — падатак на вартаўніцтва @кликунство — вартаўніцтва @кликунъ
1. вартаўнік, які падаваў гукавыя сігналы;
2. асоба, якая абвяшчала заклікі, навіны, загады @кликъ
1. заклік, крык, вокліч;
2. мера адлегласці @клоймъ (клаймъ) — клуня @клюба — належнае становішча, норма @ключъ
I
1. ключ;
˜ въ ключахъ бывати — быць на пасадзе ключніка;
2. дэталь агнястрэльнай зброі;
3. умоўныя знакі для вылічэння па іх розных дат
II
1. зямельнае ўладанне, якое складалася з пэўнай колькасці вёсак, фальваркаў, угоддзяў;
2. пасада адміністратара ключа
III крыніца @клявзула — пункт юрыдычнага дакумента, які неабходна выконваць; фармулёўка @клявзура
1. рэгламент манастырскага жыцця;
2. фармулёўка @кляска (клеска) — паражэнне, няўдача @кляча — кабыла @кляшторъ — манастыр (звычайна каталіцкі) @кметъ — падданы селянін, мужык @кмотръ — кум, хрышчоны бацька @кнафель (кнапель, кнахель, книфель, кнофель) — гузік; аздоблены прадмет для зашпільвання @кнебель
1. палка, жэрдка;
2. прэнт;
3. кляп @кнебликъ (кгебликъ) — гузік @книга
1. кніга; літаратурны твор;
˜ книга святого письма — Біблія;
2. частка якога-н. літаратурнага твора, том;
3. сшытак для дзелавых запісаў;
˜ книги актовые — зборнік юрыдычных дакументаў;
˜ книги духовные — метрычныя кнігі;
˜ книги замковые, земские, каптуровые, кгродские, трыбунальские — запісы адпаведных судоў;
˜ книги записные, писцовые — зборнік дакументаў аб юрыдычных актах (перадачы маёмасці, завяшчанні і г.д.);
˜ книги литовские — Літоўская метрыка;
˜ книги чорные — судовыя кнігі, у якія ўносіліся звесткі пра крадзяжы;
˜ вымазати (выгладити, выложити) зъ книгъ — выключыць з ліку жывых, пазбавіць жыцця;
4. мн. кнігасховішча;
5. стандартная колькасць лісткоў сусальнага золата, змацаваных у выглядзе кніжкі @книгарнье (книжница) — кнігарня, бібліятэка @книгочий
1. вучоны чалавек, тлумачальнік свяшчэннага пісання, законаў, правіл рэлігійнай маралі;
2. сакратар, пісар; той, хто вядзе канцылярскія кнігі @книжный:
˜ книжный месяцъ — каляндарны месяц @кновати — хітрыць, утойваць, злачынна задумваць @кнорозъ (кноръ) — кныр @кнотъ
1. кнот;
2. факел, паходня @княжа
1. правадыр, военачальнік; старэйшына;
2. уладар, гаспадар;
˜ княжа темностий (того света) — уладар цёмных сіл, д'ябал;
3. чалавек шляхетнага паходжання;
4. свяшчэннік, духоўнік;
˜ княжа капланское — жрэц;
5. уладальнік, правіцель княства;
˜ великое княжа — правіцель дзяржавы;
6. тытул або састаўная частка тытула магната, манарха;
7. сын князя @княжычъ — сын князя @княжна (кнежна)
1. дачка князя, князёўна;
2. жонка або ўдава князя @княжничка (кнежничка) — дачка князя @князь
1. правадыр, военачальнік, старэйшына;
2. уладар, гаспадар;
˜ князь бесовский (бесовъ, злосливый, злостий, того света, смерти, темностей, умерливых) — д'ябал, уладар цёмных сіл;
˜ князь света (сего света) — той, хто творыць дабро;
3. чалавек шляхетнага паходжання;
4. свяшчэннік, ксёндз;
5. правіцель княства @коатгерентъ — таварыш, кампаньён @коадъюторъ (коадиуторъ) — намеснік духоўных асоб @коатинъ — іншаземец @кобель (кобелюсъ) — сабака @кобенякъ (кабенякъ) — від верхняй вопраткі, накідка @кобылина
1. кабылінае мяса, каніна;
2. калода з вострымі калючкамі для перагароджвання праезду @кобылка (кобылица) — саранча @кобелка — кошык @кова — акоўка @ковалевая (ковалиха) — жонка каваля @коваль (кавалъ)
1. каваль;
2. від гарматы @ковати
1. каваць, апрацоўваць молатам;
2. прыбіваць падковы, падкоўваць;
3. чаканіць манету;
4. насякаць (пра жорны);
5. разбіваць, разбураць;
6. перан. задумваць нядобрае, рабіць зло @коверецъ (коберецъ) — дыван @коверникъ — дываншчык @коверъ (коворъ) — дыван @ковияръ (каверъ) — салёная ікра асятровых рыб @ковникъ — злоснік, зламыснік @ковтумелия — прыкрасць, крыўда @ковчегъ (ковчекъ)
1. каўчэг, карабель;
2. перан. сховішча, умяшчальня @ковшъ
1. коўш, карэц, чаша;
2. адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасцей @когда прысл.
1. калі-небудзь;
2. калі, у які час @когды зл.
1. калі; у той час, як;
2. калі, пры якой умове @когелетъ прысл. — калісьці @когутъ — певень @кодола — канат для рыбалоўнай сеткі @кое
I зл. таксама, як і
II часц. небудзь, абы;
˜ кое где — абы-дзе, дзе-небудзь @кождный (кождовый, кожный) — кожны, усякі, любы @кождо займ. — кожны @кождорочный — штогадовы @кожерезатель — шавец @кожушникъ — кушнер @коза
1. каза;
2. від агнястрэльнай зброі;
3. прыстасаванне для лоўлі рыбы @козакъ (казакъ)
1. лёгкаўзброены воін у войску Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
2. прадстаўнік вольнай ваеннай абшчыны з асобым самакіраваннем;
3. служылы чалавек, які нясе пагранічную ахоўную службу па найму ў Маскоўскай дзяржаве;
4. чалавек, які нясе ахоўную, кур'ерскую службу ў замках ці пры дварах магнатаў @козари (казары) — хазары @козачокъ (козачекъ) — наёмны работнік, слуга @козаччина — вайна з казакамі @козелецъ (козелокъ, козельчыкъ, козеня) — казляня @козелъ
1. казёл;
2. саха (слуп з развілкамі на канцы, які ўжываўся пры будаўніцтве чаго-н. як апора);
3. козлы (падстаўка на ножках, збітых крыж-накрыж);
4. спосаб укладкі снапоў;
5. мяшок з казлінай скуры @козица — мяшок са шкуры, знятай без разрэзу @козлина
1. вырабленая казіная шкура;
2. казляціна (мяса) @козлякъ — масляк (грыб) @кокгницыя — расследаванне, дазнанне @контися — стрымлівацца, суцяшацца @койждо займ.
1. нейкі, якісьці;
2. нехта @койминецъ — селянін, які жыве не ў двары вотчынніка, а асобным домам @кокошъ — курыца, кураводка @коланъ (каланъ) — цяглавая служба @колация — бяседа, пачастунак @колачъ
1. калач;
2. буханка @колдерка памянш. — ад колдра @колдра (колдро) — коўдра @коледа (коляда)
1. падатак у гонар свята Каляд і Вялікадня;
2. каляды @колейницкий:
˜ служба колейницкая — работа па вырабу і рамонту калёс @колено
1. калені (бядровая частка нагі);
2. каленны сустаў;
3. выгіб чаго-н.;
4. пакаленне @колея
1. каляіна;
2. чарга;
3. устаноўлены парадак @колижды прысл. — неаднаразова @коликольвекъ прысл. — калі-небудзь @коликокротъ прысл. — некалькі разоў @колитникъ — рамеснік, які вырабляў кашалькі, сумкі @колкохоть прысл. — па жаданні @коллиговати — звязваць @коллоквия — размова, гутарка @колнерецъ — манжэта @колнеръ
1. каўнер;
2. аздоблены нашыйнік @коло
I
1. кола (дэталь павозкі);
2. частка перадатачнага механізма;
3. прыстасаванне для катавання;
4. пра ўсё, што мае форму круга або кальца;
5. круг як сімвал замкнутага цыкла сферы;
6. група людзей, аб'яднаных якімі-н. сувязямі; грамадская групоўка людзей
II прыназ.
1. каля чаго-н.;
2. прыблізна (пра колькасць);
3. вакол, кругом чаго-н.;
4. у знач. прысл. кругом, навокал @кологривый — з грывай, якая спадае на адзін бок (пра каня) @колода
1. кароткае тоўстае бервяно;
2. масіўныя драўляныя кайданы;
3. мера мёду і іншых вадкіх і сыпкіх рэчываў @колодей — калеснік @колодка
1. абрубак тоўстага бервяна;
2. разнавіднасць вісячага замка @колоколъ
1. звон;
2. гіра @колотечня — друз @колотникъ — парушальнік спакою @колотня — сварка, неразбярыха @колтрина — занавеска @колтришъ (колтрышъ) — сукно ніжэйшага гатунку @колчество (колчевство) — колькасць, памер @колыбка (колебка)
1. калыска;
2. карэта, павозка @коль прысл.
1. наколькі, у якой меры;
2. калі;
3. колькі @кольба — паядынак з ужываннем колючай зброі @колькось прысл. — некалькі @коляторъ — асоба, якая ўнесла сродкі на пабудову царквы, касцёла @комендантовая — жонка каменданта @комендантъ (камендантъ) — начальнік паліцэйскага аддзялення, паліцэйскі @комендаръ (комендоръ) — адміністратар царкоўнай парафіі @комендаторъ — саноўнік рыцарскага ордэна @комерция — гандаль @комесъ — начальнік старажытнарымскай адміністрацыйнай акругі @комжа — белая кашуля ксяндза, прыналежнасць літургічнага ўбрання @комисаръ — ураднік, які пасылаўся на месцы для выканання спецыяльных абавязкаў @комисия (комисея, конмисия)
1. група асоб як орган, утвораны для выканання пэўных задач; пасяджэнне гэтага органа;
2. рашэнне камісіі @комитивъ — сяброўскія адносіны @комловатый — кароткі, куртаты @коммонтарий — запіскі, дзённік @комната, ковната — пакой @комоница — пародзістая кабыла @комонство — конная царская світа @комора (камора)
1. невялікі пакой, спальня;
2. зала са скляпеннем;
3. склеп;
4. аддзел у арганізме чалавека;
5. памяшканне для захоўвання запасаў ежы і хатніх рэчаў;
6. гандлёвы склад;
˜ камора торговая — гандлёвая ўстанова;
˜ камора крамная — лаўка, дзе прадаваліся тканіны;
˜ камора восковая — лаўка, дзе прадавалі воск;
7. установа;
˜ камора мытная — мытня;
˜ камора пастрыгальная — цырульня @коморникъ
1. пакаёвы слуга, ахоўнік;
2. ураднік пры двары, які выконваў функцыі суддзі; судовы выканаўца;
3. пастаялец;
4. каморнік, землямер @компариция — асабістая яўка бакоў на суд @компасия — спачуванне, літасць @компасъ
1. компас;
2. сонечны гадзіннік @компетиторъ — спаборнік на пасаду @комплексия — будова цела @компликъ — саўдзельнік @композицыя — сувязь; дагавор, пагадненне @компотъ — прадстаўнік старажытнай рэлігійнай секты @компробовати — пацвярджаць; ухваляць @компромисаръ — трацейскі суддзя @компромисъ
1. пагадненне на падставе ўзаемных уступак;
2. рашэнне трацейскага суда @компутъ — рэестр, спісак; рахунак @комуния — прычасце @комяга (камяга) — лодка, выдзеўбаная з камля дрэва @конати
1. выконваць што-н.;
2. даводзіць да канца;
3. абвінавачваць, сведчыць; караць;
4. паміраць @конвентуалъ — манах @конвентъ — састаў манахаў данага манастыра @коневникъ — гандляр коньмі @коневщина — падатак на ўтрыманне каня @конклюдовати — заключаць, рабіць вывад @конклюзия
1. заканчэнне, завяршэнне;
2. рашэнне (судовае) @коннотация — нататка, адзнака @коновъ (конва, коневъ) — збан, бітон @конокормецъ — селянін, абавязаны забяспечваць коней кормам @конония — царкоўная абшчына @конотовати — рабіць паметы @конпринципалъ — бліжэйшы саўдзельнік @конселяция — пацеха, падарунак @консенсъ — згода, дазвол @консервата — важная судовая справа @консервация — прыпыненне ходу, дзейнасці чаго-н. @консилия — саветнік @консистенция — расквартараванне, пастой войска @консистория (консисторъ) — касцельны судова-адміністрацыйны орган @консоляцыя — пацеха @констытуцыя — звод, збор законаў, пастаноў @контемптъ — пагарда, знявага @контантация — задавальненне патрабаванняў @контентовати — радаваць, задавальняць @контентъ прым.
1. задаволены;
2. у знач. наз. патрабаванне @конфектъ — малюнак, вобраз @контрдикция — пярэчанне @контраверсия
1. спрэчка;
2. пісьмовая скарга ў суд @контрыфаловый — са сплаву медзі з золатам @контумация — віна за нез'яўленне на выклік у суд @конфекты — ласункі @конферовати — ахвяраваць, падараваць @конфесата — допыт, прызнанне @конфирмация — пацвярджэнне @конфишкация — канфіскацыя @конфронтовати — рабіць вочную стаўку @концептъ — думка, задума @концертъ — спевы @концилиумъ — з'езд касцельных саноўнікаў @конциторъ — варожасць @кончеръ (концеръ) — цяжкі доўгі меч @копа
I
1. адзінка лічэння, 60 штук;
2. грашовая адзінка 60 грошаў;
3. мера збожжа ў 60 снапоў
II куча сена, складзеная конусам
III сход сялян, які разглядае судовыя справы @копанище — месца, дзе была сажалка @копанка — сажалка @копервасъ — купарвас @копецъ
1. межавы знак у выглядзе насыпу;
2. курган, узгорак @копникъ — удзельнік копнага суда @коповище — месца, дзе адбываўся сялянскі сход па разгляду судовых спраў і зямельных спрэчак (копны суд) @корабеля — крывая шабля @корабленикъ
I (корабникъ) марак, карабельшчык
II (корабельникъ) назва залатой манеты з выявай карабля @корвана — царкоўнае прынашэнне, дар @кордъ — кароткі меч @коректа — папраўка @кореникъ — вулей, выдзеўбаны ў выкарчаваным пні @кореницъ — вяшчун, чараўнік, знахар @коренный — зроблены з карэнняў;
˜ коренные речи (потравы) — бакалея, розныя прыправы @корень
1. ніжняя частка расліны;
2. ніз, аснова, фундамент, падножжа;
3. аснова, пачатак; сутнасць, выток;
4. племя, род @коритися — рабіцца пакорным, змірацца @кормя — харч, ежа, корм @корнетиста — музыкант, які грае на карнеце @коробъ (коробка, коробокъ) — мера сыпкіх рэчываў @корона
1. галаўны ўбор, сімвал улады манарха;
2. улада манарха;
˜ Корона Польская — Польская дзяржава ў 16-18 ст. @корчма — харчэўня; заезны дом, дзе спыняліся, харчаваліся, начавалі падарожныя;
˜ корчма покутная — харчэўня, у якой гандляваць спіртным забаранялася @коснити — марудзіць, затрымліваць, бавіць @кость — косць;
˜ кости лесу — жэрабя @котляръ — каваль, які рабіў патлы; кацельшчык @коханьеся наз. — любасць;
˜ коханьеся въ працы — працалюбства @кошъ (кошикъ)
1. кошык;
2. адзінка вымярэння сушаных ягад @крайчый
1. службовая асоба пры двары вялікага князя, што адказвала за закускі да стала;
2. у 16 ст. ганаровы тытул без пэўных абавязкаў @краковка:
˜ бочка краковка — адзінка вымярэння аб'ёму (часцей збожжа, круп і г.д.) @кресъ — мяжа, апошняя рыса, грань @крица
1. фармаваны кавалак металу;
2. адзінка вымярэння колькасці жалеза @кровный (кревный) — родны па крыві, сваяк @крогулецъ (крагулецъ) — ястраб-перапёлачнік @кройника — хроніка, летапіс @кройникаръ — летапісец @крокъ
1. крок;
2. адзінка вымярэння даўжыні @крошня — адзінка вымярэння сушаных ягад; кош @кружокъ — адзінка колькасці воску @крушецъ
1. руда;
2. каштоўныя металы @крыти — хаваць, утойваць @ктиторъ
1. заснавальнік;
2. царкоўны стараста @кубелъ
1. кубел;
2. адзінка вымярэння колькасці мёду @кузня — адзінка вымярэння колькасці мёду @кукглярства
1. прывід, здань;
2. падманлівасць @куколь
I пустазелле
II клабук, галаўны ўбор манаха @куль — адзінка вымярэння колькасці збожжа @куна — грашовая адзінка ў даўнія часы @куница
1. грашовая адзінка, куна;
2. падатак, які плацілі княжацкаму двару;
˜ выводная куница — плата за маладую, якая выходзіла замуж у чужую воласць;
˜ выходная куница — плата за выхад залежнага чалавека ад свайго феадала @кунштъ — жарт, камедыя @кураторъ — асоба, што ажыццяўляла апеку ў адносінах да непаўналетніх дзяцей і ўдоў; апякун @кустосъ (кустошъ) — службовая асоба, якая захоўвала некаторыя дзяржаўныя паперы, архівы, каштоўнасці @кусъ (кусокъ)
1. кавалак, частка;
2. адзінка вымярэння колькасці тканіны @кутникъ — залежны беззямельны селянін @куфа
1. вялікая бочка;
2. адзінка вымярэння вадкасцей, пераважна віна @кухмистръ — службовая асоба, якая наглядала за велікакняжацкай кухняй @кухтикъ (кухцикъ) — памочнік кухара @кучма — шапка футрам наверх @кучъка — шалаш, будан @куща — зараснік @кшталтъ — спосаб; форма, выгляд;
˜ иншимъ кшталтомъ — іншым чынам; інакш @лабруска — дзікі вінаград @лава — судовы орган па крымінальных справах у гарадах з магдэбургскім правам @лавъникъ
1. службовая асоба ў вёсках, якая выконвала функцыі па ахове парадку;
2. прысяжны засядацель у войтаўска-лаўніцкім судзе магістрата @лавный (суд) — следчы суд @лавра — манастыр @лагвица
1. пасудзіна, чаша;
2. падатак @лагунъ — бочка @лада — муж @ладовница — парахавы склеп @ладунокъ (лядунокъ) — груз, запас @лазбень — прыстасаванне для падгляду борцей @лазоръ — светла-сіняя фарба @лазукъ (лазуччикъ)
1. валацуга;
2. шпіён @лазуцство — бадзяжніцтва, валацужніцтва @лайно — нечыстоты, адкіды, гной @лакнути — прагна жадаць @лакотникъ — абжора @лакотъ (локоть) — мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 м @лама — шаўковая тканіна @ландарка — карчмітка, жонка карчмара @ландаръ (ляндаръ) — карчмар @ланвойтъ (лентвойтъ) — памочнік войта @лантухъ — адзінка вымярэння хмелю; мяшок @ланъ — адзінка вымярэння плошчы, роўная 3 валокам @лапати — лавіць, хапаць @лапица
1. след;
2. повел. да лапа (нага жывёлы) @ласенне — крывадушнасць @ласица
1. ласка (звярок);
2. тхор @лаудаторъ — пасрэднік у якой-н. справе @латве прысл. — лёгка @латвей прысл. — лягчэй, больш правільна @латвость — зручнасць, выгода @лацно прысл. — лёгка, добра @лацный — лёгкі, зручны @лачнути — жадаць, прагнуць, хацець @лаштъ (ластъ) — адзінка вагі сыпкіх рэчываў, роўная прыблізна 2 т @лгаръ — той, хто лжэ; ілгун, хлус, манюка @лебедь — назва звона Троіцкай царквы ў Вільні @лебка — чэрап @лебъ — галава, лоб @левитка — жаночая сукенка з разрэзам спераду @левица — левая рука @легатъ — пасол @легкость — абраза, знявага @леговиско — логава @легоглавый — легкадумны @легцеважити — не шанаваць, ганьбіць @леда часц. — абы @ледагде часц. — дзе-небудзь, абы-дзе @ледахто часц. — абы-хто, хтосьці, хто-небудзь @ледъ — няшчасце, бяда, ліха @лежни — салдаты, размешчаныя на пастой @лезиво — лесвіца; бортніцкае прыстасаванне для лазання па дрэвах @лейтъ — чорнарабочы дваровы чалавек @лекгацыя — завяшчанне @лекговати — завяшчаць, адпісваць каму-н. спадчыну @лекторъ
1. сакратар;
2. пісар @лектыка — карэта, насілкі @лекцеважити — пагарджаць, ганьбіць @лелеяти — гайдаць, калыхаць @лемантаръ — буквар @лемешъ — лямех, сашнік @ленощами тв. мн. у знач. прысл. — па ляноце @лентвойтъ
1. намеснік кіраўніка воласці;
2. намеснік старшыні суда ў гарадах з магдэбургскім правам @лепо прысл. — лепш @лепота — прыгажосць @лепый — прыгожы, добры, цудоўны @леска — посах, жазло @лесть — хлусня, падман @лесъ (лесы)
1. жэрабя;
2. лёс @лета зуполные — паўналецце @лете прысл. — летам, улетку @летникъ — лёгкая сукенка; увогуле летняя вопратка @лето
1. год;
2. лета; пара года @леторасль
1. дзіця, падлетак;
2. перан. парастак;
3. патомства @лечебное прым. у знач. наз. — штраф на лячэнне раны @лечъ зл. — а, але, ды, аднак, усё-такі @леший — ліхі @лжа — падман, хлусня, мана @лжей прысл. выш. ст. — лягчэй, прыемней, успешней @лза — сляза @лианикъ — казляня @либертация — документ аб вызваленні ад падаткаў @либра — адзінка лічэння паперы @либрария — бібліятэка @ливанъ
1. горад Ліван;
2. дрэва @лигургъ — мінерал @лидимо — высека @лизюрка — шапка з меху лісы @ликствовати — святкаваць @лимитация — адтэрміноўка суда @лина — вяроўка, канат @линия — адзінка вымярэння даўжыні ў Вялікім Княстве Літоўскім, роўная 32,48 см @лиокалный — мясцовы @лиондъ — суша @липечня — адзінка вымярэння мёду @листъ
1. папера;
2. дакумент;
3. вопіс @листъ военный — нарматыўны акт па забеспячэнню ваенных патрэб, прыняты сеймам @листъ выволаный — велікакняжацкая грамата, паводле якой пэўная асоба пазбаўлялася грамадзянскіх правоў і падлягала выгнанню з краіны @литекъ — магарыч @литовати — берагчы, шкадаваць @литра — рэдкая адзінка вагі пры вымярэнні шоўку; візантыйскі ці рымскі фунт @литыгантъ — той, хто спрачаецца ў судзе @лице (лицо)
1. твар, аблічча, выгляд;
2. наяўнасць чаго-н.;
3. рэчавы доказ, украдзеная рэч; след злачынцы @лицемъ — у наяўнасці (з берасцяной граматы) @лише прысл. — больш; толькі @ловчий — паляўнічы, распарадчык палявання; егер @ловы — паляванне, ловы; месца для палявання @ложесна — чэрава @ложница — спальня, пакой @лоика — логіка @лой
1. сала;
2. ахвяраванні на сала для лампад у цэрквах @локание — спалох, перажыванне @локгофетъ — пісар @локтушие — від хусткі; шаль @лонский — леташні @лонщакъ — аднагадовае цяля, выпасак @лоскъ
1. лак;
2. бляск, глянец;
3. рад @лотовка — латышка @лотръ — злодзей, разбойнік; нягоднік, бандыт @лотъ
1. адзінка вымярэння масы, роўная прыблізна 11,7 г.;
2. грашовая адзінка @лубня (лубка) — адзінка вымярэння мёду @лудие (людие) — людзі @лудити — вабіць, клікаць @луза — зброд, чэрнь @лука — кошык; лубянка @лукно — адзінка меры сыпкіх рэчываў, роўная 10 пудам @лупежца — той, хто гвалтоўна збірае што-н.; грабежнік @лупы
1. рот;
2. губы, вусны @луце прысл. — лепш @лучиво — лучына @лучитися — далучацца, збліжацца @лучникъ — камін @лша — ліслівасць @лыко
1. малады луб;
2. адзінка вымярэння даўжыні;
3. адзінка колькасці рыбы @лысто — галёнка @льже прысл. — лягчэй @льзе прысл. — можна, магчыма @лъкание — спалох, перажыванне, хваляванне @любистокъ — лялечнік (расліна) @любо
I
1. прысл. добра;
2. дзеясл. падабацца
II зл. — ці, або @людинъ — просты чалавек @людство — жыхары, міране @люзный (лезный) — селянін без сталага месцапражывання @люнский — зроблены з ангельскага (лонданскага) сукна @люстрация — рэвізія ўгоддзяў і маёнткаў; інспекцыя @люте
1. прысл. люта, жорстка;
2. гора, бяда @лютниста — музыкант, які іграе на лютні @люциперъ (люцаферъ) — д'ябал, нячысцік @ляговати — завяшчаць @лядвина — нырка @лядвия — ляжка @лядо — ляда, раскарчаваны ўчастак лесу @лякруцина перан. — шэльма, прахвост @лякъ
1. сургуч;
2. спуд @ляментация — плач; элегія @лямкъ (ламкъ) — просты чалавек, міранін @ляный — літы, выліты, зроблены шляхам ліцця (пра металічныя рэчы) @лятавецъ — прывід, здань @лятерня (лятарня, летарня) — паходня, ліхтар @лятороска — пабег, расток @ляудумъ (лаудумъ, лявдумъ) — рашэнне сейма @ляцкий — польскі @мавръ — негр @магистратъ — выбарны адміністрацыйны і судовы орган у гарадах, якія мелі магдэбургскае права @маестатъ
1. велічнасць, вялікасць;
2. трон;
3. каралеўская пячатка;
4. урадавы дакумент @маетность — маёмасць @макгерка — мужчынская шапка вугорскага крою, упрыгожаная пер'ем @маковица — купал, верх @макула (макуля)
1. загана; недахоп;
2. рана, удар @малдрикъ (мандрикъ) — гатунак сыра @малженство
1. шлюб, шлюбнае жыццё;
2. муж і жонка @малжонка — жонка @малжонокъ (малжонецъ) — муж @малигна — ліхаманка @малногранатъ — гатунак віна @малмазыя — віно салодкага гатунку @маломъ прысл. — ледзь, амаль што @маляръ — жывапісец @мамратъ
1. уласнаручны запіс з пячаткай і подпісамі сведак;
2. пергаментны ліст для складання дакумента @мандатъ — пісьмовая позва ў суд ад імя велікакняжацкай канцылярыі @манеля — бранзалет @мановецъ — аб'езд, абход, аб'езджая дарога @марецъ — сакавік @маршалко (маршалокъ)
1. маршалак, павятовы кіраўнік дваранства;
2. вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы;
3. старшыня трыбунала Вялікага Княства Літоўскага @мары
1. смяротнае ложа;
2. насілкі для нябожчыкаў @масть
1. памазанне;
2. якасць;
3. масць (пра жывёл);
4. духмянае рэчыва, міра (араматычная смала некаторых трапічных дрэў) @матарацъ (матерацъ) — матрац, сяннік @материзна — спадчына па маці @матица
1. разнавіднасць плюшчу (вінаградная лаза);
2. перламутр @маца — мера збожжа @мачуга — паліца, булава @машталеръ — стайнік, канюшы @мдлети — млець, слабець @мдлый (мглый, мкглый) — слабы, вялы @медница
1. медная пасудзіна;
2. мера аб'ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей, роўная прыблізна 33,8 л @мезга — унутраны мяккі слой маладой кары @мезерность — галеча, беднасць @мезерный — які церпіць галечу @мезлева — падатак за кароў @мелта — аўсяны кісель, талакно @мембрамъ — пергамент, папера, чысты ліст паперы @мене прысл. — менш @меновати
1. называць, даваць імя;
2. мяняць, абменьваць @меновите прысл. — менавіта @мера (мерка) — адзінка вымярэння аб'ёму збожжа @мерзеность — брыдкасць, мярзотнасць @мерзити — выклікаць пачуццё агіды @мерникъ (мерничий) — землямер @местеръ (мештеръ) — магістр, кіраўнік (галава) сярэдневяковага духоўна-рыцарскага ордэна @место
1. горад;
2. месца;
3. пасада;
4. поле;
5. плошча @месточестный — які ўслаўляецца ў пэўнай мясцовасці @местский — гарадскі @месь:
˜ въ месехъ прысл. — разам @месячное прым. у знач. наз. — памесячнае харчаванне @метати — кідаць, саджаць @метельникъ — службовая асоба ў Старажытнай Русі @метне прысл. — трапна @метохий — манастырскі двор @метрика — канцылярская кніга @мехъ — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў @мечникъ
1. княжацкі дружыннік, збраяносец;
2. службовая асоба і ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім; той, хто падаваў меч вялікаму князю @мешканецъ — жыхар @мешканье
1. памяшканне;
2. пражыванне @мешкати
1. жыць, пражываць;
2. марудзіць @мещане — насельніцтва гарадоў, якія падпарадкоўваліся магдэбургскаму праву @мещанинъ — гараджанін, мешчанін @мзда
1. узнагарода;
2. плата @мигдалъ (микгдалъ) — міндаль @мизерия — убоства @милость — дружба, любоў, міласць @милта — талакно @миля — адзінка вымярэння адлегласці @минута
1. кароткая выпіска, копія;
2. хвіліна @минуцыя (минуцея, менуцыя) — каляндар (часта з прароцтвамі, прадказаннямі) @минца — манетны двор @миро (миръ) — духмянае масла @мирсина — мірта (дрэва) @мистерне прысл. — умела, па-майстэрску @мистръ
1. начальнік, наглядчык, правіцель;
2. настаўнік;
3. кат; службовая асоба, якая выконвала смяротныя прыгаворы @мисурка — суконная мужчынская шапка ў форме старажытнага шлема @митра — галаўны ўбор епіскапа @мишник — кусты, зараснік @млечное прым. у знач. наз. — падатак за продаж малака @млотъ — малаток, молат @мнимание (мниманне) — думка, меркаванне @мнимати — меркаваць, лічыць, думаць @мнити — думаць @мнихъ — манах @многажды прысл. — шматразова, часта @многокротъ прысл. — шматразова, многа разоў, часта @многомовный — балбатун @мова
1. мова;
2. маўленне;
3. голас @мовьница — лазня @модеровати — стрымліваць @можность — магчымасць, мажлівасць, здольнасць @можный — магутны, уплывовы @мокрина — дрыгва, твань @молбище — месца малітвы @моловство — пасада мулы @молодецъ — юнак @мониторный — напамінальны (ліст) @монштукъ (мунштукъ) — цуглі @моргослепый — падслепаваты @моргъ (моркгъ) — адзінка вымярэння плошчы, роўная прыблізна 0,7 га @мордовати — забіваць, мучыць, здзекавацца @морена — куча абломкаў @морнаръ — марак @морокъ — цемра, змрок @морочный — змрочны, хмуры, цёмны @мостовничий — службовая асоба для нагляду за станам дарог, мастоў, грэбляў @мостовое прым. у знач. наз. — плата за праезд цераз мост, грэблю @мость (мосць) — міласць @мосязъ (мосендзъ, мосяжъ) — латунь @мотлохъ — зброд @мотокъ
1. скрутак нітак;
2. адзінка колькасці нітак @мотъ
1. сетка;
2. пастка @моцарство — моц, магутнасць @моцаръ — уладар, волат @мочно прысл. — магчыма, мажліва @мошна — каліта, кішэня @мошница — торба, кайстра @мравий — муравей @мразъ (мрозъ) — мароз @мровка — мурашка @мрутати — прымружваць, мігаць (пра вочы) @мужатая прым. у знач. наз. — жонка мужа @мужеложникъ — апаганшчык @мужъ
1. муж;
2. мужчына;
3. свабодны чалавек;
˜ мужъ ученый — знакаміты, паважаны, славуты @мука
1. пакута;
2. мн. катаванне, пакаранне за пэўныя крымінальныя злачынствы @мултанъ — від шаблі @мумя — мумія @мураль — муляр @мургъ — парода сабакі @муринъ — негр @мурлатъ — бэлька @мутвица — нізкае, забалочанае месца @мухояръ (мухаеръ) — муар (матэрыя) @мушкатела — гатунак віна @мыкати
1. кідаць;
2. гнаць;
3. развязваць @мыло
1. шчаўе;
2. мыла @мынца
1. манета;
2. манетны двор @мынцаръ — кіраўнік манетнага двара @мысливецъ — паляўнічы @мысливство — паляванне @мысца — сіла @мытникъ
1. зборшчык гандлёвай пошліны;
2. ашуканец, махляр @мытница — месца, дзе бярэцца пошліна @мыто
1. від гандлёвай пошліны;
2. плата за што-н. @мыцка — маленькая круглая шапачка @мышастый — шэры @мышникъ — зарослае мохам месца @място — горад @мятель — адзенне свабоднага крою тыпу плашча @набатъ — вялікі медны барабан @набедитися звар. — намучыцца, нацярпецца, набедавацца @набедрникъ — убранне свяшчэнніка @набияти — набіваць @набрешникъ — гончы сабака @навалность — нашэсце, нечаканае з'яўленне каго-н. @навезати — выплаціць навязку (г.зн. штраф) @навезка (навязка)
1. грашовы штраф;
2. грашовы падатак @навентура — абнаўленне @навестье — сігнал @наводъ — указанне, настаўленне @навратити — вярнуць, вярнуцца @навязывати — плаціць пеню або штраф пацярпеламу @нагабанье
1. уціск, прыгнёт;
2. турботы, клопат;
3. нападзенне @нагана — зняслаўленне, ганьба @наголовокъ — галаўное ўпрыгажэнне конскай збруі @надавца — падаравальнік @надаремне прысл. — дарэмна, беспадстаўна, без прычын @наджакгъ (надзакъ) — баявы тапор @˜ над мертвеца идете — правесці нябожчыка ў апошні шлях @надобный — прыгожы, зграбны @надождити зак. — арасіць @надра — грудзі, пазуха @наездца — захопнік, агрэсар @наездъ — гвалтоўнае нападзенне з мэтай захопу; разбой @наехати
1. напасці;
2. знайсці, адшукаць;
3. спаткаць @назбытъ прысл. — занадта, вельмі, непамерна @назвиско — назва, прозвішча @найграванье — прыпадабненне, імітацыя @найгравати — жартаваць, разыгрываць @найдоватися — знаходзіцца @накладъ — выдатак, страта @наколенокъ — накаленнік @˜ на копу заказати — звярнуцца да збору сялян для расследавання пэўнай справы @налезеный — набыты @налезти (налести) — адшукаць, знайсці, прыдбаць @налогъ — прывычка @налучъ — ножны для лука, футарал @налягати
1. абапірацца;
2. настайваць @наменити — назваць, назначыць @наместокъ — намеснік @наметка (намитка) — жаночы галаўны ўбор @наметность — страсць @наметъ — шацёр, палатка @намова — нарада суддзяў перад вынясеннем прыгавору @напаяти — паіць, даваць піць @наперстникъ — любімец @наплечникъ — адкладны каўнер @напой — пітво @наполы прысл. — напалавіну, на дзве палавіны @напоследы прысл. — нарэшце, у апошні раз @направа
1. указанне;
2. упрыгожанне;
3. папраўка, рамонт @напредъ прысл.
1. наперад, уперад;
2. раней;
3. спачатку @нарадити
1. падрыхтаваць, згатаваць;
2. заснаваць, збудаваць @нардъ — назва расліны (у Індыі) @наречи — назваць, даць імя @нарогъ — лямех, сашнік @нарушенье — шкода @нарядъ
1. кіраўніцтва, нагляд;
2. распарадак @насильно прысл. — бурна, моцна @наский — наш @наследникъ — гончы сабака, які ідзе па слядах звера @наследовца (наследца) — наследнік, пераймальнік @наследокъ — спадчыннік @насмевание — ганьба, абраза @насмевиско — дакор, абраза, вымова, ганьба @насовка — халат, балахон @наспъ — дабаўка @настояти — павучаць, навучаць @настрой — інструмент, зброя @наступца — пераемнік @натирати — наступаць, нападаць @натура — прырода, характар @натыхъместъ прысл. — зараз жа, тут @˜ науки вызвольные — гэта значыць гуманітарныя @науспять прысл. — назад (Смаленская грамата 1229 г.) @наутрие прысл. — назаўтра, на другі дзень @нафасовати — наскладваць у бочкі, скрыні і т.п. @начатокъ — навіна (першы хлеб, прыплод і інш.) @наширъ прысл. — шырока @наяздъ — набег @небезпеченство — небяспека @небо
1. неба;
2. неба (божае месца) @небрегий — нядбалы @небрещи — пагарджаць, не звяртаць увагі @невеста
1. нявеста, маладая;
2. нявестка @невонтпливе прысл. — несумненна, безумоўна, бясспрэчна @невставичность — няўстойлівасць, зменлівасць @невступный — непарушны @невчасъ — нягода @негли прысл. — магчыма, можа быць @неготовый дзеепрым. — непратаптаны, непракладзены @недбалость — неахайнасць, нядбайнасць @недеяти — не чапаць @недовстипъ — няўменне, недальнабачнасць @недозренье — недагляд, нядбайнасць @недокуръ — гарэлка нізкага гатунку @недолужный — слабы, хілы, кволы @недомниманый — немяркуемы, які не маецца на ўвазе @недорокъ — недаростак @недоткненый — недатыкальны @неже
I часц. ніж, чым як
II зл. а, але, аднак @нежить — катар; фурункул @незаведеный дзеепрым. — незавешчаны @незбожность — непрыстойнасць, ганебнасць @незижительно прысл. — нежыццёва @незрадливый — непадкупны, чэсны @неколькократъ прысл. — нямнога, няшмат @неледаякий — не абы-які, незвычайны @неледаучоный — вельмі вучоны @немашь — няма @нендза — нястача, убоства, галеча @нендзный (недзный) — бедны, убогі, няшчасны, бядотны @неогорненый — неабсяжны @неодвлочне (неотвлочне) прысл. — неадкладна @неомешкале прысл. — без прамаруджвання @неомылне прысл. — беспамылкова, дакладна @неоспалый — які не засынае; пільны, уважлівы @неотволочне прысл. — неадкладна, адразу @неотповедный
1. безадмоўны, згодны;
2. маўклівы, які не адказвае @непенный прым. у знач. наз. — свабодны ад падатку @непобедный — неадольны, непераможны @непоборный — неабараняльны, незасцерагальны @неповстегливый (неповтегливый) — нявытрыманы, нясціплы @непосполитый — незвычайны, выдатны, цудоўны @непостриганый прым. у знач. наз. — возны - незацверджаны ў законным парадку @непочестне прысл. — непрыстойна @непраздная — цяжарная @непримешание — недалучэнне @нерядъ (нерадъ) — беспарадак, бязладдзе; распуста @несказительность — нятленнасць, неўміручасць @неслушне прысл. — несправядліва; без прычыны @неснаска — нелады, звадкі, сварка @нестаное прым. у знач. наз. — штраф на карысць істца і суда за няяўку ў суд @нестанье (нестаня) — адсутнасць, няяўка ў суд @несторожливый — неасцярожны @нестыдатый — бессаромны @несть — няма @нетопыръ — лятучая мыш, кажан @нетуть (нетуци) — няма @неукъ — неабучаны (пра жывёлу) @нехлюдъ — неахайны, нядбалы чалавек, неакуратны @нехыбне прысл. — немінуча, абавязкова @нецки — човен @нешпоръ — вячэрня @неясить — пелікан @нивечъ:
˜ въ нивечъ обернути — разбурыць, разваліць, знішчыць @нижли
I зл. але, аднак
II часц. ніж, чым @ничати — нікнуць, схіляцца @нишанъ — ханская пячатка @нищити — знішчаць @новина
1. навіна;
2. новае месца (часта пра новы распрацаваны ўчастак лесу, поля) @новотный — новы @ногата — грашовая адзінка ў Старажытнай Русі (каля 0,5 грыўні) @ногъ — грыф (птушка) @ножница — ножны @номъ — жылы дом, хата @нордеръ — гатунак грубага і шчыльнага сукна @норица — норка (звярок) @норъ — назва птушкі @носадъ — род судна @носатка (насадка) — назва адзінкі вымярэння вадкасці @носило — насілкі @нотация — заўвага @ноша (ножка) — назва адзінкі колькасці сена, травы @нужа (нужда) — патрэба, нястача @нурбарка (нюрбарка) — лёгкая мужчынская шапка нямецкага крою @нуртъ — цячэнне @ныдети — быць самотным, маркоціцца @нятецъ — палонны, нявольнік @няти — браць, узяць, схапіць @нятство — палон, няволя @обаватель — заклінальнік, чараўнік @обавникъ — вяшчун @обавятися — асцерагацца @обанадесять — дванаццаць @обаполне прысл. — сумесна, разам, з абодвух бакоў @обаполы — абедзве часткі, і тая і другая палавіна @обаче зл. — але, аднак, насупраць таго @обваровати — умацаваць, забяспечыць @обваровывати — ахоўваць, абараняць @обварунокъ — абарона, ахова, засцярога @обволанье — паведамленне, аб'ява @обволати — паведаміць, аб'явіць @обелга (обелкга) — знявага @обслженье — паклёп, знявага @обелитися — прасвятліцца @обелъ прысл. — спаўна, сапраўды @обесити — павесіць, пакараць смерцю @обеситися — абняць, пакрыцца @обеститися — аб'явіць пра сябе @обецный — наяўны @обешенье — пакаранне смерцю @обизрети — агледзець @обиступаемый — акружаны, абступлены @обительный — манастырскі @обламокъ (обланокъ) — умацаванне, зубчатая сцяна @облапленье — абдымкі @облапляти — абдымаць, ахапіць рукамі, аблапіць @область — панаванне @облачити — апрануць @облежание — асада, акружэнне @обликгация (обликгацея) — даўгавое абавязацельства @обликгь (облигь) — распіска, абавязацельства @обличне прысл. — асабіста @обличность — твар, аблічча @обличче — выява, абрыс @обловъ — здабыча ад палявання @обложный — павальны, цяжкі (пра хваробу) @облуда — крывадушнасць, прытворства @облудный — ілжывы, крывадушны, няправедны @облуженье — падман, памылка @облюбенецъ — выбраннік, жаніх @облюбеница — нявеста, маладая жонка @облюбить — выбраць каго-н. @облягати — асаджваць, акружаць @обляжение — асада, акружэнне @обманение — падман, хлусня @обмова — нарада суддзяў перад вынясеннем прыгавору @обмовиско — паклёп, нагавор @обмовца — паклёпнік @обнощати — начаваць @обойчикъ — каўнер @оболонье (болонье) — заліўны луг @оболочи — апрануць, пакрыць @оборонатай — абаронца @оборочати — перавярнуць, абярнуць, ператварыць @оборъ — рыбалоўная прылада @обослати — паведаміць, падаць вестку праз пасыльнага @ображеный — удараны, пашкоджаны @образа — удар, пашкоджанне @обрахованый — вылічаны, разлічаны, пералічаны @обраховати — разлічыць, вылічыць @обрачати — паварочваць @обрестися — адшукацца, знайсціся @обруба — аправа @обрусецъ — хустачка @обрусный
1. ткач абрусаў;
2. наглядчык за каралеўскай бялізнай (абрусамі) @обрусъ
1. абрус, настольнік;
2. хустка @обручъ
1. бранзалет;
2. частка воінскага даспеха @обрымъ — гігант @обрытися — акапацца, акружыць сябе ровам @обряжение — завяшчанне @обряжоный — зроблены, уладжаны @обрящати — знаходзіць, адшукваць @обсервовати — адзначаць @обсочный — род сабакі @обтежливость — пакута, мука @обтяжати — мардаваць, турбаваць, абцяжарваць @обфитость — мноства @обфитый — багаты, шчодры @обцовати — мець зносіны, сувязь; вадзіцца @обцый (обций)
1. чужы;
2. іншаземны @обыиматель — збіральнік @обыйскъ — абшуканне пацярпелым у доме і гаспадарчых пабудовах падазронага; вобыск @обыходъ
1. мяжа вакол надзелу;
2. круг @обычай — нораў, характар, звычка, традыцыя;
˜ обычай звыклый
1. правы, нормы паводзін, што існавалі яшчэ да стварэння Статутаў Вялікага Княства Літоўскага;
2. спосаб учынення злачынства @ова (ово) часц. — вось @овенъ — баран @ово займ. — гэтая @овогда прысл. — часам, іншы раз @овоцъ — плод @овшеки прысл.
1. поўнасцю, зусім;
2. сапраўды, вядома @овшемъ прысл. — вядома, зразумела @овъ займ. — той, гэты @овъ ... овъ злучн. — гэты ... той, адзін ... другі @огарненый — акружаны з усіх бакоў @огиджати — гідзіцца, грэбаваць @оглаголанье — абгавор, паклёп @огласити — прызначыць, аддаць @огледаное (огледное) прым. у знач. наз. — плата за агляд пабояў і ўвогуле любых рэчаў @огнище — жароўня, ачаг @огонь
1. агонь;
2. гарачка @огонъ — хвост (каня) @оградъ
1. сад;
2. агарод @огуренство (огурство, огурность) — упартасць, непаслухмянасць @огуритися (огурытися) — упарціцца, непадпарадкоўвацца @огурный
1. непаслухмяны;
2. няўважлівы @одверный (отдверный) прым. у знач. наз. — швейцар @одевало — коўдра @одедичовати — атрымліваць дзедаўскую спадчыну @однова (одинова) прысл. — аднойчы, адзін раз @однога
1. затока;
2. схіл гары @однорадка — аднабортны даўгаполы каптан @одностайне прысл. — аднастайна, аднолькава @одповедь — заява @одправа — выкананне судовага прыгавору @одренъ прысл. — зусім, спаўна, у поўную ўласнасць @одрина — сянны хлеў @одумерти — памерці @одъяти
1. узяць, адабраць;
2. пазбавіць;
3. знішчыць @одыйти (отити, отойти)
1. знікнуць;
2. пайсці;
3. прайсці @оже зл. — ці, або, калі @ожикъ — вожык @ожиря — обжора @ожувца — падбухторшчык на якія-н. антыграмадскія ўчынкі @озеродъ — азярод; прыстасаванне для прасушкі снапоў, сена @ознаймене — аб'ява, паведамленне @ознаймити — паведаміць @оказале прысл. — добра, цудоўна @оказия — прычына, падстава @окганка (оганка) — апахала @окгаръ — сабака з пароды барзых @окгонъ — хвост @окладъ — аблямоўка @око — адзінка меры вагі, роўная прыблізна 3 фунтам @околичный — навакольны, бліжэйшы @околничий — сан у Старажытнай Русі @оконитися — сесці на каня @окопованье — ацэнка чаго-н. праз копны суд @окоповать — ацаніць @окрашение — упрыгожанне @окротити — утаймаваць, уціхамірыць @окрутенство — нахабнасць, дзёрзкасць @окрутный — бязлітасны, жорсткі, люты @окрутъ (окрентъ) — карабель, судна @октяврий — кастрычнік @окша — від сякеры @олафа — узнагарода @олбримъ (обримъ) — велікан @олижъ часц. — аж, нават, пакуль @олмарея — шафа, скрыня @олснути — аслепнуць @ольстро
1. кабура;
2. невялікая скрыня для захоўвання посуду @ольстръ
1. дарожны куфэрак;
2. футарал @омана — падман, памылка @омерзити — выклікаць агіду @омешканье — марудлівасць, упушчэнне часу @омешкати — спазніцца @омилия (гомилия) — пропаведзь @омылка — памылка @омылный — памылковы, падманлівы @онихъ — вада, пах @онихинъ — онікс @оногды прысл. — іншым разам @опаки прысл. — назад @опасти — асунуцца @опасъ — боязнь @опатрение — клопат, турбота @опатреный — асцярожны, разважлівы, памяркоўны @опатрити — забяспечыць, надзяліць, набыць @опатрность
1. нагляд, апека;
2. абарона;
3. пільнасць, асцярожнасць @опачный — памылковы @опилство — п'янства @опиния — думка @оплотъ — агароджа, плот, паркан @опока — скала, камень @опона — завеса, покрыва @оппоноватися — супраціўляцца @оправа (отправа) — запіс жаніхом на імя нявесты ці мужам на жонку трэцяй часткі сваёй нерухомай маёмасці ў забеспячэнне атрыманага пасагу @оправити
1. вызначыць, устанавіць;
2. узнагародзіць @оправовати — пакрыць страту @оправца — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая займалася вышукам і затрыманнем злачынцаў на ўсёй тэрыторыі Княства @опресея — прыцясненне @опрети — устанавіць @опретися — супярэчыць, аказваць супраціўленне @опришный (опричный) — уласны, асобны, спецыяльны, асаблівы @опровергнути — перакуліць, абярнуць @опустити — пакінуць, кінуць @опытъ — допыт, вызнанне @органиста — арганіст @органъ — шматствольная зброя @ординация — плата зернем @орнаментъ — упрыгожанне @орнатъ — богаслужэбная вопратка ў католікаў @орта — манета ў 30 капеек @орудие — судовая справа @осада
1. умацаванае месца;
2. пасяленне;
3. від феадальнай зямельнай рэнты ў грашовай форме @осаженье — пасяленне, укараненне, атабарванне @осажчий — селянін, пасяленец @освецоный — асвечаны, адукаваны @оседати — чакаць, спадзявацца @оселый — аседлы, пастаянны @осердие — сэрца @осетовый — порысты @осеть — памяшканне для сушкі снапоў @оскаржити — абвінаваціць @осклаба — усмешка @оскочити — мінаць @осмакъ — беларуская назва польскага гроша @осмдесять — восемдзесят @осмина — назва адзінкі вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная 51 л @осмкратъ прысл. — васьміразова, восем разоў @осмотрити — надзяліць, падарыць @оснъ — востры канец трысціны, кап'я @осоченье — судовае расследаванне, следства @осочить — высачыць (звера) @осочникъ — сышчык, шукальнік @оспалый — вялы, лянівы, знясілены @осребрити — адарыць @осталецъ — адсталы @останочный — апошні, астатні @острупленый — пакрыты ранамі, струпамі @осьмакъ — восем грошаў @осьмина — мера сыпкіх рэчываў, роўная восьмай частцы бочкі @осягненый — дасягнуты, атрыманы, здабыты @осягнути — дасягнуць, атрымаць @осякнути — высахнуць @отбывати — ухіляцца, спасылацца на каго-н. @отбыти — пазбавіць @отвещевати — адказваць @отвещецъ — адказчык @отводити
1. адводзіць;
2. апраўдвацца ў судзе @отводъ — абвяржэнне (скаргі, абвінавачанні і г.д.) @отволоживати — рабіць вільготным, намочваць @отволока — адкладванне тэрміну судовага разбору @отвористе прысл. — адкрыта, шчыра @отвороный — адкрыты (пра ліст) @отвратитися — аддаліцца, абмінуць @отврещися — адмовіцца, адрачыся @отдартье — адрыванне @отдаятель — ахвяравальнік @отегатися — марудзіць, хістацца @отежалость — вяласць @отень — бацькаўскі @отинуду — з іншага месца @отинудь — з усіх канцоў @отити — адысці (ад мірскога жыцця) @отженути — адагнаць @отзовъ (отзыванье) — апеляцыя, адкліканне справы @отлогъ — папар, даўно неараная зямля @отложити — адмяніць, спыніць @отмена
1. аплата;
2. узнагароджанне @отметникъ — адступнік @отметованье — адмаўленне @отнюду прысл. — адтуль @отоитье — адыход, знікненне @оточити — акружыць, абвесці @отповедникъ — чалавек, які выказвае пагрозу прычыніць шкоду каму-н. @отпоранку прысл. — зранку, рана @отпоръ — адказчык (у судзе) @отпочивадло — пляцоўка @отправа — выкананне судовага прыгавору @отправованье — аплакванне, адпяванне (нябожчыка) @отправовати — выконваць, ажыццяўляць што-н. @˜ отправчий листъ — прысуд, вызначэнне суда @отпрение — адрачэнне @отприсегати — прысягаючы ў судзе, даказваць сваю правату @отприсеженье — ачышчэнне сябе праз прысягу; прысягаць @отпущение
1. дараванне;
2. канец @отравение — дакучанне @отроковица — дзяўчынка @отрокъ
1. служка, памочнік пры службовых асобах у Старажытнай Русі;
2. юнак, падлетак @отроча (отрочишъ) — дзіця @отроченье — адтэрміноўка судовага працэсу @отрочить — адтэрмінаваць @отрыгати — вымаўляць, выкрыкваць @отстояти — адрознівацца @отсудити
1. асудзіць;
2. адняць @отсужение — асуджэнне @отсягнути — дайсці да каго-н. або чаго-н. @оттамтоль прысл. — адтуль @оттеразъ прысл. — цяпер, з гэтага часу @оттинати — адсякаць, адхіляць @оттоле прысл. — адтуль @отчизна
1. бацькаўшчына, айчына;
2. спадчына па бацьку @отчичъ (отчицъ)
1. наследнік бацькаўскага ўладання, спадчыннік;
2. асабіста залежны селянін, які не меў права пераходу да іншага гаспадара @отчина — вотчына, маёмасць, маёнтак @отыкати — упрыгожваць @отягчити — абцяжарыць @офера — ахвяра @оферовникъ
1. першасвяшчэннік;
2. месца прынясення ахвяры @офференция — ахвяраванне @охабень — від кафтана @охромети
1. закульгаць;
2. аслабець, стаміцца;
3. знявечыцца @очапъ — шпіль @очевисте (очевисто) прысл.
1. відавочна;
2. асабіста @очевистый — яўны, відавочны, зразумелы @очермнити — пафарбаваць, пачырваніць @очистити
1. ачысціць, пазбавіць;
2. вызваліць @очютити — пачуць, заўважыць @ошедивети — пасівець @ошитокъ — адзінка вымярэння збожжа @ошустъ — ашуканец @ощепъ — кап'ё, піка, рагаціна @павеза (повеза) — шчыт @паволока — шаўковая тканіна @павъ — паўлін @паднене — падзенне @паздерникъ — кастрычнік @пазуха — глыбіня @пакли (пак ли, пакъ) зл. — а, калі ж, апрача таго, затым @пакость — перашкода, замінка @пакы зл. — зноў, пакуль, калі, аднак @палия — доўгі і шырокі плашч @палуба — прыкрыццё коннай каляскі, карэты @палцатъ — посах @паметное прым. у знач. наз. — плата ў судзе выйграўшым бокам @панагия — нагрудны знак з упрыгожаннямі, які насілі епіскапы @панва — скаварада @паневъ (пановъ) — скаварада, патэльня @панство — дзяржава @панцерный:
панцерный слуга — слуга ў вайсковых начальнікаў @паны рада — дарадчыкі, саветнікі @папежъ — рымскі папа, галава рымска-каталіцкай царквы @паперня — папяровая фабрыка (млын) @паперть — ганак перад уваходам у царкву @паприца (полприца) — шворан у жорнах @папуть — туфель @папуша — адзінка колькасці тытуню @парабола — прытча, алегорыя @паралижъ — параліч @паранина — незасеянае поле, папар @пардва — белая курапатка @пардусъ — барс, пантэра @парепа — кляча @парохъ — вуніяцкі поп @парсуна
1. асоба;
2. твар @парсъ — павага @партати
1. псаваць;
2. працаваць дрэнна, нядбайна @партикулярный — частковы, прыватны @парубокъ — юнак @паручникъ — той, хто даў паручыцельства @парша — парша, кароста @пасербъ — пасынак @пасма — адзінка лічэння прадзіва @пасовища (пасовищо) — паша, луг @паственный — прыгодны для пашы, урадлівы, тлусты @паствиско — паша, сенажаць @паствитися — здзекавацца, мучыць @пастовникъ — агароджанае месца для выпасу жывёлы @пасъ — пояс @патель — скаварада, патэльня @патентъ — урадавы дазвол на выкананне чаго-н. @патрити — глядзець @патрица — кляймо на дрэве, зарубка @патронъ — заступнік, абаронца @патына (патина) — міска @паха — пазуха @пахати — веяць, узвіваць @пахолокъ (пахолекъ)
1. слуга, лакей;
2. воін, салдат @паче
I прысл. больш, лепш
II зл. акрамя @пашквиль (пашквилюсъ) — пасквіль @пащека (пащока) — сківіца @певне прысл. — вядома, бясспрэчна @певность — вядомасць @певный — вядомы, дакладны, пэўны @пекарецъ — пекар @пелкгримъ — вандроўнік, пілігрым @пелюхи мн. — пялёнкі @пенежный — грашовы @пенкный (пекный) — прыгожы @˜ пенное именье — спрэчнае ўладанне @пеняжникъ — мяняла, мяняльшчык @пенязи мн. — грошы @пенязь
1. грашовая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім;
2. дробныя грошы @пеперъ — перац @переведенье — доказ @перевесъ — вялікая сетка для лоўлі птушак або звяроў @переводня — не прыгоднае для пасеву насенне @переводъ — вытворчасць справы ў судзе @˜ переводъ права
1. вынясенне рашэння ў судаводстве Вялікага Княства Літоўскага;
2. прысуд, судовае рашэнне @перевыкати — пераймаць, імітаваць @перевязистый — паласаты, плямісты @перееднать — папрасіць прабачэння, упрасіць @переже прысл. — раней, спачатку @перекажати — перашкаджаць, замінаць, шкодзіць @переказа — перашкода @перекладная — пошліна, якая выплачвалася чыноўніку пры яго ад'ездзе з абшчыны @перекопъ — роў, канава, канал @переметчикъ — перабежчык, здраднік @перемешкати — перажыць, прабыць, пражыць у каго-н. @перепереть — даказаць, пераадолець супраціўленне ў спрэчцы @переставитися — памерці, сканаць @перестерегати
1. захоўваць, пільнаваць;
2. выконваць, падтрымліваць @˜ перестерегаючий права — законнік @пересудъ — плата суддзі і падсудку за разгляд грамадзянскай справы; судовая пошліна @перея (перия) — бок вуліцы @перла наз. — жэмчуг, перла @персвазня — перакананне @персоналитеръ прысл. — асабіста @персть — зямля @перстъ — адзінка вымярэння даўжыні, роўная дзесьці 2,7 см @пертурбация — разлад @перхливость — запальчывасць, шаленства, раз'юшанасць @печатникъ (печатаръ) — той, хто засведчыў сваёй пячаткай судовы дакумент @пешня — род долата, пяшня @пивница — пограб, вінны пограб @пивничий — службовая асоба, што загадвала вінным склепам у велікакняжацкім двары @пильно прысл. — вельмі @пипа — адзінка вымярэння віна, бочка @пискуплъ — епіскапаў, які належыць епіскапу @пискупъ (бискупъ) — епіскап @пицовати — збіраць харчы і фураж для войска @планита — планета, нябеснае свяціла @платнеръ — збройнік @платъ
1. хустка, абрэзак тканіны;
2. падатак @плахта
1. палатняная хустка, пакрывала;
2. кавалак палатна;
3. від грубага адзення @плебания — дом і сядзіба ксяндза @плебанъ — каталіцкі свяшчэннік, ксёндз @плевелы мн. — пустазелле @племенидый — высакародны, шляхетны @пленипотентъ — давераны @пленипотенция — паўнамоцтва @плеснивый — сівы, попельнага колеру, светла-шэрай масці @плетенка — адзінка вымярэння колькасці цыбулі @плечковое прым. у знач. наз. — плата за гандаль мясам @плечо
1. частка цела;
2. кавалак мяса пэўнай велічыні (пры продажы на рынку) @плецы — спіна @плитка — адзінка колькасці солі @плошить — лаяць, ганіць @плюгавый — брыдкі, паскудны @плюндровати (плендровати) — рабаваць, раскрадваць; захапіць @плюндры — нагавіцы, штаны @плюсква — клоп @плюта — непагадзь @плякга — бедства, няшчасце @плястеръ (плястръ, флястръ) — пластыр @пневщизна — плата за нарыхтоўку лесу @побеляный — луджаны @поборца — зборшчык падаткаў @поборъ — дзяржаўны збор даніны, плата @побудка — заахвочванне, стымуляванне; прычына @повабене — выклік на паядынак @поваженье — зганьбаванне, зняслаўленне @повалушъ — кладоўка (звычайна на слупах), увогуле памяшканне для захоўвання чаго-н. @поведанье — аповед, паведамленне @поведачъ — вястун @повесмо (повисмо) — адзінка колькасці лёну, пянькі @поветрие — эпідэмія, мор, заразная хвароба @повлочоный — пакрыты, абцягнуты @поводовый
1. прым. іскавы;
2. прым. у знач. наз. ісцец @поводъ
1. скаржнік, ісцец;
2. рада, наказ, парада @повоженье — поспех, шчасце @поволаный прым. у знач. наз. — абвінавачваемы @поволанье — агавор, абвінавачванне, данос @поволать — абвінаваціць @поволность — пакорнасць, паслухмянасць, дагаджанне @поволоканый — цяганы, валочаны @поворозье мн. — вяроўкі, рамяні @поворозъ (поврозъ) — вяроўка, канат @повстегати — стрымліваць @повстягливость — устрыманне, абмежаванне @повтуре (повтурне) прысл. — паўторна, у другі раз @повшедний — паўсядзённы @повшехный — усеагульны, паўсямесны @повядати — гаварыць @погадати — падумаць, намерыцца @погамовати — стрымаць, утаймаваць, уціхамірыць @поганбенне — ганьбаванне, абгавор, зняслаўленне @поганецъ — язычнік, неправаслаўны @поганский — неправаслаўны, язычніцкі @погной — угноены ўчастак зямлі @погожий — прыгодны, добрай якасці @погоршенье — спакуса, хітрасць @погребиско — могілкі @подакгра — падагра (хвароба) @подарки — наклоны, узяткі @подбити — заваяваць, пакарыць @подвезати — абавязаць, узяць абавязацельства @подвигати — натхняць @подвижный — старанны, руплівы @подвизатися
1. заварушыцца;
2. дамагацца, імкнуцца, дабівацца @подвика — жаночы галаўны ўбор @подвойский — пасланец, прыстаў @подворникъ — слуга ў двары князя @подворотное прым. у знач. наз. — падатак за правоз тавару праз вароты @˜ поделити в лыко — падзяліць зямлю на часткі, вымяраючы іх лыкам @подешлый — пажылы @подзоръ — падол @подигуменья — намесніца ігуменні @подканцлерый (подканцлеръ) — намеснік канцлера, хавальнік малой дзяржаўнай пячаткі Вялікага Княства Літоўскага @подкоморский судъ — спецыяльны судова-адміністрацыйны орган у Вялікім Княстве Літоўскім, які разглядаў спрэчкі аб межах зямельных надзелаў @подкоморый — суддзя ў падкаморскім судзе, галоўны межавы суддзя @подконюший
1. службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, намеснік канюшага;
2. ганаровы тытул (з 16 ст.) @подлугъ зл. — па, згодна, паводле, адпаведна @подлый — нізкі, нізкага роду @подобенство — прытча, алегорыя @подперети
1. падперці;
2. перан. падмацаваць, прывесці доказы @подписокъ — памочнік пісара ў земскім судзе @подсада — прымесь, прымешка @подскарбий — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая загадвала дзяржаўным скарбам; дзяржаўны казначэй @подстароста (подстаростий)
1. намеснік старасты;
2. наглядчык замка, аканом маёнтка @подстолий (подстольникъ)
1. намеснік стольніка;
2. ганаровы тытул, які надаваўся знатным магнатам і шляхцічам (з 16 ст.) @подступокъ
1. паклёп, нагавор;
2. падлог, ашуканства @подступца — ашуканец @подсудокъ
1. памочнік суддзі;
2. пісар земскага павятовага суда @подущене — падбухторванне @подчаший
1. прыдворная пасада, намеснік чашніка;
2. ганаровы тытул @подымное прым. у знач. наз. — падатак з кожнага двара (дыму) @подъездокъ — малады, неаб'езджаны конь @поединкомъ (поедынкомъ) прысл. — паасобку, асобна @поета — паэт @пожаданне — жаданне, прага @пожадливый — прагны @пожегнатися — развітацца @˜ по животе — пасля смерці @пожитечный — карысны, даходны; урадлівы (пра зямлю) @пожня — луг, пакос, ніва @пожога — пажар @пожогца — падпальшчык @позападанье — клопат, турбота, руплівасць @позаседати — заняць, захапіць @позванье — адказчык (у судзе) @поземельное прым. у знач. наз. — падатак на займаемы грунт @позначити — вызначыць @позовъ — пісьмовы выклік у суд @позоровати — спасцігаць, успрымаць што-н. @позыскивати — судзіцца @покармъ — ежа, страва; харчаванне @покготовю прысл. — асабліва, найбольш @покиванне — зазыванне, зварот жэстам @поклепаный — абгавораны, несправядліва абвінавачаны @поклонъ — падарунак, частаванне @поколодное прым. у знач. наз. — плата ад вязня пры выхадзе з турмы, дзе яго трымалі прыкаваным да калодкі @поконщина — грашовы збор узамен ваенна-коннай службы @поконъ — звычай, закон @поконываный — даказаны ў судовым парадку @покотелщизна — плата за карыстанне катлом @покуса — спакуса @полавочникъ — покрыўка, дыван для лаўкі @поланцужное — плата ад вязня пры выхадзе з турмы, дзе яго трымалі на ланцугу @полгакъ (пулгакъ) — род мушкета - старажытнага ружжа @полецати — даручаць, давяраць @полициа — дзяржаўны лад, улада @поличковати — даць аплявуху, ударыць @поличокъ (поличекъ)
1. шчака;
2. аплявуха @полкнути — праглынуць @полнити — выконваць, здзяйсняць @половица — палавіна @половый — шэры @положити — заключыць @полоть (полть) — кавалак мяса пэўнай велічыні (прыблізна паўтушы); туша @померчий — землямер @полпенязь — сярэбраная манета вартасцю 0,5 пенязя @полпята — чатыры з паловай @полранье — досвітак @полстенка — шапка з лямцу @полтретьядцать — дваццаць пяць @полтретюста — дзве з палавінай сотні @полтретя — два з паловай @полугрошикъ — дробная літоўская манета @полугрошъ — сярэбраная манета вартасцю 0,5 гроша @полудневый — паўднёвы @полуйца — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў @полчетверты — тры з палавінай @полюдие — даніна, якая збіралася князем з насельніцтва ў час аб'езду @помешканый — замаруджаны, запознены @помильное прым. у знач. наз. — плата фурманам @помкнути — злавіць, забраць @помовити
1. абяцаць;
2. пасвячаць;
3. абгаварыць @понавляти — настройваць, падбухторваць @понамаръ (пономаръ) — дзяк, панамар @поне зл. — затым @понева (понява) — кавалак палатна, пакрывала @поневажъ
I зл. таму, таму што, бо
II часц. хоць, хаця @понеже зл. — таму што, таму, бо; калі @понекондъ прысл. — датуль; у пэўнай ступені; нейкім чынам @понехати — пакінуць, занядбаць @поняти — узяць, ажаніцца, уступіць у шлюб @поозеродить — скласці ў азярод (сена ці салому) @попартье — падтрымка, абгрунтаванне @поперстины — нагруднікі ў конскай збруі @поплечникъ
1. таварыш;
2. саўдзельнік @по приключаю прысл. — выпадкова @попудливость — лютасць @попыханье — мучэнне @порада
1. парада;
2. нарада @поражка — паражэнне @поречи — абразіць, зняважыць @порожне прысл. — дарэмна @порозденъ прысл. — без справы @портище — адзенне; убранне @португалъ — залаты медальён @порты — адзенне, вопратка @порубити
1. захапіць;
2. пасекчы @порядне прысл. — прыстойна, прыдатна @посвенценье — пасвяшчэнне @поселянинъ — жыхар сяла, селянін @посесоръ (поссессоръ) — уладальнік, арандатар @посилокъ — падмацаванне, дапамога @последокъ — прадаўжальнік, наступнік @послизнене — памылка, недахоп @пословщизна — падатак на ўтрыманне паслоў @послухъ — сведка, відавочнік @посмыкъ — тоўстая жэрдка @пособитель — памочнік @посошное прым. у знач. наз. — зямельны падатак з сялян @˜ посполитая вшетечница — блудніца, прастытутка @˜ посполитая речъ (речъ посполитая)
1. дзяржава, краіна-рэспубліка;
2. назва дзяржавы;
3. грамадзянскасць, простанароддзе;
4. урад, улада, кіраўніцтва @посполите прысл. — звычайна @˜ посполитое рушенье — апалчэнне @посполитый (поспольный)
1. сумесны, супольны;
2. просты, звычайны;
3. агульны, усенародны;
4. публічны, грамадскі, свецкі, урадавы, дзяржаўны;
5. вядомы, даступны, зразумелы, відавочны @˜ посполнымъ голосомъ (выбрати) — аднадушна, сумесна @посполство
1. насельніцтва;
2. просты народ @посполъ прысл. — разам, сумесна @поставъ
1. кавалак тканіны, скрутак;
2. адзінка колькасці тканіны, роўная 50 локцям @постожное прым. у знач. наз. — падатак з сялян за сенажаці @посторога
1. нагляд, ахова;
2. перасцярога, папярэджанне @пострелъ — выстрал, стрэл @поступити
1. прыблізіцца, прыступіць;
2. уступіць, аддаць @поступокъ — вядзенне судовай справы @посягати у знач. — выйсці замуж @потварати — паклёпнічаць, узводзіць паклёп @потварне прысл. — ілжыва @потварца — паклёпнік @потваръ
1. паклёп;
2. абвінавачванне, доказ @потентатъ — магнат @потечи — кінуцца, пабегчы @потирионъ — вялікая чаша, якая ўжываецца ў хрысціянскім культавым абрадзе @потискъ — кідальны снарад @потлумити — знішчыць @потокъ
1. выгнанне;
2. зняволенне @потомный прым. — будучы @поточный — звычайны @потрава — ежа, харчы @потрафить — сустрэць @потсти — абвясціць, апавясціць @потужникъ — памочнік, саўдзельнік @потужность — магутнасць, моц @потуремное прым. у знач. наз. — плата ад вязня пры выхадзе з турмы @похаповати — схапіць; захапіць, узяць у палон @похвалка (пофалка) — пагроза, выказаная публічна @похиба — памылка, промах @похибить — пратэрмінаваць @похлебовати — лашчыць, ліслівіць @похлебца — падлізнік, ліслівец @походлый — падобны @похопъ — ахвота, жаданне @похоть — хаценне @почеревизна — ніжняя частка шкуры якой-н. жывёлы @почотъ
1. світа, картэж;
2. ваенны атрад @почрепальникъ — чарпала @почто (пошто) зл. — чаму, навошта @пошва — навалачка @пощный — пусты, бедны @˜ пояти жену — ажаніцца, уступіць у шлюб @правда
1. суд, прысяга;
2. дагавор, умова;
3. збор правілаў, закон @˜ правду дати — прывесці да прысягі, прысягнуць @правдиве прысл. — сапраўды, на самай справе, справядліва @праве прысл. — амаль, сапраўды @правити
1. разглядаць судовую справу;
2. прыводзіць прыгавор у выкананне;
3. аддаваць, ахвяраваць @правица — правая рука @правне прысл. — законна, правільна @правный — правільны, законны @право
1. сістэма абавязковых сацыяльных нормаў, якія вызначаліся і ахоўваліся дзяржавай;
2. магчымасць дзейнічаць або карыстацца чым-н.; свабода, гарантаваная законам;
3. суд, судаводства @правоватися — кіравацца прававымі нормамі, судзіць па закону @˜ право горячее — крымінальнае злачынства, з моманту ўчынення якога не прайшло 1 год і 6 тыдняў @˜ правомъ поконати — даказаць віну ў судовым парадку @˜ право писаное — закон @˜ право посполитое — звод законаў або пастаноў, якія паўсямесна датычацца ўсіх жыхароў @право прироженое — права па нараджэнню @˜ право слушное
1. дакладны закон, правільны;
2. абгрунтаваны доказ @прадникъ — гультай @прадся (предся) зл. — хоць, усё ж, аднак @празный — свабодны, парожні, пусты @практыка
1. падкопы, інтрыга;
2. прароцтва, прадказанне @прапоръ — сцяг, харугва @прати — мыць, біць пранікам бялізну @прашати — прасіць дазволу @пре зл. — для, за @пребы зл. — на працягу @превага — вялікае і цяжкае пачынанне @превзложение — вялікасць, важнасць @превротный — двудушны, каварны, вераломны @преди прысл. — уперадзе, наперад @предклетье — сенцы @преднаречися — раней упамянуць @предникъ — запінка @преднейший
1. папярэдні, ранейшы, мінулы;
2. старэйшы @предреченный — вышэйсказаны @предсе (предся) зл. — усё ж, хоць, хаця, аднак @предсевзятье — намер, пачынанне, пачын @презволение — пажаданне, згода @презентация — прадстаўленне @презентъ (презента) — падарунак @президовати — старшынстваваць @презлишь прысл. — надзвычайна, моцна @презрене
1. вышэйшая воля, вышэйшая сіла;
2. клопаты, дагляд;
3. знявага @презрети
1. агледзець, азірнуць;
2. адхіліць, адкінуць, не звярнуць увагі @презпечно — бяспечна @презыскъ
1. усё тое, што атрымлівае адзін бок ад другога ў судовым парадку (грошы, маёмасць і інш.);
2. плата за судовыя выдаткі @прекга — ганебны слуп @прелатъ (пролатъ) — вышэйшы духоўны саноўнік @прелестникъ — падманшчык, ашуканец, спакуснік @преложеный прым. — зменены, пераведзены @преложоный прым. у знач. наз. — кіраўнік, начальнік, духоўны саноўнік @преможене — магчымасць, мажлівасць @пренагабанье — прэтэнзія @пренаследование — пераслед, ганенне @пренаследовца — ганіцель; той, хто праследуе каго-н. @пренгиръ (пренкгеръ) — ганебны слуп @преора — перааранае поле @преробокъ — распрацаванае, вызваленае ад лесу месца @прерокгатива (прерогатива, прерокгатыва) — выключнае права; перавага @пресавара — спёка, гарачыня @пресести — захапіць, авалодаць @˜ пресный медъ — свежы мёд @преспевати
1. мець поспех, перавышаць;
2. дапамагаць, садзейнічаць @пресъ зл. — каля, праз, паўз, міма @претекстъ — прычына, адгаворка, перашкода, падстава @претесъ (протесъ) — абчасанае бервяно @претрогнути — змарыць, знясіліць @префикгуроватися звар. — ператварацца @прешлый — мінулы, былы @привара — загана, недахоп @привата — асабістая выгада, прыватнасць @привенокъ — частка маёмасці мужа, якую ён адпісваў жонцы ў дадатак да яе пасагу @привиденье — мара, мроя @привижеватися звар. — марыцца, мроіцца @привлащати — прысвоіць, зрабіць сваім @приводца — важак, правадыр, кіраўнік @приворотити — аднавіць, вярнуць @приворотитися — апамятацца, апрытомнець @пригода — нечаканы выпадак, у выніку якога што-н. здарылася @пригодити — дапамагчы @пригодитися
1. здарыцца;
2. апынуцца @придати — далучыць @придатися — здарыцца, адбыцца @приженути — спешна прыехаць @призвоито прысл. — пристойна, адпаведна @призрети
1. звярнуць увагу, аказаць міласць;
2. наглядаць @приимовати — прымаць, атрымліваць @˜ приимъ въ уме дзеепрысл. — падумаўшы @˜ приказать слугу — аддаць слугу на службу іншаму пану @приказца — вотчыннік, які аддаў свайго падданага на службу іншаму гаспадару @прикаморка — мытня, якая знаходзілася на адгалінаванні ад галоўнага гандлёвага шляху; другарадная мытня @прикладывати — даваць частку чаго-н. @приключай — выпадак @прилазъ — выбіранне мёду з вуллёў @прилбица — частка шлема, якая засцерагае лоб @прилеглость — прыналежнасць @прилепитися — далучыцца, спалучыцца @приломити — зламаць @примасъ — кіраўнік духавенства ў краі @применъ — сенцы ў лазні або свірне, прыбудова @примере (примире) — перамір'е; саюз @принада — прыманка @принажоный — прываблены @принципалъ — зачыншчык якой-н. крымінальнай справы @припалый — які здарыўся, адбыўся; які дастаўся
˜ припалый рокъ — сёлетні, наступіўшы (год) @припасти — звярнуцца з малітвай, схіліцца @припатритися — прыгледзецца @припловити — дажыць да палавіны свайго веку @приповесть (приповястка) — прыказка, прымаўка @приповясть — прытча @приправити (прыправити) — зрабіць @припуженый — прагнаны, прынесены @приречи
1. абяцаць, абнадзеіць;
2. сказаць, памянуць @природокъ — прыплод @прироженье — натура, прырода @присадъ — сядзіба @приседленье — сумежнае памяшканне @присенокъ — пярэдняя частка якой-н. пабудовы (звычайна царквы) @прислухати — падпарадкоўвацца, залежаць, належаць @присно прысл. — заўсёды, пастаянна, увесь час @присносущный — вечны @приспети
1. паспець, прыбыць;
2. падысці;
3. давесціся, прыйсціся @˜ приставити шапку — прысягнуць, прынесці клятву @присте — прыход, прыбыццё @пристегненый — прыведзены сілай @пристояти — падыходзіць, належаць @пристряпати — сабрацца, ісці прыступам @присудъ — правамоцтва суда разглядаць тую ці іншую справу, юрысдыкцыя @притворъ — пярэдняя частка царквы, бабінец @˜ притомные часы — у тыя часы @притомный
1. свядомы;
2. прысутны @притосовати — падрабляць, прыпадабняць @приточити — прылягаць, размяшчацца @приточникъ — складальнік прытчаў @притрафитися — здарыцца; давесціся @притрафлене — выпадак, здарэнне @притрепаный — забіты, разбіты @прихожий прым. у знач. наз.
1. старонні чалавек;
2. работнік @прицвичати — прывучаць; прывыкаць @причинца — віноўнік @причтати — прылічыць, спалучыць @пришлый — будучы @прияти — узяць, набыць, прыняць @приятый — варты прыняцця @проба — спроба @прободеный — пранізаны, прабіты @пробощъ (проборщъ) — прыхадскі ксёндз @провентъ — даход, прыбытак @провербиюмъ — прыказка @провещевати — абвясціць, прадказаць @провинциалъ (провинциялъ) — кіраўнік правінцыі, правінцыяльнага духавенства @проволока — затрымка, валакіта @продажа
1. грашовая пеня за злачынства;
2. пакаранне продажам @продкуючий — галоўны, пераважны @продуковати — выкладаць ход справы @проездъ — правіннасць, віна @прожнохвалца — пустаслоў, пустамеля @прожный — дарэмны, пусты, парожні @проимати — разабраць, зрабіць у чым-н. адтуліну @пройште — праход, уваход @прокураторъ
1. прафесійны юрыст - павераны, які займаўся адвакацкай практыкай;
2. апякун, папячыцель @прокъ — астатак, рэшта @прологь — старажытны літаратурны твор, які ўяўляў сабой збор апавяданняў і павучэнняў на кожны дзень @промежку прысл. — паміж @промкненый — прабіты, зранены, абадраны @промкненье — з'яданне, усмоктванне, паглынанне @промоторъ — пратэктар, заступнік @промыслъ — клопат, апека, нагляд @промыта — пеня за неплацёж мытнай пошліны @прономия — маёнтак, даход з якога ішоў на карысць рымска-каталіцкага духавенства @пропозиция — прапанова, вывад @пропаметать (пропомнети) — забыць, не звяртаць увагі @проробити — вырубіць, расчысціць (звычайна пра лес) @проробокъ — высечаны ўчастак лесу, распрацаваны пад ворыва ці сенажаць @прослути — праславіць @просодия — вучэнне аб надрадковых знаках і колькасці складоў @просока — вышук, следства @проспектъ — агляд @простира (простирадло)
1. прасціна;
2. кавалак тканіны, адрэз @простица — прасціна, прасцірадла @проступити — правініцца @простуючий прым. у знач. наз. — той, хто паказвае правільную дарогу @простый — свабодны, вольны @протекция — падтрымка, пратэкцыя @протенция (претензия) — прэтэнзія @протеребокъ
1. раскарчаванае месца;
2. працярэблены ўчастак лесу @противный
1. адваротны;
2. супярэчлівы @профримарчить — прамяняць @прохирца — махляр, ашуканец @прошацкий — просьбітны @прошекъ — парашок @прощъ (напрощъ) прысл. — прама @прудище — сажалка, высахлы пруд @прудкий — хуткі, імклівы @прутовщина (попрутщина, прутовое) — плата за зямельны ўчастак у горадзе @прутъ
1. адзінка вымярэння даўжыні, роўная 4,87 м;
2. адзінка вымярэння плошчы, роўная 237,3 кв. м. @прыводца — кіраўнік, важак @прызволити — згадзіцца, пагадзіцца @прыйма — прымак @прыклекнути — схіліцца, прыпасці @прыправити — падрыхтаваць, зрабіць @прыснути — захвалявацца @пря — спрэчка, сварка @пряжмо (пражмо) — калоссе, падсмажанае на агні @псалтырь — музычны струнны інструмент @псарецъ — наглядчык за паляўнічымі сабакамі @псота — выхадка, свавольства @пудный — вагавы @пудовня
1. адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў;
2. мерка, у якую змяшчаўся пуд пэўнага рэчыва @пудъ — назва адзінкі для вымярэння мёду, воску, металаў і інш., велічыня якой вагалася ад 15 да 18,7 кг @пуздро — скрынка @пуклеръ (фуклеръ, куплеръ) — шчыт @пукли мн. — металічныя закругленыя бляшкі на абкладах царкоўных кніг; буклі @пулсъ (пулсо, фулсо) — пульс, сэрцабіццё @пусилиско — рэмень ад сядла @˜ пустая рука — асоба, якая не мае законных спадчыннікаў @˜ пустая вдова (жона) — бяздзетная жанчына @пустизна — спадчына @пустовщина — незаселены, неапрацаваны ўчастак зямлі @путный слуга
1. слуга пры каралеўскім двары;
2. чыноўнік, які выконваў розныя даручэнні @путь
1. паход;
2. дарога @пуховый — неправеяны, неачышчаны (пра збожжа) @пуча — насякомае, конік @пущий — жвавы, руплівы @пысокъ — дзюба (у птушкі) @пышнитися — фанабэрыцца, ганарыцца @пястка — рукаўчыкі @пята — месца (пункт), з якога пачынаецца вымярэнне зямлі @пятеракий — пяці відаў, пяцівідавы @пятокъ — пятніца @пятро — наверх, ярус @пятьдесятница — пяцідзесяцідзённы перыяд ад свята Вялікадня да Семухі; свята сашэсця Святога духа @рада
1. орган пры магістраце, які выконваў функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах;
2. парада, указанне @радикъ — збруя @радити — раіць @радзикъ — шоры (частка конскай збруі) @радный прым. у знач. наз. — сябра гарадской управы @райтаръ — наезнік @радца (райца) — сябра рады @раженье
1. кіраванне, упраўленне;
2. суд;
3. упарадкаванне @ражоный — упарадкаваны, уладжаны @разкаранье — знак, рубец @размаитый (розмаитый) — разнастайны, розны @разъ — удар @рало (радло) — плуг, саха, увогуле прылада для ворыва @рамяно прысл. — вельмі, моцна @ранкоръ (ренкоръ) — гнеў, злосць, абурэнне @рантухъ — палатняная хустка, упрыгожаная вышыўкамі, карункамі @рарогъ — парода сокала @расправа
1. выступленне ў судзе адваката істца;
2. судовы разгляд справы @расхытити — захапіць, дамагчыся @рата
1. тэрмін платы;
2. плата па частках @ратай — араты, земляроб @ратанный — земляробчы @ратманъ — сябра магістрата старажытнай Рыгі @ратушный:
˜ ратушная бочка — бочка пэўнай умяшчальнасці, якая выкарыстоўвалася як мера аб'ёму сыпкіх рэчываў @ратуша (ратушъ) — будынак магістрата @рать — войска @рахмистръ (рохмистръ) — рахункавод @рахованый — разлічаны, падлічаны @раховати — лічыць @рахуба — разлік @рация — аргумент, довад @рачей прысл. — хутчэй, лепш @рачити
1. любіць, турбавацца;
2. рабіць ласку, жадаць;
3. згаджацца @ребелизантъ — паўстанец, бунтаўшчык @реверсалъ — пісьмовае абавязацельства @ревникъ — раўнівы чалавек @ревно прысл. — роўма, жаласліва @ревоковати — адмяняць, браць назад @регалъ — музычная скрынка, катрынка @регентъ
1. сакратар канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага;
2. начальнік @региментъ (ракментъ) — камандаванне, кіраванне @реестръ (рейстръ)
1. спіс, вопіс;
2. кніга запісаў судовых спраў @реза — адзінка меры плошчы, роўная трэцяй частцы валокі @резидентъ (резыдентъ) — упаўнаважаны прадстаўнік @резникъ — мяснік @резолютне прысл. — рашуча @резыкгнация (резыкгнеция) — адмаўленне @резъ — адзінка лічэння паперы @рейментаръ — намеснік гетмана @рекгалъ — невялікі арган @рекнути — сказаць, назваць @рекома зл. — як быццам, нібы @рекомый дзеепрым. — названы, памянёны @рекрация (рекреяцыя) — адпачынак, забава @ректоръ — кіраўнік @рекше — гэта значыць @релея (релия) — рэлігія, вера; закон @реликвия — мошчы святых @рель
1. перакладзіна;
2. маставы насціл;
3. шыбеніца @реляксация — палёгка @реляция — данос, даклад @ремень — адзінка вагі @ремисия — адтэрміноўка рашэння справы на судзе @ренка — рука @реплика — рэпліка, пярэчанне @рескриптъ — маніфест @респектъ — павага @респонсъ — адказ @ретельный — пабуджальны, руплівы, добрасумленны @ретентъ — вылічэнне @ретязь — ланцуг @реферация — даклад, справаздача @референдаръ (реферандаръ) — прыдворны, які дакладваў скаргі падданых @реферцатъ — гатунак аксаміту @рефундовати — устанаўліваць @рецепта — рэцэпт @рецесъ — адклад справы да будучага сейма, адтэрміноўка @речивистый (речевистый) — сапраўдны @речивый — матэрыяльны, рэчыўны @речище — высахлае рэчышча @речъ — справа
˜ речи крвавые — крымінальныя злачынствы, за якія магло быць вызначана пакаранне смерцю
˜ речи меншие — крымінальныя злачынствы, за якія не прадугледжвалася смяротная кара @реша — нямецкая імперыя @рикунья — скотніца, даглядчыца жывёлы @римъ — верш @рина — жолаб, латок @ристати — бегаць, хутка хадзіць @рити — вырабляць з мармуру, дрэва і пад. (пра скульптуры) @ритина — гравюра @ркомо зл. — як быццам, нібы @робакъ — чарвяк @робацство — чарвякі @робичичъ — сын рабыні @роборовати — падмацоўваць, зацвярджаць @роботизна — работа, праца @роди — родзічы @ройстъ — зарослае хмызам балоцістае месца @рожай
1. род, племя;
2. пол, від;
3. пакаленне @рожаный — ружовы @розвой — разгляд, вырашэнне (справы) @розделца — разлучнік @розливца (розлийца) — чалавек, учынкі якога прыводзяць да кровапраліцця @розлой — паводка, разліў @розмаитый — розны, разнастайны @розметати — раскідаць, разваліць @розметование — разбурэнне, раскідванне, зруйнаванне @розмирье
1. варожасць, нязгода;
2. вайна, ваенны час @розность
1. адрозненне;
2. нязгода, разыходжанне @розправа — разбор судовай справы @розрухъ
1. раскол, адшчапенства;
2. разбурэнне, развал;
3. беспарадак @розрядца — распарадчык @розсказанье — загад @розсудокъ
1. разгляд справы ў судзе;
2. рашэнне суда;
˜ розсудокъ правны — судовае рашэнне @розтята — (рана) сечаная рана @розтять — рассекчы @розумяный — лічаны @розшиховатися — перастроіцца, памяняць страявы парадак (пра войска) @рокотати — гучаць, грымець @рокошъ — бунт, мяцеж @рокуючый дзеепрысл. — размаўляючы, абяцаючы @рокъ
1. год;
2. пэўны тэрмін, час
˜ рокъ завитый — час яўкі ў суд
˜ рокъ замероный — тэрмін, у які належала разгледзець справу ў судзе або выканаць пэўнае дзеянне
˜ рокъ лицовый — скарочаны тэрмін яўкі ў суд для злодзея, узятага з доказамі злачынства
˜ роки земские — тэрміны судаводства ў земскіх судах
˜ роки статутовые — тэрмін унясення платы за выйгрыш справы ў судзе @ролья — ніва, поле @ропа — гной (нарыў, скула) @роспалина — цясніна @росплытие — выток @роспорошеный — рассеяны, распылены, раздроблены @россестися — разбіцца, разламацца @ростравца — растратчык @рострети — зацерці @ростричи — пазбавіць манаскага сану @ростропный — разважлівы, разумны @ростропъ — разважлівасць, прадбачлівасць @роструханъ — шклянка, кубак @ростырка (ростыркъ) — нязгода, нелады, спрэчка, сварка, рознагалоссе @росулъ — расол, салёны раствор @росчести — прачытаць, зачытаць @рота
1. прысяга, клятва;
2. вайсковае падраздзяленне, рота;
˜ заходити роте — прысягнуць, даць клятву;
˜ присягу вчинити ротою — даць прысягу па пэўнаму ўзору (форме), сказаць патрэбную клятву @рочки — судовая сесія, якая працягвалася 2-3 тыдні;
˜ рочки гродские — тэрміны судаводства ў замкавых (гродскіх) судах @рочокъ — судовая сесія @роштъ — каласнік @рубель
1. грашовая адзінка, роўная 100 грошам;
2. вагавая адзінка для сялянскіх вырабаў, якая адпавядала масе 100 літоўскіх грошаў @рубокъ — тонкая хустка @рубъ
1. абрывак тканіны;
2. хустка;
3. вопратка;
4. рыззё @рукгованье — высяленне @рукоемство — паручыцельства @рукоимъ — паручыцель; той, хто бярэ адказнасць за выкананне кім-н. пэўных абавязкаў; апякун @румация
1. перавод памесця ў чужыя рукі (уладанне);
2. высяленне @румъ
1. руіны, разваліны, рэшткі пабудоў;
2. будаўнічы матэрыял для цагляных будынкаў @рунда — дазор, каравул @руно — адзінка колькасці воўны @рура — водаправодная труба @русмистый — кары, карычневы @рутити — кінуць, шпурнуць @рухо — вопратка @ручавина — невялікі ручай, раўчук @ручница — стрэльба, пішчаль @рушенье
1. мабілізацыя войска;
2. апалчэнне, агульны ваенны паход @рыбитвъ — рыбалоў @рыгель — засаўка @рыдванъ — крыты воз @рыдель (рыдль) — рыдлёўка @рыжовый — рысавы @рымаръ — рымар; той, хто вырабляў вупраж для язды на конях, валах, быках @рыфа — вобад, шына @рыхло (рыхле) прысл. — хутка, спешна, шпарка @рыхлый — хуткі, паспешны, шпаркі @рэцыдыва — паўтарэнне чаго-н., рэцыдыў @рядити — правіць, кіраваць; судзіць @рядне прысл. — прыстойна, як належыць @рядно (радно) — тоўстае палатно з канаплянай або льняной пражы @рядовичъ — служачы па дагавору («ряду») @рядца (радца)
1. распарадчык, кіраўнік;
2. саноўнік, саветнік, радца @рядъ
1. парадак, лад;
2. распараджэнне;
3. умова, дагавор;
4. праца, справа;
5. ход, працяканне @саакъ (сакъ)
1. мяшок;
2. кошык;
3. жаночая вопратка;
4. рыбалоўная сетка;
5. адзінка вымярэння аб'ёму мёду і сыпкіх рэчываў @сагайдакъ (саадакъ, сагадакъ, сайдакъ) — калчан з лукам і стрэламі @саженый — упрыгожаны, вышыты каштоўнымі камянямі, жэмчугам @сажень — адзінка вымярэння даўжыні, роўная 194,8 см @сажовка — сажалка @саква — мяшок, сакваяж, торба @сакра — пасвячэнне @сакраментъ — таінства @сальва — ратунак @саля — зала @самовторъ — удвух, удваіх, разам з кім-н. другім @самотреть — сам трэці, утраіх @сандчакъ (андчакъ, санчакъ) — турэцкі ваявода @санникъ — майстар па вырабу санак @санъ — змяя @сатрапъ — правіцель у старажытнай Персіі @сатыръ — дзікі чалавек @сачень — праснак @саянъ (соянъ) — жаночы плашч @свада — спрэчка, сварка, разлад @свасниться — паспрачацца, пасварыцца, разгневацца на каго-н. @сведети — ведаць, знаць @сведочный — той, хто дае звесткі пра каго-н. @сведецство (сведоцтво, свядэцство) — сведчанне, доказ @сведомость — майстэрства, умельства @сведомый — навучаны, умелы; дасведчаны @свендуючий — смярдзючы @свентый — святы, свяшчэнны @сверепа (свирепа) — кабыла @свесть — нявестка, жонка брата @свидеръ — бураўчык (інструмент) @свинья — адзінка вымярэння колькасці свінцу і волава @свирепий прым. — конскі @˜ свирепье стадо — табун @своволникъ — парушальнік парадку @сводъ — вочная стаўка пры разглядзе судовай справы @святобливость — набожнасць @святобливый (светобливый) — набожны, пабожны @се часц. — вось, так, цяпер @себреный — агульны, сумесны @себры — назва людзей у Вялікім Княстве Літоўскім, якія сумесна карысталіся ворнай зямлёй, прамысловымі ўгоддзямі і інш. @севня (севальня)
1. пасудзіна;
2. адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў @седиция — паўстанне @седлиско — жыллё, памяшканне @сеймъ (соймъ, сэймъ) — сейм @сейтъ — татарскі саноўнік @секвестръ (секвестъ) — часовае затрыманне асобы для высвятлення пытанняў, звязаных з вядзеннем пэўнай судовай справы @секъ (ссекъ) — адзінка колькасці мяса @селико — столькі @семо — сюды @семпъ — арол, сцярвятнік @сеннакъ — пуня, адрына @септена — індульгенцыя, грамата аб вызваленні ад грахоў на сем дзён @сераль — рэзідэнцыя султана @сервета — абрус, настольнік @сервитутъ — абмежаванае права карыстання чужой маёмасцю @серебщизна (серебщина) — грашовы падатак серабром @сермяга — род сялянскай вопраткі @серпентына — крывая шабля @сестранка — пляменніца, дачка сястры @сестренецъ — пляменнік, сын сястры @сесь (сесъ) — гэты @сигнетъ (сыкгнетъ) — пярсцёнак з пячаткай @силяжи — кізіл @сии — гэты @сикофантъ — даносчык, шантажыст @симония — продаж духоўных чыноў і месцаў @синдикъ (сендвикъ, сындыкъ) — адвакат @синогордлица — галубка @сиречь прысл. — гэта значыць, гэта ёсць, інакш кажучы @сице прысл. — так, гэтак @скажца (сказитель) — разбуральнік, знішчальнік, парушальнік законнасці @сказити — знішчыць, разбурыць @сказнь (сказъ) — вызначэнне, суд, прыгавор @скалва — шаля вагаў @скарбникъ — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая адказвала за ўлік і зберажэнне дзяржаўнай казны @скарбъ
1. казна;
2. маёмасць;
3. пажытак @скаредный
1. агідны, брыдкі;
2. благі, кепскі @скепати — шчапаць, калоць @скинии перан. — вобразы, уяўленні, прывіды, здані @скиния — шацёр, засень @скитера — гатунак сала @складанка — збор, даход @˜ складать рокъ — назначаць тэрмін @˜ складные пенязи — грошы для выплаты пошліны за продаж віна @склютъ (скглютъ) — цяслярская сякера з шырокім лязом @сковренокъ — жаваранак @скоецъ — старажытная польская манета @скоматичный — абразлівы, зняважлівы @скора — скура @скоропей — скарпіён @скорупа (шкорупа) — чарапок @скреплятися — збірацца, рыхтавацца @скридло — крыло @скриптъ — ліст, пісьмо @скупити — сабраць, злучыць @скутокъ — вывад, вынік, канец @скуточный (скутечный) — дзейсны, паспяховы, сапраўдны, дасканалы @˜ скура цимцовая — замшавая скура @скуфья — чапец @славетный — славуты, вядомы, знатны @следъ — назва адзінкі вымярэння плошчы @слепетъ (свепетъ) — дзве борці (вуллі), злучаныя разам на дрэве @слижъ — галец (рыба) @сличный — прыгожы, прывабны, цудоўны, чароўны @словикъ — салавей @словутичъ — слаўны, славуты (пры звароце да каго-н.) @слонце (слонцэ) — сонца @˜ служба езная — служба ў кавалерыі @служебникъ — слуга @слути — лічыцца, называцца @слушне прысл. — справядліва, слушна, па справядлівасці @слынути — славіцца @слюбовати — абяцаць, прысягаць @слюза — шлюз @слютование — жаль, літасць @смаровати — мазаць @смевание — абраза @смельцуга — поташ @смердъ — селянін @смети — адважыцца, асмеліцца @смеховиско — пасмешышча @смовене — змова, умова, дагавор @сморкъ (сморщъ) — хмара; смерч @смуга (смугъ)
1. вузкая і доўгая паласа зямлі;
2. цясніна @смядость — чарната, смугласць @Смядынь — рака ў Смаленскай вобласці @смятатися — бянтэжыцца, хвалявацца @снадный — зручны, выгадны, лёгкі @снать (снатъ) прысл. — відавочна, напэўна, відаць @снити
1. дайсці, дасягнуць;
2. легчы, упасці @снятие — злучэнне, зыходжанне @снястися звар. — сабрацца @совито прысл.
1. багата, шчодра;
2. удвая @совитость — падваенне, павелічэнне (штрафа і пад.) @совлочи — распрануць @сознане — прызнанне, паведамленне @сокира — сякера @соколичъ — сакаляня @сокъ — дазнанне, пошукі @солданъ — султан, тытул уладарнага правіцеля ў Азіі @соленницы — саляныя склады @соломянникъ — збан з саломы як адзінка меры хлеба @солянка — адзінка вымярэння солі, роўная 0,6 частцы бочкі @сомчати — сцягнуць @сорочникъ — прадстаўнік улады ў дзяржаўных сялян, які выбіраўся ад 40 двароў @соха
1. прылада для апрацоўкі зямлі, саха;
2. адзінка вымярэння плошчы;
3. адзінка падатковага абкладання ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая вымяралася колькасцю рабочай жывёлы @спадокъ — спадчына @спалый — які дастаўся, выпаў на долю @спаций (спациумъ, спация)
1. вольная прастора;
2. прапушчанае месца ў тэксце, прабел @спекуляторъ — кат @спереть — аспрэчыць @спижа — прадукты харчавання, правіянт @спижарня — кладоўка; памяшканне для захоўвання харчовых прыпасаў, сыравіны і інш. @спикненье — змова @спирати
1. адвесці каго-н. ад уладання чым-н., пазбавіць правоў на што-н.;
2. не пагаджацца, пярэчыць @спиратися — спрачацца, пярэчыць @сплендоръ — упрыгожанне @сплендровати — аграбіць, разарыць @сподарыня — гаспадыня, спадарыня @спойзрети — паглядзець @сполентъ — заляцанне @сполечность — агульнасць, супольнасць @сполечный — грамадскі, агульны @споличковать — ударыць, нанесці ўдар у твар @сполмешканецъ — зямляк; сужыцель @сполне прысл. — разам, сумесна @спольный (спулный) — агульны, сумесны, супольны @спонъка — аплятанне @спорокъ — споратая, знятая покрыўка вопраткі @споручъ прысл. — зручна @споряженый — наладжаны, упарадкаваны; створаны @способиться — сабраць, узяць у дапамогу @способяти — падрыхтоўваць @спотварити — узвесці паклёп, ачарніць, абгаварыць, запляміць @справедливость
1. праўда, правільнасць;
2. задавальненне;
˜ справедливость неодволочная — права на неадкладнае задавальненне патрабаванняў істца @справити — падрыхтаваць, сабраць @справне прысл. — дакладна, належным чынам @справоваться звар. — весці іскавую справу @справца — распарадчык, упраўляючы;
˜ справца дому — аканом;
˜ справца мытный — зборшчык пошліны;
˜ справца тревоги — бунтар, мяцежнік @сприврочать — вяртаць @спродка прысл. — спераду @спросный — ганебны, непрыстойны, разбэшчаны, сапсаваны @спрудка прысл. — хутка, шпарка, спехам @спрягнути — злучыць, змацаваць @спрятъ — хатні скарб, гаспадарчыя прылады, начынне @спудей — слухач, вучань брацкай школы, шкаляр @спускати — адпраўляць, накіроўваць @спысковати — служыць, дагаджаць @спыханье — нязгода, пярэчанне @спыхати — супярэчыць, не пагаджацца з чым-н., працівіцца @сретение — сустрэча, спатканне @срокго прысл. — сурова, строга; вельмі @срокгость
1. суровасць, жорсткасць;
2. бяда, напасць @ставропикгиумъ — манастыр, падначалены патрыярху @ставъ
I
1. мера тканіны;
2. кавалак тканіны, які можна выткаць за адзін раз
II сажалка @стадло — шлюбны саюз @стадникъ — той, хто належыць да статку @стаище — стойла @стале прысл. — заўсёды, трывала @стальмахъ — майстар па вырабу экіпажаў (карэт) @становничий — службовая асоба пры двары вялікага князя, адказная за размяшчэнне і пражыванне знакамітых гасцей і паслоў @станция
1. прыпынак;
2. кватэра;
3. кватараванне @станъ — саслоўе @старовати — гнясці @˜ старовечные дороги — шырокія дарогі, гасцінец @старовечный — даўні, старажытны @староста — службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай (паветам) у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы @староства — дзяржаўны маёнтак у Вялікім Княстве Літоўскім, які даваўся на часовае карыстанне феадалам за службу @старостити — займаць пасаду старасты @статечне прысл. — дастаткова, упэўнена @статечный (статочный) — паважаны, сур'ёзны, сталы, значны, упаўнаважаны @статокъ
1. маёмасць;
2. статак @стацыя (стацэя)
1. пастой, месца адпачынку;
2. забеспячэнне @стая — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 80 м @стежеры (стожары) — насціл пад стогам сена @стена — мяжа @стень — здань, прывід; падабенства, вобраз @степень — парог, лесвіца @стодола — карчма, стадола @стодольникъ — трымальнік стадолы, карчмы; карчміт @столецъ (вдовий) — шасцімесячны тэрмін пасля смерці мужа, калі ўдава магла выйсці зноў замуж (інакш яна страчвала плату за пасаг ад мужа) @столмахъ — сталяр, карэтнік @стольникъ
1. прыдворная службовая асоба, якая адказвала за сервіроўку стала вялікага князя;
2. ганаровы тытул, што надаваўся знатным феадалам і шляхце @стонути — патануць, утапіцца @стопа — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 32,5 см @стопень — ступень, этап @сторожовщизна — плата за ахоўніцкую павіннасць @сторона:
˜ сторона болючая — ісцец; той, хто пацярпеў;
˜ сторона ображеная — ісцец, жалобнік;
˜ сторона отпорная — назва адказчыка пры разглядзе судовай справы;
˜ сторона поводовая — ініцыятар судовага разбору справы;
˜ сторона позваная — адказчык у судовым працэсе @˜ стоять стязи у знач. — стаяць вайсковыя атрады @˜ страта права — пройгрыш судовай справы @страхаръ (стрехаръ) — майстар, які крыў стрэхі; страхар @стреленье (стрельбище) — адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60-80 м; выстрал @стрещи — сцерагчы, вартаваць @стрий (стрый) — дзядзька па бацьку, брат бацькі @стрикусъ — сякера @стрихъ (штрыхъ)
1. верх;
2. перан. упрыгожанне, вярхушка;
˜ под стрихъ — насыпаць да верху @стричокъ — вяроўка @стросканый — змучаны, знепакоены @строфоване — выкрыванне, ганьбаванне, зняслаўленне @строфовати — адчытваць, прабіраць @стругь
I вялікая лодка, карабель
II цяслярскі інструмент, струг @стругъ — від хусткі @струсъ — страус @стрыеве — дваюрадныя па лініі маці @студенецъ — калодзеж, студня @стычень — студзень @стягъ — адзінка колькасці мяса @стяжати — садзейнічаць чаму-н. @субделекгатъ — намеснік дэлегата @сублевация — скасаванне прыгавору @субмитовати — прымаць умову @субстанция
1. ежа;
2. злучэнне;
3. матэрыя, маса;
4. маёмасць @субтельный — тонкі, дробны, празрысты @сувой
1. скрутак палатна;
2. адзінка вымярэння колькасці палатна @суграничный — памежны @сударь — хустачка, насоўка @судина
1. пасудзіна, ёмістасць;
2. судна, лодка @судовне прысл. — па суду, у судовым парадку @судство — пасада суддзі @судьичъ — сын суддзі; суддзя @сукманъ — світка @сукня
1. адзежына;
2. верхняе мужчынскае адзенне, кафтан;
3. верхняе жаночае адзенне, сукенка з рукавамі і каўняром;
4. толькі мн. адзенне @суколекторъ — памочнік зборшчыка падаткаў @сукцесия — спадчына, пераемнасць @сукцесоръ — пераемнік @сукцесъ — поспех @сумариушъ — сума, вынік, рэестр @сумежникъ — бліжэйшы сусед; той, хто жыве па суседству @супериоръ — ігумен @суперитендентъ — начальнік мытні @суплика — пісьмовая просьба, прашэнне @супъ (семпъ, сепъ) — сцярвятнік @сурма — духавы музычны інструмент @сурмачъ — трубач @сурокгаторъ (суррогаторъ) — намеснік гарадскога старасты @суспенсыя (суспенсъ) — вызваленне ад абавязкаў @суспиция — падазрэнне @сусцепта — паметка пісара на адвароце дакумента @сутяжий — той, хто мае ў судзе цяжбу з кім-н. @суфраганъ — намеснік епіскапа @суходолъ — сухая даліна, сухое нізкае месца @сфальшовать — падрабіць @схажка (схадзка, схадка) — збор, сходка, сустрэча, спатканне @схизма — ерась @схизматицкий — раскольніцкі @схолярый — філосаф @сцептрумъ (сцептро) — скіпетр @счадки — нашчадкі @табинъ — гатунак тоўстай шаўковай тканіны @табинокъ — табін с прымессю воўны @таблица
1. пліта; табліца;
2. шахматная дошка @тайстра — торба, кайстра @талеръ
I (тарелъ) талерка
II (таляръ)
1. сярэбраная манета;
2. вагавая адзінка для вырабаў з серабра, якая адпавядае масе талера @талетъ — гатунак шаўковай тканіны, затканай золатам @тамга (томга) — гандлёвая пошліна @тамечный — тамашні @тамтотъ, тамтый займ. — той @тарарушка, тарарычка — бразготка @тарасъ
1. заслона;
2. турма @тартица (тарчица, торчица) — дошка @тарча (тарчъ) — шчыт (пра даспехі) @татба — крадзеж @тать — злодзей @тафтуй — пакрывала @тафья — галаўны ўбор, цюбецейка @тахеръ (тахоръ, тахръ) — адзінка лічэння, якая абазначала лік 12, тузін @таца
I кубак, чаша
II дзесяціна @ташъ — будан, шацёр @твержа — крэпасць, цытадэль @творидло — форма для вырабу сыроў @тегилей (тегиляй, тягиляй) — кафтан са стаячым каўняром і кароткімі рукавамі @теды прысл. — тады @тежъ (тэжъ) прысл. — таксама @текунъ (текачъ) — пасыльны, скараход, ганец @телско (тяло) — цела @темьяншчына — грашовы падатак за набыццё фіміяму (ладану) @тенда — занавеска, навес @теразъ прысл. — цяпер, зараз @терминъ (термина, тармена)
1. копія; прабел старонкі;
2. тэрмін @тесельство — цяслярства @тескнити (тескнети) — сумаваць @тестаментъ — распараджэнне, складзенае ў вызначанай форме пра асабістую маёмасць на выпадак смерці; завяшчанне @течайня — незамерзлае месца ракі або возера @тивунъ (тивонъ) — службовая асоба мясцовай або дваровай адміністрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая кіравала гаспадарскімі справамі, а таксама судом @тижба — натоўп @тимецъ (цимецъ) — гатунак замшы @тисавый — цёмна-гняды (пра масць коней) @тискъ — чан для выціскання вінаграду @тканка — вышываная галаўная павязка з рознакаляровымі махрамі @тквити — захоўвацца @тлумокъ — клунак, пакунак @тлучи — біць, таўчы @тлуша — натоўп @тоб (тобы) прысл. — тады б, калі б @тожде прысл. — так, таксама @токмо — толькі @толико — толькі; столькі @толмачъ — перакладчык; тлумачальнік @толстка — тоўстая грубая тканіна @топорище
1. тапарышча;
2. адзінка вымярэння даўжыні ў цяслярскай справе @торлопъ (торлепъ) — верхняя жаночая вопратка, футра @торока — шаўковы шнур @торъ
1. шлях;
2. парадак @точити
1. выдзяляць, раздаваць;
2. рассыпаць;
˜ войну точити — ваяваць @точию прысл. — толькі @точыдло — тачыла @трабъ — бег рыссю @травный — атрутны @традованый дзеепрым. — аддадзены ва ўласнасць @традукция — перамяшчэнне @трактъ
I
1. адміністрацыйная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім;
2. адміністрацыйная адзінка ў магнацкіх латыфундыях у 16-18 ст. у Беларусі
II размова, гутарка @трамъ — бервяно, бэлька @трансумптъ — выпіска з арыгінала, засведчаная копія судовай пастановы ці іншага дакумента @трапити — мучыць, няволіць @трафитися — здарыцца, адбыцца @трафунокъ — выпадак, здарэнне, прыгода @трвати — трываць @трвога — трывога @тренъ — пахавальны плач @треперель — упрыгожанне на адзенні, манжэта або каўнерык у зборку @третинникъ — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасцей (прыкладна 160-204 літры) @трибуналъ (трыбуналъ) — вышэйшы апеляцыйны суд @трибутъ (трыбутъ) — даніна @трибъ (трыбъ) — парадак, звычай @трода — статак @трондъ (трудъ) — праказа (хвароба) @троновый:
˜ троновый зубъ — карэнны зуб @тронтити — штурхнуць @троска
I клопат, хваляванне, турбота
II
1. звязка, нізка;
2. адзінка колькасці рыбы @троскатися — клапаціцца, турбавацца @тростие — чарот, трыснёг @тросъ — скураны мяшок для грошай, кашэль @труба — адзінка колькасці тканіны @трудоватый — хворы на праказу @трунокъ — алкагольны напой @труска — адзінка вымярэння колькасці хмелю @трусъ — землятрус @трутизна — атрута @ту прысл.
1. тут, там, туды;
2. тады @тубылецъ — карэнны жыхар пэўнай мясцовасці @тувалня (товальня) — шырокі ручнік @тулачъ — вандроўнік, валацуга @тулъ — калчан, чахол для стрэл @тумулътъ (тулмутъ) — гвалт, мітусня @тура — вежа; асадная вежа @турбация — парушэнне спакою @туркусовый — бірузовы, блакітны @туркусъ — каштоўны камень, біруза @турнай (турнея) — турнір @тучити — адкарміць, насыціць @тыльки — толькі @тынфъ — назва манеты @тщета — дарэмнасць, марнасць @тыка (тычка) — вешка, межавы знак @тяглый прым. — абкладзены павіннасцямі; які нясе подаці @тяжа — судовая справа; суд @тяти
1. сячы, рубіць;
2. засячы, забіць @тятье — знак ад удару, рана @уберъ (убиоръ, убиръ) — убранне, адзенне @ублагати — упрасіць, вымаліць @уближати — абражаць, шкодзіць @убо часц.
1. так, значыць, такім чынам, дык вось;
2. таму што;
3. ж, жа @уведети — даведацца @увиклати — заблытаць @увинути — закруціць, загарнуць @увязанне — законны ўвод ва ўладанне маёнткам, зямлёй, маёмасцю, прыгоннымі сялянамі @увязывати
1. звязваць; завязваць;
2. уводзіць ва ўладанне паводле рашэння суда @уговети — ставіцца з пашанай @угода — згода, прымірэнне @угоды — баль, банкет, бяседа @угорский — вугорскі @удолие — даліна, лог @ужына (узина) — цясніна @узводъ — пад'ёмны мост @уздяница — ляйчына @узгонъ — наезд @узлайникъ — род гончага сабакі @уймовати — схіляць у сваю карысць @уквапне (уквапливе) прысл. — паспешліва, хутка @укладность — пачцівасць, далікатнасць @укоити — супакоіць @уколъ — павіннасць сялян у Вялікім Княстве Літоўскім па рамонту дзяржаўных замкаў і ўпарадкаванні сажалак @украинный — ускраінны, памежны @укривжоный
1. пакрыўджаны;
2. у знач. наз. скаржнік @улжити (ульжити) — палегчыць @уль — вулей @улякненне — перапуд @уляный дзеепрым. — зроблены шляхам ліцця @уметъ — смецце, бруд, нечыстоты;
˜ уметы створити — пагрэбаваць @умеетный — умелы; дасведчаны @умоцованный — упаўнаважаны @умысльне прысл. — наўмысна, знарок @универсалъ — указ, загад @уникати — пазбягаць, ухіляцца @унионъ — від каштоўнага каменя @унятъ — вуніят @унция — адзінка меры грошай, роўная 1/16 частцы польскага фунта @упевняти — паведамляць, абвяшчаць @упреймость — ветлівасць, далікатнасць @ураза (уразъ) — крыўда, шкода; траўма @уразовый — пашкоджаны, паранены @урода (врода)
1. прыгажосць;
2. ураджайнасць, урадлівасць @урочище
1. участак зямлі, ніва;
2. частка лесу;
3. невялікі ўзгорак, курган @усеймовати — прыняць рашэнне на сейме @усилство — насілле, гвалт @ускаржатися — скардзіцца, распавядаць @ускормлены — узгадаваны @успакъ прысл. — назад;
˜ ити успакъ — адступаць @успение — рэлігійнае свята, дзень смерці Багародзіцы @усправедливитися — апраўдацца, давесці ісціну @устава — заканадаўчы акт у Вялікім Княстве Літоўскім: канстытуцыя, статут, сеймавая ўхвала і інш. @уставичне прысл. — бесперапынна @уставенье — лад, парадак @уставичный (вставичный) — пастаянны @уступъ — права карыстання чым-н. @утерфинъ (утерхвинъ), интерфимъ — тонкае сукно @утискъ — маркота, непрыемнасць @утрапенье
1. засмучэнне, маркота;
2. непрыемнасць, клопат @утратца — згубшчык @утрафляти — падахвочваць, нацэльваць, схіляць @утяти — адсячы, ссекчы @уфала — судовае рашэнне; зацвярджэнне @уфати — давяраць, спадзявацца, разлічваць @уфолькговане — палёгка, паслабленне; патуранне @ухапленне — захапленне @учанъ — лодка, рачное судна @учта — банкет, баль @ушатокъ (вушатокъ, вшатокъ)
1. цэбар;
2. адзінка вымярэння вадкасці @ушиковане — падрыхтоўка, упарадкаванне @ушикованы — пастроены ў рады, шарэнгі (пра войска); прыведзены ў страявы парадак @ущекотати
1. заспяваць па-салаўінаму;
2. уславіць @ущепленый — прымацаваны; уткнуты ў што-н. @ущепляти — прымацоўваць, прычапляць @ущербокъ (ущирбокъ) — страта, шкода, урон @ущипливый — насмешлівы, колкі @ущюнути (ущунути, усчюнути, всчунути) — уціхамірыць, суняць, супакоіць @фабула — выдумка, байка, міф @фальшеръ (фалшеръ, фалширъ)
1. падманшчык, ашуканец, ілжэсведка;
2. вераадступнік @фамилия (фамилея) — сям'я, род @фанкгултъ — золата вышэйшай пробы @фара — прыходскі касцёл @фаразия (фаразея, ферезыя) — від верхняй вопраткі @фарбота — махры, карункі @фаса
I (фаска)
1. бочка, кадушка; скрынка;
2. адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці
II
1. адзінка колькасці вырабаў з металу (нажоў, сякер, цвікоў і пад.);
2. вагавая мера вырабаў з металу @фатыкга — цяжкасць, клопат, турбота @фацелитъ (фацеликъ) — хустачка, павязка на галаву @фебра (фребра, фэбра) — ліхаманка @фереть — спражка @феровати — складаць, рыхтаваць, зацвярджаць (пра паперы) @фероза — каштоўны камень, біруза @фестъ — свята, урачыстасць @филипокъ — назва манеты @филяръ (филаръ) — калона, слуп @флетня — флейта @флисъ
1. сплаў лесу;
2. сплаўшчык, плытнік @фольдровати — скардзіцца, абвінавачваць @фолькга — паслабленне, патуранне, паблажка ў чым-н. @фолькговати
1. патураць;
2. рабіць палёгку @фолюшъ — сукнавальня @фортель
1. спосаб;
2. хітрыкі, махлярства @фортеца — крэпасць @фортуна (фартуна, фуртуна) — лёс, шчасце @форумъ — судовае месца для разбору справы @франца — сіфіліс @фрасоватися — турбавацца, непакоіцца, маркоціцца @фрасовливость — смутак, маркота, журба @фрасовливый — маркотны, тужлівы @фрасунокъ — сум, туга @фрахтовати (фрактовати, прохтовати) — наймаць транспарт @фрашка — глупства, дробязь @фризъ (фрезъ) — цяжкі конь @фримаркъ (фрымаркъ) — абменны гандаль @фриштъ (фрыштъ) — адтэрміноўка @фукъ — сварка, колкасць, напад @фундацыя — ахвяраванне манастырам, касцёлам, цэрквам і інш. установам зямельных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей і г.д. @фундовати — засноўваць @фундушъ — фонд; маёмасць @фундытусъ прысл. — да асновы, дашчэнту, датла @фунтъ — адзінка вагі, роўная 374,8 г @фурлюнъ (хурлюнъ) — плата за праезд @футро (хутра)
1. шкура, футра;
2. від зімовага адзення @фуяра — дудка @халупникъ — малазямельны ці беззямельны селянін у Беларусі ў 16-19 ст. @хандокгий (хендогий, хондокгий) — ахайны, чысты @харунжый (хорунжий) — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім;
˜ харунжый дворный — хавальнік сцяга пры вялікім князю, камандзір велікакняжацкага атрада дваран;
˜ харунжый земский — хавальнік дзяржаўнага сцяга, знаходзіўся ў войску пры гетмане;
˜ харунжый поветовый — хавальнік павятовага сцяга, вёў улік і мабілізацыю шляхты і баяр; сачыў за станам іх узбраення @хвалца — прыхільнік; той, хто ўсхваляе @хвиятися (хвеятися, фиятися) — вагацца, хістацца @хелпитися — выхваляцца @хиба часц., прыназ. — хіба, няўжо, толькі @хибити (хыбити) — мінуць, прамінуць @хитлевати — крывадушнічаць @хитляность — крывадушша @хлюба (хлуба) — гонар, слава, хвальба @хмельникъ (хмелище) — месца, дзе расце хмель @хороба (фороба) — хвароба @хоровати — хварэць @хортъ — паляўнічы сабака @хоругва, хороговь (хоронговъ, короговъ)
1. баявы сцяг падраздзяленняў войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы;
2. падраздзяленне кавалерыі @хорый (хорий, форый) — хворы @хоть (хуть) наз. — жаданне, ахвота @хронографъ — летапісец @хтивый — прагны @худы
1. дрэнны;
2. малы, нязначны, слабы @хупавый — спрытны, лоўкі @цалеръ (цалюръ) — драўляны брус @цаля — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыкладна шырыні пальца @цапа — цвёрдая шкура @цатка — упрыгожанне ў выглядзе бляшкі, падвескі да рамня @цвилихъ (твилихъ) — палатно, тканае ў дзве столкі @цвичати — навучаць, удасканальваць @цвиченье (цвичэне)
1. навучанне;
2. дасведчанасць;
3. вучэнне @цеберъ
1. цэбар;
2. адзінка вымярэння вадкасці @цевка
1. косць у ніжняй частцы канечнасці;
2. маток нітак;
3. мера залатых нітак @цедула (цадула, цидула)
1. скрутак;
2. дакумент; запіс судовага рашэння @цекавза — турма @цекляръ — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая займалася вышукам і затрыманнем злачынцаў @цело (целе) прысл. — усё цалкам, поўнасцю @целья — келья @центнеръ — асноўная адзінка вагі ў сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага пры аптовым гандлі металам, роўная беркаўцу (74,96 кг) @цепликъ (цапликъ) — стужка @цессия — уступка @цехъ
I (цеха)
1. прыкмета, рыса;
2. метка, кляймо
II аб'яднанне рамеснікаў адной ці некалькіх блізкіх прафесій для вытворчасці, збыту сваёй прадукцыі, а таксама для абароны ад самавольства феадалаў @цехмистръ — старшыня аб'яднання рамеснікаў (цэха) @цимбалъ — званок (у гадзінніку) @цинованый — луджаны, пакрыты палудай @цина (цына, цынъ, ценъ) — волава @цло — пошліна, якую збірала казна з купцоў і іншых гандляроў за ўвоз з-за мяжы і вываз тавараў; збор з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках і правоз тавараў па тэрыторыі Княства @цинамонъ (циномонъ, цынамонъ, чынамонъ) — карыца (прыправа) @цнотливый — дабрачынны, сумленны @цный — сумленны, высакародны @цорка (цурка) — дачка @цофнутися — адступіць, адысці @цындороть — гатунак шаўковай тканіны @цырокграфъ (церографъ) — распіска, пісьмовае пазыковае абавязацельства, якое даўжнік даваў крэдытору пры атрыманні грошай @цыруликъ (церуликъ, целюрикъ, цуруликъ) — лекар @цытри — лімоны @цытрына — лімонная цэдра @чадо — дзіця @чалый — дарашаватый (пра масць коней) @чамлатъ (чамлетъ, чамлятъ, чомлатъ) — гатунак сукна з вярблюджай або казінай воўны @чапка — шапка @чарный — чорны @частина — від тканіны @частократъ (частокротъ) — часта, шматкратна, неаднаразова @часть — лёс, доля @чачокъ (чачка) — цацка @чаша — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці @чашникъ (чесникъ)
1. дварцовы і прыдворны чын у Вялікім Княстве Літоўскім, які адказваў за напіткі для велікакняжацкага стала;
2. ганаровы тытул у 16-18 ст. @чверть (четверть, чвертка, четвертка, чвертникъ)
1. чацвёртая частка чаго-н.;
2. адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная карцу @чворакий прым. — чатырох відаў @чворако прысл. — чатырохразова, чатырохкратна @чворакъ — сярэбраная манета Вялікага Княства Літоўскага вартасцю ў 4 літоўскія грошы @чеглей — парода ястраба @чеканъ — від старадаўняй халоднай зброі @челядинъ — раб, слуга @челядникъ — хатні слуга @чентакортъ (чынкатора) — гатунак шаўковай тканіны @чепецъ — галаўны ўбор замужніх жанчын у выглядзе сеткі або шапачкі @червецъ — чэрвень @чересло (чресла) — паясніца, сцёгны @чернецъ — манах @черница — манашка @черноризица — манашка @черчатый (черчетый) — чырвоны @чесмина — від дрэва @чесо — таму што @четверовладца — уладар чацвёртай часткі дзяржавы @четверогранный — квадратны @четвертакъ
I жывёла чацвёртага года (пра ўзрост)
II манета вартасцю ў 1/4 пенязя; беларуская назва польскага паўгроша @четыредесятый (четырдесятый) — саракавы @чи злучн., часц. — ці; хіба, няўжо @чигати (чугати) — чакаць, падпільноўваць @чительникъ (читольникъ) — чытач @члонокъ — частка цела чалавека @чоловечокъ — зрэнка @чопъ
1. шпунт ад бочкі; корак;
2. дзяржаўны падатак з уладальнікаў бровараў і корчмаў за вытворчасць і продаж алкагольных напояў @чуйность
1. пільнасць, асцярожнасць;
2. няспанне, нядрэмнасць @чуйны — пільны, уважлівы @чутися — не спаць @чыншъ (чиншъ, цыншъ) — грашовыя ці натуральныя плацяжы феадальназалежных сялян землеўласніку за карыстанне зямлёй @чырство прысл. — бадзёра, здарова, моцна @шабатъ (шабасъ) — суботні адпачынак у жыдоў, шабаш @шаламай (шаламанъ) — старажытны драўляны духавы музычны інструмент, дудка @шалберъ — махляр, ашуканец @шали (шаля) — вагі @шанокъ — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная 42 гарцам @шаповалъ — той, хто вырабляў з воўны валёнкі, шапкі-папахі @шарлатъ
1. пурпурова-чырвоны колер;
2. тканіна пурпурова-чырвонага колеру;
3. адзежына з гэтай тканіны @шарпати — драць, драпаць, шматаць, тармасіць @шарпанина — разбой, набег, грабеж @шата
1. адзежына;
2. плашч;
3. толькі мн. адзенне @шатанъ — сатана, д'ябал @шафаръ (шефаръ) — аканом, упраўляючы @шафиръ (шапфиръ) — каштоўны камень, сапфір @шафовати — кіраваць, распараджацца, весці справы строга па закону @шафунокъ
1. законныя паўнамоцтвы;
2. кіраванне, распараджэнне чым-н. адпаведна закону @шахы — шахматы @шация — вусная просьба, хадайніцтва істца, адказчыка, падсуднага і інш. удзельнікаў судовага разбору @шацовати — ацэньваць @шацунокъ — ацэнка маёмасці ў грашовым выражэнні; пісьмовы акт, рэестр @шванковати
1. быць не ў парадку, мець недахоп;
2. памыляцца @шванкъ — шкода @шеломъ — шлем @шемрати (шамрети) — наракаць @шерстухъ — ільняная хустка, плахта @шестнастка — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў, роўная 1/16 бочкі віленскай @шестакъ (шостакъ) — сярэбраная манета Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, вартасцю 6 грошаў @шефелинъ — піка @шидарство — розыгрыш, жарт, здзек @шидаръ — насмешнік, жартаўнік @шидити — насміхацца, жартаваць @шиндли — гонты @шиковати (шыховати) — падрыхтоўваць @шикъ (шихъ, шыхъ)
1. вайсковы строй, парадак;
2. кайма @ширмерство — ваяўнічасць @ширмовати — штукатурыць @шифтухъ — гатунак таннага сукна @шиховатися (шыховатисе) — станавіцца ў строй паводле чыноў і званняў @шкалевати (шкаловати, шкелевати) — абгаворваць @шкапа — кляча, кабыла @шкарадны (шкарады) — брыдкі @шкрутаторъ — следчы @шкрутыниумъ (шкрутыния, скрутиниумъ) — выведванне, папярэдняе следства, дазнанне па крымінальных справах @шкоецъ (скоецъ, шкотъ) — грашова-лікавая і вагавая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы @шкута (шкульта, шкотъ) — рачное судна @шламъ (шлямъ) — футра @шлыкъ — высокая футравая мужчынская шапка @шлюбъ (слюбъ)
1. дамова, абяцанне, прысяга, клятва;
2. вянчанне, шлюб @шлягъ — кайма, аздоба @шмалецъ (смалецъ)
1. смальц, сала;
2. эмаль (упрыгожанне) @шмарагдъ (шмарагдусъ, смарагдъ, змарагдъ, измарагдъ) — ізумруд @шматъ
1. кавалак;
2. адзінка колькасці мяса @шмеръ — ратунак @шнитка (шнитъ) — гатунак цыбулі @шницаръ — рэзчык @шнуръ (снуръ)
1. шнур;
2. паласа зямлі;
3. адзінка вымярэння даўжыні (49 м) і плошчы (1/3 морга) @шпада — шпага @шпаковатый — пярэсты @шпаркгалъ — запіска @шпекговати (шпяговати) — шпіёніць, назіраць, падглядваць @шпекгъ (шпякгъ) — шпіён, шпік @шпетный — брыдкі @шпечити — брыдзіць, псаваць @шпикъ
1. стрыжань;
2. касцявы мозг @шпихлеръ — свіран @шранокъ (шранкъ) — бар'ер, агароджа @шротарство — продаж алкагольных напояў @шротъ
1. кавалак адсечанага мяса;
2. адзінка колькасці мяса @шрубштакъ — ціскі @штаба
1. металічная паласа;
2. адзінка колькасці металу @шталтомъ прысл. — чынам, спосабам @штаметъ — гатунак сукна @штокольвекъ займ. — што-небудзь @штортиста — дудар @штортъ — старажытны музычны інструмент, прататып фагота @штука
I
1. кавалак, частка;
2. адзінка колькасці розных рэчываў (мяса, воску, тканіны)
II
1. хітрасць;
2. майстэрства, мастацтва @штучный — майстэрскі; мудрагелісты; напышлівы;
˜ штучное мовленье — красамоўства @шыбинковати — свавольнічаць, бясчынстваваць @шына
1. жалезная паласа;
2. адзінка колькасці жалеза @шуба — футра;
˜ шуба голая — футра, не пакрытае якой-н. тканінай @шыдеръ — гатунак сукна @щапство — характар, наравістасць @щапливы — натурысты @щекгульный — асаблівы @щедробливость — дабрачыннасць @щекати — брахаць @южъ — ужо @юпа (юпка) — від лёгкай жаночай курткі @юргельтъ — плата за год @ютро — заўтра; рана @явктъ — рэмень, якім прывязваюць валу ярмо @ягло — проса @ялмужна — міласціна @янкгеръ — від мужчынскай дамашняй курткі @януарий (иануарий) — студзень @ярина (ерина)
1. гародніна;
2. прадукт перапрацоўкі гародніны;
˜ ярина квасная, ярина шаткованая — квашаная капуста;
3. яравыя (пра зерневыя культуры) @ярмарокъ (ярмалокъ, ярманокъ, ярмаркъ) — базар @ярь (ярица) — расліны, якія даюць ураджай у год пасева @ясачный — той, хто плаціць даніну @яскиня — пячора @ясписъ (асписъ) — камень самацвет @ясыръ (ясиръ) — здабыча @ятка — мясная лаўка @ятство — грабеж, захоп @ятый дзеепрым. — захоплены;
˜ ятая шкода — грабеж (злачынства) @яхонты — каштоўныя камяні розных колераў @яцинктъ — каштоўны камень, гіяцынт