На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык йіна горы сьвярбіць. — Прыказваюць аб сабе тыя, што ашукаліся ў каханьні.
  2. 2
    Людзей слухай, алі й свой розум май. — Перасьцерагаюць таго, хто лёгка, без развагі паддаецца нейчай парадзе.
  3. 3
    Людзі божжы сабакі. — Прыказваюць, калі нейкую выдуманую на чалавека няславу грамадой перагаварваюць на розныя лады.
  4. 4
    Людзі ўміраюць і нам загадаваюць, а мы сухароў насушым ды за імі рушым. — Гэтак жартуюць на хаўтурох.
  5. 5
    Людзкія жонкі кросны ткуць, а мая Тэкля лён трэпля. — Прыказвае муж, калі ў ягонай жонкі нейкая няўпраўка ў рабоце.

Паведаміць пра недакладнасьць