1 Вобласць арыдная, вобласць, у якой выпарэнне перавышае гадавую суму ападкаў, раслінны свет зведвае недахоп вільгаці на працягу вегетацыйнага перыяду. 2 Вобласць гумідная, вобласць, у якой расліны забяспечаны вадой у дастатковай меры. 3 Водаахоўныя зоны, тэрыторыі, якія мяжуюць з акваторыямі рэк, азёр і інш. водных аб'ектаў, дзе наладжаны спецыяльны рэжым гаспадарчай дзейнасці для прадухілення забруджвання,… 4 Водаахоўныя лясы і лясныя насаджэнні, палосы і масівы лесу прыроднага або штучнага паходжання вакол вадаёмаў, якія захоўваюць і ствараюць для засцярогі берагоў ад разбурэння ветрам і патокамі… 5 Водаачыстка, комплекс тэхналагічных працэсаў, накіраваных на давядзенне якасці вады, якая паступае ў водаправодную сетку з крыніц водазабеспячэння, да вызначаных… 6 Водазабеспячэнне, метады і спосабы пошуку водакрыніц і падачы вады спажыўцам. Ажыццяўляецца будаўніцтвам вадасховішчаў, трубаправодаў і інш. інжынерных збудаванняў, якія… 7 Водазатрыманне, комплекс агратэхнічных, гідратэхнічных і лесамеліярацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на назапашванне вільгаці ў глебе, рэгуляванне паверхневага сцёку… 8 Водакарыстанне, выкарыстанне водных аб'ектаў, якія знаходзяцца ў выключнай уласнасці дзяржавы, для задавальнення патрэб насельніцтва і народнай гаспадаркі ў вадзе. … 9 Водападрыхтоўка, паляпшэнне якасці прыродных вод, якія выкарыстоўваюцца для тэхналагічных мэт (забеспячэнне вадой паравых і вадагрэйных катлоў і г.д.). 10 Водаспажыванне, расходаванне вады, якая падаецца для задавальнення патрэб насельніцтва, сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш. водаспажыўцоў. 11 Воднае заканадаўства, комплекс прававых норм, якія рэгулююць парадак выкарыстання і аховы водных рэсурсаў. 12 Водная гаспадарка, галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца выкарыстаннем паверхневых і падземных вод для розных галін эканомікі, іх аховай, а таксама барацьбой са шкодным… 13 Водная эрозія, працэс разбурэння (змыў і размыў) глебы і падсцілаючых парод патокамі дажджавых і талых вод, перамяшчэння прадуктаў разбурэння і іх пераадкладання. Прыводзіць… 14 Водны баланс, колькаснае супастаўленне ўсіх відаў прыходу, расходу і змянення запасаў вады ў межах якой-небудзь тэрыторыі за адпаведны адрэзак часу. 15 Водны кадастр, сістэматызаваны звод звестак аб водных аб'ектах, водных рэсурсах, водакарыстальніках, рэжыме якасці і скарыстання вады. 16 Водны кодэкс, адзіны сістэматызаваны заканадаўчы акт, які змяшчае нормы права па ахове і выкарыстанню водных рэсурсаў. 17 Водныя жывёлы (гідрабіёнты), арганізмы, усё жыццё якіх праходзіць у вадзе. 18 Водныя расліны, расліны, якія растуць у вадзе. Адрозніваюць гідрафіты - апушчаныя ў ваду толькі ніжняй часткай, і гідатафіты - цалкам або большай часткай сваёй апушчаныя… 19 Водныя рэсурсы, усе прыгодныя для выкарыстання ў народнай гаспадарцы воды рэк, азёр, каналаў, вадасховішчаў, мораў, акіянаў, падземныя воды, глебавая вільгаць, вада… 20 Возера, кантынентальны стаячы вадаём. Біёта В. залежыць ад плошчы паверхні і глыбіні вадаёма, хімічнага саставу вады, кліматычных умоў рэгіёна. Гэтыя фактары…