На запыт знайшлося 136 артыкулаў

  1. 121
    Сьмерць у зубы ні глядзіць. — Прыказваюць пры сьмерці маладой асобы.
  2. 122
    Сьмешна, алі ні цацешна. — Калі здарэньне й сьмешнае, але нам на шкоду.
  3. 123
    Сьмяецца, як зялезца знашоўшы. — Сьмяецца дурным сьмехам.
  4. 124
    Сьпераду цалуя, а ззаду кусая. — Калі нехта ў вочы падхлебліваецца, прыдобрываецца, а за вочы зводы робе, удае некаму.
  5. 125
    Сьсінеў, як курыны пуп. — Аб тым, хто ад холаду зьмяніўся ў твары.
  6. 126
    Сьціражонага й Бог сьціражэ. — Гэтак перасьцерагаюць сваіх дзяцей, каб былі асьцярожнымі.
  7. 127
    Сэрца ні камінь. — Жартуюць, калі скупы нейкую дробязь падарыў беднаму.
  8. 128
    Сягоньня абы як, а заўтра бліны. — Калі нехта цеша абяцанкамі.
  9. 129
    Сяджу, як на жары. — Прыказвае той, хто цярпіць незаслужаны сорам.
  10. 130
    Сядзеў рускі месіц. — Калі нехта нейдзе доўга быў.
  11. 131
    Сядзіць, як куцьця. — Сядзіць паважна, непарушна, спакойна.
  12. 132
    Сядзь, няхай не вісяць. — Брахлівыя жанчыны запрашаюць мужчыну сесьці.
  13. 133
    Сядзь у нас, дома госьць будзіш. — Жартуюць, калі сусед прыйдзе да суседа пагаварыць ды не сядае.
  14. 134
    Сяло біз канца ні бывая. — Гэтак разважаюць таго, каму даводзіцца апошняе з канца месца.
  15. 135
    Сяло пірабег, дык болі ў мех. — У простым сэньсе гэта тарнуецца да старца. Жартам кажа той, каму трэба ў вёсцы ў кажную хату заходзіць.
  16. 136
    Сярэдзіна колам стала. — Гэтак кажа жняя ці іншая работніца, ці работнік, калі даводзіцца цэлы дзень стаяць сагнуўшыся й тады ўвечары сярэдзіна ня хоча адгінацца, сталася сагнёная, як кола.

Паведаміць пра недакладнасьць