На запыт знайшлося 56 артыкулаў

  1. 21
    Мароз сем баб павёз. — Жартуюць гэтак, калі вялікі мароз прыцісьне.
  2. 22
    Мароз - сто пудоў на воз. — Аб добрай саннай дарозе.
  3. 23
    Масква сьлізам ня вера. — Прыказка гістарычная, паходзіць з часоў частых войнаў з Маскоўшчынай, калі маскоўцы ў Беларусі высякалі часта ўпень нявінных людзей, не зважаючы на іхны плач ды мольбы.
  4. 24
    Маскоўскія дактары вынюць душу біз пары. — Прыказвалі, калі ў вайсковых маскоўскіх шпіталёх умірала шмат жаўнераў.
  5. 25
    Масла пагасла, сала патала, а кілбасе ліха стала. — Гэтак жартуе гаспадыня, калі ўся скаромніна вышла й няма чым гасьцей частаваць.
  6. 26
    Матаіцца каля вуш. — Гэтак кажуць, калі нешта хочуць прыпомніць, а яно на памяць ня прыходзе.
  7. 27
    Маўчы, бо начну таўчы. — Жарт-пагроза, каб не выдаваць сакрэтаў.
  8. 28
    Маўчыць, як мыла зьеўшы. — Прыказваюць на таго, каму няма чаго казаць ад сораму.
  9. 29
    Маўчыць, як усраўшыся. — Кажуць аб тым, каму ад сораму няма чаго казаць.
  10. 30
    Маці пра сваё дзіця, якое ў дарозе, добра ня думае. — Калі дзіця ў дарозе, дык маці ноч ня сьпіць і думае, што яго абакралі ці забілі.
  11. 31
    Маючы паршываю галаву, ня трэба ў дух лезьці. — Прыказваюць таму, хто ня мае адпаведнага здароў'я ці здольнасьцяў, а бярэцца за такую справу, якой ня ў сілах выканаць.
  12. 32
    Мая душа ні крывая - усё прымая. — Гэтак жартуе госьць, калі гаспадыня перапрашае, што можа страва яму не да смаку.
  13. 33
    Мая кароўка ацялілася. — Кажа - хто дачакаўся бязупыннага прыбытку.
  14. 34
    Мая хата з краю й я нічога ні знаю. — Прыказвае той, хто ня хоча ўмешвацца ў грамадзкія справы.
  15. 35
    Месца, як старой бабя сесьці. — Прыказваюць, калі трэба ня зусім малое месца, бо старая баба ня любе, каб да яе блізка прыхіналіся.
  16. 36
    Мець на воку. — Ня выпускаць з зроку, сачыць за нечым.
  17. 37
    Мілая дабро, алі бруха адно. — Жартуючы прыказвае госьць, калі яго запрашаюць, каб болей еў.
  18. 38
    Міл жабя гарэх, ды зубоў Бог ні даў. — Прыказваюць, калі зайздрывы квапіцца на нешта завіднае, але ня мае магчымасьці скарыстаць яго.
  19. 39
    Мілы мой крадзеж, куды мяне завядзеш? — Гэткае пытаньне ставяць злодзею ці іншаму злачынцу.
  20. 40
    Мілы мой спакою - добра жыць з табою. — Прыказваюць сумленныя людзі.

Паведаміць пра недакладнасьць