На запыт знайшлося 50 артыкулаў

  1. 41
    Лобам сьцяны ні праб'еш. — Прыказваюць, калі нехта хоча змагацца супроць вялікай сілы.
  2. 42
    Лой скуру пад'еў. — Прыказваюць, калі нехта зь вялікай выгады няведае, што рабіць і даходзіць да шаленства.
  3. 43
    Лыс бес. — Прымаўка. Лыс бес, каб яна хоць хату падмяла.
  4. 44
    Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык йіна горы сьвярбіць. — Прыказваюць аб сабе тыя, што ашукаліся ў каханьні.
  5. 45
    Людзей слухай, алі й свой розум май. — Перасьцерагаюць таго, хто лёгка, без развагі паддаецца нейчай парадзе.
  6. 46
    Людзі божжы сабакі. — Прыказваюць, калі нейкую выдуманую на чалавека няславу грамадой перагаварваюць на розныя лады.
  7. 47
    Людзі ўміраюць і нам загадаваюць, а мы сухароў насушым ды за імі рушым. — Гэтак жартуюць на хаўтурох.
  8. 48
    Людзкія жонкі кросны ткуць, а мая Тэкля лён трэпля. — Прыказвае муж, калі ў ягонай жонкі нейкая няўпраўка ў рабоце.
  9. 49
    Ляжце зь ім на мітусь ды пацалуйце адно аднаго ў сраку. — Гэтак лаецца той, чые ворагі між сабой дружна жывуць.
  10. 50
    Лянога каня пугай ні спужаіш. — Прыказваюць таму, хто сорамам хоча пераканаць злодзея, ці іншага злачынцу.
123

Паведаміць пра недакладнасьць