На запыт знайшлося 238 артыкулаў

  1. 121
    Німа патрэбы здаровага лячыць, а разумнага вучыць. — Кажуць да тых, што бяруцца вучыць разумнейшых за сябе.
  2. 122
    Німа тэй крамкі, дзе-б прадаваліся родныя мамкі. — Роднае маці нідзе ня знойдзеш і ня купіш за грошы.
  3. 123
    Німа тэй хаткі, каб ні было звадкі. — Звадка як-бы натуральная зьява ў сям'і, хоць яе й ня выносяць навонкі.
  4. 124
    Німа чаго сабак дражніць. — Калі справа безнадзейная й няварта пускаць лішніх погаласак па сьвеце. «А каб ты пасватаў Пранукову Альжбету? - Не, цётка, няма чаго сабак дражніць. Я ведаю, што яна ня пойдзе».
  5. 125
    Ні мачыся, бо голіны ня будзіш. — Аб тым, хто пэўны сваіх будучых удачаў і для гэтага чыніць вялікія прыгатаваньні, хоць ведама, што яны не ажыцьцявяцца.
  6. 126
    Ні нам папоў судзіць, а на гэта чэрці ёсьць. — Парахвіяне не павінны ўмешвацца ў прыватнае жыцьцё папоў, бо калі яны будуць сябе дрэнна паводзіць, дык на тым сьвеце адпакутуюць у пекле.
  7. 127
    Ні падышло пад каўтун. — Не спадабалася. Было такое вераньне, што чалавеку хвораму на каўтун можа не спадабацца ды шкодзіць і добрая ежа, бо яна не чалавеку, а каўтуну не падабаеца. А каўтун, гэта нячыстая сіла сядзіць у чалавеку.
  8. 128
    Ні пакаіўся ды паправіўся. — Гавораць аб тым, хто хоць і прыцерпіў кару за сваю віну, але ізноў тое самае робе.
  9. 129
    Ні па кані, ні па аглабнях. — Суд адбыўся, але ніводзін бок не пакараны.
  10. 130
    Ні піражваўшы слова ні пускай на вецір. — Трэба заўсёды добра перадумаць тое, што маеш гаварыць.
  11. 131
    Ні плаця багаты, а плаця вінаваты. — Аб тым, хто адмаўляецца плаціць доўг, бо ён бедны.
  12. 132
    Ні плач, мама сьпячэ хахлач, маслам памажа і табе ні пакажа. — Выказваюць дзецям ці падлеткам, калі яны без патрэбы плачуць.
  13. 133
    Ні плач - мама сьпячэ хахлач, маслам памажа й табе ні пакажа. — Жарт пры гульні зь дзецьмі, калі яны плачуць.
  14. 134
    Ні просьбаю, ні грозьбаю. — Калі некага ня можна ні ўгаварыць, ні прымусіць.
  15. 135
    Ні пры людзях казана. — Папярэджваюць, калі хочуць сказаць няпрыемную навіну: - «Ні пры людзях казана - там чалавек павесіўся». [Так папераджаюць, калі хочуць пахваліцца жудасную навіну. (Ні пры людзях казана - там у лесе нейкі чалавек павесіўся).]
  16. 136
    Ні пытай старога, а пытай бывалага. — Прыказваюць, калі радзяць зварачацца з парадай не да старых бабак, але да дактароў.
  17. 137
    Ні радзіся краснай, а радзіся шчаснай. — Калі прыгожая жанчына гаруе на сьвеце праз сваю прыгожасьць.
  18. 138
    Ні радзіся хвасьліў, а радзіся шчасьліў. — Хвасьлівы, хто любе прыгожа адзецца й выглядаць прыгожа, але на гэта патраце ўсе сродкі ды бывае бедны й нешчасьлівы.
  19. 139
    Ні рак, ні рыба. — Аб нечым ці некім нявыяўленым, але дзе ня відаць нічога добрага.
  20. 140
    Ні рыба, ні мяса. — Аб нечым ці некім нявыразным, што аб благога адыйшло, а да добрага не дайшло.

Паведаміць пра недакладнасьць