1 Інакуляцыя (ад лац. inoculatio - прышчэпка), працэс унясення мікраарганізмаў або суспензіі мікраарганізмаў у пажыўнае (культуральнае) асяроддзе. 2 Інвазія (ад лац. invasio - нападзенне, уварванне), заражэнне жывёл і чалавека паразітычнымі жывёламі. 3 Інвентарызацыя фаўны, складанне спісаў жывёл, якія насяляюць пэўную мясцовасць. 4 Інгібітары росту раслін (ад лац. inhibeo - стрымліваю, спыняю), хімічныя злучэнні, якія выклікаюць тармажэнне росту раслін. Да іх адносяцца натуральныя І. - абсцызавая кіслата… 5 Індывідуальная тэрыторыя, частка месцапражывання папуляцыі, у межах якой асобіна або пара асобін палююць і гадуюць сваё патомства і якую абараняюць ад пабочнага ўварвання. І.… 6 Індыкатары (ад лац. indicator - паказальнік), хімічныя рэчывы або жывыя арганізмы, стан або наяўнасць якіх паказвае на характар або змяненне ўласцівасцей аналізуемага… 7 Інсектыцыды (ад лац. insectum - насякомае і caedo - забіваю), рэчывы, якія прымяняюцца для знішчэння або рэзкага скарачэння колькасці шкодных насякомых. 8 Інстынкт (ад лац. instinctus - прымушэнне), сукупнасць складаных, спадчынна абумоўленых актаў паводзін жывёл, якія выпрацаваліся ў працэсе эвалюцыі (гістарычнага… 9 Інтрадукцыя (ад лац. introductio - увядзенне), усяленне ў якую-небудзь мясцовасць відаў карысных арганізмаў (раслін або жывёл), якія раней там адсутнічалі. 10 Інфаўна (ад лац. in - у, унутры і фаўна), водныя донныя жывёлы, якія зарываюцца ў грунт вадаёмаў або перамяшчаюцца ў яго верхніх слаях. Такі спосаб жыцця вядуць…