##ShortTitle: Тлумачальны ##LongTitle: Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы ##FrontpageTitle: Тлумачальны ##ExpandArticle: true ##Type: slo ##TitleNote: частка - Е-Ё,Й,О,Ю-Я ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65.000 слоў. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0057-9

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі, у патрэбных выпадках іх значэнні тлумачацца. Прыводзяцца асноўныя граматычныя формы слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання. Адзначаецца націск. У слоўнікавым артыкуле даюцца вытворныя словы. Слоўнік прызначаны як для шырокага кола чытачоў, так і для спецыялістаў-мовазнаўцаў.

##HTMLDescription_END @я, мяне, мне, мяне, мной (мною), аба мне, займ. асаб. 1 ас. адз.

1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе.
Я не я і кабыла не мая (прыказка: нічога не ведаю, ні да чаго не маю дачынення).

2. у знач. наз. нескл., н. Ужыв. для абазначэння сябе самога як асобы.
Маё чалавечае «я». Паказаць сваё «я» [а) поўнасцю выявіць свае якасці, магчымасці, здольнасці; б) настаяць на сваім].

Вось я цябе (яго, яе, вас, іх)! (разм.) - пагражальны вокрык ці заўвага. @яблык, -а, мн. -і, -аў, м. Плод яблыні.
Летні сорт яблыкаў. Яблыку няма дзе ўпасці (перан.: надта цесна). Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

Адамаў яблык - кадык.
Вочны яблык - шарападобнае цела вока.

У яблыкі - з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).
Яблык разладу (кніжн.) - прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. яблычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. яблычны, -ая, -ае.
Я. сок (з яблыкаў). @яблыня, -і, мн. -і, -лынь, ж. Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі.

|| памянш. яблынька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. яблыневы, -ая, -ае. @яблычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. яблык.

2. Цэнтр мішэні (у 1 знач.) у выглядзе чорнага круга.
Папасці (пацэліць, трапіць) у самы я. (таксама перан.: дакладна, правільна ўгадаць, сказаць і пад.; разм.). @ява, -ы, ж. Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара.
Мара стала явай. @явар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1.і (зб.) -у. Дрэва сямейства кляновых; белы клён.

2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. яваравы, -ая, -ае. @явачны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.).
Явачныя дні.

2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.).
Явачная кватэра.

Явачным парадкам - без папярэдняй згоды, дазволу.
Усяліцца ў дом явачным парадкам. @явіцца, яўлюся, явішся, явіцца; зак. (разм.). Прыйсці куды-н., з'явіцца дзе-н.
Я. ў суд.

|| незак. яўляцца, -яюся, -яешся, -яецца.

|| наз. яўка, -і, ДМ яўцы, ж. @яга, -і, ДМ язе, ж. У казках: баба-яга. @ягада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, ягад, ж. Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.
Ягады малін. Аднаго поля ягады (перан.: зусім свой па духу, паводзінах чалавек; разм., звычайна неадабр.).

|| памянш. ягадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

|| прым. ягадны, -ая, -ае.
Я. год. @ягадзіца, -ы, ж.

1. мн. ягадзіцы, -дзіц. Задняя мясістая частка тулава чалавека, сядалішча.

2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар'я.

|| прым. ягадзічны, -ая, -ае. @ягаднік, -а і -у, м.

1. -у, мн. -і, -аў. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

2. -а, мн. -і, -аў. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).

|| ж. ягадніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 3 знач.).

|| прым. ягаднікавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.). @ягамосць, -і, ж. і -я, м., мн. -і, -яў (уст.). Форма звароту да каго-н.; пан, васпан.
Сядайце за стол, ягамосці. @ягдташ, -а, мн. -ы, -аў, м. Паляўнічая сумка для дзічыны. @ягель, -ю, м. Род лішайніку ў выглядзе маленькіх шэрых кусцікаў, якія растуць у тундры і на тарфяных балотах, так зв. аленевы мох.

|| прым. ягельны, -ая, -ае.
Ягельнае покрыва. Ягельная тундра. @ягніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак. Пра авечку: нараджаць ягня, каціцца2.

|| зак. аягніцца, -іцца.

|| наз. ягненне, -я, н. @ягня і ягнё, -няці, мн.яты, -нят, н. Дзіцяня авечкі.

|| прым. ягнячы, -ая, -ае. @яго.

1. гл. ён.

2. займ. прынал. Які належыць яму.
Яго сям'я. @ягоны, -ая, -ае; займ. прынал. (разм.). Тое, што і яго (у 2 знач.). @ягуар, -а, мн. -ы, -аў, м. Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы.

|| прым. ягуаравы, -ая, -ае. @яд, -у, М ядзе, м.

1. Рэчыва, здольнае выклікаць атручэнне, смерць.
Смяротны яд. Пчаліны яд. Яд сумненняў (перан.).

2. перан. Злосць, з'едлівасць.
Кожны гад мае свой яд (прыказка). @яда, -ы, ДМ ядзе, ж.

1. гл. есці.

2. Тое, што і ежа.
Хлеб ды вада - маладзецкая я. (прыказка). @ядавіты, -ая, -ае.

1. Які з'яўляецца ядам (у 1 знач.), які выклікае атручэнне.
Ядавітыя рэчывы. Я. грыб. Я. газ.

2. перан. Зласлівы, з'едлівы.
Ядавітая іронія. Я. чалавек. Ядавіта (прысл.) сказаць.

3. Пра колер, пах: непрыемны, рэзкі (разм.).

|| наз. ядавітасць, -і, ж. @ядахімікаты, -аў, адз. ядахімікат, -у, Маце, м. Ядавітыя рэчывы, якія прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем, са шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін.

|| прым. ядахімікатны, -ая, -ае. @ядзерка, -а, мн. -і, -рак, н.

1. гл. ядро.

2. Шарападобнае цельца ўнутры ядра клеткі (спец.). @ядзерны, -ая, -ае.

1. гл. ядро.

2. Які мае адносіны да працэсаў, што адбываюцца ў атамным ядры, да іх вывучэння і выкарыстання.
Я. рэактар. Ядзернае выпрамяненне. Ядзерная зброя. Ядзерная фізіка. Ядзерная рэакцыя (рэакцыя пераўтварэння ядзер атамаў пры іх узаемадзеянні адзін з другім).

3. Які мае адносіны да ядзернай зброі, да валодання такой зброяй.
Ядзерныя запасы. Ядзерныя краіны. @ядзерца гл. ядро. @ядзершчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.). Спецыяліст па ядзернай фізіцы. @ядловец, -лоўцу, м. Хваёвы куст, радзей дрэва сямейства кіпарысавых.

|| прым. ядлаўцовы, -ая, -ае і ядлоўцавы, -ая, -ае. @яднанне, -я, н.

1. гл. яднацца, яднаць.

2. Цесная сувязь, якая прыводзіць да адзінства, згуртаванасці. @яднацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Злучацца, збліжацца, утвараючы адзінае цэлае.
Дзве брыгады яднаюцца.

2. Аб'ядноўвацца, згуртоўвацца для агульных дзеянняў.
Народы ядналіся ў барацьбе з агульным ворагам.

3. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць сувязь з кім-н.
Суседзі яднаюцца.

|| наз. яднанне, -я, н. @яднаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.
Я. рэкі каналам.

2. каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб'ядноўваць у сабе.
Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям'ю. Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.

3. каго (што). Аб'ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.
Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.

4. каго (што). Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.
Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. яднанне, -я, н. @ядок, едака, мн. едакі, едакоў, м.

1. Той, хто есць, мае патрэбу ў харчаванні або (звычайна з азначэннем) пра чалавека, які выяўляе пэўныя адносіны да яды.
Які я., такі і работнік (з народнага).

2. Той, хто харчуецца дзе-н. або знаходзіцца дзе-н. на харчовым забеспячэнні.
Размеркаваць па едаках.

|| прым. ядоцкі, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.). @ядомы, -ая, -ае. Прыгодны для спажывання, прыдатны для ежы.
Я. грыб.

|| наз. ядомасць, -і, ж. @ядраны, -ая, -ае.

1. З буйным спелым ядром.
Я. арэх.

2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор'е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.
Я. мужчына. Ядранае паветра. Ядранае збожжа.

|| наз. ядранасць, -і, ж. @ядро, -а, мн. ядры і (з ліч. 2, 3, 4) ядры, ядзер і ядраў, н.

1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай.
Я. слівавай костачкі.

2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н.
Я. каметы. Я. Зямлі. Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).

3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спец.).

4. перан. Асноўная частка якога-н. калектыву, групы.
Я. атрада, арганізацыі.

5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара.

|| памянш. ядзерка, -а, мн. -і, -рак, н. (да 1 знач.) і (разм.) ядзерца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. ядзерны, -ая, -ае (да 1, 2, 3 і 5 знач.) і ядровы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Ядровае мыла (спец.) - сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот. @ядрыца, -ы, ж. Крупы з ачышчаных цэлых зярнят грэчкі. @ядун, едуна, мн. едуны, едуноў, м. (разм.). Тое, што і ядок (у 1 знач.). @яе.

1. гл. ён.

2. займ. прынал. Які належыць ёй.
Яе сям'я. @яечка, -а, мн. -і, -чак, н.

1. гл. яйцо.

2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі, а таксама адзін з органаў унутранай сакрэцыі ў чалавека і млекакормячых.

Як яечка (разм.) - пра што-н. добра зробленае, прыгожае. @яечнік, -а, мн. -і, -аў, м. Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі. @яечны гл. яйцо. @яечня, -і і (разм.) яешня, -і, ж. Ежа з разбітых і запечаных у тлушчы яец (у 2 знач.). @язва, -ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.
Незагойная я.

2. перан. Зло, шкода.
Грамадскія язвы.

3. перан. Пра шкадлівага, з'едлівага чалавека (разм.).

Сібірская язва - вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.
Язва страўніка - хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. язвачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. язвавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі). @язвеннік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.). Чалавек, які хварэе язвавай хваробай.

|| ж. язвенніца, -ы, мн. -ы, -ніц. @язда гл. едзіць. @язджалы, -ая, -ае. Такі, па якім многа ездзілі, біты.
Язджалая дарога. @яздок, ездака, мн. ездакі, ездакоў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.
Ездакі пазлазілі з коней.

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).
Добры я. на матацыкле.

Не яздок куды (разм.) - пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н. @язёвы гл. язь. @язмін, -у, м. Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі.

|| прым. язмінавы, -ая, -ае. @язык, -а, мн. -і, -оў, м.

1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з'яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы.
Паказаць я. Малако ў каровы на языку (прыказка). Заліўны я. (страва). Востры на я. (умее гаварыць трапна, з'едліва). Доўгі я. у каго-н. (перан.: пра балбатлівага чалавека; разм. неадабр.). Злы я. у каго-н. (перан.: хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н.; разм.). Злыя языкі (перан.: пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў). Мянціць (малоць) языком (перан.: займацца пустой балбатнёй; разм.). Прыкусіць я. (перан.: спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання; разм.). Прытрымаць я. (перан.: памаўчаць; разм.). Пытанне было на языку ў каго-н. (хто-н. гатоў быў задаць пытанне). Развязаць я. (загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання; разм.). Віно развязала я. каму-н. (прымусіла разгаварыцца; разм.). Распусціць я. (пачаць гаварыць лішняе; разм. неадабр.). Сарвалася з языка што-н. у каго-н. (сказаў міжвольна, не падумаўшы; разм.). Трымаць я. за зубамі (перан.: маўчаць, калі гэта патрэбна). Цягнуць за я. каго-н. (перан.: прымушаць гаварыць, выказвацца; разм.). Я. без касцей у каго-н. (перан.: пра каго-н., хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое; разм.). Я. добра падвешаны ў каго-н. (мастак добра гаварыць; разм.). Я. не паварочваецца сказаць (не хопіць рашучасці сказаць; разм.). Я. праглынеш (перан.: пра што-н. надта смачнае; разм.). Я. свярбіць у каго-н. (перан.: цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць; разм.).

2. перан. Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (разм.).

3. У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.

4. перан. Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык.
Языкі полымя. Языкі сумётаў.

|| памянш. язычок, -чка, мн. -чкі, -чкоў, м.

|| прым. языковы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і язычны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Языковая мышца. Язычныя нервы. @языкаты, -ая, -ае і языкасты, -ая, -ае. Востры на язык, ахвочы паспрачацца, панасміхацца.
Языкатаяязыкастая) жанчына.

|| наз. языкатасць, -і, ж. і языкастасць, -і, ж. @язычнік, -а, мн. -і, -аў, м. Паслядоўнік язычніцтва.

|| ж. язычніца, -ы, мн. -ы, -ніц. @язычніцтва, -а, н. Рэлігія, заснаваная на пакланенні многім багам, ідалапаклонства.

|| прым. язычніцкі, -ая, -ае. @язычок, -чка, мн. -чкі, -чкоў, м.

1. гл. язык.

2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых інш. раслін (спец.).

4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях.
Я. чаравіка. Я. замка. Я. музычнага інструмента.

|| прым. язычковы, -ая, -ае (да 2, 3 і 4 знач.; спец.).
Я. музычны інструмент. @язь, -я, мн. -і, -ёў, м. Прэснаводная рыба сямейства карпавых.

|| прым. язёвы, -ая, -ае. @яйка, -а, мн. -і, яек, н. Тое, што і яйцо (у 2 і 5 знач.). @яйцавод, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.). Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка, матачная труба.

|| прым. яйцаводны, -ая, -ае. @яйцаклетка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.). Жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў. @яйцаноскі, -ая, -ае (спец.). Пра свойскіх птушак: здольны несці яйцы, а таксама здольны добра несці яйцы.
Яйцаноская парода курэй.

|| наз. яйцаноскасць, -і, ж. @яйцародны, -ая, -ае (спец.). Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек, у адрозненне ад жывародных. @яйцо, -а, мн. яйцы і (з ліч. 2, 3, 4) яйцы, яец, н.

1. Жаночая палавая клетка чалавека, якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення, яйцаклетка.

2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых; такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.
Несці яйцы. Качынае я. Я. чарапахі. Змяінае я.

3. Прадмет такой формы.
Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).

4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.
Мурашыныя яйцы.

5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.
Крутое я.

|| памянш. яечка, -а, мн. -і, -чак (да 2, 3, 4 і 5 знач.).

|| прым. яечны, -ая, -ае (да 2 і 5 знач.).
Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец). @як,

як1, -а, мн. -і, -аў, м. Буйная жвачная жывёліна з доўгай поўсцю і рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай Азіі.

|| прым. якаў, якава і якавы, -ая, -ае.

як2.

1. прысл. пытальнае і адноснае. Якім чынам.
Я. знайсці тое месца? Я. жывеш? Вось я. трэба рабіць.

2. прысл. пытальнае. У якой ступені, наколькі.
Я. даўно ён паехаў?

3. прысл. азначальнае. У якой меры, ступені, да чаго.
Я. ён пастарэў. Я. я рада!

4. прысл. неазначальнае. Як-небудзь (разм.).
Трэба ж я. знайсці згубленае.

5. прысл. часавае. У які час.
Я гэта бачыў, я. ішоў з працы.

6. часц. Ужыв. пры выказванні здзіўлення, збянтэжанасці.
Я.! Ты зноў дома! - Я не ведаю, куды паклаў рэчы. - Я. не ведаеш.

7. часц. ўзмацняльна-сцвярджальная. Выражае бясспрэчнасць выказанай думкі, выступаючы ў знач.: як можна, немагчыма.
Ну я. мне тут не перажываць.

8. часц. Пры дзеясл. зак. трывання абазначае нечаканасць дзеяння.
А ён я. ускочыць, пабяжыць!

9. злуч. параўнальны. Падобна да чаго-н.
Мяккі я. пух. Такі, я. і раней.

10. злуч. У якасці каго-, чаго-н.
Ён павінен гэта ведаць я. спецыяліст.

11. злуч. Ужыв. ў саставе пабочных груп і сказаў.
Я. кажуць. Я. напрыклад.

12. злуч. Абазначае часавыя адносіны паміж галоўным і даданым сказамі.
Я. успомніш, страшна становіцца (кожны раз, калі). Прайшло шмат часу, я. яны выехалі адсюль (з таго часу, калі).

13. злуч. Пасля адмоўных ці пытальных слоў і выразаў - акрамя, толькі.
Хто гэта мог зрабіць, я. не ты.

Як адзін чалавек - дружна, усе разам.
Як бы - умоўна-мяркуемае параўнанне. Згаджацца як бы нехаця.
Як бы там ні было - пры ўсіх умовах, ва ўсякім выпадку.
Як быццам - тое, што і быццам (у 1 і 2 знач.).
Як і што (разм.) - абагульненае ўказанне на аб'ект і сітуацыю. Раскажы нам, як і што.
Як мага - служыць для ўзмацнення ступені параўнання. Заходзь да нас як мага часцей. Як мага лепш.
Як ні - хоць і, нягледзячы на тое, што. Як ні лаюся, не слухаюць мяне.
Як (або што) ні кажы (разм.) - нягледзячы ні на што, усё-такі. Як ні кажы, а свой куток мілы.
Як сказаць (разм.) - выкарыстоўваецца, каб паказаць ваганне, няўпэўненасць у чым-н. - Яшчэ як сказаць. Можа, - і не.
Як толькі - адразу, зараз жа.
Як..., так і - злучнік пералічальны. Ён заўсёды акуратна выконвае як вытворчую работу, так і грамадскую. @якавы гл. як1. @якабінец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Рэвалюцыянер-дэмакрат, член Вялікай французскай рэвалюцыі ў 18 ст.

2. Чалавек рэвалюцыйных перакананняў, вальнадумец (уст.).

|| прым. якабінскі, -ая, -ае. @яканне, -я, н. У мовазнаўстве: вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам. @якар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.
Стаяць на якары. Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара. Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. якарны, -ая, -ае. @якасны, -ая, -ае.

1. гл. якасць.

2. Высокай якасці, лепшы.
Якасныя сталі. Я. рамонт.

|| наз. якасць, -і, ж. (да 2 знач.). @якасць, -і, ж.

1. Характэрная адзінка, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ці з'яву ад другіх.
Колькасць і я. Пераход да новай якасці.

2. Тая або іншая ўласцівасць, годнасць, ступень прыгоднасці каго-, чаго-н.
Я. работы. Я. прадукцыі. Выдатная я. Высокія душэўныя якасці.

У якасці каго-чаго, прыназ. з Р - як хто-, што-н.
Прысутнічаць у якасці наглядальніка.

|| прым. якасны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Якасныя змены. Якасныя адрозненні.

Якасны прыметнік - у граматыцы: прыметнік, што абазначае якасць, уласцівасць прадмета. @якаў гл. як1. @які, -ая, -ое; займ.

1. пытальны і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласціваць, прымету чаго-н.
Якое сёння надвор'е? Не ведаю, якое сёння чысло.

2. клічны. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад.
Я. сад! Якая бяда! Я. нягоднік!

3. Пры рытмічным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не.
Я. з яго паляўнічы? Ай, я. там заработак. Мала атрымалі.

4. неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; разм.).
Праз якую гадзіну пад'едзе і бацька.

Калі што якое (разм.) - калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці.
Які б ні быў (разм.) - які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі.
Які-ніякі (разм.) - хоць які-небудзь, няхай нязначны, не надта добры. Якое-ніякое жыллё, а сваё.
Які яшчэ? (разм.) - ужыв. ў знач. які для ўзмацнення пытання. Акучнік забраў Сяргей. - Я. яшчэ Сяргей? @якіебудзь, займ. неазнач.

1. Той ці іншы.
Вазьмі якую-небудзь палку.

2. Не варты ўвагі, нязначны.
Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.

3. У колькасці не больш чым што-н. (разм.).
Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць хвілін. @якісьці і (разм.) якісь, займ. неазнач.

1. Невядома які, нейкі.
Цябе пытаў я. чалавек.

2. Ужыв. пры характарыстыцы якіх-н. адмоўных з'яў ці якасцей.
Хлопец расце якімсьці гультаём. @як-небудзь, прысл.

1. Якім-н. чынам, так або інакш.
Выйдзем як-небудзь са становішча.

2. Калі-небудзь у недалёкім будучым.
Зайдзі да мяне як-небудзь. @як-ніяк, прысл.

1. У нейкай меры, пэўным чынам.
Я ж яшчэ магу як-ніяк стаяць на нагах.

2. у знач. пабочн. сл. Усё ж такі.
Чаго нам быць у злосці, мы ж, як-ніяк, - радня. @якраз.

1. прысл. У гэты час, момант.
Тут я. у хату ўвайшоў бацька.

2. прысл. Дакладна, у самы раз.
Я. такая кніга. Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.

3. прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.
Сын - я. як бацька. Шум я. як ад малатарні.

4. у знач. вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.
Паліто мне я.

5. у знач. часц. Ужыв. для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.
Гэтага я. я і хацеў. Міхась я. падыходзіць на такую работу. @якуты, -аў, адз. якут, -а, М якуце, м. Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расейскай Федэрацыі.

|| ж. якутка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. якуцкі, -ая, -ае. @ял, -а, мн. -ы, -аў, м. Рабочая і вучэбная карабельная шлюпка, кароткая і шырокая, аднамачтавая, якая мае ад адной да трох пар вёсел. @ялавасць, -і, ж. Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў). @ялавець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.

1. Заставацца ў стане ялаўкі.

2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу). @ялавіна, -ы, ж. Зямля, не араная некалькі гадоў запар, аблога.

|| прым. ялавінны, -ая, -ае @ялавіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж. Ялавая карова. @ялавічына, -ы, ж. Мяса каровы як ежа.

|| прым. ялавічны, -ая, -ае. @ялавы, -ая, -ае.

1. Пра самак сельскагаспадарчых жывёл: бясплодны, неаплоднены.
Ялавая карова.

2. Пра скуру і вырабы з яе; са скуры маладой каровы.
Ялавыя боты.

|| наз. ялавасць, -і, ж. (да 1 знач.). @ялаўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, ялавак, ж. Тое, што і ялавіца. @ялей, -ю, м. Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку.

|| прым. ялейны, -ая, -ае. @ялік, -а, мн. -і, -аў, м. Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел.

|| прым. ялікавы, -ая, -ае і ялічны, -ая, -ае. @яліна, -ы, мн. -ы, ялін, ж. Высокая елка. @ялкавець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак. Станавіцца ялкавым на смак. @ялкавы, -ая, -ае. Трохі ёлкі (пра тлушчы).
Ялкавае сала.

|| наз. ялкавасць, -і, ж. @яловы гл. елка. @ялчаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. Псуючыся, станавіцца ёлкім (пра тлушчы).
У цёплым месцы масла ялчае.

|| зак. з'ялчаць, -ае і паялчаць, -ае. @ям, -а, мн. -ы, -аў, м. Даўней: паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней.

|| прым. ямскі, -ая, -ое.
Ямская хата (памяшканне такой станцыі). @яма, -ы, -мн. -ы, ям, ж.

1. Паглыбленне ў зямлі.
Выкапаць яму. Памыйная я. Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).
Хаваць бульбу ў яме. Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (разм.).
Вёска стаіць у яме.

|| памянш. ямка, -і, ДМ ямцы, мн. -і, ямак, ж. (да 1 знач.). @ямб, -а, м. Вершаваная двухскладовая стапа з націскам на другім складзе.

|| прым. ямбічны, -ая, -ае.
Ямбічная стапа. @яміна, -ы, мн. -ы, ямін, ж. (разм.). Тое, што і яма (у 1 і 3 знач.).

|| памянш. ямінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. @ямка, -і, ДМ ямцы, мн. -і, ямак, ж.

1. гл. яма.

2. Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н.
Ямкі на шчочках.

3. Ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, замятаюць попел.

|| памянш. ямачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. @ямскі, -ая, -ое (уст.).

1. гл. ям.

2. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў.
Ямская тройка. @ямшчык, -а, мн. -і, -оў, м. Фурман на ямскіх конях.

|| прым. ямшчыцкі, -ая, -ае. @яна гл. ён. @яно,

яно1, нескл., н. (разм.).

1. Ужыв. ў знач. займ. «гэта».
Я. і відаць. Так я. і выйшла.

2. Ужыв. ў знач. ўзмацняльнай часціцы.
Я. добра пасядзець у цяньку. Вось я. што! (вось, значыць, у чым справа!).

яно2 гл. ён. @янот, -а, М яноце, мн. -ы, -аў, м. Пушны звярок з цёмна-жоўтым каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. янотавы, -ая, -ае. @янтар, -у, м. Скамянелая смала жоўтага колеру (звычайна празрыстая), якая ўжыв. для вырабу розных аздоб, дробных каштоўных вырабаў; бурштын.
Пярсцёнак з янтаром.

|| прым. янтарны, -ая, -ае.
Янтарныя пацеркі (з янтару). Я. колер (залаціста-жоўты). @янтарна-... Першая частка складаных слоў са знач. з янтарным, празрыста-жоўтым адценнем, напр. янтарна-аранжавы, янтарна-жоўты, янтарна-карычневы. @яны гл. ён. @янычары, -аў, адз. янычар, -а, м. Прывілеяваная пяхота ў султанскай Турцыі, якая выкарыстоўвалася звычайна ў якасці паліцэйскіх, карных войск.

|| прым. янычарскі, -ая, -ае. @японцы, -аў, адз. -нец, -нца, м. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.

|| ж. японка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. японскі, -ая, -ае. @яр, -а, мн. -ы, -оў, м. Круты бераг, роў, лагчына.
Глыбокі я. @яравізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; -зуй; -заваны; зак. і незак., што. Падвергнуць (падвяргаць) насенне апрацоўцы, якая паскарае працэс яго росту і выспявання.

|| наз. яравізацыя, -і, ж. @яравы, -ая, -ое.

1. Пра злакі: які высяваецца вясной і выспявае летам ці восенню ў год сяўбы.
Яравая пшаніца. Уборка яравых (наз.).

2. Засеяны такімі злакамі.
Я. палетак. @яранга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -аў, ж. Пераноснае жыллё з канічным дахам у некаторых народаў паўночна-ўсходняй Сібіры.
Я. аленяводаў.

|| прым. ярангавы, -ая, -ае. @ярд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. Англійская мера даўжыні, роўная 91,44 см. @ярка,

ярка1, -і, ДМ ярцы, мн. -і, -рак, ж. Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася.

|| памянш. ярачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

ярка2, -і, ДМ ярцы, ж. (разм.). Яравая пшаніца. @ярка... і ярка-... Першая частка складаных слоў са знач.: 1) яркі (у 1 знач.), з яркім, напр. яркавокі, яркасвятлівы; 2) яркі (у 2 знач.), напр. яркаафарбаваны, ярка-стракаты, ярка-чырвоны. @яркі, -ая, -ае; ярчэй; ярчэйшы.

1. Які вылучае моцнае святло, асляпляльны, зіхатлівы.
Яркае святло. Я. агонь. Яркае сонца. Ярка (прысл.) гарэць.

2. Пра колер: рэзкі па чысціні і свежасці тону.
Я. колер. Яркая зеляніна.

3. перан. Выдатны ў якіх-н. адносінах.
Я. талент. Яркая дата. Ярка (прысл.) адлюстраваць.

|| наз. яркасць, -і, ж. @ярлык, -а, мн. -і, -оў, м.

1. У 13-15 стст. у Маскоўшчыне і інш.: грамата, пісьмовы загад ханаў Залатой Арды.

2. Лісток на чым-н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад.
Багажны я. Бутэлечны я.

3. перан. Шаблонная, стандартная (звычайна адмоўная), надта кароткая характарыстыка, ацэнка каго-, чаго-н.
Гатовыя ярлыкі. Прыклеіць я. каму-н.

|| памянш. ярлычок, -чка, мн. -чкі, -чкоў, м. (да 2 знач.).

|| прым. ярлычны, -ая, -ае (да 2 знач.). @ярмо, -а, мн. ёрмы, -аў і (з ліч. 2, 3, 4) ярмы, -оў, н.

1. Драўляны хамут для рабочай буйной рагатай жывёлы.

2. адз., перан. Няволя, прыгнёт, уціск (высок.).
Вызваліцца ад каланіяльнага ярма.

|| прым. ярэмны, -ая, -ае (да 1 знач.). @ярмолка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. Маленькая мяккая круглая шапачка без аколышка. @ярус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рад гарызантальнага размяшчэння прадметаў адзін над другім.
Дошкі складзены ў пяць ярусаў.

2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале.
Ложа другога яруса.

3. Рыбалоўная снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з кручкамі (спец.).

4. Пласт зямной кары (спец.).

|| прым. ярусны, -ая, -ае. @ярчэць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -эе; зак. Станавіцца больш яркім, ззяць, зіхацець.
Зоркі ярчэюць у цемры. Зрок ярчэе (перан.: становіцца больш выразным).

|| зак. паярчэць, -эе. @яршовы гл. ёрш. @яршысты, -ая, -ае.

1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы).
Яршыстыя бровы.

2. перан. Няўступчывы, задзірысты.
Я. хлопец.

|| наз. яршыстасць, -і, ж. (да 2 знач.). @яршыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; -шымся, -шыцеся, -шацца; незак. (разм.). Станавіцца яршыстым (у 2 знач.), задзірлівым, праяўляць гарачнасць.
У густым голлі грушы яршыліся вераб'і. @ярына, -ы, ж. Аднагадовыя сельскагаспадарчыя культуры, якія высяваюцца вясной і выспяваюць летам ці восенню ў год сяўбы.
Пасеяць ярыну. @ярысты, -ая, -ае. З вялікай колькасцю яроў, пасечаны ярамі.
Ярыстая мясцовасць.

|| наз. ярыстасць, -і, ж. @ярыца, -ы, ж. Яравое жыта. @ярэмны гл. ярмо. @ясак, -у, м. Натуральны падатак у Расейскай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа, Сібіры і Далёкага Ўсходу.

|| прым. ясачны, -ая, -ае. @ясакар, -а (пры назве аднаго дрэва) і -у (пры зб. знач. і абазначэнні драўніны), м. Разнавіднасць таполі (чорная таполя), а таксама драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ясакаравы, -ая, -ае. @ясакарнік, -у, м., зб. Зараснік ясакару. @ясень, -я (пры назве аднаго дрэва) і -у (пры зб. знач. і абазначэнні драўніны), м. Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цяжкай пруткай драўнінай, а таксама драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ясянёвы, -ая, -ае (разм.). @яскравы, -ая, -ае.

1. Выразны, ясны, яркі.
Яскравыя фарбы. Яскравае сонца.

2. перан. Пераканаўчы, яркі.
Яскравае сведчанне чаго-н. Я. прыклад.

|| наз. яскравасць, -і, ж. @яслі, -яў.

1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе вузкай унізе скрынкі ці рашоткі, нахільна прымацаванай да сцяны.

2. Выхаваўчая ўстанова для самых маленькіх дзяцей, дзе яны знаходзяцца ў час працы бацькоў.
Дзіцячыя я. Адвесці дзіця ў я.

|| прым. ясельны, -ая, -ае.
Я. ўзрост (да трох гадоў). @ясна-... Першая частка складаных слоў са знач. ясны (у 2 знач.), чыстага светлага тону, напр. ясна-жоўты, ясна-зялёны. @яснабачанне, -я, н. (кніжн.). Незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з'явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека. @яснець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак. Станавіцца ясным, яснейшым.
Неба спакваля яснела. Твар яснее (становіцца радасным).

|| зак. паяснець, -ее. @ясны, -ая, -ае.

1. Яркі, зіхатлівы.
Я. месяц.

2. Светлы, нічым не зацемнены.
Яснае неба. Ясная ноч. Сягоння ясна (добрае надвор'е).

3. перан. Нічым не засмучаны, спакойны.
Я. твар. Я. позірк.

4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.
Ясныя абрысы гор. Ясная дыкцыя. Абстаноўка ясная. Я. намер. Усё было ясна (безас. ў знач. вык.: зразумела).

5. Лагічны, стройны, дакладны.
Я. розум. Я. адказ.

|| наз. яснасць, -і, ж.
Унесці я. у гэта пытанне. @ястраб, -а, мн. -ы, -аў, м. Драпежная птушка з кароткай кручкаватай дзюбай і доўгімі вострымі кіпцюрамі.

|| прым. ястрабіны, -ая, -ае.
Ястрабінае паляванне (пры дапамозе лоўчых ястрабаў). Я. позірк (перан.: драпежны). @ястрабок, -бка, мн. -бкі, -бкоў, м.

1. Маленькі ястраб.

2. Савецкі самалёт-знішчальнік (разм.). @ястрабяня і ястрабянё, -няці, мн.яты, -нят, н. Дзіцяня ястраба. @ястык, -а, м. Ікра асятровых і часцікавых рыб у плеўцы, а таксама сама такая плеўка.

|| прым. ястычны, -ая, -ае. @ясянёвы гл. ясень. @ятаган, -а, мн. -ы, -аў, м. Вялікі з выгнутым лязом турэцкі кінжал. @ятроўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ровак, ж. Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. @ятрышнік, -у, м. Травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубні якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

|| прым. ятрышнікавы, -ая, -ае. @яўка, -і, ДМ яўцы, мн. -і, явак, ж.

1. гл. явіцца.

2. Месца, дзе адбываюцца канспіратыўныя сустрэчы, а таксама сама сустрэча або ўмоўны знак пры сустрэчы.
Ведаць яўку. Даць каму-н. яўку. @яўны, -ая, -ае.

1. Не скрыты, адкрыты.
Я. вораг.

2. Зусім відавочны.
Яўнае парушэнне закона. Ён яўна (прысл.) памыляецца.

|| наз. яўнасць, -і, ж. @яўрэі, -яў, адз. -эй, -я, м.

1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер у розных краінах свету агульным жыццём з астатнім насельніцтвам гэтых краін.

2. Асноўнае насельніцтва дзяржавы Ізраіль.

|| ж. яўрэйка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -рэек.

|| прым. яўрэйскі, -ая, -ае. @яфрэйтар, -а, мн. -ы, -аў, м. Другое ў парадку старшынства (пасля радавога) званне салдата, а таксама салдат, які мае гэта званне.

|| прым. яфрэйтарскі, -ая, -ае. @яхант, -у, М -нце, м. Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш.

|| прым. яхантавы, -ая, -ае. @яхідна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна.

2. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.

3. перан. Пра злога, каварнага чалавека (разм.). @яхіднічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.). Злосна іранізаваць, з'едліва насміхацца з каго-н.

|| зак. з'яхіднічаць, -аю, -аеш, -ае. @яхідны, -ая, -ае. Каварны, з'едлівы.
Я. чалавек. Я. позірк.

|| наз. яхіднасць, -і, ж. @яхідства, -а, н. Злосць, з'едлівасць, каварства. @яхкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. Брахаць у час пагоні за зайцамі (пра сабаку).

|| наз. яхканне, -я, н. @яхт... і яхт-... Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр. яхт-клуб, яхтклубавец. @яхта, -ы, ДМ яхце, мн. -ы, -аў, ж.

1. Вялікая і лёгкая спартыўная парусная лодка.
Гоначная я.

2. Невялікае судна для прагулак, спорту.
Маторная я.

|| прым. яхтавы, -ая, -ае. @яхт-клуб, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам.

|| прым. яхт-клубаўскі, -ая, -ае. @яхтсмен, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартсмен, які займаецца парусным спортам.

|| ж. яхтсменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. яхтсменскі, -ая, -ае. @яць, -я, м. Назва літары «Ѣ», якая абазначала ў старажытнасці асаблівы гук, які пазней супаў з «е».

На яць (разм. жарт.) - вельмі добра, як патрабуецца.
Выканаць што-н. на яць. @ячаства, -а, н. (разм. іран.). Бесцырымоннае высоўванне на першы план самога сябе, свайго «я» як праяўленне эгаізму. @ячмень,

ячмень1, -ю, м. Расліна сямейства злакавых, звычайна яравы.

|| прым. ячменны, -ая, -ае і ячны, -ая, -ае.
Ячменнаяячная) мука.

ячмень2, -ю, м. Гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек. @ячнішча, -а, н. Поле, з якога сабралі ячмень1. @ячэісты, -ая, -ае. З мноствам ячэек (у 1 знач.), наздраваты.
Я. бетон.

|| наз. ячэістасць, -і, ж. @ячэйка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ячэек, ж.

1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).
Ячэйка сотаў.

2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб'яднання або грамадскай арганізацыі.
Сям'я - пярвічная я. грамадства. Падпольная я.

3. Старая назва пярвічнай партарганізацыі.
Бюро ячэйкі.

4. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).
Агнявая я.

|| прым. ячэйкавы, -ая, -ае. @яшма, -ы, ж. Горная асадкавая парода чырвонага, зялёнага або шэрага колеру, якая складаецца з дробных зерняў кварцу і халцэдону (выкарыстоўваецца як дэкарацыйны камень і для вырабу мастацкіх рэчаў).
Шкатулка з яшмы.

|| прым. яшмавы, -ая, -ае. @яшчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйная млекакормячая жывёліна некаторых паўднёвых краін, якая мае пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі капцюрамі.

2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

|| прым. яшчарны, -ая, -ае. @яшчарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак і яшчарыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж. Невялікі паўзун з прадаўгаватым целам і доўгім хвастом, пакрыты дробнай рагавой луской.

|| прым. яшчаркавы, -ая, -ае і яшчарычны, -ая, -ае.
Сямейства яшчаркавых (наз.). @яшчур, -у, м. Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, а таксама свіней, авечак, коз.

|| прым. яшчурны, -ая, -ае. @яшчэ.

1. прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.
Падліць я. малака ў шклянку. Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.

2. прысл. Ужо, у мінулым.
Купіў касцюм я. тры месяцы назад.

3. прысл. Да гэтага часу.
Стары я. рухавы. Бацькі дома я. няма (пакуль няма).

4. прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.
Я. паспею на аўтобус. Я вам я. спатрэблюся. Я. малады.

5. прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.
Ён я. ніжэй сагнуўся.

6. злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н., хоць.
Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.

7. часц. Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.
Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў! Акучнік забраў Сяргей. - Які я. Сяргей?

Яшчэ б (разм.) - было б недарэчы, калі б не... Я. б ты не быў задаволены!
Яшчэ нічога (разм.) - да некаторай ступені здавальняюча. Гэта я. нічога!
Яшчэ які (разм.) - такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна. @евангеліст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Укладальнік евангелля.

2. Член секты евангельскіх хрысціян.

|| ж. евангелістка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. евангелісцкі, -ая, -ае (да 2 знач.). @евангелічны, -ая, -ае. Які адносіцца да рэлігійных пратэстанцкіх сектаў, што ў сваім веравучэнні кіруецца толькі тэкстамі евангелля.
Евангелічная царква. @евангелле, -я, н. Раннехрысціянскі твор, які расказвае пра жыццё Ісуса Хрыста.
Кананічнае е. (уваходзіць у састаў Бібліі). Апакрыфічнае е.

|| прым. евангельскі, -ая, -ае. @егер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паляўнічы-прафесіянал (уст.).

2. Салдат з асобых стралковых (егерскіх) палкоў у некаторых еўрапейскіх арміях.

|| прым. егерскі, -ая, -ае. @егіпцяне, -ян, адз. егіпцянін, -а, м. Асноўнае насельніцтва Егіпта.

|| ж. егіпцянка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. егіпецкі, -ая, -ае.
Егіпецкая кара. @едкі, -ая, -ае.

1. Які раз'ядае што-н. хімічна.
Едкая фарба.

2. Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.
Е. дым.

3. перан. З'едлівы, колкі.
Едкая заўвага.

|| наз. едкасць, -і, ж. @еднасць, -і, ж.

1. Адзінства, згуртаванасць.
Непарушная е.

2. Агульнасць, супольнасць.
Е. паходжання. @ежа, -ы, ж. Усё тое, што ядуць; прадукты харчавання.
Здаровая е. Мясная е. @ездавы, -ая, -ое.

1. Які прызначаны для язды.
Ездавыя сабакі.

2. ездавы, -ога, мн. -ыя, -ых, м. Салдат, які кіруе коннай запрэжкай. @ездзіць, езджу, ездзіш, ездзіць; незак.

1. Рухацца ў розных кірунках на якім-н. транспарце.
Е. на трамваі. Е. на веласіпедзе.

2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы.
Е. у госці.

3. Умець упраўляць якімі-н. сродкамі перамяшчэння.
Е. на матацыкле.

4. Не мець устойлівасці, соўгацца па чым-н., перамяшчаючыся (разм.).
Шкло ездзіць у аправе.

Ездзіць з рогату (разм.) - вельмі смяяцца з чаго-н.

|| наз. язда, -ы, ДМ -дзе, ж. (да 1, 2 і 3 знач.). @езуіт, -а, М езуіце, мн. -ы, -аў, м.

1. Манах - член каталіцкага манаскага ордэна «Таварыства Ісуса».

2. перан. Хітры, крывадушны, каварны чалавек.

|| ж. езуітка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. езуіцкі, -ая, -ае.
Е. ордэн. @езуіцтва, -а, н. Крывадушнасць, хітрасць як сродкі для дасягнення мэты.
Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў. @екатаць, екачу, якочаш, якоча; екачы; незак.

1. Голасна, працягла крычаць ад моцнага болю.

2. Скавытаць (пра жывёл).
У будцы екатаў сабака.

|| наз. екатанне, -я, н. @екцення, -і, ж. Шэраг малітвенных прашэнняў, якія гаворацца дыяканам ці святаром пры богаслужэнні ад імя вернікаў. @елачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. елка.

2. Пра ўзор, размяшчэнне чаго-н. (звычайна ў форме тв. склону).
Вышываць елачкай (у елачку). Падымацца на лыжах елачкай. @елка, -і, ДМ елцы, мн. -і, елак, ж. Хвойнае вечназялёнае дрэва з конусападобнай кронай.

|| памянш. елачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. яловы, -ая, -ае. @елкаваты, -ая, -ае. Крыху ёлкі, гаркаваты на смак.
Пахла елкаватым салам.

|| наз. елкаватасць, -і, ж. @ельнік, -у, мн. -і, -аў, м., зб.

1. Яловы лес.
Каля ракі рос е.

2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы.
Дарога ўслана ельнікам.

|| памянш.-ласк. ельнічак, -чку, м. (да 1 знач.).

|| прым. ельнічны, -ая, -ае. @енк, енку, мн. -і, -аў, м. Працяглы жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам.
Працяглы е. вырваўся з грудзей. @енчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. Жаласна стагнаць ад болю, пакуты і пад.
Хлопчык енчыў на ложку.

2. перан. Назойліва, надакучліва прасіць аб чым-н. (разм.).

|| зак. выенчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2 знач.).

|| наз. енчанне, -я, н. @епархія, -і, ж. Царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй.
Гэта ўжо не мая е.

|| прым. епархіяльны, -ая, -ае. @епіскап, -а, мн. -ы, -аў, м. Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

|| прым. епіскапскі, -ая, -ае. @епітрахіль, -і, мн. -і, -ей, ж. Частка адзення святара, якая надзяваецца на шыю пад рызу і мае выгляд доўгага (ніжэй каленаў) фартуха з крыжамі. @епіцім'я, -і, ж. У веруючых: род царкоўнага пакарання (пасты, працяглыя малітвы).
Налажыць епіцім'ю. @ерась, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. У рэлігіі: адступленне ад афіцыйных царкоўных догмаў.
Барацьба з ерассю.

2. перан. Бязглуздзіца, лухта (разм.).
Несці е.

|| прым. ерэтычны, -ая, -ае (да 1 знач.). @ерыхонскі, -ая, -ае: ерыхонская труба (разм.) - пра вельмі гучны голас. @ерэтык, -а, мн. -оў, м. Паслядоўнік ерасі (у 1 знач.).

|| ж. ерэтычка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. ерэтычны, -ая, -ае. @есаул, -а, мн. -ы, -аў, м. У царскай арміі: казацкі афіцэрскі чын, роўны чыну капітана ў пяхоце, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

|| прым. есаульскі, -ая, -ае. @есці, ем, ясі, есць; ядзім, ясце, ядуць; еў, ела; еш і еж; незак.

1. каго-што і без дап. Ужываць ежу.
Е. яблыкі. Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка). Е. вачамі (перан.: пільна ўглядацца, не адрываючы позірку; разм. жарт.). Е. просіць (пра дзіравы абутак, якому патрэбны рамонт).

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясл.). Ежа, харч.
Наварыць е. Хацець е.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Разбураць хімічна, раз'ядаць.
Іржа есць жалеза.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выклікаць пякучы боль (пра дым і пад.).
Густы дым еў вочы.

5. перан., каго (што). Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль).
Сэрца маё есць туга.

6. перан., каго (што). Папракаць, назаляць, не даваць спакою (разм.).
Кожны дзень грызуцца, ядуць адзін аднаго.

Поедам есці (разм. неадабр.) - бесперапынку папракаць.
Пасаліўшы можна есці (разм.) - так сабе, не вельмі што.
Есці, як не ў сябе (разм.) - прагна есці.
Дарэмна хлеб есці (разм. неадабр.) - бяздзейнічаць, гультаяваць.

|| зак. паесці, паем, паясі, паесць; паядзім, паясце, паядуць; паеш і паеж (да 1 знач.: ужыць для ежы) і з'есці, з'ем, з'ясі, з'есць; з'ядзім, з'ясце, з'ядуць; з'еш і з'еж; з'едзены (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. яда, -ы, ДМ ядзе, ж. (да 1 знач.).
У час яды. @еўнух, -а, мн. -і, -аў, м. Кастрыраваны слуга пры гарэме. @еўрабачанне, -я, н. Міжнародная тэлевізійная арганізацыя шэрагу заходнееўрапейскіх і некаторых іншых краін, а таксама перадачы, якія ідуць па яе каналах. @еўрапеізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; -зуй; -заваны; зак. і незак., каго-што. Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад формы, уласцівыя заходнееўрапейскаму жыццю і ўкладу.

|| звар. еўрапеізавацца, -зуюся, -зуешся, -зуецца; -зуйся.

|| наз. еўрапеізацыя, -і, ж. @еўрапейцы, -аў, адз. -пеец, -пейца, м. Жыхары Еўропы.

|| ж. еўрапейка, -і, ДМ -пейцы, мн. -і, -пеек.

|| прым. еўрапейскі, -ая, -ае. @еўрапеоідны, -ая, -ае: еўрапеоідная раса (спец.) - раса людзей са светлай скурай, мяккімі хвалістымі валасамі, вузкім носам і інш. адзнакамі. @еўстахіеў: еўстахіева труба (спец.) - канал, што злучае насаглотку з поласцю сярэдняга вуха, слыхавая труба. @еўхарыстыя, -і, ж. Тое, што і прычашчэнне.

|| прым. еўхарыстычны, -ая, -ае.
Еўхарыстычная малітва. @ехаць, еду, едзеш, едзе; едзем, едзеце, едуць; едзь; незак.

1. Рухацца куды-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння.
Е. на электрычцы. Е. у машыне.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца (пра сродкі перамяшчэння).
Едзе аўтамабіль.

3. Накіроўвацца куды-н. пры дапамозе сродкаў перамяшчэння.
Е. на працу. Е. за мяжу. Далей е. няма куды (перан.: горш таго, што ёсць, быць не можа).

4. Ссоўвацца, саслізгваць у бакі, са свайго месца.
На мокрай сцежцы ногі едуць убакі.

5. перан., на кім-чым. Выкарыстоўваць для сваёй выгады чыю-н. працу, якія-н. абставіны (разм.).
Ён едзе на памочніках. @юань, -я, мн. -і, -яў, м. Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі. @юбілей, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Гадавіна чыйго-н. жыцця, чыёй-н. дзейнасці, існавання каго-, чаго-н. (звычайна дзесяці-, дваццацігоддзе і пад.).
Пяцідзесяцігадовы ю. пісьменніка.

2. Урачыстасці, прысвечаныя такой гадавіне.
Запрасіць на ю.

|| прым. юбілейны, -ая, -ае.
Ю. медаль. Юбілейныя дні. @юбіляр, -а, мн. -ы, -аў, м. Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.
Акадэмік-ю. Горад-ю. Віншаваць юбіляра.

|| ж. юбілярка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.). @ювелір, -а, мн. -ы, -аў, м. Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі, або прадавец такіх прадметаў. @ювелірны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вырабаў з каштоўных металаў і камянёў.
Ювелірная майстэрня. Ювелірныя вырабы.

2. перан. Тонкі, дасканалы, такі, як у ювеліра; умела і старанна апрацаваны.
Ювелірная работа. Ювелірнае выкананне. @югаславы, -аў, адз.аў, -лава, м. Насельніцтва Югаславіі.

|| ж. югаслаўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лавак.

|| прым. югаслаўскі, -ая, -ае. @Юда і Іуда, -ы, м. (пагард.). Здраднік [ад імені апостала Юды Іскарыёта, які, паводле евангельскай легенды, прадаў Ісуса Хрыста]. @юдафоб, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.). Тое, што і антысеміт.

|| ж. юдафобка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. юдафобскі, -ая, -ае. @юдоль, -і, ж.

1. Даліна, лог (уст.).

2. У некаторых выразах: месца, дзе пакутуюць, церпяць мукі, а таксама ўвогуле пра жыццё з яго клопатамі і смуткам (уст. кніжн.).
Ю. смутку. Ю. плачу. Зямная ю. @юз, -у, м. Слізганне колаў, якія перасталі круціцца.
Машына ідзе юзам. @юкала, -ы, ж. На Поўначы і Далёкім Усходзе: вяленая рыба. @юн... Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі. @юнак, -а, мн. -і, -оў, м. Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю.

|| прым. юнацкі, -ая, -ае і (разм.) юначы, -ая, -ае. @юнацкасць, -і, ж. Уласцівасць юнацкага; маладосць.
Ю. душы. @юнацтва, -а, н.

1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці.
Гады юнацтва.

2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь.
Часопіс для юнацтва. @юнга, -і, мн. -і, -аў, м. Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флотах, малодшы матрос. @юніёр, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваёй узроставай групе.
Спартакіяда юніёраў.

|| ж. юніёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. юніёрскі, -ая, -ае. @юнкер,

юнкер1, -а, мн. -ы, -аў, м. У царскай Расеі: выхаванец ваеннага вучылішча.

|| прым. юнкерскі, -ая, -ае.
Юнкерскае вучылішча.

юнкер2, -а, мн. -ы, -аў, м. Назва буйных памешчыкаў у Германіі.

|| прым. юнкерскі, -ая, -ае.
Юнкерскае землеўладанне. @юннат, -а, м.аце, мн. -ы, -аў, м. Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды.

|| прым. юннацкі, -ая, -ае.
Юннацкая работа. @юны, -ая, -ае.

1. Які не дасягнуў сталага ўзросту.
Ю. ўзрост. Юнае пакаленне. Ю. натураліст (юннат).

2. Уласцівы маладым, маладосці.
Юныя сілы. @юпітэр, -а, мн. -ы, -аў, м. Магутная электрычная асвятляльная прылада для кіназдымкі пры штучным або камбінаваным асвятленні. @юр, -у, м. Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў.
На яго напаў ю. @Юр'еў, -ва: вось табе, бабка, і Юр'еў дзень - пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая ўзнікла ў сувязі з абмежаваннем свабоды дзеянняў, перамяшчэння і пад.; звязана з адменай у канцы 16 ст. ў Маскоўскай дзяржаве права прыгонных пераходзіць ад аднаго памешчыка да другога ў асенняе свята святога Юрыя]. @юрлівец, -іўца, мн. -іўцы, -іўцаў, м. Чалавек, якому ўласціва сладастраснасць, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. @юрлівы, -ая, -ае. Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр.
Ю. чалавек. Юрлівая ўсмешка.

|| наз. юрлівасць, -і, ж. @юродзівы, -ая, -ае.

1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва.
Ю. хлопец.

2. юродзівы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар'ят, які валодае дарам прадказання. @юродства, -а, н.

1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва.

2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.
Рабіць ю. @юродстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (неадабр.). Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.). @юрта, -ы, ДМ юрце, -ы, -аў, ж. Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры.

|| прым. юртавы, -ая, -ае. @юрыдычны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да права1 (у 1 знач.), прававы.
Ю. доказ. Юрыдычная тэрміналогія. Юрыдычная кансультацыя. Юрыдычная асоба.

2. Які адносіцца да работы юрыста.
Юрыдычная практыка. @юрысдыкцыя, -і, ж. (спец.). Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.
Валодаць юрысдыкцыяй. Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі. @юрысконсульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м. Асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступае абаронцам яе інтарэсаў у юрыдычных арганізацыях.
Ю. фабрыкі.

|| прым. юрысконсульцкі, -ая, -ае. @юрыспрудэнцыя, -і, ж. (кніжн.). Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў. @юрыст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях.

|| ж. юрыстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.). @юс, -а, мн. -ы, -аў, м. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.
Юс вялікі (абазначаў гук «о» насавое). Юс малы (абазначаў гук «е» насавое). @юстыцыя, -і, ж. Сістэма судовых устаноў, а таксама сфера іх дзейнасці.
Міністэрства юстыцыі. @ютрань, -і, ж. Ранішняя царкоўная служба.
Пайсці на ю. @юхт, -у, М юхце, м. Сорт моцнай і тоўстай спецыяльна апрацаванай скуры.
Боты з юхту.

|| прым. юхтовы, -ая, -ае. @юшка,

юшка1, -і, ДМ юшцы, мн. -і, -шак, ж. Металічны кружок або чатырохвугольная пласціна, якімі закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра.

|| прым. юшачны, -ая, -ае.

юшка2, -і, ДМ юшцы, ж.

1. Страва са свежай рыбы з прыправамі; рыбны адвар.
Акунёвая ю.

2. Поліўка (у 1 знач.).
Грыбная ю.

3. Жыжка ва ўсякай страве.
Сёрбай юшку, на дне гушча! (з народнага).

4. перан. Кроў (разм.).
Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку. @о, выкл.

1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння і пад.
О, якая ў вас прасторная кватэра! О, якія тут чароўныя мясціны! О, як гэта ўсё мне надакучыла.

2. Ужыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.
О, як хочацца ўсё гэта хутчэй забыць! @обер-..., прыстаўка.

1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр. обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.

2. Утварае назоўнікі, што іранічна называюць асобу па вышэйшай ступені якога-н. адмоўнага характару (разм.), напр. обер-бандыт, обер-жулік, обер-шэльма. @ого, выкл. Выражае здзіўленне, ацэнку.
Ого (ці о-го-го), колькі грыбоў назбіралі! @ода, -ы, ДМ одзе, мн. -ы, од, ж. Урачысты верш, прысвечаны якой-н. гістарычнай падзеі ці герою.

|| прым. адычны, -ая, -ае. @одапісец, -пісца, мн. -пісцы, -пісцаў, м. Аўтар, які піша оды. @одум, -у, м. (разм.). Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі.
Іншы раз яго агортваў о. пра здзейсненае. @ой і ой-ой-ой, выкл.

1. Выражае спалох, здзіўленне, боль.

2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам з займеннымі словамі «як», «які» (разм.).
Жылося ой як цяжка. Нялёгка было, ой нялёгка. @окаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Гаварыць, захоўваючы ў вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных: вода замест вада.

|| наз. оканне, -я, н. @окаючы, -ая, -ае. У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о».
О. дыялект. @ом, -а, м. Адзінка электрычнага супраціўлення.

|| прым. амічны, -ая, -ае. @омметр, -а, мн. -ы, -аў, м. Прыбор для вымярэння супраціўленняў у омах.

|| прым. омметрычны, -ая, -ае і омметравы, -ая, -ае. @омнібус, -а, мн. -ы, -аў, м. Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў.

|| прым. омнібусны, -ая, -ае. @омуль, -я, мн. -і, -яў, м. Рыба з сямейства ласосяў.

|| прым. амулёвы, -ая, -ае.
Амулёвая ікра. @онікс, -у, м. Мінерал, разнавіднасць агату.

|| прым. оніксавы, -ая, -ае. @опер... Першая частка складаных слоў са знач. аператыўны1 (у 2 знач.), напр. оператрад, оперупаўнаважаны. @опера, -ы, мн. -ы, опер, ж.

1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.
Оперы Ю.Семенякі. Саліст оперы. З другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жарт.).

2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.
Пайсці ў оперу.

|| прым. оперны, -ая, -ае.
О. спявак. О. тэатр. @опій, -ю, м. Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак.

|| прым. опійны, -ая, -ае.
О. мак. @опіум, -у, м. Тое, што і опій.

|| прым. опіумны, -ая, -ае. @оптам, прысл. Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі.
Закупіць о. @оптык, -а, мн. -і, -аў, м. Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці. @оптыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел фізікі, які вывучае з'явы і ўласцівасці святла, яго распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з рэчывам.

2. зб. Прыборы і інструменты, дзеянне якіх заснавана на законах гэтай навукі.

|| прым. аптычны, -ая, -ае. @оптымум, -у, м. (спец.). Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чаго-н.
Тэмпературны о. чалавека. @опус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны музычны твор у шэрагу іншых твораў таго ж аўтара (спец.).

2. Твор, праца (жарт.).
Пазнаёмся з маім першым опусам. @орган, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка арганізма, якая мае пэўную будову і спецыяльнае прызначэнне.
О. зроку. Унутраныя органы.

2. перан., чаго. Сродак, зброя.
Друк - актыўны о. прапаганды.

3. Дзяржаўная ці грамадская ўстанова, арганізацыя.
Мясцовыя органы. О. аховы здароўя.

4. Друкаванае выданне, што належыць якой-н. установе. @оргія, -і, мн. -і, -гій, ж. Разгульнае, разбэшчанае баляванне (у антычныя часы - абрадавае святкаванне ў гонар бога віна і вінаробства). @ордэн,

ордэн1, -а, мн. -ы, -аў, м. Асобы знак узнагароды за выдатныя заслугі.
О. Кастуся Каліноўскага. О. Маці.

|| прым. ордэнскі, -ая, -ае.
Ордэнская стужка.

ордэн2, -а, мн. -ы, -аў, м. Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або, у сярэднія вякі, рыцарская і г.д.).
О. езуітаў.

|| прым. ордэнскі, -ая, -ае. @ордэр,

ордэр1, -а, мн. -ы, -аў, м. Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-н.
О. на вобыск. Расходны о. О. на кватэру.

|| прым. ордэрны, -ая, -ае.

ордэр2, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.). Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцый (калон і антаблементу).
Грэчаскі о. Карынфскі о. @осмас, -у, м. (спец.). Прасочванне растваральніка ў раствор скрозь напаўпранікальныя або раслінныя перапонкі, тканкі. @осмій, -ію, м. (спец.). Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал плацінавай групы.

|| прым. осміевы, -ая, -ае. @отарыналарынгалогія, і оталарынгалогія, -і, ж. Раздзел медыцыны, што займаецца захворваннямі вуха, горла, носа і іх лячэннем.

|| прым. отарыналарынгалагічны, -ая, -ае. і оталарынгалагічны, -ая, -ае. @отарыналарынголаг, -а, мн. -і, -аў і оталарынголаг, -а, мн. -і, -аў, м. Лекар - спецыяліст па отарыналарынгалогіі, оталарынгалогіі. @офіс, -а, мн. -ы, -аў, м. Кантора, канцылярыя, служба.

|| прым. офісны, -ая, -ае. @ох, выкл.

1. Выражае пачуццё болю, аблягчэння, здзіўлення.
Ох, якое свежае паветра!

2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам са словамі «як», «які».
Жывецца яму ох як нясоладка. @охабень, -бня, мн. -бні, -бняў, м. Старадаўняе верхняе адзенне маскоўскіх баяраў ў выглядзе кафтана з чатырохвугольным адкладным каўняром. @охра, -ы, ж. Тое, што і вохра.

|| прым. охравы, -ая, -ае. @охрыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што (спец.). Тое, што і вохрыць. @ёг, -а, мн. ёгі, -аў, м. Паслядоўнік ёгі.
Гімнастыка па сістэме ёгаў.

|| прым. ёгаўскі, -ая, -ае (разм.). @ёга, -і, ж.

1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое распрацавала асобую сістэму прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.

2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння.
Займацца ёгай. @ёд, -у, М ёдзе, м.

1. Хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей.

2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, ужыв. ў медыцыне.

|| прым. ёдны, -ая, -ае і ёдзісты, -ая, -ае.
Ёдны раствор. Ёдзісты прэпарат. @ёдаформ, -у, м. Прэпарат ёду - крышталічны жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак. @ёкат, -ту, М ёкаце, м. Моцны крык з плачам. @ёкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць кароткі і адрывісты гук.
У каня ёкае селязёнка.

2. Раптоўна сціскацца, заміраць ад страху, хвалявання (пра сэрца).
Ёкае сэрца.

|| аднакр. ёкнуць, -не.

|| наз. ёканне, -я, н. @ёлка, -і, ДМ ёлцы, мн. -і, ёлак, ж.

1. Тое, што і елка.

2. Упрыгожаная елка ў пакоі (на плошчы) у сувязі са святам Новага года.
Навагодняя ё.

3. Пра навагодняе свята з песнямі, танцамі і гульнямі вакол упрыгожанай ёлкі.
Звадзіць сына на ёлку.

|| памянш. ёлачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ёлачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Ёлачныя аздабленні. @ёлкі, -ая, -ае. Прагорклы, з рэзкім непрыемным пахам (пра нясвежыя тлушчы).
Ёлкае сала.

|| наз. ёлкасць, -і, ж. @ёлкнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; незак. Станавіцца ёлкім.
Сала пачало ё. @ёлуп, -а, мн. -ы, -аў, м. Бесталковы, тупы чалавек, дурань, асталоп. @ёлупень, -пня, мн. -пні, -пняў, м. Тое, што і ёлуп. @ёмістасць, -і, ж.

1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго-н.; унутраны аб'ём.
Ё. рэзервуара.

2. часцей мн. Умяшчальнасць для вадкіх, сыпучых і газападобных цел.
Напоўніць ё. газам.

4. перан. З багатым унутраным зместам.
Ё. фразы. Ё. вобразных сродкаў. @ёмісты, -ая, -ае.

1. Змяшчальны, здольны змясціць у сабе многа чаго-н.
Ёмістая пасудзіна.

2. перан. З вялікім і багатым зместам, сэнсам.
Ё. характар героя. @ёмішча, -а, мн. -ы, -аў, н. Пасудзіна, рэзервуар для змяшчэння чаго-н.
Ё. для вады. @ёмка,

ёмка1, прысл. Зручна, добра.
Мне тут ё. Ё. есці, уладкавацца.

ёмка2, -і, ДМ ёмцы, мн. -і, -мак, ж. (абл.). Чапяла.
Трэба ёмку адрамантаваць: патэльні не бярэ. @ёмкі, -ая, -ае.

1. Зручны ў карыстанні (пра рэч).
Ё. інструмент.

2. Зграбны, добра складзены (пра чалавека; разм.).

|| наз. ёмкасць, -і, ж. @ён, яго, яму, ім, аб ім, м.; ж. яна, яе, ёй, яе, ёй (ёю), аб ёй; н. яно, яго, яму, яго, ім, аб ім; мн. яны, іх, ім, іх, імі, аб іх; займ. асаб.

1. Указвае на прадмет гаворкі (выключаючы субяседнікаў).

2. толькі Р. Ужыв. ў знач. прыналежнага займенніка.
Яго кніга.

3. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар.
Вось яна - родная вёска! @ёрзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (абл.). Седзячы, круціцца на месцы.
Ё. на крэсле.

|| наз. ёрзанне, -я, н. @ёрш,

ёрш1, ярша, мн. яршы, яршоў, м.

1. Невялікая прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі.

2. Шчотка для мыцця бутэлек, лямпавага шкла і пад.

|| прым. яршовы, -ая, -ае (да 1 знач.).

ёрш2, ярша, м. (разм.). Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап'яняе. @ёсць,

ёсць1.

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць; служыць звязкай у састаўным іменным выказніку.
Што ё. сумленне? Закон ё. закон. Гаспадарка ё. мая апора.

2. Існуе, маецца ў наяўнасці.
Ё. спадзяванне. Ё. у чым сумнявацца.

Што ёсць духу (разм.) - 1) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.); 2) вельмі моцна (крычаць і пад.).

ёсць2, выкл. Адказ падначаленага (у арміі, на флоце), які азначае: каманду зразумеў, прыняў да выканання. @ёўня, -і, мн. -і, -яў, ж. Збудаванне для сушкі снапоў перад малацьбой; асець.

|| прым. ёўневы, -ая, -ае. @йагурт, -у, М -рце, м. Прадукт з асобым чынам заквашанага малака з фруктовымі дабаўкамі, які па кансістэнцыі нагадвае заварны сметанковы крэм.

|| прым. йагуртны, -ая, -ае. @йаркшыры, -аў, адз. йаркшыр, -а, м. Высокапрадукцыйная парода свіней.

|| прым. йаркшырскі, -ая, -ае. @йеменцы, -аў, адз. -нец, -нца, м. Асноўнае насельніцтва Йемена.

|| ж. йеменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. йеменскі, -ая, -ае.