1 Ход канём. Агульны для ўсходнесл. м. Спрытны, абходны манеўр. Юрыдычна ва ўсім вінаваты Гарошка. А Курбатаў - яго зяць. І ён зможа справу загладзіць. У гэтым напрамку… 2 Хоць гаць гаці каго, чаго, кім, чым. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гать гати) м. Вельмі многа каго-, чаго-н. [Бацька:] Вакол нас ворагаў хоць гаць гаці. Яны толькі таго… 3 Хоць гвалт крычы. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гвалт кричи) м. Ужыв. як выказванне адчаю са значэннем ‘склалася цяжкае, бязвыхаднае становішча’. Дынастыя майстроў так… 4 Хоць зубы на паліцу кладзі (лажы) калі, пры якой умове. Уласна бел. Зусім няма чаго есці. Настала, бадай, самая цяжкая пара ў жыцці кляноўцаў - хоць зубы кладзі на паліцу (А.Асіпенка.… 5 Хоцькі-няхоцькі. Уласна бел. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. Хоцькі-няхоцькі прыйшлося выбрацца з роднага гнязда (З.Бядуля. Дванаццацігоднікі).… 6 Хоць кол на галаве чашы каму. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. хоть кол на голове теши, укр. хоч кіл на голові теши). Немагчыма пераканаць каго-н., растлумачыць каму-н. што-н.… 7 Хоць патоп. Калька з франц. м. (aprés nous le déluge, літаральна «пасля нас хоць патоп»). Ужыв. пасля слоў а там, пасля і інш. і абазначае ‘не мае значэння для каго-н.,… 8 Хоць разарвіся каму. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. хоть разорвись, укр. хоч разірвися). Ужыв. са значэннямі ‘каму-н. неабходна адразу рабіць некалькі спраў’ і ‘нягледзячы… 9 Хоць рэпку спявай. Агульны для ўсходнесл. м. Выказванне роспачы, адчаю, бяссілля, немагчымасці зрабіць штосьці, каб выйсці з цяжкага становішча. Горка, горка давядзецца,… 10 Хоць святых вынось. Агульны для ўсходнесл. м. Няма сіл цярпець што-н.; нясцерпна, нязносна для іншых. Адно кепска - пад раніцу паветра стала гэткае, што хоць, як кажуць,… 11 Хоць у плуг запрагай каго. Уласна бел. Хто-н. вельмі моцны, здаровы. - Доктар! Я здаровы, як бык... - Што яго глядзець?! Гэтага буйвала хоць у плуг запрагай... (Я.Палубятка.… 12 Хоць у пятніцу. Уласна бел. Абазначае ‘у любы момант, у самы блізкі час’, ужыв. пры словах замуж, жаніць. Хлапец мае семнаццаць гадоў (жаніць хоць у пятніцу можна),… 13 Хоць у сабакі вачэй пазыч каму. Уласна бел. Вельмі сорамна, непрыемна. - Ой, Валодзя, - кажу, а самому, зноў жа, хоць у сабакі вачэй пазыч, - дык жа мне ўжо во, Шмулька - абагнаў… 14 Хочаш не хочаш. Агульны для ўсходнесл. м. Насуперак жаданню, незалежна ад жадання, старання каго-н. Каб магла, яна [Надзя] б і ні адзіную хвіліну не асталася тут. Але,…