На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    Ішлі лысы із пляшывым - знайшлі яны грэбінь. - Ты лысы, я пляшывы, - ён нам ні патрэбін. — Жарт. Прыказваюць, калі грамада набыла можа й дарагую, але непатрэбную рэч.
  2. 2
    Ішоў дзед бедны, знашоў кацёл «медны». — Калі беднаму здарыцца шчасьце.
  3. 3
    Ішоў поп каля коп, а капа каля папа, а чырвоная нітка каля капілюша. — Жартаўлівая гульня словаў, ужываюць для спробы хуткага вымаўленьня так, каб ня зблытаць складоў. Часамі гэты жарт ужываюць як загадку: Ішоў поп каля коп сена, а зь ім ішла ягоная нізкая ды таўстая як капа, жонка.

Паведаміць пра недакладнасьць