##ShortTitle: Беларуска-польскі батанічны (Верас) ##LongTitle: Беларуска-польскі батанічны слоўнік (Верас) ##FrontpageTitle: Беларуска-польскі батанічны (Верас) ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: тар., частка - А-М ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. Вільня: Выданьне газэты «Голас Беларуса», 1924.
Укладальнік: Зоська Верас


Гл. таксама Беларуска-расейскі батанічны слоўнік (Верас)

Прадмова

John Lubbock кажа: «Некаторыя называюць ботаніку сухой навукай. Але-ж каб мы маглі нават без яе дзівавацца харошай кветкай або дрэвам, то толькі так, як можна дзівавацца ўгледжаным у грамадзе рослым мужчынай, або харошай кабетай. Наадварот, ботанік, а нат ня толькі вучоны ботанік, але-ж кожны, хоць крыху знаёмы з гэтай прыгожай навукай, калі знойдзецца пасярод таго прыгожага абшару, каторы называем полем, угледзіць кругом сябе немалую дружыну вясёлых прыяцелёў, што расказваюць яму розныя цікавыя дэталі з свайго жыцьця».

А я дадам, што чалавеку цікаваму, знаёмаму з назовамі расьлінаў у яго роднай мове і то з назовамі ня штучнымі, выдуманымі, а чыста народнымі, кожная расьлінка, кожнае зелейка раскажа, ня толькі дэталі свайго ўласнага жыцьця, гісторыю свайго роду, але-ж таксама напомніць аб тэй ролі, якую яно іграе ў жыцьці нашых сялян, у іх мэдэцыне, чарах і варожбах. Часта адно характэрнае названьне раскрые перад нашымі вачыма ўсю паэтычнасьць і багатую фантазію нашага народу...

Нажаль, ня маем дагэтуль добрай беларускай сыстэматыкі, каторая-б магла супакоіць нашу цікавасьць, а таксама школьныя патрэбы...

Каб хоць у часьці парадзіць гэтаму недастатку, я апрацавала гэты маленькі слоўнік беларускіх назваў расьлін, з дадаткам назоваў у мовах: польскай, расейскай і лацінскай, каторы можа служыць падмогай пры навуцы ботанікі з падручніка шмат палягчаюць адшуканьне беларускага названьня данай расьліны.

Слоўнік гэты можа спатрэбіцца і таму, хто ўмее назваць расьліну пабеларуску, а хоча ведаць яе навуковае імя.

Дзеля таго, што адна і тая-ж расьліна ў розных мясцох Беларусімае часта розныя назовы, нават зусім адна да аднае непадобныя, слоўнік абымае 424 беларускія назовы, адносячы да 302 расьлін.

Гэтыя тры сотні расьлін можна лічыць толькі невялікай часткай тае расьліннасьці, каторая пакрывае абшары Беларусі; з часам лік матар'ялаў пабольшыцца і пазволіць апрацаваць далейшы працяг слоўніка, а, пакуль што, няхай хоць гэтая невялічкая частка працы паслужыць падмогай таму, хто цікавіцца расьлінным сьветам нашай старонкі.

Складаючы гэты слоўнік, я карысталася працамі: М.Фэдэроўскага «Lud białoruski, tom I» (Ваколіцы Саколкі, Сухаволі, Янава, Карыціна, Ваўкавыска, Слоніма, Ліды), слоўнікам М. і Г.Гарэцкіх і ўласнымі матар'яламі, сабранымі ў Сакольшчыне пад Гораднам, і дапоўніла назовамі, ўжыванымі ў паветах: Лепельскім, Дзісенскім і Пружанскім, паводлуг матар'ялаў, сабраных п. В.Ластоўскім.

Зоська Верас, Вільня, 26 сьнежня 1923 р.







##HTMLDescription_END @авёс (Arena sativa) — owies @аграст (Ribes grossularia) — agrest @адцытнік гл. сытнік @ажына (Rubus fruti cosus) — ożyna @аір (Acorus calamus) — ajer (tatarskie zielę) @альшына (Alnus glutinoas) — olszyna @акацыя жоўтая (Caragana arborescens) — akacja żółta @апенка (Agaricus melleus) — opieńka jadalna @асака (Carex) — osoka @асацец (Echium vulgare) — żmijowiec @асот (Sonchus arvensis) — oset @асьцюк гл. мурог @асіна (Populus tremula) — osina @аўсюг (Bromus) — stokłosa @бабін мур гл. дзераза @бабін цьвет гл. бабка @бабка (Plantago major) — babka @бабок (Menyanthes trifoliata) — bobek trójlistny @бабоўнік гл. бабок @багатка гл. малачай @багун гл. бор @балотная мятліца (Briza media) — drżączka @балотная вужава зельле (Ophioglossum valgatum) — wężownik błotny @баравік гл. шчыры грыб @барвінак (Vinca minor) — barwinek @баркун (Medicago falcata) — lucerna sierpowata @баркун жоўты (Melilotus officinalis) — nostrzyk lekarski @блашчычнік гл. чысьцец @блёкат (Hyoscyamus niger) — lulek czarny @блюшч (Hedera helix) — bluszcz @бялява (Leucoium vernum) — śnieżyca wiosenna @боб (Vicia faba) — bób @богавы крэселка (Clinopodium vulgare) — storzyszek pospolity @бор (Ledum palustre) — bagno @братачкі (Viola tricolor) — bratki @брат-з-сястрою (Melampyrum nemorosum) — pszeniec łąkowy @бружмель (Lonicera Xylosteum) — wiciokrzew @бружмень (Evonymus Europeum) — trzmielina europejska @брусьлён гл. бружмень @бручка (Brassica napus rapifera) — brukiew @брушніцы (Vaccinium vitis idaea) — borówka, brusznica @буквіца (Arnica montana) — arnika @бульба (Solanum tuberosum) — ziemniaki @буракі (Beta vulgaris) — buraki @бурнэлька (Bruneila vulgaris) — brunelka @бэз (Siringa vulgaris) — lilak @бэза (Sambucus nigra) — czarny bez @барбарыс (Berberis vulgaris) — kwaśnica zwyczajna @бяроза (Betula alba) — brzoza @бярозка (Convolvulus arvensis) — powój polny @быльнік гл. чарнобыль @валасянік (Hieracium aurantiacum) — jastrzębiec pomaranczowy @валовае вочка (Anthemis nobilis) — rumian rzymski @валовы язык (Anchusa officinalis) — farbownik lekarski @валошка (Centanrea Cyanus) — bławatek, chaber @вароняе вочка (Secale cornutum) — sporysz zbożowy @вароняе жыта гл. вароняе вочка @ваўчуга (Ononis spinosa) — wilżyna ciernista @вярба (Salix fragilis) — wierzba biała @вербалоз (Salix caprea) — łoza @вербяніца гл. тройнік @верас (Erica vulgaris) — wrzos pospolity @вярэднік (Scabiosa columbaria) — dryakiew, gołębieniec @відук (Papaver Rhoeas) — mak polny @віка сеўная (Vicia sativa) — wyk siewna @вінаград (Vitis Vinifera) — winorośl @вішня (Prunus cerasus) — wiśnia @воўча ступа (Geranium palustrae) — bodziszek błotny @воўчы ягады (Atropa Belladonna) — pokrzyk wilcza jagoda @вошы (Capsella bursa pastoris) — tasznik pospolity @вужачкі (Iris pseudoacorus) — kosaciec błotny, kosacz @вяз (Ulmus campestris) — wiąz pospolity @вязьмін гл. язьмін @гавёс гл. авёс @галавенька гл. жывічка @гандзель (Ajuga reptans) — dąbrówka rozłogowa @ганыж (Pimpinella anisum) — anyż @гарабіна гл. рабіна @гарбуз (Cucurbita pepo) — harbuz @гардавіца (Malva crispa) — żerdovica @гарлачоўка гл. жабіныя кубачкі @гарлачыкі (Nuphar luteum) — grążel żółty @гарох (Pisum sativum) — groch @гартанка гл. скочка @гарчыца (Sinapis nigra) — gorczyca @гашт (Diantus) — gwożdziki @гвозьдзікі гл. гашт @глісьнік (Solanum dulcamara) — psianka słodko-gorzka @глухая крапіва (Lamium album) — jasnota biala @гойнік (Senecio jakobea) — starzec jakóbek @грабількі гл. воўча ступа @грабелькі гл. зязюльчыны панчошкі @грушаўнік гл. глісьнік @груша (Pirus communis) — grusza @грэчка (Polygonum tataricum) — gryka, tatatarka @гурок (Cucumis sativus) — ogórek @гусячыя лапкі гл. кацячыя лапкі @джыгучка (Urtica urens) — pokrzywa żeszka @дзед (Echinops spherocephalus) — jeżonóg kulisty @дзяванна (Verbascum) — dziewanna @дзяванна дзікая (Oenothera bienis) — wiesiołek, (świeca nocna) @дзевясіл (Inula Helenium) — oman wielki @дзераза (Lycopodum clavatum) — widłak, (babimór) @дзеравянка (Potentilla tormentilla) — pięciornik, kurze zielę @дзягель (Angelica silvestris) — dzięgiel @дзядзяк (Centaurea scabiosa) — chaber świerzbnica @дзятліна, дзяцеліна белая (Trifolium vepens) — biała koniczyna @доля (Erigeron acer) — przymiotno ostre @драпач гл. шчаткі @драсён белы (Polygonum persicaria) — rdest pospolity @дуб (Quercus) — dąb @дуброўка гл. заячы мак белы @дужэц гл. шалвея @дурман гл. дурнап'ян @дурнап'ян (Datura stramonium) — bieluń dziędzierżawa @дурніцы (Vaccinium uliginosum) — borówka łochynia @елка (picea exelsa) — świerk pospolity @жабіныя кубачкі (Geum rivale) — kuklik zwisły @жабіныя вочкі (Myosotis palustris) — niezapominajki @жавіны гл. ажыны @жоўтазель, жаўцюха, жаўціла, жаўцічнік, жоўтае зельле (Genista tinctoria) — janowiec @журавіны (Vaccinium oxycoccos) — żurawina @жывакосьнік (Symphytum officinale) — żywokost lekarski @жывіцельнік (Thalictrum aquilegifolium) — rutewka orlikolistna @жывічка (Stachys palustris) — czyściec błotny @жыруха (Cardamine pratensis) — rzeżucha łąkowa @жысьцяр, жысьцярына, жыстар (Rhamnus cutharica) — szakłak @жыта (Secale sereale) — żyto @жычкая крапіва гл. джыгучка @загардушка (Drosera rotundifolia) — rosiczka okrągłolistna @зайчая капуста (Oxalis Acetosella) — zajęczy szczaw @зайчая рута (Fumaria officinalis) — dymnica lekarska @зайчы кроп гл. дзягель @заячы мак белы (Anemone silvestris) — zawilec leśny @залётнік (Epilobium augustifolium) — wierzbówka wązkolistna @заложнік (Sedum telephium) — rozchodnik wielki @залозьнік гл. заложнік @заружа (Ranunculus repens) — jaskier rozłogowy @званец (Rhinanthus vylgaris) — dzwoniec pospolity @звончыкі (Aquilegia vulgaris) — orliki @здрыжнік гл. балотная мятліца @зельле ад трасцы (Hieracium pilesella) — jastrzębiec @зельле Найсьвяцейшай Маці (Euphrasia officinalis) — świetnik pospolity @зуброўка (Hierochloa borealis) — żubrówka @зябер (Galeopsis versicolor) — poziewnik różnokolorowy @зязюльчын гашт (Iris sibirica) — iris syberijski @зязюлька (Orchis) — storczyk @зязюльчыны сьлёзы (Orchis maculata) — storczyk plamisty @зязюльчыны ручнічкі (Poligata vulgaris) — krzyżownica pospolita @зязюльчыны панчошкі (Primula veris) — pierwiosnek kluczyki @ігруша гл. груша @ізоп (Hyssopus officinalis) — józefek @імбір (Zingiber) — imbier @кабыляк гл. тройнік @кабыля мятка гл. тройнік @казакі гл. гандзель @казелец (Ranunculus acer) — jaskier ostry @казёлчыкі (Delphinium consolida) — ostróżka zbożowa @казодрыста гл. канапелька @калакалуша гл. чаромха @калетнік гл. лускаўка @каліна (Viburnum opulus) — kalina @камвалея лесавая (Convallaria majalis) — konwalja leśna @каноплі (Cannabis sativa) — konopie siewne @канапелька (Anemona nemorosa) — zawilec gajowy @канцедалы гл. бульба @канюшына белая гл. дзяцеліна @капуста (Brassica oleracea) — kapusta @капытнік (Asarum europaeum) — kopytnik pospolity @картоплі гл. бульба @касач гл. зязюльчын гашт @касьцян гл. буквіца @касьцяніцы (Rubus saxatilis) — kościenice @каўтунічнік гл. дзяванна @кацячыя лапкі (Alchemilla vulgaris) — przywrotnik pospolity @каштан (Aesculus Hippocastanus) — kasztan @кіцюкі (Trifolium arvense) — kotki @кісьлец гл. барбарыс @клён (Acer platanoides) — klon @клышы (клышоўнік) гл. вароняе вочка @кмен (Carum carvi) — kmin, karoler @козірог (Lyciura barbarum) — kolcowój zwyczajny @кольчыкі (Dielytra spectabilis) — ładniczka @кошычкі (Verbena officinalis) — witułka pospolita @кракос (Crocus sativus) — szafran @крапіва (Urtica dioica) — pokrzywa @красаўка гл. воўчы ягады @красьвень (красьвяк) гл. ізоп @крузьбень гл. ізоп @крушына
1) (Ligustrum vulgare) ligustr zwyczajny
2) (Rhamnus frangula) szakłak kruszyna @крываўнік (Achilea millefolium) — krwawnik @ксяндзоў плеш гл. малачай @кукаль (Agrosiema githago) — kąkol @кунада гл. бульба @купальнік гл. буквіца @купена (Poligonatum officinale) — kokoryczka zwykła @купіна (Scabiosa ochroleuca) — drjakiew polna @курачая сьлепата гл. казелец @лазаніца (Lysimachia vulgaris) — tojeść pospolita @лазінка (Clematis vitalba) — powój motyli @лапух
1) (Lappa) łopuch
2) гл. латацень @латацень (Caltha palustris) — kaczeniec @лён (Linum usitatissimum) — len @лілея (Lilium candidum) — lilja biała @лілея вадзяная (Nymphaea alba) — grzybień biały @ліпа (Tilia) — lipa @лотаць гл. латацень @лубін (Lupinus) — łubin @лускаўка (Silene inflata) — lepnica skrzypka @лусьнец гл. лускаўка @люцэрна (Medicago sativa) — lucerna siewna @ляванда (Lavandula officinalis) — lawenda @ляда (Vicia sepium) — wyka płotowa @лянок
1) (Campanula patula) dzwonek rozpierzchły
2) гл. чысьцец @ляскаўка гл. лускаўка @ляшчына (Corylus Avellana) — leszczyna @мак праўдзівы (Papaver somniferum) — mak siewny @макрыца чырвоная (Anagallis arvensis) — kurzyślad polny @макрыца белая (Stellara media) — mokrzyca zwyczajna @малачай (Taraxacum officinale) — mniszek lekarski @маліна (Rubus Idaeus) — malina @маліса (Melissa) — melisa @мальва (Althaea rosea) — malwa @масьлянка гл. заячы мак @мацаўнік (Cichorium intybus) — cykorya podróżnik @мацярдушка (Origanum vulgare) — majranek pospolity @мянюшкі гл. мінушкі @мінушкі (Chrysosplenium alternifolium) — śiedzienica skrętolistna @морква (Daucus carota) — marchew @мурава (Poa trivialis) — wiklina pospolita