21 Хларафіл (ад грэч. chloros - зялёны і ...філ), зялёныя пігменты раслін, з дапамогай якіх яны ўлоўліваюць энергію сонечнага святла і ажыццяўляюць фотасінтэз. Святло,… 22 Хомінг (англ. homing, ад home - вяртацца дамоў), інстынкт дома, г.зн. здольнасць жывёл вяртацца са значнай адлегласці на свой участак жыхарства, да гнязда, логава… 23 Хортабіёнты, арганізмы, якія жывуць у траве (напр., конікі, саранча). 24 Хронабіялогія (ад грэч. chronos - час і bios - жыццё), раздзел біялогіі, які вывучае часавую арганізацыю біялагічных сістэм, іх змяненне ў часе. Біялагічныя працэсы… 25 Хронабіясфера, біясфера ў бесперапынным яе існаванні і развіцці ад моманту ўзнікнення. 26 Хуткасць рассялення, тэмпы рассялення асобін ад месца першапачатковага вылуску; хуткасць натуральнага распаўсюджвання інтрадуцэнта на новай тэрыторыі пасля каланізацыі. … 27 Хуткасць росту папуляцыі, тып павелічэння яе колькасці. Віды, якія валодаюць высокай Х. р. п., характарызуюцца кароткім перыядам развіцця і адносна высокай пладавітасцю.