##ShortTitle: Расейска-беларускі (Ластоўскі)
##LongTitle: Расейска-беларускі слоўнік (Ластоўскі)
##FrontpageTitle: Расейска-беларускі (Ластоўскі)
##ExpandArticle: false
##Type: slo
##TitleNote: тар., частка - Щ-Я
##ArticleLang: ru
##HTMLDescription_BEGIN
Створана на падставе:
Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна: Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве, 1924.
Укладальнік: Вацлаў Ластоўскі
##HTMLDescription_END
@юбилей м. лац. Калі сьвята спраўляецца з прычыны прамінуўшага аднаго году ад якой падзеі - гадавіны; калі ўрочыстасьць спраўляецца па пройсьцю некалькіх ці многіх гадоў - угодкі.
@юбка ж. татар. часьць жаночай вопраткі ад паяса да долу; спадніца, спаднічка, спаднічонка; андарак - слова нямецкае Unterrock, зайшло да нас праз жыдоўскі жаргон
@ювелир м. ням. залатар, злотнік. Пашла яна да злотнічкаў; // Вы злотнічкі работнічкі, // Да зрабіця тры ўподзейкі. (Ром. 8 с. 172).
@юг м. старана сьвету праціўная поўначы-сіверу; поўдзень, ірай. Птушкі лятуць у ірай на зіму - у палуднёвыя цёплыя краіны.
@юдоль ж., юдолие ср. црк. нізіна, даліна; падол; удол. У пераносным значэньні, зямля, паднебны сьвет.
@южика, южик стар. родны, родзіч
@юлить не сядзець на мейсцы, вярцецца; жэўжыць, дзыгаць, юрыць
@юла ж. дзіцячая цацка, кружок на восі, які пушчаюць і ён круціцца; жэўжык, дзыга, порплік, юрок
@юмор м. англ. гумар, гумарыстычны, гумарысты
@юнкер м. нямецк. падафіцэр з дваранаў
@юный малады, маладзіць, маладзець
@юноша м. маладзён, маладзік, маладзец. Трох дзён маладзён. Маладзік з маладзіцаю пайшлі. Маладзікі цяпер старых пачалі вучыць ужо.
@юнец м. маладзік; дзяцюк, дзяцюкоўскі
@юношество моладзь, маладня, маладняцтва, маладняцкі, малодаваць
@юнчий црк. малодны
@юрист м. лац. прававед
@юридический праўны
@юрисдикция падсуднасьць
@юркнуть нырнуць, морснуць
@юркий мірскі, пранырлівы
@юродивый зроду прыдуркаваты; бажавольны, бажаволка, бажаволіць. Народ лічыць гэткіх няспаўна розуму Божымі людзьмі, дабачаючы ў іхніх безсьвядомных сказах і паступках глыбокі сэнс.
@ютить каго туліць, туліцца, туленьне
@юфть скура ўзрослага быка, вырабленая на чырвона; юхта, юхтовы; юхнік - гарбар, які вырабляе скуру на юхту
@щебень біты камень да паправы дарог; грант
@щебет м. пошчак, шчакатаць; шчэбет; пяюкаць, пяюканьне
@щеголять франтаваць, франт
@щедрый м. шчодры, шчодрасьць, шчадротлівы; шчадрэц - конадзень Новага Году. Ходзячы вітаць з Новым Годам кажуць: Шчодрага году!
@щека шчака, шчочка, шчакаты
@щеколда ж. запірка пры дзьвярох; клямка; зашчаўка
@щекотать каго шчакатаць, шчакотна, шчакотка; казытаць, козытна, казытка. Казытка, у Горадзеншчыне, адначасна шчакотка і найменьне міт постаці, званай у другіх мяйсцох «русалка». Ласкатаць, ласкотка, лоскатна; куціняць, куціняцца (Лідзкі павет.).
@щелкать (арэхі) лузгаць
@щелчек м. пстрычка, пстрычок
@щелок м. навар попелу; жлукта, жлуціць, жлукціць; луг, лугаваць
@щелочь жлуто, жлутнік, жлутны, жлутнасьць, жлуціць
@щель шчэль, шчэлка, шчалуга, шчалінка, шчалявы, шчалупіна, шчаліць, шчалаваты
@щенок м. шчанё
@щепетильный пераборчывы; драбязьлівы
@щепотка трусачка, трусок, шчопці
@щетина ж. шэрсць, шорстка, шарсьціньне, шэрсьціць
@щетка шчотка; шорска, шарса, шорсаць. Шорсаць лён - часаць шчоткай.
@щетиниться шэршыцца
@щи ж. мн. капуста, капусьняк
@щиколотка касьцявы гарбок пад ступой; глізна
@щипцы мн. клешчы
@щипец м. фігурнае закончаньне страхі: прыкл. каньком, рагамі і інш.; вільчык
@щит м. шчыт, шчыціць, шчытна
@щука (рыба) шчупак
@щурить (вочы) плюшчыць; шчумірыцца
@эволюция ж. франц. рух, перамены
@эгоизм м. лац. сабетніцтва, сабетнік, сабетлівасьць
@эдакий, этакий, экий гэткі; які
@эдем м. рай
@экватор м. лац. роўнадзеннік; ірэй
@экзамен м. лац. выспыт
@экземпляр м. лац. аднец
@экипаж м. франц. павозка
@эконом м., экономка ж. аканом, аканомка; ключнік, ключніца
@экран м. франц. заслона
@экскурсия ж. лац. выправа
@экспедиция ж. лац. высылка, пасылка
@эксперимент м. лац. спроба
@эксперт м. віж; знавец
@экспонент м. лац. учасьнік выстаўкі
@эксплоатация ж. франц. вызыск
@экспромт м. лац. зьнечавень
@экспроприация м. лац. забор
@экстерн м. лац. вольнавук
@экстракт м. лац. выцяг
@экстренный лац. неўчародны
@экстраординарный надзвычайны
@экцентрический лац. зьнесяродлівы, зьнесяроднік
@экс лац. быўшы
@эластический пругкі
@элегия ж. жаласьпеў, прычытаньне
@электоральный лац. выбарны
@электричество электрыка
@элемент фіз. хім. жывень, жывел. Народу нашаму ведамы тры жывелы: агонь, вада, паветра.
@эликсир м. апт. эліксір
@элипс м. даўгакруг
@эмаль м. паліва
@эмансипация лацін. вызваленьне
@эмблема грэцк. помень, помяна
@эмигрант франц. высяленец
@энергия ж. сіла
@энтузиазм м. франц. захват
@энциклопедия ж. грэцк. энцыклопэдзія
@эпиграмма ж. грэцк. кароткі верш з пахвальным або ўшчыплівым сказам
@эпидемия ж. грэцк. пошасьць
@эпизодия паморак, пошасьць
@эпилепсия ж. грэцк. падавіца, падучка, сустарга
@эпистола лац. пісьмо
@эпитафия ж. грэцк. нагробная надпісь
@эполет м. франц. нарамнік
@эпос м. грэцк. быліна
@эпоха ж. грэцк. дзеячас
@эра ж. дзеястань
@эрмитаж м. франц. клець
@эсенция лац. выцяг
@эскиз м. нарыс
@эскорт франц. провад
@эскулап м. грэцк. лекар
@эстафет італ. ганец
@эстетика грэцк. эстэтыка
@эстрада італьян. эстрада
@этаж м. франц. паверх
@этап м. франц. прыстанак
@этикет м. франц. парадак
@этимология грэцк. словатворства
@этнография ж. грэцк. народаведаньне
@этот гэты, гэта, гэтае, гэткі, гэты, гэтак
@этой гэтай, сяей. Сяей ночы, а паўночы.
@этюды франц. нарысы
@эфект м. франц. уражаньне, уражаючы
@эхо ср. грэцк. эха, рэха; голс, галсчэць
@эшафот м. франц. шыбеніца
@эшелон м. франц. кампанія
@эфир м. грэцк. этэр, этэрычны
@ябедничать каверзаваць
@ябеда кавярза, кавярзьнік, кавярзьніца
@яблоко ср. яблыка, яблычка, яблыня
@являть што яўляць, яўляцца, ява, яўны, яўнасьць
@явнобрачные (расьціны) яўнасемныя
@явственно яўна
@яга або яга-баба; юга-баба, скарочана: югася. Баба-юга, касьцяная нага, на ступе едзе, таўкачом паганяе, памялом сьлед замятае.
@ягненок м. ягнё, ягнятка, ягніцца
@ягода ягада, ягадка, ягаднік
@ягодица ж. задніца; седаўка, седніца
@ядро ср. нутро, самая сярэдзінка ў сярэдзіне зярна, арэха; ядро, ядрысты, ядрэць; ядрэны - поўны, здаровы, крумяны; ядравець - сьпець, налівацца
@яд м. атрута; труць. Труцьцю сэрца заліў.
@ядовитый трутны, трутнасьць, трутнець
@язвить кусаць, раніць, калоць, шкіліць
@язва ж. рана, раскеліна; мор
@язвительно кусьліва, калюча, балюча; дашкліва; ушчыпліва
@язвитель кусьлівец, дашкульнік, дашкульніца, дашкіляць
@язык м. аг. слав. язык, язычок, язычышча, язур. У значэньні - народ мова - ўжывалася ў царк. славянскай мове і з яе перайшло ў нашу старую літэратурную мову. Иже мя милостивы Бог з того языка на свет пустил (Скарына).
@языковедение мовазнаўства
@язычество паганства. Для нашых пра-прадзедаў кожды чужынец быў паганінам.
@язычник м. паганін, паганка
@язычок (у чаравіках) штрыплік
@яйцо ср. яйко, яйкі, яечка, яечны, яечнік, яечня
@яйцевидный яйкаваты
@яичник м. мацінец
@якорь м. катвіга
@ямщик м. пачтар; вазіла
@январь першы месяц у годзе; студзень, а больш згодна было-бы з духам нашай мовы сьцюдзень
@янтарь выкопная цьвёрдая смолка; бруштын
@ярлык м. татар. грамата, ліст
@ярмарка ж. нямецк. торг; кірмаш
@ярус м. повысь, повышкі, цябло. Кулі зложаны ў тры повысі. Насадзіў асець у дзьве повысі, повышкі.
@яры палкі, сярдзіты, злы; у нашай мове слова ярасьць разпалася на дзьве формы: ярасьць і юрнасьць. Першае - ярасьць, утрымала паняцьце буйнасьці, палкасьці, жарчыстасьці, гарачнасьці, гранічачай з пахотлівасьцю; другое - юрнасьць, затрымала пры сабе выключна значэньне пахотлівасьці, «Хоць стары, але яры» аб чалавеку старым, але яшчэ сільным і палкім. Ярыцца, знача - жарыцца, гарэць, кіпець. Пераяраны, перагарэўшы, перапылаўшы, перакіпеўшы. Ярун, яруха, ярны, у тымжа значэньні што і яры, але з адценкам, намякаючым на пахотлівасьць. Юрны, знача пахотлівы. Юрыцца, дурэць, бушаваць: «Бычкі юраць», «Юр бабу бярэ», «На цябе юр напаў» (прыклады з Насовіча 725 стр.). Выходзячы з вышэйсказанага, нашае слова Ярасьць будзе азначаць тое-ж самае, што лац. «Pasia», ням. «Leidenschaftlichkeit», рас. «страсть», польск. «namiętność». Юрасьць жа тоя, што рас. «похотливость».
@ясыр кіргізск. палон
@яхонт дарагі камень; карунд
@ячея рэзгародка, клетачка воску; вузніца, вуза, вузаваты
@ячейка вуземка
@ячмень ячмень, ячны; ячнік - крупнік з ячменных, ячных круп
@яшма яспіс
@ящерица яшчарка, яшчар
@ящик м. скрыня, скрынка, скрыначка