На запыт знайшлося 50 артыкулаў

  1. 1
    жаба ж. Дэталь у плузе для прымацавання паліцы і ручак.
    Да жабы прывінчываюць атвал і ручкі ў плугі. Сяляўшчына Рас.
  2. 2
    жабернік м. Жабурынне.
    У нас у сажалцы многа жаберніку. З жаберніка выходзяць малыя жапкі. Жукі Кар.
  3. 3
    жабкаапка) ж. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна.
    Дубовую зрабіў жапку, а цяпер трэба яе прымацаваць да верхняга каменя і ўдзець млён. Альхоўка Навагр.
  4. 4
    жабурынне н. зборн. Раска.
    Іды ў груд, наловы жабурыння паршуковы даты есты. Горск Бяроз.
  5. 5
    жавака ж. Жвачка.
    Корова жаваку жуе. Корова загубіла жаваку. Бобрыкі Петр.
  6. 6
    жага ж. Пякотка.
    От мэнэ жага пэчэ. Бастынь Лун.
  7. 7
    жагва ж. Губа.
    Жагва ростэ на бэрэзынэ, вона высохае. Жагву кладут на кромушку і б'ют красілом, жагва загораецца. Горск Бяроз.
  8. 8
    жаласцівы прым. Жаласлівы.
    Ён дужа жаласцівы. Моханава В.-Дзв.
  9. 9
    жалка. Шкада. (У знач. безас. выказ).
    Мне яе дужа жалка стала. Моханава В.-Дзв.
  10. 10
    жалуд (жалут) м. Зялёнае яблычка на бульбяніку.
    У бульбі на быльніку зялёныя жылуды. Я адзін жалут сарваў, дак такі горкі. Сяляўшчына Рас.
  11. 11
    жамерыны (жэмэрэны) толькі мн.
    1. Скваркі.
    Парэзала сала на патэльню і паставіла ў печ, тлушч вытёк, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз.
    2. Адходы пры апрацоўцы мёду.
    Пэрэтопыв мэд, осталыс жэмэрэны. Горск Бяроз.
    3. Рэшткі пасля працэджвання цэду на кісель.
    Працадзіла цэт на рэшата, а жамерын многа было. Моханава В.-Дзв.
  12. 12
    жандлаандло) н. Джала.
    Пшчала ўкусіла, выньце жандло. Паляцкішкі Вор.
  13. 13
    жарало (жэрало) н.
    1. Лаз у склеп.
    Цесноё жарало ў пограбі. Стайкі Барыс.
    2. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа.
    Ня сып многа ў жарало, а то цяжка будзіць малоць у жорны. Ваўкавічы Тал.
  14. 14
    жаратак м. Жар.
    Выгарніця с печы жаратак. Налажы жаратку ў жаляску. Ністанішкі Смарг.
  15. 15
    жарло (жэрло) н. Джала.
    От пчэла ўсадзіла мнэ жарло ў палец. Азарычы Пін. Пчола укусыла і покынула жэрло ў руцы. Горск Бяроз.
  16. 16
    жаўкляк (жавкляк) м. Агурок, пакінуты на насенне.
    Абарві жаўклякі і полажы на окно, хай спеють. Бастынь Лун.
  17. 17
    жаўкрынец (жэўкрынец) м. Неўрадлівая глеба.
    Одзін жэўкрынец, і нічого не сеім. Бастынь Лун.
  18. 18
    жаўтляк м. Тое, што і жаўкляк.
    У цебе на градзе так богато жаўтлякоў. Чаго ты жаўтлякі не зьбіраеш на насене. Тульгавічы Хойн.
  19. 19
    жвалы толькі мн. Васкавая залоза ў пчалы.
    У пчолкі е жвалы, у гэтых жвалах вона робіть воск. Бастынь Луп.
  20. 20
    жвяка ж. Жвачка.
    Карова жвякаіць жвяку. Сяляўшчына Рас.

Паведаміць пра недакладнасьць