1 Газаачыстка, працэс улоўлівання цвёрдых, вадкіх або газападобных забруджвальнікаў з выкідаў у атмасферу. 2 Галабіёнты (ад грэч. hals - соль і bion - які жыве), арганізмы, якія жывуць у перасоленых вадаёмах. 3 Галаклін, зона хуткага ўзрастання салёнасці, якая ніжэй пераходзіць у павольнае і плаўнае змяненне салёнасці ў глыбінных водах. 4 Галапланктон (ад грэч. holos - увесь і planktos - блукаючы), сукупнасць арганізмаў, якія праводзяць усё жыццё ў тоўшчы вады. 5 Галарктычная вобласць (галарктыка; ад грэч. holos - увесь і arktikos - паўночны), фларыстычная і зоагеаграфічная вобласць сушы. Для раслін і жывёл межы Г. в. не супадаюць.… 6 Галафілы (ад грэч. hals - соль і phileo - люблю), жывёлы, якія пражываюць ва ўмовах высокай салёнасці. 7 Галафіты (ад грэч. hals - соль і phyton - расліна), расліны, якія растуць на моцна засоленых глебах па берагах мораў, на саланчаках і да т.п. 8 Гамаятэрмныя жывёлы (ад грэч. homoios - падобны, аднолькавы і therme - цяпло), жывёлы з пастаяннай, устойлівай тэмпературай цела, якая амаль не залежыць ад тэмпературы навакольнага… 9 Гамеастаз (ад грэч. homoios - падобны, аднолькавы і stasis - нерухомасць, стан), здольнасць біялагічных сістэм супрацьстаяць змяненням і захоўваць дынамічнае адноснае… 10 Гаспадар, арганізм, які выкарыстоўваецца паразітам для пражывання, кармлення, аховы або як сродак перамяшчэння. 11 Гаспадар асноўны, від, на якім звычайна паразітуе дадзены від паразітаў.