81 Стэрыльнасць, няздольнасць арганізма да размнажэння, прадуцыравання жыццяздольных гамет; бясплоддзе. 82 Суадносіны полаў, лікавыя суадносіны паміж поламі. Выражаюцца працэнтам самцоў ад агульнай колькасці асобін у папуляцыі або лікам самцоў на сто самак. Важны фактар, які… 83 Суадносіны Шрэдзінгера, каэфіцыент, або індэкс, які выражае адносіны затрат энергіі на падтрыманне жыццядзейнасці або дыхання да энергіі, што змяшчаецца ў структуры або біямасе.… 84 Субардынацыя (ад лац. sub - пад і ordinatio - прывядзенне ў парадак), супадпарадкаванне, напр., С. таксанамічных адзінак. 85 Субдамінант, від, які мае меншую, чым дамінант, шчыльнасць, другі па колькасці і значнасці ў дадзеным біяцэнозе. 86 Сублітараль (ад лац. sub - пад і litoralis - берагавы), адна з зон Сусветнага акіяна, якая распасціраецца ад вобласці прыліваў - адліваў (літараль) да ніжняй мяжы… 87 Субстрат (ад лац. substratum - подсціл, аснова), аснова, да якой прымацоўваюцца нерухомыя арганізмы. Гэта могуць быць элементы знешняга асяроддзя (напр., грунт… 88 Сукуленты (ад лац. succulentus - сакавіты), шматгадовыя расліны з сакавітымі мясістымі лістамі (алоэ) або сцябламі (кактусы, малачаі), якія растуць у пустынях.… 89 Сукцэсія (ад лац. successio - пераемнасць, наследаванне), паслядоўная змена на пэўным участку асяроддзя адных згуртаванняў арганізмаў другімі. Першасная С. узнікае… 90 Сума эфектыўных тэмператур, агульная колькасць цяпла, якую атрымліваюць арганізмы для завяршэння індывідуальнага развіцця. Для дадзенага віду з'яўляецца велічынёй пастаяннай. 91 Сумеснае жыццё, сумеснае суіснаванне двух відаў жывёл, якое носіць заканамерны характар. Як правіла, адрозніваюць тры формы сумеснага жыцця: сінайкію, сімбіёз і паразітызм.… 92 Супралітараль (ад лац. supra - над, вышэй і litoralis - берагавы), зона на мяжы сушы і мора, якая ляжыць вышэй за літараль і не зачэпліваецца ў час прыліву. Вадой пакрываецца… 93 Супраціўленне асяроддзя, сукупнае дзеянне ўсіх абіятычных і біятычных фактараў, якое не дазваляе арганізмам рэалізаваць свой максімальны рэпрадукцыйны патэнцыял. Выражаецца адносінай… 94 Сусветны акіян, асноўны кампанент гідрасферы, які змяшчае 93,9% агульнай колькасці водных запасаў на Зямлі. Акваторыя С. а. займае 70,8% усёй паверхні Зямлі. 95 Сустракаемасць, частата знаходжання пэўнага віду ў біяцэнозе. Паказчык размеркавання асобін ва ўсім арэале або ў асобных, часам невялікіх, яго ўчастках. 96 Сутачная актыўнасць, складаная біялагічная з'ява, у аснове якой ляжыць змяненне фізіялагічных функцый арганізмаў на працягу 24-гадзіннага інтэрвалу. 97 Сутачныя рытмы, змяненне інтэнсіўнасці і характару біялагічных працэсаў, якое паўтараецца з сутачнай перыядычнасцю. Уласцівы большасці біялагічных і фізіялагічных працэсаў.… 98 Суфозія (ад лац. suffossio - падкопванне), вышчалочванне і вынас дробных глебавых і грунтавых агрэгатаў вадой, якая фільтруецца, што прыводзіць да асядання глебы… 99 Сухавей, непрацяглы па часу (некалькі сутак) вецер з высокай тэмпературай (20-25°C) і нізкай адноснай вільготнасцю (30-35%). 100 Сухастой, сухія кроны мёртвых дрэў, якія не ўпалі на глебу.