##ShortTitle: Беларуска-расейскі батанічны (Верас) ##LongTitle: Беларуска-расейскі батанічны слоўнік (Верас) ##FrontpageTitle: Беларуска-расейскі батанічны (Верас) ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: тар., частка - А-М ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. Вільня: Выданьне газэты «Голас Беларуса», 1924.
Укладальнік: Зоська Верас


Гл. таксама Беларуска-польскі батанічны слоўнік (Верас)

Прадмова

John Lubbock кажа: «Некаторыя называюць ботаніку сухой навукай. Але-ж каб мы маглі нават без яе дзівавацца харошай кветкай або дрэвам, то толькі так, як можна дзівавацца ўгледжаным у грамадзе рослым мужчынай, або харошай кабетай. Наадварот, ботанік, а нат ня толькі вучоны ботанік, але-ж кожны, хоць крыху знаёмы з гэтай прыгожай навукай, калі знойдзецца пасярод таго прыгожага абшару, каторы называем полем, угледзіць кругом сябе немалую дружыну вясёлых прыяцелёў, што расказваюць яму розныя цікавыя дэталі з свайго жыцьця».

А я дадам, што чалавеку цікаваму, знаёмаму з назовамі расьлінаў у яго роднай мове і то з назовамі ня штучнымі, выдуманымі, а чыста народнымі, кожная расьлінка, кожнае зелейка раскажа, ня толькі дэталі свайго ўласнага жыцьця, гісторыю свайго роду, але-ж таксама напомніць аб тэй ролі, якую яно іграе ў жыцьці нашых сялян, у іх мэдэцыне, чарах і варожбах. Часта адно характэрнае названьне раскрые перад нашымі вачыма ўсю паэтычнасьць і багатую фантазію нашага народу...

Нажаль, ня маем дагэтуль добрай беларускай сыстэматыкі, каторая-б магла супакоіць нашу цікавасьць, а таксама школьныя патрэбы...

Каб хоць у часьці парадзіць гэтаму недастатку, я апрацавала гэты маленькі слоўнік беларускіх назваў расьлін, з дадаткам назоваў у мовах: польскай, расейскай і лацінскай, каторы можа служыць падмогай пры навуцы ботанікі з падручніка шмат палягчаюць адшуканьне беларускага названьня данай расьліны.

Слоўнік гэты можа спатрэбіцца і таму, хто ўмее назваць расьліну пабеларуску, а хоча ведаць яе навуковае імя.

Дзеля таго, што адна і тая-ж расьліна ў розных мясцох Беларусімае часта розныя назовы, нават зусім адна да аднае непадобныя, слоўнік абымае 424 беларускія назовы, адносячы да 302 расьлін.

Гэтыя тры сотні расьлін можна лічыць толькі невялікай часткай тае расьліннасьці, каторая пакрывае абшары Беларусі; з часам лік матар'ялаў пабольшыцца і пазволіць апрацаваць далейшы працяг слоўніка, а, пакуль што, няхай хоць гэтая невялічкая частка працы паслужыць падмогай таму, хто цікавіцца расьлінным сьветам нашай старонкі.

Складаючы гэты слоўнік, я карысталася працамі: М.Фэдэроўскага «Lud białoruski, tom I» (Ваколіцы Саколкі, Сухаволі, Янава, Карыціна, Ваўкавыска, Слоніма, Ліды), слоўнікам М. і Г.Гарэцкіх і ўласнымі матар'яламі, сабранымі ў Сакольшчыне пад Гораднам, і дапоўніла назовамі, ўжыванымі ў паветах: Лепельскім, Дзісенскім і Пружанскім, паводлуг матар'ялаў, сабраных п. В.Ластоўскім.

Зоська Верас, Вільня, 26 сьнежня 1923 р.







##HTMLDescription_END @авёс (Arena sativa) — овёс @аграст (Ribes grossularia) — крыжовник @адцытнік гл. сытнік @ажына (Rubus fruti cosus) — ежевика @аір (Acorus calamus) — аир @альшына (Alnus glutinoas) — ольха @акацыя жоўтая (Caragana arborescens) — чилига @апенка (Agaricus melleus) — опенок @асака (Carex) — осока @асацец (Echium vulgare) — синяк (синец) @асот (Sonchus arvensis) — осот @асьцюк гл. мурог @асіна (Populus tremula) — осина @аўсюг (Bromus) — овсяница красная (костёр, кострец) @бабін мур гл. дзераза @бабін цьвет гл. бабка @бабка (Plantago major) — попутник, подорожник @бабок (Menyanthes trifoliata) — трилистник (водяная мята, вахта) @бабоўнік гл. бабок @багатка гл. малачай @багун гл. бор @балотная мятліца (Briza media) — дрожалка @балотная вужава зельле (Ophioglossum valgatum) — ужовник обыкновенный @баравік гл. шчыры грыб @барвінак (Vinca minor) — барвинок @баркун (Medicago falcata) — донник (люцерна серповидная) @баркун жоўты (Melilotus officinalis) — донник желтый @блашчычнік гл. чысьцец @блёкат (Hyoscyamus niger) — болиголов @блюшч (Hedera helix) — плющ @бялява (Leucoium vernum) — белянка весенняя @боб (Vicia faba) — бобы @богавы крэселка (Clinopodium vulgare) — пахучка обыкновенная @бор (Ledum palustre) — багульник болотный @братачкі (Viola tricolor) — анютины глазки @брат-з-сястрою (Melampyrum nemorosum) — Иван-да-Марья @бружмель (Lonicera Xylosteum) — жимолость @бружмень (Evonymus Europeum) — бересклет @брусьлён гл. бружмень @бручка (Brassica napus rapifera) — брюква @брушніцы (Vaccinium vitis idaea) — брусника @буквіца (Arnica montana) — арника @бульба (Solanum tuberosum) — картофель @буракі (Beta vulgaris) — свёкла @бурнэлька (Bruneila vulgaris) — черноголовка обыкновенная @бэз (Siringa vulgaris) — сирень @бэза (Sambucus nigra) — бузина @барбарыс (Berberis vulgaris) — барбарис @бяроза (Betula alba) — берёза @бярозка (Convolvulus arvensis) — вьюнок прихаборный @быльнік гл. чарнобыль @валовае вочка (Anthemis nobilis) — пупавка @валовы язык (Anchusa officinalis) — вологлодка лекарственная @валошка (Centanrea Cyanus) — василёк @вароняе вочка (Secale cornutum) — спорынья @вароняе жыта гл. вароняе вочка @ваўчуга (Ononis spinosa) — стальник @вярба (Salix fragilis) — ива ломкая @вербалоз (Salix caprea) — ива @вербяніца гл. тройнік @верас (Erica vulgaris) — вереск @вярэднік (Scabiosa columbaria) — скабиоза (синянка, чесоточная трава) @відук (Papaver Rhoeas) — мак полевой @віка сеўная (Vicia sativa) — вика посевная @вінаград (Vitis Vinifera) — виноград @вішня (Prunus cerasus) — вишня @воўча ступа (Geranium palustrae) — журавельник кроваво-красный @воўчы ягады (Atropa Belladonna) — сонная одурь @вошы (Capsella bursa pastoris) — пастушья сумка @вужачкі (Iris pseudoacorus) — касатик жёлтый болотный @вяз (Ulmus campestris) — вяз, берест @вязьмін гл. язьмін @гавёс гл. авёс @галавенька гл. жывічка @гандзель (Ajuga reptans) — живучка мохнатая @ганыж (Pimpinella anisum) — анис @гарабіна гл. рабіна @гарбуз (Cucurbita pepo) — тыква @гардавіца (Malva crispa) — мальва кудрявая @гарлачоўка гл. жабіныя кубачкі @гарлачыкі (Nuphar luteum) — желтая водяная лилия @гарох (Pisum sativum) — горох @гартанка гл. скочка @гарчыца (Sinapis nigra) — горчица @гашт (Diantus) — гвоздика @гвозьдзікі гл. гашт @глісьнік (Solanum dulcamara) — паслен сладко-горкий @глухая крапіва (Lamium album) — белая яснотка @гойнік (Senecio jakobea) — крестовник @грабількі гл. воўча ступа @грабелькі гл. зязюльчыны панчошкі @грушаўнік гл. глісьнік @груша (Pirus communis) — груша @грэчка (Polygonum tataricum) — гречиха @гурок (Cucumis sativus) — огурец @гусячыя лапкі гл. кацячыя лапкі @джыгучка (Urtica urens) — крапива жигучка @дзед (Echinops spherocephalus) — мордовник круглоголовый @дзяванна (Verbascum) — коровяк @дзяванна дзікая (Oenothera bienis) — энотера двулетняя @дзевясіл (Inula Helenium) — девясил @дзераза (Lycopodum clavatum) — плаун @дзеравянка (Potentilla tormentilla) — деревянка @дзягель (Angelica silvestris) — дягель @дзядзяк (Centaurea scabiosa) — василёк перистый @дзятліна, дзяцеліна белая (Trifolium vepens) — клевер белый @доля (Erigeron acer) — мелколепестник едкий @драпач гл. шчаткі @драсён белы (Polygonum persicaria) — горчак @дуб (Quercus) — дуб @дуброўка гл. заячы мак белы @дужэц гл. шалвея @дурман гл. дурнап'ян @дурнап'ян (Datura stramonium) — белена @дурніцы (Vaccinium uliginosum) — голубика @елка (picea exelsa) — ель @жабіныя кубачкі (Geum rivale) — гравилат аптекарский @жабіныя вочкі (Myosotis palustris) — незабудки @жавіны гл. ажыны @жоўтазель, жаўцюха, жаўціла, жаўцічнік, жоўтае зельле (Genista tinctoria) — дрок красильный @журавіны (Vaccinium oxycoccos) — клюква @жывакосьнік (Symphytum officinale) — живокость @жывіцельнік (Thalictrum aquilegifolium) — василистник анемон @жывічка (Stachys palustris) — чистец @жыруха (Cardamine pratensis) — жеруха луговая @жысьцяр, жысьцярына, жыстар (Rhamnus cutharica) — жостер @жыта (Secale sereale) — рожь @жычкая крапіва гл. джыгучка @загардушка (Drosera rotundifolia) — росянка @зайчая капуста (Oxalis Acetosella) — кислица @зайчая рута (Fumaria officinalis) — дымянка обыкновенная @зайчы кроп гл. дзягель @заячы мак белы (Anemone silvestris) — ветреница лесная @залётнік (Epilobium augustifolium) — кипрей, Иван-чай @заложнік (Sedum telephium) — очиток @залозьнік гл. заложнік @заружа (Ranunculus repens) — лютик ползучий @званец (Rhinanthus vylgaris) — погремок @звончыкі (Aquilegia vulgaris) — садовые колокольчики @здрыжнік гл. балотная мятліца @зельле ад трасцы (Hieracium pilesella) — ястребинка @зельле Найсьвяцейшай Маці (Euphrasia officinalis) — очанка @зуброўка (Hierochloa borealis) — зубровка @зябер (Galeopsis versicolor) — пикульник @зязюльчын гашт (Iris sibirica) — петушки, (касатик синий) @зязюлька (Orchis) — ятрышник @зязюльчыны сьлёзы (Orchis maculata) — ятрышник испятнанный @зязюльчыны ручнічкі (Poligata vulgaris) — истод обыкновенный @зязюльчыны панчошкі (Primula veris) — первоцвет @ігруша гл. груша @ізоп (Hyssopus officinalis) — иссоп @імбір (Zingiber) — имбир @кабыляк гл. тройнік @кабыля мятка гл. тройнік @казакі гл. гандзель @казелец (Ranunculus acer) — лютик едкий @казёлчыкі (Delphinium consolida) — ритершпоры @казодрыста гл. канапелька @калакалуша гл. чаромха @калетнік гл. лускаўка @каліна (Viburnum opulus) — калина @камвалея лесавая (Convallaria majalis) — ландыш @каноплі (Cannabis sativa) — конопля @канапелька (Anemona nemorosa) — ветреница тенистая @канцедалы гл. бульба @канюшына белая гл. дзяцеліна @капуста (Brassica oleracea) — капуста @капытнік (Asarum europaeum) — подорешник @картоплі гл. бульба @касач гл. зязюльчын гашт @касьцян гл. буквіца @касьцяніцы (Rubus saxatilis) — костяника @каўтунічнік гл. дзяванна @кацячыя лапкі (Alchemilla vulgaris) — росянка обыкновенная @каштан (Aesculus Hippocastanus) — каштан @кіцюкі (Trifolium arvense) — клевер кошачий @кісьлец гл. барбарыс @клён (Acer platanoides) — клён @клышы (клышоўнік) гл. вароняе вочка @кмен (Carum carvi) — тмин @козірог (Lyciura barbarum) — дереза обыкновенная @кошычкі (Verbena officinalis) — аптекарская вербена @кракос (Crocus sativus) — шафран @крапіва (Urtica dioica) — крапива @красаўка гл. воўчы ягады @красьвень (красьвяк) гл. ізоп @крузьбень гл. ізоп @крушына
1) (Ligustrum vulgare) волчьи ягоды
2) (Rhamnus frangula) крушина @крываўнік (Achilea millefolium) — тысячелистник @ксяндзоў плеш гл. малачай @кукаль (Agrosiema githago) — куколь @кунада гл. бульба @купальнік гл. буквіца @купена (Poligonatum officinale) — купена лекарственная @купіна (Scabiosa ochroleuca) — скабиоза полевая @курачая сьлепата гл. казелец @лазаніца (Lysimachia vulgaris) — вербейник @лазінка (Clematis vitalba) — ломонос @лапух
1) (Lappa) репейник
2) гл. латацень @латацень (Caltha palustris) — курослеп @лён (Linum usitatissimum) — лен @лілея (Lilium candidum) — лилия белая @лілея вадзяная (Nymphaea alba) — кувшника @ліпа (Tilia) — липа @лотаць гл. латацень @лубін (Lupinus) — люпин (волчий боб) @лускаўка (Silene inflata) — смолевка надутая @лусьнец гл. лускаўка @люцэрна (Medicago sativa) — медунка посевная @ляванда (Lavandula officinalis) — лаванда @ляда (Vicia sepium) — горошек @лянок
1) (Campanula patula) колокольчики
2) гл. чысьцец @ляскаўка гл. лускаўка @ляшчына (Corylus Avellana) — орешник @мак праўдзівы (Papaver somniferum) — мак снотворный @макрыца чырвоная (Anagallis arvensis) — очный цвет @макрыца белая (Stellara media) — мокрица @малачай (Taraxacum officinale) — одуванчик @маліна (Rubus Idaeus) — малина @маліса (Melissa) — мелисса @мальва (Althaea rosea) — шток-роза обыкновенная @масьлянка гл. заячы мак @мацаўнік (Cichorium intybus) — цикорий дикий @мацярдушка (Origanum vulgare) — душица @мянюшкі гл. мінушкі @мінушкі (Chrysosplenium alternifolium) — селезёночник очереднолистный @морква (Daucus carota) — морковь @мурава (Poa trivialis) — мятлик