21 Экалагічная смяротнасць, пастаянная велічыня, якая характарызуе гібель асобін у ідэальных умовах, калі папуляцыя не падвяргаецца лімітуючым уздзеянням. 22 Экалагічная сукцэсія (ад грэч. successio - пераемнасць), паслядоўная змена біяцэнозаў. Ланцуг біяцэнозаў, якія змяняюць адзін аднаго, называецца сукцэсійным радам. Напр.,… 23 Экалагічны крызіс, значнае парушэнне ўстойлівасці экасістэмы, якое стварае ў ёй напружаны стан і можа прывесці да поўнага яе разбурэння. Напр., крызіс экасістэмы Скандынаўскага… 24 Экалагічныя групы, групы жывёл, у якіх у дадзеных умовах існавання выпрацаваліся пэўныя, агульныя рысы будовы або паводзін. У аснову дзялення могуць быць пакладзены ежа,… 25 Экалагічныя тыпы, групы арганізмаў, якія адрозніваюцца па сістэматычных адзнаках, але маюць падобнае прыстасаванне да пэўных умоў навакольнага асяроддзя (птушкі, кажаны).… 26 Экалагічныя фактары, элементы асяроддзя, якія робяць на арганізм прамы або ўскосны ўплыў. Падраздзяляюцца на біятычныя, абіятычныя і антрапагенныя і ўздзейнічаюць на арганізм… 27 Экалагічныя эквіваленты, арганізмы, якія займаюць аналагічныя экалагічныя нішы ў экасістэмах розных кантынентаў. Так, расліннаедныя жывёлы кенгуру ў Аўстраліі з'яўляюцца Э. э.… 28 Экалогія (ад грэч. oikos - дом, жыллё і ...логія), біялагічная навука, якая вывучае заканамернасці жыццядзейнасці арганізмаў на ўсіх узроўнях арганізацыі (папуляцыі… 29 Экаполіс, гарадское паселішча, спланаванае з улікам комплексу экалагічных патрэбнасцей чалавека; малапавярховы горад з вялікімі садамі, паркамі і лесапаркамі,… 30 Экасістэма (ад грэч. oikos - жыллё, дом і systema - спалучэнне, аб'яднанне), сукупнасць арганізмаў, якія жывуць сумесна, і ўмоў іх існавання, што знаходзяцца ў заканамернай… 31 Экатон (ад грэч. oikos - дом, tonos - адценне), пераходная мікразона паміж згуртаваннямі. Звычайна мае павышаную колькасць відаў (краявы эфект). 32 Экатып (ад грэч. oikos - жыллё і тып), сукупнасць асобін аднаго віду раслін, якая прыстасавана да ўмоў пражывання і валодае спадчыннымі адзнакамі, абумоўленымі… 33 Экафаза, стадыя развіцця або жыццёвага цыкла якога-небудзь віду, прыстасаванага да ўласцівай яму экалагічнай нішы. Вусень, кукалка і матыль з'яўляюцца рознымі… 34 «Экафорум за мір», новы міжнародны рух са штаб-кватэрай і сакратарыятам у Балгарыі (арганізавана аформіўся ў 1986 г.). Яго мэта - зліць разам два магутныя патокі сучаснага… 35 Экацыд, хімічныя і любыя інш. сродкі ўздзеяння чалавека, якія знішчаюць асяроддзе пражывання жывых арганізмаў. 36 Экзаметабаліты (ад грэч. exo - па-за), прыжыццёва і пасмяротна выдзяляемыя арганізмам у знешняе асяроддзе біялагічна актыўныя рэчывы. 37 Экскрэты (ад лац. excretio - выдзяляю), выдзяленні арганізмаў, канечныя прадукты абмену рэчываў. 38 Эксплерэнты (ад лац. explere - які выконвае), расліны, няздольныя хутка засяляць свабодныя тэрыторыі. Многія з іх - аднагадовыя. Тэрмін уведзен Раменскім (1938).… 39 Экстразанальная расліннасць (ад лац. extra - па-за і грэч. zone - пояс), прыродная расліннасць, што знаходзіцца за межамі расліннай зоны, якую ўтварае, па-за сваім арэалам. Да яе… 40 Экстрэмальныя ўмовы (ад лац. extremus - крайні), вельмі жорсткія ўмовы для існавання арганізмаў, г.зн. умовы, якія знаходзяцца на межах іх талерантнасці.